This Day In History: 1920-02-02
2.02.1920 г. у Янатрудзе на Полаччыне памёр кс. Францішак Будзька (нар. 23.01.1884 г. у Вознаўшчыне Вілейскага пав.), адзін з пачынальнікаў беларускага хрысьціянскага руху. Душпастырскую службу пачынаў у 1908 г. вікарым у Полацку, дзе быў да 1912 г.; пасьля – у Пецярбургу. З 1917 г. служыў у Полацкім дэканаце, гаварыў беларускія казаньні, перакладаў на беларускую мову рэлігійныя кнігі, закладаў беларускія школы.