This Day In History: 1946-01-02
2.01.1946 г. памёр ад катаваньняў у Бутырскай турме ў Маскве кс. Фабіян Абрантовіч (нар. 14.09.1884 г. у засьценку Вераскоўшчына на Наваградчыне), адзін з пачынальнікаў беларускага хадэцкага руху, змагар за беларусізацыю каталіцкага касьцёла. Закончыў духоўную сэмінарыю і духоўную каталіцкую акадэмію ў Пецярбурзе, высьвячаны на ксяндза ў 1909 г., выкладаў Закон Божы ў Пецярбургу, у 1912-1914 гг. студыяваў у каталіцкім унівэрсытэце ў Лювэне ў Бэльгіі, абараніў там доктарскую дысэртацыю, з 1914 г. прафэсар духоўнай сэмінарыі ў Пецярбурзе, з 1918 г. у Менску – актыўна ўключыўся ў беларускі нацыянальны і хадэцкі рух, з 1926 г. выкладаў у духоўнай сэмінарыі ў Пінску, пазьней быў у oрдэне марыянаў у Друі, у 1929-1938 гг. узначаліў каталіцкую місыю ўсходняга абраду ў Маньчурыі і ў Кітаі, пасьля вяртаньня ў 1939 г. арыштаваны саветамі.