This Day In History: 1910-01-02
2.01.1910 г. у Малой Альшанцы на Гарадзеншчыне нар. Вацлаў Папуцэвіч (Пануцэвіч), дзеяч беларускага руху ў Вільні і на эміграцыі. З 1935 г. студыяваў права ў Віленскім унівэрсытэце. Рэдагаваў і выдаваў часопіс «25 сакавіка». Належаў да групоўкі кс. Вінцэнта Гадлеўскага і ўдзельнічаў у рэдагаваньні газэты «Беларускі фронт» (1936-1938). З 1944 г. у эміграццыі – спярша ў Нямеччыне, пасьля ў ЗША. Рэдагаваў і выдаваў там часопісы «Беларуская царква» і „Litva”. Памёр 25.08.1991 г. у Чыкага.