This Day In History: 1880-01-02
2.01.1880 г. у Мэнтоне ў Францыі памёр Браніслаў Залескі «Літвін» (нар. 9.06.1820 г. у Рачкавічах на Случчыне), мастак і пісьменнік. Вучыўся ў Дэрпцкім унівэрсытэце. У 1846 г. быў арыштаваны і ў 1847 г. сасланы ў Арэнбург. У ссылцы пасябраваў з Тарасам Шаўчэнкам. У 1856 г. вярнуўся ў Рачкавічы, дзе ствараў пэйзажы. У пачатку 1860-ых гадоў падаўся ў эміграцыю. Жыў у Парыжы, дзе працаваў у Польскай бібліятэцы і займаўся выдавецкай дзейнасьцю, выдаў м. інш. «Z życia Litwinki» (Познань 1876). Пасьля сьмерці сябры прывезьлі яго ў Парыж і пахавалі на могілках у Монтморэнцы. У родных Рачкавічах да канца І сусьветнай вайны стаяў прысьвечаны яму помнік.