This Day In History: 1920-12-01
1.12.1920 г. у Вільні быў заснаваны Беларускі Студэнцкі Саюз – арганізацыя студэнтаў-Беларусаў Віленскага Унівэрсытэту (першапачаткова называўся Гурток Студэнтаў Беларусаў). Існаваў па 1939 г. Першым старшынёй быў А. Абрамовіч, апошнім У. Кароль. Дэвізам БСС было „Айчына й Навука”. Друкаванымі ворганамі зьяўляліся часопісы „Новы Шлях”, „Студэнцкая Думка”. Вёў ня толькі асьветна-культурніцкую дзейнасьць, але таксама, у меру фінансавых магчымасьцяў, даваў бяднейшым сваім членам пазыкі ды стыпэндыі.