This Day In History: 1943-11-01

1.11.1943 г. у Казані памёр Глеб Бонч-Асмалоўскі (нар. 3.11.1890 г. у маёнтку Блонь Ігуменскага пав.), антраполяг і архэоляг. Закончыў Менскае Камэрцыйнае Вучылішча і Петраградзкі ўнівэрсытэт (1923). Працаваў у катэдры антрапалёгіі Ленінградзкага ўнівэрсытэту, займаўся пошукамі палеалітычных паселішчаў на Гомельшчыне і Смаленшчыне. Першы ў СССР выявіў рэшткі выкапнёвага чалавека – нэандэртальца. У 1934 г. рэпрэсіраваны і сасланы на 3 гады ў Варкуту. У час вайны выкладаў на Казаньскім унівэрсытэце. 

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis