This Day In History: 1905-11-01

1.11.1905 г. у в. Баброўня Гарадзенскага павету нар. Міхась Васілёк (сапраўднае прозьвішча Касьцевіч, пам. 3.09.1960 г. у Гародні) пісьменьнік, дзеяч нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі. Друкаваўся з 1926 г., арганізаваў на Ськідзельшчыне гурткі Таварыства Беларускай Школы ды Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады. У верасьні 1939 г. будучы жаўнерам Войска Польскага трапіў у нямецкі палон, дзе разам з Янкам Брылем вёў нацыянальную працу сярод палонных беларускага паходжаньня. Пасьля вайны жыў на Гарадзеншчыне.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis