This Day In History: 1873-11-01

1.11.1873 г. у Крывуліне Цьвярской губ. нар. Іван Замоцін, літаратуразнавец. У 1897 г. закончыў Пецярбургскі Гісторыка–Філялягічны Інстытут. З 1922 г. працаваў прафэсарам Беларускага Дзяржаўнага Унівэрсытэту ў Менску, з 1931 г. – у Менскім Пэдагагічным Інстытуце. Быў членам ІБК і АН Беларусі. З яго інцыятывы і яго стараньнямі ў 1927-1928 гг. былі сабраны і выдадзены творы Максіма Багдановіча.  У 1938 г. рэпрэсіраваны, асуджаны на 8 гадоў папраўча–працоўных лагероў. Памёр (або пакончыў жыцьцё самагубствам) 25.05.1942 г. у турэмнай бальніцы ў Горках. 

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis