This Day In History: 1868-11-01
1.11.1868 г. у Казьянах Шумілінскага раёна нар. Дзьмірый Даўгяла, гісторык і археоляг. Закончыў Пецярбургскую Духоўную Акадэмію (1894), з 1897 г. працаваў у архівах старажытных актаў у Віцебску і Вільні. З 1912 г. старшыня Віленскай Археаграфічнай Камісіі, з 1921 г. загадчык Магілёўскага архіва, з 1925 г. – супрацоўнік Інбелкульта, з 1929 г. – дырэктар бібліятэкі АН Беларусі, з 1937 г. – навуковы супрацоўнік Інстытуту Гісторыі АН Беларусі. Арыштаваны ў сьнежні 1937 г., у 1939 г. высланы ў Казахстан на 5 гадоў, дзе праўдападобна памёр у 1942 г.