This Day In History: 1888-10-01

1.10.1888 г. у Слоніме нар. Лукаш Дзекуць-Малей, беларускі настаўнік і баптысцкі дзеяч. Быў адным са стваральнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі і яе прадстаўнік на Гродзеншчыне. У 1918 г. заснаваў беларускую школу ў Крынках. У міжваенным перыядзе быў баптысцкім прэсьвітарам у Брэсцкай акрузе. Пераклаў „Новы запавет” і псальмы на беларускую мову, якія былі выдадзены ў 1931 г. Рэдагаваў „Беларускую балонку” ў баптысцкім часопісе „Маяк”. Арыштаваны 19.06.1941 г. у Брэсьце савецкімі органамі бяспекі і прыгавораны да расстрэлу. Пасьля ўваходу у Брэст Немцаў, служыў у баптысцкай царкве, ў чэрвені 1944 г. удзельнічаў у ІІ Усебеларускім кангрэсе ў Менску. У 1945 г. быў у Нямеччыне, з 1946 г. у Польшчы – на Беласточчыне і ў Гданьску, дзе быў акруговым прэсьвітэрам баптысцкай царквы. Памёр у Гданьску ў 20.01.1955 г. 

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis