This Day In History: 1913-09-01
1.09.1913 г. у в. Мокрае Клімавіцкага р-на нар. Масей Сяднёў, беларускі пісьменнік. Вучыўся ў Мсьціслаўскім пэдагагічным тэхнікуме (1930-1932) і Мінскім пэдагагічным інстытуце (1933-1936). У 1936 г. рэпрэсаваны. У 1943 г. апынуўся ў Беластоку, супрацоўнічаў з газэтай „Новая Дарога”, сябраваў з Хведарам Ільляшэвічам. З 1944 г. на эміграцыі, спярша ў Нямеччыне, а з 1950 г. у ЗША (Глен-Коў), дзе памёр 5.02.2001 г. Напісаў раманы „Раман Корзюк” (1985), „І той дзень надыйшоў” (1987), зборнік вершаў „Патушаныя зоры” (1992), успаміны „Масеева кніга” (1995).