This Day In History: 1900-09-01
1.09.1900 г. у Рудкове на Меншчыне нар. Сымон Баранавых (Баранаў), празаік. Дэбютаваў у 1927 г. У 1936 г. быў арыштаваны і асуджаны на 10 год зняволеньня, загінуў 10.11.1942 г. у ГУЛАГу на Калыме. Аўтар зборніка апавяданьняў „Злосьць” (1930), аповесьцяў „Чужая зямля”, „Межы” (1930), „Пастка” (1935), „Новая дарога” (1936), рамана „Калі ўзыходзіла сонца” (1957). Рэабілітаваны ў 1954 г.