This Day In History: 1853-09-01
1.09.1853 г. у Варшаве нар. Міхал Федароўскі (пам. тамжа 10.06.1923 г.), фальклярыст, этнограф, археоляг. У 1877 г. пераехаў у Пружанскі павет, дзе пражыў амаль 30 гадоў. Сабраў каля паўтары тысячы беларускіх песенных і танцавальных мэлёдый, каля 10 тысяч прыказак, сотні казак, загадак і іншых твораў, зьмешчаных у васьмітомным выданьні „Люд беларускі” (1887-1905). Значную частку іх запісаў на Сакольшчыне, Янаўшчыне, Дуброўшчыне, вакол Беластока, Нараўкі. Пахаваны на могілках Павонзкі ў Варшаве.