This Day In History: 1906-05-01
1.05.1906 г. у Гародні нар. Аляксандра Бэргман (сапр. Хава Кучкоўская), дзеячка КПЗБ, аўтарка артыкулаў пра беларускі нацыянальны рух і яго дзеячаў, кніг „Rzecz o Bronisławie Taraszkiewiczu” (Warszawa 1977) i „Sprawy białoruskie w II Rzeczypospolitej” (Warszawa 1984), «Слова пра Браніслава Тарашкевіча» (Мінск 1996). У 1935-1945 гг. адбывала ссылку ў гулагах Сібіры як «вораг народу». Пасьля вайны жыла ў Варшаве, дзе памерла 20.06.2005 г. Пахавана на яўрэйскіх могілках у Варшаве.