This Day In History: 1960-03-01
1.03.1960 г. у Барысаве памёр кс. Віктар Шутовіч (нар. 27.10.1890 г. у Шутавічах Ашмянскага пав.), змагар за беларусізацыю каталіцкага касьцёла на беларускіх землях, дзеяч беларускага хрысьціянскага руху. Служыў сьвятаром у Барадзенічах на Браслаўшчыне (1917-1927), дзе закладаў беларускія школы і гаварыў казаньні на беларускай мове. У гг. 1927-1929 быў вікарым у парафіі Тжцяннэ, у 1929-1932 – у ЗША, у 1932-1944 — у Харошчы, у 1944-1945 — пробашчам у Катэдральным саборы ў Менску. У сьнежні 1945 г. арыштаваны і сасланы ў лагер у Комі. У 1956 г. вярнуўся ў Беларусь, быў пробашчам у Барысаве.