This Day In History: 1925-02-01
1.02.1925 г. выйшаў з друку першы нумар двухтыднёвіка „Праваслаўны Беларус”. Рэдактарам выданьня быў Іван Пачопка, графіку апрацаваў вядомы беларускі мастак Язэп Драздовіч. Часопіс меў характар царкоўна-культурны. На яго старонках прапагавалася беларусізацыя Параваслаўнай царквы ў межах польскай дзяржавы. Многа месца адводзілася гісторыі праваслаўнай веры на беларускіх землях, сучаснай беларускай літаратуры. З чэрвеня 1925 г. быў рэдагаваны штомесячны дадатак „Царкоўныя казаньня” (6 нумароў). Было выдадзена 22 нумары.