This Day In History: 1919-02-01
1.02.1919 г. пачаліся заняткі ў Віленскай Беларускай Гімназіі (у Базыльянскіх мурах), якая была адной зь першых беларускіх сярэдніх школаў. Яе арганізатарам быў Іван Луцкевіч. Нягледзячы на ўсялякія перашкоды з боку розных уладаў – перадусім польскіх і савецкіх, школа была галоўнай кузьняй беларускай інтэлігенцыі Заходняй Беларусі. Некалькі разоў мянянася яе сядзіба ды юрыдычны, адукацыйны статус. Дзейнічала да чэрвеня 1944 г. Зараз пераймальнікам яе традыцыі зьяўляецца беларуская сярэдняя школа ім. Францішка Скарыны ў Вільні.