This Day In History: 1860-02-01

1.02.1860 г. у Бельску Падляшскім памёр Язэп Ярашэвіч (нар. 22.01.1793 г. у Бельску П.), гісторык і этнограф. У 1815 г. закончыў Віленскі ўнівэрсытэт, у 1815-1826 г.г. навучаў у крамянецкім ліцэі, у  1826-1831 гг. быў прафэсарам Віленскага ўнівэрсытэта, пасьля жыў у Бельску, дасьледаваў беларускую гісторыю і этнаграфію, аўтар фундамэнтальнай 3-томнай працы „Obraz Litwy pod względem jej cywilizacji od czasów najdawniejszych do końca wieku XVIII” (1844-1845), пісанай ў Бельску П.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis