This Day In History: 1915-01-01

1.01.1915 г. новавысьвячаны ксёндз Адам Станкевіч адправіў першую імшу ў Крэўскім касьцёле.  Кс. Адам Станкевіч, родам з недалёкіх ад Крэва Арлянят, упісаўся ў гісторыю Беларусі як выдатны рэлігійна-грамадзка-палітычны дзеяч беларускага руху. На памятку першай сьвятой імшы ксяндза былі выдадзеныя абразкі з кароценькім тэкстам на беларускай мове. Адна з такіх памятак, раздаваных тады праўдападобна вернікам, захавалася ў сям’і Вікторыі Шутовіч у Квідзыню (на Памор’і), якая нарадзілася ў вёсцы Шутовічы каля Смаргоняў. Дзякуючы ёй атрымалася вельмі цікавая памятка, якая мае значэньне дакуманта адноснага да біяграфіі кс. Адама Станкевіча і да гісторыі беларускай мовы ў рымакаталіцкім касьцёле.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis