Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    22. Pierapałki sołtysa Nowaha Tryścianoha (2)

    Stanisłava Żynela sudzili za toje, szto byŭszy nimieckim soltysam „vymagał bezwzględnego podporządkowania się zarządzeniom władz niemieckich, uciekając się nawet do przemocy w wypadku, gdy ktoś uchylał się od stawianych przez niego żądań, a nawet biciem terroryzovał ludność swego sołectwa”. Prakuratar dakazvaŭ, szto ad 1942-ho da…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    10. Siêta nauka ne dla mene

    Ślubuję uroczyście, że będę: a) zachowywać postawę moralną i obywatelską godną studenta Polskiej Rzeczypospolitej Ludowej; b) systematycznie i pilnie zdobywać wiedzę w celu należytego przygotowania do pracy zawodowej oraz aktywnego uczestniczenia w budowie socjalizmu… („Ślubowanie studenta”, 1977) Čom ja pujšov studyjovati fizyku, a ne, prykładom,… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

ў красавіку

980 – у 1044 г. пачаў княжаньне ў Полацку Усяслаў Брачыслававіч, званы Чарадзеем. Яго славутая дзейнасьць была апісана ў паэме „Слова аб паходзе Ігаравым”.

920 – у 1104 г. адбыўся вялікі паход кааліцыі князёў Кіеўскай Русі, арганізаваны Уладзімірам Манамахам на Менск. Дружына менскага князя Глеба Усяславіча адбіла напад і аблогу горада.

675 – у 1349 г. пачалося  змаганьне Польшчы і старабеларускай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага за Падляшша і Валынь.

370 – у пачатку красавіка 1654 г. пад Масквой пачалі зьбірацца войскі з намерам зьнішчальнай агрэсіі супраць беларускіх земляў – Вялікага Княства Літоўскага.

230 – 23.04.1794 г. утварылася Найвышэйшая Літоўская Рада – рэвалюцыяйны ўрад Літвы і Беларусі падчас касьцюшкоўскага паўстаньня.

210 – 18.04.1814 г. у Лагойску нар. Яўстафій Тышкевіч, археоляг, гісторык і краязнавец. Закончыў Менскую гімназію (1831), заснаваў Віленскі музэй старажытнасьцяў і Віленскую археалягічную камісію, вывучаў курганы, гарадзішчы і замчышчы на беларускіх землях. Пакінуў па сабе шмат працаў археалягічнага і краязнаўчага характару, напр. „Opisanie powiatu borysowskiego” (1847). Памёр у Вільні 8.09.1873 г., пахаваны на могілках Росы.

145 – 9.04.1879 г. у Менску нар. Усевалад Більдзюкевіч, дзеяч БНР і беларускага руху ў міжваеннай Вільні, прыхільнік беларусізацыі праваслаўнай царквы, рэдактар часопіса «Сьветач Беларусі» (1931). 

135 – 4.04.1889 г. у Баяршчыне каля Лепля на Віцебшчыне нар. кс. Віталь Хамёнак, дзеяч беларускага хрысьціянскага руху. З 1925 г. служыў у Друйскім кляштары айцоў мар’янаў. У 1938 г. разам з іншымі беларускімі сьвятарамі дэпартаваны з Друі ў цэнтральную Польшчу. Памёр 24.12.1971 г. у кляштары айцоў мар’янаў у Скурцы каля Седлец. 

135 – 24.04.1889 г. у Стоўпцах нар. Юры Сабалеўскі, беларускі палітычны і нацыянальны дзеяч, пасол у польскі сойм у 1926-1928 гг. Арыштаваны НКВД пасьля 1939 г., уцёк з савецкай турмы ў канцы чэрвеня 1941 г. Актыўна ўдзельнічаў у працы Другога Усебеларускага Кангрэсу ў 1944 г. Пасьля вайны ў эміграцыі (ЗША, Нямеччына). Памёр 26.(або 30.)12.1957 г. у Кірхен унтэр Тэк пры нявысьветленых абставінах, пахаваны ў Мюнхене на могілках Фэльдмохінг.

120 – 4.04.1904 г. у Александрове каля Дзісны нар. кс. Юры Кашыра. З 1925 г. уступіў у кляштар айцоў мар’янаў у Друі. У ІІ сусьветную вайну вёў душпастырскую дзейнасьць у Росіцы на Віцебшчыне. 18.02.1943 г. быў спалены з вернікамі ў Росіцы падчас нямецкай карнай экспэдыцыі.

120 – 23.04.1904 г. у вёсцы Нізок, Ігуменскага павету, нар. паэт Паўлюк Трус. Маючы 25 год 30.08.1929 г.  памёр у Менску на тыф, пахаваны на Вайсковых могілках.

105 – 27.04.1919 г. польскія войскі занялі Гародню, дзе ад 21.12.1918 г. знаходзіўся Урад Беларускай Народнай Рэспублікі на чале з Антонам Луцкевічам і беларускія войскі.

105 – 28.04.1919 г. быў нарукаваны ў Вільні першы нумар газэты „Беларуская Думка”. Рэдактарам дэмакратычна-нацыянальнага выданьня быў І. Вайцяховіч. Газэта супраціўлялася польскай і бальшавіцкай уладзе на беларускіх землях. Апошні нумар паявіўся 27.07.1919 г. 

100 – 29.04.1924 г. у Вільні памёр а. Міхаіл Пліс (нар. 15.08.1858 г. на Гарадзеншчыне), праваслаўны сьвятар і грамадзка-культурны беларускі дзеяч, прыхільнік беларусізацыі праваслаўнай царквы. У 1919-1923 гг. навучаў на беларускай мове Закону Божага ў Віленскай Беларускай Гімназіі. 

95 – 27.04.1929 г. у Вільні нар. Юры Туронак, беларускі дзеяч і гісторык, аўтар кніг „Białoruś pod okupacją niemiecką” (Warszawa 1993), „Wacław Iwanowski i odrodzenie Białorusi” (Warszawa 1992), „Książka białoruska w II Rzeczypospolitej 1921-1939” (Warszawa 2000), „Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944)” (Мінск 2002), „Людзі СБМ” (Вільня 2006), „Мадэрная гісторыя Беларусі” (Вільня 2006). Памёр 2.01.2019 г. у Варшаве, пахаваны на праваслаўных могілках на Волі.

95 – 30.04.1929 г. у Жыўцу каля Кракава нар. Флярыян Неўважны, праф. літаратуразнавец і перакладчык, м. ін. з беларускай на польскую мову паэзіі Надзеі Артымовіч. Памёр 24.04.2009 г. у Варшаве, пахаваны на Вайсковых могілках на Павонзках.

85 – 30.04.1939 г. у Шэрнях Бельскага павета нар. а. Рыгор Сасна, праваслаўны сьвятар, гісторык праваслаўнай царквы на Беласточчыне. Быў настаяцелем прыходу ў Рыбалах на Беласточчыне. Памёр 6.01.2016 г. у Беластоку, пахаваны на праваслаўных могілках у Бельску-Падляшскім. 

80 – 23.04.1944 г. у Уснаршчыне на Беласточчыне нар. Мікола Давідзюк – мастак, прафесар Акадэміі Мастацтваў у Лодзі, якую закончыў у 1969 г. і з якой звязаны працай з 1971 г., з 1989 г. вядзе ў ёй майстэрню жывапісу. З нагоды юбілею жадаем спадару Міколу творчага натхненьня, новых прац і выставак!

80 – 24.04.1944 г. у Суботніках каля Іўя нар. Зянон Пазьняк, археоляг і палітычны беларускі дзеяч. Зараз у эміграцыі. Жадаем шмат сілаў і нягаснучай надзеі на сапраўдную Беларусь!

80 – 28.04.1944 г. у Іўі памёр кс. Ільдэфонс Бобіч (нар. 10.01.1890 г. у Дзедзінцы каля Друі), дзе быў пробашчам з 1930 г. Супрацоўнічаў з беларускімі часопісамі „Беларус” і „Крыніца”, быў прыхільнікам беларускай мовы ў касьцёле. Пахаваны побач касьцёла ў Іўі.

80 – 28.04.1944 г. памёр у бальніцы ў Стоўпцах – пасьля зьбіцьця і зьдзеку – кс. Люцыян Хвецька (нар. 22.11.1889 г. у Дуброве-Беластоцкай), дзеяч беларускага хрысьціянскага руху. Закончыў гарадзкое 3-класнае вучылішча ў Саколцы (1904), духоўную каталіцкую сэмінарыю ў Пецярбургу (1911), Духоўную каталіцкую акадэмію ў Пецярбургу (1915) – тады быў высьвянчаны на ксяндза. Заснаваў «Хрысьціянскую дэмакратычную злучнасьць» і  беларускую каталіцкую газэту «Krynica». Служыў у Пецярбургу, дзе таксама выкладаў у духоўнай каталіцкай сэмінарыі. У 1923 г. арыштаваны савецкімі ўладамі, у 1925 г. у рамках абмену палітвязьнямі прыехаў у Польшчу. Займаўся выкладчыцкай і душпастырскай працай у Любліне і ў Пінску, дзе ў духоўнай каталіцкай сэмінарыі выкладаў таксама беларускую мову. У  1940-1944 гг. служыў ксяндзом у Хотаве ў Налібоцкай пушчы. Пахаваны пры касьцеле ў Хотаве.  

70 – 22.04.1954 г. у Латвіі памёр Сяргей Сахараў (нар. 29.09.1880 г. у Полацку), беларускі фальклярыст і пэдагог, закончыў унівэрсытэт у Тарту (1911), узначальваў Беларускі аддзел Міністэрства асьветы Латвіі (1921-1925), у 1925-1932 гг. дырэктар Дзьвінскай Беларускай Гімназіі.

55 – 12.04.1969 г. у Пэнлей у Вялікабрытаніі памёр доктар Сяргей Малафееў (нар. 25.09.1901 г. у Вільні), адзін з заснавальнікаў Беларускага Студэнцкага Саюзу ва Унівэрсытэце Стэфана Баторыя ў Вільні ў 1920 г. Закончыў Мэдычны факультэт УСБ, з 1933 г. быў дырэктарам павятовага шпіталя ў Сьвянцянах, працаваў як хірург. 3 кастрычніка 1939 г. арыштаваны ў Вільні савецкімі ўладамі, трапіў у лагер пад Архангельск, дзе працаваў пры вырубе лесу. У вайну трапіў у Армію ген. Андэрса. Змагаўся пад Табрукам. У 1947 г. трапіў у Вялікабрытанію, у польскі госпіталь у Пэнлей. Працаваў там асыстэнтам хірурга і лекарам на арыентальных параходах.

35 – 01.04.1989 г. у Гданьску быў заснаваны гурток Беларускага Аб’яднаньня Студэнтаў. Старшынёй стала Ірына Гаданьчук.

Апрацавалі Вячаслаў Харужы і Лена Глагоўская 

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў траўні

    770 – у 1254 г. быў падпісаны мірны дагавор паміж вялікім князем Міндоўгам і галіцка-валынскім князем Данілам Раманавічам. 740 – разгром у 1284 г. войскамі літоўскага князя Рынгальда мангола-татарскіх войск каля вёскі Магільна. 530 – у 1494 г. у Гародні …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (183) – 21.05.1841 г. у Парыжы памёр Юльян Урсын Нямцэвіч (нар. 16.02.1758 г. у Скоках пад Бярэсьцем), удзельнік паўстаньня Т. Касьцюшкі ў 1794 г. і лістападаўскага паўстаньня 1830-1831 гг., паэт, пісьменьнік, мэмуарыст.
  • (155) – 21.05.1869 г. у Сцепанаване (Армэнія) нар. Мікалай Чуркін, кампазытар і фальклярыст. Закончыў музычнае вучылішча ў Тбілісі (1892), Пецярбургскую АМ. (1899). Настаўнічаў і кіраваў харамі ў Вільні, Мсьціславе, Магілёве, з 1935 г. – у Менску.
  • (130) – 21.05.1894 у Старым Крыўцы каля Навазыбкава нар. Мікалай Галадзед, дзяржаўны дзеяч БССР. У гг. 1927 – 1937 быў старшынёй Савета Народных Камісараў БССР і членам Прэзыдыума Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР. 14.06.1937 г.
  • (126) – 21.05.1898 г. нар. ў Лэнчыцы Кастусь Кіслы (бацька паходзіў з-пад Слоніма), выдатны беларускі музык, кампазітар, дырыжор царкоўных і сьвецкіх хораў. З 1932 г. па 1944 г. жыў у Беластоку. Арганізатар і дырыжор школьнага хору пры саборы сьв. Мікалая. Таксама вёў беларускі хор у Беластоку да 1939 г. Арыштаваны саветамі ў 1939 годзе. У 1941 г. уцёк зь няволі. Да 1943 г. кіраваў папулярным Ансамблем Песьні й Танца ў Беластоку. З 1944 г. на эміграцыі. У  1953-1956 гг. (пасьля сьмерці Міколы Равенскага) кіраваў хорам беларускіх студэнтаў у Лювэне (Бельгія). З 1956 г. кіраўнік беларускіх сьвецкіх і царкоўных хораў у Кліўлендзе (ЗША). Кампанаваў царкоўную музыку, аўтар музычнага зборніка „Вялікдзень”. Памёр 8.01.1980 г. у Беластоку, Пахaваны на праваслаўных могілках у Беластоку-Выгодзе.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis