Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    21. Samaabarona i śmierć Żyda Berszki (2)

    Savieckaje vojsko i pahraniczniki spaczatku ŭsich ludziej z hetych troch viosak vyvieźli za Śvisłacz na zborny punkt u Nieparożnicach. Zahadali im usio z saboju zabrać, szto tolko mahli ŭziać na furmanku. Pośle saviety mieli ich parassyłać dalej u Biełaruś. Raptam pryjszoŭ zahad, szto kali chto…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    9. Miastu H. na do widzenia

    Jeszcze mi tylko spacer pozostał Wąską aleją przez zielony park Wiatr w drzewach szemrze ledwie przebudzony Tak jak wczoraj, przedwczoraj, od lat Tak dziwna ta chwila brakuje słów… (Budka Suflera, „Memu miastu na do widzenia”, 1974) Nedaleko od mojoho liceja byv neveliki park, utisnuty… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

ў сьнежні

1160 – 862 год. Першыя летапісныя зьвесткі пра Смаленск як адзін з гарадоў крывічоў, продкаў беларусаў.

785 – 1237 год. Разгром войскамі князя Данілы Раманавіча крыжацкіх рыцараў пад Драгічынам на Бугу.

660 – У 1362 годзе войскі Старабеларускай Дзяржавы (Вялікага Княства Літоўскага), узначаленыя вялікім князем Альгердам-Аляксандрам разграмілі на рацэ Сінія Воды (паўднёвая Украіна) татарскую арду і прагналі яе на Крым і за Дон. Паўднёвыя межы дзяржавы ўстанавілі на беразе Чорнага мора.

260 – У 1762 г. нар Мікалай Вольскі (пам. у 1803 г. у Беластоку), мысьліцель, гісторык, літаратар. Выхаванак Галоўнай Школы Вялікага Княства Літоўскага. Супрацоўнік астранома М. Пачабута, бібліятэкар І. Храптовіча ў Шчорсах, быў прысутны

пры ягонай сьмерці. Аўтар папулярна-навуковых публікацый, панэгірычных вершаў, рэляцый пра апошнія гады жыцьця Станіслава Аўгуста.

185 – 5.12.1837 г. на Віцебшчыне нар. Аляксандар Вярыга (пам. 26.03.1905 г. у Адэсе), хімік, педагог, выпускнік Пацярбурскага Унівэрсытэту, вучань Д. Мендзялеева, пашыраў свае веды за мяжой. Дасьледаваў хімічны склад прыроднага газу, прафэсар Новасібірскага Унівэрсытэту, аўтар шэрагу дасьледаваньняў па хіміі.

170 – 10.12.1852 г. у Начы Воранаўскага р-на нар. Вандалін Шукевіч (пам. 1.12.1919 г. у Начы), археоляг, этнограф, краязнавец. Вучыўся ў Вільні, Дасьледаваў археалягічныя помнікі Цэнтральнай Беларусі, раскапаў каля 570 старажытных пахаваньняў (магіл і курганоў).

155 – 5.12.1867 г. у маёнтку Зулава Сьвянцянскага пав. нар. Юзаф Пілсудскі (пам. 12.05.1935 г.), выдатны польскі палітычны дзеяч.

145 – 10.12.1877 г. на станцыі Обідіно Тульскай губ. нар. Оттон Краснапольскі, архітэктар і скульптар, праектант і выканаўца шматлікіх будынкаў у Менску, Вільні і Гданьску, выкладчык архітэктуры на Мастацкім факультэце Віленскага унівэрсытэта (1921-1928), кіраўнік будаўлянага аддзялення ў Дзяржаўнай тэхнічнай школе ў Вільні (1929-1945). Па вайне настаўнік будаўніцтва і архітэктар у Гданьску. Памёр 26.10.1971 г. у Гданьску.

130 – 10(?).12(?).1892 г. у Гародні нар. Павал Аляксюк, беларускі палітычны дзеяч. У 20-тыя гады працаваў адвакатам у Наваградку, далейшы яго лёс невядомы.

130 – 17.12.1892 г. памёр Фэлікс Тапчэўскі (Хвэлька з Рукшэніц), паэт. Нар. у 1838 г. у фальварку Будзішча (Лёсава) на Віцебшчыне. Працаваў валасным пісарам у Лепельскім пав. Апошнія гады жыцьця правёў у маёнтку Вухвішча каля Полацка. Пахаваны ў Рукшэніцах.

120 – у сьнежні 1902 г. стварылася Беларуская Рэвалюцыйная Грамада, пазьней перайменавана на Беларускую сацыялістычную Грамаду. Яе стваральнікамі былі Іван і Антон Луцкевічы, Алёйза Пашкевіч, Вацлаў Іваноўскі, Аляксандар Уласаў, Францішак Умястоўскі і іншыя.

120 – 2.12.1902 г. у Пухавічах Менскай губ. нар. Анатоль Вольны (сапр. прозьвішча Ажгірэй), расстраляны НКВД 29.10.1937 года. Выпускнік Беларускага Унівэрсытэту, член аб’яднаньня „Маладняк”. Друкавацца пачаў у 1920 годзе. Раман „Ваўчаняты” (1925), аповесьці, апавяданьні, гумарэскі, фэльетоны, п’есы-жарты: „Міколка”, „У агранома”, сцэнарыі фільмаў: „Хвоі гамоняць” (1929), „Сонечны паход” (1931) і інш.

115 – 24.12.1907 г. у Пецярбурзе нар. Леў Дабжынскі, мастак. Дзяцінства правёў у маёнку Лоша на Ашмяншчыне. У 1915 г. з бацькамі выехаў у глыб Расіі. У 1917 г. пачаў вучыцца ў гімназыі ў Пэрэяслаўі, а пасьля ў Тэадозыі на Крыме. У 1922 г. з сям’ёй вярнуўся ў Лошу. Прадаўжаў навуку ў гімназыі Я. Лелевэля ў Вільні, якую закончыў у 1929 г. Паступіў на Мастацкі факультэт Віленскага ўнівэрсытэта, які закончыў у 1936 г. Быў вельмі здольным мастаком, членам Віленскай групы. Закончыў жыцьцё самагубствам (ці быў застрэлены) 26.11.1937 г. у Лошы. У 1938 г. у Вільні адбылася пасьмертная выстаўка яго прац.

105 – 5-17 (18-30).12.1917 г. у гарадзкім тэатры ў Менску адбыўся І Усебеларускі з’езд, на якім вырашалася пытаньне пра самавызначэньне і дзяржаўнасьць Беларусі. Удзельнічала 1872 дэлегатаў. Бальшавікі арыштавалі прэзідыюм з’езду. Рада з’езду працягвала дзейнасьць, быў створаны Выканаўчы Камітэт Рады, які падрыхтаваў акты незалежнасьці Беларусі.

105 – 25.12.1917 г. у Васілевічах Рэчыцкага пав. нар. Тацьцяна Заранок, актрыса. З 1931 г. на сцэне Беларускага тэатра ім. Я. Коласа, потым у іншых. Пам. 18.11.2007 г.

105 – 26.12.1917 г. нар. Яўген Васілёк (пам. 23.09.1973 г.), пісьменьнік, журналіст. У друку выступіў зь вершамі ў 1936 г., потым перайшоў на прозу, аўтар некалькіх зборнікаў аповесьцей і апавяданьняў, драмы “Каралеўскі гамбіт”, эсэ, нарысаў, апавяданьняў.

100 – 9.12.1922 г. адкрыты ў гарадзенскім Старым Замку Гарадзенскі гісторыка-археалягічны музэй. Частка экспанатаў паходзіць зь Беласточчыны.

90 – 28.12.1932 г. пам. у Дуброве-Беластоцкай кс. Зыгмунт Штафіньскі (нар. 29.04.1894 г. у Дуброве), удзельнік беларускага хрысьціянскага руху ў міжваенны перыяд. Падтрымліваў матар’яльна беларускія рэлігійныя выданьні. Служыў у Лаварышках, Алянах на Віленшчыне, у Дзятлаве, Параф’янове. Перад сьмерцю быў докшыцкім пробашчам. Пахаваны на каталіцкіх могілках у Дуброве-Беластоцкай.

85 – 8.12.1937 г. у Ленінградзе расстраляны саветамі Язэп Гаўрылік (нар. 6.04.1893 г у Калодчыне Вілейскага пав.), дзеяч нацыянальнага руху. Адзін са стваральнікаў Беларускай Гімназіі імя Францішка Скарыны ў Радашкавічах (1922 г.), дзеяч Таварыства Беларускай Школы, адзін са стваральнікаў „Змаганьня”, дэпутат польскага Сойма (1928-1930).

85 – 8.12.1937 г. на Салаўках пам. Антон Грыневіч (нар. 3.05.1877 г. на хутары Іваноўшчына Лепельскага пав.), нацыянальны дзеяч, кампазітар, зьбіральнік, рэдактар папулярнай беларускай музыкі.

85 – 8.12.1937 г. расстраляны саветамі Ігнат Дварчанін (нар. 8.06.1895 г. у Погірах каля Дзятлава), выдатны нацыянальны дзеяч, паэт, літаратуразнавец, дэпутат польскага Сойма (1928-1030).

85 – 20.12.1937 г. у Менску расстраляны саветамі Сьцяпан Некрашэвіч (нар. 8.05.1883 г. у в. Данілаўка Сьветлагорскага р-на), дзеяч беларускага адраджэнскага руху, выдатны мовазнавец.

85 – 20.12.1937 г. у Менску расстраляны саветамі Міхал Піотуховіч (нар. 23.02.1891 г. у в. Алексінічы Сеньненскага р-на), крытык і літаратуразнавец.

85 – 26.12.1937 г. нар. Уладзімір Гніламёдаў, літаратуразнавец, прафэсар. У друку выступае з 1962 г. Сярод дасьледаваньняў: “Лірычны летапіс часу”, “Сучасная беларуская паэзія”, “Іван Мележ: нарыс жыцьця і творчасьці”.

85 – 26.12.1937 г. у Менску расстраляны саветамі Антук Крыніца (Антон Ждановіч), выдатны беларускі акцёр.

85 – 30.12.1937 г. у Менску расстраляны саветамі Аляксандар Цьвікевіч (нар. у 1888 г. у Берасьці), гісторык, палітычны дзеяч. Між іншым быў міністрам замежных спраў ва ўрадзе БНР, з 1923 г. – прэм’ер міністрам эміграцыйнага ўраду БНР у Празе. У гэты дзень расстралялі 63 чалавекі.

80 – 24.12.1942 г. быў арыштаваны немцамі ў Менску кс. Вінцэнт Гадлеўскі (нар. 1888 г. у Поразаве), сьвятар, актыўны нацыянальны дзеяч (адзін з лідэраў беларускага вызвольнага руху падчас ІІ сусьветнай вайны). Выпускнік Пецярбурскай Каталіцкай Духоўнай Акадэміі (1916 г.). Удзельнік Усебеларускага Зьезду 1917 г. Член уладаў БНР. Адзін з заснавальнікаў і лідараў Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі. У 1925 г. арыштаваны польскімі ўладамі за беларусізацыю парафіі ў Жодзішках. У 1930 г. пераклаў на беларускую мову “Новы Запавет”. Выдаваў газэту “Беларускі Фронт”, дзе зьмясьціў шмат артыкулаў на тэмы міжнародных адносін і беларускага жыцьця.

75 – 5.12.1947 г. у в. Сялец Бярозаўскага раёна нар. Алесь Разанаў – паэт, пэдагог, рэдактар. Актыўны дзеяч дэмакратычнай плыні беларускай літаратуры. Памёр 26.08.2021 г. у Менску.

60 – 16.12.1962 г. у Ракаве нар. Валяр’ян Янушкевіч, скульптар, аўтар між іншым помнікаў Адаму Міцкевічу ў Лідзе і Наваградку, Францішку Скарыну ў Празе.

40 – 11.12.1982 г. у Лондане памёр кс. Фэлікс Журня (нар. 20.06.1913 г. у Зарэччы на Браслаўшчыне), манах марыянін, гісторык (дасьледаваў гісторыю беларускіх рэлігійных выданьняў) і публіцыст.

35 – 15.12.1987 г. памёр у Біскупцы Рашэльскім Віктар Ярмалковіч (нар. 23.12.1917 г. у Юшках на Віленшчыне), праўнік, дзеяч Беларускага Студэнцкага Саюзу, рэдактар „Хрысьціянскай Думкі”, вязень Картуз-Бярозы ў 1939 г. У час вайны працавыаў судзьдзёй на Лідчыне. Пасьля вайны пасяліўся з жонкай Аўгіньняй ў Біскупцы Рашэльскім. У 1949 г быў арыштаваны бяспекай і вывезены ў Сібір, адкуль у 1951 г. выехаў у родную вёску. Стаў дырэктарам школы ў Старым Сяле. У 1953 г. паўторна арыштаваны і сасланы ў Вятку. Вярнуўся ў 1956 г. і ў 1957 г. выехаў з сям’ёй у Біскупец, дзе займаўся дэнтыстычнай тэхнікай і пісаў гістарычныя, краязнаўчыя і біяграфічныя нарысы. Напісаў таксама ўспаміны „На хвалях жыцьця”, апублікаваныя ў томе „Лёс аднаго пакалення” (Беласток 1996). Пісаў допісы ў „Ніву” пад псэўданімам Станулевіч.

35 – 26-27.12.1987 г. у Палачанцы пад Менскам адбыўся І Агульны сойм беларускіх суполак – прадстаўнікоў гісторыка-культурнага і краязнаўчага напрамку.

Апрацавалі Лена Глагоўская і Вячаслаў Харужы

 

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў красавіку

    980 – у 1044 г. пачаў княжаньне ў Полацку Усяслаў Брачыслававіч, званы Чарадзеем. Яго славутая дзейнасьць была апісана ў паэме „Слова аб паходзе Ігаравым”. 920 – у 1104 г. адбыўся вялікі паход кааліцыі князёў Кіеўскай Русі, арганізаваны Уладзімірам Манамахам на …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (105) – 28.04.1919 г. быў нарукаваны ў Вільні першы нумар газэты „Беларуская Думка”. Рэдактарам дэмакратычна-нацыянальнага выданьня быў І. Вайцяховіч. Газэта супраціўлялася польскай і бальшавіцкай уладзе на беларускіх землях. Апошні нумар паявіўся 27.07.1919 г.
  • (80) – 28.04.1944 г. у Іўі памёр кс. Ільдэфонс Бобіч (нар. 10.01.1890 г. у Дзедзінцы каля Друі), дзе быў пробашчам з 1930 г. Супрацоўнічаў з беларускімі часопісамі “Беларус” і “Крыніца”, быў прыхільнікам беларускай мовы ў касьцёле. Пахаваны побач касьцёла ў Іўі.
  • (80) – 28.04.1944 г. памёр у бальніцы ў Стоўпцах – пасьля зьбіцьця і зьдзеку – кс. Люцыян Хвецька (нар. 22.11.1889 г. у Дуброве-Беластоцкай), дзеяч беларускага хрысьціянскага руху. Закончыў гарадзкое 3-кляснае вучылішча ў Саколцы (1904),

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis