This Day In History: 1944-01-01

У студзені 1944 г. быў забіты польскім падпольлем каля Беластока Мікалай Чарнецкі, грамадзкі дзеяч, пэдагог (нар. 22.05.1899 г. у Малых Азяранах каля Крынак). З пачатку дваццатых гадоў быў зьвязаны зь беларускім рухам. У 1929 г. скончыў Карлаў Унівэрсытэт у Празе, у 1930-1931 гг. выкладаў беларускую мову ў Клецкай Беларускай Гімназіі, пасьля яе закрыцьця жыў у Вільні, між іншым быў адным з выдаўцоў і рэдактараў часопіса „Золак”. У 1939 г. вярнуўся на Беласточчыну.

Copyright © 2022 Czasopis