Так было ў Новым Ляўкове
Новае Ляўкова – даволі вялікая вёска (яна ў часы майго дзяцінства налічвала 300 жыхароў) над рачулкай Баброўкай і над ракою Нараўкай (Баброўка прыток Нараўкі, які перасякае гэтае сяло). Рэчкі злучаюцца ў канцы Новага Ляўкова. За ракой Нараўкай Белавежская пушча. Усе дамы і сельскагаспадарчыя будынкі былі…

















