Pa prostu / Па-просту

  • Nimiecki „palicjant” z Plantaŭ (1)

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 26)

    Pra nimieckich palicjantaŭ z hetaj wioski (u papierach Nowaj Świdziłaŭki), szto sześć wiorst na pałudniowy zachad ad Krynak, ja ŭże pisaŭ. Zaraz jak nastali hitleraŭcy, u aŭguście 1941 r. kala dwaccaci maładych mużczyn – katolikaŭ z Planataŭ, Guraniaŭ, Barsukowiny i Padlipak pryjszli na pastarunak nimieckaj…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

ЗАПІСЫ ЧАСУ (XI.2021)

У Польшчы

Канцэрт „Вольнага хору” падчас кінафестывалю „Bulbamovie” ў Варшаве Фота Kino Iluzjon

W nocy z 11 na 12 listopada nieznany sprawca zniszczył znajdujący się w Gdańsku Oliwie pomnik Janki Kupały, białoruskiego poety, klasyka, twórcy nowoczesnej literatury białoruskiej. Mosiężna tablica na głazie została oblana substancją, której nie można było zmyć wodą. Obelisk został odsłonięty tuż przed 61. rocznicą…

In memoriam

Памёр таленавіты паэт, сябра беларусаў

2014 г. Ян Леанчук з візітам у Доме культуры ў Гарадку, якім тады я кіраваў Фота Юркі Хмялеўскага

23 лістапада не стала Яна Леанчука, выдатнага беластоцкага паэта, празаіка і перакладчыка. На 71-ым годзе жыцця памёр у сваім доме ў родных Лубніках каля Заблудава. Продкі Яна Леанчука былі ўніятамі, якія перайшлі ў каталіцызм. Таму надта цаніў ён шматкультурны каларыт Падляшша, што відавочна было і…

Каб ведаць і ўсведамляць, хто мы такія

Дзіцяча-моладзевы хор з парахвіі Усіх святых у Беластоку-Выгодзе пад кіраўніцтвам Анны Пятроўскай Фота са старонкі Брацтва праваслаўнай моладзі у Фейсбуку

13 лістапада ў памяшканні Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Беластоку адбыўся І Конкурс рэлігійнай і народнай песні. Сарганізавала яго Брацтва праваслаўнай моладзі Беластоцка-Гданьскай епархіі. Гэта новая ініцыятыва ў нашым асяроддзі. Што важнае – накіраваная да наймалодшых удзельнікаў, дзяцей і моладзі. Спрыяе яна пашане спадчыны іх продкаў….

ЗАПІСЫ ЧАСУ (XI.2021)

Listopad’21 na Podlasiu: Środa Literacka, Ceremonia Białoruska na scenie, Wystawa fotografii “Białorusini mają głos” i inne wydarzenia

Сёлетні культурны сезон БГКТ быў даволі складаным. Найперш з увагі на каранавірусную сітуацыю. Атмасферу на мерапрыемствах камплікаваў яшчэ мігранцкі крызіс на беларуска-польскай мяжы. Усё такі большасць імпрэзаў, хаця ў абмежаванай форме, удалося сарганізаваць. Адбыўся нават –15 лістапада ў Падляшскай оперы ў Беластоку, спознены гала-канцэрт Фестывалю „Беларуская песня 2021”. 21 лістапада ў Гайнаўскім доме культуры прайшоў заключны агляд „Беларускі абрад на сцэне”. На здымку: калектыў „Малінкі” з Маліннік у гміне Орля Фота са старонкі БГКТ у Фейсбуку

Pod koniec października we wsi Koszki w gminie Orla odbył się protest przeciwko prowadzeniu interesów przez szwedzkiego giganta IKEA z reżimem Aleksandra Łukaszenki (w tej miejscowości znajduje się fabryka płyt drzewnych spółki Swedspan, należącej do szwedzkiego koncernu). Białoruś jest piątym pod względem ilości dostawcą drewna…

Recenzja

Dialog pokoleń

...Zosia i Tamara dowiadują się jak wyglądało życie ich prababci Kasi. Poznają drogę, jaką musiał przebyć len, przeobrażając się w ręcznik Fot. ze zbiorów Marka Korniluka

Z radością i satysfakcją przyjąć należy oryginalnie pomyślaną książkę Zoi Saczko „A koliś jak było? Rozkażu Tobie, Zosia, rozkażu Tobie, Tamusia”, wydaną w tym roku przez znane z wielu cennych inicjatyw Stowarzyszenie Muzeum Małej Ojczyzny w Studziwodach. Jej lektura dostarczyła mi wiele przyjemności. Jako uczennica…

Парада

Будуемся

Навасады каля Гайнаўкі. 2021 г. Фота Уладзіслава Завадскага

Пандэмія каранавіруса выклікала рост цікавасці жыхароў Польшчы да набыцця зямельных участкаў, лепш за горадам, дзе можна адпачыць, нягледзячы на чарговыя лакдаўны. Самая папулярныя грунты знаходзіцца непадалёк горада і ў горадзе, нават вузкія і невялікія ўчасткі. Важна, што можна выбраць для іх адпаведны дызайн дома і…

Z cyklu «Trava zabytia»

Majstior na vsiê ruki

Rozdział 6

Maksimjuk, majstior z Lachôv, počatok 1980-ch

Koli b poličyti vsiê domy, chlivy i kłuniê, kotory my postavili za svoje žycie, to jich chvatiło b prynajmi na try takije vjoski, jak našy Lachi. Tak mniê skazali liêtom 1987 roku dva majstrê z Lachôv, Ziêniuv Ivan i môj baťko, Machnôv Vołodia. Liêtom 1987…

Historyji z žytia

Jak ja znajšła druhoho diêda

Čerez ciêłe ditinstvo ja miêła vse odnoho diêda, Ivana. Velmi zajzdrostiła diêtiam, kotory miêli dvoch didôv i dvoch babôv. U mene byli baby Aleksandra i Jaryna, i ja čas od času dopytuvałasie v mamy, de podiêvsie môj druhi diêd. Mama mniê rozkazuvała, što jeji tato,…

Płacz zwanoŭ

6. Bach – bach-bach!

U Krynkach żywuć ludzi, jakich familia – Bach. Ich kaliś było tut mnoho, asbienno adrazu pa wajnie. Jany pierabralisa ŭ pustyja żydoŭskija chaty z Parecz, jakija zastalisa za hranicaj. Sama familia Bach – hiermanskaja. Pajawiłasa jana pad Krynkami, jak siudy kaliś paczali zjażdżać fabrykanty z…

З літаратурнай спадчыны

Апавяданне „Заможны” Тодара Лебяды

Беларускі паэт, драматург, публіцыст і выдавец Тодар Лебяда (Пятро Шырокаў, 1914-1970) быў двойчы рэпрэсіраваны: у 1936-м – на 5 гадоў і ў 1947 годзе – на 25 гадоў. Беларус прайшоў усе сталінскія лагеры і двойчы вяртаўся дамоў. Тодар Лебяда ўпершыню ў беларускай літаратуры смела і адкрыта паказаў жахі сталінскага тэрору, знішчэнне беларускай нацыі. Імя літаратара ў 1940-1990-х гадах было забыта і выкраслена з гісторыі беларускай літаратуры. Нядаўна ў Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці выявіў некалькі рэдкіх празаічных твораў Тодара Лебяды. Адно апавяданне „Заможны” прапаную чытачам „Czasopisu”. Вельмі хвалюючы і праўдзівы твор пра лёс беларусаў-гаспадарнікаў пасля калектывізацыі. Сюжэт апавядання вельмі просты. На адной калгаснай канферэнцыі выступае калгаснік Еўсцігнееў і распавядае пра „заможнае” жыццё калгаснікаў, параўноўваючы, як ён жыў да калгасаў і як жыве пасля таго, як яго і іншых вяскоўцаў загналі ў калгасы. І, каб не ўласны невялікі свой агарод, то сям’я Еўсцігнеева памерла б з голаду… Хто мог у той час напісаць такія творы, і дзе іх змаглі б надрукаваць? Пісаў іх Тодар Лебяда. Па адным гэтым апавяданні чытачы адразу ўбачаць, які таленавіты пісьменнік з трагічным жыццёвым лёсам быў знішчаны ў гады сталінскіх рэпрэсій. Разам з ім зніклі і сотні яго твораў – успаміны, вершы, п’есы і нават раман, які Змітрок Бядуля рыхтаваў да друку. Тым не менш, пошукі працягваюцца. І паціху літаратурная спадчына нашага літаратара будзе вяртацца да беларусаў. Апавяданне Тодара Лебяды „Заможны” друкуецца ўпершыню. Яно было напісана на пачатку 1940-х гадоў. Сяргей Чыгрын Заможны На адной нейкай калгаснай канферэнцыі, ці то на нечым другім падобным, вельмі шмат гаварылі аб заможным жыцці нашых калгаснікаў. Вельмі ўжо добра гаварылі! Таму калгаснік Еўсцігнееў з калгаса імя Ўсіх сяброў і кандыдатаў Вярхоўнага Савета праз меру сваіх пачуццяў, навеянымі выступаўшымі аратарамі, ніяк не мог устрымацца, каб не папрасіць слова і таксама сказаць што-небудзь у гэтым сэнсе. – Шаноўныя таварышы! – пачаў калгаснік Еўсцігнееў. – Аб тым што мы цяпер жывём гэтай самай, як яе, заможным жыццём, не можа быць і гутаркі!.. Паследавала бура воплескаў. – Я вось і сам, як вам ўжо добра вядома, доўгі час свайго існавання быў аднаасобнікам… Ну, як вам сказаць, меў гэтае самае… аднаасобную гаспадарку. Ну, а калі ўжо, як вы самі ведаеце, нашаму брату былому аднаасобніку, зусім, як кажуць, не ў магату падышло… Але не аб тым. А, канешне, што калгас – гэта табе не аднаасобная гаспадарка… Я, вядома ж, не буду казаць аб гэтым, – блытаўся далей калгаснік Еўсцігнееў, – што мы, калгаснікі, і ў гэтым годзе на працадні атрымалі збожжа ў яго якіх-небудзь грамаў гэтак…ну…нават казаць сорамна. – Кажы, Еўсцігнееў, кажы! – пачуліся галасы з глыбіні залы. Еўсцігнееў замяўся. – Не, аб гэтым я ўжо не буду… Але, вось, дарэчы, павінен зазначыць, што справа раскулачвання па нашаму раёну прайшла зусім у паказальным парадку. Дык вось вам прыкладам, да чаго б гэта было падобна, калі ты, прыкладам, у сваім калгасе ледзьве ногі перастаўляеш ад недахваткаў там розных, а ён бы аднаасобнік… Кулак, гэта значыць, жыў бы поплеч з табою, так сказаць, прыпяваючы. „Ты, дзескаць, – казаў бы ён, – хоць і ў калгасе, ды ў лахманах і не жраўшы, можна сказаць, ходзіш, а я, дзескаць, аднаасобнік, ды гэтае самае…”. Еўсцігнееў глыбока ўздыхнуў: – І я быў разумны, ды вось… Аб гэтым я не буду казаць, я не аб гэтым…кажу вам… У прэзідыуме пачалі шушукацца. Але за тое з глыбіні залы пачуліся галасы: „Давай, кажы, Еўсцігнееў, таму што кажаш ты неяк складна!..”. – Дык вось, прыкладам, узяць бы наш калгас у гэтым самым годзе, – казаў ён далей. – У поўным сэнсе гэтага слова – заможны. Дакладна цяпер не скажу, але меў ён, калгас гэты самы, хлеба не адну тысячу пудоў!.. Я, канешне, не буду казаць аб тым, што пасля адсыпак розных у нас так сабе засталося ўсяго якіх-небудзь там… Так, прыкладам, з тышчы гэтай самай, пудоў, якіх-небудзь паўсотні на ўвесь калгас засталося. Аб гэтым я тут казаць не буду. Даволі таго, што гэтая восень урадлівая была. К таму і кажу, што мы ўсё-ткі жывём гэтым, як яе, заможным жыццём…А вось узяць гэтую самую фінансавую частку нашага калгаса. Канешне, я тут не буду казаць аб тым, што пры канчатковым падліку мы атрымалі па якіх-небудзь гэтак капеек дванаццаць на рыла. Аб гэтым я казаць не буду. Але паглядзелі б вы, як наша праўленне цэлымі мільёнамі варочала. Як ні на ёсць – мільёнамі! Я вось толькі не ведаю, з якога гэта такога разліку яны нам па дванаццаць капеек выдалі. Скажу толькі, што мы жывём, як ні на ёсць заможна. Дапусцім, калі я ніякай, а можна сказаць аніякай карысці з працадзён гэтых не маю, дык у мяне, такім чынам, агарод свой у запасе маецца. Не падыхаць жа нашаму брату-калгасніку ад голаду гэтага самага. Я б сказаў, што гэта ўсё-ткі вельмі добра, што нам агароды мець яшчэ дазволена. За гэтым агародам, можна сказаць, і цягнемся. Я гэтым не кажу… не кажу пра тое, што… увогуле я вельмі задаволены гэтым самым заможным жыццём. А па-гэтаму канчаю сваю выступленне. Я яшчэ раз хацеў бы вынесці падзяку… дзякаваць за заможнае і шчаслівае жыццё… Хутка ў прэзідыуме пачалося прыкметнае хваляванне. У гэты час яму на дапамогу прыйшлі іншыя калгаснікі, якія сядзелі ў зале: – Брава, Еўсцігнееў! Брава! Брава!.. – крычалі яму з глыбіні залы. Тодар Лебяда

Беларускі паэт, драматург, публіцыст і выдавец Тодар Лебяда (Пятро Шырокаў, 1914-1970) быў двойчы рэпрэсіраваны: у 1936-м – на 5 гадоў і ў 1947 годзе – на 25 гадоў. Беларус прайшоў усе сталінскія лагеры і двойчы вяртаўся дамоў. Тодар Лебяда ўпершыню ў беларускай літаратуры смела і…

Календарыюм

Гадоў таму

  • у верасьні

    – барацьба ў 1195 г. полацкіх князёў супраць смаленскага князя Давыда Расьцісловіца. Разгром палачанамі войскаў смаленскага князя. – 8 верасьня 1380 г. кулікоўская бітва. Перамога маскоўскіх войск на чале з князем Дзмітрыем Данскім над мангола-татарскімі войскамі. – 8 верасьня 1514 …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (1042) – У 983 г. вялікі князь Уладзімір на чале дружын, аснову якіх складалі дрыгавіцкія і крывіцкія воі, рушыў супраць яцьвягаў. Армія перайшла па землях сёньняшняй Беласточчыны і паводле „Повести временных лет” як напісана „Въ лето 6491 иде Володимир на ятвяги и победи ятвяги и взя землю их”.
  • (458) – У верасьні 1567 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага на чале з Р. Сангушкам разбілі 9-тысячную маскоўскую армію. Штурмам узялі замак Улу каля Полацка.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com