Злачынства над Пушчай

Міністр аховы асяроддзя Ян Шышка заявіў у Сейме, што падаў у пракуратуру заяву ў падазрэнні ў здзяйсненні злачынства, учыненага ў адносінах да лясоў у 2008-2015 гадах, то-бок, у час уладарання Польшчай кааліцыяй Грамадзянскай платформы і ПСЛ. Міністр адзначыў, што сярод іншага справа датычыць Белавежскай пушчы, пра якую пайшла істэрычная гаворка па ўсёй краіне, што цяперашні кіраўнік міністэрства і ўрад хочуць яе выразаць у пень.
Міністр адзначыў, што «не выразалі ў Белавежскай пушчы дрэў, але памерла іх больш дзясятка мільёнаў з масай амаль у 4 мільёны кубаметраў і тая драўніна ляжыць – дрэвы не былі зрэзаныя, а перавярнуліся, упалі, кошт іх складае больш за 700 мільёнаў злотых. А гэта абазначае таксама знікненне асяроддзяў пасялення прыярытэтных для Еўрапейскага Саюза, у сувязі з гэтым і знікненне відаў». Па гэтай прычыне Польшчы пагражаюць працэсы Польшчы з Еўрапейскай камісіяй, дзеля таго і ягоная заява ў пракуратуру.

Шышка інфармуе

12 красавіка. У 2008-2015 гадах кааліцыя ГП-ПСЛ памылковымі эканамічнымі рашэннямі, кіруючыся кароткатэрміновымі палітычнымі выгодамі, прывяла да ўзнікнення эпідэмій захворванняў шматлікіх дрэў у Белавежскай пушчы, ахопленых рознымі формамі абароны, пачынаючы ад экалагічнай сеткі «Натура-2000», заканчваючы на спадчыне ЮНЕСКА.

Эфектам гэтых рашэнняў з’яўляецца адміранне мільёнаў пушчанскіх дрэў розных відаў у масе больш за 3 млн. 700 тыс. кубаметраў і коштам больш за 700 млн. зл. Гэта прывяло да дэградацыі асяроддзяў пасялення ў сетцы «Натура-2000», якія маюць важнае значэнне для Еўрапейскай супольнасці, што можа паставіць Польшчу перад Еўрапейскім трыбуналам.

Сучасны стан Белавежскай пушчы выклікаў вялікую занепакоенасць гаспадароў гэтай тэрыторыі, то-бок, мясцовага насельніцтва, якое карыстаецца і фармуе пушчу на працягу многіх стагоддзяў, пра што сведчыць надпіс на адным з надмагілляў больш за стогадовай жанчыны, якая памерла ў 2010 годзе: Гэты лес я садзіла.

У ходзе кансультацый праводжаных з Еўрапейскай камісіяй, як і ЮНЕСКА, запушчана поўная інвентарызацыя страт, якія ўзніклі ў сувязі з асяроддзямі пасялення і відамі, важнымі для Супольнасці, пры якой працуюць дзясяткі спецыялістаў. Запрапанаваны працэдуры ратунку і метады аб’ектыўнай ацэнкі метадаў лячэння з дапамогай пастаяннага маніторынгу асяроддзяў пасялення і маніторынгу становішча асяроддзяў пасялення і відаў, якія маюць важнае значэнне для Еўрапейскай супольнасці. Усе дадзеныя, уключаючы вынікі ўсіх кансультацый, публікуюцца рэгулярна на вэб-сайце Міністэрства аховы асяроддзя. Яны рассылаюцца па СМІ ў Польшчы і па ўсім свеце з просьбай прыняць удзел у абмеркаваннях. Увесь свет павінен даведацца пра аб’ектыўную праўду аб Белавежскай пушчы – культурнай і прыроднай спадчыне мясцовага насельніцтва.

Шышка прабуе выклікаць вайну?

Роберт Тышкевіч (ГП): З паведамленняў Міністэрства аховы асяроддзя можна даведацца шмат цікавага – напрыклад таго, што гэта «кааліцыя ГП-ПСЛ прывяла да ўспышкі захворванняў у Белавежскай пушчы». Відавочна, што міністр Шышка не адчувае сябе камфортна са сваімі рашэннямі пра Пушчу. І спрабуе весці пастаянную вайну. Але я ўпэўнены, што значна менш дрэў у Пушчы ўпала з-за эпідэміі, чым упадзе неўзабаве з-за рашэння міністра павялічыць высечку ў Белавежскай пушчы (каб было ясна – выразаць можна не толькі хворыя дрэвы, але і віды, якіх караед не атакуе, і лес не пойдзе на карысць народу з-пад Гайнаўкi, паколькі драўніна вывозіцца з рэгіёна). Прызнайцеся – для абароны дрэў іх высечка неапраўдана. Жукі-караеды не працуюць па камандзе, па чыімсь заказе.

Сава папярэджвае

Кіраўнік Навуковай рады лясной гаспадаркі Януш Сава папярэджвае: «Белавежская пушча памірае з-за няправільных рашэнняў чалавека!». На яго думку, адзіным рашэннем з’яўляецца прыняцце мер, якія дазволяць паменшыць градацыю яловых караедаў.

Навуковая рада лясной гаспадаркі была створана 18 лютага прэм’ер-міністрам Беатай Шыдла. Рада павінна быць дарадчым і кансультатыўным органам старшыні Рады Міністраў у пытаннях кіравання лясамі і функцыянавання польскіх лясных экасістэм. Як падкрэсліў Я. Сава, тры дні пасля прызначэння каманды экспертаў, яны падаліся ў Белавежскую пушчу. – Тое, што я ўбачыў у Белавежскай пушчы, ашарашыла нас усіх. Можна сказаць коратка, Белавежская пушча, цуд прыроды – памірае. Памірае на нашых вачах. І што яшчэ горш, памірае ў выніку няправільных рашэнняў чалавека. Цяперашняя градацыя караеда пачалася ў лістападзе 2011 года, калі было першае няправільнае рашэнне. А менавіта, пасля таго, як пасля ветраломаў і ветрапавалаў, калі вецер зламаў 5 тысяч кубічных метраў дрэў, рашылі не рэагаваць і пакінуць тыя завалы драўніны. Цяпер адзіны выхад гэта дзеянні, якія дазволяць захаваць тое, што засталося ад Пушчы. Адзіны выхад – прыняцце мер, якія дазволяць паменшыць градацыю караеда і ўратаваць тыя лясныя масівы, якія яшчэ не былі ім атакаваныя. Мы ўсе павінны спяшацца, таму што неўзабаве пачынаецца першая ройка яловага караеда.

Як адзначыў Януш Сава, існуюць актыўная і пасіўная абарона. Пасіўная абарона заключаецца ў тым, што дзеянне пакінута прыродзе. У той час як актыўная абарона – у выдаленні дагэтуль жывых яшчэ дрэў, дзе жывуць кузуркі, дзе ўжо складзены лічынкі, з якіх вылеціць з кожнага дрэва столькі насякомых, што заселяць трыццаць дрэў. Трэба гэта спыніць.

Па словах дырэктара «Грынпіс-Польшча» Роберта Цыгліцкага, такія рашэнні не прынясуць вынікаў:

– Захаванне пушчы з дапамогай пілы і сякеры неэфектыўнае, і былі неаднаразова праведзеныя даследаванні не толькі ў Польшчы, але і за мяжой, і вядома, што градацыя караеда абумоўлена многімі фактарамі. Дзеянні, якія прапануе прафесар, з’яўляюцца дзеяннямі па мікраўзроўню, то ёсць такімі, якія ў пэўнай ступені будуць уплываць на памер папуляцыі яловага караеда, але ніякім чынам не спрычыняцца да сістэмнага спынення градацыі.

У сваю чаргу, Партыя зялёных патрабуе адклікаць міністра аховы асяроддзя Яна Шышку і паставіць перад Дзяржаўным трыбуналам. Сябры партыі падалі ў Міністэрства аховы асяроддзя подпісы пад петыцыяй у справе высечкі лесу ў Белавежскай пушчы да міністра. Хадайніцтва было падпісана больш чым дзвюма тысячамі грамадзян.

Прадстаўнікі «Грынпісу» звярнуліся да прэм’ер-міністр Беаты Шыдла, каб замест «глухога на доказы эколагаў міністра» гэта яна ўзяла на сябе абарону Белавежскай пушчы.

Што прапанаваў міністр?

Прапанаваў запуск праграмы аднаўлення Белавежскай пушчы. Пацвердзіў вынікі раней падпісанай з генеральным дырэктарам Дзяржаўных лясоў Конрадам Тамашэўскім «Праграмы для Белавежскай пушчы як культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА і абшару сеткі Натура-2000». Праграма дзеліць Пушчу на дзве часткі, дзе трэць плошчы лясоў будзе эксперыментальна выключаная з чалавечай дзейнасці, апрача выключных выпадкаў грамадскай бяспекі. Затое ў астатняй частцы будзе праходзіць вельмі абмежаванае, сканцэнтраванае на ахове прыроды ўстойлівае ўпраўлянне лясамі, з дбаннем аб асяроддзі пасялення, важныя для ЮНЕСКА і сеткі «Натура-2000». У той час будзе адбывацца інвентарызацыя прыродных рэсурсаў у трох першабытных лясных раёнах дзяржаўных лясоў, мэтай якой з’яўляецца дакументацыя відаў важных для Еўрапейскага Саюза. Падчас канферэнцыі Ян Шышка спаслаўся на дзеянні актывістаў «Грынпіс Польшча», якія раніцай узлезлі на дах міністэрства і развесілі сцяг «Уся Белавежская пушча Нацыянальным паркам». Ян Шышка адзначыў, што пра пытанні Белавежскай пушчы будзе размаўляць толькі ў пушчы і якраз туды запрашае эколагаў.

– Я разумею, што гэта людзі, якім на сэрцы ляжыць дабро пушчы. Але размаўляць можам апіраючыся на падставе дадзеных, якія ў нашым распараджэнні, і з людзьмі, якія жывуць там, якіх справа непасрэдна тычыцца.

Калі пачнем ваяваць з караедам, ЮНЕСКА забярэ нам свой сертыфікат – галосяць эколагі, – заўважыў Яцак Лізіневіч з выдання «Gazeta Polska Codziennie». – Большая частка Пушчы знаходзіцца ў Беларусі. Там няма ніякіх сумненняў у тым, што дрэвы занятыя яловым караедам павінны быць выдаленыя. Папраўдзе ЮНЕСКА не апрацавала прынцыпаў гаспадарання Белавежжам. Польскі бок не можа парушыць законаў, таму што яны не існуюць! Варта таксама адзначыць, што Дзяржаўныя лясы, як фірма, былі ўзнагароджаны ЮНЕСКА! Яны атрымалі ўзнагароду «за выдатныя дасягненні ў галіне аховы прыроды». Таму, што насуперак таму, што кажуць у Польшчы эколагі, леснікі рэалізавалі на практыцы тое, аб чым мараць сусветныя абаронцы прыроды. Так, але нашы аматары прыроды мусяць мець ворага. Не маюць значэння ў гэтай спрэчцы абгрунтаванні. Бо нішто для іх аб’ектыўныя фактары, такія як павелічэнне ляснога покрыву краіны. Нішто для іх праца па ахове прыроды, якую робіць штодня 25 тысяч леснікоў і экалагічная адукацыя. Субсідаванне нацыянальных паркаў. На нішто гаворка пра тое, што за апошнія 60 гадоў у Польшчы не прапаў ані
адзін від, а Дзяржаўныя лясы выдаюць мільёны злотых на праграмы па захаванні прыроды.

Ці магчымы дыялог аб будучыні Пушчы?

З сеціва:

– Я перакананы, што з гэтага эксперыменту леснікі выйдуць у поўным бляску, але шкадую, што такая велізарная плошча аддадзеная для эксперыментальных мэт. Ды як эксперыментаваць з патрабавальнымі актывістамі (не эколагамі, як напісалі Дзяржаўныя лясы), я бачу тут фіяска. Для іх адзіны кампраміс: атрымаць 100% ад сваіх прэтэнзій, і нават больш, і зноў паявяцца неапраўданыя акцыі тэрору. Цалкам магчыма, што міністр Шышка спадзяецца палепшыць свой імідж у грамадскім успрыманні, паказваючы гатоўнасць да дыялогу, адкрытасці і ўзаемаразумення. Але я думаю, што гэта вельмі наіўны падыход, таму што актывісты на­далей будуць змешваць яго з граззю, патрабаваць усё больш, а не прызнаюць яны дыялогу з кімсьці, хто мае іншае меркаванне па гэтым пытанні чым прыняцце іх патрабаванняў, незалежна ад таго, якія фактычныя аргументы ім прадстаўляюцца.

Міністр у сеціве:

– Тэлебачанне паказвае прыгожы лясны масіў, а не той, што распаўся і гніе… Белавежская пушча амаль заўсёды была месцам дзеяння чалавека, які жыў у гармоніі з прыродай. Як бортнік. Але і спальваў вугаль, паляваў, выкарыстоўваў кавалкі зямлі. Можна гэта ўбачыць на старых картах. У пушчы насаджвалі дрэвы ўжо ў сямнаццатым стагоддзі. Белавежская пушча ў вялікай частцы лес, пасаджаны чалавекам. Ёсць месцы, якія былі ўвогуле недаступныя, у асноўным у балотах, але ёсць таксама фрагменты пастаянна выкарыстоўваныя на працягу стагоддзяў чалавекам… У Белавежскай пушчы памерла 4 млн. кубічных метраў дрэў. У асноўным елі, але і ясені, алешыны, дубы, хвоі. Можна было б зрабіць з гэтага плот з Масквы ў Лісабон. СМІ ўводзяць у зман людзей, калі гаворка аб Пушчы. Дрэвы прыгожыя да пэўнага ўзросту, пасля паміраюць. Такі быў лёс запаведнікаў ахопленых аховай 20 гадоў таму. Гэта былі стогадовыя дрэвы, цяпер іх няма. Пасадзілі іх у адзін дзень, памерлі таксама амаль у адзін. Нішто не вечнае, дрэвы таксама не вечныя. Забарона гаспадарання пры пасіўнай ахове гэта смерць для многіх відаў. Калі мы пакінем пушчу самой сабе, на канец дойдзе да масавай гібелі дрэў. Трэба несці адказнасць за лес у будучыні. Гэта ўсяго толькі пытанне часу. Акрамя таго, гніючы і парахнеючы лес больш не прымае вуглякіслага газу, а сам яго выдзяляе.

Аргумент безыменнага «Эколага»: «Якім правам гэты тэхнакрат (…) выказваецца пра наша агульнае дабро?!».

Рада Белавежскай гміны вырашыла адрэагаваць на рашэнне Генеральнага дырэктара Дзяржаўных лясоў Конрада Тамашэўскага. Гэта

рэакцыя мясцовых самаўраднікаў

на вызначэнне дэталёвых правіл вядзення лясной гаспадаркі і выключэнне з карыстання вялікімі плошчамі надлясніцтва Белавежа. У межах гэтак званых апорных участкаў апынуліся: лясніцтва Грудкі і Падцэрква, паўднёвая частка лясніцтваў Новае і Батароўка, чыгуначны шлях Белавежа – Гайнаўка,  мясцовасці Чарлёнка і Грудкі, турыстычны аб’ект Месца Моцы і некалькі пешаходных маршрутаў, пад’язныя дарогі  і запланаваная роварная сцежка з Белавежы ў Гайнаўку.

– Жыхары страцяць з-за гэтага магчымасць здабываць лясны падлесак і купіць дровы, – лічыць віцэ-старшыня Гмінай рады Белавежы Альжбета Ляпрус. – Страцяць велізарную плошчу, прызначаную для язды на веласіпедах і адпачынку, для зносін з прыродай, якую ведаюць з дзяцінства, і з якой адчуваюць эмацыйную сувязь.

Рада Белавежскай гміны азначае, што апорныя ўчасткі не ствараюцца ў надлясніцтве Гайнаўка, а ў надлясніцтве Броўск аддзеленая плошча значна меншая. – Мы пратэстуем супраць забароны на ўваход у лясную зону каля 1/3 надлясніцтва Белавежа, выключаную з грамадскага выкарыстання без нашага ведама і згоды, – тлумачыць віцэ-старшыня. – Турыст прыедзе ў лес, у які не будзе мець доступу, а Пушча ж гэта не толькі Белавежскі нацыянальны парк.

Ураджэнка Белавежы: – Будзе такая сіутацыя, калі мёртвае дрэва будзе ляжаць у лесе, а мясцовае насельніцтва не зможа купіць сабе дроў на зіму. Лес для таго, каб жыхары Белавежы і турысты маглі збіраць ягады, грыбы, арэхі…

Белавежскія радныя канчаюць свой пастулат словамі: «З улікам працягваючагася працэсу збяднення мясцовай супольнасці наваколля Белавежскай пушчы, а асабліва Белавежскай гміны, мы прапануем прыпыніць выкананне або адмяніць пастанову № 52 Генеральнага дырэктара Дзяржаўных лясоў да часу правядзення кансультацый з грамадскасцю і прыняцця пад увагу інтарэсаў мясцовай супольнасці, якія, акрамя польскага закону, гарантуе, ратыфікаваная Польшчай, Еўрапейская хартыя мясцовага самакіравання».

Жыхар Белавежы: – Ці да гэтага часу ніякі «эколаг» не прыдумаў, што жыхароў Белавежскай гміны можна дэпартаваць? Можа, якісь з іх, нарэшце, адважыцца і вернецца да ідэі з 1941 года вядомага эколага Германа Герынга, які высяліў пушчанскія вёскі?

 

Міраслава Кастанчук

Komentarze

  1. Hey, you used to write excellent, but the last several posts have been kinda boringK I miss your tremendous writings. Past several posts are just a little bit out of track! come on!

  2. Wow, marvelous blog layout! How long have you been blogging for?
    you made blogging look easy. The overall look of your web site is fantastic,
    let alone the content!

  3. Greate pieces. Keep posting such kind of info
    on your site. Im really impressed by your blog.
    Hey there, You’ve done a great job. I will definitely
    digg it and for my part suggest to my friends.
    I am sure they will be benefited from this website.

  4. When someone writes an paragraph he/she maintains the plan of a user
    in his/her brain that how a user can be aware of it. So that’s why
    this piece of writing is perfect. Thanks!

  5. What’s up to every one, the contents present at this web site are
    truly awesome for people knowledge, well, keep up the nice work fellows.

  6. Today, I went to the beach front with my children. I found a sea shell
    and gave it to my 4 year old daughter and said „You can hear the ocean if you put this to your ear.”
    She placed the shell to her ear and screamed.
    There was a hermit crab inside and it pinched her ear.

    She never wants to go back! LoL I know this is entirely off topic but I had to tell someone!

  7. Greetings! I know this is kinda off topic however , I’d figured I’d ask.
    Would you be interested in trading links or maybe guest writing
    a blog post or vice-versa? My website goes over a lot of the same topics as yours
    and I think we could greatly benefit from each other. If you might be interested feel free
    to send me an e-mail. I look forward to hearing from you!
    Great blog by the way!

  8. I don’t even understand how I finished up right here, however
    I believed this publish was once great. I do not understand who you might be
    however definitely you’re going to a well-known blogger when you aren’t
    already. Cheers!

  9. Thanks for a marvelous posting! I genuinely
    enjoyed reading it, you will be a great author.I will be sure to bookmark your blog
    and may come back from now on. I want to encourage yourself to continue your great
    work, have a nice evening!

  10. Hmm it appears like your blog ate my first comment (it was super long) so
    I guess I’ll just sum it up what I had written and say,
    I’m thoroughly enjoying your blog. I as well am an aspiring blog writer
    but I’m still new to everything. Do you have any tips for first-time blog writers?
    I’d certainly appreciate it.

  11. I’m really impressed with your writing skills and also with the layout on your weblog.

    Is this a paid theme or did you customize it yourself?
    Anyway keep up the excellent quality writing, it’s rare to see a nice
    blog like this one today.

  12. I really love your blog.. Great colors & theme. Did you develop this web site yourself?
    Please reply back as I’m wanting to create my very own site and
    would like to know where you got this from or exactly what the theme is called.
    Many thanks!

  13. That is a good tip especially to those fresh to the blogosphere.
    Simple but very precise information… Appreciate your sharing this one.
    A must read article!

  14. Excellent web site. Lots of useful information here.
    I’m sending it to a few buddies ans additionally sharing in delicious.
    And of course, thanks on your effort!

  15. Great work! This is the kind of information that are supposed
    to be shared around the net. Disgrace on Google for no longer positioning this put up upper!

    Come on over and visit my site . Thank you =)

  16. I do not even know how I finished up here, but I believed this publish was great.
    I do not know who you are however certainly you are going to a
    well-known blogger if you happen to are not already.
    Cheers!

  17. You really make it seem so easy with your presentation but I
    find this topic to be really something that I think I would never understand.
    It seems too complex and extremely broad for me. I am looking forward for your next
    post, I will try to get the hang of it!

  18. This is a really good tip particularly to those
    new to the blogosphere. Short but very accurate information… Thanks for sharing this one.
    A must read post!

  19. Write more, thats all I have to say. Literally, it seems as though you relied on the video to make your point.
    You obviously know what youre talking about, why throw away your intelligence on just posting videos
    to your site when you could be giving us something informative
    to read?

  20. magnificent put up, very informative. I’m wondering why the opposite specialists of this sector do
    not realize this. You must proceed your writing. I am confident, you’ve a great readers’
    base already!