За скібу бацькаўшчыны

Са спадчыны

Янка трымаў плуг, а Васіль паганяў коней. Іх бацька, Трахім, як заўсёды, стаяў і назіраў за працай.

Зямля была яшчэ сырая. Сонца прыгравала і яна пацела вільготнай парай, якая, адарваўшыся ад ворыва, адплывала ў бок балота і гінула ў маладой альшынцы. Час ад часу з захаду на ўсход плылі, як галубы, белыя воблакі. Ім не было цяжка, у іх не было бацькаўшчыны.

І вось Янка з Васілём змучыліся, яны аралі сваю бацькаўшчыну.

Пасвістваў сыры грунт, перасоўваючыся па бліскучай адкладні плуга і толькі сашнік, сустрэўшыся з каменем, скрыгатаў неміласэрна і глушыў манатонныя гукі зямлі.

Скібы свежай зямлі нагадвалі гладкія дарожкі, па якіх ішлі праменні веснавога сонца. Але яны трацілі сваю прыгажосць, як толькі прайшоў па іх Васіль.

– Жывей, жывей, дзеткі, арыце! – падганяў бацька.

– Як тут пойдзеш жывей, калі мокра, – адказаў Янка.

Бацька змаўчаў, толькі ўзяўшы ляшчынавы кій, пайшоў да мяжы і пачаў мерыць. Перамерыў цэлы ўчастак і пачаў лічыць. Калі зрабіў падлікі, змерыў сваю палоску.

– Ага, толькі няцэлых шэсць кіёў… А трэба, каб было шэсць… Ну, чакай, змераю яшчэ загон суседа…

Выявілася, што палоска Юзіка мае шэсць кіёў з гакам. Гак не быў больш як на адну скібу.

Пастаяў бацька над сваёй палоскай, потым адышоў убок і сеў на воз адпачыць.

Хлопцы моўчкі ішлі адзін ля другога і прыглядаліся як кладзецца бліскучая скіба. Калі ўжо блізка было да дарогі, Васіль сказаў:

– Цікава, што там вымерыў наш стары.

– Ведаеш, брат, у мяне сёння нейкі сум ляжыць на сэрцы.

– Глупства. Глянь, нешта мільгае за воблакамі!

– Нічога не бачу.

– Унь, там! Глядзі на мой палец!

Васіль пачаў глядзець туды, куды паказаў брат.

– Бачу! Чаго ж яны так лётаюць?

– Вясна, вучацца лётаць.

– Хто вучыцца лётаць? Лётчыкі?

Так яны глядзелі і ішлі. Задраў галаву і бацька на возе.

„Эй, падняцца б на такой сталёвай птушцы і палётаць над зямлёй!” – думаў Янка. Ён забыў, што трэба моцна трымаць ручкі плуга. Коні выйшлі з баразны, і Янка балюча ўдарыўся каленам аб плуг.

Ён асунуўся на мокрыя скібы, абняў калена і заенчыў.

Васіль не звяртаў на яго ўвагі і ўглядаўся ў неба, на самалёты. Адарваўся ад іх, пачуўшы моцнага штурханца.

– Чаго, дурню, б’ешся? Я вінаваты, што ты ўдарыўся?

Васіль пагнаў коней і пачалі далей араць. Да канца дайшлі моўчкі. Павярнулі і зноў пайшлі не азываючыся. Яны думалі цяпер кожны сабе. А коні цягнуліся, як на заўтра.

Раптам браты ажывіліся. Пагналі коней, жывей пайшоў плуг. Гэта была апошняя скіба, якую мелі прыгарнуць да свайго загона. Дайшлі да дарогі і ўсміхнуліся. Стары ўсё глядзеў угару, дзе ўжо даўно па самалётах і след прастыў.

– Ну, бацьку, мы ўжо скончылі! – сказаў Янка.

Бацька нібы са сну прабудзіўся.

– Не, хлопцы, яшчэ не канец! Трэба ад Ёзіка адкроіць скібу, бо яна наша.

– Забярэм, як будзем садзіць бульбу, – адказаў Васіль.

– Не, хлопцы. Гляньце, у яго пасеяна канюшына. Цяпер прасцейшая справа. Калі зазелянее, будзе цяжэй.

Хлопцы пастаялі моўчкі, быццам раіліся адзін другога, як лепш зрабіць, а потым згадзіліся:

– Так, трэба адкроіць!

– Ну, дык паварочвайце коней. У той канец пойдзеце люзам, а ідучы назад адкроіце роўную скібу.

Хлопцы паслухмяна павярнулі коней і пайшлі.

– Слухай, Васька, я чую, што гэта дрэнна кончыцца, – сказаў Янка, калі яны адышлі далей ад бацькі. – Юзік усё жыццё лезе да нас. За гэту скібу мы адплачам.

Не паспелі азірнуца, як дайшлі на канец загона.

– Пачнем кроіць скібу сваёй бацькаўшчыны, – сказаў Янка.

Залажылі нож у сырую зямлю і скіба са свістам пачала кроіцца і пералівацца да свайго загона.

– Глянь, як любоўна лягае яна да сваіх сясцёр. Так, тут яе месца!

Калі дайшлі да дарогі, бацька агледзеў ворыва і сказаў:

– Не найгорш. Але трэба яшчэ каля дарогі абагнаць вось так, упапярок загона.

Хлопцы павярнулі коней і роўненька абагналі загон.

– Так, вельмі добра, – пахваліў Трахім сыноў. – Цяпер можам ехаць дамоў.

Калі рушылі, бацька нечакана павёў гутарку:

– Калі я вярнуўся з бежанства, быў зусім адзінокі. Ніхто мне нічагутка не памог. У васямнаццаць гадоў ажаніўся. Ваша маці была першай памочніцай у гаротнай працы. Потым вы прыйшлі на свет. Гадаваў я вас з думкай, што вам будзе лягчэй жыць. Вы заўсёды будзеце ўдваіх. А сёння, калі я загадаў вам адараць скібу бацькаўшчыны, мне стала страшна за вас. Юзік не падаруе.

– Мы маладыя, не дамося яму, – адказаў Васіль.

Так і даехалі дахаты. Паабедаўшы, пайшлі ў клуню рэзаць сечку. Бацька накладаў у лядніцу, а сыны дружна налягалі на жэрдку, якая прымацавана была да кола сячкарні і сцяны. Калі нарэзалі амаль цэлы куток, у клуню прыбегла маці.

– Слухай, Трахім, – глытаючы прагна паветра, пачала яна, – гэты сухі Юзік хадзіў на поле глядзець, як ты заараў, бо трос кулакамі і лаяўся.

– Ведаю, што яму гэта не падабаецца. Ён думаў, што на маёй галаве век будзе ехаць. Калі яму крыўдна, то няхай змерае ўчастак.

Вечарам хлопцы пайшлі на вечарынку. Ля лавачкі, дзе заўсёды збіраліся, стаялі сыны Юзіка, Максім і Алесь з солтысавым Панасам. Не паспелі параўнацца з групай, як да іх адазваўся Панас:

– Пачакайце, хлопцы, зараз пойдзем да дзяўчат.

Хлопцы спыніліся.

– Нешта холадна, – сказаў худы Алесь.

– Не бядуй, сёння сагрэешся, – адказаў Панас і прыкінуўшыся ягняткам, спытаў у Васіля:

– Што ты сёння рабіў?

– Тое рабіў, што загадаў бацька.

– Ах ты, такі цваны! Кажы, што рабіў!

– Што рабіў, то не твая справа.

– Калі не мая, то справа Максіма і Алеся.

Высокія і тонкія, як жэрдкі, Максім і Алесь падышлі бліжэй. Янка ўбачыў у іх руках кастылі. Але было ўжо позна. Не паспеў крыкнуць, як Васіль абліўся крывёю.

– За што? – глухім голасам спытаў Васіль і абсунуўся на зямлю.

„За скібу бацькаўшчыны”, – падумаў Янка і кінуўся да штахет. Кастылі Юзікавых сыноў павалілі і яго.

Звярынае права яшчэ раз святкавала перамогу.

1962

Сцяпан Карбоўскі

Komentarze

  1. Hi there just wanted to give you a quick heads up and let you know a few of the pictures aren’t loading properly. I’m not sure why but I think its a linking issue. I’ve tried it in two different internet browsers and both show the same results.

  2. I’m extremely impressed with your writing skills and also with the layout on your weblog.

    Is this a paid theme or did you modify it yourself? Either way keep up the excellent quality writing, it is rare
    to see a nice blog like this one nowadays.

  3. Terrific article! That is the kind of information that are
    supposed to be shared around the net. Disgrace on the search engines for
    no longer positioning this publish upper! Come on over and consult with my web site .
    Thank you =)

  4. you are in point of fact a excellent webmaster. The web site loading pace is incredible.

    It kind of feels that you are doing any unique trick.

    Also, The contents are masterpiece. you’ve performed a excellent job on this subject!

  5. An interesting discussion is worth comment. There’s no doubt that
    that you ought to publish more about this issue, it might
    not be a taboo subject but usually people do not talk about these subjects.
    To the next! Many thanks!!

  6. Hi would you mind letting me know which web host you’re utilizing?
    I’ve loaded your blog in 3 completely different browsers and I must say this blog loads a lot quicker
    then most. Can you suggest a good web hosting provider at a fair
    price? Thank you, I appreciate it!

  7. Every weekend i used to visit this website,
    for the reason that i want enjoyment, since this this web
    page conations actually fastidious funny material
    too.

  8. Hello just wanted to give you a brief heads up and let you know a few of the images aren’t loading correctly.
    I’m not sure why but I think its a linking issue. I’ve tried it in two
    different browsers and both show the same results.

  9. Normally I don’t read article on blogs, but I wish to say that this write-up very compelled me to take a look at and do
    it! Your writing style has been surprised me. Thank you, very great article.

  10. I think the admin of this web site is truly working hard for his site, since here every material is
    quality based information.

  11. I am really enjoying the theme/design of your blog. Do you ever run into any internet browser compatibility problems?

    A couple of my blog audience have complained about my site not operating
    correctly in Explorer but looks great in Safari. Do you have any advice to help fix this problem?

  12. Write more, thats all I have to say. Literally, it seems as though you relied on the video to make your point.

    You clearly know what youre talking about, why throw away your intelligence
    on just posting videos to your weblog when you could be giving
    us something enlightening to read?

  13. Very shortly this website will be famous among all blogging and site-building visitors,
    due to it’s pleasant content

  14. This is very interesting, You’re a very skilled blogger. I’ve joined your feed and look forward to seeking more of your magnificent post.
    Also, I’ve shared your web site in my social networks!

  15. Aw, this was a really good post. Taking the time and actual effort to make a top notch article… but what can I
    say… I put things off a lot and never manage to get anything done.

  16. My brother recommended I may like this web site.
    He was once entirely right. This put up actually made my day.
    You can not believe just how a lot time I had spent for this information! Thank you!

  17. certainly like your website but you need to test the spelling on several of your posts.
    Several of them are rife with spelling problems and I find it
    very troublesome to tell the reality then again I will definitely come again again.

  18. I really like your blog.. very nice colors & theme. Did you make this website yourself
    or did you hire someone to do it for you?
    Plz reply as I’m looking to design my own blog and would like to find out where u got this from.
    appreciate it

  19. What i do not understood is actually how you’re not really a lot more neatly-preferred than you may be right now.
    You’re very intelligent. You understand therefore significantly relating to this matter, produced me personally imagine
    it from so many numerous angles. Its like women and men don’t seem to be interested except it
    is something to accomplish with Lady gaga! Your own stuffs great.
    Always deal with it up!

  20. What i don’t realize is if truth be told how you are now
    not actually much more well-favored than you might be right now.
    You are very intelligent. You understand therefore significantly
    with regards to this subject, made me individually imagine it
    from so many various angles. Its like women and men don’t seem to be interested unless it’s something
    to do with Girl gaga! Your individual stuffs great.
    At all times care for it up!