Выклікаць абурэнне

Чаго не скажуць абаронцы пушчы?

Польскае грамадства пытаецца словамі Адама Вайрака, які жыве ў Белавежжы, а працуе ў газеце з найбольшым уплывам на грамадскую думку: «Пушча памірае, а мы хочам, каб яе ратаваць», прыводзіўшы словы міністра Яна Шышкі. – Дык для чаго тая ўся валтузня?» І ведае просты адказ: «Гэта вельмі простая рэч, і вельмі добра паказвае, як мы глядзім на лес. Сапраўды, у некаторых дрэвастоях Белавежскай пушчы ў цяперашні час маецца чарговая градацыя яловых караедаў. Па гэтай прычыне малая доля ялін – каля 10 адсоткаў, на працягу некалькіх гадоў – памірае. І на самай справе гэта так, што ў гаспадарчых лясах не бачыцца масавага адмірання дрэў. Пушча гэта зусім іншае. Сутнасць яе ў тым, што яе частка адмірае, а частка абнаўляецца. Яліна масава памірае праз градацыю караедаў і масава адраджаецца. Гэта відавочна. Калі гэтыя яліны выразаць, увесь працэс разбурыцца. Дрэвы таксама паміраюць. Памерлыя старыя дрэвы маюць геніяльную экалагічную ролю. Так што ў сапраўды мёртвых ялінах яшчэ больш жыцця, чым у жывых. Па словах міністра, сама пушча не справіцца. «Калі бульбянішча за­атакуе каларадскі жук, ці поле само справіцца з ім? Справіцца. Ды бульбы мала там застанецца. Вось з гэтым жукам вядзецца барацьба», – журналіст прыводзіць словы міністра і даказвае: «Гэта проста паказвае, як пан міністр не разумее, што такое пушча. Нават калі возьмем таго караеда. Ён ад 2011 года забіў яліны масай паўмільёна кубічных метраў. Значыць, каля 10 адсоткаў усіх белавежскіх ялін. Пушча надзвычай разнастайная. Калі б параўнаць яе з чымсьці, дык з вельмі багатым лугам, дзе ходзіць нейкі жучок і нешта есць. Але адразу кідаецца на яго цэлая маса яго ворагаў і таксама яго з’ядае. Так дзейнічае прырода, хтосьці кагосьці з’ядае. Вядома, яна праз нейкі час адродзіцца сама. Пасля, калі прыйдзе наступны ўрад – і я спадзяюся, што ён прыйдзе – і скажа, што «будзем ахоўваць», яна неяк «выліжацца». На самай справе, мы як грамадства страцім найбольш. Будзем пазбаўлены кантакту з сапраўдным лесам, сфармаваным у значнай ступені праз прыроду. Праз міжвідавыя ўзаемадзеянні, канкурэнцыю паміж відамі дрэў, праз загрызанне, караеда, пажары, праз усё тое, з чым у нармальным лесе змагаемся. Гэта і ёсць сутнасць дзікай прыроды. Але гэты працэс будзе спынены». Адам Вайрак спадзяецца, што гэта выкліча такое абурэнне і такую грамадскую рэакцыю, што праз працягу некалькіх гадоў не будзе выйсця і ўся Белавежская пушча апынецца пад аховай.

Палемізуе з радыкальнымі тэзісамі, якія ставіць Адам Вайрак і частка эколагаў, між іншымі доктар Марцін Макоўскі ды пералічвае, дзе пункты Вайрака няправільныя. У дыскусіі на тэму прапанаваных выразак у Белавежскай пушчы гаворка ідзе не пра таргі на веды – натуральная сістэма такіх багатых дрэвастояў гэтак жа складаная, як неўралогія, і гаворыцца тут больш пра ідэі, а не навуковыя падрабязнасці. Пытанне гучыць так: ці чалавек павінен фармаваць прыроду вакол нас ці – з усімі вынікаючымі наступствамі гэтага рашэння – мае пакінуць яе някранутай?

Як адзначае М. Макоўскі, так прадстаўленае пытанне не было б у нічым спрэчным, калі б не пакручастая аксіялогія выкарыстоўваная эколагамі, якія называюць сябе «абаронцамі пушчы». Прыгадвае яна тэзіс, які ў васямнаццатым стагоддзі паставіў у адносінах да людзей Жан-Жак Русо. Ён сцвярджаў, што цывілізацыя робіць нас горшымі, у той час стан, да якога мы павінны імкнуцца, гэта ідэал «высакароднага дзікуна». Чалавека этычнага, някранутага руйнуючай яго культурай, цывілізацыяй і сацыяльнымі сувязямі. Падобна аргументуе Адам Вайрак – прырода тут святая. Нельга яе кранаць, перашкаджаць ёй, фармаваць. Найлепш увогуле выключыць з гэтага працэсу чалавека, які толькі шкодзіць «добрай» натуры. Што не кажа вядомы журналіст? Перш за ўсё таго, што на прыроду можа глядзець іначай. Антрапалагічны элемент, з якім Вайрак не пагаджаецца, прадстаўляе сёння, сярод іншых, міністр Ян Шышка. У якіх пытаннях яны думаюць па-рознаму? Аргумент першы: Польшча не ведае, як клапаціцца аб пушчы, трэба разлічваць на

 

ўмяшанне звонку?

Адам Вайрак слушна адзначае, што раёны Белавежскай пушчы «з’яўляюцца найбольш добра захаванымі раўніннымі лясамі ва ўмеранай зоне», якія «прыцягваюць даследчыкаў з усяго свету». У той жа час ён дадае, што спадзяецца таго што будуць накладзены фінансавыя санкцыі ў дачыненні да Польшчы Еўрапейскай камісіяй, і па крайняй меры, будзе забаронена польскаму Міністэрству аховы асяроддзя рабіць планавую высечку мёртвых дрэў. Праблема заключаецца ў тым, што ліст, на якім Вайрак абапіраецца, спасылаючыся на заклапочанасць ЕС з гэтай нагоды, паходзіць ад студзеня 2016 года, і з таго часу шмат што змянілася. Па-першае, еўрапейскія палітыкі занепакоеныя не столькі высечкай, як стратай месцаў пражывання і відаў прыярытэтных з пункту гледжання Саюза. Як адзначыў міністр Шышка, увесь час вядзецца перапіска і кансультацыя з камісарам па справах асяроддзя Кармену Вельяй, увесь час празрыста інфармуецца ён пра тое, што адбываецца з пушчай. Ніхто не чакае што Польшча «спатыкнецца» і фактычна забароны ёй не пагражаюць.

М. Макоўскі заўважае, што асобнай справай з’яўляецца зрабіць высновы са сваіх уласных слоў – што павінен зрабіць Адам Вайрак, калі ён хоча лічыцца экспертам у гэтай тэме. Чаму ні адна краіна ў Саюзе не мае такіх эфектных участкаў прыродных тэрыторый фармату Белавежскай пушчы? Чаму ў гэтых адносінах Польшча з’яўляецца ўнікальнай і «прыцягвае даследчыкаў з усяго свету»? Ці Францыя, Вялікабрытанія і Германія не мелі падобных нізінных лясоў? Ці вычаравала іх у Польшчы нейкая чарадзейка? Такі багаты і разнастайны дрэвастой існуе ў Польшчы, бо ў адрозненне ад тых, хто хацелі б палякаў разлічваць і загадваць як паводзіць сябе, тут умелі клапаціцца аб лесе і забяспечыць яго. Гэта адбывалася таксама дзякуючы свядомаму фармаванню раёнаў Белавежжа чарговымі пакаленнямі лесаводаў. Таму калі хтосьці тут хацеў бы даць урокі экалогіі, дык Польшча астатняй частцы Еўропы, а не наадварот, – лічыць доктар Марцін Макоўскі.

Другі тэзіс: пушчу лепш

 

пакінуць самой сабе,

што чалавек у ёй – парушальнік і непатрэбны элемент. Гэты матыў найчасцей паяўляецца ў аргументах эколагаў і Адама Вайрака. Журналіст неаднаразова кажа, што марыць аб забароне высечак ва ўсёй пушчы, а не толькі на плошчы нацыянальнага парку. «Трэба ахапіць абаронай не толькі самыя каштоўныя кавалкі пушчы, але і тыя, пераўтвораныя чалавекам, каб яны змаглі спантанна рэнатуралізавацца», – кажа ён, як быццам натуралізацыя зноў вярнула б прыроду да этычнага статусу вольнага развіцця, якое парушыла дзеянне чалавека. Вайрак таксама кажа, што ён не хацеў бы каб прыродзе «дапамагалі», таму што там самая прыгожая, дзе чалавек яе не чапаў, а фатальная яна там, дзе ён яе «падтрымлівае». Яго ідэальнай абаронай усіх дрэвастояў было б пакінуць іх на волю лёсу, каб маглі «залізацца». І гаворка тут не толькі аб нацыянальных парках, але ў цэлым – аб гаспадарчым лесе, запаведніках і г.д. Эмбарга на экалагічную інжынерыю таксама павінна ахапіць азёры і горы. У рэшце рэшт, «неяк так атрымалася, што трохпальцага дзятла знойдзем там, дзе чалавек не ўмешваецца ў прыроду», – сцвярджае журналіст. Што з гэтага вынікае?

Па-першае, ніхто ў Міністэрстве аховы асяроддзя не плануе высякаць ахоплены захоўваннем нацыянальны парк у Белавежскай пушчы, на што прабуюць намякаць праціўнікі ўмяшання. Санітарнымі высечкамі ахоплена тэрыторыя трох гаспадарчых надлясніцтваў. Без іх маштаб градацый дрэў заражаных яловым караедам і некалькі іншых відаў можа закрануць да 1/3 усёй плошчы лесу, пра які гаворка. «Караед з адной заражанай яліны каланізуе наступныя трыццаць» – адказвае міністр Шышка. У апошнія гады лесаводам адабралі інструмент для барацьбы з караедам і толькі тады, калі яны не маглі высякаць дрэвы, гэтая чума распаўсюдзілася, у выніку чаго дэ-факта страціліся асяроддзі пражывання важныя для Еўрапейскага Саюза.

Па-другое, беспрэцэдэнтная колькасць паваленых сухіх дрэў пагражае неверагоднымі па сваіх маштабах пажарамі. Хто возьме на сябе адказнасць за гэта? Ці калі выбухне пажар, не трэба яго гасіць? Пажар жа ж, як кажа Вайрак, таксама з’яўляецца натуральным элементам самарэгулявання экасістэм.

Па-трэцяе, Белавежская пушча можа справіцца сама, але гэта будзе выглядаць зусім інакш, чым раней. У многіх месцах здамінуе яе адзін від (напрыклад, агрэсіўны граб) і, такім чынам, яна збяднее.

Па-чацвёртае, ніхто не кажа аб поўным сячэнні знежывелага дрэвастою. З менш за 180 гектараў, запланаваных да высечкі, 1/3 гэтага абшару Міністэрства мае намер пакінуць самому сабе (для далейшых назіранняў), а на 2/3 – хворыя дрэвы высечы, на іх месцы пасадзіць маладыя (разнастайныя, што будзе спрыяць найбольшай колькасці відаў звяроў). Магчыма, не паявіцца там трохпальцы дзяцел, але іншыя віды птушак, насякомых і жывёл, якія раней там не выступалі. Статус-кво ў прыродзе не існуе, таму змяненне біялагічнай нішы цягне за сабой змяненне відаў, якія існуюць у ёй. Ці гэта блага?

Па-трэцяе. Пушча гэта векавое старадрэўе, некранутае чалавечай рукой, таму ў яго нельга ўмешвацца.

Вайрак кажа, што «ў Белавежскай пушчы нейкім цудоўным чынам і праз свядомае дзеянне польскіх каралёў і рускіх цароў тое ўмяшанне чалавека было невялікім». Ён таксама абвінавачвае міністэрства ў прыкладанні сякеры да манументальных, маючых больш чым сто гадоў дрэвастояў. На яго думку, цяперашнія дзеянні не маюць прэцэдэнту і «леснікі са сваёй лясной гаспадаркай з’явіліся ў пушчы толькі ў 20-я гады мінулага стагоддзя». У гэты момант журналіст не так ставіць свой тэзіс, толькі звычайна лжэ або наўмысна апускае нязручныя для яго факты. І яны выглядаюць наступным чынам: тое, што бачым у цяперашні момант, нават не раўняецца па маштабах рабаўніцкай палітыцы, якая праводзілася ў Белавежскай пушчы захопнікамі і прыватнымі фірмамі Другой Рэчы Паспалітай.

Сам царат, які быццам бы свядома абараняў гэты рэгіён, прымерваўся да яго эксплуатацыі ў 1911 годзе. Расію спыніў пройгрыш з Нямеччынай. Чаго не зрабілі расіяне, скончылі, будуючы 300 км вузкарэйкавай чыгункі для транспарціроўкі сыравіны, часткова захаванай да нашых дзён. Менш чым за чатыры гады яны высеклі больш за 5 мільёнаў кубічных метраў дрэў. Часткова або цалкам агалілі каля 10 тысяч га лесу. Фатальны стан, у якім апынулася Пушча, спрыяў масаваму ўварванню караеда, з якім ваявалі ў 1919-1923 гадах.

Адам Вайрак, вядома, таксама ведае пра дзейнасць брытанскай дрэваапрацоўчай кампаніі, якую звычайна называлі «Цэнтурыяй». The Century European Timber Corporation атрымала ад польскіх улад дазвол на высечку 7,2 мільёна кубаметраў драўніны над Нёманам і ў Белавежскай пушчы. Калі ўрад усвядоміў, якімі метадамі вядуцца працы, сарганізаваў агульнанацыянальную кампанію грамадскага збору грошай на выплату кампенсацыі за разбіты па польскай ініцыятыве кантракт. Генеральна, у 1916-1939 гады высеклі больш чым 10 мільёнаў кубічных метраў, што складвае 1/3 частку рэсурсаў Белавежскай пушчы. Яе дрэвастоі былі ператвораны ў спосаб непараўнальны з сённяшнімі абшарамі высечак мёртвых дрэў.

Тут гаворка толькі пра дваццатае стагоддзе, а задакументаванае ўмяшанне чалавека ў гэтыя раёны пачынаецца ад Сярэднявечча. Калі хтось, хто называе сябе «абаронцам пушчы», хавае гэтыя факты, мабыць дзейнічае па злой волі. Падобна паўпраўдай можна палічыць распаўсюджванне чутак пра высечку векавых дрэў. Шкада, што Вайрак не дадае, што ў адпаведнасці з законамі, прынятымі папярэднім урадам, больш за стогадовы дрэвастой становіць адносна значную частку пушчы, дзе адно з дзесяці дрэў мае як мінімум сто гадоў. Не ўсё яны там, на самай справе, такія старыя.

 

Постскрыптум

Падобных нестыковак і інсінуацый больш у тэкстах эколага і журналіста. З аднаго боку ён сцвярджае, што, напрыклад, высечка дрэў не будзе прыносіць вялікага прыбытку («Гэта невялікія грошы. Гэта хутчэй ідэалагічная вайна»), а праз хвіліну сам сабе пярэчыць, кажучы, што леснікі «трактуюць Пушчу ў якасці скарбонкі» і разлічваць адно «на дадатковыя кубічныя метры драўніны». Аргументацыя Вайрака ў значнай ступені характэрна для людзей, якія не могуць пагадзіцца з прыматам чалавека над прыродай. Журналіст цвёрда перакананы ў сваёй рацыі. Так свята, што ад імя ўсёй нацыі кажа: «Палякі хочуць, блін, запушчанай Пушчы». Канец гісторыі. Няма ні пасадак, ні ратунку ад караеда». Праз момант дадае: «Я бачу ў польскіх палітыкаў вялікі недахоп ўпэўненасці ў працэдурах, да аддавання ўлады грамадству, празрыстасці». Такая праўда, – сцвярджае доктар Марцін Макоўскі, журналіст і публіцыст, па адукацыі гісторык і філосаф, дактарант Польскай акадэміі навук. – Ці лекар, калі аперыруе рак, пытаецца пра грамадскую думку? На адным гектары Белавежскай пушчы выступае дзесяткі тысяч відаў раслін і жывёл. Трэба мець крыху сціпласці, калі прапануем «лапаталагічныя» вырашэнні ў працэсе, дынаміку якога немагчыма зразумець толькі чытаючы публіцыстыку.

 

Міраслава Кастанчук

Komentarze

  1. Hey! This post couldn’t be written any better! Reading this post reminds me of my old room mate! He always kept chatting about this. I will forward this page to him. Pretty sure he will have a good read. Thank you for sharing!

  2. Heya! I just wanted to ask if you ever have any problems with hackers?
    My last blog (wordpress) was hacked and I ended up losing a
    few months of hard work due to no back up.
    Do you have any solutions to protect against hackers?

  3. It’s a shame you don’t have a donate button! I’d
    definitely donate to this superb blog! I suppose for now i’ll settle for book-marking and adding your RSS feed
    to my Google account. I look forward to brand new updates and
    will share this blog with my Facebook group.
    Chat soon!

  4. I’ve learn some just right stuff here. Definitely value bookmarking for revisiting.
    I wonder how a lot attempt you put to create this
    sort of magnificent informative site.

  5. Wonderful beat ! I would like to apprentice even as you amend your website,
    how can i subscribe for a blog website? The account helped me a applicable deal.
    I have been tiny bit familiar of this your broadcast offered vivid transparent idea

  6. When someone writes an article he/she retains the thought of a user in his/her mind that how a user can be aware of it.
    Therefore that’s why this article is perfect. Thanks!

  7. Simply desire to say your article is as astonishing.
    The clearness for your publish is just spectacular and i
    could assume you’re a professional on this subject.
    Fine together with your permission let me
    to take hold of your RSS feed to stay up to date
    with imminent post. Thank you 1,000,000 and please keep
    up the enjoyable work.

  8. Hello there! I could have sworn I’ve been to this blog before but after checking through some of the post I realized it’s new to me.
    Anyhow, I’m definitely happy I found it and I’ll be bookmarking and checking back frequently!

  9. I believe what you posted made a lot of sense.
    But, what about this? suppose you added a little information? I
    ain’t suggesting your content is not solid, but what if
    you added a title that makes people want more?
    I mean Выклікаць абурэнне –
    Czasopis is kinda vanilla. You ought to look at Yahoo’s front page and see how they write news headlines to get
    people interested. You might add a video or a picture or
    two to grab people interested about everything’ve written. In my opinion, it would make your website a little bit more interesting.

  10. May I just say what a relief to find a person that truly knows what they’re discussing on the web.

    You actually understand how to bring a problem to
    light and make it important. A lot more people really need to read this
    and understand this side of your story. I was surprised
    you are not more popular given that you certainly have the gift.

  11. I’m extremely inspired with your writing skills as smartly as with the format in your weblog.
    Is that this a paid subject matter or did you modify it yourself?
    Either way stay up the excellent high quality writing, it’s uncommon to peer a nice blog like this one today..

  12. When I originally commented I clicked the „Notify me when new comments are added” checkbox
    and now each time a comment is added I get three e-mails
    with the same comment. Is there any way you can remove
    me from that service? Thanks a lot!

  13. It’s in point of fact a great and useful piece of info.
    I’m satisfied that you just shared this helpful info with us.

    Please keep us informed like this. Thank you for sharing.

  14. great submit, very informative. I wonder why the other specialists of
    this sector don’t notice this. You should continue your writing.
    I am confident, you’ve a huge readers’ base already!

  15. I have read several good stuff here. Certainly price bookmarking for revisiting.
    I surprise how a lot attempt you set to make this sort of
    wonderful informative website.

  16. You can definitely see your enthusiasm within the article you write.

    The sector hopes for even more passionate writers like you who
    are not afraid to say how they believe. At all times go after your heart.

  17. It’s a pity you don’t have a donate button! I’d definitely donate
    to this fantastic blog! I suppose for now i’ll settle for bookmarking and adding your
    RSS feed to my Google account. I look forward to new updates and
    will talk about this website with my Facebook group.
    Talk soon!

  18. Hey there! This is kind of off topic but I need some guidance from an established blog.
    Is it very hard to set up your own blog? I’m not very techincal but I can figure
    things out pretty quick. I’m thinking about creating my own but I’m not sure where to start.
    Do you have any tips or suggestions? Thank you

  19. My developer is trying to persuade me to move to .net from PHP.
    I have always disliked the idea because of the costs.
    But he’s tryiong none the less. I’ve been using WordPress on a number of
    websites for about a year and am anxious about switching to another
    platform. I have heard fantastic things about blogengine.net.
    Is there a way I can transfer all my wordpress posts into it?
    Any kind of help would be greatly appreciated!

  20. I have been exploring for a little for any high quality articles or weblog posts on this sort of area .
    Exploring in Yahoo I finally stumbled upon this website.
    Reading this info So i’m satisfied to express that I’ve
    an incredibly just right uncanny feeling I found out exactly what I
    needed. I so much for sure will make certain to don?t fail to remember
    this site and give it a look on a relentless basis.