Васіль Петручук. Крышынкі.

71. Адкуль бяруцца ворагі? А чорт іх ведае, хіба вырастаюць з камення, дарагая паэтэса Міра? На тэму, адкуль яны бяруцца, існуе хіба цэлая філасофія, а ўсё роўна цяжка сказаць. І я замест загаворваць вам галаву чорт ведае якімі выдумкамі, як бы побач прывяду пару прыкладаў са свайго подлага жыцця. У дужках гаворачы, то калі б я быў ведаў, які лёс мне дасць Дабро і Прыгажосць паводле Тадэвуша Мазавецкага, то выбраў бы бы адзін з праклёнаў мачыхі і капут. Адзін такі праклён я запісаў, калі спадарыня Міра яго не выкінула (з тэксту ў вераснёвым «Часопісе»). Лепш было б, каб каб вы дзеля праўды яго захавалі, хаця б некалькі аб’ектыўна прачыталі, то мо не сказалі б, што яна мяне лепш глядзела чым сваіх дзяцей, бо мяне так даганяла з чартоўскай злосці. Ну, вось бачыце, паказалася нечалавечая варожасць, нібы простая, бо відна хто каго мальтрэтаваў. Але калі чалавек растопча кавалачак сыра, каб не падняў яго з падлогі той, хто ў яе Івана, што трымаў у ручцы тварог, «глытаў» яго вачыма седзячы на лаўцы, то значыць, што я для яе быў ворагам, а не яна маім.

А яна ж, мачыха Аксенька, убіла мне нож у сцягно, калі прыбегшы з пашы на сняданне, хацеў я ўзяць бульбіну з кошычка, з якога яна лупіла бульбу на снеданне, або збіла тычкаю ад калодзежа так, што мне нават вочы запухлі, за гэта, што ўтапіў квартачку хацеўшы ёю набраць вады з калодзежа. І так усё маё дзяцінства – каб не прадаўжаць з мачыхай ці бацькам, які мяне знуткаваў бічом толькі за тое, што выйшаў з падворка да калег на вуліцу, а ў садок маглі залезці пастушкі і абарваць яблыкі.

Гэта ж вядома, што так трактуецца толькі ворагаў, а не дзяцей. А гэта значыць, што ворагам быў я. Ну бо калі б мае бацькі мелі мяне за кагосьці, з кім трэба якась жыць, тым больш што я ім выдатна памагаў, то хаця б раз зацікавіліся б, чаму я кульгаю. А то мала што не спачувалі, а рагаталі калі я віўся ад болю. Чаму я прыпамінаю (упершыню) што выдатна ім дапамагаў? Таму што калі толькі адрос я ад зямлі, то пільнаваў дзяцей, а летам пасвіў чужых кароў і зарабляў жыта ад суседзяў, не з’еўшы яго сам. І яшчэ, каб болей пацвердзіць сваё гора, у якое і вы, Мірачка, не паверылі (бо выкінулі той фрагмент з «Крышынак»). Менавіта, будучы ўжо байбаком, якому бег ужо 15 год, пасвіў я ў Тафілаўцах авечак. І там выгадаваў такога гнайняка (прымэда), як той што пасвіўшы дзедавай даволі вялікай сям’і быдла ў 1938 годзе. А там, як усюды сярод праваслаўнага люду, за прынесенае з поля ягнятка давалі яйкі, хто пару, а хто і дзве пары дасць, але я іх не еў, бо з мяне хапала таго, што па чарзе людзі давалі. Ну то я іх збіраў і насіў дадому бацькам. І вось тады, калі мяне мучылі гэтыя страшэнныя гнайнякі – адзін на пяце, чырвоны, жоўта-сіні, а ў пахвіне жоўты, абодва злучаныя чырвонай папругай уздоўж нагі, дык прыгнаўшы з поля авечак, паклаў я яйкі ў торбачку і панёс у Грабавец. Балела страшэнна, што аж пачало балець у грудзях. Дайшоў я да рэчачкі ля дубіцкага могільніка і сеўшы на беразе апусціў ногі ў ваду. Сядзеў, аж мне крыху палепшала, хоць цяжка было гэта назваць палёгкай. Аднак я баяўся, што бацькі палягаюць спаць і не ўпусцяць мяне ў хату. На маё шчасце, гарэла капцілка і я ўвайшоў у хату і паклаў яйкі на стол. Не адказалі мне на маё «здраствуйте» ды ў дадатку не зацікавіліся, чаму я кульгаю. Узяў я пустую торбачку са стала і пайшоў у клуню спаць. Боль не спыняўся, але ратунку не было. Раненька я ў такім самым стане пачыкілдаў у Тафілаўцы, каб выганяць на пашу авечак. Выгнаў без снедання і далей мучыўся як колаты вяпрук. Датрываў да вечара, але калі ўжо сваё стада гнаў дамоў, то не дагнаў як заўсёды, бо самлеў і ўпаў. Стада разлезлася па агародах. Тады хтосьці з сялян убачыў, што тут штосьці не так і пачаў шукаць пастушка. Не ведаю, хто і як давёў мяне да прытомнасці і як мяне вялі да гаспадара, у якога быў апошні дзень на калейцы, але памятаю, як мною занялася Васілёва дачка святой памяці – Марыся. Іх прозвішча я ніколі не ведаў. Пані Марыся прыклала мне да пяты якуюсь мазь і сказала, што калі не палепшае, каб я яе абудзіў, калі б яна заснула. Да поўначы мне не палепшала, але і пані Марыся не заснула. Прыйшла да маёй лаўкі, дзе я ляжаў, і сказала, што будзе змяняць мазь, бо чуе як яно ёсць. Змяніла і сказала: «Цяпер можа заснем». І сапраўды, калі я прачнуўся раніцай, на падлозе ўбачыў вялікую лужыну якогасьці гною. Але ніхто не быў абліты, бо нікога не было блізка так, як у1938 годзе, дарагая мне Параска Якімюк у Грабаўцы, калі дзядзькавай брытвай разрэзала мне такі самы гнайняк. Пабачце, былі людзі якія пацярпелі праз мяне, але не сваякі… Далей не буду мучыцца, як было з гэтым усім са мною, бо ўжо мне абрыдла, а і так ніхто не верыць, але яшчэ адзін момант, які мне вельмі баліць, бо дзесяткі гадоў адчуваю сябе як вораг з пальца высмактаны.

У 1990 годзе дэлегацыя з Гайнаўкі ў шмат асоб была ў Мінску на святкаванні 50-годдзя славянскай пісьменнасці, дзе і я быў. Сярод дэлегацыі прысутнічала спадарыня Марыя, якой прозвішча не памятаю. Але памятаю, што была яна сімпатычнай жанчынаю. І то не толькі паважанай у сваім асяроддзі, але нават з мясцовымі жанчынамі наладзіла кантакт. Сяброўскія кантакты давялі да таго, што адна з мінчанак папрасіла спадарыню Марыю, каб стала яе кумой, бо яна хоча ахрысціць свайго дзевятнаццацігадовага сына. Пані Марыя згадзілася і гайнавянка з мінчанкай сталі сваячкамі. Мне ніц да гэтага, але цешыўся, што наша зямлячка такая слаўная. Не ведаю чаму, я таму хлопцу спадабаўся, і пару раз апынуўся ён у маім пакоі, каб пагутарыць. На доўгія размовы не хапала часу, але я даведаўся, што ён празорлівы, бо мне сказаў, што бачыць тыя гарады ў Польшчы аб якіх я ўспамінаў – Орлю, Кляшчэлі. І аднаго разу прыйшоў у гатэль і не застаў у нумары пані Марыі. Заглянуў у мой пакой і спытаўся, дзе яго хросная мама. Я на рускай мове адказаў: «Откуда мне знать, если нет её в номере, тогда может быть, вышла погулять», і ён пайшоў. Што ён пані Марыі сказаў, я не ведаю, але ўжо ідучы на вячэру пані Марыя мне на мой паклон не адказала і дагэтуль мае мяне за агіднага ворага. Я прыдумляў многа спосабаў, каб зразумець у чым справа, і калі трэба, папрасіць у яе прабачэння. Ёсць на гэта сведкі. Але калі гэтага не дабіўся, дык маю такі погляд, што пані Марыя не ведае, што абазначае рускае паняцце «пошла погулять». І гэтак таксама родзяцца ворагі.

(Працяг будзе)

Komentarze

  1. As I website possessor I believe the content material here is rattling wonderful , appreciate it for your hard work. You should keep it up forever! Best of luck.