Успаміны з 1996 г.

2. Польшчa. 1 ліпеня стварылі Народны Парк ,,БОРЫ ТУХОЛЬСКІЯ”.

12 ліпеня Польшчу прынялі ў Арганізацыю Эканамічнага Супрацоўніцтва і Развіцця (АЭСР) – у міжнародную арганізацыю, якая аб’ядноўвала развітыя краіны, якія прызнавалі прынцыпы дэмакратыі і рыначну эканоміку. Яна была створана ў 1948 годзе, як рыначная Арганізацыя еўрапейскага эканамічнага супрацоўніцтва дзеля дапамогі Плану Маршаля і ў 1961 годзе была ператвораная ў Арганізацыю Эканамічнага Супрацоўніцтва і Развіцця.

Я ўжо заплаціў па 80 зл. і па 117 долараў ЗША Фундацыі ,,Астоя” ў Варшаве за экскурсію ў Палангу за сябе, за дачку з двума ўнукамі. Яны прыехалі ў Варшаву да мяне 15 ліпеня, пагулялі з дачкой па Варшаве, а 20 ліпеня рана па гадзіне 6-ай былі мы на Пляцу Банкавым ля Саскай Гасцініцы, дзе на вуліцы Пшэходняй чакаў нас аўтобус. Ім мы а гадз. 7-ай паехалі ў кірунку Беластока, а пасля павярнулі на поўнач у бок Літвы. На польска-літоўскай граніцы чакалі мы на праезд не даўжэй чым 40 мінут і паехалі аўтамагістраллю ля Каўнаса ў бок мора. А гадзіне 12 атрымалі мы ў Паланзе ў доме адпачынку два пакоі: адзін заняў я са старэйшым унукам Лукой і другі мая дачка Ірэна са сваім сынам Грыгорыем. Сталовую мы мелі ў доме адпачыну. З дома да пляжа над морам было далёка, кіламетра паўтара. Пляж быў пяшчаны. Кармілі нас вельмі добра. Надвор’е ўвесь час было сонечная, не помню, каб быў дождж.

Горад Паланга расцягваецца на 25 км. уздоўж берага Балтыйскакага мора, калі палічым далучаны ў 1973 г. да Палангі пасёлак Швянтойі. Аб Паланзе ў нямецкіх хроніках напісалі ў 1161 годзе. Легенда падае, што ў Паланзе жыла жонка сына князя літоўскага Гедыміна, князя Кейстута, вайдэлотка (жрыца) Бірута, якую быццам бы Кейстут выкраў у вайдэлотак і завёз у свой замак ў Трокі. Літоўцы пабудавалі ўжо ў Паланзе невялікі храм язычніцкіх вайдалотак, які стаіць у парку на вяршыні гары Бірутэс. Бірута стала маткай князя Вітаўта Вялікага. 31 снежня 1435 г. згодна з Брэсцкім дагаворам Паланга стала літоўскай. У 1701 г. партовыя будынкі ў Паланзе і ў Швентойі знішчыў шведскі флот. У 1795 г. пасля трэцяга падзелу Польшчы, Паланга з Літвой адышла да Расійскай імперыі. З 1824 г. Палангу купіла сям’я графа Тышкевіча, якая ўлажыла многа грошай у развіццё Палангі. У 1877-1880 гадах яна пабудавала першыя гасцініцы і рэстараны, а на пляжы першыя кабіны для купання, пабудавалі першы тэатр, прагімназію, прыстань, палац акружаны паркам, бальніцу і ў 1907 г. касцёл. 23 сакавіка 1915 г. акупавалі Палангу немцы, а з 1919 г. па 1921 г. была яна ў Латвіі і толькі 23 сакавіка 1921 г. перайшла да Літвы. У 1930 г. Літва выкупіла ў сям’і Тышкевіча зямлю і будаваліся на ёй багатыя вілы. 10 мая 1938 г. у пажары згарэла120 жылых дамоў. 4 жніўня 1940. г. Літва стала савецкай рэспублікай і 22 чэрвеня занялі яе немцы, а 10 кастрычніка 1944 г. Палангу заняла Чырвоная Армія. У савецкі час нацыяналізавалі вілы і расшырылі курорт. Пабудавалі тады ў 1963 г. у Паланзе некалькі новых дамоў адпачынку і ў 1963 г. адкрылі аэрадром. У 1992 г., калі выйшла з Літвы Савецкае войска, развіццё курорта працягвалася. Аднак у прыватных размовах у той час, калі мы былі, з прыватнымі грамадзянамі Палангі, нават літоўцамі, чулі мы скаргі на беспрацоўе і скаргі, што ў матэрыяльных адносінах стала ім горш, чым было раней. На базары ў Паланзе можна было пабачыць многа гандляроў з-за мяжы, нават з В’етнама.
Калі мы вярталіся з пляжа, з’елі вячэру , то хадзілі і аглядалі горад. У палацы Тышкевічаў аглядзелі мы музей янтару. Там паказалі нам вялікія экземпляры янтару знойдзеныя на беразе мора, а таксама ювелірныя вырабы, дэкаратыўнае пано і прадметы інтэр’еру. У англійскім парку Тышкевіча на гары Бірутэс аглядзелі мы васьмівугальны храм Бірутэ з вітражамі, аб якіх я вышэй пісаў, дзе мела жыць жонка Кейстута, Бірута. Ніжэй гары ёсць грот Біруты з яе скульптурай, якую тут прыхільнікі лічаць заступніцай закаханых. У доме-музеі доктора першага бургамістра Палангі мы пачулі аб гісторыі горада. Дамаўляліся мы ўсюды і ў магазінах і на вуліцы з жыхарамі Палангі на рускай мове. Арганізавалі нам жадаючым за дадатковыя грошы экскурсіі да розных месц. Першую экскурсію зрабілі нам у Клайпеду. Завезлі нас туды аўтобусам. Пабачылі мы порт з рознымі караблямі, музей гадзіннікаў, магазін-галерэю з цікавымі льнянымі вырабамі, акварый і дэльфінарый, дзе для нас гадзіны дзве выступалі трэніраваныя дэльфіны з Чорнага мора. На другую экскурсію паехалі мы ў Трокі і Вільнюс. У Троках і Вільнюсе я быў у 1979 годзе з польскай экскурсіяй як гід, а цяпер я паехаў другі раз з унукамі і дачкой. Трокі ўжо зусім адбудавалі. Адно мяне цяпер здзівіла, што згінулі ў Троках з экспазіцыі напісаныя кірыліцай на старабеларускай мове Статут Вялікага Княства Літоўскага і іншыя дакументы пісаныя ў часы панавання Вялікіх Князёў Літоўскіх, якія я бачыў у 1979 годзе.

Аглядзелі мы адбудаваны ўжо на востраве на возеры замак літоўскіх князёў. Калісь была там самая непрыступная крэпасць, у якой жыў з жонкай Бірутай у 1375-1382 годзе брат князя Альгерда князь Кейстут, а пасля яго сын Вітаўт. Крыжакі некалькі раз спрабавалі яго захапіць і не маглі. Пасля Грунвальдскай бітвы 15 ліпеня 1410 г. крыжакі перасталі пагражаць і замак пасля смерці князя Вітаўта страціў значэнне як вайсковы аб’ект і апусцеў. Цяпер замак у Троках з’яўляецца цікавым турыстычным аб’ектам і таму яго яшчэ ў савецкі перыяд амаль поўнасцю адбудавалі. Ля возера ў горадзе Трокі жыло тады амаль 70 караімаў Літвы. Стаяць там іх аднапавярховыя дамы і кожны іх дом мае тры вокны з аканіцамі, якія выходзяць на вуліцу.

Караімы – гэта цюрская група, якая прызнае толькі пяць першых кніг Бібліі. Ісуса яны лічаць як яўрэйскага прарока, а не сына Бога. Магамета таксама прызнаюць прарокам. У 1397 годзе прывёз князь Вітаўт з Крыма 387 караімскіх сем’яў і пасяліў іх на Літве. У троках знаходзіцца іх дом малітвы, так называемая кенаса, якую не закрылі нават у савецкі час. У Варшаве на Волі блізка праваслаўных могілак ля вуліцы Рэдутовай ляжыць невялікі агароджаны караімскі пагост. У 1964 годзе я сустрэў у Чанстахове бяздзетную караімскую сямью і даведаўся ў размове з ёй аб іх рэлігіі. Замак Трокі злучае з горадам шырокі мост праз возера. З Трокаў паехалі мы ў Вільнюс. Там аглядзелі стары горад, пачынаючы ад Вострай Брамы з іконай Маці Божай Вострабрамскай, якую згодна з легендай князь Альгерд прывёз з Корсуня і падарыў сваёй першай жонцы. Другая яго жонка перадала яе ў Траіцкую царкву і была яна ў Траіцкай капліцы. У час уніі захапілі Траіцкую царкву з капліцай і іконай ад праваслаўных базыльяне, а ад іх забралі ікону кармялітаўцы і папа рымскі прызнаў ікону кармялітаўцам, хоць базыльяне пратэставалі. І так яна папала з царквы ў каталіцкі касцёл. Побач Вострай Брамы пабачылі мы праваслаўную царкву Св. Духа, якую не захапілі ўніяты. Аб Вільнюсе я пісаў у сваіх успамінах з 1979 г., таму сёння не буду апісваць што нам паказалі, каб не паўтараць. Пасля экскурсіі ў Вільнюсе вярнуліся мы ў дом адпачынку ў Паланзе.

На экскурсію ў Калінінград паехаў толькі я сам, бо дачка і ўнукі не згадзіліся ехаць. Хацеў я пабачыць, як выглядае цяпер горад, блізка якога я быў санітарам у шпіталю ў горадзе Вейляў у красавіку 1944 г. Тады прывозілі ў шпіталь у Вейлаў многа параненых савецкіх салдат з баёў за Кёнігсберг. Мне пры іх прыйшлося некалькі раз дзяжурыць.

Паехалі мы аўтобусам. Багаж у турыстаў быў малы, таму мытнікі літоўскія і расійскія яго не праглядалі. Ужо не бачыў многа слядоў вайны, стаяла цэлая Брандэнбургская брама пабудаваная ў 1657 годзе і іншыя брамы і пусты Кафедральны сабор. Бачыў толькі руіны Кёнігсбергскага замка, якога не адбудоўвалі. Яго яшчэ больш разбурылі, калі ў ім шукалі янтарнага пакоя з палаца ў Пушкіне ля Ленінінграда, які немцы ўкралі і недзе схавалі. Стаяла кірха Святога Сямейства пабудаваная ў 1907 г. і якая ад 1980 г. служыла за філармонію. Лютэранскую Кройцкірху ўжо замянялі на праваслаўную царкву. Агледзелі мы яшчэ Музей форт №5, дзе хаваліся людзі ад савецкіх бомб і снарадаў у час вайны. Пасля мы паглядзелі іх магазіны і на вячэру вярнуліся ў Палангу.

3 жніўня пасля абеда селі мы ў аўтобус, які пад вечар завёз нас назад у Варшаву. Дачка з дзяцьмі пераначавала у нас на кватэры ноч і 4 жніўня вярнуліся ў Беласток.

8 жніўня паўстаў Камітэт Еўрапейскай Інтэграцыі.

9 верасня паўстала Рада Польскай Мовы.

16 верасня паўстала сець мабільнай тэлефаніі ,,Эра”.

20 верасня ў Варшаве прайшоў канцэрт музыкі Міхаэла Джэксона, на якім было 120 тыс. слухачоў.

27 жніўня была зарэзаная фотомадэлька Агнешка Катлярска (24 гады). Злачынцу не знайшлі.

1 кастрычніка паўстала сець мабільнай тэлефоніі Плюс.

3 кастрычніка Веслава Шымборская атрымала Літаратурную Нобелеўскую Прэмію.

23 кастрычніка Сейм пастановай ануліраваў адказназнасць канстытуцыйную і крымінальную і працэс у судзе супраць тых, што разам з В. Ярузельскім увялі ваеннае становішча ў 1981 годзе.

22 лістапада Польшча стала членам Арганізацыі Эканамічнага Супрацоўніцтва і Развіцця.

5 снежня Сейм прыняў закон аб прафесіі лекара.

31снежня ў Польшчы жыло найбольш, бо 38 мільёнаў і 294 тысячы жыхараў, хаця прырост натуральны насельніцва на канец года налічваў 1,1 праміля і быў ніжэйшы на 0,1 праміля ад 1995 года. Беспрацоўе за паўгода зменшылася да 13.2 %. Інфляцыя за год зменшылася з 27,7% да 19.9%. Пасля насельніцтва Польшы памяншалася з-за нізкага натуральнага прыросту і эміграцыі.

 

Беларусь

У першай палове 1996 г. мы бачылі, што ў Беларусі год пачаўся з пратэстаў і быў ён самы гарачы ў дзесяцігоддзі, ён перакраіў заканадаўчую і выканаўчую ўладу ў краіне. 50 тысяч людзей выходзяць на Чарнобыльскі шлях, паўстае канстытуцыйны крызіс. 20 чэрвеня прэзідэнт патрабаваў ад Вярхоўнага Савета правесці планіраваны рэферэндум, у якім грамадзяне мелі выказацца на тэму паправак да канстытуцыі і перанесці народнае свята, Дзень незалежнасці з 27 ліпеня (дзень аб’яўлення незалежнасці Беларусі ў 1990 годзе) на дзень 3 ліпеня (дзень вызвылення Мінска Чырвонай Арміяй у 1944 г. ад нямецкіх захопнікаў). Два наступныя пытанні мелі быць на тэму вольнай без абмежаванняў куплі-продажу зямлі і скасавання смяротнага пакарання. А Лукашэнка прапанаваў другую палату ў парламенце, у якой частку састава меў выбраць прэзідэнт і каб прадоўжыць тэрмін паўнамоцтва прэзідэнта з 5-ці да 7-ці годоў.

Дэпутаты хацелі давесці да стварэння канферэнцыі “круглага стала” з удзелам прэзідэнта і парламенцкай апазіцыі. ,,Круглы стол” пачаў пасяджэнне ды прэзідэнт на яго не з’явіўся. Пачалася моцная прапагандная кампанія за прэзідэнцкія пытанні ў рэферэндуме. Апазіцыя не мела мажлівасці весці такую прапаганду ў сродках масавай інфармацыі, як прэзідэнт. 19-20 кастрычніка прэзідэнт склікаў у Мінск так названы ім Народны Сход, у якім узяло ўдзел 5 тысяч яго паплечнікаў. Сход гэты спаслаўся на тое, што ён мае мандат ад народа і прыняў пастанову, каб правесці прапанаваны А. Лукашэнкам рэферэндум. У гэтым самым часе апазіцыя арганізавала не меншы Народны Кангрэс, які выбраў камісію, каб расследаваць парушэнне права і агранічэнне грамадзянскай свабоды прээзідэнтам А. Лукашэнкам. Канстытуцыйны суд прызнаў, што прэзідэнт, паставіўшы пытанні на тэму структурных змен, парушыў канстытуцыю. Вярхоўны Савет меў права адабраць прэзідэнту ўладу. Запланіраваны на 24 лістапада тэрмін рэферэндум, быў тэрмінам канца галасавання, якое пачалося 9 лістапада. Грамадзяне маглі галасаваць пры дапамозе пошты. Ва многіх акругах было больш галасаваўшых, чым тых, якія мелі там права галасаваць. У сельскіх акругах камісіі вазілі урны па дамах і памагалі сялянам галасаваць і даваць адказы на пытання такія, якія былі выгадныя прэзідэнту. Пратэстуючы супраць выбарчаму фарсу старшыня Цэнтральнай Выбарчай Камісіі Віктар Ганчар быў прэзідэнтам адазваны з пасады. 17 лістапада Вярхоўны Савет пачаў працэдуру адклікання прэзідэнта ад улады, а прэм’ер-міністр Чыгір сумесна з трыма членамі кабінета падаліся ў адстаўку. Выглядала, што кар’ера А. Лукашэнкі кончыцца. Нават журналісты з прэзідэнцкай тэлевізіі перасталі выступаць з паклёпніцкай кампаніяй супраць апазыцыйных дэпутатаў. Прэзідэнт зацягваў час. Яго паплечнікі з фракцыі ,,Згода” 20 лістапада не з’явіліся ў Вярхоўным Савеце. У гэты дзень мела прайсці дыскусія і галасаванне над адкліканнем з пасады прэзідэнта. З-за непрысутнасць фракцыі ,,Згода” ў Вярхоўным Савеце не магло адбыцца галасаванне, бо не было патрэбнага канстытуцыйнага кворуму – 2/3 колькасці дэпутатаў Вярхоўнага Савета. Вярхоўны Савет меў у гэты дзень падтрымку непарламентарнай апазіцыі на вуліцах Мінска. Падтрымлівала Вярхоўны Савет таксама частка генералаў арміі і міліцыі. А. Лукашэнка пачаў крычац, што ўсе палітыкі Беларусі з’яўляюцца ворагамі Расіі і толькі ён з’яўляецца яе другам. А. Лукашэнку выратавалі ,,пасрэднікі” Масквы са старшынёй рускай Думы Генадзем Селезнёвым, прэм’ер-міністрам Віктарам Чарнамырдзіным і Е. Строевым. 21 лістапада змусілі яны Шарэцкага да ўступак. А сапраўды памаглі А. Лукашэнку збунтаваныя камуністычныя дэпутаты з Шарэцкім, Генадзем Карпенкам, Грыбом, Новікавым, Багданкевічам на чале. Не маглі яны выступаць супраць Масквы. Нават не змусілі А. Лукашэнку за пасаду адмовіцца ад сфальшаванага ім рэферэндуму. На наступны дзень пасля візыту расійскіх прадстаўнікоў А. Лукашэнка перадаў па тэлебачанні, што ў выніку пагаднення са старшынёй Вярхоўнага Савета прызнаецца важным прайшоўшы рэферэндум. Апазіцыі не дазволілі прадставіць свае погляды.

У сфальшаваным А. Лукашэнкам рэферэндуме, які быў праведзены з парушэннямі заканадаўства, быццам бы прыняло ўдзел 6 181 463 чалавекі, або 84,14 % электарата. На пытанне аб перанясенні Дня незалежнасці Беларусі на 3 ліпеня быццам бы прагаласавала ,,за” 88.18 % выбаршчыкаў, а ,,супраць” – 10.46%. Аб занясенні змен і дадаткаў да Канстытуцыі (прапанаваных прэзідэнтам), якія значна пашыралі паўнамоцтвы прэзідэнта, быццам бы прагаласавала ,,за” 70,45% выбаршчыкаў, а ,,супраць” – 9.39 %. Аб увядзенні вольных без абмежавання куплі-прадажы земляў сельскагаспадарчага прызначэння быццам бы ,,за” прагаласавала 15,35% выбаршчыкаў, а ,,супраць” – 82,88%. Аб скасаванні смяротнага пакарання быццам бы ,,за” прагаласавала 17,93 % выбаршчыкаў , а ,,супраць” – 80,44%. Аб занясенні змен і дадаткаў у Канстытуцыю (прапанаваных дэпутатамі парламенцкіх фракцый камуністаў і аграрыяў) быццам бы ,,за” прагаласавала 7,3% выбаршчыкаў, а ,,супраць” – 71,2%. Аб выбарнасці кіраўнікоў мясцовых органаў выканаўчай улады быццам бы ,,за” прагаласавала 28,14 % выбаршчыкаў, а ,,супраць” – 69,92 %. Аб фінансаванні ўсіх галін улады адкрыта і толькі з дзяржаўнага бюджэту быццам бы ,,за” прагаласавала 32,18% выбаршчыкаў, а ,,супраць” – 65,85%.

Авалоданне сітуацыі А. Лукашэнкам давяло да таго, што большасць дэпутатаў Вярхоўнага Савета, нават тых якія раней хацелі галасаваць за адстаўку прэзідэнта, тады перайшла на сторану прэзідэнта да яго Нацыянальнага Збору. Вярхоўны Савет , з 85 членаў парламента, які не прызнаў рэферэндума і прадаўжаў пасяджэнні, не меў аднак канстытуцыйнага кворуму. Прэзідэнт даў загад выключыць ім электраэнергію, ваду, тэлефоны. Нацыянальны Збор, так званая ніжэйшая палата, створаны прэзідэнтам, меў 110 дэпутатаў, якія перайшлі з Вярхоўнага Савета. Старшынёй выбралі камуніста Анатолія Малафеева. Вышэйшая палата Рэспублікі мела 64 дэпутатаў і восем з іх выбіраў прэзідэнт. Рэферэндум, які даў прэзідэнту абсалютную ўладу, паставіў у ізаляцыі ў свеце Беларусь. Дзяржавы Заходняй Еўропы не прызналі рэферэндуму А. Лукашэнкі і ім створанага парламента. Дыктатар, калі захапляе ўладу і фальшуе выбары, не баіцца таго, што яго пасля за гэта асудзіць гісторыя яго дзяржавы і іншых дзяржаў. Улада ім авалодвае, як наркотык.

 

Расія

3 ліпеня ў другім туры выбараў выбаралі прэзідэнтам Барыса Ельцына, які атрымаў 53,8% галасоў.  На Г. Зюганава галасавала 40,3 % выбаршчыкаў. У 1996 г яшчэ галасавалі ,,супраць усіх”, аднак гэтых галасоў было мала, толькі 4,8%. Стала ясна, што камунізму народ ужо не хоча і камуніста Г. Зюганава не выбралі прэзідэнтам. Не памагла атака камуністаў на п’янства Б. Ельцына. Я тады бачыў ў тэлебачанні, як камуністы хадзілі па вуліцах з транспарантам, на якім было напісана:

,,Голосуйте на Зюганова, а не на Ельцина пьяного”.

12 ліпеня ў выбухах тралейбуса у Маскве згіннула 5 асоб, а ад выбухаў на станцыі ,,Алексееўская” згінула 28 асоб.

17 ліпеня міністрам абароны Расіі быў назначаны генерал І. Радыонаў.

19 ліпеня наступіў узрыў самаробнага ўзрыўнога прыстасавання ў будынку чыгуначнага вакзала ў Варонежы, аднак не наступіў выбух 20 кг траціла, які падклалі чачэнцы.

6 жніўня чачэнскія атрады пад кіраўніцтвам А. Масхадава занялі сталіцу Чачні, горад Грозны. Спроба выгнаць баевікоў з горада не ўдалася, хаца расійскае войска атакавала пры дапамозе артылерыі. Ад 6 да 22 жніўня ў Грозным згінула амаль 500 асоб. Больш чым 200 тыс. жыхараў Грознага пакінула горад.

31 жніўня сакратар Савета Бяспекі А. Лебедзь і А. Масхадаў разам з прадстаўніком АБСЕ падпісалі хасаўюртаўскаю згоду, па якой Расійская Федэрацыя павінна вывесці сваё войска з Чачні, фінансава ёй памагчы адбудаваць разбраную Чачню і памагчы насельніцтву Чачні ў леках і харчах. Пытанне незалежнасці Чачні адклалі да снежня 2001 г. 21 верасня РФ пачала выводзіць з Чачні сваё войска. Вывад войск быў закончаны 31 снежня.

6 жніўня выйшаў ,,Указ Прэзідэнта ,,аб неадкладных мерах забеспячэння рэжыму эканоміі ў працэсе выканання бюджэта ў дргой палове 1996 года”, які затрымаў дзеянне ўсіх пастаноў аб павялічэнні выдаткаў у бюджэце за выключэннем выдачы пенсій і забеспячэння жыллём ваеннаслужачых. Улада хацела аслабіць бюджэтны крызіс.

16 жніўня пасля года палону ў талібаў у Афганістане рускі экіпаж В. Шарпатава ўцёк ад іх на сваім самалёце Іл-76.

17 жніўня наступіў старт касмічнага карабля Саюз ТМ-24 з касманаўтамі В. Карзуном, А. Калерым і французам Андрэ Дээм.

20 жніўня ў Дагестане ў Махачкале ад выбуху на вуліцы аўтамабіля са ўзрыўчаткай згінула 10 асоб, а 14 было параненых.

18 жніўня наступіла адстаўка А. Лебедзя з пасады сакратара Савета Бяспекі.

25 жніўня ад пажара падпаленага бара ў Маскве згінула 8 асоб, а 7 было цяжка параненых.

29 жніўня пры пасадцы на нарвежскім аэрадроме ў Лонгйіры на Шпіцбергене разбіўся расійскі самалёт Ту-154. Згінула 141 асоба.

2 верасня прызямліўся касмічны карабель СаюзТМ-23 з касманаўтамі Ю. Ануфрыенкам, Ю. Усячовым і французам Андрэ Дээм, які паляцеў у космас на Саюзе ТМ-24.

16 верасня тэрарысты з Чачні захапілі ў аэрапорце ў Махачкале аўтобус з 27 пасажырамі. Усе пасажыры былі вызвален, калі тэрарысты атрымалі 60 мільёнаў рублёў і далі ім мажлівасць схавацца на тэрыторыі Чачні.

26 верасня на чыгуначным пераездзе на 23-м кіламетры перагона Мокры Батай – Канармейская сутыкнуўся аўтобус з манеўрыруючым цеплавозам. Згінулі 22 асобы, ў тым 21 школьнік.

26 верасня ў Зернаградскім раёне Растоўсай вобласці сутыкнуўся аўтобус з цеплавозам. Згінула 20 дзяцей і адна асоба дарослая, а 18 асоб было параненых.

5 лістапада прэзідэнту Б. Ельцыну зрабілі аперацыю па аортнаму шунтаванню сэрца. Абавязкі прэзідэнта падчас аперацыі выконваў Віктар Чарнамырдзін.

7 лістапада Указам прэзідэнта Расіі замест свята Гадавіны Кастрычніцкай Рэвалюцыі, 7 лістапада пачалі лічыць Днём згоды і прымірэння.

10 кастрычніка наступіў выбух на на Катлякоўскім пагосце ў Маскве. Згінула 14 асоб. Амаль 30 асоб было параненых.

14 лістапада ў катастрофе самалёта Ан-2 ў рэспубліцы Комі згінула 13 асоб.

16 лістапада разбіўся пры запуску расійскі касмічны апарат ,,Марс-96”.

16 лістапада наступіў узрыў жылога дома ў Каспійску (Дагестан), у якім жылі сем’і пагранічнікаў. Згінула 68 асоб, між іх было 20 дзяцей.

15 снежня ў Дагестане ў Хасаўюртаўскім раёне ад выбуху на чыгунцы Масква- Баку зышлі з рэек тры вагоны. Ахвяр не было.

17 снежня ля Пскова разбіўся ваенны самалёт Ан-2. Згінула 17 асоб.

20 снежня ў Прыазерску (Ленінградская вобласць) ад выбуху жылога дому згінула 15 асоб.

31 снежня быў закончаны вывад расійскіх войск з Чачні.

 

Іншыя дзяржавы

3 красавіка ля Дуброўніка разбіўся амерыканскі самалёт Боінг-737, які ляцеў з дзяржаўнымі чыноўнікамі і кіраўнікамі кампаній з ЗША з гандлёвай місіяй ў Боснію і Харватыю. Разбіўся ён, ударыўшы аб гару 3 км ад Дуброўніка. Згінула 35 асоб і сярод іх міністр гандлю ЗША Рон Браун.

11 красавіка згінула 16 асоб, а 62 асобы былі паранены пры пажары ў аэрапорце Дзюсельдорфа.

18 красавіка пры абстрэле ізраільскай артылерыяй паста міратворчых сіл ААН каля вёскі Кана ў паўднёвым Ліване згінула амаль 100 бежанцаў (між імі 52 дзяцей) і было параненых 116 бежанцаў, якія былі пад аховай ААН.

28-29 красавіка ў Порт-Артуры (Аўстралія) нейкі 28-гадовы Мартын Браян застраліў 35 асоб і параніў 22 асобы. Пакаралі яго 96 гадамі турмы.

3 мая ў Жэневе на каферэнцыі падпісалі пратакол, які забараняў прымяняць супрацьпяхотныя міны.

3 мая ў Судане ля Хадж Юсіф разбіўся самалёт АН-24 кампаніі Федэраль Эалайн, які ўдарыў у дом і разбіўся. Згінула 53 асобы.

11 мая згінулі 8 альпіністаў, якія ўваходзілі на Эверэст.

11 мая ў катастрофе самалёта ДЦ-9 рэйса 592 ValuJet, які разбіўся ў ЗША на Фларыдзе, згінула 110 асоб.

17 мая рымскі папа Ян Павел ІІ паехаў з візітам у Славенію.

19 мая наступіў у ЗША 77 старт (STS-77) па праграме Спейс шатл і 11 палёт шатла ,,Індэвор” з касманаўтамі Джонам Кастэрам, Кёртысам Браўнам, Эндым Томасам, Дэніэлам Буршам, Марыам Ранк і Маркам Гарнам з Канады. ,,Індэвор” прызямліўся 29 мая.

21 мая ў Танзаніі на Возеры Вікторыя на затануўшым пароме згінула амаль 1000 пасажыраў.

20 чэрвеня наступіў у ЗША 78 старт (STS-78) па праграме Спейс шатл і 20 палёт шатла ,,Калумбія” з касманаўтамі Тэрэнсам Хенрыксам, Кевінам Крэгелям, Рычардам Лінеханам, касманаўткай Сюзан Хэлмс, Чарлзам Брэйдым, французам Жан-Жакам Фавье і Робертам Цёрсам з Канады. ,,Калумбія” прызямлілася 7 ліпеня.

25 чэрвеня ад тэракта ў Саўдаўскай Аравіі згінула 20 асоб і між імі 19 амерыканскіх вайскоўцаў.

2 ліпеня ў катастрофе трамвая ў Днепрадзяржынску (Украіна) згінулі 34 асобы.

15 ліпеня шахцёрская забастоўка на Украіне захапіла больш чым 30 % шахтаў дзяржавы з-за таго, што ўрад аб’явіў аб плане закрыць 50 вугальных шахтаў. Львоўскія шахцеры ў пратэсце пайшлі пяшком у Кіеў.

19 ліпеня пачаліся ў Атланце (штат Джорджыя, ЗША) Алімпійскія летнія ігры. Першае месца заняла ЗША, атрымаўшы 101 медалёў і ў тым 44 залатых. Другае месца заняля Расія, атрымаўшы 26 залатых медалёў, аднак па колькасці медалёў заняла трэцяе месца за Германіяй. Германія атрымала 65 медалёў, а Расія 63. Алімпійскія ігры закончыліся 4 жніўня.

19 ліпеня адышоў у адстаўку лідар баснійскіх сербаў Радаван Караджыч з пасады старшыні Сербскай дэмакратычнай партыі.

20 ліпеня ад выбуху ў аэрапорце Пакістана гіне 6 асоб, а 50 было параненых. Улады абвінавацілі ў выбуху індыйскіх агентаў.

27 ліпеня ад выбуху бомбы ў Алімпійскім парку Атланты (ЗША) згінула адна асоба, а 110 асоб было параненых.

30 ліпеня ў Парыжы наступіла спатканне прадстаўнікоў 7 дзяржаў і Расіі на тэму ўзмацнення міжнароднага супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам

6 жніўня НАСА аб’явіла, што на метэарыце ALH 8400, які адкалоўся ад Марса і ўпаў на Зямлю, знайшлі мікраарганізмы, жыўшыя 3 мільярды год раней.

23 жніўня дайшло да дыпламатычных адносін між Югаславіяй і Харватыяй.

2 верасня на Украіне ўводзіцца нацыянальная валюта – грыўна замест карбованца.

3 верасня ЗША наносяць ракетны ўдар па Іраку.

10 верасня на 50 сесіі Генеральнай Асамблеі ААН быў прыняты дагавор аб усеабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў і адкрыты 24 верасня пратакол да падпісання.

14 верасня ў Босніі і Герцагавіне пачаліся першыя выбары. Кіраўніком дзяржавы выбралі Алію Ізетбеговіча.

16 верасня наступіў 79-ы старт(STS-79) па праграме Спейс Шатл і 17 палёт шатла Атлантыс з касманаўтамі Уільямам Рыдым, Герэнсам Уількатам, Джэем Эптам, Томасам Эйкерсам, Карлам Уолзам і Джонам Блахам. Наступіла чацвёртая стыкоўка Атлантыса са станцыяй ,,Мір” 19 верасня. Касманаўт Джон Блаха затрымаўся на станцыі ,,Мір”, а на яго месца ўвайшла са станцыі ,,Мір” касманаўтка Люсід  Шанон. Атлантыс адстыкаваўся ад станцыі ,,Мір” 24 верасня і прызямліўся 26 верасня. На станцыі ,,Мір” астаўся амерыканскі касманаўт Джон Блаха.

18 верасня паўночнакарэйская падводная лодка тыпу ,,Сан-О” села на мель паблізу берага Паўднёвай Карэі і была захоплена паўднёва карэйскім войскам.

25 верасня ў Нідэрландах разбіўся самалёт Дуглас Дц-3Ц кампаніі Дач Дакота. Згінула32 асобы.

1 кастрычніка Савет Бяспекі ААН зняў з Югаславіі санкцыі накладзеныя ў 1992 годзе.

16 кастрычніка ў цісканіне на стадыёне Метэа Флорэс ў сталіцы Гватэмалы перад матчам чэмпіяната міра па футболе згінула не менш чым 90 асоб.

22 кастрычніка ў Манце ў Эквадары самалёт Боінг Б-707-323 Ц загарэўся і ўпаў на квартал горада Далорэс. Згінула 4 асобы.

31 кастрычнікка ў Сан Паўла ў Бразіліі самалёт Fokker F-28100 Friendship бразілійскай кампаніі ТАМ упаў на мясцовасць. Згінула 95 чалавек з самалёта і 3 мясцовых жыхароў.

5 лістапада ў прэзідэнцкіх выбарах у ЗША другі раз быў выбраны прэзідэнтам Біл Клінтан.

6 лістапада Харватыя стала 40-м членам Савета Еўропы.

7 лістапада ў Лагасе ў Нігерыі Боінг 727 авіакампаніі ,,Найджэірыан Эвіэйшн” упаў у заліў, згінула 144 асобы.

18 лістапада ад пажару ў тунэлі пад Ла-Маншам было паранена больш чым 30 асоб.

19 лістапада наступіў 80-й старт (STS-80) па праграме Спейс Шатл і 21-й палёт шатла Калумбія з касманаўтамі Кенетам Какрэлям, Кенетам Рэмінджэрам, Тамарай Джэрынган, Тамасам Джоунсам і Сторым Масгрэвам. Калумбія прызямлілася 7 снежня.

20 лістапада пры пажары 16-павярховага будынку ў Ганконгу згінула 29 асоб.

21 лістапада з Адыс-Абебы ў Найробі быў захоплены самалёт Боінг-767-260 ЭР эфіопскіх авіаліній, які меў ляцець па маршруту Бамбей  – Адыс-Абеба  – Найробі –Бразавіль  – Лагас  – Абіджан. Самалёт захоплены быў 3-ма эфіопцамі, якія шукалі палітычнага прыстанішча. Самалёт упаў у Індыйскі акіян, калі не хапіла бензіна. Згінула 125 асоб.

30 лістапада ў Медэльіне ў Калумбіі ў катастрофе самалёта de Havilland Canada DHC-6-300 Twin OTTER campanii ACES згінула 14 асоб.

2  – 3 снежня ў Лісабоне прайшло спатканне кіраўнікоў урадаў 54 дзяржаў членаў АБСЕ

3 снежня ад тэракта на цягнік у Парыжы згінула 4 асобы, а 91 асоба была паранена.

4 снежня ў ЗША на мысе Канаверал у штаце Фларыда наступіў запуск касмічнага карабля «Марс Пасвіндэр». 4 ліпеня 1997 г. карабель сеў на павернасць планеты Марс і выйшаў з яго марсаход ,,Саджурнер”.

13 снежня Савет Бяспекі ААН выбраў Кофі Анана новым Генеральным сакратаром ААН.

29 снежня закончылася грамадзянская вайна ў Гватэмале, якая цягнулася 36 гадоў.


Дзмітры Шатыловіч
Працяг будзе

Komentarze