Малавядомыя заходнебеларускія паэты

piatrus_hranit

Пятрусь Граніт

З літаратурнай спадчыны

У заходнебеларускага паэта Івана Івашэвіча з вёскі Зачэпічы Дзятлаўскага раёна было два псеўданімы: Пятрусь Граніт і Мацей Гвозд. Часцей за ўсё ён карыстаўся псеўданімам Пятрусь Граніт. Пад гэтым псеўданімам і апублікаваў Іван Івашэвіч свае першыя вершы ў „Беларускай газеце” 10 лістапада 1933 года. Гэта верш „Прывітанне”, у якім аўтар шчыра вітаў газету і верш „Мужыцкая восень”. Ён гучаў так:

З палёў даўно сабралі
Збажыну мужыкі,
І па вясковых далях
Цяпер грымяць такі.
З братвы мужыцкай, шэрай
Бязмежна кожны рад,
Што хлеба сціплай мерай
Мо хопіць да Каляд.
Праходзяць дні без мовы,
І толькі вецер дзьме,
Сустрэчны гімн суровай
Складаючы зіме.
Далёка ў небным полі
Крык жураўлёў замоўк,
А над мужыцкай доляй
Завые сёння воўк.

У гэтым самым нумары „Беларускай газеты” у рубрыцы „Гутарым” напісана, што ў рэдакцыі газеты сабралася „ладная куча Вашых вершаў”. Рэдакцыя раіць паэту з Дзятлаўшчыны сур’ёзна працаваць над свамі вершамі, бо „верш – гэта стройная сугучнасць вобразаў і музыкальнасці, гэта
адзінства вобразаў і формы”.

vokladka_knihi

Вокладка кнігі

Гэй, каваль, распальвай горын!
Будзем строіць новы плуг.
З лемяшом сталёвым, новым,
Пасля пойдзем араць луг.
І работа загудзела,
Чуцён стукат малатка.
Іскра з шумам адляцела –
Будзе плуг для мужыка.
Гне жалеза на кавадлі,
Валіць молатам каваль.
Пот цячэ, а ён заядла
Робіць із жалеза сталь…
Плуг гатоў, бяры яго ты,
Ары дзікі наш дзірван;
І паддай другім ахвоты
Успульхняці свой загон.

Газета „Наша воля” у красавіку 1936 побач з такімі вядомымі ў Заходняй Беларусі паэтамі, як Максім Танк, Міхась Машара, Міхась Васілёк, Анатоль Іверс публікуе і васьмірадкоўе Петруся Граніта пра тагачаснае невясёлае жыццё:

Свет трасецца навакола,
Крызіс косці прабірае.
Нам жывецца невясёла –
Кожны гэта добра знае.
Але прыйдуць дні другія,
Прыйдуць з полымем гарачы, –
І стары падмінаваны
Затрасецца свет іначай.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Куток, прысвечаны паэту Граніту ў Жукоўшчынскай сельскай бібліятэцы Дзятлаўскага раёна

Зарою ўсход залоціцца,
Лье чырвань на зямлю;
Пад п’яную разводзіцу
Жыцця дзень новы родзіцца,
І я жыццё люблю!
Іграюць песні звонкія
Калосячы раллю,
На сонца струны тонкія,
Што звіслі над старонкаю,
Я песні разалью!

Дзесяткі вершаў Петруся Граніта траплялі ў розныя беларускія выданні, а таксама і на старонкі дзятлаўскай раённай газеты „Перамога”. Праўда, у 1939 годзе паэт падрыхтаваў свой першы паэтычны зборнік „Над хвалямі Нёмана”, але выйсці ён не паспеў – перашкодзіла вайна. І толькі ў 1978 годзе ў Мінску выйшла з друку невялічка кніжачка яго дзіцячых вершаў „Сцяжынка”, якую на грамадскіх пачатках адрэдагаваў Алег Лойка. Наклад кніжкі быў даволі вялікі – 50 тысяч асобнікаў.

У зборнічак увайшлі 22 вершы паэта. Гэта вельмі шчырыя, светлыя, пяшчотныя радкі аб прыродзе, аб лясных жыхарах, пра птушак і вёску – пра ўсё тое, што бачыў паэт, з чым і з кім штодня сустракаўся. Гэтыя вершы варта зноў перавыдаць, бо яны вельмі павучальныя, вучаць любіць прыроду, добра займацца ў школе, паважаць старэйшых людзей. А яшчэ – яны імгненна запамінаюцца, некаторыя з іх напісаны з гумарам. Ну, напрыклад, верш „Свінка ў лазню хадзіла…”:

Свінка ў лазню хадзіла
І забылася мыла.
У лужы паляжала.
– Памылася, – сказала.
Як прыйшла яна дахаты,
Не пазналі парасяты.
Аж сама здзівілася:
– Я ж у лазні мылася!..

Іван Івашэвіч нарадзіўся 24 студзеня 1909 года ў вёсцы Зачэпічы на Дзятлаўшчыне. Бацьку забралі на вайну, дамоў ён вярнуўся толькі ў 1922 годзе. Але доўга не пажыў – памёр праз год ад ран. І хлопчык Ваня ў 12 гадоў ужо касіў, хадзіў за плугам.

У 1927 годзе Іван Івашэвіч стаў працаваць брукаром. І працаваў ім аж да верасня 1939 года. Тады ён і напісаў свой незвычайны для Заходняй Беларусі верш „Брукар”, у якім паказаў цяжкую працу брукара. Здаецца, у беларускай літаратуры больш не было паэта, які аж 12 гадоў клаў брук і яшчэ паспяваў пісаць добрыя вершы. Вось як гучаў яго верш „Брукар”:

Брукар молатам сталёвым
Звоніць, б’е па камянёх:
Хоча шлях пракласці новы,
Каб не раніць людзям ног.
Утрымае цяжкі молат
Мазалістая далонь.
Размахніся – як той волат,
Высякаючы агонь!
Толькі рэха раздаецца,
Іскры свецяць у вачах.
Камень сцелецца-кладзецца –
Пракладае новы шлях.
Новы шлях прамы і роўны,
Каб не раніць болей ног.
Па ім пойдзе люд працоўны
Да святла і перамог.

Ва ўмовах Заходняй Беларусі, Іван Івашэвіч даволі рана далучыўся да падпольнай дзейнасці, наведваў сходы і мітынгі Беларускай сялянска-работніцкай Грамады. Ён некалькі разоў арыштоўваўся ўладамі Польшчы, але працягваў змагацца за светлую долю свайго народа. А ў вершах апісваў нялёгкае жыццё беларусаў і заклікаў іх да лепшага жыцця.

У 1933 годзе Пятрусь Граніт прымаў удзел у Першым нелегальным з’ездзе заходнебеларускіх пісьменнікаў у Вільні. А пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР, паэт працаваў сакратаром выканкама, потым – старшынёй сельсавета.

У 1940 годзе ў Лідзе паэту-брукару пашанцавала сустракацца з Янкам Купалам, які вылучаўся кандыдатам у дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР. 23 чэрвеня 1964 года Уладзімір Калеснік запісаў з Гранітам гутарку пра тое, як адбывалася сустрэча з песняром беларускай зямлі. „Янка Купала,— успамінаў Граніт,— быў у Лідзе тры дні, жыў у гасцініцы, а абедаў у сталовай, так званай „Амерыканцы”. Мы з Валянцінам Таўлаем і Анатолем Іверсам пайшлі праведаць яго. Купала сустрэў нас ветліва і, пагутарыўшы, запрасіў разам паабедаць. Заказаў нам абед з чатырох блюд з чаркай і півам. Калі мы памкнуліся плаціць — перапыніў нас: „Хлопцы, хлопцы, у мяне, мабыць, больш грошай…”. А потым усім нам даў падарункі: мне дасталася кніжка „Выбраныя паэмы”, асобнае выданне „Над ракой Арэсай”. Янка Купала быў негаваркі. Прачытаеш, помню, яму свой верш, ён паслухае. Пытаеш: „Ну як?”, а ён далікатна гаворыць: „Верш як верш, трэба паправіць”. „А як яго паправіць?” — пытаю. „Хто яго ведае. Спярша трэба некалькі разоў прачытаць, тады можна раіць. Прыязджай, кажа, у Мінск, там параімся і наконт зборніка”, — казаў паэт. Янка Купала стары ўжо быў у тыя гады, але паказаўся вельмі свойскім чалавекам, як родны. Так што розніца ў гадах не так і адчувалася. Гаварыў з намі сардэчна, шчыра. Падумаць толькі, гэта ж Народны паэт, а гаворыць, як бы быў сам вясковым простым чалавекам” (Уладзімір Калеснік. Лёсам пазнанае. Мн., 1982. С.252-253).

У гады Другой сусветнай вайны Іван Івашэвіч быў сувязным партызанскай брыгады «Барацьба» на Гарадзеншчыне, выступаў у партызанскім друку з вершамі. І толькі пасля вайны, Іван Івашэвіч завочна скончыў Навагрудскае педвучылішча. У 1945—1971 гадах працаваў настаўнікам і загадчыкам пачатковай школы ў Зачэпічах. І заўсёды пісаў вершы:

Хоць жаль бярэ – прыпомні ўсё –
Душу, як сталь, гартуе.
Хоць здзек зразорыў мне жыццё, –
Свой край люблю я!..

Паэтычныя радкі паэта друкаваліся ў раённым і абласным друку. Нізкі вершаў былі апублікаваны таксама ў зборніках „Сцягі і паходні” (Мн., 1965) і „Ростані волі” (Мн., 1990).

Памёр Пятрусь Граніт 14 студзеня 1980 года. Пахаваны ён на могілках у роднай вёсцы Зачэпічы. На старым надмагільным помніку яшчэ можна прачытаць напісаны па-руску тэкст, што там пахаваны Іван Пятровіч Івашэвіч.

harasim_pramien

Гарасім Прамень


Прамень

У Жукоўшчынскай сельскай бібліятэцы Дзятлаўскага раёна ёсць цікавы літаратурны пакой „Знакамітыя людзі зямлі Жукоўшчынскай”. Ён прысвечаны паэтам-землякам: Петрусю Граніту, Ігнату Дварчаніну, Васілю Струменю і Гарасіму Праменю. Сярод матэрыялаў пра Гарасіма Праменя (Івана Пышко), знайшоў успамін жыхара вёскі Зачэпічы, былога падпольшчыка-камсамольца ў Заходняй Беларусі Фёдара Калодкі. Былы падпольшчык Калодка пакінуў згадку пра забастоўку ў Бярозаўцы Лідскага павета, удзел у якой прымаў і Іван Пышко (паэт Прамень). Фёдар Калодка прыгадваў, як у сакавіку 1936 года пачалася забастоўка на шклозаводзе „Нёман” у Бярозаўцы. Вясковыя хлопцы і дзяўчаты збіралі прадукты харчавання для бастуючых і на падводах адпраўлялі сем’ям бастуючых. Аднойчы на адным з вазоў ехаў у Бярозаўку з вёскі Зачэпічы і Іван Пышко. Калі прыехалі ў мястэчка, пачаўся мітынг, на якім з прадмовай выступіў зачэпіцкі актывіст. Ён запэўніў бастуючых шкларобаў у тым, што сяляне будуць і далей салідарнымі з рабочымі завода ў іх змаганні. У канцы прамовы выступоўца прачытаў верш „Сцяг”, які выклікаў такое ўражанне, што рабочыя наладзілі цэлую авацыю. А забастовачны камітэт вельмі сардэчна падзякаваў Івану Пышко за сялянскую дапамогу.

Не ведаю чаму, але ніхто з даследчыкаў паэзіі Заходняй Беларусі ніколі не надрукаваў вершаў Гарасіма Праменя. Не трапілі вершы і ў зборнікі „Сцягі і паходні” (Мн., 1965) і „Ростані волі” (Мн., 1990), якія складаў Уладзімір Калеснік. Згадвалі яго прозвішча толькі ў агульных аглядах. І то Уладзімір Калеснік замест Гарасім Прамень, пісаў Герасім Прамень. Усё ж, псеўданім у паэта Івана Пышко быў Гарасім Прамень. Падпісваўся пад сваімі творамі ён і так: Прамень Г., Pramien Harasim. Звестак пра жыццёвы шлях Івана Пышко даволі мала. Нарадзіўся ён у 1908 годзе ў вёсцы Зачэпічы на Дзятлаўшчыне. Падчас Польшчы юнаком далучыўся да барацьбы супраць пілсудчыкаў. Уступіў у рады Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ). Быў сакратаром Зачэпіцкай ячэйкі КПЗБ.

Друкавацца Іван Пышко пачаў у 1933 годзе. Яго першы верш з’явіўся ў газеце „Родны край” (1933, № 13). Ён быў прысвечаны вясковаму кавалю і яго цяжкай працы. Але аднойчы каваль вырабіць сякеру, каб ачысціць для беларусаў цемру і здабыць шчасце. Верш так і называўся „Каваль”:

Звон і стукат раздаецца,
Лятуць іскры, валіць дым,
Як пад песню размахнецца
Каваль молатам сваім.
Гэй, каваль! – хлапец вясёлы,
Што куеш ты: плуг ці колы?
Ці мо робіш серп зубчаты,
Што заказвалі дзяўчаты?..
–Не, сялянін мой пахілы,
Памыліўся, браце мілы…
Ці ж не бачыш па размеру –
Гэта ж я раблю сякеру!
Як зраблю яе стальную,
Ў рукі моцныя вазьму я
І пайду у цемры-гушчы
Шлях там новы высякаць –
Беларускаму народу
Шчасце й долю здабываць!

У „Родным краі” (1933, № 14) ад рэдакцыі быў апублікаваны адказ на вершы Гарасіма Праменя: „Сябра Г.Прамень! Усе Вашы я вершы атрыманы намі. З часам мы (паэты) выдамо зборнік, то змесцім там больш Вашых твораў. Пакрысе будзем друкаваць лепшыя. Пішыце. Жадаем поспеху…”. Пра які зборнік ішла размова – невядома. Але ж у гэтым самым нумары газета „Родны край” апублікавала і новы верш Праменя аб прыродзе:

Ноч настала. Ў небасхіле
Месяц ясны устае.
І на лес імглой закрыты
Сінясветы свае лье.
Ціха дрэмлюць недзе хвоі,
Ўсё спавіта лёгкім сном.
Месяц лісце дрэў прыстроіў
Блескам сумным – серабром.
І здаецца – безустанку
Я сядзеў бы й назіраў,
Як у небе паміж зорак
Маляр ночы фарбы клаў.
Але заўтра дзень настане,
Поўны працы і клапот, –
Сонца яснае зноў гляне,
Зноў пальюцца песня й пот.

А ў 1936 годзе газета „Наша воля” (№ 6) публікуе невялікі верш Праменя пра сына, які вярнуўся з турмы:

Вёска, родныя палеткі,
Твой загнаны сын прышоў
З-за густой жалезнай сеткі
Дыхаць свежасцю палёў.
Смутак пройдзе, летуценні
Сэрца к жыццю ўваскрасяць.
І мінулыя цярпенні
Будзем ў радасць замяняць.

З’яўляліся паэтычныя радкі Гарасіма Праменя і на старонках папулярнага часопіса „Шлях моладзі”. Вобразным і жывым атрымаўся ў паэта верш „Дажджом”, які быў апублікаваны ў „Шляху моладзі” (1937, № 6):

Вось хмара нечаканая,
Як сівы мех наехала,
Каўшом зярняты сеяла –
Піла зямелька каплямі.
З стрэх малаком цадзілася –
Вада плыла рыштокамі,
У суме закруцілася
І пацякла з падскокамі.
Праплыўшы аглянулася, –
Адменена ўсё сталася,
Ў дарогу–даль папхнулася,
І сонца паказалася.
А перлы-срэбра пацеркі
Калоціць вецер з лісцейка.
І ліжа сонца з жаднасцю
Зямелькі плечы мытыя.

Пражыў Іван Пышко 56 гадоў. Ён быў жанаты, меў траіх сыноў. Але і сыны таксама даўно памерлі. Пры жыцці ён працягваў пісаць вершы, друкаваць іх у раённым друку. Паэт меў неадольную цягу да паэзіі, ён радаваўся жыццю, ганарыўся тымі, хто займаўся літаратурай і шчыра вітаў сяброў па пяру:

Дабра усім жадаю,
Сынам сваіх палёў.
І горача вітаю
Паэтаў-змагароў…

mahila_pramienia

Магіла Гарасіма Праменя ў вёсцы Зачэпічы Дзятлаўскага раёна

Дарэчы, на могілках вёскі Зачэпічы знаходзяцца дзве магілы заходнебеларускіх паэтаў Петруся Граніта і Гарасіма Праменя. Калі магілу Петруся Граніта сяды-тады даглядаюць унукі, якія жывуць на Дзятлаўшчыне, то за магілай Гарасіма Праменя глядзець даўно няма каму.

Няпярэдадні Радаўніцы 2016 года грамадскі актывіст з Дзятлава, сын заснавальніка Дзятлаўскага краязнаўчага музея Міхася Петрыкевіча Валерый Петрыкевіч разам з сябрамі Таварыства беларускай мовы з Дзятлава, Наваельні, Слоніма, а таксама з вучнямі Жукоўшчынскай базавай школы Дзятлаўскага раёна, супрацоўніцамі Жукоўшчынскай сельскай бібліятэкі і Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея, арганізавалі паездку ў вёску Зачэпічы. На могілках ледзьве адшукалі магілы паэтаў Граніта і Праменя. Калі магіла Граніта знаходзілася ў больш-менш прыстойным выглядзе, то магіла Праменя (Івана Пышко), яго жонкі Кацярыны і сына, выглядалі даволі сумна і, бачна было, што іх ніхто не добраўпарадкаваў шмат гадоў.

Некалькі гадзін працавалі грамадскія актывісты. Яны ачысцілі магілы ад розных карэнняў, дзірвану, каменняў, травы, аднавілі тэкст на помніках, пафарбавалі агароджу. Дарэчы, помнік на магіле Гарасіма Праменя быў пастаўлены дзесьці ў 1965 годзе. Яго вырабіў нейкі мясцовы майстра і сам рукой на помніку напісаў тэкст з памылкамі. Магчыма пісаў так, як гутарылі мясцовыя людзі: „Пышко Иван Иванович, прожыл 56 лет, умер 7 июня 1964 г. Память от жены й детей”.

Падчас працы да грамадскіх актывістаў падыходзілі мясцовыя людзі і шчыра дзякавалі за добрую справу. Была і Алена Фёдараўна Цішук, хата якой знаходзіцца побач з могілкамі. З вакна кухні яе хаты відаць магілы вяскоўцаў. Жанчына падзякавала ўсім і сказала, што жонка паэта Праменя Кацярына была яе хроснай маці. Сам паэт ёй часта казаў: „Не шкадуй грошай: купі хрэсніцы хустачку, купі сарочку. І яна купляла, слухала мужа”.

Сяргей Чыгрын
Фота з архіва аўтара

Komentarze

  1. r2GQTS This is really interesting, You are a very skilled blogger. I have joined your feed and look forward to seeking more of your great post. Also, I have shared your web site in my social networks!

  2. My spouse and I absolutely love your blog and find the majority of your post’s to
    be just what I’m looking for. Does one offer guest writers to write content
    for you? I wouldn’t mind writing a post or elaborating
    on many of the subjects you write regarding here.
    Again, awesome web log!

  3. Hello! This is kind of off topic but I need some guidance
    from an established blog. Is it very difficult to set up your own blog?
    I’m not very techincal but I can figure things out pretty fast.
    I’m thinking about creating my own but I’m not sure where to start.
    Do you have any tips or suggestions? With thanks

  4. Excellent post. I was checking constantly this blog
    and I’m impressed! Extremely useful information particularly the last part 🙂 I care for such
    information a lot. I was seeking this certain information for a very long time.
    Thank you and good luck.

  5. What i do not understood is actually how you are now not really much
    more smartly-liked than you might be right now.
    You are so intelligent. You know therefore
    significantly in terms of this subject, produced me for my part believe it from
    a lot of various angles. Its like women and men aren’t
    fascinated unless it’s something to do with Woman gaga!
    Your own stuffs excellent. At all times care for it up!

  6. I will right away snatch your rss feed as I can’t
    to find your email subscription hyperlink or newsletter service.

    Do you’ve any? Please let me understand in order
    that I may just subscribe. Thanks.

  7. I like the helpful info you provide in your articles. I will bookmark your weblog and check
    again here frequently. I am quite sure I’ll learn lots
    of new stuff right here! Good luck for the next!

  8. This design is steller! You definitely know how to keep
    a reader amused. Between your wit and your videos,
    I was almost moved to start my own blog (well, almost…HaHa!) Great job.
    I really enjoyed what you had to say, and more than that, how you
    presented it. Too cool!

  9. I know this website provides quality depending content
    and additional information, is there any other web page which gives
    such information in quality?

  10. hey there and thank you for your info – I have certainly picked up
    anything new from right here. I did however expertise some technical points using this web site, as I experienced
    to reload the website a lot of times previous to I could get it to load properly.
    I had been wondering if your hosting is OK? Not that I’m complaining,
    but slow loading instances times will very frequently affect your placement in google and
    could damage your quality score if ads and marketing with Adwords.
    Well I am adding this RSS to my email and can look out for much more of your respective
    interesting content. Ensure that you update this again very soon.

  11. Hello There. I found your blog using msn. This is a really well written article.

    I’ll be sure to bookmark it and return to read more of your useful info.
    Thanks for the post. I will certainly return.

  12. Unquestionably believe that which you stated. Your favorite reason appeared to be on the web the simplest thing to be aware of.
    I say to you, I certainly get annoyed while people think about worries that they
    just don’t know about. You managed to hit the nail upon the top
    and defined out the whole thing without having side effect ,
    people can take a signal. Will probably be back to get more.
    Thanks

  13. Attractive section of content. I just stumbled upon your site and in accession capital to
    assert that I acquire actually enjoyed account your
    blog posts. Any way I will be subscribing to your feeds
    and even I achievement you access consistently fast.

  14. Great goods from you, man. I have take into accout your
    stuff prior to and you are simply too fantastic.
    I really like what you’ve received here, really like what you’re saying and the way in which through which you say it.
    You are making it enjoyable and you continue to
    care for to stay it smart. I can not wait to read much more from you.

    That is actually a wonderful web site.

  15. We’re a group of volunteers and starting a new scheme in our community.
    Your site offered us with useful information to work on. You’ve performed a formidable activity and our whole community can be grateful
    to you.

  16. It’s a shame you don’t have a donate button! I’d most certainly donate to this brilliant blog!
    I guess for now i’ll settle for book-marking and adding your RSS
    feed to my Google account. I look forward to new updates and will talk about
    this website with my Facebook group. Talk soon!

  17. Wonderful beat ! I would like to apprentice while you amend your website, how could i
    subscribe for a blog site? The account helped me a applicable deal.
    I have been tiny bit familiar of this your broadcast provided brilliant clear idea

  18. Hello there, I do believe your web site could be having
    web browser compatibility problems. When I look at your blog in Safari, it looks fine however when opening in Internet Explorer, it’s got some overlapping issues.
    I just wanted to provide you with a quick heads
    up! Besides that, great site!

  19. Hmm it looks like your blog ate my first comment (it was extremely long) so I guess I’ll
    just sum it up what I submitted and say, I’m thoroughly enjoying your blog.

    I too am an aspiring blog writer but I’m still new to the whole thing.
    Do you have any tips and hints for newbie blog writers?
    I’d really appreciate it.

  20. You really make it seem so easy with your presentation but I find this topic to
    be actually something that I think I would never understand.
    It seems too complicated and extremely broad for me. I’m looking forward for your next post, I’ll try to get the
    hang of it!

  21. What’s up every one, here every person is sharing these experience,
    thus it’s fastidious to read this blog, and I used to pay a quick visit this weblog everyday.

  22. I know this if off topic but I’m looking into starting my own blog and was curious what all is needed to get setup?
    I’m assuming having a blog like yours would cost a pretty penny?
    I’m not very internet savvy so I’m not 100% certain. Any tips or advice would be greatly
    appreciated. Thank you

  23. hello!,I like your writing so much! percentage we be in contact extra
    about your article on AOL? I need a specialist in this area to resolve my problem.
    May be that’s you! Looking ahead to see you.

  24. Hello there, You’ve done a great job. I will definitely digg it
    and personally suggest to my friends. I am sure they will be benefited
    from this web site.

  25. Amazing blog! Is your theme custom made or did you download it from somewhere?
    A theme like yours with a few simple tweeks would really make my
    blog stand out. Please let me know where you got your design. Thank you

  26. I love your blog.. very nice colors & theme. Did you create this website
    yourself or did you hire someone to do it for you? Plz
    respond as I’m looking to design my own blog and would like to find
    out where u got this from. thanks a lot

  27. I got this site from my pal who told me concerning this site and at the
    moment this time I am visiting this website and reading very informative posts at this place.

  28. It’s really a cool and helpful piece of info. I am satisfied that you just shared this useful information with us.
    Please stay us informed like this. Thank you for sharing.

  29. I like the helpful info you provide in your articles.
    I will bookmark your weblog and check again here frequently.
    I’m quite sure I’ll learn many new stuff right here!
    Best of luck for the next!