Маё жыццё пад пушчай

wiera_radziwaniuk

Вера Радзіванюк – аўтарка ўспамінаў (Фота Міры Лукшы)

3. Здавалася, што будзе добра, але я яшчэ раз трапіла ў бальніцу, і ўжо пасля таго са мною ўсё было добра. Але пачалі хварэць дзеці. У дачушкі пачалі вывальвацца балячкі, чорныя як слівы, у сына высыпка па ўсім целе, і зноў не было калі ані спаць, ані есці. У дзень работа. Трое старэйшых. Наварыць, памыць, а яшчэ кароўкі, кабылка, свінні, куры – усё трэба накарміць. Дагледзець. А ўначы малыя хворыя. Я з дзецьмі перайшла ў другі пакой, каб не перашкаджаць спаць. Свякруха злавалася, чаму двое, а не адно, і чаго яны так плачуць. Купала я малых у тым, што мне раілі – у братках палявых, у каліне. Але прыйшла мая мама і прынесла мне чырвоную вярбу, якую маме дала адна жанчына, каб выкупаць іх у той вярбе. Я так зрабіла, заварыла вярбу і выкупала дзяцей, мусіць, тры разы, і ўсё прапала, як бы нічога і не было. Вось і а адпачыла, мае малыя сталі спакойныя, пачалі папраўляцца, а я паўгода мучылася, калі яны былі хворыя. А пасля, каб не былі галодныя і каб былі сухія, павешу якіх цацак, а сама хуценька ўсё рабіла.

Збліжалася восень, у школу хадзілі ўжо трое, я заставалася сама з малымі, свякруха ў сенакос пайшла зноў да таго мужчыны, сказала, што дзяцей гадаваць не будзе. Але добра, што дзеткі былі здаровыя. У капанне бульбы, яшчэ пакуль дзень большы, то я старалася, каб падкапаць боль. Калі муж ішоў на першую змену, было вельмі цяжка. Найгорш было завезці малако ў малачарню, пакуль дзеці не пойдуць у школу. Але ж я была маладая, усё бягом! Дзяцей выпраўлю ў школу, хуценька пакупаю, накармлю, а сама хутчэй капаць на хутары – поле кругом хаты. Капаю, то зноў бягу пад акно, паслухаю ці не плачуць. Але ніхто не крычаў, то спалі, пакуль прыйдуць са школы мае вучні. Тады зноў ўсіх накармлю, старэйшыя наглядалі на малых, а я зноў бягу капаць. Вось так і круцілася ўвесь дзень.

Прыйшла зіма. Мае малыя ўжо сядзелі. Былі спакойнымі дзецьмі. Накармлю іх, дам цацак, і малыя гуляюць, а я бягом, каб што зрабіць. І час так хутка ішоў. Вясною купілі мы пральную машыну, стала мне намнога лягчэй, вызвалілася ад ручнога мыцця.
Мае малыя ўжо бегалі, работы было многа, але ўначы магла я ўжо адпачыць. Найгорш было ў сенакос. Сенажаці былі далёка. Муж вазіў недасушанае сена, а я на падворку сушыла і цягала ў клуню. Хоць сухое, але для мяне было зацяжка. Клуня была малая, калішняя. Сенакос кончылі, а рэшта работы кругом хаты, бо жывём пасярэдзіне нашага хутара. Навесну пачалі будаваць новую клуню, каб закончыць да сенакосаў. Памуравалі слупы, пакрылі. Можна было складваць сена.

Наш старэйшы сын кончыў пачатковую школу і хацеў вучыцца ў механічнай прафесійнай школе. Паехаў у Гайнаўку, але там не было месцаў – было запозна. Даведаліся, што ёсць у Кляшчэлях такая школа. Пакінула я ўсё, паехала з сынам. Не ведала, як туды даехаць, але язык і да Кіева давядзе – так калісь гаварылі. Зайшлі куды трэба, усё залатвілі – там яшчэ месцы былі вольныя. Прыехалі і чакалі, калі пачнецца школьны год. Перад школьным годам паехала. Знайшла кватэру, і так наш старэйшы сын пачаў вучобу ў механічнай сельскагаспадарчай школе.

Час ляцеў хутка, можа таму, што было многа работы. Муж на працы, двое ў школу, меншыя са мною – трэба пільнаваць, каб куды не ўлезлі. Зімою было лягчэй – менш работы. Праз зіму нашы меншы падраслі – пайшоў сёмы годзік.Летам у сенакос было лягчэй – было з кім пакінуць меншых. Я ўжо ездзіла сушыць сена. Усё было яшчэ праз зіму добра – работа, дзеці, але ж няма так, як мы хочам. Я зноў пачала хварэць.

Прыехаў мой брат з Беластока і кажа: «Чаму ты такая худая?» Я яму кажу, што як з’ем, то баліць так што не знаходжу сабе месца. Брат кажа: «Прыедзь. Я завяду цябе, ёсць добры доктар на Каляёвай». Я паехала. Была гэта пані доктар Калецінская. Яна мяне абследавала і кажа: запаленне пухіра і жоўцевых шляхоў. Прыпісала мне лякарствы і сказала, каб я да яе прыехала, калі вып’ю тыя лякарствы. Паехала я другі раз, абследавала мяне і кажа што многа пяску ў жоўцевым пухіры. Накіравала мяне на аперацыю, сказала, што яе муж хірург, а ён «вытне і по вшысткім». Я спыталася ў дакторкі, як доўга мне нельга будзе рабіць. Сказала, што пасля такой аперацыі паўгода нельга нічога падымаць. Як я магла на гэта згадзіцца? Лета, работы многа, муж на рабоце. Машын у нас не было, пяцёра дзяцей… І так і не пайшла. Стала лепш – мусіць, запаленне вылечыла. Я больш да яе і не паехала. У мяне было многа насаджаных гарбузоў. Я любіла іх лушчыць, калі ішла заўжды мела ў кішэні насенне. Не ведаю што памагло, бо пясок з таго «варэчка» кудысьці прапаў.

Другі сын пайшоў у двухгадовую прафесійную школу, але ў Міхалова. Бліжэй хаты. Я таксама ездзіла з ім, аформіць школу і інтэрнат. Муж гэтым не займаўся, бо не ўмее нават прачытаць, таму не хацеў нікуды ехаць. І вось наш другі сын пайшоў вучыцца ў прафесійную школу. Старэйшы канчаў прафесійную школу. Мы хацелі каб ішоў вучыцца далей, але выйшла не так. Пазнаёміўся з дзяўчынай старэйшай за сябе і астаўся там працаваць, бо тая дзяўчына была ўжо цяжарнай. Прыехалі, каб рабіць вяселле, але я пасля хваробы была яшчэ слабая. Кажу, няхай твае бацькі робяць вяселле. А я мусіла ехаць у суд, што згаджаюся на шлюб, бо сын меў дзевятнаццаць гадоў, але што ж было рабіць у такім выпадку.І так ажаніўся наш сын, працаваў і вучыўся і здабыў усе кваліфікацыі на ўсе сельскагаспадарчыя машыны.

Я пасля хваробы пачала папраўляцца. Мае найменшыя ўжо падраслі, ішоў ім сёмы год. І зноў каляіны ў маім жыцці – муж пачаў часцей заглядаць у чарку, пачаў пазней вяртацца з работы п’яны. Я прасіла, плакала – нічога не памагала. У той час вярнулася свякруха, бо памёр яе партнёр – была з ім незапісана, не было на што спадзявацца, туды жыць прыйшла партнёрава дачка. Другі наш сын закончыў школу і таксама не хацеў далей вучыцца, пайшоў працаваць. Наша дачка хацела вучыцца на швачку. У той час не было блізка такіх школ. Я даведалася, што такая школа ёсць Чаромсе. Паехалі ў школу, назбіралі нашых дзяўчат, знайшлі кватэру…

Найменшых трэба гатовіць у школу. На працу выпраўляла мужа і сына (сын працаваў трактарыстам у сельскагаспадарчым кружку). А час ляцеў. Свякруха пабыла і пайшла на цагельню, прыбіраць, хоць мела сялянскую пенсію. Муж усё часцей варочаўся п’яны. Пачалі гаварыць, што мае каханку. Я гэтым не цікавілася: столькі было работы, не было калі думаць пра плёткі…

Летам, калі было сена, то запрагала я кабылу ў грабілку і ехала да сена. У хаце таксама было работы – дзяцей пяцёра, так што не было калі аглянуцца. Цяпер як падумаю, колькі ж было ў мяне сілы столькі рабіць!

Праляцела тры гады хатка, дачка закончыла кравецкую школу. Я намаўляла яе, каб ішла ў горад працаваць, тлумачыла, што можа будзе ёй лягчэй як мне. Нават яна ў майго брата пабыла тыдзень у Беластоку і не схацела, сказала: «Горад не для мяне». Сын служыў у войску, быў на школе, а пасля школы дастаў ранг капраля…

Было б добра, калі б муж не піў. Як што скажу, то свякруха кажа: «Ну і што, як вып’е, усе п’юць». Не скажу, каб быў ён гультай, але калі вып’е, то трэба паспаць. Што было рабіць? – рабі і маўчы. Сын вярнуўся з войска і пайшоў на работу ў СКР – ездзіў на трактары, пасля быў кіраўніком. Наймалодшыя кончылі пачатковую школу, пайшлі вучыцца ў Міхалова, жылі ў інтэрнаце. Трэба было заплаціць за той інтэрнат. Я даведалася, што можна ўзяць «халупніцтва», паехала і адразу прывезла сабе работу. Дачка памагала мне шыць – яна ж кончыла кравецкую школу – і так пачалася мая новая праца. Прыходзілася мне зусім мала спаць. Гаспадарка, хоць невялікая, але ж чатыры каровы, двое коней, свінак многа не трымалі – толькі для сябе. Я шыла халаты-«падомкі», спадніцы, фартухі, нагавіцы, рукавіцы – што толькі было, усё шыла. Трэба было вырабіць норму. Так было цяжка! Начамі хацелася спаць. Пасплю на машыне, і далей шыю. Задумаў жаніцца другі сын. У канцы мая адгулялі вяселле. Пайшоў жыць да жонкі, працаваў кіраўніком. Усё было б добра. Але мой муж любіў гарэлку. А ў дачкі клеілася вяселле на восень. Вядома, колькі ўсяго трэба. Адно вяселле вясною, на восень другое. Тады не было як цяпер, абы грошы заплаціў і спакойная галава. А тады нават гарэлка была на картачкі, добра што хоць мяса было сваё. Якась зрабілі і другое вяселле. Засталося двое меншых, яшчэ вучыліся. А далей трэба было грошай, два разы на месяц цягала пачкі з таварам у Міхалова – пашытае, а дахаты матэрыялы. Дастану выплату, заплачу за інтэрнат, па пару злотых дам дзецям – і па маёй выплаце! Часам, калі муж меў ноч, то ехалі канём, набяром цэлую фуру на два месяцы. Тады вазіла толькі пашытае. Нават сама ездзіла кабылкаю – была спакойная, не баялася самаходаў. Я троху баялася, такі быў час. Ехала з таварам праз лес, але прывезла зноў на два месяцы і далей шыла. Як якая работа, то можна было ўзяць пару дзён урлёпу-адапчынку.

Была позняя восень. Захварэў муж. У Гайнаўцы сказалі, што можа быць у яго вада ў лёгкіх або якаясь цыста. І зноў пачалося. Далі накіраванне ў Беласток на Жураўлю. Завезла я мужа ў бальніцу, сама вярнулася і не ведаю, што рабіць. Мелі мы тады толькі дзве каровы і двое коней. У нядзелю еду да мужа. Зайшла ў бальніцу і бачу, што яму лепш. На другую нядзелю заехала, даведалася, што ў яго двухбаковае запаленне лёгкіх. Тры тыдні муж быў у бальніцы, падлячылі яго, прыехаў, быў яшчэ якісь час на бальнічным, пасля зноў пайшоў на працу. Але ўсё змянілася – перастаў піць, каханка знайшла другога, стала спакайней жыць. Я далей шыла. Прайшла зіма. Нашыю, зноў цягну пачкі – аж рукі да зямлі выцягае! Навесну трапіла ў бальніцу – аднавілася язва. Прыйшлося пабыць у бальніцы месяц, прыняць дзве серыі ўколаў…

Дачка і сын кончылі школу ў Міхалове. Я хацела, каб хоць гэтыя ішлі далей вучыцца. Але ж і не было мовы – не хацелі, і ўся размова!

А я яшчэ жыла, але штораз больш балела спіна. Не магла я цягаць гэтых пачак. Паехала да ўрача, скіраваў мяне на прасвятленне. Сказалі, што якісь мне дыск выскачыў. Паехала на камісію, далі мне хварабовую рэнту. Лячылася, але нічога не памагала. Далі мне пастаянную пенсію. Будавалі чыгунку – я там два рокі працавала, і з гаспадаркі, і тое што шыла – назбіралася трыццаць дзевяць гадоў працы. Далі мне чатырыста злотых. Мала, але не магла я цяжка працаваць…

Дачка пайшла на працу ў Беласток, сын працаваў у цагельні. Муж таксама стараўся дастаць рэнту – падупаў на здароўі. Яшчэ трохі папрацаваў і пайшоў на хварабовую на год. Пасля яму прадоўжылі на год, а пасля далі пастаянную рэнту. У дачкі знайшоўся кавалер. Трэба было рыхтавацца да вяселля, і ў жніўні яно адбылося.

Позняй восенню зяць трапіў у бальніцу – меў язву, зрабілі яму аперацыю, вельмі худы прыехаў да нас пакуль не паправіўся. Дачка працавала і чакала дзіцяці. Зяцю кончылася «хварабовае» і пайшоў на працу. Пабылі ў Беластоку, пакуль не нарадзіла сына. Кватэры не мелі і прыехалі ў вёску. Жылі ў нас, пакуль наш сын не вярнуўся з войска, пасля знайшлі сабе хату і выбраліся ад нас. Мы памагалі ім, а яны нам, так і жылі. Сын сказаў, што мы хацелі каб жаніўся да хаты, але ж так не выйшла і пайшоў жыць у прымакі. А мы зноў засталіся двое. Але так доўга не было. Муж малодшае дачкі памёр – меў інфаркт сэрца, пакінуў трое дзяцей – сынок меў чатыры годзікі, найменшая тры месяцы. Я думала, што гэтае бяды не перажыву. Але чалавек многа можа перажыць. Забралі мы дачку з дзецьмі да сябе, бо што было рабіць. Яна сама не справілася б. І пачалося новае жыццё.

Я глядзела на малых дзетак і думала: без бацькі што іх чакае ў жыцці? А час ляцеў, хоць цяжка было глядзець. Дачка мела дваццаць шэсць гадоў і трое малых дзяцей. Праз пару год пачаў прыязджаць старэйшы хлопец і забраў яе з дзецьмі і ў яго засталіся, нажылі яшчэ трое дзяцей і якась жывуць. Старэйшыя ўжо папараваны, ад другога мужа старэйшаму ўжо васямнаццаць гадоў.

Але вярнуся да таго, як дачка жыла з другім. Запісаліся, і зноў здавалася што будзе добра. Але ж то не канец клопатаў. У малодшага сына пачаліся клопаты з яго жонкай. Працавала яна на чыгунцы. Та былі ўсялякія. Вось і пачала яна не вяртацца з работы. Сын таксама працаваў на чыгунцы. Але падышла яна куды трэба і сына звольнілі: нашто каб там мяшаў! А сама засталася, далей працавала. Як вярталася, то не ішла да мужа і дзяцей, але да мамкі здаць справаздачу. Пасля цешча вымальдавала зяця, а жонка спакавала і выставіла за дзверы. Прыехаў да нас з плачам – вельмі шкадаваў дзяцей – былі два хлопцы. Зіму ў кагось перажыў, вясною перабраўся да нас. Цяжка было даязджаць на працу, уставаў рана, бег на аўтобус дзве вярсты. Пагаварылі мы з мужам: купім яму недарагую машыну, правы ж мае. Так мы і зрабілі – купілі малога «фіата». Ужо было добра. Але дзесьці выпіў і забралі яму правы на восем месяцаў. Дастаў навучку! – сказала я яму, – цяпер зноў паходзіш на аўтобус. Машына стаіць, а ты едзеш на аўтобусе!

Але ж час хутка бяжыць. Вярнулі яму правы і было яму добра даязджаць на працу. Праз нейкі час пазнаёміўся з жанчынай. Вось так зышліся і жывуць. Жылі ў Гайнаўцы якісь час, пасля пераехалі да нас у вёску. Жывём разам. Нам, старым, добра, сын даязджае на працу, нявестка на пенсіі, і вось так і жывём. Я шчаслівая бабуля. Маем шаснаццаць унукаў і сем праўнукаў. Перажыла я ўсяго – і добрага, і кепскага, а цяпер толькі ўспаміны блукаюць па маіх перажытых дарогах.

Мая жыццёвая дарога… У маладосці з горачкі кацілася, і вельмі роўнаю была. Пасля пад гору падкацілася, стала цяжка па ёй ісці. І ўжо зусім перамянілася, стала выбоістай яна. Былі такія каляіны, трэба было зубы заціскаць. Былі крутыя павароты. Трэба было прытрымацца, каб зусім не ўпасці. Бо калі б упаў, то не падняўся б, не хапіла б тады сіл. Можна ў пропасць праваліцца, не мог бы выбрацца адтуль. Пад старасць дарога падраўнялася, ды стала цяжка ногі падымаць. Да канца збліжаецца дарога, хутка трэба вызаву чакаць…

Вера Радзіванюк, Міхнаўка

Komentarze

  1. Greetings from Idaho! I’m bored to tears at work so I decided to browse your website on my iphone during lunch break.

    I really like the information you provide here and can’t
    wait to take a look when I get home. I’m amazed at how quick your blog loaded on my phone ..
    I’m not even using WIFI, just 3G .. Anyways, fantastic
    site!

  2. Today, while I was at work, my sister stole my iphone and
    tested to see if it can survive a twenty five foot drop, just so she can be a youtube
    sensation. My iPad is now destroyed and she has 83
    views. I know this is entirely off topic but I had to share
    it with someone!

  3. Howdy! I could have sworn I’ve visited this website before but after browsing through a few of the posts I realized
    it’s new to me. Anyways, I’m certainly pleased I found it and
    I’ll be book-marking it and checking back regularly!

  4. Hi, I do think this is an excellent site.
    I stumbledupon it 😉 I’m going to return once again since I book marked it.
    Money and freedom is the best way to change, may you
    be rich and continue to guide others.

  5. I loved as much as you will receive carried out right here.

    The sketch is attractive, your authored subject matter
    stylish. nonetheless, you command get got an shakiness over that you
    wish be delivering the following. unwell unquestionably
    come more formerly again since exactly the same nearly
    a lot often inside case you shield this hike.

  6. Thank you for the auspicious writeup. It in fact was a amusement account it.
    Look advanced to more added agreeable from you!
    However, how could we communicate?

  7. Greetings! Very useful advice in this particular
    article! It is the little changes that make the greatest changes.
    Thanks for sharing!

  8. Hey just wanted to give you a quick heads up.

    The text in your article seem to be running off
    the screen in Opera. I’m not sure if this is a format issue or something to do with browser compatibility but I figured I’d post to let you know.
    The design look great though! Hope you get the issue solved soon. Thanks

  9. I’m gone to say to my little brother, that he should also visit this website
    on regular basis to take updated from hottest information.

  10. Thanks for sharing your thoughts. I really appreciate your efforts and I will be waiting for your next write ups thanks once again.

  11. I am really enjoying the theme/design of your blog.
    Do you ever run into any internet browser compatibility problems?
    A small number of my blog visitors have complained about my website
    not operating correctly in Explorer but looks great in Opera.
    Do you have any tips to help fix this problem?

  12. Excellent post. I was checking constantly this blog and I am inspired!
    Very useful information particularly the closing phase :
    ) I maintain such information much. I was seeking this
    particular information for a long time. Thanks and best of luck.

  13. of course like your web-site but you have to test the spelling on several of your posts.
    Many of them are rife with spelling issues
    and I find it very troublesome to inform the truth nevertheless I
    will certainly come again again.

  14. We stumbled over here coming from a different web page and thought I may as well check things out.
    I like what I see so now i’m following you. Look forward to going over your web page again.

  15. At this time it looks like WordPress is the best blogging platform out there right
    now. (from what I’ve read) Is that what you are using on your blog?

  16. Every weekend i used to pay a visit this website, for
    the reason that i wish for enjoyment, for the reason that this this web page conations really pleasant
    funny material too.

  17. wonderful put up, very informative. I wonder why the other specialists of this sector
    don’t realize this. You should continue your writing.
    I’m confident, you have a great readers’ base already!

  18. Hi there terrific website! Does running a blog such as this require a
    lot of work? I have virtually no understanding of programming however I had been hoping
    to start my own blog soon. Anyways, if you have any suggestions
    or tips for new blog owners please share.
    I know this is off topic but I simply wanted to ask. Appreciate it!

  19. Hi! I know this is kinda off topic but I’d figured I’d ask.
    Would you be interested in exchanging links or maybe guest authoring a blog article or vice-versa?
    My blog addresses a lot of the same subjects as
    yours and I believe we could greatly benefit from each other.
    If you are interested feel free to shoot me
    an email. I look forward to hearing from you! Terrific blog by the way!

  20. Link exchange is nothing else except it is simply
    placing the other person’s blog link on your page at proper place and other person will also do similar in support of you.

  21. Hi, Neat post. There’s a problem with your site in internet explorer, might test this?
    IE still is the market leader and a good portion of other folks will leave out your great writing due to this problem.