Календарыюм (04/2016)

Красавік kalendarium-01– гадоў таму

915 – 14.04.1101 г. памёр князь полацкі Усяслаў Чарадзей, выдатны беларускі палітык, военачальнік.

720 – у 1296 г., узімку ды вясною, крыжакі на чале з магістрам Райбэргам (загінуў потым у бітве зь беларускімі воямі) і Зуцвэртам напалі на Гарадзенскае Княства. Асабліва цяжкія страты панесьлі жыхары цяперашняй Аўгустоўшчыны, Дуброўшчыны ды Сакольшчыны.

685 – у 1331 г. войскі старабеларускай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага разграмілі крыжакоў на рацэ Акмені.

385 – у 1631 г. у Куцеінскай манастырскай друкарні быў выдадзены „Буквар” падрыхтаваны С. Собалевым.

380 – выданьне ў 1646 г. „Дыярыуша” Афанасія Філіповіча. У „Дыярыушы” быў зьмешчаны адзін з найбольш раньніх нотных запісаў беларускай музыкі.

365 – каля 1651 году нарадзіўся І.Ф. Капіевіч, беларускі асьветнік і кнігавыдавец. Аўтар каля 20 падручнікаў, слоўнікаў, навучальных дапаможнікаў. Памёр у 1714 годзе.

355 – пачатак у красавіку 1661 антырасійскага паўстаньня ў Дзісьне, Себежы, Гомелі ды іншых беларускіх гарадах.

170 – 4.04.1846 г. памёр Лявон Бароўскі (нар. 27.06.1784 г. на Піншчыне), літаратуразнавец, пэдагог і публіцыст. У1807-1811  гг. выкладаў рыторыку і паэтыку ў Сьвіслацкай гімназіі, з 1814 г. выкладаў літаратуразнаўства і красамоўства ў Віленскім унівэрсытэце, а ў 1831-1842 гг. – у Віленскай духоўнай акадэміі. Супрацоўнічаў з час. „Dziennik Wileński” (1815-1826). Яго вучнямі былі між іншым Адам Міцкевіч і Юльюш Славацкі.

135 – 19.04.1881 г. у в. Такары на Беласточчыне (сучасным памежжы з Рэспублікай Беларусь) нар. Усевалад Ігнатоўскі – выдатны беларускі гісторык, грамадзкі дзеяч. Скончыў у 1911 г. Юр’еўскі Унівэрсытэт у Тарту. У 1912-1914 гг. быў выкладчыкам у Віленскай жаночай гімназіі М. Вінаградавай, у  1914-1919 гг. – Менскага Настаўніцкага Інстытуту. У час вайны ўключыўся ў нацыянальную ды палітычную дзейнасьць, быў між іншым членам Цэнтральнага Камітэту Беларускай Партыі Сацыялістаў Рэвалюцыянераў. У 20-ыя гады займаў шэраг дзяржаўных пасадаў у БССР. Меў вялікі ўплыў на праведзеньне працэсу беларусізацыі. З 1926 г. быў старшынёй Інстытуту Беларускай Культуры, а з 1928 г. прэзідэнтам Беларускай Акадэміі Навук. Напісаў больш за 30 навуковых прац, адна з найбольш вядомых гэта „Кароткі нарыс гісторыі Беларусі”. З 1930 г. прасьледаваны савецкімі ворганамі бяспекі. Пасьля аднаго з допытаў, 4.02.1931 г. пакончыў жыцьцё самагубствам. У 1937 г. жонка была асуджана на 8 гадоў лагераў, а двух сыноў расстраляных.

130 – 23.04.1886 г. у мястэчку Пасадзец Вілейскага павету нар. Зьмітрок Бядуля (сапр. прозьвішча Самуіл Плаўнік, пам. 3.11.1941 г.), пісьменьнік. Друкаваўся з 1910 г., пачаткова ў „Нашай Ніве”.

125 – 4(16).04.1891 г. на Сакольшчыне нар. Язэп Варонка, старшыня і міністр замежных спраў Народнага Сакратарыята Беларускай Народнай Рэспублікі (21.02. – 23.07.1918 г.), удзельнічаў у падрыхтоўцы і правядзеньні Першага Усебеларускага Зьезду ў Менску ў сьнежні 1917 г., быў старшынёй Выканаўчага Камітэту Зьезду, быў адным з ініцыятараў абвяшчэньня БНР. Рэдагаваў беларускія газэты ў Менску: „Варта”, „Белорусская земля”. З 23 ліпеня 1918 г. быў прызначаны надзвычайным паслом  БНР у Літву, Украіну, Малдову, Грузію. Удзельнічаў са стараны БНР у перамовах з украінскім урадам і з Ю. Пілсудскім. 7 сьнежня 1918 г. заявіў аб выхадзе з урада БНР Антона Луцкевіча і стаў міністрам беларускіх спраў ва ўрадзе Літоўскай Рэспублікі (спярша ў Гродне, а пасьля ў Коўне (сакавік 1919 г. –  красавік 1920 г.). Выдаў „Часопісь” (верасень 1919 – люты 1920), брашуры „Беларуская Справа да Міравой Нарады у Вэрсалі. Гістарычна-палітычны нарыс” (Коўна 1919), „Заходняя Беларусь” (Коўна 1919), „Беларускі рух ад 1917 да 1920 году. Кароткі агляд” (Коўна 1920). З вясны 1921 г. старшыня беларускага Чырвонага Крыжа, з лістапада 1922 г. – старшыня таварыства „Беларуская  Грамада” ў Коўне. Выдаваў там рускамоўную газэту „Вольная Литва” (1921-1922), публікаваў вершы пад псэўданімам „Юрий Вегов”. У 1923 г. зьехаў у ЗША, жыў у Чыкага. Узначальваў Беларуска-Амэрыканскую Нацыянальную Асацыяцыю, быў у кіраўніцтве Беларуска-Амэрыканскай Нацыянальнай Рады. Выдаваў там м. інш. газэту „Белорусская трибуна”, вёў беларускія і рускія праграмы ў радыё. Памёр 4 ліпеня 1952 г. у Чыкага.

95 – 18.04.1921 г. афіцыйнае адкрыцьцё ў Менску Беларускага Дзяржаўнага Унівэрсытэту.

85 – 29.04.1931 г. у Ленінградзе памёр Яўхім Карскі (нар. 20.12.1860 г. у в. Лаша на Гарадзеншчыне), беларускі вучоны – мовазнавец, фальклярыст, літаратуразнавец. Удзельнік беларускага нацыянальнага руху.

70 – 1.04.1946 г. у Ватэнштаце (Нямеччына) выйшаў першы нумар часопіса „Шляхам жыцьця”, рэдагаваны Хведарам Ільляшэвічам.

70 – 9.04.1946 г. заснаваньне ў Міхэльсдорфе (Нямеччына) Беларускага Літаратурнага Згуртаваньня „Шыпшына”.

65 – 7.04.1951 г. заснаваньне ў Лёндане Каардынацыйнага Камітэту Беларускіх Арганізацыяў у Вялікабрытаніі.

50 – 18.04.1966 г. памёр у Кліўлендзе (ЗША) беларускі нацыянальны дзеяч Станіслаў Грынкевіч (народжаны ў 1912 г. у Новым Двары на Дуброўшчыне).

30 – 26.04.1986 г. катастрофа на Чарнобыльскай Атамнай Электрастанцыі. Большасьць радыяцыі апала на тэрыторыі Беларусі – дзякуючы загаду савецкіх уладаў, самалёты савецкай арміі асадзілі хмары з атамным праменяваньнем над беларускімі землямі.

20 – 26.04.1996 г. у Менску адбылася масавая акцыя „Чарнобыльскі Шлях”, брутальна разагнаная АМОНам.

Апрацавалі Лена Глагоўская
і Вячаслаў Харужы

Komentarze

  1. Good ?V I should certainly pronounce, impressed with your website. I had no trouble navigating through all tabs and related information ended up being truly easy to do to access. I recently found what I hoped for before you know it at all. Reasonably unusual. Is likely to appreciate it for those who add forums or something, website theme . a tones way for your client to communicate. Excellent task..

  2. Hi! I’ve been reading your website for a long time now
    and finally got the bravery to go ahead and give you a shout out
    from Porter Texas! Just wanted to mention keep up the excellent job!

  3. Its like you read my mind! You appear to know so much about
    this, like you wrote the e book in it or something. I feel that you just could do with some % to force the message home a little bit, but other
    than that, this is fantastic blog. A great read.

    I will definitely be back.

  4. An outstanding share! I’ve just forwarded this onto a coworker who had
    been doing a little homework on this. And he in fact ordered me lunch simply because
    I stumbled upon it for him… lol. So let me reword this….

    Thanks for the meal!! But yeah, thanx for spending some
    time to discuss this issue here on your web site.

  5. Awesome blog you have here but I was wanting to know if
    you knew of any forums that cover the same topics discussed in this
    article? I’d really like to be a part of group where I can get advice from other knowledgeable people that share
    the same interest. If you have any suggestions, please let me know.

    Thank you!

  6. I don’t even know how I ended up here, but I thought
    this post was great. I don’t know who you are but certainly you are going to a famous blogger if you are not already 😉 Cheers!

  7. When I originally left a comment I appear to have
    clicked the -Notify me when new comments are added-
    checkbox and from now on each time a comment is added I recieve four emails with
    the same comment. Is there a way you are able to remove me from that service?
    Appreciate it!

  8. Having read this I thought it was extremely enlightening.
    I appreciate you taking the time and energy to put this content together.
    I once again find myself personally spending a significant amount of time both reading and posting comments.
    But so what, it was still worthwhile!

  9. Does your blog have a contact page? I’m having trouble
    locating it but, I’d like to send you an e-mail. I’ve got some ideas for your blog you might be interested in hearing.
    Either way, great blog and I look forward to seeing it expand over time.

  10. Howdy! This is kind of off topic but I need some help from
    an established blog. Is it hard to set up your own blog?
    I’m not very techincal but I can figure things out pretty
    quick. I’m thinking about creating my own but I’m not sure
    where to begin. Do you have any ideas or suggestions?
    Many thanks