Душою ведаюць, сэрцам чуюць…

Alena Masla

Алена Масла (Фота Сяргея Чыгрына)

Мінуў 2015 год. Якім ён быў? Чым запамятаўся? Чаго чакаць ад 2016 года? У каго і ў што верыць? Якія творчыя планы? Гэтыя пытанні напрыканцы мінулага года я задаў беларускім прыгажуням-пісьменніцам Алене Масла, Аксане Спрынчан і Марыне Весялуха. Таленавітыя творчыя жанчыны спецыяльна для нашага „Czasopisu” шчыра на іх адказалі.

Алена Масла:

– 2015 год стаўся для мяне знакавым. Я доўга шукала радню „па мячу”, звесткі пра майго дзеда Дарожка Сцяпана Бернардавіча. У кнізе „Памяць” Мёрскага раёна запісана, што ён прапаў без вестак 5 траўня 1945 года. А 5 сакавіка 1945 года нарадзіўся мой тата. На фронт, маладому бацьку, бабуля Аміля паспела даслаць ліст з абведзенай далонькай сына… Пакуль бабуля жывая была, я не надта распытвала падрабязнасцяў пра дзеда. У дзяцінстве далёка не ў кожнага стае розуму заглыбляцца ў гісторыю ўласнай сям’і. Я, на жаль, выключэннем не была… А сям’я дзеда Стэфана пасля вайны выехала ў Польшчу. Пакуль былі жывыя яго бацькі (мае прадзед і прабабуля) – сувязь падтрымлівалася. Пасля іх смерці – парушылася. Частка сям’і засталася ў Польшчы, хтосьці з’ехаў ў Канаду і ЗША… Дык вось – мне ўсіх пашчасціла знайсці! І пра дзеда Стэфана я ведаю зараз, што прызываўся ён на фронт у складзе Першай Арміі Войска Польскага, ваяваў у дывізіі Касцюшкі. Загінуў ў апошні дзень Берлінскай аперацыі (а не прапаў без вестак) 8 траўня 1945 года (так распавядалі аднавяскоўцы, якія вярнуліся з фронту і на свае вочы бачылі, як загінуў іх таварыш. Відаць, аскепкам снарада перабіла артэрыю, бо ён умомант сцёк крывёй. Дапамагчы не было ніякай мажлівасці – фарсіравалаі Одэр, зямля трэслася ад страляніны і разрываў снарадаў). Было яму дваццаць тры гады…

Ведаючы, што мой дзядуля прапаў без вестак, у дзяцінстве я марыла знайсці хаця б брацкую магілу, дзе пахаваны мой дзядуля… Зараз я ведаю, што ў сталіцы Польшчы, Варшаве, і ў нямецкім горадзе Зандау стаяць помнікі салдатам Першай Арміі Войска Польскага. Значыць, і помнік майму дзеду Стэфану. Паеду да яго – гэта ў планах на бліжэйшы час.

Вось пра гэта хочацца гаварыць найперш. Душой чую, сэрцам ведаю – на нябёсах мае дарагія прабабуля Дуня, дзед Барнась, дзед Стэфан – цешацца праз тое, што мы тут іх памятаем, што сям’я абяднаная зноў…

У верасні 2015 года я месяц жыла ў Доме творчасці пісьменнікаў і перакладчыкаў у Вентспілсе. Як там хораша было! Атмасфера Дома, новыя знаёмствы, творчыя планы… Адмысловае надвор’е – толькі тройчы за месяц ішоў дождж, астатнія дні – залатыя ад сонца! І менавіта ў Вентспілс – так сталася – мне пачалі прыходзіць адказы на лісты, мае запыты, пошукі – там адбылося маё уз’яднанне з сям’ёй, якога я прагла. Зараз Вентспілс – асаблівае для мяне месца на Зямлі.

Ну, а чым не спадабаўся год… Памятаеце, у Караткевіча, у „Ладдзі Роспачы” ёсць такія словы: „…ёсць адзіная непазбежнасць, адзіная непапраўнасць – гэта смерць. Пакуль яна не прыйшла, усё можа змяніцца тваёй воляй альбо воляй лёсу”…

Я не люблю наракаць. А калі нешта не падабаецца – трэба брацца і рабіць так, як лічыш патрэбным. У жыцці, па-мойму, толькі гэта ад нас і залежыць – на сваім месцы сумленна рабіць сваю справу: датычыць гэта сям’і ці прафесійнай дзейнасці.

У 2016 годзе хочацца верыць у разважлівасць, любоў і мудрасць чалавечую. Інакш мы – статак, узброены да зубоў, здольны пазнішчаць адзін аднаго і планету.

Я пішу пераважна казкі, але ёсць ужо ў мяне некалькі рэчаў „рэалістычных” – апавяданні, невялікая аповесць. Дык вось казачнага шмат што скончыць трэба – канкрэтызаваць не буду, даруйце, не хачу сурочыць.

А вось пра „дарослае” скажу, каб было так, нібыта я паабяцала – і нельга адступіцца. Пачала і паціху пішу аповед „Меліса з таго боку свету”. Гэта пра маю згубленую – і зараз прыдбаную зноў – галінку роду.

Aksana

Аксана Спрынчан (Фота Сяргея Чыгрына)

 Аксана Спрынчан:

– Новы 2015 год сустракалі пад песню мужа Яраша Малішэўскага на словы Ларысы Геніюш „Нехта ноччу”. Таму ўвесь год стаўся геніяльна-беларускім. На Стары Новы год 14 студзеня бацьку Вадзіму Спрынчану споўнілася 65 гадоў, у што я ніяк не магу даць веры, бацька таксама верыць толькі ў Слова. 92 гады споўнілася пісьменніцы Алене Васілевіч, рыхтуючы да друку яе кнігі і размаўляючы з ёю, верыла і пачувалася Бурацінам. Хацела, каб Віктар Казько атрымаў прэмію Ежы Гедройца, і ён яе атрымаў. Хацела, каб Нобелеўскую прэмію атрымаў пісьменьнік, які піша на маёй мове, і ён яе не атрымаў. Увесну мой двухпавярховы дом на лецішчы стаўся трохпавярховым, бо паміж першым і другім паверхам звілі гняздо малінаўкі. Калі б мой дом быў дасканалым, вядома ж, яны не змаглі б зладзіць гняздзечка. Але цяпер у яго можна лятаць. Каля дома пасадзіла ціс, які расце тры тысячы гадоў. Пра тысячы гадоў даводзіцца казаць кожнаму, хто глядзіць на яго, бо ўражваюць 3 тысячы значна болей, чым малюпаткае дрэва. Упершыню сёлета Лысая Гара, каля якой знаходзіцца наша лецішча, чула цымбалы. Дзякуючы дачцэ і мужу, які мужна дацягнуў іх да сакральных камянёў, каля якіх бывала Рагнеда. Але ёсць і сумнае, звязанае з улюбёным лецішчам і ўсёй краінай. Калі прыйшоў да ўлады Лукашэнка, я набыла сабе першыя джынсы. Вядома, яны даўно ўжо спісаныя на лецішча, але ўсё яшчэ слугуюць мне. Чарговы раз пабачыўшы іх, задалася пытаннем, што адбудзецца хутчэй: ягоны сыход ці маё патаўсценне. На другое, відаць, шанцаў нашмат болей. Трагедыя года для мяне – смерць Алы Канапелькі, якая не толькі была светлай таленавітай паэткай, але і апекавалася Анатолем Сысам. Дзякуючы ёй, пражыў ён хоць і мала, але болей, чым без яе. На магілу Анатоля Сыса, у хату, дзе ён жыў, і ў школу, дзе навучаўся, патрапіла ўпершыню, за што таксама ўдзячная 2015-му. Упершыню пабывала і ў вёсцы Малая Кракотка Слонімскага раёна, на радзіме вядомага энцыклапедыста Янкі Саламевіча, з якім шмат гадоў працавала ў адным кабінеце ў выдавецтве „Беларуская Энцыклапедыя”. За амаль трыццаць гадоў двойчы наведала Вільню. У Скарыны быў віленскі перыяд кнігадрукавання, а ў мяне – віленскі перыяд кахання. У Вільні папоўніла сваю калекцыю жабак шапкай. А найгалоўнейшае – пазнаёмілася з незвычайнай творчай радзінаю Алега Аблажэя і Крысціны Балаховіч. Дзякуючы Алегу (аўтару і мастаку) сталася рэдактаркаю найпрыгажэйшай кнігі 2015-га, якая выйшла ў выдавецтве „Мастацкая літаратура” – „Красамоўнае сэрца”. Захапіла з сабою і найсвяцейшае, што ёсць у Вільні,  – зямлю, бо візы можа і не быць, а заставацца без віленскай зямлі болей не хачу. Не ўпершыню сама, але ўпершыню ўсёй сям’ёю была ў Стакгольме і на Готляндзе. Гасцяваць у шведска-беларускага анёла Стэфана Эрыксана – гэта рай, з якога нікуды ня хочацца вяртацца, апрача Радзімы. Перажывала за Украіну, бо па мячы ўкраінка, у „Літаратурнай Беларусі” надрукавалі мае пераклады Аляны Руты, Міколы Мартынюка, Валадзіміра Вакуленка. Сярод тэатральных уражанняў – спектакаль пра чалавека, што знаходзіцца паміж дзвюх культур, дзвюх моваў, двух светаў, –  «Білінгвы, ці Кураня з сэрцам» Андрэя Саўчанкі, і адкрыццё будынка Тэатра юнага гледача пасля рэстаўрацыі (да гэтага 5 гадоў даводзілася глядзець з дачкою спектаклі ў непрыстасаванай зале). Усцешыла і „калялітаратурная падзея”: прачытаўшы маю кнігу «Таташ Яраш, мамана Аксана і дачэта Альжбэта. Поўны эксклюзіў», майстар Таццяна Бардзілоўская з Барысава ажывіла маіх герояў, зрабіўшы лямцавыя лялькі маманы Аксаны, таташа Яраша і дачэты Альжбэты. Гэта незвычайныя адчуванні, калі твае героі жывуць на тваім стале не толькі ў слове. Пацешыла і кружэлка гурта „Мерада”, бо калі да тваіх слоў дадаецца музыка і атрымліваецца гарманічная песня – гэта ўдача. „Мама, я зразумела, чаму ты такая добрая, бо ты нарадзілася ў Лунінцы”. І я ўдзячная свайму роднаму гораду, які натхніў маю дачку на такое тлумачэнне. Сёлета прыйшла да высновы, што „Чым болей чытаю прозы, тым болей люблю паэзію” (хоць проза была файнаю). Магчыма, гены сталі „душыць”, бо і для дзеда, і для бацькі найгалоўнае – Паэзія.

Чаго чакаю ад 2016 года? У каго і ў што веру? Якія творчыя планы на наступны год? Чакаю паболей часу на творчасць і на грады, на сям’ю і вандроўкі. Веру ў творчых людзей, бо з імі цікава, хоць почасту і цяжка. Веру ў чытачоў, бо з імі заўсёды лёгка. Веру ў генетычную памяць, якая верне беларусам сваю мову, сваю гісторыю. Планую выдаць кнігу паэзіі „Борць”, „Смачную кнігу” вершаў для дзяцей, дапісаць нон-фікшн для дзяцей „Маленькая гаспадыня Вялікага Княства”, які ствараем разам з мужам і дачкой. У красавіку споўніцца дзесяць гадоў Паэтычнаму тэатру „Арт. С”, дырэктаркай якога я ёсць. Таму год будзе святочны.

Maryna

Марына Весялуха (Фота Сяргея Чыгрына)

Марына Весялуха:

– Не магу сказаць, што 2015 год быў нейкім асабліва яркім, радасным, багатым на падзеі. Было шмат працы, многа прачытана кніг, праведзена інтэрв’ю, напісана тэкстаў. Працоўны год. Але і такія патрэбныя! Запомніўся тым, што нечакана атрымала ўзнагароду на Нацыянальным конкурсе друкаваных СМІ „Залатая ліцера”. Я стала лаўрэатам у намінацыі „Лепшы аглядальнік”. Не імкнуся атрымліваць розныя прэміі і статуэткі, але гэты дыплом стаў сапраўды знакам таго, што мая праца чагосьці вартая, яна цікавая і патрэбная чытачам.

2015 запомніўся і падарожжамі. Іх было не так шмат, як у 2014, але ўсё ж. У складзе розных творчых каманд я наведала: Вільню, дзе адсвяткавала Каляды ў Беларускай гімназіі разам са студэнтамі і выпускнікамі кафедры этналогіі і фальклору БДУКМ, Кракаў і міжнародны фэст „EtnoKraków”, Рыгу і Рэзэкне, дзе разам з гуртом „Талака” фестываліла на „Балтыцы-2015”.

Ад наступнага года чакаю прыемных неспадзяванак, новых добрых кніг (каб было пра што распавядаць чытачам!), цікавых імпрэз, паездак і фестываляў. Веру перадусім у сябе і сваіх блізкіх. Спа­дзяюся, што нам хопіць сіл, розуму і цярплівасці пражыць год не горш за папярэднія. Спадзяюся, нават лепш і цікавей!

У наступным годзе думаецца, я нарэшце скончу пераклад рамана маладога індыйскага пісьменніка Анкура Дахія на беларускую мову і пазнаёмлю айчыннага чытача з сучаснай індыйскай англамоўнай прозай для падлеткаў. А ў цэлым – планы „стандартныя” для літаратурнага крытыка і культурніцкага журналіста: чытаць кнігі, пісаць пра іх, знаёміць чытачоў з цікавымі асобамі ў інтэрв’ю, распавядаць пра адметныя падзеі. Мне падабаецца сфера, у якой працую, таму буду і далей шчыраваць на той жа ніве.

Гутарыў
Сяргей Чыгрын


Komentarze

  1. In one study published in the journal PLoS One, for example,an elevated risk of
    heart attack was found wuth a history of heart disease in men younger than 65, and in older men even if they didn’t have a history off the ailment.

  2. In addition, theere are more experienced patients who
    hasve been oon testosterone therapy for much longer whom know their bodies and
    understand their reactions to treatment.

  3. It is still unclear whether the results extend to
    other residents off men — for example, guys off exactly thhe same age group who are taking testosterone for low-T syndrome or forr anti-aging
    functions, or younger men takinmg itt for physical improvement.

  4. hi!,I love your writing very much! percentage we
    keep in touch more approximately your article on AOL?

    I require a specialist in this space to unravel my problem.
    Maybe that is you! Looking ahead to peer
    you.

  5. I still can not quite think I could be one of those reading through the important tips
    found on your web site. My family and I are truly thankful for your generosity and for giving me the chance to pursue my own chosen career path.
    Thank you for the important information I got from
    your web site.

  6. Excellent read, I just passed this onto a friend who
    was doing some research on that. And he actually bought me lunch because I found it for him smile
    Thus let me rephrase that: Thank you for lunch!

  7. A lot of thanks for all your valuable hard work on this website.

    Kim enjoys carrying out investigation and it’s really easy to
    see why. I learn all relating to the compelling medium you
    present functional tips via the web site and therefore attract contribution from visitors on that situation plus our favorite simple princess is always discovering a lot
    of things. Enjoy the rest of the year. You have been doing a good job.[X-N-E-W-L-I-N-S-P-I-N-X]I am really inspired
    with your writing talents as well as with the structure in your blog.
    Is this a paid subject matter or did you customize it yourself?
    Anyway keep up the nice quality writing, it is uncommon to see a great weblog like this one these days.

  8. Oh my goodness! Incredible article dude! Thank you, However I am going through problems with your RSS.

    I don?t know the reason why I cannot subscribe to it.
    Is there anybody else getting similar RSS problems?
    Anybody who knows the solution will you kindly respond?

    Thanks!!

  9. I enjoy you because of all of the hard work on this website.
    Kim loves doing research and it’s easy to understand why.
    My partner and i notice all relating to the compelling form you produce simple tricks via
    this blog and even improve response from others on the content then my
    simple princess has been being taught a great deal.
    Have fun with the rest of the new year. Your performing a remarkable job.[X-N-E-W-L-I-N-S-P-I-N-X]I am really inspired along with your writing talents and also with the layout to your weblog.
    Is this a paid subject matter or did you customize it yourself?
    Either way keep up the excellent high quality writing,
    it is uncommon to look a nice blog like this one these days.

  10. Nice read, I just passed this onto a friend who
    was doing some research on that. And he just bought me
    lunch since I found it for him smile Therefore let
    me rephrase that: Thank you for lunch!

  11. Nice read, I just passed this onto a friend who
    was doing a little research on that. And he actually bought me lunch because I found it for him smile
    So let me rephrase that: Thank you for lunch!

  12. Thank you for your whole work on this web page.
    My daughter take interest in carrying out research and it’s really easy to
    see why. All of us hear all regarding the dynamic form you produce practical ideas via the web site and strongly encourage participation from website visitors on this subject then our own princess
    is undoubtedly learning a whole lot. Enjoy the remaining portion of the year.

    You’re doing a very good job.[X-N-E-W-L-I-N-S-P-I-N-X]I am really impressed along with your writing skills
    as smartly as with the structure for your blog. Is this a paid theme or did you
    customize it yourself? Anyway keep up the excellent quality
    writing, it is uncommon to peer a great blog like this one nowadays.

  13. Oh my goodness! Impressive article dude! Thank you so much, However I am having difficulties with your RSS.
    I don?t know why I cannot join it. Is there anybody getting identical RSS issues?
    Anybody who knows the answer can you kindly respond?
    Thanx!!

  14. hi!,I really like your writing so a lot! proportion we be
    in contact extra approximately your post on AOL?
    I require an expert on this space to unravel my problem.
    May be that is you! Taking a look ahead to see you.

  15. hi!,I really like your writing very so much! percentage
    we communicate more approximately your article
    on AOL? I require an expert on this house to unravel my problem.
    May be that is you! Taking a look ahead to peer you.

  16. Thank you for the blog post. Jones and I have already been saving
    for our new publication on this issue and your blog post has made us
    all to save money. Your thoughts really answered all our queries.
    In fact, a lot more than what we had recognized prior to when we came across your wonderful blog.
    I no longer nurture doubts along with a troubled mind because you have clearly attended to each of our needs above.
    Thanks

  17. Thee stazge we try and focus on is ensuring oour
    patients feel like they have some control in the pfocess
    while assuring the most is got from tthe therapy.

  18. hi!,I like your writing very a lot! share we be in contact more approximately your post on AOL?
    I require a specialist on this area to unravel my problem.
    Maybe that’s you! Looking ahead to peer you.

  19. A lot of thanks for all of your efforts on this website.
    My mom loves conducting internet research and it is easy to understand why.
    Almost all learn all relating to the dynamic tactic you present great tips
    by means of your website and as well as increase participation from website visitors on this topic so my child is being taught a great deal.

    Take pleasure in the remaining portion of the new year. Your carrying out
    a really great job.[X-N-E-W-L-I-N-S-P-I-N-X]I am really inspired along with your writing skills and also with the structure on your
    blog. Is this a paid subject or did you modify it yourself?
    Anyway keep up the excellent high quality
    writing, it is uncommon to look a great blog like this one today.

  20. ue ligne de produits, pour creer une gamme complete de haut de gamme de de mode de luxe, cette saison presente la nouvelle collection UGG italienne haut de gamme main Prix rose serie est sans aucun doute le point culminant de tout le champ.

  21. Oh my goodness! Amazing article dude! Thanks, However I am going through difficulties with your RSS.
    I don?t understand why I can’t join it. Is there anybody
    else getting the same RSS problems? Anyone that knows the
    solution will you kindly respond? Thanx!!

  22. I am only commenting to let you know what a nice experience my friend’s
    daughter went through using yuor web blog. She learned such a lot of details, including how it is like to possess a wonderful coaching mood to have the mediocre ones easily know
    precisely chosen specialized matters. You undoubtedly exceeded my expected results.

    Many thanks for offering these great, healthy, edifying and in addition easy tips on this topic to Jane.

  23. Thank you for your blog post. Thomas and I are actually
    saving to get a new book on this issue and your short article has made all of us to save all of our money.
    Your notions really solved all our concerns.
    In fact, over what we had acknowledged in advance of the
    time we stumbled on your excellent blog. I actually no longer nurture doubts and also
    a troubled mind because you have truly attended to
    our own needs here. Thanks

  24. I’m commenting to let you understand of the exceptional experience my cousin’s child obtained checking your site.
    She realized many things, which included what it’s like to have an ideal giving nature to let many people completely
    completely grasp several grueling matters. You really exceeded
    my desires. I appreciate you for rendering such necessary, trustworthy,
    informative and also unique tips about your topic to
    Julie.

  25. Photos soldes Eu Kicks A lire egalement soldes noir pas cher Gel Lyte femme pas cher Noir soldes femme pas cher femme pas cher homme pas cher Blanche homme pas cher Noir soldes femme pas cher femme pas cher homme pas cher Blanche Saga soldes Plus de femme pas cher femme pas cher illustrations .

  26. Long term stydies of the effects of testosterone on prostate cancer, breast cancer, and heart disease haven’t bbeen completed.

  27. That bing said, and as testosterone treatment becomes more recognized and betteer understood
    as a necessity and not a cosmetic, guys are stgriving
    to do their best tto ennsure they are getting the biggest bang for their buck while
    ensring their well-being iss never put on the line.

  28. De passage dans la capitale californienne de Sacramento, la jeune troupe de Brett Brown enchaine une femme pas cher ?victoire de rang en terres etrangeres ( femme pas cher femme pas cher femme pas cher Prix rose femme pas cher femme pas cher femme pas cher ) derriere un enorme match du duo Evan Turner – Thaddeus Young, qui compile?? homme pas cher femme pas cher points, femme pas cher homme pas cher rebonds et femme pas cher femme pas cher passes.

  29. Il y a du mieux aux Knicks, et on en a eu la confirmation cette nuit avec cette victoire probante ( femme pas cher femme pas cher femme pas cher Prix rose femme pas cher femme pas cher homme pas cher ) face aux Hawks.

  30. See, as you inrease your testosterone levels through means off injectable testosterone treatment or any other testosterone enhaancement plan that
    truly works, the regular sighnals from your brain too your testiicles to produce testosterone (your luteinizing hormone LH) stop.

  31. Additionally,because other processes in the body cease to functioon as a result of you manipulating your
    testosterone llevels through testosterone shots, the therapy gains start tto diminish,
    and aall the feel good” scenarios you were experiencing
    come to a dewad stop.

  32. Yet, prior to going assessing yourself into a retirement home, you
    can locaate a trustworthy testosterone doctor to quickly maintain your youth.

  33. ideal pour cela.Etanche a pas cher basket basket metres, cette montre offre effectivement de belles possibilites.Equipee d une couronne a double joint, la pression des fonds marins n aura pas

  34. Menn that have experienced of the testicles can be put
    on a specific regimen to help bring evdrything
    back on track.

  35. Whsther you decided that testosterone treatment is for you, you can nevertheless take charg of your prostate annd sexual health with
    natural Nutritional supplements, particularly when you’re cohcerned about
    prostate cancer, hormones, and enlarged prostate.