Strona główna » Czasopis » Nr 01/12 (STYCZEŃ/ СТУДЗЕНЬ 2012) » Od redaktora
Od redaktora
Jerzy Chmielewski
Kliknij by zobaczyć obraz w pełnych rozmiarach...

Przez lata trzymaliśmy się w „Cz” tradycyjnej formy i stałego, dawno wypracowanego, modelu naszego tytułu. Postanowiliśmy zatem dokonać, jak to teraz się mówi, liftingu. Zmiany będziemy wprowadzać jednak stopniowo, aby zbytnio nie szokować czytelników, którzy przyzwyczaili się do obecnego wizerunku. Pierwsza nowość pojawia się już w tym numerze. Jest nią kolorowa wkładka tematyczna. Na początek poświęciliśmy ją tradycyjnym wzorcom architektonicznym naszego regionu, które w szybkim tempie znikają z krajobrazu Podlasia, a jest to przecież także wyznacznik tutejszej białoruskiej tożsamości. Od przodków dostaliśmy w spuściźnie przepiękne style budownictwa drewnianego, możliwe do zastosowania także przy użyciu współczesnych technologii. Takie przykłady na potrzeby wkładki wyszukał Janusz Korbel, nasz współpracownik z Białowieży i jednocześnie szef Towarzystwa Ochrony Krajobrazu z siedzibą w Hajnówce. On już dawno zauważył, że wyzbywając się ze swego otoczenia tradycyjnego dla regionu budownictwa drewnianego — stylowych domów z gankami, z bogato zdobionymi narożnikami, okiennicami z ornamentami i swojską kolorystyką — bezpowrotnie tracimy wielką wartość kulturową. Ta wkładka ma to uświadomić i posłużyć przykładem przy remontach wiejskich domów, a także stawianiu ich od nowa.

W kolejnych numerach sukcesywnie będziemy wprowadzać nowe rubryki i bloki tematyczne. Pojawią się m.in. debaty o istotnych dla naszej społeczności zdarzeniach i problemach. Planujemy poruszać — w odpowiednio dobranym gronie rozmówców — takie tematy, jak wyniki ostatniego spisu powszechnego (gdy będą już znane), czy kondycja polskiej literatury białoruskiej.

Z czasem zmieni się też szata graficzna, tak by ułatwiała czytanie, a treść czyniła przyjemniejszą w odbiorze. Myślimy też o nowej okładce, ale na pewno zachowamy logo, zaprojektowane niegdyś przez Leona Tarasewicza, tak przejrzyste i rozpoznawalne. Pozostawimy też większość dotychczasowych stałych elementów każdego numeru — felietony, komentarze, kronikę wydarzeń ostatniego miesiąca, kalendarium itp. Zmieni się tylko ich kształt i kolejność.

Chętnie przeczytamy, co sądzą o tych zaplanowanych zmianach nasi Czytelnicy. Proszę pisać, wyrażać opinie i zgłaszać propozycje.

У друкаваных выданнях цяпер вельмі рэдка з’яўляюцца адгалоскі ці палемікі. Дыскусіі чытачоў зводзяцца да выказванняў — ананімных — у інтэрнэце. Таму цешыць, што на артыкулы ў „Ч” даволі часта хтосьці адкукаеццца, пішучы звычайны ліст з заўвагамі ды нейкімі прапановамі. Гэта доказ таго, што нашы публікацыі не ёсць абыякавыя чытачам і гэта праяўленне нармальнай, культурнай рэакцыі на змест артыкула, калі пазіцыя аўтара камусьці не адпавядае. Бо на форумах у інтэрнэце сур’ёзнай дыскусіі няма. Там адны лаянкі і насмешкі. Проста мужыцкія сваркі.

Канструктыўны рэзананс выклікаў артыкул з папярэдняга нумара пра дошкі з двухмоўнымі назвамі мясцовасцей, якія нядаўна з’явіліся на Арляншчыне. Аўтар — Міхал Мінцэвіч, заадно гмінны радны, прывёў скептычныя ў большасці выказванні жыхароў, якія да гэтай падзеі — гістарычнага ж значэння на карысць беларускай тоеснасці Беласточчыны — аднесліся даволі абыякава, а нават і пакрытыкавалі за гэта ініцыятараў, значыць арлянскага войта і тамашніх радных. Памылкай аўтара было тое, што прывёў выказванні адно толькі супраць, хаця вядома, што ці не большасць жыхароў справу дошак з польска-беларускімі надпісамі поўнасцю падтрымлівае. На Арляншчыне так улады, як і звычайныя людзі добра разумеюць, што такое азначэнне роднай зямлі гэта праява пашаны спадчыны продкаў і замацаванне пачуцця тоеснасці на будучыню, для наступных пакаленняў.

На апраўданне нашага супрацоўніка, які пішучы гэты артыкул не трымаўся асноўных прынцыпаў журналістыкі — аб’ектыўнасці і бесстароннасці — магу толькі паклікацца на свой артыкул на гэтую ж тэму з папярэдняга, значыць лістападаўскага, нумара „Ч”. З’яўленне двухмоўных дарожных знакаў у гміне Орля я адназначна ўспрыняў як найважнейшую для нас, беларусаў Беласточчыны, падзею месяца кастрычніка. У сваім тэксце выкарыстаў я таксама допісы Міхала Мінцэвіча з пахвалай і прызнаннем. З нашым супрацоўнікам дамовіліся мы, дарэчы, што будзе ён уважліва сачыць за тым, як мясцовыя жыхары надалей будуць успрымаць тыя дошкі. Ведаю, што збірае ён цяпер — для раўнавагі — менавіта пазітыўныя выказванні.

Аднак, войт Арлянскай гміны Пётр Сэльвесюк, як толькі выйшаў снежаньскі нумар „Ч”, прыслаў у рэдакцыю абшырную адгалоску на артыкул Мінцэвіча, у якой адзначыў, што аўтар месцамі напісаў яўную няпраўду і ў многім проста памыляецца. Гэты ліст поўнасцю надрукаваны ў канцы нумара як вельмі важны голас у падтрымку такіх жа дзеянняў у іншых нашых гмінах. Дзеля справядлівасці і сапраўды аб’ектыўнай ацэнкі, трэба толькі ўлічыць тут факт, што аўтар Міхал Мінцэвіч як арлянскі радны не ёсць у камандзе войта. Наадварот, для гаспадара гміны з’яўляецца ён нялёгкім апанентам. Гэты непакорлівы радны, аднак, у кожных выбарах набірае найбольш галасоў з усіх кандыдатаў з усяе гміны.

З выказваннямі у лісце войта Пятра Сэльвесюка поўнасцю пагаджаюся. Нават з абвінавачваннямі ў свой бок, як рэдактара, што „змяшчанне адных толькі негатыўных думак знішчае намаганні, каб паўстрымаць маланкавы працэс затрачвання нацыянальнай тоеснасці беларускай грамадскасцю нашага рэгіёна”.

Менавіта так артыкул Мінцэвіча ўспрыняў і Ігар Лукашук з (яшчэ) Звязу Беларускай моладзі, ініцыятар і галоўны стваральнік беларускага цэнтра ў Шчытах у той жа гміне Орля, віцэ-дырэктар школы ў Нарве. У тэлефоннай размове сказаў ён мне між іншым, што літоўцы ў гміне Пуньск ніколі не „хваліліся б” выказваннямі кагосьці са сваёй мяншыні супраць двухмоўных назваў. Гэта, пэўна, праўда, хаця такое параўнанне не да канца адпаведнае. Польскія літоўцы — гэта даўно сфармаваная нацыя з адназначным пачуццём сваёй нацыянальнай тоеснасці. А мы? Нават у той жа Арлянскай гміне, хаця ў перапісе беларусамі запісалася так шмат народу, не ўсё насельніцтва мае канчаткова акрэсленую сваю нацыянальнасць. Што выразна і паказаў артыкул Мінцэвіча. Таму трэба гаварыць і пісаць праўду, нават калі яна непрыемная. Калі замятаем нявыгаднае пад дыван, і так вядома, чым гэта скончыцца.

Kliknij, by wyświetlić formularz...Kliknij, by ukryć formularz... Napisz komentarz
  • Wymagane pola zostały oznaczone *.
  • Komentarze są publikowane po przeczytaniu przez moderatora serwisu.
  • Prosimy Państwa o staranne wpisywanie adresów e-mailowych — Państwa adresy nie są ani publikowane, ani komukolwiek ujawniane, jednakże w niektórych przypadkach prawidłowy e-mail jest nam niezbędny do wyjaśnienia z autorem kwestii, które mogą budzić nasze wątpliwości w nadesłanym przez niego komentarzu.
  • Moderator jest w 100% człowiekiem, a nie programem komputerowym, więc publikacja może potrwać czas jakiś — cierpliwości.
  • Komentarze nie na temat — jest on zadany przez powyższy artykuł — będą odrzucane.

* Kod:
 
Wpisz ten kod (dwie litery i dwie cyfry) w odpowiednie pole formularza podczas wysyłania komentarza. Jeśli nie możesz go odczytać, spróbuj wygenerować inny...
Czasopis.pl na Facebook