VII З’езд выпускнікоў бельскага белліцэя
24 верасня 2009 года адбылася першая сустрэча арганізацыйнага камітэта па правядзенні VII З’езда выпускнікоў II Агульнадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання ў Бельску-Падляшскім. Удзельнікі сустрэчы вырашылі, што VII З’езд выпускнікоў адбудзецца 24, 25 і 26 верасня 2010 года.
Сардэчна запрашаем да ўдзелу ў ім выпускнікоў усіх гадоў. З’езд у чарговы раз будзе нагодаю для рэфлексій, успамінаў ды ўзнаўлення сяброўства школьных гадоў.
Шаноўныя выпускнікі II Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання!
Чакаем вашых цікавых прапаноў наконт праграмы З’езда, а таксама спадзяемся на Вашы ўспаміны і фатаграфіі школьных часоў. Заклікаем Вас узаемна перадаваць сабе інфармацыю пра гэты З’езд ды, у меру магчымасцей, хутка падаць заяву на ўдзел у ім. Можаце гэта зрабіць асабіста, па тэлефоне, дасылаючы традыцыйны або электронны ліст. Вашыя заявы накіроўвайце ў сакратарыят школы: тэл. 85 833 21 42, tel./fax 85 730 66 90, э-майл: szkola@lozbjn.pdt.pl
