Strona główna » Czasopis » Nr 09/10 (WRZESIEŃ/ ВЕРАСЕНЬ 2010) » Радкі з лістоў, адгалоскі
Радкі з лістоў, адгалоскі

Варта прачытаць „Блізны”

Пішу вам, каб падзяліцца з чытачамі ўражаннямі ад кніжкі Васіля Петручука „Блізны”. Прачытала я яе з вялікім зацікаўленнем.

Адным з сюжэтаў гэтага твора з’яўляецца сірочая доля вясковага дзіцяці. Самая блізкая сям’я — бацька, дзяды, — сваякі, суседзі нячула ставіліся да долі галоднага, прыніжанага, часта хворага малога сіраты, якога выкарыстоўвалі пасвіць кароў. І ў такіх умовах, у нэндзы, Весек дарастаў у сваім асяроддзі да паўналецця. Другі сюжэт — гэта спроба ўладзіць сабе жыццё ўжо па-за сваім асяроддзем. Герой кніжкі ўваходзіць у дарослае жыццё з багажом комплексаў, крыўдаў, без адукацыі, паколькі ў школу хадзіў толькі дзве зімы. Нялёгка было працаваць, калі адначасна трэба было вучыцца.

Багаж, вынесены героем з дзяцінства, гняце Веська ўсё жыццё. Ён быў і надалей з’яўляецца сумленным чалавекам, вельмі крытычным у адносінах да сваёй асобы.

Варта прачытаць гэтую кніжку. Я, настаўніца-пенсіянерка, рэкамендую яе не толькі старэйшаму пакаленню чытачоў, але і моладзі. Маладым таксама трэба ведаць як фармавалася Польшча ў пасля­ваенны перыяд. Павінны мы быць уважлівымі, сардэчнымі да пакрыўджаных людзей. Такіх Веськаў, падобных да героя кніжкі „Блізны”, многа вакол нас, толькі не заўсёды хочам іх заўважаць. Людзі найчасцей абыякава ставяцца да крыўды іншых. Лічу, аднак, што асаблівую ўвагу трэба адводзіць долі безабароннага дзіцяці.

Яніна Скок, Чаромха

Kliknij, by wyświetlić formularz...Kliknij, by ukryć formularz... Napisz komentarz
  • Wymagane pola zostały oznaczone *.
  • Komentarze są publikowane po przeczytaniu przez moderatora serwisu.
  • Prosimy Państwa o staranne wpisywanie adresów e-mailowych — Państwa adresy nie są ani publikowane, ani komukolwiek ujawniane, jednakże w niektórych przypadkach prawidłowy e-mail jest nam niezbędny do wyjaśnienia z autorem kwestii, które mogą budzić nasze wątpliwości w nadesłanym przez niego komentarzu.
  • Moderator jest w 100% człowiekiem, a nie programem komputerowym, więc publikacja może potrwać czas jakiś — cierpliwości.
  • Komentarze nie na temat — jest on zadany przez powyższy artykuł — będą odrzucane.

* Kod:
 
Wpisz ten kod (dwie litery i dwie cyfry) w odpowiednie pole formularza podczas wysyłania komentarza. Jeśli nie możesz go odczytać, spróbuj wygenerować inny...
Czasopis.pl na Facebook