Strona główna » Czasopis » Nr 09/10 (WRZESIEŃ/ ВЕРАСЕНЬ 2010) » Календарыюм
Календарыюм

815 — барацьба ў 1195 г. полацкіх князёў супраць смаленскага князя Давыда Расьцісловіца. Разгром палачанамі войскаў смаленскага князя.

630 — 8 верасьня 1380 г. кулікоўская бітва. Перамога маскоўскіх войск на чале з князем Дзмітрыем Данскім над мангола-татарскімі вайскамі.

496 — 8 верасьня 1514 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага пад камандаваньнем князя Канстанціна Астрожскага разграмілі маскоўскую армію пад Оршай (Воршай). Неафіцыйны дзень Беларускага Войска. У выніку бітвы ўсходняя Беларусь была вызвалена ад рускіх войскаў.

405 — 27 верасьня 1605 г. войскі Рэчы Паспалітай разграмілі швэдзкую армію у Кірхгольмскай бітве.

400 — у верасьні 1610 г. войскі Рэчы Паспалітай занялі Маскву.

355 — 26 верасьня 1655 г. аблога й спаленьне расійскімі войскамі горада Пінска.

245 — 25 верасьня 1765 г. нарадзіўся Міхал Клеафаc Агінскі — дзяржаўны дзеяч, дыплямат, кампазытар (памёр 15.10.1833 г.).

220 — 11.09.1790 г. у Слоніме нар. Вацлаў Пэлікан, мэдык, грамадзкі і палітычны дзеяч, прафэсар (з 1817 г.) і рэктар (1826-1831) Віленскага ўнівэрсытэта. Памёр і пахаваны ў сваім маёнтку Пеліканы ля возера Палік каля Барысава.

210 — 2.09.1800 г. памёр Мацей Радзівіл (нар. 10.11.1749 г. у Несьвіжы), драматург і кампазытар, аўтар лібрэта апэрэт „Агатка, ці Прыезд пана” (1784) і „Войт альбаньскага сяла”.

205 — адкрыцьцё ў 1805 г. гімназіі ў Сьвіслачы — першай гімназіі на беларускіх землях.

200 — 20.09.1810 г. у Вайской каля Камянца нар. Пляцыд Янкоўскі, пісьменьнік. У 1818-1824 гг. вучыўся ў Сьвіслацкай гімназіі і Брэсцкай базыльянскай школе, у 1830 г. закончыў Віленскі ўнівэрсытэт. Выкладаў у Жыровіцкай Духоўнай сэмінарыі, быў вуніяцкім, а пасьля скасаваньня вуніі — праваслаўным сьвятаром. З 1858 г. жыў у Жыровічах, дзе і памёр11.03.1872 г. Пісаў на польскай і рускай мовах, на польскую мову перакладаў м. інш. творы У. Шэкспіра.

185 — 16.09.1825 г. у Хорашаўшчыне (Карпіне) памёр Францішак Карпіньскі (нар. 4.10.1741 г. у Галаскове на Украіне), клясык сэнтымэнталізму, аўтар вядомых рэлігійных песьняў („Kiedy ranne wstają zorze...”, „Bóg się rodzi...”), успамінаў „Historia mego wieku i ludzi, z którymi żyłem”. З 1819 г. жыў у фальварку Хорашаўшчына ў Ваўкавыскім павеце. Пахаваны побач касьцёла ў Лыскаве.

180 — 21.09.1830 г. памёр Ян Сьнядэцкі (нар. 29.08.1756 г. у Жніне каля Гнезна), астраном і матэматык, рэктар Віленскага ўнівэрсытэта. Пахаваны ў Яшунах у Літве.

155 — 11 верасьня 1855 г. нарадзіўся Еўдакім Раманаў — беларускі фальклярыст, этнограф, археоляг (пам. 20.01.1922 г.). Сабраў больш за 10 тыс. фальклёрных твораў, апісаў каля тысячы гарадзішчаў ды іншых археалягічных помнікаў. Апублікаваў болей за 200 прац па фальклёру, этнаграфіі ды гісторыі Беларусі.

150 — 5.09.1860 г. у Збочне каля Слоніма нар. Кандрат Лейка, пісьменьнік і пэдагог, аўтар дзіцячай п’есы „Снатворны мак”, з 1911 г. друкаваўся ў „Нашай Ніве”. Памёр19.09.1921 г. у Здалбунаве на Украіне.

135 — 25 верасьня 1875 г. у в. Асаўцы Кобрыньскага павету нарадзіўся Сяргей Паўловіч, настаўнік, нацыянальны дзеяч. У 1925-1928 гг. быў дырэктарам Віленскай Беларускай Гімназіі. Адзін з кіраўнікоў Таварыства Беларускай Школы. За беларускую, патрыятычную дзейнасьць пазбаўлены правоў навучаньня. Актыўна выступаў супраць палянізацыі беларускага насельніцтва. Між іншым быў рэдактарам дзіцячага царкоўна-культурнага часопіса „Снапок” (у 1937-1939 гадах), аўтарам школьных падручнікаў ды дапаможнікаў на беларускай мове. Памёр 16.09.1940 г.

110 — 1.09.1900 г. у Рудкове на Меншчыне нар. Сымон Баранавых (Баранаў), празаік. Дэбютаваў у 1927 г. У 1936 г. быў арыштаваны і асуджаны на 10 год зняволеньня, памёр 10.11.1942 г. Аўтар зборніка апавяданьняў „Злосьць” (1930), аповесьцяў „Чужая зямля”, „Межы” (1930), „Пастка” (1935), „Новая дарога” (1936), рамана „Калі ўзыходзіла сонца” (1957). Рэабілітаваны ў 1954 г.

104 — 14 верасьня 1906 г. выйшаў у Вільні першы нумар „Нашай Долі”. Сьвет пабачыла толькі 6 нумароў, зь якіх большасьць канфіскавала расейская цэнзура. Газэта была ліквідаваная ўладамі.

100 — 23.09.1910 г. у Юраўш­чыне каля Маладэчна нар. Юльян Сергіевіч, паэт і настаўнік (памёр 4.10.1976 г.). Пра яго ўспамінаў яго вучань пісьменьнік Збігнеў Жакевіч, глядзі с.

95 — 1.09.1915 г. у Мокрым на Магілёўшчыне нар. Масей Сяднёў, беларускі эміграцыйны пісьменьнік; у часе ІІ сусьветнай вайны з 1943 г. у Беластоку, пасьля вайны на эміграцыі ў ЗША. Памёр 5.02.2001 г.

95 — у верасьні 1915 г. нямецкія войскі занялі чарговыя беларускія землі — 3.09.1915 г. захапілі Гародню. Бежанства беларускага-праваслаўнага насельніцтва ў глыб Расіі.

90 — 14 верасьня 1920 г. пастаноўкай „Рысь” паводле аповесьці Э. Ажэшка „У зімовы вечар” пачаў сваю дзейнасьць Беларускі Дзяржаўны Акадэмічны Тэатр ім. Янкі Купалы ў Менску.

90 — 27.09.1920 г. войскі С. Булак-Балаховіча захапілі Пінск.

85 — 22 верасня 1925 г. у лесьнічоўцы Уздымач каля Слуцка нар. Алесь Траяноўскі — пісьменьнік, перакладчык, крытык, публіцыст. Перакладаў з лужыцкай (м. інш. складальнік анталёгіі паэзіі лужыцкіх сэрбаў), кашyбскай, польскай, украінскай моваў.

65 — 12.09.1945 г. у Дамашах Маладзечанскага раёна нар. Рыгор Семашкевіч, пісьменьнік і літаратуразнавец, аўтар прац „Браніслаў Эпімах-Шыпіла” (1968) і „Беларускі літаратурна-грамадзкі рух у Пецярбурзе” (1971). Памёр11.06.1982 г.

50 — 2.09.1960 г. на эміграцыі памёр Станіслаў Касьцялкоўскі (нар. 24.10.1881 г. у Гродне), гісторык Віленскага ўнівэрсытэту ў міжваенны час, аўтар манаграфіі пра Антона Тызэнгаўза.

50 — 3.09.1960 г. памёр Міхась Васілёк (Касьцевіч), паэт. Нар. 14.11.1905 г. у Баброўні на Гродзеншчыне, публікаваў з 1926 г. у заходнебеларускай прэсе. У 1929 г. у Вільні выйшаў першы яго зборнік лірыкі „Шум баравы” (канфіскаваны паліцыяй), у 1937 г. — „З сялянскіх ніў”. Пасьля ІІ сусьветнай вайны выйшлі зборнікі паэзіі „Выбраныя вершы” (1950), „Выбраныя творы” (1955), „Зоры над Нёманам” (1963), „Вершы” (1973). М. Васілёк пасьля ІІ сусьветнай вайны жыў у Гародні, дзе і памёр.

45 — 25.09.1965 г. у Гільдэсгайм у Нямеччыне памёр Міхась Маскалік (нар. 18.03.1903 г. у Гарадзеі), каталіцкі сьвятар усходняга абраду, беларускі хадэцкі дзеяч.

35 — 21.09.1975 г. памёр Міхась Лынькоў, пісьменьнік (нар. 30.01.1899 г. у Зазыбах на Вілейшчыне).

35 — 22.09.1975 г. у Слоніме памёр Павел Крынчык (нар. 15.09.1898 г. у Едначах каля Слоніма), беларускі палітычны дзеяч міжваеннага часу, дэпутут польскага Сойму ў 1929-1930 гг.; у 1930 г. арыштаваны польскімі ўладамі і засуджаны да турэмнага зьняволеньня, пасьля абмену палітвязьнямі ў 1932 г. — у БССР, дзе ў 1935 г. быў рэпрэсаваны, а ў 1937 г. зняволены ў гулагу Эльгенэ Магаданскай вобласьці. У 1945 г. вярнуўся на радзіму, з 1951 г. жыў у Слоніме.

20 — 10.09.1990 г. — устаноўчая канфэрэнцыя Згуртаваньня Беларусаў Сьвету „Бацькаўшчына”.

10 — 14.09.2000 г. у Маісон-Ляфіт пад Парыжам памёр Ежы Гедройц (нар. 27.07.1906 г. у Менску), рэдактар польскага часопіса „Kultura”. Быў вялікім сябрам беларусаў, спрыяў заснаваньню Унівэрсытэта ў Беластоку і Кафедры Беларускай Культуры ў ім.

Апрацавалі Лена Глагоўская і Вячаслаў Харужы

Kliknij, by wyświetlić formularz...Kliknij, by ukryć formularz... Napisz komentarz
  • Wymagane pola zostały oznaczone *.
  • Komentarze są publikowane po przeczytaniu przez moderatora serwisu.
  • Prosimy Państwa o staranne wpisywanie adresów e-mailowych — Państwa adresy nie są ani publikowane, ani komukolwiek ujawniane, jednakże w niektórych przypadkach prawidłowy e-mail jest nam niezbędny do wyjaśnienia z autorem kwestii, które mogą budzić nasze wątpliwości w nadesłanym przez niego komentarzu.
  • Moderator jest w 100% człowiekiem, a nie programem komputerowym, więc publikacja może potrwać czas jakiś — cierpliwości.
  • Komentarze nie na temat — jest on zadany przez powyższy artykuł — będą odrzucane.

* Kod:
 
Wpisz ten kod (dwie litery i dwie cyfry) w odpowiednie pole formularza podczas wysyłania komentarza. Jeśli nie możesz go odczytać, spróbuj wygenerować inny...
Czasopis.pl na Facebook