Strona główna » Czasopis » Nr 06/10 (CZERWIEC/ ЧЭРВЕНЬ 2010) » 20-годзьдзе „Маланкі”
20-годзьдзе „Маланкі”
Kliknij by zobaczyć obraz w pełnych rozmiarach...
Аляксандар Максімюк

8 траўня юбілей 20-годзьдзя адзначыў беларускі вакальна-танцавальны калектыў „Маланка”, якім з моманту яго заснаваньня кіруе дырэктар Бельскага дому культуры Сяргей Лукашук. З гэтай нагоды Бельскі дом культуры арганізаваў урачысты канцэрт калектыву, на які сабралася поўная заля слухачоў ды афіцыйных гасьцей. Віншаваньням, падарункам, дыпломам, граматам ды ўзнагародам не было канца... Сьпявачкі ды сьпевакі „Маланкі” ўгіналіся ад бярэмяў кветак і пакецікаў з сувэнірамі.

Мастацкі воблік і густ калектыву фармаваўся пад уплывам нашага меншаснага лёсу ў Польшчы. У большасьці на рэпэртуар „Маланкі” складаюцца апрацаваныя беларускія фальклёрныя песьні, зь якімі за сваю гісторыю калектыў выступіў больш як 400 разоў у родным для калектыву Бельску-Падляскім, у краіне ды па-за яе межамі. Беларуская эстрада — гэтак я б коратка вызначыў тое музычнае рэчышча, у якім зараз плыве „Маланка” ды якое я пачуў са сцэны ў час юбілейнага выступу калектыву. Здарыўся ў час урачыстасьці адзін момант, калі гэтай „беларускай эстрадзе” супаставілася другая тэндэнцыя разьвіцьця-падтрымкі нашай тут беларускай культурнай прысутнасьці на Падляшшы. Быў гэта момант, калі на сцэну выйшаў калектыў „Жэмэрва”, які працуе пад шыльдаю Музэю малой айчыны Дарафея Фіёніка. „Жэмэрва” перадала „Маланцы” музычнае пажаданьне многіх летаў, якое дзяўчаткі прасьпявалі без аніякай стылізацыі пад эстраду ды загучала гэта вельмі чыста, шчыра і... хацелася б дадаць, што па-нашаму, па-мясцоваму.

Воблік „Маланкі” ды многіх іншым беларускіх аматарскіх калектываў на Беласточчыне фармуецца на аснове асобы музычнага інструктара, але ня толькі. Беларускі фальклёр у эстрадным выданьні — гэта таксама тое, чаго хоча слухаць сантымэнтальная публіка, якая наштодзень не задаецца пытаньнямі пра свае культурныя ды нацыянальныя вытокі. З пункту погляду такой публікі беларускі фальклёр у эстраднай аранжацыі бачыцца як нейкая лепшая, бо прыўзьнятая на вышэйшы ўзровень мастацтва, форма вясковай спадчыны. Але не заўжды так было, адзначыла Хрысьціна Вапа, якая сьпявала ў „Маланцы” ў мінулым. Сьпявачкі, — сказала яна, — калі хацелі, то мелі ўплыў на рэпэртуар. Калі што нам не адпавядала, то мы казалі Лукашуку, што гэтага і гэтага не сьпяваем, — дадала Хрысьціна.

Арганізатары 20-годзьдзя „Маланкі” ня толькі запрасілі для ўдзелу ва ўрачыстасьці сьпявачкі, якія прайшлі праз калектыў у мінулым — з удзелам гэтых сьпявачак у час юбілейнага канцэрту прагучалі дзьве песьні.

Пакуль аднак да тых песень дайшло, дык адбылося вельмі шмат віншаваньняў і афіцыйных прамоваў, бо беларускія юбілеі на Падляшшы вельмі моцна прыцягваюць усякае чынавенства, якое намагаецца даказаць усёй Эўропе і сьвету, якія мы тут шматкультурныя, разнародныя, як мы тут ганарымся ды падтрымліваем наша шматкультурнае багацьце.

У дачыненьнях улады да беларускай культуры (магчыма, што і да ўсякай іншай меншаснай таксама) ёсьць адна супольная рыса — калі ўслухоўваюся ў сэнс чыноўніцкіх выказваньняў, дык узьнікае мне вобраз тае беларускай культуры як нечага абстрактнага, віртуальнага, зьявы, якая ня мае нічога супольнага зь якім-небудзь акрайком рэальнага лёсу, не зазубляецца за яго, а толькі і існуе дзеля таго, каб можна было выступіць з такімі віншаваньнямі або даказаць „шматкультурнасьць” рэгіёну.

Ніводзін чыноўнік, ніводзін дэпутат сам сябе не атоесамлівае з гэтай культурай — справа рэляцыі паміж прамойцам і гэтай „незвычайнай прыгажосьці беларускай песьняй” усяляк ды хітра абыгрываецца ў іхніх выступах, але не пачуеш ад іх словаў „мая беларуская культура” або „наша беларуская песьня”.

Як вядома, прынцыпы таму называюцца прынцыпамі, што могуць быць ад іх выключэньні. І такое прыемнае выключэньне ў час юбілею „Маланкі” здарылася — войт Арлянскай гміны, які ўручаў калектыву букет кветак не завагаўся сказаць ад свайго імя „наша беларуская культура”. Ён не зрабіў тут ніякага перапынка, голас яму не заламаўся, ён не спрабаваў шукаць нейкія хітрыя выхады з гэтай сытуацыі — гаварыў ён свае вішаваньні па-польску, але ўсё загучала вельмі натуральна, шчыра і чыста. Так па-просту, „Маланка” — наша беларуская культура.

Kliknij, by wyświetlić formularz...Kliknij, by ukryć formularz... Napisz komentarz
  • Wymagane pola zostały oznaczone *.
  • Komentarze są publikowane po przeczytaniu przez moderatora serwisu.
  • Prosimy Państwa o staranne wpisywanie adresów e-mailowych — Państwa adresy nie są ani publikowane, ani komukolwiek ujawniane, jednakże w niektórych przypadkach prawidłowy e-mail jest nam niezbędny do wyjaśnienia z autorem kwestii, które mogą budzić nasze wątpliwości w nadesłanym przez niego komentarzu.
  • Moderator jest w 100% człowiekiem, a nie programem komputerowym, więc publikacja może potrwać czas jakiś — cierpliwości.
  • Komentarze nie na temat — jest on zadany przez powyższy artykuł — będą odrzucane.

* Kod:
 
Wpisz ten kod (dwie litery i dwie cyfry) w odpowiednie pole formularza podczas wysyłania komentarza. Jeśli nie możesz go odczytać, spróbuj wygenerować inny...
Czasopis.pl na Facebook