Strona główna » Czasopis » Nr 05/10 (MAJ/ ТРАВЕНЬ 2010) » Лісты, адгалоскі
Лісты, адгалоскі

Wieczór ku pamięci Profesora Bazylego Białokozowicza

Ośrodek Badań Wschodnich im. Wojciecha Kętrzyńskiego w Olsztynie zorganizował 18 marca br. wieczór poświęcony pamięci zmarłego 21 lutego 2010 r. prof. Bazylego Białokozowicza.

Na wieczór wspomnień o Profesorze przybyło około 50 osób, które znały go z relacji zawodowych lub prywatnych. Ja również zostałem poproszony o wygłoszenie kilku słów o Profesorze, gdyż pochodzę z Widowa — miescowości, w której Profesor się urodził. Wywołał mnie do wypowiedzi prof. Mieczysław Jackiewicz. Opowiedziałem więc zebranym o tym jak Profesor, będąc jeszcze studentem w Moskwie, każdorazowo po swoim przyjeździe do kraju odwiedzał mojego ojca — miałem wtedy 5 lub 6 lat. Byliśmy dalekimi kuzynami. Profesor zawsze opowiadał mojemu tacie „co tam słychać w Moskwie”. Potem, bywało, brał mnie za rękę i szliśmy do babci, która mieszkała naprzeciwko naszego domu. Był u niej wspaniały sad, w którym zbieraliśmy jabłka, grusze, śliwki i orzechy leszczynowe. Na koniec Profesor odprowadzał mnie do domu.

Bazyli Białokozowicz urodził się 2 stycznia 1932 r. w Widowie koło Bielska Podlaskiego w rodzinie zamożnego rolnika. Szkołę podstawową i liceum z dodatkową nauką języka białoruskiego ukończył w Bielsku Podlaskim. Następnie podjął studia w Moskwie na Uniwersytecie im. Gorkiego, po ukończeniu którego został historykiem literatur wschodniosłowiańskich, rusycystą i białorutenistą. W jego dorobku naukowym znajdują się rozprawy, monografie oraz wybory prac literaturoznawców zagranicznych poświęcone literaturze polskiej.

Andrzej Gawryluk

Нашы храмы

Нельга забыць 2006 год, калі ў Гайнаўцы паўсюдна гучалі палымяныя словы аб неабходнасці падтрымкі беларускай культуры, нашай спадчыны, нашай айчыны... А плылі яны з вуснаў сённяшніх „нашых” радных і чыноўнікаў, якія тады вылучаліся кандыдатамі на самаўрадавых выбарах, мецілі трапіць у гарадскія ўладныя структуры. Здавалася мне тады, што яны для нас, беларускага насельніцтва, Богам дадзеныя, што нашы радныя выканаюць усе перадвыбарчыя абяцанні, вырашаць набалелыя праблемы нашага грамадства. Кандыдаты стараліся дайсці да ўсіх асяроддзяў, не абмінулі і праваслаўнага духавенства. Святароў прасілі яны паўплываць сваім аўтарытэтам на прыхаджан-выбаршчыкаў, каб тыя аддалі свае галасы на „нашых”.

Пасля выбараў усе цешыліся, што „нашы” перамаглі, што ўлада ў горадзе апынулася ў добрых руках.

А што ж робіцца сёння дзеля таго, каб Гайнаўка стала прывабнай для турыстаў, як улады збіраюцца арганізаваць нашу геаграфічную, гісторыка-культурную прастору, у якой пражывае беларуская меншасць? З такім пытаннем звярнуўся я да настаяцеляў двух гайнаўскіх прыходаў.

Айцец Леанід Шэшка: Наша царква св. Іаана Хрысціцеля знаходзіцца па вуліцы Рэя ў Гайнаўцы. Аўтобусы па дарозе ў Белавежу спыняюцца ў нас, наш прыгожы храм наведваюць айчынныя і замежныя турысты. Але ёсць праблема. Ужо некалькі гадоў звяртаюся да бурмістра горада з просьбай, каб навонкі царквы ўстанавіць падсветку. Па-першае, гэта дадатковая ахова ад вандалаў, а па-другое, і найважнейшае, ілюмінацыя дадае прыгажосці храму і яго атачэнню, папраўляе эстэтыку горада. Аднак з боку чыноўнікаў горада Гайнаўкі водгуку няма, быццам набралі вады ў рот. Мабыць, забыліся, што падчас выбараў падставілі мы ім сваё плячо, маліліся...

Айцец Георгій Ацкевіч: Наша царква св. Дзмітрыя знаходзіцца па вуліцы Варшаўскай у Гайнаўцы. Сённяшнія ўлады горада прыходзілі да нас, каб іх падтрымаць на выбарах у самаўрад. І мы ўсе супольна рабілі ўсё магчымае і немагчымае, ад душы стараліся ім памагчы. А што яны зрабілі для нас сёння? Каб наша духоўная культура ўзрастала, трэба наш рэгіён папулярызаваць у турыстычным плане. Наша царква знаходзіцца на шляху ў Белавежу, ля яе праязджаюць турысты, спыняюцца, наведваюць храм, прыносяць словы ўдзячнасці духавенству і прыхаджанам. Мы некалькі разоў звярталіся да бурмістра горада з просьбай пасадзейнічаць устанаўленню падсветкі нашага храма і да сённяшняга дня такой падтрымкі не дачакаліся. Шкада, вельмі шкада, бо калі глядзіш на ілюмінаваныя цэрквы і касцёлы ў гарадах і гмінах, дзе мясцовыя ўлады да святыняў ставяцца з пачуццём адказнасці, то душа радуецца.

На тэму дадатковага асвятлення храмаў гаварыў я са звычайнымі прыхаджанамі. Усе яны вельмі крытычна ставяцца да „нашых” чыноўнікаў, у тым ліку і да бурмістра горада. Не разумеюць яны чаму за грошы падаткаплацельшчыкаў ці еўрасюзныя фонды нельга ўстанавіць падсветкі храмаў у нашым горадзе, калі навакольныя бурмістры і войты зрабілі ў сябе такое. Слава ім за гэта!

Можна патраціць кашалёк з грашыма, гэта яшчэ невялікая страта. Але найгоршая страта ў чалавека тады, калі ён траціць сваё сумленне. Гэтыя словы кірую тым, якія не шануюць свайго роднага, у тым ліку згаданых двух гайнаўскіх храмаў.

Віктар Бура, „Ніва”, н-р 14, 4.04.2010 г.

Kliknij, by wyświetlić formularz...Kliknij, by ukryć formularz... Napisz komentarz
  • Wymagane pola zostały oznaczone *.
  • Komentarze są publikowane po przeczytaniu przez moderatora serwisu.
  • Prosimy Państwa o staranne wpisywanie adresów e-mailowych — Państwa adresy nie są ani publikowane, ani komukolwiek ujawniane, jednakże w niektórych przypadkach prawidłowy e-mail jest nam niezbędny do wyjaśnienia z autorem kwestii, które mogą budzić nasze wątpliwości w nadesłanym przez niego komentarzu.
  • Moderator jest w 100% człowiekiem, a nie programem komputerowym, więc publikacja może potrwać czas jakiś — cierpliwości.
  • Komentarze nie na temat — jest on zadany przez powyższy artykuł — będą odrzucane.

* Kod:
 
Wpisz ten kod (dwie litery i dwie cyfry) w odpowiednie pole formularza podczas wysyłania komentarza. Jeśli nie możesz go odczytać, spróbuj wygenerować inny...
Czasopis.pl na Facebook