Strona główna » Czasopis » Nr 03/10 (MARZEC/ САКАВІК 2010) » Календарыюм
Календарыюм

760 — у 1250 г. язычнікі забілі ігумена Лаўрышаўскага манастыра, прападобнага Елісія, уведзенага ў лік сьвятых Беларусі.

225 — 31.03.1785 г. памёр Антоні Тызэнгаўз (нар. у 1733 г. на Гродзеншчыне), палітычны і грамадзкі дзеяч ВКЛ, асьветнік, з 1765 г. надворны падскарбі літоўскі, гродзенскі стараста. Быў ініцыятарам разьвіцьця прамысловасьці, рамяства і культуры ў Гродне, пазьней — у Паставах, дзе правёў апошнія гады жыцьця.

170 — у 1840 г. у Менску пачаў дзейнасьць тэатар, заснаваны Вінцуком Дуніным-Марцінкевічам.

170 — 21.03.1840 г. у фальварку Сьвіраны Віленскага павету нарадзіўся Францішак Багушэвіч — беларускі паэт, празаік, публіцыст, адзін з пачынальнікаў беларускага адраджэньня, аўтар двух паэтычных зборнікаў „Дудка беларуская” і „Смык беларускі”, кніжкі-апавяданьня „Тралялёначка”. Памёр 28.04.1900 г. Пахаваны ў Жупранах.

145 — 23.03.1865 г. у Валожыне Ашмянскага павету нарадзіўся Стары Улас (Уладыслаў Сівы-Сівіцкі), паэт, празаік, зьбіральнік беларускага фальклёру. З 1907 г. друкаваўся ў „Нашай Ніве”, потым у заходнебеларускіх выданьнях. Памёр 30.09.1939 г. у Вільні, пахаваны на Росах.

135 — 17.03.1875 г. памёр Келясьцін Брэн (нар. у 1800 г. на Брэстчыне), краязнавец і збіральнік фальклёру. Вучыўся ў Жыровіцкай сэмінарыі, з 1831 г. быў сьвятаром у Кобрыне, з 1838 г. — у Старым Корніне. Аўтар працы „Мясцовае этнаграфічнае апісанне Бельскага павета...” (1856).

115 — 19.03.1895 г. у Палянах каля Ашмян нарадзіўся Тамаш Грыб, беларускі грамадзка-палітычны і культурны дзеяч. Быў адным з удзельнікаў абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі і аўтараў устаўных граматаў БНР. Быў міністрам земляробства і ўнутраных спраў БНР, членам Беларускай Вайсковай Рады. Выдаваў газэту „Грамадзянін”. З 1920 г. у Коўне, з 1922 г. — у Празе Чэшскай, дзе закончыў філасофскі факультэт Карлавага ўнівэрсытэту (1928), актыўна дзейнічаў сярод беларускай эміграцыі, з 1930 г. працаваў у Славянскай бібліятэцы. Памёр 25.01.1938 г., пахаваны на пратэстанцкіх могілках у Празе.

115 — 23.03.1895 г. у Лугавой каля Капыля нарадзіўся Васіль Сташэўскі, драматург і празаік. Закончыў Несьвіжскую настаўніцкую сэмінарыю (1914) і Менскі настаўніцкі інстытут (1924). Працаваў настаўнікам у Оршы, з 1927 г. — адказным сакратаром літаратурнага аб’яднаньня „Маладняк”, з 1929 г. — аб’яднаньня „Полымя”. У 1928-1929 гг. працаваў у газэце „Савецкая Беларусь”. У 1937 г. рэпрэсаваны і прыгавораны да вышэйшай меры пакараньня, расстраляны 29.10.1937 г. Друкаваўся з 1923 г., першую п’есу „На другі дзень” апублікаваў у 1926 г.

100 — 5.03.1910 г. у Ціхінічах Рагачоўскага павету нарадзіўся Аўген Калубовіч (Аўген Каханоўскі) — гісторык, палітычны дзеяч. У 1930 г. арыштаваны і прыгавораны на 3 гады лягеру асобага прызначэньня. У 1939 г. вярнуўся ў БССР, у 1941 г. у баях пад Масквой трапіў у нямецкі палон. Актыўна ўдзельнічаў у беларускім палітычным і культурным руху падчас нямецкай акупацыі, між іншым зьвязаны быў зь Беларускай Цэнтральнай Радай. З 1950 г. жыў у ЗША, вёў асабліва актыўную дзейнасьць у галіне дасьледаваньня гісторыі Беларусі ў XX ст. Памёр 25.05.1987 г.

92 — 25.03.1918 г. Рада Беларускай Народнай Рэспублікі 3-й Устаўной Граматай абвясьціла Беларусь вольнаю і незалежнаю дзяржавай.

85 — 23.03.1925 г. у вёсцы Мора на Беласточчыне нарадзіўся Віктар Швед, паэт, актыўны дзеяч беларускага руху на Беласточчыне. Друкуецца з 1957 г. Дэбютаваў у „Ніве” вершам „Я беларус”. Аўтар многіх зборнікаў вершаў, сааўтар падручнікаў па беларускай мове. Жыве ў Беластоку. Віншуем Вас, спадар Віктар!

70 — 10.03.1940 г. нарадзіўся Аляксей Марачкін, жывапісец, актыўны дзеяч беларускага руху. Жыве ў Менску. Віншуем!

50 — 1.03.1960 г. у Барысаве памёр кс. Віктар Шутовіч (нар. 27.10.1890 г. у Шутавічах Ашмянскага павету, змагар за беларусізацыю каталіцкага касьцёлу на беларускіх землях, дзеяч беларускага хрысьціянскага руху. Служыў сьвятаром у Барадзенічах на Браслаўшчыне (1917-1927), дзе засноўваў беларускія школы і гаварыў казаньні на беларускай мове. У 1927-1929 гг. быў вікарым у парафіі Тшцяннэ на Беласточчыне, у 1929-1932 — у ЗША, у 1932-1944 — у Харошчы, у 1944-1945 — пробашчам у Катэдральным саборы ў Менску. У сьнежні 1945 г. арыштаваны і сасланы ў лягер у Комі. У 1956 г. вярнуўся ў Беларусь, быў пробашчам у Барысаве.

35 — 8.03.1975 г. у Беластоку памёр кс. Антон Леош (нар. 10.11.1896 г. у Саколцы), прыхільнік беларусізацыі каталіцкага касьцёлу на беларускіх землях, член Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, з 1945 г. — пробашч парафіі ў Дайлідах.

50 — 25.03.1960 г. у Пугачах Валожынскага раёну нарадзіўся Віктар Шніп, паэт. Закончыў Менскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум (1978) і Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1987). Першыя вершы апублікаваў у газэце „Чырвоная змена”. Зараз працуе ў выдавецтве „Мастацкая літаратура”. Віншуем!

25 — у сакавіку 1985 г. у Варшаве, упершыню ў пасьляваеннай Польшчы, студэнты-беларусы арганізавалі падпольнае сьвяткаваньне ўгодкаў абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Апрацавалі Лена Глагоўская і Вячаслаў Харужы

Kliknij, by wyświetlić formularz...Kliknij, by ukryć formularz... Napisz komentarz
  • Wymagane pola zostały oznaczone *.
  • Komentarze są publikowane po przeczytaniu przez moderatora serwisu.
  • Prosimy Państwa o staranne wpisywanie adresów e-mailowych — Państwa adresy nie są ani publikowane, ani komukolwiek ujawniane, jednakże w niektórych przypadkach prawidłowy e-mail jest nam niezbędny do wyjaśnienia z autorem kwestii, które mogą budzić nasze wątpliwości w nadesłanym przez niego komentarzu.
  • Moderator jest w 100% człowiekiem, a nie programem komputerowym, więc publikacja może potrwać czas jakiś — cierpliwości.
  • Komentarze nie na temat — jest on zadany przez powyższy artykuł — będą odrzucane.

* Kod:
 
Wpisz ten kod (dwie litery i dwie cyfry) w odpowiednie pole formularza podczas wysyłania komentarza. Jeśli nie możesz go odczytać, spróbuj wygenerować inny...
Czasopis.pl na Facebook