Паважаныя сябры!
Калі вы зацікаўлены гісторыяй і культурай Беларусі і беларусаў, іх сучасным жыццём, калі вы актыўныя і творчыя асобы, то запрашаем вас да ўдзелу ў II конкурсе „Пазнай Беларусь”, які арганізоўвае Культурны цэнтр Беларусі пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча.
Конкурс праводзіцца пад ганаровым патранатам Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча В. А. Гайсёнка.
Умовы конкурсу
У конкурсе могуць прымаць удзел дзеці і моладзь, творчыя калектывы, гурткі асветных і культурных устаноў Польшчы ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў. Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца працы на беларускай і польскай мовах (вітаюцца арыгінальнасць і творчы падыход да афармлення).
Запрашаем да ўдзелу па наступных намінацыях:
■ лепшы малюнак, пластычная праца пра Беларусь (фармат А3 і А4);
■ фотаздымак аб Беларусі ці беларусах (памер здымка ад 18/24 см і вышэй);
■ літаратурна-паэтычны твор (апавяданні, вершы, замалёўкі і г.д.);
■ сачыненне „Беларусь у гісторыі маёй сям’і”.
Па кожнай намінацыі вызначаюцца пераможцы па чатырох узроставых катэгорыях: ад 3 да 6 гадоў, ад 7 да 12 гадоў, ад 13 да 15 гадоў, ад 16 да 18 гадоў.
Конкурсныя работы можна дасылаць да 30 сакавіка 2010 г. на адрас:
Культурны цэнтр Беларусі пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча
15-066 Беласток, вул. Модліньска 2
e-mail: poland.kcb@belembassy.org
