Заўвага
Думаю, было б лепш, аўтару, а перад усім чытачам „Часопіса”, каб Юрый Сульжык „Ляпідарыюм” пісаў па-беларуску, а Васіль Петручук наадварот — „Блізны”. Можа я зачну пісаць успаміны як Дз. Шатыловіч... А ўсё іншае — нармальна.
Шаноўны спадар Рэдактар,
Са здзіўленнем прачытаў я ў снежанскім Ч хлуслівае сцверджанне ў адрас нашай рэдакцыі — праграм для нацыянальных меншасцяў Радыё Беласток, што — цытую — „z zaproszenia (на „Dzień kultury białoruskiej w Orli”) nie skorzystali dziennikarze redakcji białoruskiej Radia Białystok”. Бо нам ніхто ніякага запрашэння не даслаў. Мы як журналісты даведаліся з трэціх вуснаў пра імпрэзу у дзень тае ж імпрэзы. Найперш праверце, ці так было, як піша ваш карэспандэнт.
Ад Рэдактара. Тады выбачайце, хаця добра ведаеце, што немагчыма ўсяго праверыць перад друкам. Тую несапраўдную заўвагу нашага арлянскага карэспандэнта, думаю, аднак, можна крыху апраўдаць. Бо журналісты не заўсёды павінны чакаць запрашэння — тым больш на такія (пастаянныя) мерапрыемствы, як тое ў Орлі.

Komentarz #1 wysłany 2010-01-03, 10:43:03