Strona główna » Czasopis » Nr 7-8/09 (ЛІПЕНЬ-ЖНІВЕНЬ 2009) » Трэцяя сустрэча руднян — 19 верасня 2009 г.
Трэцяя сустрэча руднян — 19 верасня 2009 г.

Паважаныя землякі-рудняне! Звяртаюцца да Вас Марыя Хлябіч, Віктар Бура і Жорж Зюзя — члены Арганізацыйнага камітэта „Сустрэча руднян — 2009”. Сёлета будзе гэта ўжо трэцяя наша сустрэча. Прапануем сабрацца 19 верасня — у суботу перад Прачыстай. Думаем, што добра было б штогод збірацца па суботах перад прыхадскім святам, паколькі з гэтай нагоды ў мінулым сустракаліся нашы продкі і мы пакуль існавала Рудня. Часамі і нашы сустрэчы будуць адбывацца на Прачыстую (21 верасня), калі гэтае свята прыпадзе ў суботу.

Прапануем наступны парадак сустрэчы:

9.30-11.00 — літургія і малебен у царкве ў Юшкавым Грудзе;
11.00-11.30 — абмеркаванне арганізацыйных спраў;
11.30-12.00 — пераезд да помніка ў Рудні;
12.00-12.30 — малітва каля помніка;
12.30-12.50 — пераезд у клуб „Карына” каля Лукі;
12.50-13.30 — лекцыя на гістарычную тэму;
13.30-13.40 — абмеркаванне наступнай сустрэчы;
13.40 — абед і сяброўская частка вечарыны.

З арганізацыяй сустрэчы звязаныя непазбежныя кошты: пісьмы, тэлефоны, абеды, лекцыя, запрошаныя госці (тыя, хто дапамагалі пры пабудове помніка ў Рудні) ды іншыя. Мяркуем, што кошт сустрэчы складзе 40-50 зл. ад асобы. Чым больш нас прыедзе на сустрэчу, тым меншы будзе кошт ад аднаго чалавека. Заахвочваем прыязджаць са сваімі сем’ямі — хай нашы дзеці і ўнукі пазнаёмляцца між сабою ды пяроймуць ад нас традыцыю арганізацыі нашых сустрэч. Просім Вас даваць папярэднюю інфармацыю аб сваім удзеле (колькі асоб) на адрас Марыі Хлябіч. Калі хто-небудзь з Вас захоча ў якойсьці частцы выступіць спонсарам сустрэчы, просім паведаміць у Арганізацыйны камітэт. Просім таксама дасылаць свае заўвагі, пытанні і прапановы да праграмы сустрэчы.

У клубе „Карына” можна заказаць начлегі: тэл. 085 717 62 05, 502 265 487 (сп. Ляткоўскі).

Чакаем Вашага водгуку.

Сустракаймася ў пачуцці супольнасці, з якім жылі ў Рудні нашы продкі!

Шаноўныя рудняне і жыхары суседніх вёсак, якія апынуліся пад вадою — Боўтрыкаў, Гарбароў, Лукі ды іншых — будзьма сабою, будзьма разам!

З сяброўскім прывітаннем ад імя Арганізацыйнага камітэта —

Віктар Бура

Адрасы арганізатараў:

Maria Chlabicz, Rybaki 8, 16-050 Michałowo, tel. 085 717 61 39

Wiktor Bura, Rybaki 6, 16-050 Michałowo, tel. 085 717 61 88

Jerzy Ziuzia, ul. Fr. Kawy 20/6, 01-496 Warszawa, tel. 022 409 23 52, 664 157 968, ziuzia_h@o2.pl

Kliknij, by wyświetlić formularz...Kliknij, by ukryć formularz... Napisz komentarz
  • Wymagane pola zostały oznaczone *.
  • Komentarze są publikowane po przeczytaniu przez moderatora serwisu.
  • Prosimy Państwa o staranne wpisywanie adresów e-mailowych — Państwa adresy nie są ani publikowane, ani komukolwiek ujawniane, jednakże w niektórych przypadkach prawidłowy e-mail jest nam niezbędny do wyjaśnienia z autorem kwestii, które mogą budzić nasze wątpliwości w nadesłanym przez niego komentarzu.
  • Moderator jest w 100% człowiekiem, a nie programem komputerowym, więc publikacja może potrwać czas jakiś — cierpliwości.
  • Komentarze nie na temat — jest on zadany przez powyższy artykuł — będą odrzucane.

* Kod:
 
Wpisz ten kod (dwie litery i dwie cyfry) w odpowiednie pole formularza podczas wysyłania komentarza. Jeśli nie możesz go odczytać, spróbuj wygenerować inny...
Czasopis.pl na Facebook