Strona główna » Czasopis » Nr 11/09 (LISTOPAD/ ЛІСТАПАД 2009) » Запрашэнне
Запрашэнне

Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь, Культурны цэнтр Беларусі пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча, Цэнтр праваслаўнай культуры ў Беластоку і Беларускае грамадска-культурнае таварыства ў Польшчы запрашаюць на ЧАЦВЁРТЫ ВЕЧАР БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ, які адбудзецца 6 лістапада 2009 года а 18-ай гадзіне ў Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку (вул. Св. Мікалая, 5).

У праграме:

— прэзентацыя перавыдадзенага святога „Слуцкага Евангелля”,

— выступленне калектываў Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Беларускага Экзархата „Сунічка” і „Скавыш”,

— адкрыццё выставы іканапісца Віктара Доўнара (Мінск, майстэрня „Іконік”),

— выступленне праваслаўнага мужчынскага ансамбля „Благавест” Выдавецтва Беларускага Экзархата,

— выстава-продаж кніг праваслаўных выдавецтваў Беларусі і Польшчы, а таксама царкоўнай утвары.

Czasopis.pl na Facebook