Вяртанне ў Гарадок
27 лістапада 2008 г. у кіназале Гарадоцкага цэнтра культуры прэзентаваўся фільм „Ikona na drogę” пра нашага славутага мастака з Валіл Лявона Тарасэвіча. Сустрэчу вёў рэдактар Юрка Хмялеўскі. Прынялі ў ёй удзел герой фільма і яго аўтары Ружа Фабіяноўская і Славамір Мальхарак, а таксама Сакрат Яновіч — як спецыяльны госць з суседніх Крынак.
Паглядзець фільм, які крыху раней прэзентаваўся ўжо ў Варшаве і Беластоку, і пасля паслухаць цікавай размовы прыйшло вельмі шмат людзей. Сярод публікі быў між іншым войт гарадоцкай гміны Веслаў Кулеша з жонкаю, многія радныя, кіраўнікі самаўрадавых устаноў, а таксама гарадоцкі настаяцель а. Мікалай Астапчук. Прыбыла таксама сястра Лявона Тарасэвіча (выступае і ў фільме) Яўгенія Варановіч.
Паколькі пра змест фільма мы ўжо пісалі, тады прыгадаю толькі цікавейшыя выказванні ўдзельнікаў сустрэчы. На пачатку Сакрат Яновіч заўважыў, што на стужцы працягласцю ў 46 хвілін як ў калейдаскопе паказана надта інтэнсіўнае і насычанае вялікімі падзеямі і дасягненнямі амаль усё жыццё Тарасэвіча. Але ні адным словам не сказана, што быў ён ініцыятарам і рэалізатарам перамен у гарадоцкай гміне ў 90-я гады.
Лёнік, у адказ, успакойваў, што на Гарадок ён не абразіўся. Не гаварыў, аднак, аўтарам фільма, што маюць паказаць, а чаго не. Гарантаваў, што пра Гарадок ён не забываецца. Вялікі жаль выказаў толькі ў адрас калег з беларускага асяроддзя ў Беластоку — асабліва меншасных тэлежурналістаў — што нібыта ігнаравалі яго асобу і дзейнасць у Гарадку. Адзін з іх, Мікола Ваўранюк, быў якраз прысутны і на сам канец апраўдваўся на сцэне, падарыўшы Лёніку арыгінальную бутэльку гарэлкі.
Наш герой апавёў таксама пра свае мастацкія і жыццёвыя планы. Чарговую сваю выстаўку ў бліжэйшы час будзе мець у Бухарэсце. Плануе перацягнуць па вуліцах сталіцы Румыніі каляску з размаляванай царквою. Гэтым крыху занепакоіўся а. Мікалай, які падкрэсліў, што царква — гэта перадусім месца малітвы. Пры нагодзе выказаў вялікую павагу да мастацкіх дасягненняў свайго прыхаджаніна і пажадаў яму далейшых творчых поспехаў.
Лёнік выявіў яшчэ, што мае намер на сваім полі ў Пілатоўшчыне пабудаваць вялікі дом, які будзе глыбока ўрослы ў зямлю і толькі выставаць са схіла горачкі.
Аўтары фільма пераконвалі, што незвычайная зямля героя іх фідьма, з адметнай мовай і рэлігіяй, не была для іх дзівам ці экзотыкай. Найважнейшы быў герой — фенамэнальны чалавек Лявон Тарасэвіч.
Пасля дыскусіі і выказванняў са сцэны пытанні пачалі ставіць і гледачы. Пыталіся напрыклад у Лёніка, ці лёгка яму трымаць птушак і даглядаць у Валілах плянтацыю каляровых вяргіняў, і як на ўсё гэта знаходзіць час. Самы важны голас кранаў адсутнасць яго мастацтва ў роднай гміне і, аднак, спадзяванняў, што ў перабудаваным Доме культуры ў Гарадку знойдзецца дзеля гэтага пачэснае месца.
На канец Лёнік і яго сябры атрымалі букеты кветак. Войт Веслаў Кулеша (яго і Лёнікава прабабкі былі роднымі сёстрамі) славутаму жыхару нашай гміны ўручыў яшчэ прыгожы альбом з падляшскімі краявідамі, спярша сказаўшы шмат цёплых слоў.
Кветкі і віншаванні былі таксама ад Гміннага цэнтра культуры, які рэпрэзентавалі Марыя Мялешка і Ян Карповіч, бо дырэктар якраз быў у Варшаве на развітанні з паслом Паўлам Латушкам. Ясё „Калакольчык” з Капелай „Хутар” заінтанаваў і „Многае лета”. Стоячы спявала ўся бітком набітая кіназала.
Сустрэча з паэзіяй Міколы Базылюка ў Штутаве
Гмінная бібліятэка ў Штутаве з нагоды сьвята Міколы сарганізавала 13 сьнежня 2008 г. вечар паэзіі Міколы Базылюка (Міколы Дварэцкага), які на тэрыторыі гміны пражыў амаль 40 гадоў пасьля ІІ сусьветнай вайны. Хаця не жыў ён у Штутаве з 1984 г., прадаўшы дом і выехаўшы да дзяцей ў Румю ды Лембарк, да сёньня астаўся ў памяці многіх жыхараў гміны. Таму і га сустрэчу з ягонай творчасьцю сабралася пэўная зала мясцовых людзей. Прыйшоў і войт гміны Станіслаў Каханоўскі, які выступіў перад сабранымі і сказаў, што гміна ганарыцца, што беларускі паэт жыў у іх і дасюль астаўся ў сьветлай памяці жыхароў. Новая дырэктарша бібліятэкі Крыстына Друждж сарганізавала сустрэчу, як толькі даведалася, што іхні зямляк пісаў вершы. З сяброўкай у верасьні прыехала ў Гарадзкую і Ваяводзкую Бібліятэку ў Гданьск на прэзэнтацыю кнігі Міколы Дварэцкага „Там і тут”, каб запрасіць да сябе ў Штутава.
Мікола Дварэцкі запамятаўся жыхарам Штутова перад усім як дасканалы пчаляр — проста ўсе ў яго набывалі мёд. Пра тое, што пісаў вершы ніколі не чулі. Пра тое, што граў на мандаліне шматлікія ведалі. Нават нехта запытаў, а дзе зараз тая мандаліна? Аказваецца яна захавоўваецц дасюль у Юркі Дварэцкага — сына паэта, які дарэчы і быў ініцыятарам выданьня бацькавых вершаў, якія захаваліся ў яго ў рукапісным сшытку. Юрка Дварэцкі знайшоў мяне пару гадоў таму назад праз Беластоцкі унівэрсытэт і запрапанаваў выданьне бацькавых вершаў. Многія вечары я займалася іх упісваньнем у кампютар. Трэба было яшчэ знайсьці выдаўца. Беларускія вершы згадзілася выдаць Гданьскае Таварыстваў Сяброў Мастацтва (Gdańskie Towarzystwo Przyjaciół Sztuki), якое дарэчы ў 2000 г. у сваім часопісе „Autograf” (№ 6, с. 22-24) апублікавала мой артыкул пра Міколу Дварэцкага „Ukryła się dusza poety” — rzecz o Mikołaju Dworzeckim”. Дарэчы Таварыства ад 2001 г. арганізуе супольна з Вышэйшай Школай „Атэнэум” у Гданьску канфэрэнцыі прысьвечыныя нацыянальным меншасцям на Памор’і, з якіх матэрыялы публікуюцца што год ў зборніках „Tożsamość kulturowa. Szkice o mniejszościach narodowych na Pomorzu Gdańskim”. Рэдагуе іх Анджэй Васькевіч — паэт і літаратурны крытык. Ён узяўся таксама за тэхнічную рэдакцыю зборніка вершаў Міколы Дварэцкага і знайшоў друкарню, якая да 90-ых угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі выдала яго ў сакавіку 2008 г. Без ніякіх грантаў і мэдыяльнага шуму. Поўнасьцю выданьне прафінансаваў Юрка Дварэцкі. Кніга атрымалася прыстойнай таксама з увагі на аўтарскія ілюстрацыі Караліны Дварэцкай, унучкі аўтара, якая зараз пражывае ў Нарвэгіі. Выданьнем зацікавілася Гарадзкая і Ваяводзкая Бібліятэка ў Гданьску і зладзіла 9 верасьня „вечар з беларускай культурай”, які заінаўгураваў цыкл сустрэчаў пра шматкультурны Гданьск.
Такая была гісторыя сустрэчы на прыбранай малой айчыне Міколы Дварэцкага. Планіна, Штутава, Лашка, Штутоўская Кэмпа — гэта мясціны ў Штутоўскай гміне, дзе жыў з 1947 г. паэт і беларускі дзеяч, вымушаны пакінуць родную Браслаўшчыну ў 1944 г., перад прыходам савецкай арміі. Маючы за сабой дзейнасьць з 1921 г. у беларускім нацыянальным руху і з гэтага ж году пачаўшы публікаваньне сваіх беларускіх вершаў, прыйшлося хавацца, каб наогул фізічна выжыць. Ваколіцы Вісьлянага заліва далі яму такую магчымасьць — у трасьціне мог схавацца і перажыць на лодцы найгоршы перыяд ў жыцьці, каб каб пазьней выйсьці на сушу і пасяліцца ў апусьцелыай хаце. Засвоўваючы новую айчыну Мікола Дварэцкі адшукаў сваю жонку Веру, якая зацярушылася таксама ў ваеннай завірусе. У Лашцы нарадзіліся іхнія дзеці — 14 студзеня 1949 г. дачка Галіна і 13 студзеня 1952 г. сын Юрка. Для іх штутоўская зямля родная. Дарэчы едучы на вечар паэзіі іхняга бацькі ў Штутава ўспаміналі сваё дзяцінства і цяплыню бацькоўскага каханьня. „Хадзілі ў касьцёл у Стэгну, прыкладалі вушы да рэйкаў, ці не едзе цягнік, у школу хадзілі ў Грошкове..., у ліцэй у Новы Двор Гданьскі...” А пасьля выехалі вучыцца ў Гданьск, ды пазаводзілі свае сем’і. На сустрэчу прыйшлі іх сябры з дзяцінства: Лешэк Кіборт, Люцыян Ходавскі, Ян Мазур, Юрка Фконэчны. Апошні ўспамінаў, як седзячы пад лаўкай з Юркам Дварэцкім аглядалі забароненае дзецям аб’язное кіно. Хлопцы нават запамяталі загалоўкі фільмаў. На сустрэчу прыйшоў і быўшы дырэктар школы ў Грошкове Бжозовскі, каб сказаць, што Юрка Дварэцкі быў найлепшым вучнем у яго школе.
Юрка Дварэцкі падрыхтаваў віртуальную прэзэнтацыю здымкаў, якую падзяліў на 2 часткі — там і тут. Там — гэта Браслаўшчына, малая айчына Міколы Дварэцкага з царквой ў роднай Іказьні, браслаўскімі азёрамі і здымкамі радні, якая засталася там. Тут — гэта жыцьцё над Вісьляным залівам — Вера і Мікола Дварэцкія з дзецьмі, з Мар’янам Пецюкевічам, з раднёй, з суседзямі. Мне прышлося расказаць пра складаны жыцьцёвы і творчы шлях Міколы Базылюка і пачытаць яго вершы на беларускай мове. Галіна Эбэртоўская, дачка паэта, чытала вершы бацькі на польскай мове, якія захаваліся ў сямейным архіве, некаторыя з якіх прысьвечаныя штутавянам, нпр. пані Яблонковай, якая была шматгадовым супрацоўнікам гміннай управы і запамяталася ўсім як адданая гміне і людзям жанчына. Войт гміны папрасіў згоды ў сям’і, каб змясьціць вершы пра навакольле Штутава на інтэрнэт-старонцы гміны са звесткай пра іх аўтара.
Пачаліся успаміны. Ніна Квяткоўская менавіта ўспомніла мандаліну. Працавала яна медсястрой у Штутаве і бывала ДварэцкіхЖ „Яны не хварэлі, заўсёды вясёлыя. Асабліва пан Мікола любіў да мяне заходзіць дахаты. Любіў старую мэблю, якая была ў мяне. Пытаў, ці можа яшчэ некал зайсьці”. Пані Ніна прачытала таксама свой верш і відаць паэт адчуваў у ёй братнюю душу. Віцэстаршыня гміннай рады Зоф’я Лопіньска расказала, што яе бацька Уладыслаў Васыль быў родам з Завосься спад Наваградка і дзякуючы яму яна пазнала беларускую кухню (сала з цыбуляй!), прымаўкі ды наогул беларускую мэнтальнасьць. Толькі не даехала яшчэ ў Завосьсе! Згадала пра сяброўку Дварэцкіх Рамасюковую, якая таксама праваслаўная, але на жаль не змагла быць на сустрэчы зза сямейных спраў.
Кожны з удзельнікаў сустрэчы атрымаў у сьвяточным падарку ад Юркі Дварэцкага зборнік вершаў яго бацькі „Там і тут”. Пкражывалі мы, што людзі не змогуць прачытаць вершаў на беларускай мове і іх не зразумеюць, але акахзалася, што не ўсе. На сустрэчу прыйшлі сёстры Тацьцяна Шлёсэр і Алена Мадэй — мясцовыя беларускі родам з Гародні, якія ў Штутове замужам. Дарэчы адну з іх беларускай мовы навучала ў Гародні вядома паэтка Данута Бічэль. Яны асабліва былі задаволеныя з сустрэчы, я мне прыемна было чуць, што мясцовыя імі ганарацца таксама як і Міколам Дварэцкім.
На заканчэнньне арганізатары падрыхтавалі беларускі пачастунак: бульбяную бабку са смятанай і пірог, выпечаны Марыяй Малкоўскай. Яшчэ была і рыба падрыхтаваная на розныя спосабы...
Выязджала са Штутова з непрыхаванай зайздрасьцю, хаця цешылася, што хоць на другой айчыне Міколу Дварэцкага ўшанавалі як належыць. Дасьць Бог, можп ўшануюць яго і і на роднай Беларусі і на Беласточчыне з „Нівай”, у якую ён бы тая птушка з выраю прылятаў сваімі вершамі з Памор’я.
„Дзень Максіма”
Так зваўся мюзікл пра клясыка беларускай літаратуры, які быў паказаны 10 сьнежня 2008 г. на вялікай сцэне Беларускай Дзяржаўнай Філармоніі ў Менску. Рэжысёрам „сучаснай містэрыі” была Ларыса Сімаковіч — кампазітар і харэограф, вядучая (кіраўнік) фальклёр-тэатру „Госьціца”. У рамках кампаніі „Будзьма” падрыхтавала яна супольны праект з ансамблем салістаў „Клясык-авангард”, Янам Жанчакам і гуртам „In Search For”, гуртам „Ліцьвінскі Хмель”, Лявонам Вольскім і гуртам „NRM”, з артыстамі менскіх тэатраў Сьвятланай Зелянкоўскай, Раманам Падалякам і Міхасём Зуем.
Была гэта вялікая культурная падзея, якая даўно не сабрала такой колькасьці зацікаўленых гледачоў. Тыдзень перад спектаклем не было ўжо білетаў у касе філармоніі. Не ведаю, чаго чакалі людзі, якія прыйшлі на спектакль. Магчыма прыцягнула іх інфармацыя, што будзе ён на сцэне сыграны толькі адзін раз — у гонар дня народзінаў Максіма Багдановіча. Каб пра яго не забыць. Каб помніць назаўсёды, што нарадзіўся ён у Менску 9 сьнежня 1891 г. Сам загаловак і анононс спектакля гучаў як мэмэнто. Таму і спакусіла, каб паехаць у Менск на гэты асаблівы дзень народзінаў да Максіма, які 117 гадоў таму прыйшоў на гэты сьвет, каб творам „Музыка” задэбютаваць на старонках „Нашай Нівы” 6(19) ліпеня 1907 г. (с. 4).
Народная містэрыя спалучаная з музыкай клясычнай, рокавай, рэпам, з паэзіяй ды прозай класіка ў выкананьні Сьвятланы Зелянкоўскай была свайго роду сплачваньнем даўгу перад Максімам тымі, для каго яго творчасьць да сёньня мае прыцягальную сілу. Прызнаюся шчыра, што падчас прадстаўленьня „и балела сэрцэ, и падступали к вачам слёзы....”
Хаця „прайшло шмат гадоў с таго часу. Скрыпка разбилась. Але памяць аб музыцэ ня згінула з им разам” — можна паўтарыць і сёньня за паэтам. Можна з гонарам сказаць і далей за ім: „И с-памеж таго народу, катораму ён кались граў, выйдуць дзесятки новых музыкоў и граннем сваим будуць будзиць людзей к сьвету, праўдзи, брацтву и свабодзи”. І так яно атрымалася. Кожны — думаю — каму вядомая творчасьць Максіма Багдановіча і яго перажываньні за Беларусь, выйшаў са спектакля падбудаваны — і ўшанаваньнем памяці клясыка, і беларускімі сучаснымі „музыкамі”. Калі не кожны, я дык так і ніколі не буду шкадаваць, што паехала з Гданьска ў Менск, дзе пабачыла не толькі класнае, зазапляльнае прадстаўленьне, але і цьвет беларускай нацыі, які натоўпам запрагнуў класікі, жывучы ў пастмадэрным сьвеце.
Viêčne proklatije i viêčny kruhovorôt
Франц Сіўко, „Дзень бубна”, Кнігарня „Наша Ніва”, Мінск, Выдавец І. П. Логвінаў, 2008, 276 стар.
Spočatku mniê trochi mulała mova Franca Siúko, koli ja stav čytati joho „Дзень бубна”. Jak na môj gust, u jôj zamnôho polonizmuv abo takich słôv, što zvučat jak polonizmy. Ale potum mniê podumałosie, što tam, de autor vyrus — v katolićkum seredoviščy na Vitebščyni — joho mova može byti značno bôlš naturalna i ne takaja vže môcno „pôlśka”, jak vona čujetsie v mojich biłostôćkich ušach. Potum fabuła vtiahnuła mene natôlko, što mova odyjšła na druhi plan.
„Удог” i „Дзень бубна” — to dviê noveli v knižci, kotory autor nazvav прыпавесцямі. Je šče i tretia, kotora zaklasyfikovana autorom jak аповесць. Ja choču zvernuti uvahu čytačôv „Časopisu” same na siêty dviê „prypoviêsti”.
„Удог” — zmrôčna i posupna historyja pro nacijonalne proklatije, pro otručane tiêło i dušu naciji. Historyja začynajetsie prologom u 1831 roci, koli grupu kosyniêruv u odnôj schôdniobiłoruśkuj vjosci, kotory vybiralisie dołučytisie do antyrosijśkich povstanciuv, rosijśka včytelka Piełagieja spojuje otručanoju samohônkoju i zasadžuje v jichniuj vjosci roslinu — ni to korč, ni to derevo — jakaja daje jahody z takoju otrutoju. Kosyniêry na druhi deń rano chvatajut svojiê kosy, ale zamiś toho, kob iti do povstanciuv — počynajut niščyti vsio kruhom sebe v napadi tupoho, dikoho šału. A otrutna roslina za noč pospivaje rozpustiti ni to listki, ni to ihołki, i zostajetsie v tôj vjosci. Daliêj autor perenosit čytača v 60-ty i 70-ty liêta XX st., u tuju samu vjosku. U vjosci zjavlajetsie nasliêdnicia Piełagieji, Natalija, kotora tože znaje strašnu môć otrutnoji rosliny i kotora tak samo jak jeji praprababka nenavidit tutejšy narod. Vona tože odnoho dnia vyšykuje ludiam z vjoski otručany počastunok z płodôv rosliny, kotora za sto liêt z hakom pospiêła dobre rozrostisie. U siêtum perekazi symbolizm „prypoviesti” može pokazatisie zamało vyrafinovanym, ale siła noveli ne v symbolizmi, a jakraz v jeji žôrstkum realizmi. Siúko pokazuje nacijonalnu degeneraciju i hańbu čerez tryvožny drubnici štodennosti.
„Дзень бубна” možna nazvati biłoruśkim prykładom literatury fantasy. Usio diêjetsie v krajini, kotora nazyvajetsie Азёрная Цюханія i v kotoruj hołôvny vojevoda pudymaje svôj kołchozny narod na vujnu proti uhrôv. Podług oficijnoji versiji, uhrê niščat pola z horochom, kotory je nacijonalnym jiêdłom ciuchuv.
Usio diêjanie v noveli pokazane autorom z dvoch raznych perspektyvuv, jakije perekryžovujutsie. Odna perspektyva — to pohlad praciovnici rybołôvnoho kołchozu Kici/Kasi, a druha — pohlad uhrychi Stužki, kotora žyve v tutejšum oziery. Daliêj rozkazuvati, što tam odbyvajetsie, ne budu, kob ne psovati pryjemnosti tym, kotorym siêta knižka popade v ruki. Skažu tôlko, što los oboch hierojiniuv — Kici i Stužki — napovnitsie v „emigraciji”, de obiêdvi zrozumiêjut, što najvažniejšy sens jichnioho istniênia — dati žytie inšuj istoti, kob prodovžyti svôj rôd.

