Шкaда, што Ежы Навасельскага няма на Падляшшы…

Ежы Навасельскі [1923-2011]

Не прыпісваў ён вагі да аўтарства. Карцін не падпісаў. Рэдка даў ім назву. Як быццам хацеў схавацца за сваімі ўласнымі карцінамі і быць як найбольш тоесным з іншым чалавекам. Няшмат чакаў ад свету. Не меў нават свайго пакоя ў Акадэміі выяўленчых мастацтваў у Кракаве, дзе працаваў на працягу дзесяцігоддзяў. Не меў сваёй майстэрні. Маляваў у сябе дома, у пакоі або на кухні. Турбаваўся пра маладых людзей, якія не маглі сабе дазволіць арандаваць майстэрню.

У кампанейскіх кантактах сімпатычны, ветлівы, цёплы, просты. Любіў жартаваць. Меў у сабе спакой, пагляд з боку, – успаміналі ў фільме «Слядамі майстроў. Навасельскі на Падляшшы» тыя, хто яго ведаў. Канчатковыя пытанні ўспрымаў усур’ёз.

«Да вайны я быў фармальна ўкраінцам – выказваўся. – Але падчас вайны, калі я ўбачыў, што нацыянальнасць з’яўляецца прычынай для забівання адзін аднаго, гэтае паняцце перастала мець для мяне якое-небудзь значэнне. Сёння мая радзіма, мая радзіма духоўная – праваслаўе. Культурнае памежжа гэта плавільны кацёл, дзе ўсё трэцца, мяшаецца, ферментуе, выбухае новымі магчымасцямі, якія ніколі не будуць з’яўляцца ў сям’і, дзе бацька і маці адной нацыянальнасці. (…) Я не змог бы жыць у краіне, маналітнай з пункту гледжання культуры і рэлігіі. Я заўсёды быў супраць выраўноўвання межаў па этнічных крытэрыях, таму што тады няма ніякага пранікнення, узаемнага духоўнага ўзбагачэння. Польская культура саспела праз сімбіёз польскіх і рускія стыхій Праваслаўя і рымска-каталіцкай рэлігіі».

У праваслаўі цаніў асабліва бесперапыннае, актуальнае і жывое перажыванне сакруму, у асноўным, праз мастацтва, таму што яно ў ім не разбіта на дзве часткі – на перажыванне эстэтычнае і малітоўнае.

Мастацкі геній, вядомы галоўным чынам з незвычайных карцін, сучасных ікон, манументальных насценных роспісаў з незвычайнай каларыстыкай, іканастасаў, праектаў капліц ці завершанай цэласці – архітэктуры і інтэр’еру уніяцкай царквы ў Белым Бары.

У 1956 годзе Навасельскі прадстаўляў польскае мастацтва на 28. Біенале мастацтва ў Венецыі, тры гады пасля на Біенале ў Сан-Паўла. Удзельнічаў амаль у сотні індывідуальных выставак і больш за 250 калектыўных у Польшчы і за мяжой. Стварыў больш за паўтары тысячы карцін і некалькі тысяч рысункаў. Аднак яго мастацтва выклікала не толькі захапленне, але і рознагалоссе, што паказваецца ў фільме «Слядамі майстроў. Навасельскі на Падляшшы». Фільм Пятра Лазовіка з’яўляецца аповедам пра мастака перш за ўсё праз прызму яго нялёгкіх сувязей з Падляшшам. Прыгадвае постаць мастака народжанага ў 1923 г. у Кракаве з маці каталічкі-полькі аўстрыйскага паходжання і бацькі лэмка-ўніята. Большасць жыцця Навасельскі правёў у Кракаве, але заўсёды блізкае яму, праваслаўнаму з выбару, было Падляшша і яго традыцыі. Яго творы знаходзяцца ў праваслаўных, уніяцкіх і каталіцкіх храмах. Гэтую дзейнасць пачала прапанова супрацоўніцтва, якую склаў яму Адам Сталёны-Дабжанскі, старэйшы калега з кракаўскай царквы. Прыцягнуў ён Ежы да малявання паліхромій у храмах, паколькі мелі яны падобнае бачанне мастацтва, і працавалі яны шмат гадоў… Але рэалізацыі Навасельскага былі часта адкіданыя прыхаджанамі, як залішне сучасныя.

Пэўна, прыхаджане не былі гатовыя да такога бачання святасці. Гэта выходзіла за межы таго, з чым сустракаліся да гэтага часу, што было ім блізкім. Патрабавалі выдалення іканастаса ў Арэшкаве. Падобны лёс спасціг і дзве іконы ў райскіх дзвярах іканастаса царквы ў Кленіках – Дэісус і Апошнюю вячэру (1982) – яны былі не адобраныя вернікамі. Ежы Навасельскі так запамятаў тую сітуацыю: «На праваслаўным Падляшшы, дзе б я ні спрабаваў зрабіць нешта, я сустрэў і сустракаюся з агульным неадабрэннем».

У Гайнаўцы прафесар распрацаваў канцэпцыю архітэктурнага кшталту сабора Святой Тройцы (1979-1981), паводле якога Аляксандр Грыгаровіч выканаў архітэктурны праект. Калі б унутраныя фрэскі былі даручаны Навасельскаму, як гэта было ў першапачатковым плане (праект 1981 г. ), узнікла б камплементарная рэалізацыя. Аднак, не дайшло да памалявання інтэр’еру ў карэляцыі да архітэктуры будынка. Тагачасны настаяцель а. Антоній Дзевятоўскі адмовіўся ад удзелу ў далейшай працы Навасельскага. Выбітная асоба, якая шанавалася не толькі сярод польскіх мастакоў, яшчэ раз сустрэлася з неразуменнем.

Ежы Навасельскі [1923-2011] нарадзіўся і памёр у Кракаве, доўгачасовы прафесар Акадэміі выяўленчых мастацтваў у Кракаве [1962-1993], ганаровы доктар Ягелонскага ўніверсітэта. Мастак, багаслоў, філосаф. Узнагароджаны Вялікім крыжам ордэна адраджэння Польшчы, крыжам камандорскім ордэна адраджэння Польшчы, Залатым медалём «Заслужаны для культуры Глорыя Арціс». Мастак сфарміраваны ў эпосе авангарднага мастацтва сягае па візантыйскі канон, фільтруе яго праз сваю адчувальнасць і свядомасць сучаснага чалавека. Ікона на аснове канону і раней так адважна трактавалася – вялікімі творцамі.

Ежы Навасельскі, як адзіны польскі мастак перанёс мову сучаснага мастацтва ў сферу сакруму. Цытуючы прафесара ксяндза Міхала Яноху, гэта стала магчымым таму, што «праваслаўе не страціла глыбокай сувязі мастацтва з прыгажосцю зразуметай як тэалагічная катэгорыя.» Таму мастак, як адзіны, мог у аўтэнтычны спосаб перанесены свет сучаснага мастацтва ў цэрквы і касцёлы (Себастыян Крок).

…І шкадую, што Ежы няма тут – загаловак выставы ў музеі скульптуры Альфонса Карнага ў Беластоку ( 21.10. – 20.11.2017 г.) пра невядомага Навасельскага – гэта цытата з ліста Тадэвуша Ружэвіча, адпраўленага з Сафіі кастрычніка 1975 г. да Зоф’і і Ежы Навасельскіх. Такі загаловак выставы яго майстра Лявона Тарасэвіча падказала яму Эва Залеўская з музея ікон Супраслі, аўтарка графічнага дызайну выставы.

Лявон Тарасэвіч: «Калі хочаце зразумець творчасць мастака, найлепш пазнаёміцца з яго працамі. Важныя працы. У работах, эскізах жывапісных рэалізацый да роспісаў цэркваў, праектаў іканастасаў ці фантастычных храмаў, якія ніколі не ўзніклі, і, верагодна, ніколі не ўзнікнуць, уся праўда пра мастацтва і веру Ежы Навасельскага. Менавіта таму гэта выстава з’яўляецца такой захапляльнай. Назва трапляе ў кропку. Я таксама шкадую, што Навасельскага няма тут, на Беласточчыне, у такім вымярэнні, у якім павінен быць. Хаця б Свята-Троіцкая царква ў Гайнаўцы – яго праекты былі ў пэўным сэнсе яе пачаткам. А бачыў яе ў васільковых танах. Царква была ажыццёўлена архітэктарам Аляксандрам Грыгаровічам з Познані. Але, верагодна, яны распрацавалі яе разам, яны былі сябрамі, так калісьці працавалася. Навасельскі канчаткова не напісаў паліхроміі ў Гайнаўцы. Калі я размаўляў пра гэта, яшчэ будучы студэнтам, з тагачасным святаром царквы ў Гайнаўцы, пачуў: «Не будзе маляваць у нас нейкі п’яніца» і ён паказаў палотны, якія, на яго думку, былі лепшыя і павінны былі быць прылепленыя да сцяны. Я не быў у стане растлумачыць яму, што карціны нельга прыклейваць да сцяны, таму што паміж сцяной і палатном развіваюцца грыбы.

Тарасэвіч гатовы вярнуць гайнаўскай царкве паліхроміі запраектаваныя Навасельскім. – Я прапаную свае паслугі, калi б толькi такая прапанова прагучала. Калі б толькі была згода гайнаўскай праваслаўнай супольнасці і епіскапа.

Творчасць багаслова і мастака Навасельскага немагчыма адарваць ад тэалогіі (Фота Міры Лукшы)

На выставе можна ўбачыць два праекты паліхромій гайнаўскай царквы (былі, відаць, варыянты ружовыя і жоўтыя). Ёсць акварэлі 1941 і 1947 гадоў. Ёсць рысунак партрэта архітэктара гайнаўскай царквы Грыгаровіча, які пазней паслужыў да напісання іконы святога Георгія. Ёсць эскізы незвычайнай царквы ў Белым Бары (Заходне-Паморскае ваяводства), якая мае незвычайную афарбоўку – цёмна-зялёны інтэр’ер, чорныя калоны, а іканастас мае інтэнсіўна чырвоныя элементы. На выставе таксама можна ўбачыць, у прыватнасці, шматколерныя эскізы паліхроміі выкананы на партале перад праваслаўнай царквой па вуліцы Шпітальнай у Кракаве. – Была створаная адмыслова для вянца айца Генрыка Папроцкага ў 1977 годзе. Гэты праваслаўны святар, багаслоў і аўтарытэт на веданні ўсходніх літургій быў даўнім сябрам Ежы Навасельскага. Айцец Генрык Папроцкі падкрэслівае асаблівае месца рысунку ў працах Навасельскага. Нават невядома, колькі гэтых эскізаў было створана..

– Неўзабаве пасля заканчэння школы Ежы Навасельскі пачаў «практыкаваць руку». Гэта было зроблена шляхам рысавання – найперш з дапамогай лінейкі, талеркі, трыкутніка рысаваў прамыя, выгнутыя лініі, колы і трыкутнікі. Затым, пасля многіх месяцаў такіх штодзённых практыкаванняў, ён пачаў маляваць без дапамогі якіх-небудзь мерак. Ён дасягнуў у гэтым дзіўнае майстэрства, і крытыкі вынайшлі тэрмін «простая лінія Навасельская». Любы, хто меў прыемнасць бачыць, як прафесар малюе, а яшчэ лепш – працаваць з ім пры нейкай паліхроміі, быў не так моцна здзіўлены, а проста ашарашаны тым, што бачыў. Контуры будынкаў ці постацей, німбы, зморшчыны на шатах узнікалі з аднаго мазка. І заўсёды быў выдатныя, не патрабуючыя паправак, – адзначаў а. Папроцкі. Прафесар усё жыццё «практыкаваў руку». Штодня паўставала, па меншай меры, некалькі малюнкаў, праектаў цэркваў, алтароў, запамятаных з прагулак будынкаў або пейзажаў. Гэта была велізарная праца, якую сам прафесар вельмі цаніў. Ён сказаў, што з дапамогай такіх практыкаванняў можна дасягнуць пэўны ўзровень вельмі карысны для малявання карцін або роспісаў. Займаючыся творчасцю Ежы Навасельскага трэба звярнуць увагу на рысункі, якія сам прафесар трактаваў вельмі сур’ёзна. Што мы можам убачыць дзякуючы прафесару Лявону Тарасэевічу, гэта толькі маленькая частка малюнкаў, зробленых Навасельскім. Добра, аднак, што гэта выстава ўвянчалася поспехам, таму што яна дазваляе адсочваць, як на працягу многіх гадоў прафесар рысаваў свае «лініі Навасельскія». Калі глядзім гэтыя малюнкі, мы ля вытокаў творчасці аднаго з найвялікшых мастакоў сучаснасці.

Скуль Навасельскі ў нас?

Ежы Навасельскі – мастак выключнага значэння ў польскім мастацтве. Бескампрамісны ў сваёй эстэтыцы жывапісу, народжанай з заглядзення ў ікону, можа больш «прасякнутай іконай». Як творца такога фармату, кракавянін, прафесар Кракаўскай Акадэміі прыгожых мастацтваў, незвычайная асоба, звязаная з авангардам, апынулася ў нас на Падляшшы і абавязаўся выконваць працу для праваслаўнай царквы тут? Выбраў ён Праваслаўе.

Нарадзіўся ў 1923 годзе ў Кракаве, у змешанай сям’і – маці каталічка з аўстрыйскім радаводам, бацька грэка-католік, лэмка. «Я вырас трохі пустэльнікам». У 1941 г. канчае 18 гадоў, становіцца студэнтам польска-нямецкай Дзяржаўнай школы прыкладнога мастацтва., якая, хоць як прафесійная рамесная школа абучае па акадэмічным курсе. Школу закрываюць у 1943 г, але Ежы знаходзіцца ўжо у львоўскім уніяцкім манастыры студытаў на паслушанію, працуе ў прыманастырскіх іканапісных майстэрнях, з патрабаваннем працы паводле старых візантыйскіх узораў. Страшныя падзеі ваеннага перыяду таксама адціснуліся на ўражлівасці мастака. Страшныя сведчанні ўплываюць на тое, што ёсць момант сумневу ў веры. Пасля ўваходзіць у мастацкае авангарднае жыццё. І раптам вяртаецца да веры. Выбірае праваслаўе.

У 50-я гады Адам Сталёны-Дабжанскі прапануе Навасельскаму ўдзел у маляванні паліхроміі ў цэрквах і касцёлах. На Падляшшы працуюць разам над паліхроміяй царквы ў Гарадку. На самай справе Сталёны-Дабжанскі задае тон цэласці, а Навасельскі, Крысціна Звалінская, Тэрэса Рудовіч і Марыян Важэха з’яўляюцца выканаўцамі яго праекту. Створаная паліхромія ўражвае да сёння. Можна ўбачыць у гэтай паліхроміі руку розных мастакоў, але ў цэлым карціна ўнікальная. Прыём эстэтыкі, аднак, не быў такі відавочны, ад самага пачатку. Людзям было цяжка прывыкнуць да так «па-рознаму напісаных» постацей святых. Людзі выхаваныя з дзяцінства на эстэтыцы абразоў дзевятнаццатага стагоддзя ў неарасійскай манеры, спадзяваліся «харошых», рэалістычных малюнкаў. Але тут дапамагло благаславенне мітрапаліта Васіля, які падтрымліваў бачанне мастакоў.

Яшчэ некалькі разоў Навасельскі будзе працаваць на Падляшшы. Са Сталёны-Дабжанскім выканаюць вялікую паліхромію драўлянай царквы ў Міхалове [1954]. Супольнай таксама будзе праца над паліхроміяй упрыгожваючай інтэр’ер неіснуючай Праабражэнскай царквы на святой гары Грабарцы. Малюнкі былі зробленыя ў перыяд з 1961 па 1963 год пад кіраўніцтвам Сталёны-Дабжанскага. Навасельскі працаваў з Баляславам Алешкам. На жаль, больш не ўбачым тае паліхроміі – тая царква згарэла ў 1990 годзе [новая асвечана ў 1998 годзе]. Навасельскі са Сталёны-Дабжанскім таксама выканалі паліхроміі першай намагільнай царквы святога Ільлі на Дайлідах. У 1953 г. мастак зрабіў выявы ў грабной капліцы Рыдыгераў. Гэтых фрэсак таксама больш не ўбачым – падчас працы па аднаўленні архітэктуры царквы ў 1963-1970 гадах былі яны замаляваны.

Творчасць багаслова і мастака Навасельскага немагчыма адарваць ад тэалогіі. Яго сяброўства з айцом Юрыем Клінгерам дае плён не толькі ў багаслоўскім дыскурсе, мастака запрашаюць да выканання першай самастойнай паліхроміі ў царкве ў Кентшыне [1954], дзе айцец Клінгер быў настаяцелем. Пакуль інтэр’ер запоўніцца паліхроміяй, праводзяць яны размовы пра іканаграфічную праграму інтэр’еру. Таксама пазнейшыя творы Навасельскага выяўляюць гармонію на многіх узроўнях: паслядоўнай багаслоўскай праграмы, уяўлення і ўмеласці выконвання манументальных форм, адчувальнасці да ўздзеяння колеру.

На Падляшшы ёсць некалькі месцаў, дзе ёсць праекты Навасельскага. Можаце ўбачыць у могілкавай царкве Усіх Святых у Гайнаўцы іканастас яго аўтарства [1966], і ў баптыстэрыі царквы. святога Архангела Міхаіла ў Бельску-Падляшскім паліхроміі выкананыя па праекце мастака [1985]. Але рэалізацыі таго цалкам унікальнага праекта быў нанесены ўрон.

Пётр Лазовік – аўтар дакументальнага фільма «Па слядах майстроў. Навасельскі на Падляшшы» і праф. Лявон Тарасэвіч (Фота Міры Лукшы)

У 60-я гады айцец Лявонцій Тафілюк [стваральнік Іканаграфічнай школы ў Бельску-Падляшскім], які лічыць сябе вучнем Навасельскага, запрасіў майстра да запраектавання інтэр’еру і выканання іканастаса ў царкве Ушэсця ў Арэшкаве. Навасельскі абавязаўся арганізаваць інтэр’ер гэтага невялікага драўлянага храма. Па яго словах сцены мелі быць пакрыты шэрай тканінай, пафарбаваны ў блакітна-верасовай танацыі, а панэль – у цёмна-сіні, характэрны Навасельскаму, «мармурковы» ўзор, а столь – белая, у зоркі. Сам іканастас у рэзанансных двух колерах: дамінуючыя блакіты, праз глыбокія сапфіравыя тоны, светлыя адценні і інтэнсіўны, насычаны чырвоны колер. Іканастас не быў адобраны прыхаджанамі. Сапраўды, іконы Навасельскага не прыставалі да малюнкаў, якія ёсць у большасці храмаў на Падляшшы. Яны не мелі нічога агульнага з абразкамі, часта сустракаемымі ў цэрквах: іконамі далёкімі ад канону, у гладкай рэалістычнай апрацоўцы, у стылі неарасійскім, далёкім ад кананічнай апрацоўкі. Айцец Лявонцій (за К. Чэрні*) гэтак успамінаў, што здарылася ў Арэшкаве: «Прафесар гэта Прафесар і ведае, што шлях да ісціны вельмі складаны. У Арэшкаве гэта была мая віна, я быў лішне ўпэўнены, што людзі прымуць гэта, я прывёз, паставіў для праверкі – і некаторыя казалі: – Як будуць такія іконы, дык мы не пойдзем у царкву! І ўсё знявечылі… (…) Дэкор усёй царкоўкі таксама меў быць па праекце Прафесара. Было так прыгожа! А цяпер усё забілі фібралітам, а іканастас…такі ёсць які ёсць». Ежы Навасельскі: «У апошні час, да прыкладу, настаяцель з Кленік прасіў мяне напісаць іконы для новага іканастаса. Я папярэджваў яго, што мае іконы на гэтай тэрыторыі не адабраюцца людзьмі. Настаяцель усё ж настойваў на. І я пачаў пісаць. І гэта было так, як я прадказваў – дзве іконы, якія я напісаў, сустрэліся на месцы з неадабрэннем, атрымаў я ад настаяцеля тэлефон каб спыніць працу, гэта яшчэ адзін доказ таго, што мае іконы на гэтым абшары заўчасныя. Людзі не гатовыя да іх (…) Балюча мне больш за ўсё, што ў праваслаўных храмах у Польшчы я нічога не магу (з некаторымі выключэннямі) рабіць, а на гэтым мне найбольш залежыць. А на іншай тэрыторыі, касцельнай, хочуць майго пісання і тых праваслаўных каштоўнасцяў, якія я ўяўляю.» (К. Чэрні, стар. 132)

І ў 1970 годзе гайнаўскі васількова-«сапфіравы іканастас» канчаткова знайшоў сваё месца ў Кракаве ў праваслаўным прыходзе Успення Божай Маці – у капліцы трапезнай Усіх Святых, якой інтэр’ер аздоблены насценным роспісам, зробленым Навасельскім. На самай справе, нават пасля многіх гадоў, можна сказаць, што авангард і ікона – рызыкоўнае спалучэнне. Але да сёння працы Навасельскага з’яўляюцца свежымі, смелымі і ўнікальнымі. Атрымальнікі рэагуюць вельмі жыва. Ад захаплення да свайго роду адсутнасці разумення «такіх іншых» ікон – нягледзячы на прызнанне і славутасць мастака ў свеце.
Лявон Тарасэвіч: «Гэта быў мой майстар, вельмі важная постаць у маім жыцці. З часу нашай сустрэчы на Грабарцы я прыязджаў у Кракаў хоць на паўгадзіны, каб пагаварыць з ім – тады можна было працягваць жыць на Беласточчыне, у «варшаўцы», быць у стане ўвогуле працаваць. На маю выставу ў Kшыштафорах прыходзіў ён некалькі разоў. Пасля я атрымаў Узнагароду імя Навасельскіх .А потым, як гэта часта бывае ў жыцці, было запозна. Я ўжо меў падрыхтаваныя дошкі для ікон, якія ён меў пісаць. На жаль, ён захварэў. Да сёння я трымаю тыя дошкі дома. І гляджу на іх часта».

Прафесар Лявон Тарасэвіч выказаў думку пра стварэнне музея Навасельскага на Падляшшы. Аднак аўтарка біяграфіі мастака Крыстына Чэрні не падтрымлівае такую задуму: «На Падляшшы яго твораў мала. Яго тут не ўспрымалі, не адабралі, не падабаўся ім і не разумелі яго – зашмат сучаснага, авангарднага. Большасць твораў, якія рабіў тут, або засталіся на этапе праекту, або былі адкінуты, перанесены ў Кракаў. Мяркую, што яго месца – у Кракаве».

 

Міра Лукша

 

*Krystyna Czerni, Nietoperz w świątyni. Biografia Jerzego Nowosielskiego, wydawnictwo Znak, Kraków 2011.
*Krystyna Czerni, Nowosielski w Małopolsce. Sztuka sakralna, Kraków 2015, s. 124.

Чартапалох!

 

Лекі з поля і лесу


Д’яблава рабро, ostrożeń warzywny (Cirsii oleracei Herba),  бадзяк, чартапалох па-нашаму мае цудоўную і проста магічную моц! Сапраўды, выкарыстоўваўся здаўна ў магіі. Лічылася, што мае ён ахоўныя сілы і адчыньвае загаворы і праклёны. Гэту расліну выкарыстоўвалі чараўніцы! Прыбіраў ён чары, навеяныя злымі людзьмі. Ванна з адварам асвяжае, «цягне» хваробы і злых духаў з цела. Пасля купання ў адвары чартапалоху ў ванне застаецца «смецце», пясок ці нават нейкае жэле, на паверхні вады з’яўляюцца нейкія тлустыя плямы. Пасля ванны здаровага чалавека «без праклёнаў» вада празрыстая і не мяняе свой знешні выгляд. Ваду з балеі вылівалі на скрыжаванні дарогі ці ў адасобленае месца, каб  «хвароба не пайшла да іншых». У ванну часам дадавалі дробку солі ці святой вады.

Настойкай чартапалоху можна прамываць твар і рукі, без выкарыстання мыла, таму што мае ён ачышчальнае дзеянне. Для таго, каб атрымаць настой, 1 сталовую лыжку травы заліць адным кубкам кіпячай вады і варыць каля 15 хвілін. Працадзіць і ўліць у ванну. Або заліць кіпнем, настаць і выпіць. Смачна і карысна!

Можа займаць значныя прасторы лугоў. Раней ён лічыўся пустазеллем, бо расце буйна,  «топіць» суседнія расліны. Лёгка есца быдлам. Для корму падыходзяць толькі маладыя расліны – яны ўмацоўваюць стрававальную сістэму жывёл. Коні, якіх кармілі маладым чартапалохам, мелі гладкую і бліскучую скуру. Расліна даволі распаўсюджаная ў нас. Расце ў лесе на лугах, на палях, на пашах, аблагах, рачных далінах. Любіць вільготную глебу. Верхняя частка расліны і лісця ахінае бутон кветкі, жоўта-зялёнага колеру.  Зелле збіраць у перыяд цвіцення або плоданашэння. Найлепш збіраць лісце і верхнія часткі парасткаў, таму што сцёблы цяжкія і доўга сохнуць. Зелле даступнае ў крамах з лячэбнымі зёлкамі (ostrożeń warzywny).

Па дадзеных літаратуры, зелле чартапалоху можа  быць выкарыстана дадаткова для ачысткі ад таксінаў. Прадухіляе галаўныя болі, выпадзенне валасоў і перхаць. Ванна асвяжае, выцягвае  хваробу з арганізму…

Актыўныя інгрэдыенты чартапалоху складваюць па меншай меры, 7 флаваноідаў, м.інш. лінарын, пекталінарын, трытэрпены, фітастэрыны, дубільныя рэчывы, пектын, вуглевадароды, смолы, эфірныя алеі і мінеральныя солі.

Выкарыстанне ў медыцыне. Чартапалох мае ўласцівасці дэтаксыфікацыі і жаўцягонныя. Фенольныя кіслоты і флавонаіды абараняюць ад цырозу печані і яе стлушчэння. Выкарыстоўваецца ў прафілактычным лячэнні жоўцекамянёвай хваробы, запаленні печані і жоўцевага дэфіцыту. Адносіцца таксама да запаленчых захворванняў дванаццаціперснай кішкі, страўніка, узмацняе рэгенерацыю клетак печані. Мае проціпухлінныя ўласцівасці. Падтрымлівае абмен рэчываў, паскарае выдаленне шкодных рэчываў з арганізму. Зніжае ўзровень цукру ў крыві. Дзейнічае супраць запаленняў у страўнікава-кішачным тракце. Паніжае залішні рост кішачнай флоры, рэгулюе ўспрыманне рэчываў у тонкім кішэчніку. У народнай медыцыне выкарыстоўваюць яго як сродак супраць рэўматычных захворванняў і для паляпшэння стрававання. Мыццё валасоў у адвары  прадухіляе аблысенне. Выкарыстоўваўся пры хранічных скурных захворваннях, лячыў запаленне вачэй і насавых бакавых пазух. Валодае антыбактэрыяльнымі і супрацьгрыбковымі  ўласцівасцямі. Экстракты выкарыстоўваюцца нават у якасці фактараў, якія падтрымліваюць лячэнне рака.

Ужыванне ў кухні. Карэнішчы і маладыя расліны – смачная гародніна. Іх можна ўжываць цэлыя звараныя, рыхтаваць як гародніну або свежараздробнены і выкарыстоўваць у якасці дадатку да салат. Мае высокую пажыўную каштоўнасць, у сухім рэчыве ёсць бялок, кальцый, калій і магній. З насення можа быць атрыманы алей. У часы голаду зелле чартапалоху ўжывалі як гародніну. Маладыя галінкі і лісце выкарыстоўвалі для прыгатавання баршчу.

Ужыванне ў фармацэўтыцы. Выкарыстоўваецца ў фармацэўтычных і касметычных прэпаратах для паправы стану скуры. На працягу сотняў гадоў трактаваўся  як натуральны антыбіётык, які выкарыстоўваўся пры запаленнях і скурных захворваннях. (лук)

 

Працяг будзе

Латышскія беларусы

Алена Лазарава – беларускі дэпутат латышскага Сейма

Прадстаўніца Саюза беларусаў Латвіі Алена Барысаўна Лазарава абрана дэпутатам XII Сейма Латвіі. У цяперашні час у Латвіі пражывае каля 70 тысяч беларусаў. Гэта другая па колькасці нацыянальная меншасць Латвійскай Рэспублікі. У розных гарадах краіны актыўна працуюць 15 таварыстваў, якія ўваходзяць у склад Саюза беларусаў Латвіі. Алена Лазарава намеснік старшыні гэтай арганізацыі, кіраўнік найстарэйшага Рыжскага беларускага таварыства «Прамень», член Кансультатыўнага камітэта прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў Міністэрства культуры Латвіі і дэпутат Сейма.

– Гісторыя беларускага руху ў Латвіі досыць працяглая, – расказвае А. Лазарава. – У 90 я гады ХХ стагоддзя ўтвараліся таварыствы, праходзілі ўстаноўчыя сходы. У ліку першых утварыліся беларускае грамадства «Прамень» у Рызе і культурна-асветніцкае таварыства «Уздым» у Даўгаўпілсе. Затым ў 1999 годзе былі створаны Ліепайская беларуская суполка «Мара» і Вентспілскае беларускае таварыства «Прамень» у Рызе і культурна-асветніцкае таварыства «Уздым» у Даўгаўпілсе. Затым ў 1999 годзе былі створаны Ліепайская беларуская суполка «Мара» і вентспілскае беларускае таварыства “Спадчына”. У 2003 годзе ўзнікла ідэя аб’яднацца і тады было зарэгістравана грамадскае аб’яднанне Саюз беларусаў Латвіі. Існуючыя на той момант чатыры беларускія таварыствы сталі яго заснавальнікамі. На сённяшні дзень у Саюз беларусаў Латвіі ўваходзяць 15 таварыстваў, якія працуюць у розных гарадах Латвіі. Насычанае жыццё латвійскіх беларусаў у прыгранічным з Беларуссю рэгіёне Латгальскім – тут працуюць 9 арганізацый. Вялікую падтрымку ў іх працы ажыццяўляюць самакіраванне і Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе.

Галоўныя напрамкі дзейнасці СБЛ гэта развіццё самасвядомасці беларусаў, якія жывуць у Латвіі, арганізацыя новых беларускіх таварыстваў, папулярызацыя і развіццё беларускай культуры, мовы і традыцый. А таксама праца з моладдзю, супрацоўніцтва з Рыжскай асноўнай беларускай школай імя Янкі Купалы, выпуск газеты беларусаў Латвіі «Прамень». Для іх важна таксама ўмацаванне іміджу Рэспублікі Беларусь у Латвіі і развіццё сувязяў паміж Латвіяй і Беларуссю ў розных напрамках.

Калектыў «Надзея» з Таварыства «Прамень» заваяваў публіку ІІІ Фестывалю мастацтваў беларусаў свету ў Мінску (7 – 11.09.2017) (Фота Міры Лукшы)

Вялікім дасягненнем Саюза беларусаў Латвіі з’яўляецца аб’яднанне беларусаў і стварэнне новых таварыстваў, пашырэнне сваёй дзейнасці ў розных гарадах Латвіі. У тым, што сёння ў яго склад уваходзіць 15 таварыстваў, заслуга менавіта гэтага аб’яднанне і яго кіраўніцтва. Важную ролю ў стварэнні таварыстваў Луды, Крас лавы, Зблекне, Слабакіслае, Ві ляны, Праліней ў свой час адыграла Рыжскае беларускае таварыства «Прамень”, яго актыў і ансамбль беларускай песні «Надзея». Стварэнню таварыстваў спрыяла правядзенне Дзён беларускай культуры, якія пачалі праводзіцца з 2011 года. Гэта была ініцыятыва Алены Лазаравай і дзякуючы ёй з’явіліся новыя беларускія таварыствы ў гарадах Зілупе, Дагда, Елгава. У 2014 годзе ў склад Саюза беларусаў Латвіі ўступіла славянскае таварыства «Узоры» з горада Ліваны. Мерапрыемствы Дзён беларускай культуры маюць творчую і пазнавальную аснову. Яны прысвечаны класікам беларуская літаратуры, выдатным падзеям і асобам. Адметная асаблівасць гэтых мерапрыемстваў у тым, што ў іх удзельнічаюць не толькі беларускія, але і латышскія калектывы, іншыя таварыствы нацыянальных меншасцяў горада, прыязджаюць беларускія калектывы з розных гарадоў Латвіі і замежжа. Заўсёды арганізатары і жыхары горада рады сустрэчы з выдатнымі калектывамі з самой Беларусі. Гэтая традыцыя працягваецца. Дні беларускай культуры сталі асновай актыўных зносін, абмену вопытам, наладжвання сяброўскіх сувязяў і, галоўнае, умацавання даверу і пазітыўнага іміджу Рэспублікі Беларусь у Латвіі.

Трэба ўспомніць і пра друкаваныя выданні. У 2010 годзе Саюз беларусаў Латвіі выдаў Беларуска-латышскі і латышска-беларускі слоўнік, на аснове чарнавых матэрыялаў выбітнага філолага-беларусісткі Латвіі Мірдзы Абалы. Гэта легендарнае выданне, якім ганарацца беларусы Латвіі. Аўтарскае права на выпуск слоўніка афіцыйна на аснове дагавора перадаў ім сын Мірдзы Абалы разам з усімі матэрыяламі. Гэта быў рукапіс, складзены ў дзве скрыні. Мірдзы Абала працавала над імі больш за 20 гадоў і гэтая праца магла б і застацца ляжаць у скрынях. Алена Лазарава ад імя Саюза беларусаў Латвіі напісала праект у Рыжскую Думу і быў ён падтрыманы. Менавіта дзякуючы фінансавай падтрымцы Рыжскай Думы і спонсарскай дапамогі фірмы «Ільгюціемс» удалося выдаць слоўнік. Вялікую працу прарабіў Інстытут мовы і літаратуры імя Янкі Купалы і Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Менавіта на яго плечы легла асноўная праца па наборы слоўніка і яго карэктуры. Вялікую арганізацыйную працу па рэалізацыі праекта прарабіла старшыня Саюза беларусаў Латвіі Валянціна Піскунова. Дзякуючы яе энергіі былі вырашаны многія пытанні.

– Гэты слоўнік сапраўды цудоўны прыклад супрацоўніцтва дзвюх дзяржаў. Ні адна грамадская арганізацыя не можа пахваліцца такім дасягненнем. Зараз гэтае выданне служыць цудоўным падарункам і мае вялікае значэнне для філолагаў дзвюх краін, а таксама людзей, якія вывучаюць нашы мовы. Таксама хачу ўспомніць яшчэ адну нашу кнігу, выдадзеную ў 2004 годзе па матэрыялах канферэнцыі «Латвiя-Беларусь. Дыялог дзвюх культур», якая аб’яднала выступы вучоных дзвюх краін – Латвіі і Беларусі. У кнізе сабраны цікавы гістарычны матэрыял аб беларусах Латвіі. Былі праведзены таксама ў 2003 і 2007 гадах Міжнародныя фэсты з удзелам творчых калектываў Латвіі, Літвы, Эстоніі, Беларусі, а ў 2005 годзе вечар творчасці старшыні Саюза кампазітараў Беларусі Ігара Лучанка з удзелам Раймонда Паулса, Вольгі Пірагс, творчых калектываў беларусаў Латвіі, Літвы, Эстоніі. У 2004 годзе – вечар беларускага раманса і вечар беларускай паэзіі. У 2006 годзе – дзіцячы фестываль «Маленькія Зорачкі», а ў 2008 годзе – юнацкі фестываль пад дэвізам «Любі Латвію, помні сваю Спадчыну!». У 2010 г. пастаўлены фільм пра жыццё і дзейнасць беларускай дыяспары Латвіі. Праведзены святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 5-годдзю Саюза беларусаў Латвіі (2008 год) і 10-годдзю ў 2013 годзе, 15-годдзю газеты беларусаў Латвіі «Прамень» (2009 год) і 20-годдзю ў 2014 годзе. У 2010 годзе была праведзена канферэнцыя «20 гадоў станаўлення і развіцця беларускага руху ў Латвіі». У 2015 г. Саюз беларусаў Латвіі правёў значнае мерапрыемства з удзелам трох краін: Латвіі, Эстоніі і Беларусі – Канферэнцыю аб ролі нацыянальных меншасцяў у развіцці дзяржавы. Па яе выніках напісаны рэкамендацыі ў сферы інтэграцыі і былі накіраваны ў адпаведныя дзяржаўныя ўстановы і прэзідэнту Латвіі. У 2016 г. быў праведзены Круглы стол на тэму «Захаванне нематэрыяльнай спадчыны нацыянальных меншасцяў у Латвіі» з удзелам экспертаў Латвіі, Беларусі і Расіі.

Валянціна Піскунова – старшыня Саюза беларусаў Латвіі (Фота Міры Лукшы)

У чым складаюцца асноўныя задачы Саюза беларусаў Латвіі на сучасным этапе? Адна з галоўных – прыцягваць моладзь у дзейнасць таварыстваў. У 2014 г. Алена Лазарава прапанавала пачаць праводзіць конкурс даследчых работ «Беларусы Латвіі. Мінулае і сучаснасць ». Да ўдзелу ў ім запрасілі не толькі беларускія згуртаванні, але і моладзь, школьнікаў старэйшых класаў латышскіх школ. За тры гады правядзення конкурсу сабраны 53 працы, многія з якіх маюць вялікую гістарычную каштоўнасць. Цікавыя матэрыялы атрымалі таксама ад гісторыкаў, навукоўцаў, супрацоўнікаў музеяў, навуковых устаноў Латвіі і Беларусі. Члены журы ацанілі глыбіню даследаванняў, ілюстрацыйны матэрыял, у школьных працах важны цікавасць дзяцей да вывучэння гісторыі дзвюх краін, гісторыі сваёй сям’і. Конкурс мае тры намінацыі «Беларусы Латвіі. Цікавыя асобы »,« Беларуская культура і гісторыя Латвіі », «Беларускія традыцыі маёй сям’і ». Вельмі важна, каб людзі пісалі пра гісторыю сённяшнюю, гісторыю мінулую, не забывалі свае карані. Каштоўны кожны ўдзельнік конкурсу. Да арганізацыі конкурсу ў мінулым годзе далучыўся Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка, заключаны дагавор аб супрацоўніцтве з выданнем «Латышы і беларусы. Разам скрозь стагоддзі ». Лаўрэаты конкурсу сёлета паехалі па запрашэнні дэпутата Еўрапарламента Андрэй Мамыкін ў Брусель. Варта распавесці яшчэ аб адным выдатным праекце, які пачаўся ў мінулым годзе. Гэта вышыванне ўсімі згуртаваннямі Саюза беларусаў Латвіі беларускага ручніка. Кіраўнік Рыжскага беларускага таварыства «Прамень» Алена Лазарава прапанавала вышыць агульны для ўсіх беларускіх таварыстваў ручнік і ўзялася за рэалізацыю гэтай ідэі.

– Была зробленая вельмі вялікая праца – пачынаючы ад распрацоўкі ідэі вышыўкі, гармоніі малюнка і размяшчэння яго на тканіне. Падчас падрыхтоўкі даводзілася не толькі творча працаваць, але і матэматычна – разлічваць усе тонкасці. Кожнае таварыства вышые на ім сваю назву і горад, у якім яно знаходзіцца. Побач з назвай будзе вышыты беларускі арнамент. Пры размяшчэнні ручніка на сцяне павінны быць бачныя ўсе назвы. Вырашылі, што размяшчацца таварыствы будуць у парадку іх ўступлення ў Саюз беларусаў Латвіі. Спачатку заснавальнікі Саюза – гэта Рыжскае беларускае грамадства “Прамень”, Даўгаўпілскае культурна-асветніцкае таварыства «Уздым», ліепайская беларуская суполка «Мара», Вентспілскае беларускае грамадства «Спадчына», потым усе астатнія. Праца вядзецца ў супрацоўніцтве з Мінскім прадпрыемствам «Тэатральныя майстэрні».

Лазарава займалася падборам тканіны – спыніліся на льняным палатне Аршанскага льнокамбіната, у Мінску абмеркавалі макет, падабралі колер нітак для вышывання. І вось надышоў момант, калі я прывезла з Беларусі выраблены і падрыхтаваная для вышывання тканіны ручнік. Увесь арнамент нанесены на яго ў выглядзе кропак. Завяршылася вельмі вялікая падрыхтоўчая праца. Усе ўдзельнікі праекта падпісалі Пагадненне, дзе апісаны ход праекта і складзены графік перадачы ручніка. Льняны ручнік мае даўжыню 7 метраў.

– Вышыванне ручніка – агульная справай, сімвал яднання і дружбы, а таксама сімвалічнае пажаданне ўсім святла, любові і дабрабыту. Саюз беларусаў Латвіі да вышывання ручніка запрашае ўсіх сяброў як у Латвіі, так і замежных. Разам з ручніком па гарадах Латвіі будзе прытрымлівацца і Памятная кніга, у якой свае запісы можа пакінуць кожны, хто будзе ўдзельнічаць у стварэнні гэтага ўнікальнага вырабу ручной працы. Паралельна будзе рабіцца таксама другі аналагічны ручнік, які пасля закрыцця праекта будзе падораны ў адзін з музеяў Рэспублікі Беларусь. Пасля ручнік са сталіцы Латвіі пачне свой шлях па розных латвійскім гарадах: Ліепая, Вентспілс, Даўгаўпілс, Екабпілс, Елгава, Резекне, Краслава, Прейлі, Віляны, Дагда, Лудза, Зілупе, Ліваны, каб да сярэдзіны 2018 года вярнуцца назад у Рыгу. 2018 год – юбілейны год не толькі для Латвіі, а таксама для Саюза беларусаў Латвіі, які адзначыць сваё 15-годдзе. Зараз латвійскі беларускі ручнік ужо вышыла 9 таварыстваў. 8 ліпеня 2017 года Резекненскае беларускае грамадства «Сузор’е» ўрачыста перадало яго Лудзенскаму беларускаму грамадству «Крынiца».Ручнік стане беларускім падарункам Латвіі да яе стагоддзя, сімвалізуючы дружбу і агульную працу людзей розных нацыянальнасцяў, якія жывуць у Латвіі. Бо ручнік – гэта сімвал сувязі часоў і пакаленняў, ахоўнік і абярэг, сімвалічнае пажаданне дабра і росквіту.
Калі казаць пра ролю Саюза беларусаў Латвіі ў нараджэнні кантактаў з Беларуссю, то гэта арганізацыя, якая карыстаецца даверам і аўтарытэтам як у Латвіі, так і ў Беларусі, з’яўляецца выдатным медыятарам у фарміраванні і вырашэнні многіх пытанняў. Ва ўсіх беларускіх таварыства ёсць прадпрымальнікі. Так, напрыклад, і ў фірме «Ільгюціемс», якую ўзначальвае старшыня Саюза беларусаў Латвіі Валянціна Піскунова і ў якой А. Лазарава працавала кіраўніком па развіцці бізнесу, ужо больш за 25 гадоў паспяхова прадстаўляе тавары будаўнічай галіны Рэспублікі Беларусь на латвійскім рынку.

– Непасрэдныя сустрэчы – гэта заўсёды шлях адкрытага абмену думкамі і нараджэння новых ідэй, – тлумачыць Алена Лазарава..– Хачу падкрэсліць, што калі мы гаворым пра дыяспары, то ў першую чаргу мы маем на ўвазе культурныя сувязі дзвюх краін. Калі мы гаворым пра развіццё эканамічнага супрацоўніцтва – маем на ўвазе супрацоўніцтва, якое фармуецца не па прынцыпе нацыянальнасці, а па прынцыпе узаемных інтарэсаў.

 

Міраслава Кастанчук

Пушчанскія падрубкі і падробкі

– Не буду гэтага чытаць, бо гэта балбатня якая абгрунтоўвае ўмяшананне прагных леснікоў у жыццё першабытнай пушчы! – інфармуе мяне адна з нашых любіцелек прыроды. – Яны сякуць лес, кажучы што ваююць з караедам, а напаўняюць сабе кашалёк!

– Драўніна перажэртая караедам надаецца толькі на апал. Ніхто не збудуе з яе дому, не зробіць мэблі.

– Гэта такія ж ідыятызмы, такі як тлумачэнне катастрофы пад Смаленскам выхлапамі самалётаў і штучнымі хмарамі, а ў выніку выбухам! Сціхні, баба!

– А ты ў сваіх тэкстах вядзеш палітыку таго эколага толькі з матурай ды маніпулюеш штослова, пішучы ў чужамоўі «спантаннае» збіранне галасоў у абарону працы леснікоў, «(не)залежныя эксперты – вядома, ад Дзяржлясоў, «таямнічая група» вядома адкуль, а тыя зноў «вынаходзяць» дарогі ў пушчы паўз якія можна зрэзваць паражаныя караедам дрэвы, калі тыя дарогі-трыбы маюць па чатырыста гадоў! Уводзіш у зман чытачоў! Маніпулюеш!

– А ты лепш пачытай, што яны думаюць аб гэтых паганых лесніках у сваіх каментарах!

– А ты чаму не пайшоў на дыскусію ў «Фаме» ў Беластоку паміж леснікамі і эколагамі? Баішся, што паявяцца ў цябе сумненні?

– А пані павінна больш дбаць аб чысціню польскай мовы, пішучы пра чысціню асяроддзя! Робіш пані здымак над пнём голай пасля караеда больш за стогадовай елкі, і пішаш, што кару ад гэтага… дуба спецыяльна пакінулі дрывасекі ў пушчы, для яшчэ большага разводу караеда?!.

Як хутка можна зманіпуляваць чытача, слухача. Шчырага любіцеля роднай прыроды. Які турбуецца яе станам. Веруючага ў тое, што ёсць людзі сумленныя, бескарысныя і справядлівыя. Які хоча каб пушча была першабытнай, але і каб мог туды з’ездзіць з дзецьмі, палюбавацца ёю. І каб яна засталася для наступных пакаленняў. Але каб не насаджваць у ёй новых дрэў, бо ж гэта не плантацыя. Няхай сабе яна жыве сваім жыццём, бо і чарвячок гэта жывая істота. Хай і той караед, што тысячамі валіць найвялікшыя ў свеце арганізмы. Магутныя Дрэвы.

Добры чалавек гатовы бегчы і сам павіснуць на тым дрэве за справядлівасць. Прышпіліцца да магутнай і небяспечнай машыны. Кінуцца пад гусеніцы. Што гэта небяспечна? Што нельга так сабе ўваходзіць сюды, дзе працуюць такія машыны і валяцца дрэвы? Мы ж чытаем, што

«Пакаранне за высечку Белавежскай штораз бліжэй.

Ужо ёсць заява Еўрапейскай камісіі».

Не зусім гэта так, а зялёныя чытачы праз момант пачынаюць бесіцца. Чаму маўчыць наша прэм’ер? Чаму не пакарае злачынцаў?

Як падалі пасля поўдня 15 верасня прэсавыя службы Еўрапейскай камісіі, яе ўпаўнаважаная па справе ў Еўрапейскім судзе – Катарына Герман паведаміла між іншым пра прапанову накладання фінансавых санкцый на Польшчу. З таго моманту, калі Польшча будзе паведамлена пра тое, што тая прапанова атрымана, будзе мець чатыры працоўныя дні, каб адказаць на яе. На дадзены момант няма інфармацыі аб тым, ці гэта ўжо адбылося, і якое высокае магло б быць тое пакаранне. Але пакаранне будзе напэўна – запэўнівае чытачоў газеты перакананы ў сваёй рацыі журналіст.

У прэс-рэлізе Еўракамісіі чытаем: «13 верасня, Еўрапейская камісія звярнулася ў Еўрапейскі суд з пісьмовай заявай аб уступленні ў сілу тымчасовых высноваў. Звярнуліся за прымяненне фінансавых санкцый для Польшчы, калі Варшава не выканае загадаў, якія вынікаюць з тымчасовых вызначэнняў, у адпаведнасці з просьбай Еўрапейскага суда аб прадухіленні высечкі дрэў у Белавежскай пушчы».

А дзе надалей вядзецца высечка, згодна з гэтымі рашэннямі? (якімі, дакладна газета не падае). Адказвае прэс-сакратар Міністэрства аховы асяроддзя: «Надалей рэалізуем рашэнне, якое даў віцэ-прэзідэнт ЕС і высечка вядзецца толькі ў месцах пагражаючых грамадскай бяспецы і дзе знаходзяцца пад аховай асяроддзі пражывання ахоўваных відаў».

Чытачы і зарэгістраваныя карыстальнікі інтэрнэту злуюцца пад адкрытым для чытачоў артыкулам: А дзе наша прэм’ер-міністр? Міністэрства і тыя бессяромныя леснікі рэжуць пушчу, а яна, не прыслухоўваючыся рэкамендацыям, не, загадам Еўропы, дазвяляе на гэта?! За высечкай сочыць група экспертаў – вызначаная Дзяржаўнымі лясамі. Аўдыт выразак вядзе незалежная рада – прызначаная прэм’ер-міністрам. Існуе карта месцаў, дзе дрэвы пагражаюць – хаця б грыбнікам. Гэта доказ Міністэрства аховы асяроддзя і Дзяржаўных лясоў на выконванне Польшчай часовага палажэння Еўрапейскага Суда па высечцы Белавежскай пушчы. Такія аргументы прыводзіў урадавы бок 19 верасня ў Варшаве падчас сустрэчы з дэлегацыяй, якая прадстаўляла экалагічную камісію Еўрапарламента, прысвечанай Белавежскай пушчы. Дэлегацыя дзве гадзіны размаўляла пра Белавежскую пушчу ў Варшаве, пры нагодзе абмеркавання пытанняў, датычных энергетыкі і кліматычных праблем – гэта яны якраз з’яўляліся мэтай яе трохдзённага візіту. У дэлегацыі былі прадстаўнікі ўсіх груповак Еўрапарламента. Яе ўзначальваў былы прэм’ер Славеніі Алойз Пэтерле з Еўрапейскай групы народнай партыі (хрысціянскія дэмакраты), быў таксама польскі еўрапарламентарый з гэтай групоўкі Анджэй Гжыб ад ПСЛ. З круглым сталом у справе Пушчы ўрадавы польскі бок прадстаўлялі віцэ-мінстр аховы асяроддзя галоўны захавальнік прыроды Анджэй Шведа-Левандоўскі і гендырэктар Дзяржаўных лясоў Канрад Тамашэўскі, прысутнічалі таксама прадстаўнікі навуковага асяроддзя і няўрадавых арганізацый (эколагі), між іншым была найбольшая група ад Грынпіс. І тут прызналіся, што дайшло да непаразумення. Алойз Пэтэрле прызнаўся, што толькі пасля выказвання міністра аховы асяроддзя Тамашэўскага зразумеў што міністэрства і Дзяржлясы «надалей дэкларуюць гатоўнасць да часовага рашэння (часовага рашэння ЕС ад ліпеня 2017 г.), а затым да часовага спынення высечкі пушчы». Але еўрадэпута Гжыб заявіў, што высечка мела быць поўнасцю спыненя ўжо ў аўторак. Так ці інакш, прадстаўнікі ўрада мелі на думцы прыпыненне выразак толькі за межамі раёнаў, якія пагражаюць грамадскай бяспецы (у адпаведнасці з часовай забаронай, якую рэкамендаваў ЕС)». Дырэктар Тамашэўскі заявіў, што Дзяржаўныя лясы, безумоўна, напэўна прыменяць чарговыя патрабаванні Еўрапейскага суда. «Надалей выконваем загады, які даў віцэ-старшыня ЕС і выразка праводзіцца толькі ў месцах пагражаючых грамадскай бяспецы і знаходзяцца пад аховай асяроддзя пражывання ахоўваемых відоў», – тлумачыў Аляксандр Бжузка, прэс-сакратар Міністэрства аховы асяроддзя. А выразка прыпынілася па прычыне вялікага ветру…

Падазрона ставяцца да гэтага іншыя эксперты з кола эколагаў, якіх не назавеш біёлагамі, бо сярод іх няма ані аднаго адукаванага дзеля аховы асяроддзя чалавека. Але яны ведаюць, што дыялогу з урадам у справе пушчы не будзе, бо быць не можа. «З заявы дырэктара Тамашэўскага я не зрабіла высновы, што ён дазволіў магчымасць спыніць высечку. Увесь час спасылаецца ён на санітарныя прычыны. Раней казалі, што выразка робіцца па меркаванні бяспекі на блізкіх дарогах. Калі сцвярджаецца, што высякаем дрэвы, таму што яны могуць перакуліцца, гэта проста азначае, што можна выразаць іх усе» – кажа зялёная спецыялістка з умеласцю піяра і абслугоўвання сацыяльных сетак, якая разбіраецца яшчэ, піша, у культуры (можна прачытаць гэта на яе профілі, але пра яе адукацыю – больш нічога).

«Bo ma boleć! Przemoc Leśnej Straży w Puszczy Białowieskiej” – пад такім загалоўкам газета інфармавала аб «асабліва жорсткім» умяшанні лясной аховы падчас пратэсту эколагаў у Белавежскай пушчы. «Усе актывісты знаходзіліся ў гэтым месцы нелегальна, а ўмяшанне і ў ніякім моманце не было жорсткім – абвяргалі гэтыя інфармацыі Дзяржаўныя лясы і публікавалі запісы з камер аднаго з ахоўнікаў, паказваючыя што на самой справе адбылося. «Заломваюць рукі і ногі, прытым цынічна ўсміхаючыся. Кінутых жорстка на зямлю прыціскаюць локцямі і каленямі. Так лясныя ахоўнікі труктуюць актывістаў якія стаяць за абарону Белавежскай пушчы» – абуралася газета. Яе журналісты спаслаліся на словы Адама Богдана з Фонду Дзікая Польшча і Лагера для Пушчы аб адной з «асабліва жорсткіх» інтэрвенцый лясной аховы: Лукаш Лыскаўка з Познані быў схоплены пры спробе заблакаваць форвардэр. Кінулі яго на зямлю, ахоўнікі ўбівалі яго твар каленамі ў глебу, душылі. З Пушчы забрала яго хуткая дапамога. Ён правёў некалькі гадзін у лякарні. Тамаграфія паказала гематому на скронях. Акрамя таго лекар выявіў драпіны на шыі – доказ паддушвання», – расказваў Богдан. На абвінавачанні адказала прэс-служба Дзяржаўных лясоў. «На паверхні, на якой было запісана відэа, вырэзвалі стаяўшыя пры дарозе мёртвыя елкі, якія пагражалі бяспецы. Гэтыя дзеянні адпавядаюць рашэнням Суда ЕС. Гэтая тэрыторыя ахоплена часовай забаронай уваходу. Усе актывісты знаходзіліся ў тым месцы нелегальна» – адзначалася ў паведамленні. Дзяржлясы апублікавалі ў інтэрнэце відэазапіс камеры аднаго з ахоўнікаў. Відаць на ім, сярод іншага, той «інцыдэнт» з удзелам Лукаша Лыскаўкі, які бяжыць па паваленых бярвёнах і падае на іх, прабуе кінуцца пад колы форвардэра, лясная страж хапае яго ў апошні момант перад тым як можа ён трапіць пад працуючую машыну. Быў ён спынены леснікамі ў апошні момант. Інтэрвенцыя ў ніякі момант не была жорсткай» – тлумачыцца ў паведамленні прэс-службы Дзяржлясоў. Стражнікі дадаюць, што мужчына заблакіраваўся паміж стваламі, увесь час тузаўся, ахопліваў пні нагамі і рукамі, моцна да іх прыціскаўся, не даваў адцягнуць сябе ад іх стражнікам. У рэшце рэшт быў выцягнуты спаміж ствалоў і вынесены на адлегласць некалькіх метраў. Стражнікі па сваёй ініцыятыве выклікалі хуткую дапамогу. Мужчыну завезлі ў бальніцу і пасля медыцынскага абследавання быў ён выпушчаны» – адзначаецца ў паведамленні. Усе дзеянні можна ўбачыць на дакладным відэазапісе, прадастаўленым Дзяржаўнымі лясамі.

Багдан Камінскі (інтэрнаўт), 15.09: «Гэты фільм трэба пабачыць. «Эколагі» такія ж сумленныя, як і тая газета. А дурняў, што выстаўляюць сваё і чужое здароўе, хапае. Ну, хіба што атрымліваюць яны ўзнагароду за «дзеянні» і заплату за шуміху. На апошнім кадры вы можаце ўбачыць паваленыя голыя дрэвы зачышчаныя караедамі!»

У цяперашні час у Белавежскай пушчы прыкладна 1,3 мільёна дрэў, заражаных караедам. Міністр Ян Шышко спасылаецца на крытычныя заўвагі апазіцыі датычныя дзеянняў леснікоў на тэрыторыі пушчы. Паводле яго, гэта паказвае на поўнае неразуменне натуральных механізмаў. Лічыць ён, што заражаныя дрэвы павінны быць выдаленыя яшчэ сёлета. Міністр ацэньвае : «Леснікі добра ведаюць гэтыя дрэвастоі. Градацыя караеда пачалася ў 2010-2011 гг. Калі б тады было дазволена дзейнічаць леснікам, гэтай градацыі не было б».

«Ізіклаўн» (15.09): Усе мы любім тое, што прагнілае, мёртвае і чужое чалавеку… Высечка, высечка, вырэзка…. Ах, тыя ненаедныя на грошы і выразку лесарубы, леснікі і ўсе дрэнныя людзі. Адзіная праблема заключаецца ў тым, што ніхто там не вырэзвае жывых дрэў, а выдаляе толькі мёртвыя, на адлегласці каля 60 м ад дарог, па якіх вандруюць людзі. І гэта не на тэрыторыі парку, не ў запаведніках, не на вільготных месцапражываннях або ў шматвяковых і старых дрэвастоях, толькі ў поўнасцю гаспадарчай частцы пушчы. Акрамя таго, трэба вывезці драўніну таксама з-за асобных супрацьпажарных правіл. За бягучы вобраз пушчы адказвае караед і чалавечая бяздзейнасць. Колькі яшчэ гэты лес будзе пакутаваць ад хлусні, паліткарэктнасці, афёрыстай журналістыкі і зялёнай наіўнасці? Тым каму з нас прырода і краса асацыюецца з могілкамі і чарвякамі, прапаную працягваць «абарону»» БП. Гэта нядобра, што чужыя кажуць нам, што добрае, а што дрэннае. Сорам».

 

Міраслава Кастанчук

Ліст каханцы ў газету

Гумарэска


Карэспандэнт Максім Заўсім не забываў пра родную газету дзе б ні быў. Быў у роднай вёсцы — пісаў пра вёску. Быў у санаторыі — слаў пра страшнае і смешнае пукатыя канверты. З роднага горада, дзе жыў, пра левых-правых і сярэдніх, меншасных і большасных — пакеты выразак і інфармацыяў, плюс уласныя партрэты ў плане амерыканскім, з пазіцыі жабы і бусла… Пераклады з іншых часопісаў, падпісаныя ўласным прозвішчам як аўтара (ці будзе пільны рэдактар, цікава!). „Што пра мяне пісалі…” „Што я пра мяне напісаў…” „У якія кнігі заслужаных я трапіў, пераскочыўшы нават Прафесара…” Максім, здаецца, шчаслівы зусім, будучы карэспандэнтам года, а тым больш саракапяцігоддзя. Бо ён, сапраўды, абсалютна непраўзыйдзены, з нікім непараўнальны. Ну, можа толькі з адным, усё ж, паэтам, які палічыў гонарам быць названым „плагіятарам” (невядома, з каго ён спісвае, бо ніхто не ўмеў, не ўмее і не зможа ніколі так пісаць як ён адзін, значыць, плагіятарам ён не ёсць і быць не можа). А Максім Заўсім таксама і вершы стаў прысылаць, вельмі добрыя, але, пасля экалагічна-неэтычнай гісторыі ці не з выдрамі, рэдактар баіцца, што, дакладна не ведаўшы літаратуры нобелеўскіх лаўрэатаў, можа ўчыніць тыповы рэдактарскі ляпсус, які перакрэсліць яго кар’еру як рэдактара. Дык вершаў Максіма Заўсіма, на жаль, ніхто пакуль не друкуе. А яны сапраўды гучаць геніяльня, і па-польску, і па-нашаму, і, пэўна, прагучалі б і па-эсперанцку. Ці на нейкай праславянскай мове з неакрэсленым яшчэ алфавітам. Бо Максімавы пісаныя тэксты найбольшы смак маюць у арыгінале, таму і чытае іх уся рэдакцыя, пакуль надрукуюцца. Асабліва захапляе пішучых людзей, у тым ліку і так званых літаратараў, ягоная славатворчасць: супрацьпажарная гадзюка, лакір для кіпцюроў, мышка-кролік…

Аднойчы ў рэдакцыю прыйшоў пукаты пакет, падпісаны ласкавым імем. Па подчырку пазналі, што гэта пісаў Максім Заўсім. Але не ў рэдакцыю ён быў пісаны, дзе чакалі ягонага допісу з санаторыя. На канверце, праўда, быў адрас як трэба, таму і ліст трапіў у рукі рэдактара. А рэдактар, сціплы чалавек, увесь заліўся чырванню. Бо дзе ж такое чытаць яму, статнаму мужчыну, які нікому не пісаў лістоў пра каханне, а раз такі ў жыцці атрымаў, ды вельмі кароткі хоць змястоўны, — даўжэрнае пісьмішча нейкай кабеце, ды не Максімавай жонцы, якую з твару ды імені ў рэдакцыі ўсе ведаюць? Яна там, дома, з загіпсаванай нагой, а ейны Максімка, бачыце, мала што дурэе ў тым санаторыі, дык яшчэ столькі лістоў да кабет выпісвае чужых, што яму ўжо канверты памыліліся?! Можа, нейкай Ніне піша, а роднай рэдакцыі высылае? І невядома, ці чытаць рэдактарам той допіс (надта ж цікавы), ці шукаць адрасаткі? А мо дахаты Максіму ліст адправіць? Пакуль ліст дойдзе, Максім з санаторыя ўжо вернецца… А калі трапіць той ліст у жончыны рукі?! Не!!! Такога свінскага жарту свайму найлепшаму карэспандэнту рэдакцыя зрабіць не можа!

Асабліва рэдактаркі ды машыністкі перажывалі. Надта ж яны сардэчныя, чуллівыя. А што ж, меркавалі, падумае тая таямнічая Ізольда, як атрымае на свой адрас каркаломныя Максімавы гісторыі страшныя ды смешныя, запісаныя буквамі з чатырох алфавітаў? Пэўна, так як і ў рэдакцыі, палічыць Максіма цудаком ды жартаўніком несусветным.

 

Міра Лукша

Бандароўская гасцёўня, а часам плывуць слёзы…

Адкрываюць фэст намеснік бурмістра Міхалова Юры Хмялеўскі, солтыс Бандароў Марыя Бура ды старшыня БГКТ Ян Сычэўскі (Фота Міры Лукшы)

На сцэне, за якой спеюць нівы, перад якой красуецца стол з фігурыстым караваем, перад тысячнай публікай – беларускія калектывы, вядомыя з беларускай эстраднай і фальклорнай сцэны. Весяло, гучна, цёпла, па-сямейнаму.

– Паслухаеш родную песню – і жыць хочацца! – кажуць Марыя Стэпанюк і Васіль Скепка сярод іншых старажылаў на лавачцы пад бандарскімі блёкамі.

Прайшоў ужо 18 раз традыцыйны народны беларускі фэст „Бандароўская гасцёўня”. Якраз у разгар іншых беларускіх мерапрыемстваў у суседніх гмінах. «Гледачы проста пераязджаюць з аднаго фэсту на другі, добра калі маюць самаход, бо ж аўтобусы тут не ездзяць, – смяецца Янка Шыманюк з Семяноўкі. – Але «калі ты самаходам», не кульнеш чарачкі на бяседзе».

Імпрэзу ладзіць актыў вёсак Бандары, Рыбакоў і наваколля, у Міхалоўскай гміне, разам з Беларускім грамадска-культурным таварыствам і Гмінным асяродкам культуры ў Міхалове, пры падмацоўцы перш за ўсё Гміны Міхалова ды Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, пажарнікаў і тутэйшых спонсараў.

„Бандароўская гасцёўня” з’яўляецца працягам беларускіх фэстаў, якія яшчэ з шасцідзесятых гадоў мінулага стагоддзя, ладжаныя БГКТ, збіралі шматлюдную публіку тутэйшую і «зарэчанскую».

Як кажа адзін з найактыўных арганізатараў свята, Віктар Бура, родам з Рыбакоў, адзін з задумшчыкаў фэста, вядомы шматгадовы дзеяч беларускай культуры: «Гэта беларускае cвята ладзіцца, перш за ўсё, для людзей, якіх перасялілі ў Бандары з пяці вёсак, якія былі затоплены дзеля пабудовы Семяноўскага вадасховішча. У гэтым ліку – і мая асоба. Сустракалісы мы, і вырашылі штосьці зрабіць, каб людзі не сумавалі. І выдумалі свой беларускі фэст. Людзі прыходзяць, прыязджаюць, ідуць на возера і дзівяцца. На месцы іх двароў вада – успамінаюць свае хаткі, цэлыя патанулыя вёскі. Гэта нагода сабрацца і сустрэцца і нам-перасяленцам, і нашым дзецям ды ўнукам. Сёлета вадасховішчу споўнілася 40 гадоў, але нам надалей баліць душа. Гэта вялікая трагедыя для людзей гэтых вёсак. Вада заліла нашу культуру, нашы звычаі, нашу беларускую тоеснасць. Улады зрабілі вялікую памылку, калі стварылі гэты вадаём. Гэта вялікая трагедыя для беларускай культуры Падляшша»…

Новы калектыў «Славяская нота» з Міхалова вельмі ўсім спадабаўся (Фота Міры Лукшы)

Старшыня БГКТ Янка Сычэўскі адзначыў, што свята апіраецца на традыцыі ды актыўнасці саміх бандароўцаў: „Гэтае асяроддзе абсалютна выключнае ў тым сэнсе, што асабліва актыўнае”. Сапраўды, гэта вельмі гасціннае мерапрыемства. Далучыліся да свята дырэктарка Дому сацыяльнай апекі Галіна Саковіч і яе падапечныя, непаўнаспраўныя. Жывуць яны ў былым гатэлі які з вялікім размахам быў пабудаваны на беразе Семяноўскага возера. Мастакі смела і хораша выступілі на цэне з прадстаўленнем пра жніво, пачынаючы ад старапольскіх вершаў і беларускіх народных летніх песень, дэкламавалі таксама вершы свайго калегі Яна Ласкага (рыхтавалі іх Крыстына Дрозд і Аля Салавей). Заўсёды хвалюе слухачоў і слухаецца імі цярпліва аматарскае выступленне гэтых пакрыўджаных лёсам людзей, якія знайшлі ціхі прытулак пасярод буяючай прыроды і добрых людзей, хаця тыя прыйшлі паслухаць чагосьці вясёлага і патанцаваць пад выдатна выкананую песню. А для жыхароў «гатэля» якая ж вялікая радасць, выступіць перад тысячнай публікай, разам з такімі мастакамі сцэны!

Моладзь займалася ў спартыўным блоку, гуляла ў агародзе гульняў. Яшчэ далёка да пачатку імпрэзы гледачы, пакуль заселі на лавах амфітэатра, цікавіліся вырабамі рукадзелля, размаўлялі з творцамі, частаваліся стравамі рэгіянальнай кухні і чымсьці майнейшцым, дзецярня цешылася ласункамі і цацкамі.

Фэст прывабіў аматараў роднай песні з Гайнаўскага і Беластоцкага паветаў ды турыстаў з усёй краіны. Вельмі ўсім спадабаўся новы калектыў «Славяская нота» з Міхалова, які першы раз выступіў у Бандарах, і «зубры» беларускай песні – «Каліна» з Залук, «Крыніца» з Беластока, «Маланка» і «Васілёчкі» з Бельска-Падляшскага, «Лайланд» з беластоцкіх Засцянак, «Світанак» з настаўніцамі з беларускага садка н-р 14 у Беластоку, якія прадставілі па некалькі твораў са свайго рэпертуару. З Беларусі прыехала ат-група «Багач» перш за ўсё з фальклорнымі песнямі. Да забавы далёка ў ноч зайграў «Лайланд».

Фэст прывабіў аматараў роднай песні з Гайнаўскага і Беластоцкага паветаў ды турыстаў (Фота Міры Лукшы)

Сярод рукадзельніц – заўсёдная Анна Кузьма з Міхалова:

– Калісь я сядзела дома і гафтавала, вышывала, і баялася выязджаць. А цяпер, калі прыйдзе час, калі пачынаюцца беларускія фэсты, мяне хочацца з’ездзіць, паказацца, беларускае слова і песню пачуць, палюбавацца гэтымі строямі. Проста – роднае свята! А вышываць вельмі люблю. Калі мне было шэсць гадоў, я ўжо вышыла краявід. Калісь не было такіх ніцей як цяпер… Пасля, калі я выйшла замуж, заняло мяне сямейнае жыццё, але пра вышыванне я не забылася. Вечарком, зімой, бывала, вышыю што-небудзь… Але цяпер, калі я ад 2000 года ўдавою, жыву адна. Дзеці мае ў Беластоку. Мяне тое вышыванне так уцягнула, што калі што-небудзь раблю, думаю: „А Божа мой, то ж я сёння іголкі яшчэ ў рукі не брала!” Так я гэта люблю! Хаця б трошкі павышываць. Вельмі мне хочацца, каб нашы маладыя дзяўчаты таксама гэтым заняліся, каб гэтае майстэрства не ўмярло: праца рук нашых бабцяў, прабабцяў. Калі хто панімае гэтую работу і яе любіць – гэта як маляванне іголкай і ніткай. Гэта краса, багацце народа.

Першы раз на такой імпрэзе быў Франак Гвуздзь, цяпер з Цісоўкі. Прыехаў на свята з дачушкамі і драўлянымі вырабамі пра славянскую абраднасць і лясныя цуды-дзівы. Цішы шукаў тут аж ад Бяшчад. А сваімі творамі з каранёў, якія знаходзіць і апрацоўвае над Нарвай – хоча дакласціся да тутэйшай культуры.

 

(лук)

Лячыцца і адпачываць у Беларусі

Беларускія ўлады вырашылі развіваць медыцынскі турызм. Плануецца, што медыкі заробяць для краіны мільёны долараў. Толькі летась замежныя турысты, якія прайшлі лячэнне ў бальніцах і паліклініках Беларусі, пакінулі там звыш 33 мільёнаў долараў. Гасцей прыцягвае сусветны ўзровень якасці сэрвісу па даступных цэнах. Такая ж тэндэнцыя і ў беларускіх санаторыях, дзе, акрамя адпачынку і аздараўлення, таксама можна вылечыць хваробы.

Беларускія замежныя прадстаўніцтвы ўжо пачалі працу па папулярызацыі беларускай медыцыны за мяжой. Аднымі з першых былі дыпламаты ў Варшаве. У канцы мінулага году ў Варшаве ў Цэнтры беларускай культуры адбыўся семінар на тэму: «Медыцынскі турызм Беларусі». Падчас сустрэчы прадстаўнікі беларускіх медустаноў і медыцынскіх тураператараў знаёмілі польскія турыстычныя арганізацыі і фірмы з беларускім рынкам медыцынскіх паслуг. Беларусь вырабляе сабе імя на рынку медыцынскіх паслуг. Паводле статыстыкі, летась на лячэнне ў Беларусь прыехала каля 115 тысяч замежных грамадзян з 73 краін свету.

Беларусь разлічвае павялічыць паток замежных турыстаў за кошт прапановы ўнікальнага прадукту, паляпшэння сэрвісу і спрашчэння візавага рэжыму. Медыцынскі турызм у Беларусі – напрамак, які з кожным годам становіцца ўсё больш запатрабаваным і папулярным. Госці Беларусі могуць спалучаць адпачынак з атрыманнем высокакваліфікаванай дапамогі ў лепшых медыцынскіх цэнтрах і клініках, прайсці курсы рэабілітацыі і аздараўлення ў санаторыях Беларусі. Беларусь даволі даўно прымае замежных грамадзян, якія вырашылі зрабіць складаную аперацыю або прайсці эфектыўны курс лячэння менавіта ў беларускіх спецыялістаў. За апошнія гады краіна зарэкамендавала сябе адным з самых перспектыўных напрамкаў па медыцынскаму турызму ў СНД. Гэтаму садзейнічаюць: кваліфікаваныя ўрачы, якія праходзяць стажыроўкі ў вядучых клініках свету, і падрыхтаваны медперсанал, высокая якасць паслуг і добрая аснашчанасць клінік, перадавыя медыцынскія тэхналогіі і прагрэсіўныя методыкі лячэння, параўнальна невялікі кошт медыцынскіх паслуг, зручнае геаграфічнае становішча Беларусі ў цэнтры Еўропы і ажыўленыя транспартныя зносіны, умераны клімат Беларусі, які не патрабуе перыяду акліматызацыі і спрыяе больш хуткаму выздараўленню. З кожным годам колькасць замежных грамадзян, якія атрымалі ў Беларусі медыцынскую дапамогу, расце: у 2010 г. – больш за 100 тыс., у 2011 г. – 115,5 тыс., у 2012 г. – 130 тыс., у 2013 г. – каля 160 тыс., у2014 г. – больш за 160 тыс., у 2015 г. – каля 160 тысяч. На лячэнне ў Беларусь прыязджаюць грамадзяне больш я 100 краін свету: Расіі, Украіны, Казахстана, Азербайджана, Малдовы, Грузіі, Сірыі, Германіі, Ізраіля, Італіі, Кіпра, Емена і многіх іншых. Аперацыі і лячэнне – што прапануюць беларускія спецыялісты? Анкалогія, анкагематалогія, траўматалогія, афтальмалогія, акушэрства і гінекалогія, стаматалогія, нейрахірургія, кардыялогія, кардыяхірургія, спелеалячэнне, медыцынская рэабілітацыя – далёка не поўны пералік напрамкаў практычнай медыцыны, якія прадстаўляюць паслугі на экспарт.

Разам з высокім узроўнем аказання медыцынскіх паслуг і добрымі вынікамі лячэння, клінікі Беларусі пастаянна пашыраюць пералік высокатэхналагічных і складаных медыцынскіх умяшанняў. У кардыялогіі: у Беларусі праводзяць самыя перадавыя аперацыі на сэрцы і магістральных сасудах, уключаючы імплантацыю штучных жалудачкаў і трансплантацыю сэрца, аорты і іншых сасудаў, аперацыйнае лячэнне пры парушэннях рытму сэрца ў дарослых і дзяцей. У анкалогіі: укаранёны такія метады лячэння, як тэрмахіміятэрапія пры распаўсюджаным раку лёгкага, фотадынамічная тэрапія ў пацыентаў з дысплазіяй шыйкі маткі, трансплантацыя гемапаэтычных стваловых клетак.
Вынікі, атрыманыя беларускімі спецыялістамі ў РНПЦ дзіцячай анкалогіі і гематалогіі пры лячэнні злаякасных новаўтварэнняў, адпавядаюць сусветным стандартам: эфектыўнасць лячэння пры вострым лімфабластавым лейкозе – 75%, лімфагранулематозе – большая за 90%. У нейрахірургіі: прымяняюцца эндаваскулярныя метады лячэння пры анеўрызмах галаўнога мозга і артэрыя-вянозных мальфармацыях, стэрэатаксічныя метады лячэння пры хваробе Паркінсона і пухлінах галаўнога мозгу, малатраўматычныя мікрахірургічныя методыкі выдалення пухлін галаўнога мозгу, а таксама метады рызатаміі пры лячэнні неўралгіі трайчастага нерва. У траўматалогіі і артапедыі многія праводжаныя беларускімі спецыялістамі ўмяшанні – унікальныя. З 2009 года, акрамя эндапратэзавання каленных і тазасцегнавых суставаў, выконваецца эндапратэзаванне плечавога і галёнкаступнёвага суставаў. У афтальмалогіі выкарыстоўваюцца такія перадавыя метады лячэння, як мікрахірургічныя аперацыі ў сувязі з катарактай (факаэмульсіфікацыя), трансплантацыя рагавіцы і лазерныя аперацыі пры рэтынапатыі неданошаных дзяцей. У отарыналарынгалогіі праводзяцца аднаўленне прасвету гартані і трахеі ў дзяцей да года, мікрахірургічныя аперацыі па карэкцыі насавой перагародкі, кахлеярная імплантацыя. У рэпрадуктыўнай тэхналогіі (ЭКА) правядзенне экстракарпаральнага апладнення і вынік наступлення цяжарнасці больш чым у 42% выпадкаў – паказчык нараўне з замежнымі клінікамі. У трансплантацыі органаў і тканак беларускія спецыялісты-трансплантолагі прайшлі стажыроўкі ў лепшых клініках ЗША, Вялікабрытаніі, Германіі, Бельгіі, Расіі, Літвы, Польшчы. Па колькасці трансплантацый органаў Рэспубліка Беларусь апярэджвае ўсе краіны постсавецкай прасторы, у тым ліку Расію і Украіну. У рэабілітацыі комплексны падыход да кожнага пацыента, высокая эфектыўнасць рэабілітацыі, унікальныя магчымасці аднаўлення парушаных рухальных функцый на найноўшым высокатэхналагічным абсталяванні. У пластычная хірургіі
нізкія цэны і добрыя вынікі прыцягваюць у беларускія цэнтры кліентаў з усяго свету: у некаторых клініках да 50% пацыентаў – іншаземцы. Якасць работы беларускіх пластычных хірургаў ацанілі жыхары краін Балтыі, Германіі, ЗША. Цэны на медыцынскія паслугі ў Беларусі. Кошт паслуг у беларускіх клініках – адзін з найбольш значных фактараў, што прыцягваюць пацыентаў нараўне з высокай якасцю лячэння. Вось некалькі прыкладаў цэн на медыцынскія паслугі:

Працэдура экстракарпаральнага апладнення (ЭКА) – каля 2.500$

Эндапратэзаванне тазасцегнавога сустава – каля 6.000$

Аорта-каранарнае шунціраванне – каля 10.000$

Аперацыя па кахлеярнай імплантацыі з улікам імпланта – 15.500-36.500€

Адзін дзень у бальніцы спелеалячэння – 45-79$

Як прыехаць на лячэнне ў Беларусь? На сайце Міністэрства аховы здароўя Беларусі дзейнічае раздзел „Платныя паслугі замежным грамадзянам», дзе пастаянна абнаўляецца інфармацыя аб пераліку медыцынскіх паслуг, клініках, неабходных дакументах, кошце аперацый і лячэння.

Прыехаць на лячэнне ў Беларусь можна: самастойна і з дапамогай агенцтва па медыцынскаму турызму ў Беларусі. Вывучыўшы папярэднюю інфармацыю і звязаўшыся з клінікай, вы можаце прыехаць (грамадзянам шэрагу дзяржаў патрэбна віза ў Беларусь), аформіць дагавор на аказанне платнай медыцынскай паслугі і прайсці лячэнне.

Аднаразовая медыцынская паслуга аплачваецца да яе аказання, комплексная (стацыянарнае лячэнне) – у два этапы: перадаплата (знаходжанне ў стацыянары і арыенціровачны кошт лячэння) з далейшым канчатковым разлікам.

Калі вы вырашылі скарыстацца паслугамі агенцтва па медыцынскаму турызму, трэба выбраць надзейную кампанію, у якой наладжаны кантакты з рознымі бальніцамі, і якая бярэ на сябе адказнасць за патрэбы пацыента ў час яго знаходжання ў Беларусі.

Каманда маладых супрацоўнікаў Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі (БелМАПА) пад эгідай і пры актыўнай падтрымцы кіраўніцтва ўстановы стварыла анлайн-сэрвіс для прасоўвання і продажу комплексу паслуг у сферы медыцынскага турызму «Клінікі Беларусі» і адаптаваную мабільную праграму да яго. Распрацоўка прайшла ў фінал рэспубліканскага конкурсу БРСМ «100 ідэй для Беларусі».

Чаму мы лічым актуальным вырашэнне пытання прыцягнення ў краіну замежных грамадзян для аказання ім высокакваліфікаванай медыцынскай дапамогі? – тлумачыла мадэратар праекта, навуковы супрацоўнік навукова-даследчай лабараторыі БелМАПА Ганна Раманюк. – Па-першае, медыцынскі турызм – адзін з перспектыўных кірункаў развіцця сучаснай сістэмы аховы здароўя, які здольны павысіць прэстыж беларускай медыцыны на міжнародным узроўні, стварыць пазнавальны брэнд нашай краіны і падтрымаць імідж развітай высокатэхналагічнай дзяржавы ў вышэйназванай сферы. Па-другое, бясспрэчна, як і любая турыстычная дзейнасць, медыцынскі турызм нясе прыбытак. Прычым даходы, якія прыносяць звычайныя турысты, нельга параўноўваць з тымі, што даюць медыцынскія турысты. Так, у Турцыі сярэдні чэк па іх абслугоўванні складае 2,5 тысячы долараў, у той час як чалавека, што прыехаў пазагараць на пляжы – 650 долараў. У Ізраілі, адпаведна, крыху больш за 4,7 тысячы і 1 тысячу долараў, у Іарданіі – 5 тысяч супраць 3 тысяч долараў. Пагадзіцеся, розніца адчувальная. 80 працэнтаў каманды складаюць людзі з вышэйшай медыцынскай адукацыяй, якія маюць вялікі вопыт практычнай работы. Многія з арганізатараў, нягледзячы на свой малады ўзрост, маюць не адну вышэйшую адукацыю і досвед стварэння і развіцця інтэрнэт-праектаў у галіне навукі і медыцыны. Асноўныя карыстальнікі сэрвісу – замежныя грамадзяне, якія хочуць атрымаць высокакваліфікаваную медыцынскую дапамогу ва ўстановах аховы здароўя Беларусі. А магчымасці анлайн-кансультавання дазваляюць людзям, якія занятыя сваёй кар’ерай і цэняць уласны час, не выходзячы з дому, атрымліваць высокакваліфікаваныя кансультацыі спецыялістаў.          (лук)

 

 

Найбольшы кірмаш кніг на ўсход ад Віслы

Алена Брава і Анэта Прымака-Онішк (фота Міры Лукшы)

У Беластоку прайшоў Міжнародны кніжны кірмаш, на якім прадстаўленыя 82 выдавецтвы з Польшчы, а таксама 4 з Беларусі. Нязменным арганізатарам мерапрыемства з’яўляецца Фонд „Суседзі”. Прайшлі таксама сустрэчы з больш за 30-цю вядомымі аўтарамі ды літаратурны фестываль «На памежжы культураў». Кірмаш праходзіў 21 – 23 красавіка ў будынку Оперы і Філармоніі ў Беластоку, у Лялечным тэатры і ў музеі кнігадрукавання ў Супраслі. Сярод запрошаных аўтараў былі Алена Брава і Барыс Пятровіч, якіх кнігі адмыслова для кірмашу перакладзены былі на польскую мову. Кнігу Алены Брава «Каменданцкі час для ластавак» („Godzina policyjna dla jaskółek”) пераклала Міра Лукша.

Тлумы сабраліся на аўтарскіх сустрэчах між іншым Кацярыны Бонды („Okularnik”, „Pochłaniacz”, „Lampiony”), родам з Гайнаўкі, «каралевы польскага крымінала» (першая аўтарская сустрэча ў Беластоку) і лаўрэаткі сёлетняй узрагароды імя Веслава Казанэцка Анэты Прымакі-Онішк за кнігу «Бежанства 1915 г. Забытыя ўцекачы».

Кніжны кірмаш у Беластоку суправаджалі канцэрты, выстаўкі, майстар-класы. Гэта найбольшы такога тыпу фестываль на ўсход ад Віслы, – казаў арганізатар Анджэй Каліноўскі, прэзас Фонду «Суседзі». – Аказалася, што толькі Беласток з’яўляецца такім актыўным – мабілізаваць людзей, паказаць колеры культуры, паказаць так, як тут мы можам паказаць – беларускую, украінскую, літоўскую. І тут адбываецца шмат цікавых падзей.
– Сярод удзельнікаў кірмаша былі самыя лепшыя беларускія выдавецтвы, якія штогод папаўняюць сваю палічку новымі літаратурнымі прапановамі, – сказаў дырэктар выдавецтва „Кнігазбор” Генадзь Вінярскі. – Штогод мы выдаем каля 100 назваў кніг. Хацелася б адзначыць, канешне, наш бэстсэлер – „Возера Радасці” Віктара Марціновіча, таксама кнігу паэзіі Уладзіміра Някляева „Толькі вершы” і лепшую кнігу года па версіі конкурса Беларускага ПЭН-цэнтра Насты Кудасавай „Маё невымаўля”.

– Што прамаўляе за тым, каб польскі чытач сягнуў па Вашую кнігу? – пытанне да Барыса Пятровіча (Сачанкі), аўтара кнігі «Спачатку была цемра» («Na początku była ciemność” у перакладзе Ежы Плютовіча на польскую мову).

Кніжка трошкі незвычайная як і для Беларусі таму, што ў нас мала хто піша пра сучаснасць, у нас больш папулярная гістарычная літаратура ці пішацца на ваенную тэматыку, а гэтая кніжка максімальна набліжаная для нашага часу. Падзеі там адбываюцца ў першыя гады незалежнасці Беларусі. Новая моладзь, з якой я сустракаюся часам на прэзентацыях, яна ўжо забылася ці не ведае, яны тады зусім былі маленькія, яны не ведаюць тыя часы. Старыя можа ўзгадваюць з настальгіяй у пэўным сэнсе таму, што гэта быў час іхняй маладосці. Падзеі ў гэтай кнізе адбываюцца ў 90. гады мінулага стагоддзя. Малады хлопец-галоўны герой, які пасля пераследу КГБ пацярпеў, страціў прытомнасць і некалькі гадоў правёў у доме інвалідаў. Фактычна страціў усё, нават сваё імя.

Фонд «Суседзі» неўзабаве выдасць кнігу вершаў Надзеі Артымовіч у перакладзе на польскую мову (апошняе выданне па-польску было 20 гадоў таму) – перастворыць яе паэзію Марцін Рэмбач, а восенню, мабыць, паявіцца яшчэ адна «суседская» кніга беларускага аўтара. Анджэй Каліноўскі: «Мы лічым, што літаратура паўплывае на гэта, што культурная блізкасць Польшчы і Беларусі будзе яшчэ больш зразумелая і яскравая. Таму мы хочам перакладаць універсальныя кніжкі. Я веру, што менавіта тыя ўніверсальныя кніжкі ўдалося нам знайсці і што беларускую літаратуру будуць чытаць у Познані, Вроцлаве ці ў Кракаве. Калі б я на гэта не спадзяваўся, не падняўся б перакладаў і выдання. Тыя асобы, якія памагалі мне выбраць творы, упэўнілі мяне яшчэ, што гэта літаратура па-над Падляшша. Бывае так, што яна можа быць заўважанай у Польшчы, а калі будзе, могуць знайсціся асобы, якія схочуць перакласці яе яшчэ на іншыя мовы. Мы будзем намагацца, каб так было». (лук)

Генік на мяжы

– Прывялі і сабаку! Далі панюхаць трампатулы на маіх нагах, а той пазычаны з Міхалова службовы цюцька ўзяў ды сеў азадкам на мой ступак і нікуды і не збіраўся шукаць слядоў майго „злачынства”! Я засмяяўся: вось і майстар, бачыць, што няма чаго тут шукаць па маіх тапках, а пагранічнік кажа паліцыянту, што ваўчок проста стомлены, і шукаць яму сёння цяжка будзе ў такую гарачынь!

Такія „трапматулы”, на гумовай падэшве, карэйскага вырабу пад еўрапейскія „галёўкі”, можна набыць у Гайнаўцы ці Бельску па 15 злотых, у Нараўцы яны ў жалезнай краме каштуюць 16,50. „У іх такі пратэктар, падобны як на чобатах!” – фахова інфармуе Яўген Чачэн, які набыў такія лёгкія „ветрагоны”, каб упраўляцца ў гаспадарцы (больш за 12 гектараў), хадзіць у лес ці над вадасховішча. Здзяруцца – па новыя можна скочыць у гмінны цэнтр. Слядамі такіх „пратэктараў” спярэшчаны пясчаныя сцежкі ўзлескаў прыпушчанскіх вёсак, бо на шашы ў Баб’ю-Гару ўжо лягло асфальтавае палатно. Асфальт чысценька разлёгся на старой грэблі, ды цяпер аўтобусам на старажытную Баб’ю-Гару не даедзеш у нядзелю ці суботу. Хоць у бок Пушчы імчаць аўтамабілі – ці то прыватныя легкавушкі, ці аб’язныя крамы, ці аўто беларускіх купцоў, якія акружною дарогай завітваюць і ў гэты бок, хоць да мяжы ад Медзвядзёў будзе чатыры кіламетры. Усё, значыць, тут у памежнай зоне. Чужы не праслізнецца. Нядаўна чачэнец перабраўся праз мяжу, у Польшчу, скінуў летнік і штаны, увапхнуў у кулёк, кінуў у кусты, апрануўся ў майку і шорцікі, бы які турыст з Варшавы ці адкульсьці плёнтаўся па ўзлесках. Паўгадзіны так пахадзіў, як яго злавілі. А пагранічнікі сюды-туды ездзяць, і глядзяць, і распытываюць. У Баб’яй-Гары, што на самой ускраіне Белавежскай пушчы, распытваюць у цётак ці дзядзькоў, ці каго чужога не бачылі. А што не ўбачыш – прыязджаюць чужыя. То паселяцца ў Мірыка ці Андрэя, ці самі купяць якую хату. Во ў Масеве нават спявак Сойка такі жыве. Відныя людзі. Як які азіят паявіцца, то ж адразу распазнаеш. Людзі гамоняць, жартуюць. На пенсіі неяк час правесці трэба, з людзьмі словам перакінуцца. Пакуль ёсць сілы – ідзеш па грыбы, ягады, зелле, каб падзарабіць. Пакуль нас, тутэйшых, з нашай пушчы не выганяць! Бы тутэйшы чалавек горшы ад тае мурашачкі, што натуральна ў лесе жыве. А, можа, мы тут ужо ў нейкай рэзервацыі? „Рэзервацыя ці не рэзервацыя, а „разарвацца” трэба!” – усміхаецца Яўген Чачэн на ўспамін жарту аднаго бабігорца, хоць яму самому не да смеху. Бо тут пагранічная справа. У якой прымаюць удзел ягоныя „трампатулы” і ён сам, бо пагражае яму прынамсі гродскі суд. Па артыкуле нелегальнага пераходу дзяржаўнай мяжы.

Хтосьці перайшоў дзяржаўную мяжу паміж Польшчу і Беларуссю. І не вельмі вядома, хто куды ішоў – з Польшчы ў Беларусь, ці з Беларусі ў Польшчу. Беларускі бок не прыкмеціў нічога. А на памежнай паласе, прыгожа зааранай, у тры метры, хтосьці прайшоўся. Увайшоў, папятляў туды-сюды, і выйшаў. Невядома, куды. Мабыць, з Беларусі ішоў на Падляшша, а далей у Еўропу, бо чаго ж было б назад? Ды сваімі дарогамі думкі ходзяць у беларусаў. Калі б злачынца быў беларусам, з гэтага ці таго боку. Заездзілі-замітусіліся пагранічнікі, паявіліся і антытэрарысты: можа, нейкі афганец-іранец прэцца ў Заходнюю Еўропу ўчыніць тэракт? Самагубца? Пяць машын падняло б пыл на дарозе ў Баб’ю-Гару, Медзвядзі, Альхоўку, Грушкі, Гушчэвіну, Баравыя (калі б не было там асфальту), па дарозе ва ўрочышча Падкапоўскае (тудэма найбліжай дабрацца можна да памежнай паласы). А ў Баб’яй-Гары на лавачцы сталі меркаваць: „Пэўна, чачэн які зноў перакрочыў мяжу, тыя ж „пратэктары” зусім як на тутэйшых трампатулах карэйскага вырабу”. Увесь свет ходзіць у такіх трампатулах,ці то Амерыка, ці то Азія, ці то вёска пад пушчай, дзе калісь была мяжа паміж Княствам і Каронай.

Якраз на мяжы паміж Кныствам і Каронай злавілі Яўгена Чачэна. Само пёр на ровары, з пустой бутлягай ад малака. У той дзень і ў прыватным лесе быў, два разы заходзіў да суседа ў Медзвядзях, быў у свае сяброўкі, у бабы Манькі. На мяжы за Падкапоўскім гадоў дзесяць не быў! – затармазіў на ровары з піскам колаў. Абскочылі яго пагранічнікі і антытэрарысты, не пазачыняўшы нават дзвярэй у машынах. Толькі двое ў форме. Дакажы, што не быў на мяжы! Ну, не быў жа ж! Хадзіў туды і туды, рабіў тое і тое. Сведкаў мае. А і яны маюць сведку, толькі не скажуць, што за асоба, для дабра следства, каб не чапляўся. Найлепш было б, каб падазроны сам прызнаўся да нелегальнага перасячэння польска-беларускай мяжы, тады заплаціць штраф у сто злотых, і ўсё будзе ціха. А то чакае яго прынамсі гродскі суд, і агульная няслава.

Яўген Чачэн, цяжка дыхаючы (нядаўна перайшоў траўму лёгкіх расчаўленых у аварыі ў час палявых работ), тлумачыўся, што не меў чаго на тую мяжу ісці, а хтосьці з мясцовых для жарту папятляў на пагранпоясе. Ён сур’ёзны дзядзька пад пяцьдзесятку, гаспадар. Нашто япу такая няслава? Чаго ж яму прызнавацца да таго, што не зрабіў? Прыйшлося падпісваць пратаколы, дзе частку – несваіх слоў – трэба было перакрэсліць. І чакаць, што будзе далей.

Цяпер ходзіць на вёсках легенда пра Яўгена Чачэна. Што ён кур’ер, пераводзіць праз зялёную мяжу азіятаў, а за гэта якія тышчы грабе! Не дарам ён Чачэн! Або што на ягоны хутар можна пад Падкапоўскім перабрацца падземным ходам з самое Беларусі. Сам Яўген ужо дванаццаты раз быў на справе ў Апеляцыйным судзе ў Беластоку, дзе змагаецца з КРУСам: крусаўская юрыстка на Гайнаўскі і Бельскі паветы прабуе даказаць, што траўма зусім няшкодная, хоць усе кансультанты сцвердзілі, што страціў ён у аварыі 20 працэнт свайго здароўя.

– О, уладза! – з сур’ёзнай усмешкай ківае галавою Генік Чачэн, пасівелы ўжо жыхар прыпушчанскай вёскі.

Канчаткова справа, пасля апеляцыйных разбораў у Акруговым судзе, на якія шматлюдна прыбываў квет СМІ, электронных і папяровых, прытым з усяе Польшчы, вярнулася ў Гайнаўку, дзе Яўген Чачэн быў апраўданы. Установа – польская пагранічная служба, павінна была заплаціць за судовыя разборы і адвакату Яўгена, вядома, з дзяржўнай казны. Юрыст Пятро Юшчук, кажуць у народзе, у судах і пракуратуры, – найлепшы ў такіх нетыповых справах.

– О-о-о, нашага чалавека хацелі «залатвіць»! – гучна цешыўся дзядзька з-пад Гайнаўкі, які з прыемнасцю заглянуў у залу Гродскага суда на агучэнне прысуду, каб падзівіцца, як просты беларус бярэ верх над установай, якая несправядліва, беспадстаўна ды загадзя яго абвінаваціла і засудзіла.

 

Міра Лукша

Горкі як палын

Лекі з поля і лесу

Супрацьпаказанні да ўжывання палыну. Катэгарычна забаронены прыём сродкаў з палыну пры малакроўі, а таксама пры кармленні грудзьмі і цяжарнасці (атрутныя кампаненты, прысутныя ў палыне, могуць негатыўна паўплываць на ход цяжарнасці і нават справакаваць выкідыш). Таксама супрацьпаказаннем для выкарыстання палыну з’яўляецца язва страўніка і кішэчніка і любыя захворванні страўнікава-кішачнага шляху ў фазе абвастрэння. Не варта яго таксама прымаць унутр людзям, якія пакутуюць ад алкагалізму, парушэнняў псіхікі і складанымі захворваннямі нервовай сістэмы. Пры тромбафлебіце палын унутр лепш таксама не прымаць. Пры працяглым прыёме палыну магчыма лёгкае атручэнне, перадазіроўка прыводзіць да галюцынацый і курчаў. Таму паміж курсамі прыёму палыну варта рабіць перапынкі да двух месяцаў.

Лаўровы ліст. На пахмелле («кац») або атручэнне: настойвай накрытыя 20 лаўровых лістоў у шклянцы вады на працягу 20 хвілін. Выпі.

Інфекцыя дзясен, ахрыпласць, страта голасу: звары 10 лістоў у шклянцы вады, прамывай рот.

Грып і бранхіт: вымачы 4 лаўровыя лісты і апельсінавую скурку ў літры вады. Пі падчас хваробы. Зніжае жар, галаўны боль, і дадае энергіі.
Бранхіт і кашаль: звары больш дзясятка лістоў, а затым пакладзі іх на грудзі і накрый ручніком.

Болі ў страўніку, а таксама нервовыя – рэцэпт святой Хільдэгарды. Звары некалькі лаўровых лістоў у палове шклянкі сухога ці паўсухога чырвонага віна. Пі невялікімі глыткамі.

Настой на ачышчэнне костак і суставаў пры рэўматычных болях: здрабні 5 г лаўровага ліста, залі паўтара шклянкамі кіпеню і вары на працягу 5 хвілін. Адвар залі ў тэрмас, закруці і дай пастаяць на працягу 5 гадзін, каб добра нацягнуў. Потым працадзі, пералі ў шкляную бутэльку і пі маленькімі глыткамі кожныя 20 хвілін на працягу 12 гадзін. Найлепш выкарыстай увесь настой. Паўтары гэта на працягу наступных двух дзён, зрабі 7 дзён перапынку і зноў паўтары.

Звычайны маяран
– для палёгкі

Амаль кожны трымае ў кухоннай шафцы маяран, якім любім прысмачыць розныя стравы, асабліва гарохавы суп, чырвоны боршч або «флякі». Але не ўсе ведаюць, што маяран павінен апынуцца ў падручнай аптчэцы.

Маяран асабліва хутка палегчыць страўнікава-кішэчныя праблемы. У выпадку атручэння або болю ў страўніку, варта асцярожна праглынуць 1 чайную лыжачку маярану і запіць вадой (асцярожна, каб прымаючы маяран не наглытацца паветра і не ўдавіцца). Лячэй стане адразу.
У іншых выпадках можна прыгатаваць гарбату з маярану – ідэальна падыходзіць пры ўздуцці жывата, болі жывата і страўніка, празмерных газах. Аказвае таксама супакойваючае дзеянне, станоўча ўплывае на мозг, нервовую сістэму і вочныя захворванні, таксама дапамагае пры эпілепсіі. Гарбатка лечыць ацёкі і запаленне печані, атручэнне і прастуду, кашаль, дапамагае ачысціць бронхі і лёгкія з макроты.

Рэцэпт: 2 чайныя лыжачкі высушанага маярану заліць кіпенем. Запарваць каля 5 хвілін, затым працадзіць. Піць гарбатку без якіх-небудзь дадаткаў, несалоджаную. Максімальная колькасць – 1-2 кубкі ў дзень, празмерная колькасць можа выклікаць стомленасць і галаўныя болі.

Пропаліс – пчаліны клей

Пропаліс – магутны імунамадулятар, які працуе на клеткавым узроўні. Гэта прадукт пчалярства, які смела можна назваць чароўным прыродным лекам.

Нават сучасная медыцына гатовая схіліць калена перад гэтым унікальным рэчывам. Толькі прырода змагла стварыць такую сапраўды ўнікальную формулу. Само гэтае слова мае лацінскае паходжанне, і перакладаецца прыкладна як «пчаліны клей». Атрымліваецца клейкае рэчыва пры змешванні пчаліных стрававальных ферментаў і смалістых рэчываў раслін.

Пчолы актыўна выкарыстоўваюць пропаліс для абароны сот і вулля, праклейваючы месцы злучэння сот, уваход у вулей і іншыя часткі свайго жылля. Таксама з дапамогай пропалісу казуркі як бы абеззаражваюць сваю жыццёвую прастору. Яны заліваюць пропалісам астанкі шкоднікаў, якія трапляюць у вулей, і парэшткі бальзаміруюцца – так дзейнічае пропаліс.

Пра гаючыя ўласцівасці пропалісу вядома ці ледзь не з пачатку часоў. Рэчыва ў сваіх трактатах згадваў яшчэ Авіцэна. І, у той жа час медыцына да гэтага часу працягвае знаходзіць новыя і новыя актыўныя элементы пропалісу. На сёння ў гэтым рэчыве выяўлена каля 200 актыўных рэчываў. Спектр прымянення пропалісу ў лячэбных мэтах больш чым шырокі. Пропаліс змяшчае разнастайныя рэчывы – флаваноіды, яны і з’яўляюцца асновай гаючых уласцівасцяў гэтага рэчыва. Акрамя гэтага ў пропалісе ўтрымліваюцца эфірныя алеі, амінакіслоты, цукры, цэлы спектр вітамінаў, мінеральныя рэчывы. Спіс можна працягваць доўга. Варта адзначыць, што ў гэтым рэчыве ёсць практычна ўсе існуючыя ў прыродзе вітаміны і каля 20 мінеральных рэчываў. Не так даўно ў пропалісе знайшлі элементы, падобныя да антыбіётыкаў. Таксама ў рэчыве адзначана высокае ўтрыманне энзімаў.

Важна і тое, што ўжываць пропаліс можна самымі рознымі спосабамі – ва ўнутр, у якасці кампрэсаў на скуру, у выглядзе розных раствораў і настоек, якія таксама можна выкарыстоўваць як вонкава, так і ўнутрана. Можна нават проста жаваць пропаліс і рабіць з яго кампрэсы. У халодным выглядзе гэта рэчыва цвёрдае, а пры разаграванні становіцца пластычным. Пры гэтым высокія тэмпературы карыснаму складу ніяк не шкодзяць.

Асноўныя ўласцівасці пропалісу. Абеззаражанне: пропаліс выкарыстоўваюць для барацьбы з самымі рознымі мікробамі. Ангіна, атыты, сінусіты, запаленне слізістых абалонак і іншыя вірусныя паразы можна лячыць з дапамогай пропалісу. Таксама пропаліс знішчае розныя грыбкі. Для гэтага выкарыстоўваюцца настойкі на спірце і розныя мазі з даданнем рэчыва. З дапамогай пропалісу можна пазбавіцца ад паразітаў у арганізме.

Дэрмапластычныя ўласцівасці. Здаўна было вядома, што пропаліс валодае рэгенеруючымі ўласцівасцямі, аднаўляючымі тканкі. Таму і цяпер з дапамогай гэтага рэчыва лечаць раны, гнайнікі, абмаражэнні, апёкі. Пропаліс ужываюць ўнутр пры гастрытах і падобных пашкоджаннях слізістай абалонкі страўнікава-кішачнага тракту (СКШ).

Міраслава Кастанчук

Знішчэнне таксінаў. пропаліс валодае антытаксічным эфектам, таму паказаны пры захворваннях печані і розных атручваннях. Цікава, што гэта рэчыва ўжываюць нават пры наркатычных і алкагольных інтаксікацыях!

Умацаванне імунітэту і ўзбагачэнне вітамінамі. Пропаліс – магутны імунамадулятар, працуе на клеткавым узроўні. Да таго ж у гэтым рэчыве багаты спектр вітамінаў, таму рэчыва здольна пагасіць дэфіцыт практычна любых элементаў у арганізме.

Антывірусныя. Пропаліс здольны ліквідаваць актыўнасць вірусаў і зніжаць іх колькасць у арганізме.

Дапамога пры сасудзістых захворваннях. Прэпараты з пропалісам прымяняюцца пры розных захворваннях сасудаў – гэта і атэрасклероз, і гіпертанія. Таксама пропаліс ужываюць пры гемароі і варыкозным пашырэнні вен.

Антыаксідантныя ўласцівасці. Спецыялісты згадваюць пропаліс ў спісе рэчываў, здольных змагацца з ракавымі клеткамі. Антыаксідантныя ўласцівасці рэчыва выкарыстоўваюцца і ў касметалогіі, паколькі пропаліс валодае амаладжальнымі ўласцівасцямі.

Пропаліс унікальны таксама і тым, што практычна не мае супрацьпаказанняў. Нельга ўжываць яго толькі тым людзям, у якіх ёсць алергія на пчалапродукты. Улічваючы высокую канцэнтрацыю актыўных элементаў у рэчыве, усё ж будзе лепш, калі прэпараты з пропалісам і іх дазіроўку прызначыць спецыяліст.

Як зрабіць настойку пропалісу ў хатніх умовах? Перад выкарыстаннем пропаліса рэкамендуецца спачатку ачысціць яго, нацёршы на дробнай тарцы замарожаны пропаліс. Здробнены пчаліны клей заліваюць халоднай вадой. Усё лішняе ўсплыве, верхні пласт у якім плаваюць часткі можна зліць. Вычышчаны пчаліны клей трэба прасушыць. У якасці растваральніка пры настойванні выкарыстоўваюць медыцынскі спірт, гарэлку ці спіртавыя настоі на розных зёлках. Апошнія ўзмацняюць тэрапеўтычны эфект.

Для падрыхтоўкі лячэбнага складу можна пайсці па лёгкім (хуткім) або цяжэйшым шляху. У першым выпадку рэцэпт такі: дробна нацерці 10 г пропалісу, падцяпліць на вадзяной лазні 90-100 мл 70% -га медыцынскага спірту да 50-ці градусаў, усё змяшаць да аднастайнай кансістэнцыі, зняць з агню не даводзячы да кіпення, працадзіць праз адмысловую паперу з ватай або некалькі слаёў марлі, пераліць у цёмны шкляны посуд, добра закаркаваць. Захоўваць у цёмным прахалодным месцы.

Выраб дзесяціпрацэнтнай настойкі па другім рэцэпце зойме больш часу, затое ён прасцейшы. Спірт ці гарэлку наліць у шкляны посуд, туды ж усыпаць пропаліс. Настойваць 2 тыдні ў цёмным цёплым месцы, боўтаючы 2 разы на дзень. Працадзіць, і лек гатовы.

Рэцэпт залежыць ад таго, настойку якой канцэнтрацыі трэба прыгатаваць (5-50%). Лепш зрабіць пяцідзесяціпрацэнтную, а потым разводзіць яе ў патрэбных прапорцыях.

Міраслава Кастанчук
Працяг будзе