Сродкі для  падстраўнікавай залозы

Лекі з поля і лесу


 

(Працяг)

Рэцэпт № 3..Выдатныя народныя сродкі – лімон, пятрушка і часнык, на аснове якіх рыхтуецца наступны лек для лячэння падстраўнікавай залозы. Лімон трэба вызваліць ад костачак, але не чысціць ад лупіны, яшчэ лепш – узяць гатунак лімона, у якім няма костачак зусім. Такім чынам, у лупінах, але без костачак лімоны ў колькасці 1 кг, а таксама па 300 гр. часныку і пятрушкі перакруціць пры дапамозе мясасечкі і змяшаць. У прынцыпе, на гэтым сродак для лячэння падстраўнікавай залозы можна лічыць гатовым, захоўваць яго можна
ў халадзільніку, пажадана ў посудзе са шкла, напрыклад, у слоіку. У працэсе лячэння сродак неабходна прымаць па 1 ч.л. тройчы ў дзень, за 15 мін. да ежы. Для больш моцнага эфекту сродак можна запіваць спецыяльным настоем з лісця суніцы, чарніцы, брусніцы, які рыхтуецца наступным чынам. Лісце пералічаных раслін, а таксама кукурузныя лычыкі і струкі фасолі адмераць у роўных частках і, склаўшы ў тэрмас, заліць кіпенем, пакінуўшы такім чынам на некалькі гадзін запар. Запіваць трэба так: 1 ч.л. прапанаванай вышэй сумесі запіваецца трэць шклянкі настою. Гэтым досыць эфектыўным спосабам варта лячыцца на працягу трох месяцаў.

 

Рэцэпт №4. Рыхтаваць гэты сродак варта з вечара, для чаго нам спатрэбіцца пакет кефіру – паўлітра,
а таксама адна шклянка грэчкі. Грэцкія крупы неабходна старанна прамыць, а затым заліць іх кефірам, пасля чаго пакінуць настойвацца. Па сканчэнні 12 гадзіны падзяліць атрыманую сумесь на дзве роўныя часткі, адну з якіх з’есці як сняданак, а другую – як вячэру. Карысна было б абыходзіцца без іншых прыёмаў ежы хоць бы на працягу двух-трох дзён, хаця на абед можна зварыць агародніннае рагу, часам можна дазволіць сабе што-небудзь з садавіны. Такой дыеты варта прытрымлівацца на працягу 10 дзён, пасля чаго на той жа тэрмін зрабіць перапынак і паўтарыць усё зноў. Людзі, якія ўжылі на сабе дадзены спосаб, адзначаюць, што паляпшэнне наступае ўжо праз некалькі дзён, болі спыняюцца, адчуваецца лёгкасць у целе, уздуцце кішэчніка праходзіць.

 

Бабка – трыпутнік

Гэтая шматгадовая травяністая расліна знаёма кожнаму. У яе простае голае сцябло з дробнымі кветкачкамі наверсе, сабранымі ў коласавіднае суквецце. Лісце – у прыкаранёвай разетцы, шырокія, завостраныя,
з трывалымі жылкамі. Плён – яйкападобныя скрыначкі з бліскучымі зярняткамі. Цвіце ўсё лета. Сустракаецца паўсюдна, расце ля дарог, на пустках, каля хат.

Ужываюць лісце, суквецці, карані, насенне і свежы сок. Гаючыя ўласцівасці трыпутніка былі вядомыя яшчэ старажытным рымлянам і грэкам, арабскім і персідскім лекарам. Ён валодае антысептычным, абязбольвальным, ранагаючым,  адхарквальным дзеяннямі, ачышчае кроў, узмацняе сакраторную функцыю страўніка. Свежы сок эфектыўны пры гаенні ран, фурункулах, ацёках і ўдарах, укусах насякомых. Насенне, дзякуючы ўтрыманню слізі, дзейнічае змякчальна, ахінальна, супрацьзапаленча, бактэрыцыдна, спазмалітычна  і далікатна-паслабляльна. Выкарыстоўваюць трыпутнік пры гемароі, хваробах мачавых шляхоў, малярыі. Не варта ўжываць яго ўнутрана пры падвышанай кіслотнасці страўніка і схільнасці да згортвання тромбаў. Вонкава лісце прыкладваюць да язваў з «дзікім мясам», пры зубным болю. Адварам насення прамываюць вочы пры запаленні. З маладых лісткоў рыхтуюць вітамінныя салаты і дадаюць
у страў. Экстракты з бабкі ўваходзяць у склад крэмаў і ласьёнаў.  Пры парэзах, напрыклад пальца, дастаткова сарваць свежы ліст трыпутніка, вымыць, прыкласці да раны, і кроў спыняецца. Настой з трыпутніка ўжываюць пры захворваннях: страўніка, кішэчніка і хранічным гастрыце. Вонкава ўжываюць для лячэння гнойных ран, пры запаленні вачэй. У народнай медыцыне трыпутнік і прэпараты з яго ўжываюць пры коклюшы, запаленні вачэй, пры бранхіяльнай астме, сухотах, захворваннях мачавога пухіра. Адварам з лісця трыпутніка палошчуць рот пры парадантозе, запаленчых працэсах у паражніне рота.

Настой рыхтуюць так: адну сталовую лыжку здробненага лісця трыпутніка заліваюць шклянкай кіпеню, настойваюць 15 хвілін, працэджваюць, выкарыстоўваюць для паласкання, п’юць па сталовай лыжцы тры разы на дзень, хвілін за 30 да ежы.

Рыхтуюць парашок з трыпутніка так: сушаць лісце, здрабняюць у парашок, прысыпаюць парашком з лісця драпіны, язвы, пролежні, раны (калі няма свежых лісткоў).

Для лячэння запалення вачэй: лыжку сухога лісця трыпутніка заліваюць шклянкай кіпеню, кіпяцяць дзве хвіліны, настойваюць паўгадзіны, працэджваюць і робяць кампрэсы на вочы.

Кампрэсы з трыпутніка таксама дапамагаюць для лячэння ран, скурных захворванняў, фурункулаў, апёкаў. Для гэтага свежыя, вымытыя лісткі трыпутніка здрабняюць, накладваюць на тканіну, затым прыкладваюць да раны і мацуюць бінтом. Можна выкарыстоўваць і сухое лісце, папярэдне патрымаўшы іх дзве хвіліны ў кіпені. Таксама можна прыгатаваць настой з насення трыпутніка, які выкарыстоўваюць пры запаленні мачавога пухіра – ён  дзейнічае мякка слабільна. Рыхтуюць настой так: дзве сталовыя лыжкі насення заліваюць шклянкай кіпеню, кіпяцяць каля дзесяці хвілін, працэджваюць, прымаюць па адной сталовай лыжцы на ноч.

Як нарыхтоўваюць трыпутнік лекавы?

Перш чым ужываць карысную траву, варта вывучыць віды, якія растуць у канкрэтнай мясцовасці. Зразумела, выкарыстоўваць лісце або іншыя фрагменты ў лячэбных мэтах можна, калі трыпутнік сабраны ў экалагічна чыстым месцы, удалечыні ад дарог, прамысловай вытворчасці, месцаў выгулу хатніх жывёл. Гэтае зелле мае ўласцівасць збіраць і назапашваць шкодныя рэчывы з глебы і паветра. Таксама не трэба збіраць хворых або пашкоджаных шкоднікамі раслін.

У залежнасці ад часткі трыпутніка, неабходнай для лячэння таго ці іншага захворвання, збіраць і нарыхтоўваць лепш лепш у вызначаны час, калі канцэнтрацыя карысных уласцівасцяў ў ім максімальная. Лісце трыпутніка, сцёблы і кветкі найбольш карысныя ў перыяд пасля цвіцення і да пачатку даспявання насення. На лісці характэрны малюнак,  з вялікімі жыламі. Іх лепш збіраць на працягу 60 дзён пасля пачатку цвіцення. Насенне набірае найбольшую гаючую сілу да моманту паспявання. У каранях максімальная карысць здароўю аказваецца восенню, у верасні-лістападзе. Зразумела, варта ўлічыць канкрэтныя мясцовыя ўмовы, геаграфічнае становішча, спрыяльнае або не надвор’е
ў канкрэтным годзе.

Раслінная сыравіна падчас збору і нарыхтоўкі не павінна быць вільготнай. Яе лепш сушыць у прахалодным
і цёмным месцы, што забяспечыць доўгае далейшае захоўванне. Не варта збіраць сыравіну па расе або падчас дажджу, бо існуе небяспека, што яна згніе падчас высушвання.
Трыпутнік выдатна захоўваецца ў драўляных скрынках.

 

Міраслава Кастанчук
Працяг будзе

Галерэя рэанімуе места Крынкі

Старадаўняе места Крынкі, рынак якога кшталтам парыжскага, мае галерэю. Такой галерэі і такога рынку не мае таксама і сталічна-падляшскі Беласток, адлеглы ад Крынак амаль паўсотні кіламетраў. Дабрацца туды можна на рэдкім аўтобусе, або ў хвілін сорак пяць на аўто, каб апынуцца на гэтым незвычайным кругавым скрыжаванні са шматвяковай гісторыяй. Калі шафёр кіруецца GPSам, уехаўшы ў Крынкі той голасам рэйдавага шафёра разгублена лямантуе, што «не тудою едзеш». Але заўсёднікі вернісажаў і сустрэч у рамках беларускіх трыялогаў на гэтым рынку ўжо не разгубляюцца, перамогшы па некалькі разоў гэтую пятлю. І іншыя, што ў першы раз прымалі ўдзел у мерапрыемствах сусветнага маштабу – як незвычайная прэм’ера «Антыгоны» – зноў сюды вернуцца. Тая адлегласць можа больш ментальная – паміж сталіцай ваяводства і местам на польска-беларускай мяжы. Можа тыя непераадольныя больш псіхалагічна. Лявон Тарасэвіч, прызнаны ў сучасным свеце мастак, скарачае гэтую адлегласць ва ўступе да каталога «Galeria Krynki Галерэя Крынкі. Krynki Gallery. 2011–2016” пішучы пра тое што найважнейшае: «Крынкі гэта золата». Каталог быў апублікаваны з нагоды пяцігоддзя Галерэі Крынкі і ён значна больш, чым дакументацыя мастацкай дзейнасці Фонду Віла Сакрата. Сябар памерлага чатыры гады таму вядомага беларускага пісьменніка Сакрата Яновіча (ад імя якога было сфармавана імя фонду) Лявон кажа, што Галерэя Крынкі была заснавана, «таму што ў польска-беластоцкім свеце для нас замала паветра». У непрыкметным белым будыначку, які быў і бібліятэкай. Яго ўздзеянне пашырылася на ўвесь свет. На зайздрасць іншым галерэям, паказвае тут усё «з вышэйшай паліцы». З імёнамі гучнымі на ўвесь свет, і прызабытымі. Пра ўсё можна прачытаць у тоўстым, каляровым тамішчы, поўным гісторый і анекдот ды фатаграфічнай дакументацыі таго, што паказвалася, пра дух месца. Пра тое, што з’яўляецца найбольш важным і адметным для крынкаўскай прасторы сярод іншых у Польшчы:

– Перш за ўсё гэтая галерэя для нас. Паяўляюцца тут людзі з такіх мастацкіх прастораў, якія нас цікавяць, маюць важнае значэнне, якія не маглі б быць паказаны ў іншым месцы, напрыклад, «Птушкі» Чабана. Ён чалавек, які жыве ў Крынках і рэзьбіць сюррэалістычных птушак, папраўляе тварэнне Пана Бога, – сказаў Лявон Тарасевіч у інтэрв’ю з Паўлам Грэсем, рэдактарам выдання. – Галерэя з’яўляецца адной з калон Фонду Віла Сакрата і служыць гэтай часты гэтай абшчыны, якая мае патрэбу ў кантакце з мастацтвам. Праграма Галерэі заснавана на дыялогу з іншымі культурамі і нацыянальнасцямі, іншымі творцамі. Назва з’яўляецца найбольш натуральнай. Важна адзначыць, што жыхары Крынак павінны зразумець, наколькі важная назва іх горада. Многія людзі ў свеце ведаюць, дзе знаходзяцца Крынкі. Мы пачалі працаваць, убачым, як гэта развіваецца. Галерэя ўяўляе сабой кацёл, дзе заўсёды штосьці кіпіць, бурліць, ён такі нам патрэбны.

Які незвычайны гэта «кацёл», сведчыць калекцыя 22 выстаў і адкрытых пленэрных праектаў, якія ў апошнія некалькі гадоў удалося падрыхтаваць Фонду ў рамках Галерэі Крынкі. Часам гэты «набор» у катле ахоплівае мастакоў, якіх, здавалася б, немагчыма спалучыць. З аднаго боку – „Beth Ha Kneseth. Reanimacja Wielkiej Synagogi” Міраслава Балкі. У 2014 годзе мастак адправіўся ў Крынкі па запрашэнні Тарасэвіча, працаваў з добраахвотнікамі пры расчыстцы зарослых руін сінагогі дзевятнаццатага стагоддзя, і праіснавала сцэна, калі паток вады (б’ючы з месца, дзе калісьці чыталі Тору) стаў пералівацца вясёлкай. Гэта сімвалічны вобраз застаўся ў памяці ўсіх удзельнікаў. Здарылася штосьці магічнае і метафізічнае. Міраслаў Балка, найвыдатны польскі сучасны скульптар, абнавіў прастору ды зварухнуў сэрцы. Адкрыліся руіны сінагогі, дзе б’ецца сэрца места, у якім яшчэ да Першай сусветнай вайны габрэі складалі 90 адсоткаў насельніцтва. З пажарнага шланга, за які трымаліся розныя людзі, хлынуў струмень вады. Крыніца біла некалькі хвілін. Ачышчала зямлю, руіны і сэрцы. Балка казаў, што мастацтва перш за ўсё ў перажыванні, а не толькі ў візуальным вопыце. Праект паказаў, як можна трапіць да людзей з ясным пасланнем павагі да іншых, закрануць сэрцы і разбудзіць памяць мясцовай супольнасці па крынкаўскіх габрэях.

Пасля ўсяго пяці гадоў існавання сёння крынкаўская галерэя мастацка бліжэй да праграмнай лініі беластоцкай галерэі Арсенал, бачнай у Польшчы ў якасці адной з самых значных калекцый сучаснага мастацтва. У Галерэі Крынкі хапіла месца для розных незвычайных выстаў, такой як «Птушкі» Яна Чабана, народнага скульптара з вёскі Баратыншчына, Станіслава Кагуцюка – жыхара Холмшчыны, званага «Нікіфарам з Плаваніц» ці Зэнка – Іларыёна Данілюка, памерлага ў 2000 годзе мастака-прымітывіста з-пад Гайнаўкі (родам з Каменя). З нагоды каталога ўвекавечваюцца хоць крышынкі памяці пра чалавека, які ўпрыгожваў сваімі карцінамі прыватныя кватэры, столі дамоў, лесвіцы. Падрыхтаваная ў кастрычніку 2013 года выстава стала прэзентацый зборніка фотаздымкаў яго прац з прыватных хат. Каб пашукаць яго працы, мастакі стукаліся ў дзверы гайнаўскіх блёкаў. Але дзякуючы настойлівасці і рашучасці Янкі Грыкі, выкладчыка факультэта мастацтва ўніверсітэта ў Любліне, створаны фатаграфічны збор большасці прац зробленых «Зэнкам», ён дачакаўся цікавасці з боку іншых арт-крытыкаў, і пісалі нават пра яго магістарскія дысертацыі. Янка Грыка сарганізаваў паказ прац Зэнка ў Люблінскай Бялай Галерэі. Працы «Зэнка» пайшлі ў свет, паказваюцца ў прэстыжных галерэях сучаснага мастацтва. Важнымі былі таксама для крынчан экспазіцыі Аляксандры Чарняўскай і Маргарыты Дмітрук, якая зрабіла сваю графіку прама на сценах галерэі. Фатаграфічная дакументацыя цяпер стала адзіным бачным следам яе працы. Важнай з’яўляецца таксама фотадакументацыя спалучаная з каментарамі Анды Ротэнберг пленэрнай рэалізацыі Міраслава Балкі „Beit Kneset Hagadol – Wielka Synagoga Reanimacja”, падрыхтаванай у рамках XV Трыялога ў 2014 ля Гарбарскай вуліцы ў Крынках. Ад выкарчавання пустазелля да фінальна б’ючай крыніцы, якая ў сонечным святле ператварылася ў вясёлку. Польскі мастак нагадаў жыхарам места яго назоў ад крыніц, якія б’юць у Крынках. Усяго пару дзесяцігоддзяў раней жылі побач з беларусам і палякамі таксама крынкаўскія яўрэі…

Каталог перакладзены на англійскую і беларускую мовы, з’яўляецца дасканалай рэкламай для Вілы Сакрата, але перш за ўсё для мастацкага духу места, які можа пашукаць кожны па-свойму. А зайсці ў Галерэю Крынкі, што па вуліцы Пілсудскага, 6, у будыначак з кафлянымі печкамі, з шэрымі сценамі трох залак, на якіх пабачым актуальныя выставы можна амаль штодзень – хопіць пазваніць па тэлефоне, што на лістку наклееным на шыбе. І адчыняць вам, і пакажуць, і раскажуць.

Міра Лукша

Stać nas na więcej!

„Białorusy”– Агульнаадукацыйны ліцэй імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім (фота аўтаркі)

 

Z ostatnich numerów „Cz” dowiedziałam się, że należę do pokolenia, którego nie stać na więcej aniżeli oglądanie obrazków. To dość krzywdząca opinia, z którą się nie zgadzam. Jaką białoruskość wokół siebie widzi maturzystka z bielskiego biełliceja? Taką, jaką nam zostawiliście.

„Białorusy” były moim oczywistym wyborem. Może dlatego, że od zawsze miałam ściśle sprecyzowane priorytety. Wiedziałam, że skoro zaliczam się do mniejszości białoruskiej, to powinnam kształcić się w miejscu, które zapewni mi nie tylko dobry start w przyszłość, ale też będzie cementować to co jest tak ważne, czyli poczucie przynależności. Dziś obserwuję przyszłych licealistów odwiedzających naszą szkołę podczas Dni Otwartych i uderza mnie brak z ich strony jakiegokolwiek zainteresowania białoruskością, jaką nieudolnie staramy się im prezentować. Największą uwagę młodego pokolenia zdaje się przykuwać wszystko to co związane z kulturą popularną a to co cieszy się największym zainteresowaniem, raczej nie nawiązuje do białoruskości. Z jednej strony można powiedzieć, że młodzi ludzie, stojący przed wyborem szkoły średniej, nie mają wielkiego wyboru. Stawiają na to co praktyczne i co pomoże im w przyszłości na rynku pracy. Z drugiej strony łatwo im przychodzi odrzucanie tego co wymaga większego zaangażowania, bo tak od dziecka jesteśmy uczeni. Szkoła dostosowuje się do zmieniających się wymagań nowych pokoleń. Kwestia naszego poczucia przynależności do mniejszości białoruskiej jest traktowana po macoszemu, bo w wybrakowanej i okrojonej z wszystkiego co ma głębszy sens kulturze nie ma na to miejsca. Należałoby zastanowić się,  czy podporządkowując się nowym standardom nie okradamy przyszłych pokoleń z bogactwa, na które składa się różnorodność  kulturowa naszego regionu. Czy nie okradamy sami siebie z czegoś ważnego?

Na czym zależy teraz mojemu pokoleniu? Z pewnością nie na zacieśnianiu więzi z sąsiadami zza naszej wschodniej granicy, ani też nie na poszukiwaniu własnych korzeni. Chociaż mieszkamy na  pograniczu i możemy korzystać z czegoś niedostępnego dla innych, białoruskość nie jest dla nas powodem do dumy, czymś co warto bronić. Powinniśmy działać na rzec zachowania żywych kontaktów i relacji z ludźmi mieszkającymi za naszą wschodnią granicą. Potrzebujemy wspólnych inicjatyw, wydarzeń przybliżających wspólną historię i kulturę. Zamiast tego uciekamy się do powierzchownych form zachowywania tradycji i kultury, odnoszących się jedynie do kuchni, muzyki, tańca i strojów ludowych. Kreujemy, jako Białorusini Podlasia, tożsamość w sposób bardzo powierzchowny. Ja to nazywam białoruskością od święta. Takim świętem jest dzisiaj w moim liceum Dzień Woli. Trudno mi się z tym pogodzić.

Obecnie jestem na etapie świadomego zakochiwania się w białoruskości. Nie jest już ona tylko cząstka tego, co zaszczepili we mnie rodzice. Ten etap, w którym się znajduję, przypomina trochę samonapędzający się mechanizm. Czym lepiej poznaję, tym bardziej chcę poznawać. Niestety, osób w moim wieku, które czują podobnie, jest coraz mniej. Niby obchodzimy Dzień Woli, ale w jaki sposób? Zamykamy się w murach szkoły i nazywamy to świętowaniem, a tak naprawdę część z nas nie kojarzy tego nawet ze świętem o wymiarze niepodległościowym, a raczej zapamiętuje jako dzień, w którym pierwsze klasy uczestniczą w pewnym rodzaju integracji z resztą szkoły poprzez uczestnictwo w Turnieju, a uczniowie drugich klas prezentują charakter swojej klasy, jaki zdążyli wypracować przez ponadroczny pobyt w Białorusach.  Czy rzeczywiście tak powinno to wyglądać?

Być może jest to przejaw pychy, ale nie czuję się osobą przeciętną. Co więcej, uważam, że każdy uczeń II LO powinien tak właśnie się czuć. Jesteśmy podwójnie bogaci. Nie tylko wiemy, czym jest  polskość, ale też i białoruskość. Tylko czy aby na pewno dysponujemy taką wiedzą? Jak bardzo jesteśmy związani z tym, co otacza nas na co dzień w szkole? Ile osób, spoglądając ponad tablicę, zastanawia się, co tak naprawdę oznacza wisząca tam Pahonia?  Pozwolę sobie pójść nieco dalej. Ilu uczniów zna hymn Białorusi? Jakiej Białorusi, niepodległej czy tej dzisiejszej? Chyba nie chciałabym przeprowadzać ankiety z tymi pytaniami, bo wyniki obnażyłyby poziom świadomości narodowej młodego pokolenia, do którego należę. Pytać uczniów o patrona szkoły nie trzeba. Jestem święcie przekonana, że każdy nazwisko Taraszkiewicza powtórzy. Ale kim nasz patron był, czym się zasłużył? Wydaje mi się, że niewielu uczniów poradziłaby sobie z odpowiedziami. Kto z nich wie, że był masonem i choć skazano go w Polsce za działalność komunistyczną, to zginął z rąk komunistów? W kontekście dzisiejszego modelu wychowania patriotycznego, z hasłem „Polski dla Polaków”, możemy się spodziewać, że władze będą chciały nam patrona szkoły zmienić. Czy zrobi to na uczniach jakiekolwiek wrażenie? Prawda jest taka, że na korytarzach mojego liceum słyszy się głosy antybiałoruskie, wynikające z tego właśnie modelu. Czy nasze liceum jest jeszcze szkołą, gdzie język mniejszości narodowej jest wykładany jak ojczysty, czy już obcy? Niestety, nie jesteśmy w stanie uniknąć procesu polonizacji, sama doskonale to dostrzegam. Każdy ma prawo do samookreślenia i zajmowania stanowiska, ale nie łudźmy się. W większości przypadków wynika to z racji narzucanych bądź nieuświadamianych. Słyszałam, że pokolenie moich rodziców nie rozmawiało na szkolnym korytarzu po polsku, a po białorusku były prowadzone nie tylko lekcje języka białoruskiego. Dzisiaj określenie „z białoruskim językiem nauczania” może osoby postronne wprowadzać w błąd. Inne szkoły mają w nazwach „dodatkową naukę języka białoruskiego”. Cofamy się w białoruskiej edukacji, ustępujemy pola i zatracamy tożsamość.

Czy pozwolimy na zapomnienie o historii naszych przodków, tej radosnej i twórczej, jak też tragicznej i smutnej? Czy zaprzepaścimy wolność , z którą wiązało się powstanie białoruskich organizacji, gazet i partii w minionym stuleciu? A może spróbujemy ‘’zarazić’’ innych białoruskością? Czy jesteśmy na to gotowi? Musimy znaleźć tylko nowe sposoby dotarcia do młodszych kolegów, decydujących się na naukę w biełlicei.

Nie wydaje mi się, by ratunkiem dla mojego pokolenia były białoruskie obrazki w literaturze i internecie. Być może poziom edukacji w szkołach ponadgimnazjalnych w porównaniu do okresu przedwojennego uległ obniżeniu. Wiem natomiast, że nieudolna próba zainteresowania białoruskością może przynieść odwrotny skutek. Sporo się zmieniło, odkąd w naszej szkole kilkanaście lat temu powstał Klub Spraw Polsko-Białoruskich, zainicjowany przez kilka młodych osób, dla których białoruskość była rodzajem buntu. Dziś klub nie działa i nie widzę chęci jego wznowienia. Mamy więcej nauki, zajęć pozalekcyjnych. Białoruskość ogranicza się właściwie tylko do lekcji.

Czego możemy się spodziewać za kilka lat? Już dzisiaj nikogo nie dziwią na korytarzach chłopcy w bluzach z białym orłem czy też z postaciami odnoszącymi się do Żołnierzy Wyklętych. Ten model wychowywania w poczuciu dumy narodowej jest mi bliższy od potraw, tańca i soroczek. Dlaczego nie pokazywać białoruskości tak, by nie kojarzyła się z czymś nieistotnym, śmiesznym? Wychowywaliście nas do pokolenia obrazkowego, ucząc białoruskości w łapciach. A ja wiem, że istnieje białoruskość nowoczesna i ciekawa. Zacznijmy działać na nowo i bądźmy w tym autentyczni. Włóżmy jak najwięcej serca w pracę, mającą na celu zachowanie prawdziwej i głęboko zakorzenionej w naszych sercach białoruskości. Zróbmy wszystko, aby słowa dyrektora podczas ostatnich Dni Otwartych – „Jesteśmy szkołą piekielnie normalną, ale też i wyjątkową’’ – były przez cały czas prawdziwe, a wyjątkowość znowu zaczęła dominować nad normalnością.

 

Lena Najman

Датацыі прызнаны за другім разам

Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі спярша на траціну скараціла фінансаванне нацыянальных і этнічных меншасцей. Пасля трох месяцаў, як было заяўлена, разгледзены былі абскарджэнні адкінутых праектаў. І вось 28 лютага такое рашэнне было прынята і большасць тых жа праектаў сапраўды атрымала датацыі. Астаецца, пытанне, навошта была гэта ўся блытаніна. Тым больш, што паўскладняла гэта дзейнасць арганізацый. Бо на падрыхтоўку мерапрыемстваў засталося менш часу, паколькі звычайна плануюцца яны нашмат раней.

Ніжэй пералічаны датацыі, канчаткова прызнаныя МУСіА на праекты беларускай меншасці, якія за першым разам былі адкінуты або цяпер была пабольшана  датацыя. У дужках падаецца велічыня грошай з мінулага года (у выпадку, калі была складзена заява).

 

Białoruskie Towarzystwo Społeczno-Kulturalne

■ białoruskie festyny ludowe w dziesięciu miejscowościach – 60 000 (60 000)

■ Spotkanie zespołów artystycznych w Bondarach „Bandaroŭskaja Haścioŭnia” – 12 000 (12 000)

■ Konkurs „Śpiewające rodziny” – 0,00 (10 000)

■ Dożynki Białoruskie – 0,00 (0,00)

■ V Festiwal „Kultura bez Granic – Siemiatycze ‘2017” – 0,00

■ Międzynarodowa Konferencja Naukowa „Droga ku wzajemności” – 0,00

■ Międzynarodowy Festiwal Piosenki Polskiej i Białoruskiej „Białystok – Grodno” – 0,00

■ Remont schodów w budynku przy ulicy Warszawskiej 11 w Białymstoku – 0,00

 

Towarzystwo Kultury Białoruskiej  (bliźniacza organizacja BTSK)

■ wydanie płyty CD z piosenkami zespołu mlodzieżowego „Kałaski” – 0,00

Stowarzyszenie Muzeum i Ośrodek Kultury Białoruskiej w Hajnówce:

■ „Muzyka bez zastrzeżeń” – 6 000 (6 000)

 

Szczyty – Związek na rzecz Edukacji i Promocji Kultury Białoruskiej

■ XXIV Festiwal Białoruskiej Poezji Śpiewanej i Piosenki Autorskiej „Bardauskaja vosień 2016” – 50 000 (53 000)

■ Majovyja Sustreczy u Szczytach 2017 – 12 000 (6 700)

■ Zakup wyposażenia Szczyty – Związku na rzecz Edukacji i Promocji Kultury Białoruskiej – 0,00 (0,00)

■ Modernizacja instalacji grzewczej w budynku Centrum Edukacji i Promocji Kultury Białoruskiej Szczyty – 0,00 (0,00)

■ Wsparcie funkcjonowania oraz administrowania stowarzyszeniem Szczyty-Związek na rzecz Edukacji
i Promocji Kultury Białoruskiej w 2017 roku – 22 000 (0,00)

 

Białoruskie Towarzystwo Historyczne

■ Dotacja podmiotowa dla Białoruskiego Towarzystwa Historycznego na obsługę finansowo-księgową i koszt eksploatacji lokalu – 22 000 (24 000)

■ Digitalizacja archiwalnych numerów Tygodnika Białorusinów w Polsce Niwa z lat 1985-1990 – 0,00

 

Rada Programowa Tygodnika „Niwa”

■ XX Polsko-Białoruskie Warsztaty Literackie „Biazmieżża” – 11 000 (11 000)

■ Wydanie książki Mirosławy Łukszy „Śpiew drzew” w języku białoruskim – 9 900

■ Wydanie w języku białoruskim książki Hanny Kondratiuk-Świerubskiej „Па Прыпяці па Нобель” – „Po Prypeci do Nobla” – 12 000

 

Centrum Edukacji Obywatelskiej Polska – Białoruś

■ Spowodowanie nadawania audycji radiowych w języku białoruskim dla mniejszości białoruskiej zamieszkującej Białystok i Białostocczyznę w 2017 roku (w Radiu Racja) – 160 000 (200 000) 

 

Stowarzyszenie AB-BA

■ Letnie warsztaty etnograficzne „Ja nara­dziŭsia tut” –  15 000 (15 000)

■ Działalność grupy tanecznej „Padlaski wianok” – 11 000

■ 20 lat nauczania języka białoruskiego w szkołach Białegostoku – promocja edukacji białoruskiej – 5 000

 

Stowarzyszenie Muzeum Małej Ojczyzny w Studziwodach

■ Wydanie tomu poezji Włodzimierza Sosny, twórcy ludowego ze wsi Paszkowszczyzna – 5 000

■ Prolog – III Dni Piśmiennictwa Słowiańskiego, poświęcone 500-leciu białoruskiej sztuki drukarskiej – 0,00 (0,00)

■ Białoruskie warsztaty etnograficzno-muzyczne na Ziemi Nadbużańskiej – 0,00 (8 800)

 

Fundacja Villa Sokrates

■ „Miniatury” Sokrata Janowicza – audiobook w języku białoruskim – 8 000

■ „Stulecie oszołomów” – tłumaczenie „Chatniaho stahoddzia” Sokrata Janowicza – 0,00

 

Białoruskie Zrzeszenie Studentów

■ Festiwal Muzyki Młodej Białorusi BASowiszcza 2017 – 70 000 (100 000)

 

Fundacja Muzyka Cerkiewna

■ Mniejszość białoruska w kulturze regionu – Jubileuszowe XV Białowieskie Integracje Artystyczne „Peretocze 2017” – 23 000 (23 000)

 

Fundacja im. Księcia Konstantego Ostrogskiego

■ Wydawanie ukazującego różnorakie aspekty społeczno-kulturalnego życia zamieszkujących w Polsce mniejszości narodowych miesięcznika „Sami o Sobie” (dodatek do „Przeglądu Prawosławnego”) – 60 000 (60 000)

■ „Biblia Franciszka Skoryny i inne stare druki” – 0,00

 

Białowieski Ośrodek Kultury

■ Ruczajok – zespół białoruskiej mniejszości narodowej – 2 800 (2 800)

■ Wieczorki białoruskie w Białowieży– 3 000 (3 000)

■ Suniczki – dziecięco-młodzieżowy zespół białoruskiej mniejszości narodowej– 2 200

 

Gminny Ośrodek Kultury w Czyżach

■ XIII Festyn „Kupalinka” – 13 000 (13 000)

■ XXIV Jesienne Spotkania z Folklorem Białoruskim – 11 500 (11 450)

■ „Na meży” – integracja kulturalna gmin mniejszościowych – 0,00

 

Gminne Centrum Kultury w Gródku

■ Cykl zabaw letnich przy muzyce białoruskiej w gminie Gródek– 15 000 (15 000)

■ Międzynarodowy Festiwal „Siabroŭskaja Biasieda 2017” – 40 000 (40 000)

 

Gminny Ośrodek Kultury w Michałowie

■ Białoruskie Spotkania Folkowe / Biełaruskija Folk Sustreczy 2017 – 30 000 (30 000)

■ Wydanie zbioru „Pieśni białoruskie Ziemi Michałowskiej / Biełaruskija pieśni Michałouskaj ziamli” – 0,00 (0,00)

 

Gminne Centrum Kultury w Dubinach

■ Rozwój i ochrona kultury niematerialnej mniejszości białoruskiej poprzez wsparcie zespołu folklorystycznego „Żawaranki”– 0,00

 

Stowarzyszenie Inicjatywa Wolna Białoruś

■ Założenie i prowadzenie na początkowym etapie białoruskiej biblioteki w Warszawie – 0,00

Сродкі для падстраўнікавай залозы

Чатыры самыя простыя і эфектыўныя рэцэпты для лячэння падстраўнікавай залозы (trzustki), аб якіх лекары замоўчваюць.

Падстраўнікавая залоза – гэта важны орган у арганізме чалавека, які, калі казаць проста, адказны ў пэўнай меры і за страваванне, і за працэсы абмену рэчываў. Менавіта ў падстраўнікавай залозе вылучаецца панкрэатычны сок, неабходны для стрававання, глюкагон, а таксама інсулін.

У сувязі з гэтым падстраўнікавая залоза з’яўляецца важным органам і парушэнні ў яе працы спрычыняюцца да развіцця розных паталогій, напрыклад, псарыязу, панкрэатыту, цукровага дыябету і іншых. Якія ёсць народныя сродкі для лячэння падстраўнікавай залозы?

 

Рэцэпт №1. Для лячэння выдатна падыходзіць такі народны сродак, як кроп, дакладней яго насенне. Насенне кропу варта адмераць у колькасці адной чайнай лыжкі і заліць кіпенем (адна шклянка). Па гадзіне настой можна лічыць гатовым і ўжываць яго ўнутр, папярэдне працадзіўшы. Увесь аб’ём варта спажыць на працягу дня, адпіваючы патроху.

 

Рэцэпт №2. Адным з самых распаўсюджаных і найбольш дзейсных народных сродкаў для лячэння з’яўляецца авёс, які абавязкова варта ўжываць, прычым у любым выглядзе. Аўсянка спрадвеку лічыцца карыснай, яе карысныя ўласцівасці былі па вартасці ацэненыя лекарамі многіх краін яшчэ ў былыя часы. Вельмі рэкамендавана да ўжывання пры лячэнні падстраўнікавай залозы звычайная аўсяная каша на вадзе, без дадання алею і солі. Яе трэба ёсць па некалькі разоў у дзень на працягу тыдня, асабліва карысным лічыцца сняданак, які складаецца з гэтай стравы. Вядома, такая ежа дакучае вельмі хутка, аднак можна замяніць кашу на настой з аўса, які варта прыгатаваць такім чынам: паўкіло аўса заліваецца адным літрам кіпеню і настойваецца на працягу гадзіны, пасля настой варта працадзіць і тройчы ў дзень піць па палове шклянкі.

Рэкамендуюцца спецыяльна выпрацаваныя дыхальныя практыкаванні, якія вельмі карысныя, напрыклад, пры панкрэатыце. Для гэтай зарадкі варта зрабіць наступнае: набярыце ў грудзі больш паветра, а затым усё яго выдыхніце і затрымайце дыханне. У момант затрымкі дыхання падцягніце злёгку жывот, далічыце павольна да трох, а затым паслабце напружанне цягліц брушнога прэса. Калі выконваць такое практыкаванне 10 раз у дзень, гэта можа дапамагчы ўмацаваць падстраўнікавую залозу і пазбавіцца ад некаторых яе хвароб.

Працяг будзе

 

Рэцэпт № 3..Выдатныя народныя сродкі – лімон, пятрушка і часнык, на аснове якіх рыхтуецца наступны лек для лячэння падстраўнікавай залозы. Лімон трэба вызваліць ад костачак, але не чысціць ад лупіны, яшчэ лепш – узяць гатунак лімона, у якіх няма костачак зусім. Такім чынам, у лупінах, але без костачак лімоны ў колькасці 1 кг, а таксама па 300 гр. часныку і пятрушкі перакруціць пры дапамозе мясасечкі і змяшаць. У прынцыпе, на гэтым сродак для лячэння падстраўнікавай залозы можна лічыць гатовым, захоўваць яго можна ў халадзільніку, пажадана ў посудзе са шкла, напрыклад, у слоіку. У працэсе лячэння сродак неабходна прымаць па 1 ч.л. тройчы ў дзень, за 15 мін. да ежы. Для больш моцнага эфекту сродак можна запіваць спецыяльным настоем з лісця суніцы, чарніцы, брусніцы, які рыхтуецца наступным чынам. Лісце пералічаных раслін, а таксама кукурузныя лычыкі і струкі фасолі адмераць у роўных частках і, склаўшы ў тэрмас, заліць кіпенем, пакінуўшы такім чынам на некалькі гадзін запар. Запіваць трэба так: 1 ч.л. прапанаванай вышэй сумесі запіваецца трэцюю шклянкі настою. Гэтым досыць эфектыўным спосабам варта лячыцца на працягу трох месяцаў.

 

Рэцэпт №4. Рыхтаваць гэты сродак варта з вечара, для чаго нам спатрэбіцца пакет кефіру – паўлітра, а таксама адна шклянка грэчкі. Грэцкія крупы неабходна старанна прамыць, а затым заліць іх кефірам, пасля чаго пакінуць настойвацца. Па сканчэнні 12 гадзіны падзяліць атрыманую сумесь на дзве роўныя часткі, адну з якіх з’есці як сняданак, а другую – як вячэру. Карысна было б абыходзіцца без іншых прыёмаў ежы хоць бы на працягу двух-трох дзён, хаця на абед можна зварыць агародніннае рагу, часам можна дазволіць сабе што-небудзь з садавіны. Такой дыеты варта прытрымлівацца на працягу 10 дзён, пасля чаго на той жа тэрмін зрабіць перапынак і паўтарыць усё зноў. Людзі, якія ўжылі на сабе дадзены спосаб, адзначаюць, што паляпшэнне наступае ўжо праз некалькі дзён, болі спыняюцца, адчуваецца лёгкасць у целе, уздуцце кішэчніка праходзіць.

Міраслава Кастанчук
Працяг будзе

Пропаліс – пчаліны клей

Лекі з поля і лесу


(Працяг)

Знішчэнне таксінаў. Пропаліс валодае антытаксічным эфектам, таму паказаны пры захворваннях печані і розных атручваннях. Цікава, што гэта рэчыва ўжываюць нават пры наркатычных і алкагольных інтаксікацыях!

Умацаванне імунітэту і ўзбагачэнне вітамінамі. Пропаліс – магутны імунамадулятар, працуе на клеткавым узроўні. Да таго ж у гэтым рэчыве багаты спектр вітамінаў, таму рэчыва здольна пагасіць дэфіцыт практычна любых элементаў у арганізме.

Антывірусныя. Пропаліс здольны ліквідаваць актыўнасць вірусаў і зніжаць іх колькасць у арганізме.

Дапамога пры сасудзістых захворваннях. Прэпараты з пропалісам прымяняюцца пры розных захворваннях сасудаў – гэта і атэрасклероз, і гіпертанія. Таксама пропаліс ужываюць пры гемароі і варыкозным пашырэнні вен.

Антыаксідантныя ўласцівасці. Спецыялісты згадваюць пропаліс ў спісе рэчываў, здольных змагацца з ракавымі клеткамі. Антыаксідантныя ўласцівасці рэчыва выкарыстоўваюцца і ў касметалогіі, паколькі пропаліс валодае амаладжальнымі ўласцівасцямі.

Пропаліс унікальны таксама і тым, што практычна не мае супрацьпаказанняў. Нельга ўжываць яго толькі тым людзям, у якіх ёсць алергія на пчалапродукты. Улічваючы высокую канцэнтрацыю актыўных элементаў у рэчыве, усё ж будзе лепш, калі прэпараты з пропалісам і іх дазіроўку прызначыць спецыяліст.

Як зрабіць настойку пропалісу ў хатніх умовах? Перад выкарыстаннем пропаліса рэкамендуецца спачатку ачысціць яго, нацёршы на дробнай тарцы замарожаны пропаліс. Здробнены пчаліны клей заліваюць халоднай вадой. Усё лішняе ўсплыве, верхні пласт у якім плаваюць часткі можна зліць. Вычышчаны пчаліны клей трэба прасушыць. У якасці растваральніка пры настойванні выкарыстоўваюць медыцынскі спірт, гарэлку ці спіртавыя настоі на розных зёлках. Апошнія ўзмацняюць тэрапеўтычны эфект.

Для падрыхтоўкі лячэбнага складу можна пайсці па лёгкім (хуткім) або цяжэйшым шляху. У першым выпадку рэцэпт такі: дробна нацерці 10 г пропалісу, падцяпліць на вадзяной лазні 90-100 мл 70% -га медыцынскага спірту да 50-ці градусаў, усё змяшаць да аднастайнай кансістэнцыі, зняць з агню не даводзячы да кіпення, працадзіць праз адмысловую паперу з ватай або некалькі слаёў марлі, пераліць у цёмны шкляны посуд, добра закаркаваць. Захоўваць у цёмным прахалодным месцы.

Выраб дзесяціпрацэнтнай настойкі па другім рэцэпце зойме больш часу, затое ён прасцейшы. Спірт ці гарэлку наліць у шкляны посуд, туды ж усыпаць пропаліс. Настойваць 2 тыдні ў цёмным цёплым месцы, боўтаючы 2 разы на дзень. Працадзіць, і лек гатовы.

Рэцэпт залежыць ад таго, настойку якой канцэнтрацыі трэба прыгатаваць (5-50%). Лепш зрабіць пяцідзесяціпрацэнтную, а потым разводзіць яе ў патрэбных прапорцыях.

Візіт Пасла Рэспублікі Беларусь у Беластоку і перамовы аб супрацоўніцтве

З працоўным візітам на Падляшша прыбыў 16 лютага Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь Аляксандр Авяр’янаў. Сустрэча з маршалкам Падляшскага ваяводства Ежы Ляшчынскім адбылася ў суправаджэнні Генеральнага консула РБ у Беластоку Алы Фёдаравай, дарадцы амбасады РБ у Варшаве Міхаіла Рыбакова і другога сакратара амбасады Юліі Рубінай.

Галоўнай тэмай сустрэчы стала абагульненне існуючага міжрэгіянальнага супрацоўніцтва з партнёрамі з Беларусі і абмеркаванне найбліжэйшых планаў.

– Гродзенская вобласць і Падляшскае ваяводства сёння з’яўляюцца не толькі партнёрамі ў шматлікіх праектах, але перш за ўсё, добрымі суседзямі, якія знаходзяцца ў цесных і дружалюбных адносінах, – сказаў Ежы Ляшчынскі. – У сакавіку мы плануем падпісаць пагадненне аб супрацоўніцтве на рубяжы красавіка і траўня разам арганізуем пікнік на Аўгустоўскім канале «Майкаўка без межаў». Гэта толькі два з многіх сёлетніх праектаў, іх спіс сапраўды вельмі доўгі.

Маршалак Ежы Ляшчынскі таксама звярнуў увагу на неабходнасць інтэнсіўнай інфармацыйнай кампаніі па распаўсюджванню прынцыпаў бязвізавага перасячэння мяжы з Беларуссю і сумеснае прасоўванне Аўгустоўскага канала ў якасці памежнага турыстычнага шляху.

Чарговая сустрэча з паслом Беларусі Аляксандрам Авяр’янавым арганізаваў Падляшскі Бізнес-клуб і Гандлёва-прамысловая палата ў Беластоку. У ім узялі ўдзел, сярод іншых, Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Беластоку Ала Фёдарава, член управы Падляскага ваяводства Стэфан Краеўскі, прэзідэнт Падляшскага Бізнес-клуба Рышард Івашкевіч, віцэ-прэзідэнт Гандлёва-прамысловай палаты ў Беластоку Ян Бараўскі і падляшскія прадпрымальнікі. Спатканню старшыняваў ганаровы консул Рэспублікі Харватыі ў Польшчы Войцех Стшалкоўскі.

Тэмай сустрэчы было «Эканамічнае развіццё паміж Польшчай і і Беларуссю, а таксама спадзяванні Падляшша і беларускіх прадпрымальнікаў у кантэксце ўзаемных эканамічных адносін, гандлю і прыгранічнага супрацоўніцтва».

Падляшскія прадпрымальнікі падкрэслілі, што пацяпленне палітычных адносін паміж Польшчай і Беларуссю аказала станоўчы ўплыў – на іх думку – на эканамічныя адносіны. Прагучалі нават сцвярджэнні, што гэтае паляпшэнне палітычных адносін палепшыць стан «нашых кашалькоў». Разважалі таксама аб магчымасці адмены візаў або запуск бязвізавага мясцовага прыгранічнага руху, які быў бы рэальным штуршком да развіцця эканамічнага супрацоўніцтва і гандлю.

Як паведаміў пасол, абавязвае 3-дзённы бязвізавы праезд у Белавежскай пушчы і 5-дзённы на Аўгустоўскім канале. З 12 лютага можна прыляцець без візы ў аэрапорт у Мінску, працягваюцца размовы аб бязвізавым рэжыме таксама ў руху ў Гродна. Беларускі бок разглядае магчымасць увядзення бязвізавага ўезду ў Беларусь таксама на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленчыя працэдуры.

– З іншага боку, немагчымы ў той момант пачатак прац над увядзеннем мясцовага прыгранічнага руху, але шанцы заўсёды ёсць, – сказаў пасол.

(мікас)

Успамінаю Гайнаўку паўвекавой даўнасці

З Гайнаўкай я быў звязаны з часоў свайго дзяцінства. Мая мама з вёскі Дольнае (зараз так называецца адна з гайнаўскіх вуліц на заходняй ускраіне горада) выйшла замуж у Новае Ляўкова. У Дольным – як я запамятаў – стаялі драўляныя хаты з саламянымі стрэхамі і вельмі часта былі яны спалучаныя з хлявом. Пяцьдзесят гадоў таму яшчэ жылі бацька і мачаха мае мамы, брат Федзя і сястра Вольга. Мы з бацькам і мамай наведвалі іх. Мой бацька вазіў мамінай сястры бульбу, буракі і капусту ды дровы на зіму. У Гайнаўцы жыве яшчэ толькі дваюрадны брат мамы Валодзя (ён пенсіянер).

Бацькі пакідалі  мяне на пару дзён у сям’і Федзі (драўляны дом і зараз стаіць пры вуліцы Электрычнай) і я меў ў Гайнаўцы новых калег. Вясной, летам і восенню мае гайнаўскія сябры вельмі любілі займацца футболам. Для гэтага мелі вялікую плошчу пасбішч-паплавоў побач вуліцы Электрычнай. На гэтай дачаснай спортпляцоўцы я навучыўся ездзіць на веласіпедзе. Зімой мы каталіся на каньках. Найчасцей з’язджалі на заснежаны луг з высокага насыпу чыгуначнай пуці, якая вядзе з Гайнаўкі ў Семяноўку. Дзяцей і моладзі збіралася процьма. Гоман і крыкі чутны былі пасля поўдня да змяркання ды яшчэ пазней і тады ўжо на вуліцы Паддольнай уключалі вулічнае электраасвятленне.

Дагэтуль сістэма вуліц у Гайнаўцы толькі крыху памянялася. Новых пабудавалі ўсяго некалькі, у тым ліку адну з найдаўжэйшых – вуліцу Ракавецкага (ад жыллёвага пасёлка Лясныя Калейкі да новапабудаванай бальніцы-шпіталя), Новую, Белавежскую і Жаб’яй Горкі. Вуліцы не былі такія шырокія як цяпер. На важнейшых быў брук або шлака (дзындра). Пасля ападкаў поўна гразі было на вуліцах Паддольнай, Электрычнай і іншых тады яшчэ не названых.

Вуліцы ў цэнтры горада мелі назвы: Сталіна (пасля 1 Мая і цяпер 3 Мая), Леніна (цяпер Арміі Краёвай), Л. Варынскага (зараз С. Баторыя), М. Бучка (цяпер кс. І. Верабея), Вызвалення (зараз Ю. Пілсудскага) і Пралетарыяцкая (зараз 11 Лістапада). Не было вуліц са скрыжаваннямі з кругавой развязкай (а цяпер іх чатыры). Зараз ёсць два скрыжаванні са святлафорамі. Найбольш тратуараў пабудавалі за апошнія дваццаць гадоў.

Яшчэ напрыканцы мінулага стагоддзя паабапал гайнаўскіх вуліц расло многа высокіх прыгожых дрэў: дубоў (шматлікія з іх растуць і цяпер, між іншым, пры вуліцах Белавежскай, Паркавай, Ю. Пілсудскага, а. Дзевятоўскага), ліпаў, клёнаў і бяроз. Дамы былі пераважна драўляныя. Царква таксама. Яна была адна на ўвесь горад (на яе месцы цяпер новы вялікі Святатроіцкі сабор). У горадзе быў двухпавярховы драўляны дом “Леснік” і ў ім кіно. Калі прывозілі цікавы кінафільм, былі па два кінасеансы ў адзін дзень. У “Лесніку” заснавалі духавы аркестр. У летнюю пару на пляцоўцы пад дубамі пры “Лесніку” ладзілі танцы. Калі пабудавалі мураваны вялікі Дом культуры “Гурнік”, тады і там пачалі арганізаваць усе культурныя мерапрыемствы. Цяпер гэта Гайнаўскі дом культуры.

Мураваныя шматпавярховыя жыллёвыя будынкі пачалі ставіць у цэнтры горада паабапал вуліцы 3 Мая, пры вуліцы С. Баторыя, пры колішняй вуліцы Вызвалення, вуліцы Аляксея Зіна, на пасёлку Пашкі і пры вуліцы Ліпавай. Прыватнае жыллёвае будаўніцтва разгарнулася ў раёне вуліц Варшаўскай, Скарпавай, Мастовай, Паддольнай, Простай, Доўгай, Новай, Паўднёвай, Электрычнай, Бельскай і іншых.

У шасцідзесятых гадах мінулага стагоддзя ў Гайнаўцы поўнай парай працавалі фабрыкі на базе драўніны: мэблевая фабрыка і г. зв. Паркецярня, хімічная фабрыка ды вялікі тартак. Цяпер не ўсе ведаюць, дзе знаходзіўся шкіпінарны завод (terpentyniarnia). Быў ён на месцы сённяшняга гарадскога парка. Драўніну з лесу ў тартак або на хімічную фабрыку вазілі вузкакалейкай. Ішла вялікая прадукцыя.

Добра памятаю колішні чыгуначны вакзал. Побач пуці стаяў доўгі драўляны будынак пачакальні для пасажыраў. У ім працавалі начальнік вакзала і дзяжурны руху паяздоў. У гэтым бараку быў бар. У ім абедалі не толькі чыгуначнікі. Ён быў адкрыты ад раніцы да вечара для ўсіх хто сюды заходзіў. Я і некаторыя мае аднакласнікі ў гады 1958 –1962 штодзень ездзілі цягніком з чыгуначнага паўстанка з надпісам “Нараўка” (хаця ён быў у Плянце, а да Нараўкі адсюль ажно 4 км) у агульнаадукацыйныя ліцэі (было іх два, адзін з беларускай мовай навучання) і ў прафесійныя школы. Цягнікі часта прыязджалі ды адпраўляліся ў Бельск-Падляшскі, Белавежу, Чаромху і далей у Варшаву, Семяноўку і далей у Цісоўку. Ва ўсе дні – буднія і святочныя ездзіла многа людзей. Хто на працу, хто ў школу, а хто толькі на базар. З даездам не было праблемаў. Цяпер не паедзеш пасажырскім поездам у Семяноўку, Белавежу або ў Бельск-Падляшскі. Апусцеў і заглух вакзал. Што такое магло б здарыцца, ніхто раней не прадбачваў.

У 1958 годзе я паступіў вучыцца ў гайнаўскі ліцэй. Меў гайнаўскіх калег, якіх бацькі былі дырэктарамі і кіраўнікамі гайнаўскіх фабрык і прадпрыемстваў. Адзін аднакласнік пасля ўрокаў ішоў да бацькі, які кіраваў прадпрыемствам Лясной недраўлянай прадукцыі “Лес” і мяне туды запрасіў. Шэф „Лесу” ветліва мяне прыняў і расказаў пра сваё прадпрыемства, чым яно займалася. А яно скупляла грыбы і ягады, лячэбныя зёлкі, а нават зайцоў. На экспарт высылалі ў заходнееўрапейскія краіны свежую і салёную пліску ды ягады-чарніцы. Жывых зайцоў экспартавалі на развод у Францыю і ў Італію. У замежныя краіны высылалі многа футаралаў для прэцызійнай апаратуры.

Пацікавіўся я, што прадукуюць на хімічнай фабрыцы. Тут працаваў да самай пенсіі брат маёй мамы Федзя. Ён мне тады сказаў, што ім, рабочым на гэтай фабрыцы, строга забаронена гаварыць пра яе вытворчасць. Іх, адыходзячых дадому пасля працы, заўсёды дакладна правяралі. І ў мяне былі толькі здагадкі, чаму тут усё было такое засакрэчанае.

У 1960 годзе ў Гайнаўцы пабудавалі дрэваапрацоўчы камбінат. У ім пасля заканчэння прафесійнай школы працаваў мой брат Кастусь. Быў столярам. Ён мне распавёў, што працавалі тады сем цэхаў: лесапільны, фрэзерны, паркетны, мазаікавага паркета, фарнірны, мэблевы і драўлянай упакоўкі (усялякіх скрынак, між іншым, да транспарту прадуктаў харчавання, грыбоў, садавіны і для прамысловасці). У мэблевым цэху выраблялі перш за ўсё высакаякасную кухонную мэблю пад назвай “Рэха пушчы” (1 000 камплектаў у год). У склад камплекта ўваходзілі буфет, шафка, палічка, вешалка, стол, столік і два крэслы.

Гайнаўка помніцца мне яшчэ невялікім ціхім і спакойным горадам. Было ў ім многа дрэў і ў цёплую пару года кветак. Садзілі іх перш-наперш паабапал галоўных вуліц. Прыгожы і задуменны быў горад каляровай восенню. Вецер шумеў у галінах высокіх дрэў, ападала лісце з пажаўцелых клёнаў, ліпаў і бяроз. Яно доўгі час шасцела пад нагамі. Вечарамі вуліцы былі ціхія-ціхія. Патаналі яны ў паўзмроку – тады няшмат было вулічных ліхтароў.

Янка Целушэцкі

Белтурызм – на розны смак (2)

2. Беларусь у 2017 годзе прадставіць магчымасці дзелавога турызму ў Барселоне і Франкфурце. У гэтым годзе Беларусь упершыню робіць акцэнт на ўдзеле ў выставах па дзелавым турызме і запрасіла турфірмы далучыцца. Акрамя таго, сёлета пасля перапынку ў некалькі гадоў вяртаецца з нацыянальным стэндам на выставу ITB у Берліне. У 2016 годзе нацыянальны стэнд Беларусі быў прадстаўлены на міжнародных выставах у Маскве, Мінску, Тэль-Авіве, Пекіне, Урумчы, Баку, Тбілісі, Варшаве і Лондане. На выставах, дзе не быў прадстаўлены стэнд, праходзілі прэзентацыі турыстычных магчымасцей Беларусі. Беларускі турызм таксама прэзентавалі падчас прэс-тураў і рэкламна-інфармацыйных тураў. Адно з галоўных мерапрыемстваў – прэс-тур для журналістаў з інфармацыйных агенцтваў краін СНД, арганізавана было БЕЛТА. Па яго выніках выйшлі матэрыялы, якія можна лічыць паўнавартаснымі даведнікамі. Па выніках прэс-тура фатографаў з Францыі плануецца выстава ў Версалі. Развіццё турызму з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Дадзеная галіна ўзятая пад асаблівую апеку дзяржавы.

Мінск (Фота Міры Лукшы)

Першая Нацыянальная праграма развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь была прынята ў 2004 годзе. Вынікам яе выканання стаў значны рост экспарту турыстычных паслуг, развіццё турыстычнай інфраструктуры ў краіне, спрашчэнне ўязнога рэжыму і ўмоў знаходжання замежных грамадзян на тэрыторыі Беларусі. Сёння ў Беларусі рэалізуецца шэраг дзяржпраграм, у якіх прадугледжаны меры і сродкі па стварэнні сучаснай інфраструктуры турызму ў розных рэгіёнах краіны.

Рэспубліканскі бюджэт сумесна з абласнымі бюджэтамі прымае ўдзел у аднаўленні помнікаў гісторыка-культурнай спадчыны ў рэгіёнах краіны. У 2012 годзе Саветам Міністраў зацверджана была дзяржпраграма «Замкі Беларусі». У рамках дзяржпраграмы да 2018 года плануецца ўладкаваць 38 замкаў, палацаў і замчышчаў. Асаблівая ўвага ў Беларусі надаецца развіццю аграэкатурызму. У мэтах стварэння спрыяльных умоў для развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь, задавальнення патрэбнасцей грамадзян у адпачынку і аздараўленні кіраўніком дзяржавы быў прыняты ўказ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №371 «Аб некаторых мерах дзяржаўнай падтрымкі развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь» і №372 «Аб мерах па развіцці аграэкатурызму у Рэспубліцы Беларусь».

У Беларусі актыўна распрацоўваюцца зялёныя маршруты, якія ствараюцца ўздоўж натуральных зялёных калідораў, далін рэк, гістарычных гандлёвых шляхоў і старых чыгунак. Сярод іх – маршрут па Лепельскім раёне Віцебскай вобласці пад назвай «Край жоўтых гарлачыкаў і сівых валуноў», па рэках Грыўда, Шчара і Нёман «Воднымі шляхамі Вялікага княства Літоўскага» і іншыя. Зялёныя маршруты з’яўляюцца асновай для рэалізацыі праектаў, звязаных з захаваннем прыродных ландшафтаў, культурнай спадчыны, з экалагічным турызмам і транспартам, не забруджваючымі навакольнае асяроддзе. Зараз ідзе актыўная работа па распрацоўцы новых турыстычных маршрутаў на тэрыторыі кожнай вобласці, праводзіцца збор заявак жадаючых заняцца аказаннем паслугаў у сферы аграэкатурызму. Для гаспадароў сельскіх сядзіб запланавана правядзенне спецыяльных адукацыйных і навучальных семінараў. Сёння ў Беларусі шырока разгорнута падрыхтоўка турыстычных кадраў. У гэтай сферы працуюць 20 вышэйшых і 8 сярэдніх навучальных устаноў. Агульны набор на гэтыя спецыяльнасці перавышае 2,1 тыс. чалавек.

 

Фота Міры Лукшы

Адпачынак на любы густ

Сёння кожны турыст і падарожнік можа выбраць у Беларусі адпачынак на любы густ. У Беларусі няма заснежаных гор і цёплага мора з пясчанымі пляжамі, але летам тут можна накупацца ў чыстых азёрах, а зімой пакатацца на лыжных курортах, і ў любую пару года – пабываць на рыцарскіх турнірах, народных святах, розных спартыўных спаборніцтвах, фестывалях, у тэатрах, музеях, на экскурсіях. Турыстычная інфраструктура Беларусі дае магчымасць з камфортам размясціцца, пакаштаваць нацыянальныя стравы, бяспечна і хутка дабрацца ў любы куток краіны, набыць сувеніры, – хваліцца Міністэрства. – Дзякуючы развіццю інфармацыйных тэхналогій, у Беларусі ствараецца нацыянальная сістэма анлайн-браніравання, якая дазваляе турысту замовіць нумары ў большасці гасцініц краіны.
Турыстычны патэнцыял Беларусі заключаецца ў разнастайнасці і прыгажосці прыроды, унікальнасці гісторыка-культурнай спадчыны. У рэспубліцы налічваецца больш за 15 тысяч аб’ектаў, якія маюць гістарычную, культурную, архітэктурную значнасць, а таксама памятных месцаў, звязаных з імёнамі выдатных дзеячаў сусветнай гісторыі і культуры. Для аматараў экалагічнага турызму адпачынак у Беларусі – унікальная магчымасць атрымаць асалоду ад прыродай у экалагічна чыстых, не кранутых урбанізацыяй кутках. Многія прыродныя аб’екты краіны лічацца эксклюзіўнымі ў Еўропе. У першую чаргу гэта нацыянальныя паркі «Нарачанскі», «Прыпяцкі», «Браслаўскія азёры», «Белавежская пушча», Бярэзінскі біясферны запаведнік, заказнікі «Налібоцкая пушча», «Блакітныя азёры» і многія іншыя.

Асаблівая ўвага ў Беларусі надаецца развіццю аграэкатурызму. Сёння турыстаў гатовы прыняць больш дзве тысячы сельскіх сядзіб. Усе яны абсалютна розныя і па-свойму каларытныя. У адных турыстам прапануюць асобны домік з камінам, більярдам і вясковай лазняй, у іншых – невялікі пакой у агульным з гаспадарамі доме і ўмывальнік з калодзежнай вадой на дварэ. Але ва ўсіх без выключэння сельскіх сядзібах гасцей смачна накормяць і арганізуюць мноства забаў.

У апошнія гады ўсё больш папулярным становіцца лячэбна-аздараўленчы турызм. Адпачынак і аздараўленне прапануюць гасцям 475 санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый, у тым ліку 75 санаторыяў і 2 пансіянаты. Усе санаторыі размешчаны ў зонах з асаблівым мікракліматам, многія з іх валодаюць уласнымі крыніцамі мінеральных вод, гразелячэбніцы. У Беларусь замежных гасцей прыцягвае высокая кваліфікацыя беларускіх лекараў, добрая аснашчанасць клінік, у цэлым высокі ўзровень якасці медыцынскіх паслуг.
Не губляе сваёй актуальнасці рэлігійны турызм. У сілу гістарычнага мінулага на тэрыторыі краіны стагоддзямі пражываюць побач прадстаўнікі розных рэлігій – хрысціяне, іудэі, мусульмане і іншыя. Вернікі прыязджаюць пакланіцца цудадзейным абразам і нятленным мошчам беларускіх святых: Ефрасінні Полацкай, праведнай княгіні Слуцкай Сафіі. У мінскім касцёле Святых Сымона і Алены і гродзенскім Фарным касцёле захоўваюцца дублікаты Турынскай плашчаніцы. У апошнія гады ў моду ўваходзіць ваенна-гістарычны турызм. Людзі прыязджаюць у Беларусь з розных канцоў свету, каб наведаць памятныя мясціны. Пра падзеі мінулага нагадваюць замкі і храмы абарончага тыпу, помнікі і стэлы, устаноўленыя ў гонар знакамітых бітваў, ваенныя і краязнаўчыя музеі. Мноства замежных гасцей прыязджае ў Беларусь, каб наведаць разнастайныя культурныя і спартыўныя мерапрыемствы міжнароднага ўзроўню. У першую чаргу гэта Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», тэатральны фестываль «Белая вежа» ў Брэсце і іншыя. Беларусь удзельнічае ў шэрагу трансгранічных праектаў – «Невядомая Еўропа» ў Гродзенскай вобласці, Еўрарэгіён «Паазер’е», «Бэлла – Дзвіна» ў Віцебскай вобласці. Усе яны дапамагаюць больш эфектыўна выкарыстоўваць гісторыка-культурную спадчыну і ўнікальны прыродны патэнцыял краіны.

Віцебск (Фота Міры Лукшы)

Дзе трэба пабываць у Беларусі

– прапануе міністэрства. Беларусь пачынаецца са сталіцы. Мінск – горад з амаль тысячагадовай гісторыяй. У вялікую айчынную вайну Мінск быў разбураны больш чым на 80%, у сувязі з гэтым тут практычна не захавалася старажытных пабудоў. Аднак сучасная планіроўка і добраўпарадкаванне, архітэктурныя ансамблі з шырокімі, светлымі вуліцамі і праспектамі, пышнай зелянінай бульвараў, сквераў і паркаў ствараюць сваё непаўторнае аблічча і каларыт. Для гасцей беларускай сталіцы распрацавана больш за 40 пешаходных і аўтобусных экскурсійных маршрутаў з наведваннем аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, музеяў, тэатраў, выставачных галерэй. Мірскі замкавы комплекс (Мірскі замак) – выдатны помнік абароннага дойлідства XVI стагоддзя. Уключаны ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА. У снежні 2010 года пасля рэстаўрацыйных работ Мірскі замак быў адкрыты для турыстаў. Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс – унікальны помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XVI- XVIII стагоддзяў, звязаны з гісторыяй роду Радзівілаў. Уключаны ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА. У чэрвені 2011 года пасля актыўных рэстаўрацыйных работ Нясвіжскі замак адкрыў свае дзверы для наведвальнікаў…

Польска-беларускае прыгранічнае супрацоўніцтва ў галіне турызму.

Прэзентацыя трансгранічных праектаў у галіне турызму, абмен вопытам, а таксама магчымасці фінансавання праектаў у галіне турызму – гэта толькі некаторыя з тэм канферэнцыі па прыгранічнаму супрацоўніцтву Польшчы і Беларусі ў галіне турызму.
Сустрэча адбылася ў снежні 2016 г. у гатэлі Cristal у Беластоку. У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі індустрыі турызму на Падляшшы і Беларусі, а таксама намеснік міністра спорту і турызму Давід Лясэк, намеснік падляшскага маршалка Ян Дыюк, член маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства Багдан Дыюк і кіраўнік дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Ганна Муха ды віцэ-прэзідэнт Падляшскай рэгіянальнай турыстычнай арганізацыі Валянціна Пятрочук. Гэта была першая такая канферэнцыя ў Беластоку, якая адбылася па ініцыятыве Міністэрства спорту і турызму.
Як падкрэсліў намеснік міністра Давід Лясэк, сход з’яўляўся часткай плана работы ў галіне развіцця турызму і адпачынку, які пачаўся з 1 студзеня 2017 года. Адзначыў: «Залежыць нам на сустрэчах, падчас якіх будуць прадстаўлены праекты, ідэі, вопыт і дасягненні індустрыі турызму, турыстычных арганізацый». Таксама паведаміў што Рада Міністраў адобрыла рэалізацыю Стратэгіі дзеля адказнага развіцця, у адпаведнасці з якім Міністэрства прапанавала праект пад назвай Дом польскіх турыстычных тэрытарыяльных брэндаў. «Мы хочам стварыць такі магазін тэрытарыяльных турысцкіх брэндаў на аснове прадуктаў, распрацаваных намі на працягу многіх гадоў, якія хочам падрыхтаваць, спрафесіяналізаваць і забяспечыць магчымасці іх інтэграцыі і інтэрнацыяналізацыі». Звярнуў таксама ўвагу на неабходнасць выкарыстоўваць усё больш лепшы клімат у польска-беларускіх палітычных адносінах, таксама геапалітычнай сітуацыі, а гэта азначае, што польскія турысты шукаюць цікавых прапаноў у Беларусі: «Я перакананы, што гэтае найвялікшае культурнае і прыроднае багацце памежжа мае важнае значэнне для стварэння адзінай прасторы для развіцця турызму». На добрае супрацоўніцтва з Беларуссю паказаў таксама маршалак Багдан Дыюк. Ён падкрэсліў важнасць адкрыцця на двух пунктах перасячэння мяжы з Беларуссю бязвізавага ўезду. Рух на мяжы з Беларуссю будзе большы, і гэта адаб’ецца не толькі на развіцці турызму, але і на іншых галінах гаспадаркі ў рэгіёне.

– Для таго, каб людзі сталі супрацоўнічаць адзін з адным, яны павінны сустрэцца, – сказаў Ян Забельскі. – Падарожжа з’яўляецца першым крокам, каб усталяваць адносіны, таксама эканамічныя.

Міраслава Кастанчук