Успаміны з 2000-2001 г.г.

Польшчa.

6 чэрвеня разарвалася кааліцыя АВС-Унія Свабоды. Унія Свабоды пакінула ўрад Ежы Бузка.

8 чэрвеня Сенат выбраў праф. Леона Керэса на пасаду кіраўніка Істытута нацыянальнай памяці.

Дзякуючы намаганням кіраўніка Беларускага літаратурнага аб’яднання ,,Белавежа” Яна Чыквіна выйшла ў Мінску кніга «Беларускія пісьменнікі Польшчы», у якой знайшліся выбраныя творы «белавежцаў». Кніжка налічвае 576 старонак.

9 чэрвеня стварылі Еўрарэгіён Бескіды.

30 чэрвеня Андрэя Цоля выбралі Абаронцам грамадзянскіх правоў.

У другой палове 2000 г. прэм’ер-міністрам быў Ежы Бузэк з Акцыі Выбарчай ,,Салідарнасць”. Пры ім у 2000 г. павялічылася беспрацоўе ў Польшчы з 13,6% у чэрвені 2000 г. да 14,1% у снежні 2000 г. і павялічылася інфляцыя з 7,3% у 1999 г. да 10,1% у канцы 2000 г. Сярэдні заробак да снежня 2000 г. узрос з 1707 зл. да 1924 злотых, пры курсе амерыканскага долара пры канцы снежня 2000 г. роўным 3,80 зл. за долар. Каэфіцыент нараджальнасці насельніцтва павялічыўся з 0,0 проміля ў 1999 г. да 0.3 проміля ў 2000 г.

3 ліпеня прэм’ер-міністр Польшчы Ежы Бузэк і Нарвегіі Джэнс Стольтэнберг падпісалі дэкларацыю, што Польшча атрымае ад Нарвегіі 5 мільярдаў кубічных метраў газу кожны год. Газ мае Польшча атрымаць новым газатрубапровадам, які пройдзе цераз Балтыйскае мора.

14 ліпеня Сейм выдаў закон аўтарства АВС аб усеагульным вызваленні грамадзян ад уласнасці кватэр. Закон прэдугледжваў, што наймальнікі камунальных і кааператыўных кватэр атрымаюць іх бясплатна на ўласнасць. А тым кватарантам-наймальнікам, якія не захочуць узяць на ўласнасць кватэр якія наймаюць, выдадуць боны. На гэты закон 6 верасня наклаў вета прэзідэнт А. Кваснеўскі і ён быў адкінуты.

17 ліпеня інфармавалі, што павялічылася інфляцыя да 11,6 %.

18 ліпеня быў надрукаваны пры дапамозе Беларускага літаратурнага аб’яднання ,,Белавежа” мой трэці зборнік вершаў ,,Хвалі часу”.

25 ліпеня Дзяржаўны скарб прадаў 35 % акцый Польскай Тэлекамунікацыі Французскаму Тэлекому і Кульчыку за 18,6 мільярдаў польскіх злотых.

16 жніўня Міністэрства Дзяржаўнага скарбу прадало 35,37% акцый Орбіса за 578,6 мільёнаў польскіх злотых кансорцыі Аcor FIC Globе LLC, звязанай з Нямецкім Банкам і Globe Trade Cеntre.

4 верасня дзяржава ўвяла 3% VAT у сельскай гаспадарцы.

10 верасня затанула польская яхта ,,Бяшчады”, якая сутыкнулася з танкерам. Ацалела толькі адна асоба з яхты.

10 верасня сутыкнуліся два цягнікі на шляху Пярэмышль – Яраслаў. Згінулі 2 асобы, а 7 асоб было параненых.

11 верасня ўрад адмяніў мыта на паліва з дзяржавамі, з якімі падпісаў дагавор аб свабодным гандлю.

15 верасня ўступіў у сілу закон Кодэкс Гандлёвых Аб’яднанняў.

20 верасня ўрад бястэрмінова прыпыніў мыта на паліва з усходнімі дзяржавамі.

22 верасня закончылася прадукцыя аўтамашыны Фіат 126п.

23 верасня ўрад перасоўвае тэрмін гатовага бюджэту на 2001 год. Апазіцыя абвінавачвае міністра фінансаў, што ламае канстытуцыю, згодна з якой урад павінен прадставіць бюджэт на наступны год да канца верасня. Праект бюджэту паявіўся ў Сейме ў палове лістапада з планаваным эканамічным дэфіцытам фінансаў 1,6% ВУП.

4 кастрычніка пачаўся XIV Міжнародны конкурс піяністаў імя Фрыдэрыка Шапэна ў Варшаве. Конкурс закончыўся 22 кастрычніка. Першае месца атрымаў піяніст з Кітая Лі Юнды, другое месца заняла піяністка з Аргенціны Інгрыд                Фітэр, а трэцяе – піяніст з Расіі Аляксандр Кобрын. У конкурсе прынялі ўдзел 94 піяністы з 25 краін.

8 кастрычніка прайшлі выбары прэзідэнта Польшчы. У выбарах прыняло ўдзел 61,12 % грамадзян Польшчы. Было 13 кандыдатаў, ды перад выбарамі Альшэўскі адмовіўся кандыдаваць. Першае месца атрымаў Аляксандр Кваснеўскі. На яго галасавала 9 489 224 выбаршчыкаў (53,9 %) і ён быў выбраны другі раз прэзідэнтам Польшчы. Другога тура выбараў не было. На другім месцы ў выбарах апынуўся Аляхоўскі (17,3 %).

20 кастрычніка Багуслаў Багсік за фінансавую афёру атрымаў 9 гадоў турмы.

29 кастычніка са Следчага арышту ў Вадавіцах уцёк гангстэр Рышард Немчык. Пасля злавілі яго на тэрыторыі Германі і ў 2004 г. у Польшчы пакаралі яго 25 гадамі турмы.

13 лістапада ў горадзе Радаме закрылі Металапрад-прыемства ,,Лучнік”.

16 лістапада Сейм прыняў закон аб дзеянні супраць адмывання грошай.

15 снежня стварылі Гандлёвую інспекцыю.

17 снежня паўстала кааліцыя Саюз левых дэмакратаў – Унія працы.

21 снежня дэпутаты Сейма Галіна Навіна-Канопка і Вітальд Томчак увайшлі ў Галерыю Захэнта і адсунулі з устаноўкі італьянскага скульптара Маўрыцыя Катэлана фрагмент скульптуры, дзе метэарыт прыгнятаў фігуру папы рымскага Яна Паўла ІІ.

22 снежня Лешак Бальцаровіч стаў старшынёй Нацыянальнага Банка Польшчы.

23 снежня Аляксандр Кваснеўскі склаў другі раз прэзідэнцкую прысягу і стаў другі раз прэзідэнтам Польшчы.

24 снежня трэснула сэрца звана Зыгмунта на Вавелі ў Кракаве.

У першай палове 2001 г. прэм’ер- міністрам быў Ежы Бузэк з Акцыі Выбарчай ,,Салідарнасць”. Пры ім у 2001 г. павялічылася беспрацоўе ў Польшчы з 14,1% у снежні 2000 г. да 15,9% у чэрвені 2001 г. і паменшылася інфляцыя з 10,1% у 2000 г. да 5,47% у канцы 2001 г. Сярэдні заробак да чэрвеня 2001 г. узрос з 1924 зл. да 2062 злотых. Каэфіцыент нараджальнасці насельніцтва паменшыўся з 0,3 проміля ў 2000 г. да 0,1 проміля ў 2001 г.

1 студзеня гарадскія правы атрымалі Галінаў, Капшыўніцэ і Рыгліцэ.

24 студзеня паўстала новая партыя Грамадзянская Платформа. У гэты дзень у зале Алівіі ў Гданьску прайшла маніфестацыя ў падтрымку гэтай партыі.

3 лютага паўстаў у Варшаве Народны Інстытут Фрыдэрыка Шапэна.

11 лютага закончыўся ІІ Фестываль і Эратычны Базар Эротыкон 2001 у Варшаве на Макатове.

23 лютага ўстанавілі Агульнапольскі Дзень Барацьбы з Дэпрэсіяй.

3 красавіка тры бандыты ўвайшлі ў Крэдытны Банк па вуліцы Жэлязнай 67 у Варшаве, напалі на працаўніц Банка, білі іх, мучылі і пасля выстралам у голавы забілі трох касірак і вартаўніка. Цела вартаўніка бандыты схавалі ў падвале. Бандыты забралі больш чым 100 тысяч злотых. Бандытаў знайшлі, бо пачалі яны гуляць, купляць новае адзенне ў магазінах. Пакаралі іх пажыццёвым зняволеннем. Ужо трымаюць іх у турме больш чым 15 год.

22 сакавіка ў Беластоку паўстаў першы камітэт Права і справядлівасці.

12 красавіка ўхвалілі палажэнне аб выбарах у Сейм і Сенат.

12 красавіка застралілі ў Варшаве былога міністра Спорту з Акцыі ,,Салідарнасць” Яцка Дэмбскага. Вывела яго з рэстарана да забойцы дзяўчына Галіна Г. і нехта яго застраліў. Я. Дэмбскі і Галіна Г. былі звязаныя з крымінальнікамі. Тыя што выдалі загад забойства Я. Дэмбскага таксама згінулі ад бандытаў у турмах. Іх павесілі.

1 мая ў Варшаве прайшоў Парад Роўнасці. Быў гэта ў Польшчы першы такі парад лесбіянак і геяў і іх прыхільнікаў.

11 мая пачалі працаваць у варшаўскім метро дзве новыя станцыі: А14 Свентакшыская і А15 Ратуш.

12 мая адкрылі ў Кракаве помнік Пятру Скаргу.

19 мая пачала працаваць Вігерская вузкарэйкавая чыгунка.

24 мая прыехаў у Польшчу з візітам прэм’ер-міністр Расіі Міхаіл Кас’янаў. Быў тры дні.

30 мая паўстала палітычная партыя Ліга польскіх сем’яў.

15 чэрвеня прыехаў у Варшаву з візітам прэзідэнт ЗША Джордж Буш.

 

Беларусь

 

Як я пісаў раней, 1 студзеня 2000 г. прайшла дэнамінаця беларускагка рубля 1000 на 1, аднялі тры нулі. У чэрвені паводле беларускіх даных сярэдні заробак налічваў 57 596 рублёў, а ў снежні 2000 г. павялічыўся да 87 669 рублёў. Уведзены былі новыя банкноты 1, 5, 10, 20, 50, 100, 500, 1000 рублёў.

На пачатку верасня ў ААН у Нью-Йорку праходзіў саміт тысячагоддзя. На яго паляцеў у Нью-Йорк прэзідэнт Беларусі А. Лукашэнка, дзе ў пяціхвіліннай прамове заявіў, што ,,правы чалавека” і дэмакратыя ўсё часцей выкарыстоўваюць нейкія дзяржавы для пакарання нявыгадных ёй дзяржаў і народаў. Прызваў з увагай адносіцца да жыцця і гістарычнага лёсу кожнага народа. Прыватна сустрэўся ён толькі з прадстаўнікамі 4-х дзяржаў: Ірана, Бангладэша, Турцыі і Емена. Вярнуўся раней чым іншыя прадстаўнікі дзяржаў, бо быццам бы прэзідэнт ЗША Біл Клінтан не запрасіў яго на прыём.

10 кастрычніка ў Астане ў Казахстане прэзідэнты Беларусі, Казахстана, Кіргізстана, Расіі і Таджыкістана падпісалі Дагавор аб стварэнні Еўраазійскага эканамічнага саюза (ЕўрАзЭс).

Згодна з новай канстытуцыяй з 1996 года прайшлі выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэпублікі Беларусь другога склікання. Выбары байкатавалі 7 з 9 апазіцыйных партый. Першы тур выбараў вызначылі на 15 лістапада. Прынялі ў іх удзел 562 кандыдаты. У першым туры выбралі дэпутатаў у 41 акрузе. 29 лістапада прайшоў другі тур выбараў. Выбралі ў ім наступных 56 дэпутатаў. На 96 выбраных дэпутатаў толькі 17 прызнала сябе членамі нейкіх партый. У акругах, дзе кандыдавалі старшыні камуністаў, сацыял-дэмакратаў і лібералаў, выбары былі няважныя, бо мала асоб галасавала. Поспех меў першы прэм’ер-міністр Беларусі Вячаслаў Кебіч. На Беларусі прыстунічала рабочая місія па правах чалавека з Еўропы. Прызнала яна, што выбары не выконвалі мінімальных патрабаванняў, якія павінны быць для дэмакратычных выбараў. Як відна з выбараў у парламенце Беларусі партыі не маюць вялікага значэння. Нават сам прэзідэнт А. Лукашэнка не стварыў сваёй партыі. Трэцяя частка Артыкула 167 Адміністратыўнага кодэксу 1984 года выкарыстоўвалася для пераследу за заклікі да байкоту выбараў, што пацягнула за сабой да асуджэння і пакарання перад выбарамі больш як 100 асоб. Чыноўнікі заахвочвалі галасаваць датэрмінова, пяць дзён перад днём выбараў. Скрыні для бюлетэняў уначы не ахоўваліся. Было многа іншых няправільнасцяў, якія дыскваліфікавалі гэтыя выбары. Была гэта фарса парламенцкіх выбараў, таму большасць партый іх байкатавала.

,,Абраны парламент нелегітымны і непрызнаны міжнароднай супольнасьцю. Эканоміка краіны знаходзіцца ў глыбокім крызісе, Беларусь па ўзроўню жыцця займае адно з апошніх месцаў у Еўропе. Прыватная ініцыятыва грамадзянаў душыцца з дапамогаю антырынкавых законаў і непамерных падаткаў, і таму, апроч палі­тычнай, значны размах набыла і эканамічная эміграцыя грамадзян з краіны.У дзяржаве фактычна адсутнічаюць незалежная судовая ўлада і незалежная адвакатура. Яшчэ больш залежнымі ад органаў улады сталі сродкі масавай інфармацыі. На працягу году пастаянна парушалася права грамадзянаў на свабоду мірных сходаў і асацыяцый: спробы выказаць думку, адрозную ад афіцыйнай, жорстка падаўляліся з дапамогай непамерна павялічаных карных органаў. Мітынгі, шэсці, пікеты нязменна заканчваліся арыштамі іх удзельнікаў, судамі і пакараннямі. Актывізавалі сваю дзейнасць у барацьбе з іншадумцамі беларускія спецслужбы, мэтай дзейнасці якіх стала адно: захаванне аўтакратыі А. Лукашэнкі. Як вынік – палітычная ізаляцыя Беларусі ў 2000 годзе яшчэ больш узмацнілася. З рэжымам Лукашэнкі шырокія стасункі падтрымлівае толькі Расія, курс на аб’яднанне з якой узведзены ў ранг дзяржаўнай палітыкі, можа прывесці беларускі народ да страты незалежнасці, суверэнітэту, дзяржаўнасці” – фрагмент з артыкула «Агляд – хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2000 годзе” . Ніжэй падаю нейкія важнейшыя падзеі ўзятыя з вышэйпрыведзенага артыкула. Усіх не магу падаць, бо заняло б мне гэта старонак з дзесяць ,,Czasopisa”.

29 ліпеня ў Мінску адбыўся Усебеларускі з’езд за Незалежнасць. У ім прыняло ўдзел 1350 дэлегатаў ад усіх рэгіёнаў Беларусі. На з’ездзе прысутнічалі замежныя дыпламаты, з’езду даслалі свае прывітанні Івонка Сурвіла, Васіль Быкаў, Сямён Шарэцкі, Зянон Пазняк, а таксама прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Гавел.

16 жніўня распачалі стыхійны страйк рабочыя Стаўбцоўскага машынабудаўнічага заводу. Прычынай страйку стала двухмесячная нявыплата заробку. 17 жніўня на працу не выйшлі каля дзвюх тысячаў рабочых завода.

1 кастрычніка ў чарговым «Маршы Свабоды-3», паводле ацэнак назіральнікаў, прыняло ўдзел больш за 15 тысячаў грамадзянаў. Акцыя апазіцыі праходзіла пад лозунгам: „За свабодныя і дэмакратычныя выбары”. У арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы «Маршу…» увайшлі прадстаўнікі буйнейшых палітычных партыяў Беларусі, якія не прымаюць удзелу ў выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ, прызначаных на 15 кастрычніка. Удзельнікі акцыі сабраліся каля Акадэміі навук і прайшлі па праспекце Скарыны і вуліцы Сурганава да плошчы Бангалор, дзе адбыўся кароткі мітынг.

29 і 30 кастрычніка, а таксама 5 лістапада ў розных раёнах Мінска адбыліся акцыі па ўшанаваньні памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. У месцах захавання бязвінна палеглых – у Курапатах і Лошыцкім парку – былі ўстаноўленыя памятныя крыжы і прайшлі малебны святароў розных канфесіяў.

12лістапада ў Мінску прайшла акцыя беларускай моладзіь пад лозунгам «Пераменаў!»,якаябылажорсткаразагнанаяміліцыянтамі. Тады міліцыя арыштавала многа маладзі. Угэтыдзеньакцыіпадназовам«Пераменаў!»адбылісяяшчэў25гарадахБеларусі.НайбольшбуйныяакцыіпрайшліўМагілёве,Гародні,Баранавічах,Воршы.

Як я пісаў раней, 1 студзеня 2000 г. прайшла дэнамінаця беларускага рубля 1000 на 1, аднялі тры нулі. У снежні 2000 г. паводле беларускіх даных сярэдні месячны заробак налічваў 87 669 рублёў, а ў чэрвені 2001 г. павялічыўся да 124 552 рублёў. Уведзены былі ў Беларусі новыя банкноты: 1, 5, 10, 20, 50, 100, 500, 1000 рублёў.

У сувязі з планаванымі ў верасні выбарамі прэзідэнта Беларусі, павялічыліся рэпрэсіі супраць апазіцыі, і міліцыя часцей стала біць дэманстантаў і праціўнікаў улады А. Лукашэнкі. Білі пры затрыманні большай колькасці людзей на дэманстрацыях. Біццём змушалі затрыманых людзей да выгадных для ўлад прызнанняў і патрэбных міліцыі інфармацый. Любілі вельмі біць моладзь. Асновамі для затрымання, вобыску і біцця былі выбарчая сімволіка, друкаваныя лістоўкі, якія тыя мелі пры сабе, а нават калі хто размаўляў між сабой на беларускай мове. Канфіскаваліся асабістыя прадметы, агітлітаратура, фотаапараты і іншыя асабістыя рэчы. На некаторых нападалі асобы не ў мундзірах, а ў звычайным адзенні. Было больш чым 1000 затрыманняў. Грамадзян арыштоўвалі за тое, што мелі беларускую літаратуру. Затрыманне часта працягвалася да 6 гадзін. Іх часта нават не запісвалі і пасля некалькіх гадзін затрымання адпускалі дамоў, а часта іх каралі за хуліганства, нязгодна з праўдай.

Па прычыне моцных рэпрэсій улад, дэмакратычная апазіцыя цяпер змяніла тактыку. Масавыя акцыі дэмакратычнай апазіцыі, іх характар і маштаб розніўся ад тых з іншых гадоў. Ад пачатку года была відная дэканцэнтрацыя форм палітычных пратэстаў, больш было пікетавання і акцый моладзі. Толькі 25 сакавіка пачалася ў Мінску вялікая дэманстрацыя апазіцыі, якая сцягнула на сябе многа дзяржаўнай міліцыі, ОМОН і ўнутраных войск (ОМОН – отряд мобильный особого назначения). Улады арыштавалі тады 15 асоб і між імі вядомых палітыкаў. Наступнай акцыяй быў мітынг 1 мая, тады ў Гродне арыштавалі 20 асоб. А 18 мая ў Мінску падчас ,,Другога Усебеларускага народнага сходу” арыштавалі ўлады 45 асоб. Практычна ўлады тады не дазволілі ні на адну маніфестацыю і дэманстрацыю, і заўсёды міліцыя арыштоўвала і біла людзей. Арыштоўвала міліцыя пераважна вядомых палітыкаў з апазіцыі, накладвала на іх штрафы і арышты. Накладвалі на іх крымінальныя абвінавачванні. Па крымінальным арт. 388 абвінавацілі 8 асоб: 5 асоб у горадзе Бабруйск і 3 асобы ў горадзе Шклове. Ні адна з гэтых спраў не была даведзена да суда. У 2001 г. было абвінавачана па крымінальнаму артыкуле 367 ч.1 і ч. 2 пяць асоб. 4 асобы за публікацыі ў газетах. Было 6 крымінальных спраў за графіці. Я напісаў толькі аб нейкіх пакараннях, усе занялі б мне многа месца.

30 мая нехта кінуў у Мінску гранату РГД-5 на тэрыторыю Пасольства Расіі. Пасля гэтага КДБ Беларусі арыштавала больш чым 100 беларусаў, але вінаватага не знайшлі.

 

Расія

 

12 чэрвеня У. Пуцін назначыў кіраўніком часавой адміністрацыі Чачні муфція А. Кадырава.

16 чэрвеня прызямліўся касмічны карабель Саюз ТМ-30 з касманаўтамі Сяргеем Залеціным і Аляксандрам Калеры.

28 чэрвеня ў Гнездаве былі адкрытыя Польскія Ваенныя Могілкі ў Катыні.

2 ліпеня згінула 30 рускіх міліцыянераў і салдат ад выбухаў зробленых чачэнцамі бомбамі на грузавіках у розных гарадах Расіі.

3 ліпеня зліквідавалі Судовую палату па інфармацыйных спрэчках – незалежны ў сваіх меркаваннях квазісудовы орган, які выхоўваў прыстойнасць у СМІ. Прычынай да ліквідацыі была ,,аптымалізацыя прэзідэнцкай адміністрацыі”, хаця палата ў яе не ўваходзіла. Яна была створана ў снежні 1993 годзе пры прэзідэнце Б. Ельцыне. Яе працаўнікі стараліся абараняць свабоду слова ад цэнзуры.

9 ліпеня наступіў выбух на рынку ва Уладыкаўказе ў Паўночнай Асеціі. Згінула 6 асоб, а 18 было параненых.

13 ліпеня археолагі выкапалі ў Ноўгародзе-Вялікім Наўгародскі кодэкс, самы стары помнік рускай пісьменнасці на царкоўнаславянскай мове.

28 ліпеня ў Катыні адкрылі пагосты польскіх і рускіх ахвяр НКУС.

8 жніўня наступіў выбух у Маскве ў падземным пераходзе станцыі метро ,,Пушкінская”. Згінула 13 асоб, а больш чым сто асоб было параненых. Праўдападобна тэракт быў зроблены чачэнцам, які пакінуў бомбу ў сваёй сумцы.

12 жніўня ў час манеўраў на Барэнтсавым моры на глыбіні 108 метраў затанула лепшая расійкая падводная лодка К-141 ,,Курск” з 118 матросамі. Толькі 14 жніўня аб’явілі аб катастрофе. 15 жніўня ў раён катастрофы даплылі падводная лодка, атамны крэйсер,,Пётр Вялікі” і 20 суднаў. Шторм не дазволіў весці працы для ратавання патануўшай падводнай лодкі, а пачалі працу па ратаванні матросаў у падводнай лодцы толькі 16 жніўня і закончылі працу 18 жніўня без поспеху. Не ўдалося нікога выратаваць з падводнай лодкі. 20 жніўня даплылі да месца аварыі нарвежскія караблі. Іх вадалазам удалося разблакаваць клапан ратаўнічага люка, а 21 жніўня люк 9-га адсека, дзе знайшлі толькі частку цел нежывых матросаў. Іншыя матросы засталіся на дне. 8 верасня прэзідэнт У. Пуцін прызнаў, што лодка патанула. 26 ліпеня 2002 года паінфармавалі, што прычынай аварыі быў выбух вучэбнай тарпеды. Пажар ад яе разнёсся на ўсю лодку. Аднак да атамнага рэактара і да 22 крылатых ракет пажар не дайшоў.

13 жніўня ў Маскве ў храме Хрыста Збавіцеля пачаўся юбілейны архіерэйскі Сабор Расійскай Праваслаўнай Царквы.

27 жніўня выбух пажар на Астанкінскай тэлевежы ў Маскве, якая мае 537 м вышыні. Пажар пачаўся на вышыні 460 м. і ўзнік у правадах. Аўтаматычнай сістэмы пажарагашэння вежа не мела. Згінулі 3 асобы. Пажар гасілі суткі і дым падняўся такі, што жыхары Масквы думалі, што вежа згарыць зусім. Толькі ў верасні 2001 г. пачало працаваць тэлебачанне ў Маскве і ў Маскоўскай вобласці. І толькі летам 2005 г. вежа пачала прымаць экскурсіі.

28 жніўня між Расіяй і Югаславіяй быў падпісаны дагавор аб свабодным гандлі.

1 верасня прэзідэнт стварыў Дзяржаўны савет — як кампенсацыю губернатарам, страціўшым статус дэпутацкай недатыкальнасці.

2 верасня быў адкрыты польскі пагост у Медным.

6 кастрычніка наступіў першы выбух на аўтобусным прыпынку на вуліцы Гагарына ў Невінамыску, другі на Казачым рынку Невінамыска, а трэці і чацвёрты на платформе чыгуначнага вакзала ў Пяцігорску. 4 асобы згінулі, а 20 было параненых.

31 кастрычніка наступіў старт касмічнага карабля Саюза ТМ-31 з касманаўтамі Юрыем Гідзенкам, Сергеем Крыкалёвым і касманаўтам ЗША Уільямам Шэпердам. 2 лістапада даляцелі яны да Міжнароднай Касмічнай Станцыі і прыстыкаваліся да яе. Карабель прызямліўся 6 мая 2001 г.

11 лістапада чачэнскі тэрарыст захапіў самалёт ТУ-154, які ляцеў з з Махачкалы ў Маскву, і пад пагрозай, што наступіць выбух, змусіў ляцець у Ізраіль. Калі самалёт прызямліўся ў Ізраіле на ваеннай базе Ууда, тэрарыст здаўся ізраільскім уладам. Самалёт вярнуўся ў Маскву.

13 лістапада прэзідэнт У. Пуцін выступіў з прапановай, каб знізіць колькасць ядзерных бомб у Расіі і ЗША і пакінуць толькі па 1500 штук у кожнай дзяржаве, а пасля яшчэ зменшыць іх колькасць.

8 снежня ад выбуху двух аўтамашын на рынку ў Пяцігорску згінулі 4 асобы, а 45 асоб было параненых.

25 снежня Канстытуцыйным законам быў зацверджаны дзяржаўны трохколерны сцяг Расіі, яе герб (двухгаловы арол) і гімн Расіі (на музыку А. Аляксандрава).

28 снежня Расія і Індыя падпісалі кантракт на суму 3 міліярда долараў на перадачу Індыі ліцэнзіі на серыйную прадукцыю 140 самалётаў знішчальнікаў СУ-30 МКІ на працягу 17 год.

З 1 студзеня ў рамках падаходнага падатку ўвялі плоскую шкалу, 13% падатку незалежна ад даходу для ўсіх грамадзян. Зніжэнне стаўкі пабудзіла людзей не скрываць сваіх даходаў і ў 2001 г. у бюджэт дзяржавы трапіла 280 мільярдаў рублёў, а раней трапляла толькі 240-250 мільярдаў рублёў. А ў 2002 годзе бюджэт атрымаў 330 мільярдаў рублёў. Збор налогаў перастаў быць праблемай для дзяржавы.

5 лютага наступіў выбух бомбы ў маскоўскім метро на станцыі ,,Белорусская кольцевая”. Бомба была схаваная ў сумцы пад мармуровай лаўкай на платформе. Бомба аднак выбухла некалькі мінут перад прыездам цягніка, таму не было ахвяр, а толькі 10 асоб параненых.

13 лютага наступіла сутыкненне цягніка з аўтацягніком на пераездзе Белавостраў – Дыбуны. Згінуў адзін пасажыр, а 10 было параненых.

22 лютага ў горадзе Камсамольск на Амуры крыміналісты падпалілі кавярню ,,Чарадзейка”.

1 сакавіка быў уведзены візавы рэжым між Расіяй і Грузіяй.

11 сакавіка на Паўночнакаўказскай чыгунцы чачэнцы падарвалі таварны цягнік, які ехаў з Гудэрмеса ў Хасавюрт.

23 сакавіка русіяне затапілі сваю касмічную станцыю ,,Мір” у Ціхім Акіяне. Часткова згарэла яна ў атмасферы раніцай у 6:29.

24 сакавіка згінула 21 асоба і больш чым 100 асоб было параненых ад выбухаў трох аўтамашын з бомбамі ў Мінеральных Водах, Есентуках і ў Адыге-Хабле.

31 сакавіка на Пушкінскім пляцу ў Маскве прайшоў мітынг арганізаваны партыяй ,,Яблыка” СПС і Саюзам журналістаў Расіі ў абарону свабоды слова. У мітынгу прынялі ўдзел 20 тысяч грамадзян.

2 красавіка пачаўся ў Маскве VIII Усеславянскі з’езд, які закончыўся 4 красавіка.

28 красавіка наступіў старт касмічнага карабля Саюз ТМ-32 з касманаўтамі Талгатам Мусабаевым, Юрыем Батурыным і першым касмічным турыстам ЗША мільянерам Дэнісам Тытам. Касмічны карабель прыстыкаваўся да Міжнароднай Касмічнай Станцыі і прызямліўся з іншымі касманаўтамі 30 кастрычніка

6 мая прызямліўся касмічны карабель Саюз ТМ-31 з касманаўтамі Талгатам Мусабаевым, Юрыем Батурыным і першым касмічным турыстам ЗША Дэнісам Тытам.

15 мая закрылі ў Санкт-Пецярбурзе Варшаўскі вакзал.

22 чэрвеня ў Варонежскай вобласці наступіла катастрофа самалёта Авіатыка-МАІ-890. Згінуў пілот.

25-26 чэрвеня 35 чачэнскіх баевікоў напалі на Ханкалу. Усе яны згінулі ці трапілі ў палон параненыя. Мелі пры сабе пісьмы ад Масхадава, які гразіў, што пачне вайну ў Ічкерыі, калі не выйдуць з яе расійскія салдаты.

 

Іншыя дзяржавы

 

2 чэрвеня прэзідэнт Украіны Л.Кучма катэгарычна забараніў красці газ з транзітных трубаправодаў, якія ішлі ў Польшчу і далей на захад.

4 чэрвеня згарэў у атмасферы над Ціхім акіянам амерыканскі касмічны тэлескоп Камптона.

4 чэрвеня ад землятрусу на інданезійскім востраве Энгана блізка Суматры згінулі 103 асобы.

10 чэрвеня памёр кіраўнік Сірыі Хафед Асад. Пасля месяца яго месца заняў яго сын Башар Асад.

13 чэрвеня прэзідэнт Італіі Карла Азегліа амнісціраваў турэцкага тэрарыста, які страляў і параніў рымскага папу Яна Паўла ІІ, Махмеда Алі Агджу.

29 чэрвеня каля Сулавесі наступіла катастрофа парома ,,Кахая Бахары”, згінула 492 асобы.

17 ліпеня Башар ал-Асад склаў прэзідэнцкую прысягу ў Сірыі.

17 ліпеня ў катастрофе самалёта Air-7412 у Патне ў Індыі згінула 60 асоб, а 5 асоб было параненых.

25 ліпеня наступіла катастрофа звышгукавога авіялайнера ,,Канкорд” пры вылёце з прыжскага аэрадрома імя Шарл дэ Голя. Самалёт меў ляцець у Нью-Йорк. Пажар самалёта пачаўся, калі ён разагнаўся, а пасла наступіў выбух. Згінула 109 пасажыраў і 4 асобы ў рэстаране.

31 ліпеня Мошэ Кацаў, кандыдат партыі Лікуд, быў выбраны Кнесетам прэзідэнтам Ізраіля.

23 жніўня самалёт А 320 кампаніі Гулф Эа, які ляцеў з Каіра, меў катастрофу каля Мухарака. Згінула 143 асобы.

8 верасня наступіў 99 старт у ЗША (STS-106) па праграме Спейс Шатл і 22 палёт шатла Атлантыс з касманаўтамі Тэрэнсам Уілкатам, Скотам Алтманам, Даніэлам Бербекам, Эдвардам Лу, Рычардам Мастракі і двума рускімі касманаўтамі Юрыем Маленчанкам і Барысам Маруковым. Атлантыс прызямліўся 19 верасня.

14 верасня наступіў ад тэрарыстычнага акта выбух фондавай біржы ў Джакарце. Згінула 14 асоб. Два злачынцы былі пакараны: адзін на пажыццёвае зняволенне, а другі 20 гадамі турмы.

15 верасня пачаліся XXVII Летнія Алімпійскія гульн ў Сіднеі ў Аўстраліі, якія закончыліся 1 кастрычніка. Першае месца па колькасці медалёў занялі ЗША, атрымаўшы 37 залатых, 24 сярэбраных і 32 бронзавыя медалёў. Другое месца заняла Расія, атрымаўшы 32 залатыя, 28 сярэбраных і 29 бронзавых медалёў. Трэцяе месца заняў Кітай, атрымаўшы 28 залатых, 16 сярэбраных і 14 бронзавых медалёў.

16 верасня загінуў у Кіеве і быў забіты ўкраінскі апазіцыйны журналіст Георгій Гангадзе.

19 верасня ў Берліне немец (22 год) хацеў сваёй аўтамашынай падпаліць Рэйхстаг. Аблітай бензінам аўтамашынай уехаў у шкляную вітрыну Рэйхстага і затрымаўся.

24 верасня ў парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбарах у СРЮ атрымаў першае месца Ваіслаў Каштуніца (50,24 % галасоў), а Слабадан Мілошавіч – другое (толькі 37,15 % галасоў). Аднак выбарчая камісія не прызнала выбараў і прымусіла правесці другое галасаванне.

24 верасня ва Францыі ў канстытуцыйным рэферэндуме пры галасаваўшых 30,2 % грамадзян большасць выбаршчыкаў (73,2%) прагаласавала, каб зменшыць тэрмін паўнамоцтваў прэзідэнта з 7 да 5 год.

27 верасня ў Сектары Газа ад выбуху бомбы згінуў ізраільскі салдат. 28 верасня пачалася інтыфада Аль-Аксы.

28 верасня ізраільскі прэм’ер-міністр Эхуд Барак даў згоду на падзел Іерусаліма. Заходняя частка, каб была сталіцай Ізраіля, а Усходняя – сталіцай Палестынскай дзяржавы. Не згадзілася з гэтым апазіцыйная партыя ,,Лікуд”.

1 кастрычніка ў Нідэрландах легалізавалі прастытуцыю.

5-6 кастрычніка наступіла адстаўка ў Югаславіі з пасады прэзідэнта Слабодана Мілошавіча ў сувязі з масавымі пратэстамі грамадзян Югаславіі.

7 кастрычніка прэзідэнтам Югаславіі стаў Ваіслаў Каштуніца.

11 кастрычніка наступіў у ЗША 100 старт (STS-92) па праграме Спейс Шатл і 28 палёт шатла Дыскаверы з касманаўтамі Браянам Дэфім, Памелай Мелрой, Лероем Чыа, Уільямам МакАртурам, Петэрам Уайсофам, Майклам Лопес-Алегры і Коітай Вакатай. Дыскаверы прызямліўся 24 кастрычніка.

19 кастрычніка згінула ад бомбавага тэракта два працаўнікі з асабістай аховы Ясіра Арафата ў кватэры палестынскай службы бяспекі ў Віфліеме. 10 асоб было параненых.

19 кастрычніка ў пакістанскім Белюжыстане знайшлі мумію персідскай княжны, якая жыла 2600 год раней.

23 кастрычніка кітайскія археолагі знайшлі музей музыкальных інструментаў, які быў створаны 2 тысячы год раней у эпоху дынастыі Хань.

25 кастрычніка ў катастофе самалёта Іл-18 пад Батумі (Грузія) згінулі 84 асобы.

29 кастрычніка ў Рэспубліцы Кыргызстан трэці раз быў выбраны прэзідэнтам Аскар Акаеў.

31 кастрычніка на аэрадроме імя Чан Кай-шы на Тайване разбіўся Боінг747. Згінула 83 з 179 асоб у самалёце.

31 кастрычніка ў катастрофе самалёта Ан-26 у Анголе зінулі 44 асобы.

1 лістапада Югаславію прынялі ў ААН.

3 лістапада ў лесе ля Тарашчы (70 км ад Кіева) знайшлі цела без галавы забітага журналіста Георгія Гангадзе.

4 лістапада ў Югаславіі быў створаны новы ўрад з прэм’ер-міністрам Зоранам Жыжычам.

11 лістапада ад пажару ў цягніку-фунікулеры ў Аўстрыі ў Капрун згінула 155 асоб.

12 лістапада на саміце 56 мусульманскіх дзяржаў у Катары пастанавілі падтрымаць палестынцаў у барацьбе супраць Ізраіля і рашылі звярнуцца да ўсіх мусульманскіх дзяржаў, каб замарозілі ўсе адносіны з Ізраілем.

17 лістапада прэзідэнт Украіны Леанід Кучма заявіў на спатканні са студэнтамі Інстытута Міжнародных Адносін КНУ, што Украіна не будзе ніколі ядзернай дзяржавай.

26 лістапада на прэзідэнцкіх выбарах у Румыніі перамог у першым туры выбараў былы прэзідэнт Іон Іліеску і ўвайшоў у другі тур выбароў.

27 лістапада ў Нарвегіі адкрылі Лердальскі тунель пад гарой даўжынёй 24,5 км, які злучае Лердал і Эурлан.

28 лістапада лідэр Сацыялістычнай партыі Украіны Юрый Краўчанка апублікаваў найграны запіс размовы прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы, старшыні адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміра Літвіна і міністра ўнутраных спраў Украіны Юрыя Краўчанкі, дзе Л. Кучма прасіў міліцыю зліквілаваць журналіста Георгія Гангадзе. Паўстала акцыя ,,Украіна без Кучмы”, якую арганізавала апазіцыя. Пачаліся дэманстрацыі на вуліцах і палатачня гарадкі супраць Л. Кучмы.

1 снежня наступіў у ЗША 101 старт (STS-97) па праграме Спейс Шатл і 15 палёт шатла Індэвор з касманаўтамі Брэнтам Джэтам, Майклам Блумфілдам, Джозефам Танерам, канадскім касманаўтам Маркам Гарнам і Карласам Нар’ега. Індэвор прызямліўся 11 снежня.

5 снежня Ізраіль выслаў у космас ізраільскага спутніка Зямлі, Эраса А.

10 снежня быў выбрны прэзідэнтам у другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Румыніі Іон Іліеску.

12 снежня прэзідэнтам ЗША стаў Джордж В. Буш – малодшы.

15 снежня быў спынены трэці рэактар Чарнобыльскай АЭС і электрастанцыя зусім перастала працаваць.

15 снежня пачаўся ў Кіеве першы пратэст у акцыі ,,Украіна без Кучмы”. Патрабавалі адстаўкі прэзідэнта Л. Кучмы ў сувязі забойствам апазіцыйнага журналіста Георгія Гангадзе ў верасні. У акцыі бралі ўдзел 24 палітычныя партыі Украіны.

21 снежня ў Нідэрландах як у першай дзяржаве ў свеце дазволілі браць шлюбы мужчыны з мужчынам і жанчыны з жанчынай.

28 снежня ў Нарвегіі адкрылі падморскі Тунель Бомляфіорд.

30 снежня ў бамбавых тэрактах у сталіцы Філіпін Маніліі згінулі 22 асобы, а больш чым 100 было параненых.

5-20 студзеня 2001 г. на Філіпінах падчас рэвалюцыі скінулі ўдадара Джозефа Эстраду.

9 студзеня выляцеў у космас кітайскі касмічны карабель без людзей.

9 студзеня ў Пакістане ў правінцыі Сінд ля горада Котры зышоў з рэек пасажырскі цягнік, які ехаў з Пешавара. Згінула больш чым 15 пасажыраў, а было параненых больш чым 200 асоб.

13 студзеня ў землятрусе ў Сальвадары і Гватэмале згінулі 952 асобы і было параненых больш чым 5 тысяч асоб.

14 студзеня на Украіне пачаўся другі этап акцыі ,,Украіна без Кучмы”, які цягнуўся да 1 сакавіка. Увесь гэты час на Крэшчаціку і на Майдане Незалежнасці праходзілі масавыя акцыі пратэсту, мітынгі, маніфестацыі. 1 сакавіка палатачны гарадок зліквідавалі ўкраінскія дзяржаўныя сілавікі.

16 студзеня замардавалі прэзідэнта Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Лаўрэнта-Дэсірэ Кабіля.

20 студзена прайшла інагурацыя на прэзідэнта ЗША Джорджа Буша-малодшага. Біл Клінтан страціў уладу. Пратэставалі праціўнікі рэспубліканцаў, якога кандыдатат Джордж Буш атрымаў у выбарах менш галасоў, чым кандыдат дэмакратаў Альберт Гор, аднак Вышэйшы Суд прызнаў перамогу Д. Буша.

22 студзеня пачалася вайна ў Македоніі паміж македонцамі і албанскімі сепаратыстамі, якая закончылася 12 лістапада.

25 студзеня ў катастрофе самалёта Дуглас ДЦ-3 у Венесуэле згінула 25 асоб.

26 студзеня прэзідэнтам Дэмакратычнай Рэспублікі Конга стаў Ёзэф Кабула.

26 студзеня ў землятрусе ў індыйскім штаце Гуджарат і ва ўсходнім Пакістане згінула больш чым 20 тысяч людзей.

29 студзеня абвінавацілі чылійскага дыктатара Піначэта ў злачынстве, калі быў дыктатарам і атрымаў хатні арышт.

7 лютага наступіў 102 старт у ЗША (STS-98) па праграме Спейс Шатл і 24 палёт шатла Атлантыс з касманаўтамі Кенетам Какрэлам, Маркам Палянскім, Робертам Курбімым, Маршай Айвінса, Томасам Джоунсам. Атлантыс даставіў да міжнароднай касмічнай станцыі модуль «Дэстыні». Атлантыс прызямліўся 20 лютага.

9 лютага згінула 9 асоб, калі падводны карабель ЗША Грынвіль сутыкнуўся з японскім рыбацкім катэрам ля Гаваяў.

13 лютага ў землятрусе ў Сальвадары згінула амаль 400 асоб.

14 лютага амерыканскі апарат ,,NEAR Shoemaker” прызямліўся на астэроідзе 433 Эрос.

16 лютага ў Прыштыне (Косава) наступіў выбух у аўтобусе,,Ніш-экспрэс”.

25 лютага ў парламенцкіх выборах у Малдавіі перамогу атрымала Партыя Камуністаў, атрымаўшы 50,07% галасоў і 71 месцаў з 101 усіх месцаў у парламенце.

28 лютага ў Вялікабрытаніі ля горада Шэлбі наступіла сутычка пасажырскага і таварнага цагнікоў. Згінула 15 пасажыраў, а параненых было больш чым 50 асоб.

28 лютага ад землятрусу ў ЗША у Алімпіі каля Вашынгтона было параненых амаль 400 асоб.

4 сакавіка згінула 59 асоб у Партугаліі, калі заваліўся мост на рацэ Дуэра.

4 сакавіка талібы пачалі нішчыць старажытныя вялікія статуі Буды. Дзве статуі былі знішчаны дашчэнту.

4 сакавіка ў галасаванні ў Швейцарыі большасць прагаласавала супраць уступлення дзяржавы ў Еўрасаюз.

8 сакавіка наступіў у ЗША 103 старт (STS-102) па праграме Спейс Шатл і 29 палёт шатла Дыскаверы з касманаўтамі Джэймсам Уэзербі, Джэймсам Кэлі, Эндру Томасам, Полам Рычардсам, Джэймсам Восам, Сюзанай Хэлмс і расійскім касманаўтам Юрыем Усачовым. Дыскаверы прызямліўся 21 сакавіка.

9 сакавіка ля помніка Т. Шаўчэнкі ў дзень яго нараджэння ў Кіеве пачалася чарговая дэманстрацыя ,,Украіна без Кучмы”. Калі некалькіх дэманстрантаў затрымалі міліцыянеры, большасць дэманстрантаў пайшла пад будынак МУС з патрабаваннем вызваліць затрыманых. Закончылася дэманстрацыя каля сакратарыяту прэзідэнта на вул. Банкавай сутычкай з атрадамі ,,Беркута”. Дэманстрацыі праходзілі да красавіка.

13 сакавіка рэактыўны знішчальнік ЗША FA-18 ,,Hornet” падчас трэніроўкі над Кувейтам выпадкова ўпусціў бомбу, якая ўпала і выбухла на палігоне ЗША. Згінула 5 салдат ЗША і адзін салдат з Новай Зеландыі.

15-16 сакавіка тры чачэнскія тэрарысты захапілі ў Стамбуле ў Турцыі расійскі самалёт Ту-154 з 174 заложнікамі, які меў ляцець у Маскву. Тэрарысты прымусілі самалёт ляцець у Саўдаўскую Аравію. Самалёт прызямліўся ў Медыне. Там падчас штурма заложнікаў вызвалілі. Згінула падчас штурма сцюардэса самалёта і адзін тэрарыст, двух тэрарыстаў арыштавалі. Пакаралі іх 6 і 4 гадамі турмы.

16 сакавіка ад выбухаў у Кітаі на некалькіх фабрыках згінула 108 асоб.

1 красавіка ў Галандыі сталі легальнымі шлюбы аднаго полу: жанчыны з жанчынай і мужчыны з мужчынам.

1 красавіка арыштавалі былога прэзідэнта Югаславіі Слабодана Мілошавіча ў яго віле каля Бялграда.

1 красавіка амерыканскі шпіёнскі самалёт ЭП-3 кітайцы прымусілі прызямліцца на аэрадроме ў Кітаі. Пасля 12 дзён асвабадзілі 12 пілотаў самалёта.

4 красавіка парламент Малдовы выбраў прэзідэнтам дзяржавы Уладзіміра Вароніна, які 7 красавіка стаў прэзідэнтам Малдовы.

7 красавіка пачалася місія зонду Марс Адысей.

11 красавіка падчас футбольнага матча паміж камандамі ,,Арланда Пайрэтс” і ,,Кайзер Чыфс” на стадыёне ,,Эліс Парк” у горадзе Йоханесбургу пачаўся масавы ціск, у якім згінулі 43 асобы.

19 красавіка наступіў 104 старт у ЗША (STS-100) па праграме Спейс Шатл і 16 палёт шатла Індэвор з касманаўтамі Кентам Рамінджэрам, Джэфры Эшбі, канадскім касманаўтам Крысам Хедфілдам, Джонам Філіпсам, Скотам Паразінскім, італьянскім касманаўтам Умбертам Гуэдоні і расійскім касманаўтам Юрыем Ланчаковым. Індэвор прызямліўся 1 мая.

22 красавікка ў Страсбургу паміж хрысціянскімі цэрквамі была падпісана Экуменічная карта.

26 красавіка Вярхоўная рада Украіны выявіла недавер’е ўраду Віктара Юшчанкі і прэзідэнт прыняў яго адстаўку.

6 мая папа рымскі Ян Павел ІІ першы раз быў з афіцыйным візітам у мусульманскай мячэці Умаядаў, дзе знаходзяцца мошчы Іаана Хрысціцеля.

9 мая ў Гане ад панікі на стадыёне Акра Спорт Стадыюм згінула 126 асоб.

21 мая харвацкага генерала Антэ Гатовіна Міжнародны трыбунал для былой Югаславіі абвінаваціў у злачынстве генацыду і ў ваенным злачынстве.

24 мая на вяселлі ў Іерусаліме звалілася падлога дома. Згінула 25 асоб, а больш чым 300 асоб было параненых.

29 мая прэм’ер-міністрам урада Украіны стаў Анатолій Кінах.

1чэрвеня ў Тэль-Авіве тэрарыст-смяротнік узарваў сябе каля ўвахода ў кафэ ,,Дольфі” і забіў 21 асобу. Згінула многа дзяцей ад 14 да 17 гадоў, пераважна прыехаўшых з СССР.

1 чэрвеня закончыліся ваенныя дзеянні між арміяй і міліцыяй Югаславіі і незаконнымі ўзброеннымі фармацыямі, якія называліся ,,Арміяй вызвалення Прэшэва, Мядведжы і Буяноваца”.

1чэрвеня наступіла забойства каралеўскай сям’і ў Непале, якое выканаў наследнік трона князь Діпэрдр. 4 чэрвеня ён стаў апошнім каралём Непала.

7 чэрвеня ў парламенскіх выбарах у Вялікабрытаніі перамогу атрымалі другі раз лейбарысты.

7 чэрвеня ў рэферэндуме Ірландыя адкінула Нікейскі трактат.

8 чэрвеня ў пачатковай школе Ікеда каля Педагагічнага ўніверсітэта ў Асаце ў Японіі былы школьны ўборшчык Амору Тукума забіў многа дзяцей.

15 чэрвеня кіраўнікі ўрадаў Кітая, Расіі, Казахстана, Таджыкістана, Кіргізстана і Узбекістана стварылі Шанхайскуюю арганізацыю супрацоўніцтва.

15 чэрвеня адкрылі другі дарожны тунель у Нарвегіі даўжынёй 11 км і 150 м.

17 чэрвеня ,,Нацыянальны рух Сімяона ІІ” атрымаў перамогу ў парламенцкіх выбарах у Балгарыі і апошні цар Балгарыі Сімяон ІІ стаў кіраўніком урада.

21 чэрвеня закончылася прадукцыя аўтамашыны Шкода-Феліцыя.

28 чэрвеня арыштаванага былога прэзідэнта Югаславіі Слабодана Мілошавіча перавезлі з бялградскай ў гаагскую турму.

Дзмітры Шатыловіч
Працяг будзе

Успаміны з 2000 г.

1. Польшчa. У першай палове 2000 г. прэм’ер-міністрам быў Ежы Бузэк з Акцыі Выбарчай ,,Салідарнасць”. Пры ім у 2000 г. павялічылася беспрацоўе ў Польшчы з 13,1% у снежні 1999 г. да 13,6% у чэрвені 2000 г. і павялічылася інфляцыя з 7,3% у 1999 г. да 10,1 % у канцы 2000 г. Сярэдні заробак да снежня 2000 г. узрос з 1707 зл. да 1924 злотых, пры курсе амерыканскага долара пры канцы снежня 2000 г. роўным 3,80 зл. за долар. Натуральны прырост насельніцтва павялічыўся з 0,0 праміля ў 1999 г. да 0,3 праміля ў 2000 г.

Вялікай памылкай быў тады продаж замежным капіталістам добрых прадпрыемстваў, якія прыносілі краіне прыбытак. Яны замест даваць прыбытак дзяржаве, сталі даваць яго замежным капіталістам. Апрача таго замежны капітал забіраў у Польшчы інфраструктуру. Інфраструктура служыць гаспадарцы і мае ўплыў на наша жыццё, на нашы дарогі, тэлекамунікацыю, фінансы і гандаль. А нашы ўлады аддалі гэта замежным капіталістам, якія гэта зманапалізавалі і накінулі нам высокія пошліны, маржу і плацілі добра сваім замежным прадстаўнікам ды высылалі нашы прыбыткі за мяжу. Мы мусілі аплачваць іх фірмовыя знакі, кансультацыі і іншыя прывезеныя імі элементы, як гузікі ці металічныя накрыўкі да бутэлек. Асабліва вялікай памылкай бала перадача фінансавай інфраструктуры замежным капіталістам, напрыклад, аддавалі ім пенсійныя фонды. Бралі яны высокія маржы і плату за крэдыты. Напрыклад, адзін з канцэрнаў з паўднёвай Еўропы купіў у Польшчы адзін вялікі польскі банк, які меў вартасць 3,5 % для канцэрну, а даваў яму 30 % прыбытку.

1 студзеня Чэхуў, Косуў-Ляцкі, Нэкля, Прысіцэ і Тышоўцэ атрымалі гарадскія правы, а Плакавіцэ былі далучаныя да Львуўка-Слёнскага.

6 студзеня Сейм прыняў закон аб стварэнні ўстановы Абароны правоў дзіцяці.

21 студзеня Кампіноскі нацыянальны парк увялі ў міжнародны спіс запаведнікаў біясферы ЮНЕСКА.

23 лютага члены арганізацыі Нашосьць падчас дэманстрацыі супраць вайны ў Чачні апаганілі расійскі флаг на тэрыторыі Генеральнага консульства Расійскай Федэрацыі ў Познані.

1 сакавіка паўстаў Інстытут імя Адама Міцкевіча.

15 красавіка пачаў служыць падараваны ўрадам ЗША ракетны фрэгат КРП Ген. К. Пуласкі.

22 сакавіка польскі пасажырскі парава-турбінны карабель КПТ(ТСС) Стэфан Баторы ўлады прадалі на лом турэцкай суднаверфі.

25 сакавіка Андрэй Вайда атрымаў у ЗША прэмію Оскар за сваю творчасць.

15 красавіка было створана Цэнтральнае следчае бюро.

24 красавіка з непрацуючай шахты руды ўрана стварылі падзямельны турыстычны шлях даўжынёй 1200 м., Штольню Кавары.

 

Беларусь

26 студзеня ўступіў у сілу Дагавор аб стварэнні адзінай Саюзнай дзяржавы, падпісаны прэзідэнтамі Расіі і Беларусі 8 снежня 1999 г. 26 студзеня прайшло ў Маскве пасяджэнне Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай Дзяржавы.

Па беларускай статыстыцы сярэдні заробак у Беларусі налічваў 34 871 899 рублёў у снежні 1999 г. і 1 студзеня 2000 г. прайшла дэнамінацыя беларускага рубля 1000 на 1, аднялі тры нулі. І 31 студзеня 2000 г. сярэдні заробак налічваў 36 659 рублёў, а ў чэрвені павысіўся да 57 596 рублёў. З 1 студзеня 2000 г. былі ўведзены банкноты 1, 5, 10, 20, 50, 100, 500, 1000 рублёў. Банкноты з 1992-1999 гг. былі важнымі ў 2000 годзе, толькі адымаліся ў іх тры нулі.

,,2000 год быў годам далейшага ўмацаваньня аўтарытарнага кіравання Аляксандра Лукашэнкі і барацьбы беларускай апазіцыі за дэмакратычня змены ў краіне. Як і ў ранейшыя гады кіравання краінай Лукашэнкам, шэсці, мітынгі, пікеты праходзілі пад кантролем не толькі міліцыі, але і спецслужбаў і заканчваліся арыштамі ўдзельнікаў і арганізатараў. Буйнейшымі акцыямі апазіцыі ў 2000 годзе былі «Марш Свабоды-2» і «Марш Свабоды-3», «Чарнобыльскі шлях-2000», святкаванні Дня Канстытуцыі, Дня Волі, Дня Незалежнасьці, мерапрыемствы, прысвечаныя байкоту выбараў у лукашэнкаўскі парламент. Найбольш жорстка ўлады расправіліся з удзельнікамі святкавання Дня Волі 25 сакавіка ў Мінску. Было арыштавана больш за 500 чалавек, у тым ліку 36 журналістаў беларускіх і акрэдытаваных у Беларусі сродкаў масавай інфармацыі, лідэры партыяў, праваабаронцы і нават асобы, якія валодаюць дыпламатычнай недатыкальнасцю: прадстаўнік місіі АБСЕ ў Беларусі Крыстафер Паніко, дэпутат Польскага сейму Марыюш Каміньскі, а таксама восем грамадзянаў Польшчы і грамадзянін Чэхіі. Арышты суправаджаліся здзекамі над затрыманымі, знявагаю іх чалавечай годнасьці і з біццём”, – фрагмент з «Агляду – хронікі парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2000 годзе».

1 лютага 2000 г. пачаліся масавыя забастоўкі прадпрыемстваў, якія закончыліся 20 лютага. Прычынай забастовак быў уведзены ўрадам падатак на дабаўленую вартасць, які быў кепска апісаны ў законе. А. Лукашэка нейкі час пашумеў, аднак хутка падпісаў дэкрэт які зняў напружанне.

Калі прэзідэнтам Расіі стаў У. Пуцін, пачаўся новы этап палітыкі Расіі ў адносінах да Беларусі. А. Лукашэнка страіціў ілюзіі, што пасля Б. Ельцына ён стане кіраўніком супольнай дзяржавы Расіі і Беларусі. Улады ў Маскве пакінулі інтэграцыйную канцэпцыю Расіі і Беларусі як нерэальную. Пуцін стараўся ўзмоцніць гаспадарчае ўздзеянне на Беларусь, стараўся выкарыстаць эканамічную залежнасць Беларусі ад Расіі.

Залежнасць Беларусі ад Расіі ў справах абароны была найбольш бачная. Беларусь не мае толькі фінансавых сродкаў, каб весьці самастойную абаронную палітку, якія мае Расія. Дзве дзяржавы выказваюць адносна замежнай палітыкі таксама супольную згоду, хоць Расія тады была зацікаўленая весці згодную палітыку з ЗША і Еўрасаюзам, а адносіны Беларусі да заходніх дзяржаў былі замарожаныя. Аднак планы гаспадарчай інтэграцыі ў галіне грашовай, гандлёвай палітыкі, як і ў энергетычным сектары не былі выкананыя. Прычынай была розніца гаспадарчых сістэмаў у гэтых дзяржавах. Расія праводзіла рыначныя рэформы, а Беларусь трымалася савецкай сістэмы гаспадаркі планаванай цэнтральна. У сувязі з тым Расія пачала агранічваць дапамогу Беларусі, давала яе ў залежнасці ад уступкаў Беларусі Расіі. Расія старалася ўсё больш і больш паставіць Беларусь у залежнасць ад сябе.

У 2000 годзе спіс людзей, якія ў Беларусі знікнулі бясследна папоўніў тэлеаператар расійскай кампаніі ГРТ Дзмітры Завадзкі. 7 ліпеня ён прапаў без вестак па дарозе ў аэрапорт ,,Мінск2”. У сувязі з тым, што гэта быў расійскі грамадзянін, знайшлі вінаватых. Вінаватымі ў захопе Д. Завадзкага былі палічаны афіцэры МУС ,,Алмаз” Валерый Ігнатовіч і Максім Малік, якія атрымалі пажыццёвае зняволенне, і былы курсант Акадэміі МУС, які атрымаў 25 гадоў турмы і таксама Сяргей Савушкін, які атрымаў 12 год турмы. Усе прыгаворы вынеслі судом у закрытым парадку. Ніхто з іх віны сваёй не прызнаў. Цела згінуўшага журналіста ніколі не знайшлі.

У 2000 годзе рэпрэсіі ў Беларусі далей прадаўжаліся, суды беспадстаўна каралі многіх людзей якія выступалі супраць рэжыму А.Лукашэнкі, не дапускалі да свабоды слова. У 2000 годзе беларускія суды пакаралі Анатоля Букачова, жонку Міхала Чыгіра, Юлію Чыгір, самога Міхала Чыгіра, Надзею Грачуху і іншых. Не магу апісаць і пералічыць тут усіх арыштаваных і асуджаных, бо заняняло бы мне апісанне некалькі старонак тэксту. Многіх сваіх праціўнікаў А. Лукашэка няслушна абвінавачваў у карупцыі, а падпарадкаваныя яму суды няслушна каралі іх зняволеннем, так як прэзідэнт жадаў.

 

Расія

9 студзеня чачэнскія баевікі прарваліся ў Шалі і ў Аргун. Кантроль федэральнае войска над Шалі аднавіла 11 студзеня, а над Аргуном – 13 студзеня.

5 лютага многа чачэнскіх жыхароў згінула ад бамбёжак і голаду ў пасёлку Новыя Адды ля Грознага.

6 лютага федэральнае войска захапіла сталіцу Чачні – горад Грозны.

22-29 лютага федэральнае войска захапіла чачэнскі горад Шатой, аднак лідары чачэнскіх тэрарыстаў, Масхадаў, Хатаб і Басаеў уцяклі з акружэння. Першы намеснік камандуючага федэральнымі сіламі Генадзій Трошаў аб’явіў аб заканчэнні аперацыі ў Чачні.

29 лютага гіне 6-тая рота, 2-тага батальёна, 104 парашутна-дэсантнага палка,76 дывізіі ў баях за вяршыню 776 у Чачні.

5-20 сакавіка праходзілі баі за вёску Камсамольск у Чачні.

12 сакавіка ў Чачні быў захоплены і давезены ў Маскву тэрарыст Саман Радуеў, якога засудзілі на пажыццёвае зняволенне. Памёр ён у турме.

21 сакавіка злачынца Руслан Любецкі забіў праваслаўнага святара іераманаха Грыгорыя Якаўлева, адрэзаў яму галаву і павесіў яе на царкоўны алтар. Злачынца назваў сябе воінам Крышны, хоць ім не быў, і папаў у псіхбальніцу. У 2010 г. яго выпусцілі адтуль і забіў яго мядзведзь.

26 сакавіка прайшлі выбары прэзідэнта Расіі. У выбарах перамог Удадзімір Пуцін, атрымаўшы 53 % галасоў. Камуніст Г. Зюганаў атрымаў 29,2 %, Яўлінскі – 5 % галасоў. Яшчэ 8 кандыдатаў атрымала менш чым 3 % галасоў кожны. У выбарах прымала ўдзел 68,7 % выбаршчыкаў. У. Пуцін нічога не абяцаў у выбарах, аднак людзі хацелі змен, чакалі цвёрдага лідэра, які навядзе ў дзяржаве парадак. Пуцін атрымаў папулярнасць, бо за кароткі час расійскае войска перамагло чачэнцаў, бо расіяне хацелі пакараць чачэнцаў за гандаль захопленымі імі людзьмі, за тое, што хацелі стварыць на Каўказе ісламскую дзяржаву, і не хацелі больш бачыць перамогі малой дзяржавы над вялікай Расіяй. Хвалявалі большасць грамадзян Расіі паражэнні, якія атрымалі ад малога чачэнскага народа пры Б. Ельцыне і цяпер пры У. Пуціне пабачылі, што чачэнцы былі пабіты. Гэта павялічыла прэстыж У. Пуціна як прэзідэнта Расійскай Федэрацыі.

4 красавіка наступіў старт касмічнага карабля Саюз ТМ-30 з касманаўтамі Сяргеем Залёціным і Аляксандрам Калеры.

12 красавіка Расійская касмічная карпарацыя ,,Энергія” прадала амерыканскай кампаніі ,,Спейс Хаб” эксклюзіўныя правы на выкарыстанне архіва кінадакументаў, у якіх знаходзяцца інфармацыі аб усіх касмічных даследаваннях і праграмах выкананых пры СССР і ў Расіі.

13 красавіка Германія і Расія падпісалі дагавор аб абмене твораў мастацтва вывезеных дзвюма дзяржавамі падчас Другой сусветнай вайны.

14 красавіка Дзяржаўная Дума РФ ратыфікавала расійска-амерыканскі дагавор СНЗ-2 (СНВ-2) аб скарачэнні стратэгічнай наступацельнай зброі дзвюх дзяржаў.

18 красавіка У. Пуцін выступіў супраць стварэння ЗША нацыянальнай сістэмы Супрацьракетнай абароны.

21 красавіка Дзяржаўная Дума РФ ратыфікавала дагавор аб поўным заканчэнні ядзерных выпрабаванняў.

23 красавіка чачэнскія баевікі напалі на калону 51 парашутнага дэсантнага палка Тульскай дывізіі і забілі 16 салдат і 7 салдат паранілі.

24 сакавіка падчас вучэння Чарнаморскага флота расійская крылатая ракета ўдарыла ва ўкраінскае пасажырскае судна ,,Верашчагін”.

26 сакавіка ў Маскве выставілі да аглядання астанкі Гітлера, яго чэрап з дзіркай, праз якую прайшла куля з яго пісталета.

29 красавіка немцы перадалі Расіі фрагменты янтарнага пакоя з Пушкіна ля Санкт-Пяцярбурга, вывезенага гітлераўскім войскам падчас вайны.

Галоўны архітэктар прускага каралеўскага палаца Андрэас Шлютэр перабудоўваючы палац у Берліне першы раз выкарыстаў у апрацоўцы інтэр’ера янтар, стварыў тры багатаарнаментаваныя рамы з люстрамі з каралеўскай калекцыі. У 1716 годзе Фрыдрых Вільгельм І падарыў янтарны пакой цару Пятру І, гэты пакой пасля смерці цара ў Царскім Сяле ўставіла ў палацы яго дачка царыца Лізавета. Немцы падчас вайны вывезлі янтарны пакой ў Кёнігсберг і часткова быў ён устаўлены ў Кёнігсбергскім замку. Аднак калі савецкае войска падыходзіла да Кёнігсберга, пакой здэмантавалі і вывезлі яго ў невядомым напрамку. Толькі фрагменты мазаікі пакоя немцы знайшлі ў 1997 годзе ў нейкага натарыуса, іх канфіскавалі і перадалі Расіі.

6 мая Расія была прынятая ў міжнародную арганізацыю бізнеса, у Міжнародную гандлёвую палату, якая злучае больш чым 7 тысяч прадпрыемстваў, асацыяцый і кампаній з 130 дзяржаў.

7 мая У. Пуцін злажыў пысягу народу Расіі як прэзідэнт. У. Пуцін адразу пачаў узмацняць прэзідэнцкую ўладу.

11 мая працаўнікі Генпракуратуры, ФСБ ФСНП Расіі правялі вобыскі ў цэнтральных офісах холдынга Уладзіміра Гусінскага ,,Медыа-Мост” у сувязі з крымінальнай справай па арт. 137, 138 і 181 Крымінальнага Кодэкса РФ. Алігарх У. Гусінскі назваў гэты вобыскі помстай за тое, што ён на канале тэлебачання ОРТ крытыкаваў чачэнскую вайну і прэзідэнта У. Пуціна. 16 чэрвеня У. Гусінскі трапіў у Бутырскую турму, абвінавацілі яго ў махлярстве. 16 чэрвеня яго выпусцілі за падпіскай, што не мае права выехаць за мяжу. 20 ліпеня ён перадаў усю сваю маёмасць і тэлевізыйны канал НТВ ,,Газпрому” і ўцёк за мяжу. Уладу ў першую чаргу цікавіла кантроль над НТВ, калі ён аддаў яго ўладам, дазволілі яму ўцячы за мяжу. Улады закрылі яго газету ,,Сегодня”, а ў яго тыдневіку ,,Итоги” змянілі рэдакцыю і рэдакцыйную палітыку. З У. Гусінскага пачалася барацьба У. Пуціна з алігархамі, якія выступалі супраць яго. Б. Беразоўскі таксама быў змушаны ўцякаць за мяжу. Вобыск правялі ў Цюменскай нафтавай кампаніі М. Фрыдмана і іншых. Хоць яны не мелі палітычных амбіцый і не крытыкавалі У.Пуціна. Толькі згодны з У. Пуціным быў алігарх Р. Абрамовіч і ў яго не было вобыскаў і ён жыве бяспечна за мяжой. А ён змусіў Б. Беразоўскага аддаць дзяржаве за 175 млн. долараў 49% акцыі ОРТ.

13 мая прэзідэнт Расіі У. Пуцін падпісаў указ № 849 ,,Аб паўнамоцным прадстаўніку Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў федэральнай акрузе”, згодна з якім у Расіі былі створаны федэральныя акругі па тэрытарыяльнаму прынцыпу рэспублікі, краі і вобласці (Цэнтральны, Паўночна–Заходні, Паўднёвы і іншыя).

20 мая Указам прэзідэнта былі зацверджаныя кірункі падаткавай рэформы, якія стваралі справядлівую і нейтральную падаткавую сістэму і яе спрашчалі і рабілі лепшай.

24 мая Дзяржаўная Дума РФ прыняла папраўку, якая забараняла прапаганду наркотыкаў і спосабаў іх прыгатавання.

 

Іншыя дзяржавы

1 студзеня ў Англіі ўсе прадукты ў магазінах пры іх продажы пачалі азначаць у кілаграмах і грамах, а не, як да канца 1999 года, у фунтах і ў унцыях.

1 студзеня ў Чэхіі прайшла рэформа адміністрацыі. На месца 7 краёў + Прага стварылі 13 новых краёў + Прага. Старыя краі сталі ,,тэрытарыяльнымі акругамі” для дзяржаўных устаноў.

2 студзеня на Чорным моры ля Туапсе падчас шторму разламалася ўкраінскае судна з сухагрузам, якое плыло пад флагам Камбоджы. Матросы высадзіліся на платы і толькі адзін матрос згінуў.

3 студзеня ў Бейруце (Ліване) палестынскія тэрарысты абстралялі з гранатамётаў расійскае пасольства, пратэстэстуючы супраць вайны ў Чачні. Згінуў ліванскі паліцыянт і адзін тэрарыст.

4 студзеня ў чыгуначнай катастрофе пры сутычцы двух пасажырскіх цягнікоў у Нарвегіі згінула19 асоб.

9 студзеня ва Узбекістане другі раз быў выбраны прэзідэнтам Рэспублікі Іслам Карымаў, які атрымаў 91,9 % галасоў.

13 студзеня ў катастрофе лівійскага пасажырскага самалёта Шорт 360 згінула 22 асобы на Міжземным моры.

29 студзеня ў Харватыі быў выбраны прэзідэнтам Стэпан Месіч.

30 студзеня ў катастрофе самалёта А310 пад Абіджанам згінула 169 асоб.

31 студзеня Рейс 261 Alaska Airlines – планавы рейс самалёта McDonnell Douglas MD-83, кампаніі Alaska Airlines па маршруту Пуэрто-Вальярта – Сіэтл са спыненнем палёта ў Сан-Франціска. 31 студзеня 2000 года гэты самалёт разбіўся ля вострава Анакапа (Каліфорнія) з-за адмовы працы стабілізатараў. У катастрофе згінула 88 асоб (83 пасажыры).

7 лютага ля Кёльна ў Нямеччыне згінула 9 асоб і сотні асоб былі параненых. Цягнік ехаў з Амстэрдама ў Базель і перад Кёльнам выскачыў з рэек.

7 лютага ў Бялградзе ў Югаславіі ў рэстаране футбольнага клуба ,,Рад” быў забіты міністр абароны Паўле Буятовіч.

10 лютага ад амерыканскай бамбёжкі на поўдні Ірака згінула 3 асобы і было параненых 8 мірных жыхароў.

11 лютага наступіў у ЗША 97 старт (STS – 9) па праграме Спейс Шатл і 14 палёт шатла Індэвор з касманаўтамі Кевінам Крэгелем, Дамінікай Горы, нямецкім касманаўтам Герхардам Кілем, Джанетай Каванды, Джэнісам Восам і японскім касманаўтам Мамору Моры. Індэрор прызямліўся 22 лютага.

13 лютага ад тарнада на паўднёвым захадзе амерыканскага штата Джорджыя згінула не менш чым 22 асобы і больш чым 100 асоб было параненых.

22 лютага ва Украіне адмянілі смяротнае пакаранне.

24 лютага папа рымскі Ян Павел ІІ пачаў візіт у Егіпце і на Сінаі.

26 лютага папа рымскі Ян Павел ІІ быў з візітам у манастрыры св. Кацярыны ля гары Сінай у Егіпце.

1 сакавіка першы раз жанчына Тарыя Галёнена стала прэзідэнтам Фінляндыі.

8 сакавіка ў катастрофе ў Японіі ў такійскім метро на станцыі ,,Нака-Мэгура” згінула 5 асоб і 63 асобы былі паранены.

12 сакавіка папа рымскі Ян Павел ІІ падчас набажэнства ў ватыканскай базіліцы прасіў у Бога прабачэння вінаў рымскага каталіцкага касцёла, якія ён учыніў веруючым іншых веравызнанняў на свеце.

17 сакавіка ва Угандзе больш чым 500 членаў секты «Рух Звароту Дзесяці Запаведзей Бога» масава самаспаліліся.

21 сакавіка рымскі папа Ян Павел ІІ пачаў візіт у Ізраіле.

7 красавіка ЗША нанеслі ракетна-бомбавы ўдар па Іраку, ад якога згінула 14 жыхароў, а 19 жыхароў было параненых.

9 красавіка ў Грузіі прэзідэнтам другі раз быў выбраны Эдуард Шэварднадзэ, атрымаўшы 82 % галасоў.

10 студзеня ў сталіцы Гамбіі Банджулю cілы бяспекі пачалі страляць да дэманстрантаў-студэнтаў і застралілі 14 асоб.

19 красавіка наступіла катастрофа філіпінскага самалёта Боінга-737 над Давао. Згінула 131 асоба.

26 красавіка прэзідэнт Л. Кучма аб’явіў, што Чарнобыльская АЭС да канца 2000 года будзе закрыта.

10 мая ў Індыі стала жыць больш чым 1 мільярд жыхароў.

13 мая ў Галандыі ў Эншэндэ згінула 23 асобы, а 947 было параненых ад выбухаў у фабрыцы феерверкаў.

13 мая з амерыканскага вайсковага самалёта ў Паўднёвай Карэі памылкова скінулі на вёску 6 бомб.

18 мая ад бамбёжак Ірака амерыканскімі і англійскімі самалётамі гіне 1 асоба, а 4 было параненых.

19 мая наступіў у ЗША 98 старт (STS-101) па праграме Спейс Шатл і 21 палёт шатла Атлантыс з касманаўтамі Джэймсам Халселым, Скотам Харавітцам, Сьюзанай Хелмс, рускім касманаўтам Юрыем Усачовым, Джэймсам Восам, Мэрай Уэберай і Джэмсам Ульямсам. Атлантыс прызямліўся 29 мая.

25 мая пасля 22-гадавой акупацыі пакінула паўднёвы Ліван ізраільскае войска.

25 мая закончылася Эрытрэйска-эфіопская вайна.

26 мая парламент Кіргістана прагаласаваў, каб дзяржаву называць ,,Рэспублікай Кіргізіяй”.

27 мая ў Кітаі каталіцкі святар атрымаў 6 гадоў турмы за друк Бібліі і іншых рэлігійных кніг. Абвінавацілі яго ў незаконных публікацыях і ў тайнай агітацыі каталіцызму.

30 мая А. Акаеў у Кіргізіі падпісаў Закон аб прызнанні ў Кіргізіі рускай мове афіцыйнага статуса.

Дзмітры Шатыловіч

Працяг будзе

Успаміны з 1996 г.

2. Польшчa. 1 ліпеня стварылі Народны Парк ,,БОРЫ ТУХОЛЬСКІЯ”.

12 ліпеня Польшчу прынялі ў Арганізацыю Эканамічнага Супрацоўніцтва і Развіцця (АЭСР) – у міжнародную арганізацыю, якая аб’ядноўвала развітыя краіны, якія прызнавалі прынцыпы дэмакратыі і рыначну эканоміку. Яна была створана ў 1948 годзе, як рыначная Арганізацыя еўрапейскага эканамічнага супрацоўніцтва дзеля дапамогі Плану Маршаля і ў 1961 годзе была ператвораная ў Арганізацыю Эканамічнага Супрацоўніцтва і Развіцця.

Я ўжо заплаціў па 80 зл. і па 117 долараў ЗША Фундацыі ,,Астоя” ў Варшаве за экскурсію ў Палангу за сябе, за дачку з двума ўнукамі. Яны прыехалі ў Варшаву да мяне 15 ліпеня, пагулялі з дачкой па Варшаве, а 20 ліпеня рана па гадзіне 6-ай былі мы на Пляцу Банкавым ля Саскай Гасцініцы, дзе на вуліцы Пшэходняй чакаў нас аўтобус. Ім мы а гадз. 7-ай паехалі ў кірунку Беластока, а пасля павярнулі на поўнач у бок Літвы. На польска-літоўскай граніцы чакалі мы на праезд не даўжэй чым 40 мінут і паехалі аўтамагістраллю ля Каўнаса ў бок мора. А гадзіне 12 атрымалі мы ў Паланзе ў доме адпачынку два пакоі: адзін заняў я са старэйшым унукам Лукой і другі мая дачка Ірэна са сваім сынам Грыгорыем. Сталовую мы мелі ў доме адпачыну. З дома да пляжа над морам было далёка, кіламетра паўтара. Пляж быў пяшчаны. Кармілі нас вельмі добра. Надвор’е ўвесь час было сонечная, не помню, каб быў дождж.

Горад Паланга расцягваецца на 25 км. уздоўж берага Балтыйскакага мора, калі палічым далучаны ў 1973 г. да Палангі пасёлак Швянтойі. Аб Паланзе ў нямецкіх хроніках напісалі ў 1161 годзе. Легенда падае, што ў Паланзе жыла жонка сына князя літоўскага Гедыміна, князя Кейстута, вайдэлотка (жрыца) Бірута, якую быццам бы Кейстут выкраў у вайдэлотак і завёз у свой замак ў Трокі. Літоўцы пабудавалі ўжо ў Паланзе невялікі храм язычніцкіх вайдалотак, які стаіць у парку на вяршыні гары Бірутэс. Бірута стала маткай князя Вітаўта Вялікага. 31 снежня 1435 г. згодна з Брэсцкім дагаворам Паланга стала літоўскай. У 1701 г. партовыя будынкі ў Паланзе і ў Швентойі знішчыў шведскі флот. У 1795 г. пасля трэцяга падзелу Польшчы, Паланга з Літвой адышла да Расійскай імперыі. З 1824 г. Палангу купіла сям’я графа Тышкевіча, якая ўлажыла многа грошай у развіццё Палангі. У 1877-1880 гадах яна пабудавала першыя гасцініцы і рэстараны, а на пляжы першыя кабіны для купання, пабудавалі першы тэатр, прагімназію, прыстань, палац акружаны паркам, бальніцу і ў 1907 г. касцёл. 23 сакавіка 1915 г. акупавалі Палангу немцы, а з 1919 г. па 1921 г. была яна ў Латвіі і толькі 23 сакавіка 1921 г. перайшла да Літвы. У 1930 г. Літва выкупіла ў сям’і Тышкевіча зямлю і будаваліся на ёй багатыя вілы. 10 мая 1938 г. у пажары згарэла120 жылых дамоў. 4 жніўня 1940. г. Літва стала савецкай рэспублікай і 22 чэрвеня занялі яе немцы, а 10 кастрычніка 1944 г. Палангу заняла Чырвоная Армія. У савецкі час нацыяналізавалі вілы і расшырылі курорт. Пабудавалі тады ў 1963 г. у Паланзе некалькі новых дамоў адпачынку і ў 1963 г. адкрылі аэрадром. У 1992 г., калі выйшла з Літвы Савецкае войска, развіццё курорта працягвалася. Аднак у прыватных размовах у той час, калі мы былі, з прыватнымі грамадзянамі Палангі, нават літоўцамі, чулі мы скаргі на беспрацоўе і скаргі, што ў матэрыяльных адносінах стала ім горш, чым было раней. На базары ў Паланзе можна было пабачыць многа гандляроў з-за мяжы, нават з В’етнама.
Калі мы вярталіся з пляжа, з’елі вячэру , то хадзілі і аглядалі горад. У палацы Тышкевічаў аглядзелі мы музей янтару. Там паказалі нам вялікія экземпляры янтару знойдзеныя на беразе мора, а таксама ювелірныя вырабы, дэкаратыўнае пано і прадметы інтэр’еру. У англійскім парку Тышкевіча на гары Бірутэс аглядзелі мы васьмівугальны храм Бірутэ з вітражамі, аб якіх я вышэй пісаў, дзе мела жыць жонка Кейстута, Бірута. Ніжэй гары ёсць грот Біруты з яе скульптурай, якую тут прыхільнікі лічаць заступніцай закаханых. У доме-музеі доктора першага бургамістра Палангі мы пачулі аб гісторыі горада. Дамаўляліся мы ўсюды і ў магазінах і на вуліцы з жыхарамі Палангі на рускай мове. Арганізавалі нам жадаючым за дадатковыя грошы экскурсіі да розных месц. Першую экскурсію зрабілі нам у Клайпеду. Завезлі нас туды аўтобусам. Пабачылі мы порт з рознымі караблямі, музей гадзіннікаў, магазін-галерэю з цікавымі льнянымі вырабамі, акварый і дэльфінарый, дзе для нас гадзіны дзве выступалі трэніраваныя дэльфіны з Чорнага мора. На другую экскурсію паехалі мы ў Трокі і Вільнюс. У Троках і Вільнюсе я быў у 1979 годзе з польскай экскурсіяй як гід, а цяпер я паехаў другі раз з унукамі і дачкой. Трокі ўжо зусім адбудавалі. Адно мяне цяпер здзівіла, што згінулі ў Троках з экспазіцыі напісаныя кірыліцай на старабеларускай мове Статут Вялікага Княства Літоўскага і іншыя дакументы пісаныя ў часы панавання Вялікіх Князёў Літоўскіх, якія я бачыў у 1979 годзе.

Аглядзелі мы адбудаваны ўжо на востраве на возеры замак літоўскіх князёў. Калісь была там самая непрыступная крэпасць, у якой жыў з жонкай Бірутай у 1375-1382 годзе брат князя Альгерда князь Кейстут, а пасля яго сын Вітаўт. Крыжакі некалькі раз спрабавалі яго захапіць і не маглі. Пасля Грунвальдскай бітвы 15 ліпеня 1410 г. крыжакі перасталі пагражаць і замак пасля смерці князя Вітаўта страціў значэнне як вайсковы аб’ект і апусцеў. Цяпер замак у Троках з’яўляецца цікавым турыстычным аб’ектам і таму яго яшчэ ў савецкі перыяд амаль поўнасцю адбудавалі. Ля возера ў горадзе Трокі жыло тады амаль 70 караімаў Літвы. Стаяць там іх аднапавярховыя дамы і кожны іх дом мае тры вокны з аканіцамі, якія выходзяць на вуліцу.

Караімы – гэта цюрская група, якая прызнае толькі пяць першых кніг Бібліі. Ісуса яны лічаць як яўрэйскага прарока, а не сына Бога. Магамета таксама прызнаюць прарокам. У 1397 годзе прывёз князь Вітаўт з Крыма 387 караімскіх сем’яў і пасяліў іх на Літве. У троках знаходзіцца іх дом малітвы, так называемая кенаса, якую не закрылі нават у савецкі час. У Варшаве на Волі блізка праваслаўных могілак ля вуліцы Рэдутовай ляжыць невялікі агароджаны караімскі пагост. У 1964 годзе я сустрэў у Чанстахове бяздзетную караімскую сямью і даведаўся ў размове з ёй аб іх рэлігіі. Замак Трокі злучае з горадам шырокі мост праз возера. З Трокаў паехалі мы ў Вільнюс. Там аглядзелі стары горад, пачынаючы ад Вострай Брамы з іконай Маці Божай Вострабрамскай, якую згодна з легендай князь Альгерд прывёз з Корсуня і падарыў сваёй першай жонцы. Другая яго жонка перадала яе ў Траіцкую царкву і была яна ў Траіцкай капліцы. У час уніі захапілі Траіцкую царкву з капліцай і іконай ад праваслаўных базыльяне, а ад іх забралі ікону кармялітаўцы і папа рымскі прызнаў ікону кармялітаўцам, хоць базыльяне пратэставалі. І так яна папала з царквы ў каталіцкі касцёл. Побач Вострай Брамы пабачылі мы праваслаўную царкву Св. Духа, якую не захапілі ўніяты. Аб Вільнюсе я пісаў у сваіх успамінах з 1979 г., таму сёння не буду апісваць што нам паказалі, каб не паўтараць. Пасля экскурсіі ў Вільнюсе вярнуліся мы ў дом адпачынку ў Паланзе.

На экскурсію ў Калінінград паехаў толькі я сам, бо дачка і ўнукі не згадзіліся ехаць. Хацеў я пабачыць, як выглядае цяпер горад, блізка якога я быў санітарам у шпіталю ў горадзе Вейляў у красавіку 1944 г. Тады прывозілі ў шпіталь у Вейлаў многа параненых савецкіх салдат з баёў за Кёнігсберг. Мне пры іх прыйшлося некалькі раз дзяжурыць.

Паехалі мы аўтобусам. Багаж у турыстаў быў малы, таму мытнікі літоўскія і расійскія яго не праглядалі. Ужо не бачыў многа слядоў вайны, стаяла цэлая Брандэнбургская брама пабудаваная ў 1657 годзе і іншыя брамы і пусты Кафедральны сабор. Бачыў толькі руіны Кёнігсбергскага замка, якога не адбудоўвалі. Яго яшчэ больш разбурылі, калі ў ім шукалі янтарнага пакоя з палаца ў Пушкіне ля Ленінінграда, які немцы ўкралі і недзе схавалі. Стаяла кірха Святога Сямейства пабудаваная ў 1907 г. і якая ад 1980 г. служыла за філармонію. Лютэранскую Кройцкірху ўжо замянялі на праваслаўную царкву. Агледзелі мы яшчэ Музей форт №5, дзе хаваліся людзі ад савецкіх бомб і снарадаў у час вайны. Пасля мы паглядзелі іх магазіны і на вячэру вярнуліся ў Палангу.

3 жніўня пасля абеда селі мы ў аўтобус, які пад вечар завёз нас назад у Варшаву. Дачка з дзяцьмі пераначавала у нас на кватэры ноч і 4 жніўня вярнуліся ў Беласток.

8 жніўня паўстаў Камітэт Еўрапейскай Інтэграцыі.

9 верасня паўстала Рада Польскай Мовы.

16 верасня паўстала сець мабільнай тэлефаніі ,,Эра”.

20 верасня ў Варшаве прайшоў канцэрт музыкі Міхаэла Джэксона, на якім было 120 тыс. слухачоў.

27 жніўня была зарэзаная фотомадэлька Агнешка Катлярска (24 гады). Злачынцу не знайшлі.

1 кастрычніка паўстала сець мабільнай тэлефоніі Плюс.

3 кастрычніка Веслава Шымборская атрымала Літаратурную Нобелеўскую Прэмію.

23 кастрычніка Сейм пастановай ануліраваў адказназнасць канстытуцыйную і крымінальную і працэс у судзе супраць тых, што разам з В. Ярузельскім увялі ваеннае становішча ў 1981 годзе.

22 лістапада Польшча стала членам Арганізацыі Эканамічнага Супрацоўніцтва і Развіцця.

5 снежня Сейм прыняў закон аб прафесіі лекара.

31снежня ў Польшчы жыло найбольш, бо 38 мільёнаў і 294 тысячы жыхараў, хаця прырост натуральны насельніцва на канец года налічваў 1,1 праміля і быў ніжэйшы на 0,1 праміля ад 1995 года. Беспрацоўе за паўгода зменшылася да 13.2 %. Інфляцыя за год зменшылася з 27,7% да 19.9%. Пасля насельніцтва Польшы памяншалася з-за нізкага натуральнага прыросту і эміграцыі.

 

Беларусь

У першай палове 1996 г. мы бачылі, што ў Беларусі год пачаўся з пратэстаў і быў ён самы гарачы ў дзесяцігоддзі, ён перакраіў заканадаўчую і выканаўчую ўладу ў краіне. 50 тысяч людзей выходзяць на Чарнобыльскі шлях, паўстае канстытуцыйны крызіс. 20 чэрвеня прэзідэнт патрабаваў ад Вярхоўнага Савета правесці планіраваны рэферэндум, у якім грамадзяне мелі выказацца на тэму паправак да канстытуцыі і перанесці народнае свята, Дзень незалежнасці з 27 ліпеня (дзень аб’яўлення незалежнасці Беларусі ў 1990 годзе) на дзень 3 ліпеня (дзень вызвылення Мінска Чырвонай Арміяй у 1944 г. ад нямецкіх захопнікаў). Два наступныя пытанні мелі быць на тэму вольнай без абмежаванняў куплі-продажу зямлі і скасавання смяротнага пакарання. А Лукашэнка прапанаваў другую палату ў парламенце, у якой частку састава меў выбраць прэзідэнт і каб прадоўжыць тэрмін паўнамоцтва прэзідэнта з 5-ці да 7-ці годоў.

Дэпутаты хацелі давесці да стварэння канферэнцыі “круглага стала” з удзелам прэзідэнта і парламенцкай апазіцыі. ,,Круглы стол” пачаў пасяджэнне ды прэзідэнт на яго не з’явіўся. Пачалася моцная прапагандная кампанія за прэзідэнцкія пытанні ў рэферэндуме. Апазіцыя не мела мажлівасці весці такую прапаганду ў сродках масавай інфармацыі, як прэзідэнт. 19-20 кастрычніка прэзідэнт склікаў у Мінск так названы ім Народны Сход, у якім узяло ўдзел 5 тысяч яго паплечнікаў. Сход гэты спаслаўся на тое, што ён мае мандат ад народа і прыняў пастанову, каб правесці прапанаваны А. Лукашэнкам рэферэндум. У гэтым самым часе апазіцыя арганізавала не меншы Народны Кангрэс, які выбраў камісію, каб расследаваць парушэнне права і агранічэнне грамадзянскай свабоды прээзідэнтам А. Лукашэнкам. Канстытуцыйны суд прызнаў, што прэзідэнт, паставіўшы пытанні на тэму структурных змен, парушыў канстытуцыю. Вярхоўны Савет меў права адабраць прэзідэнту ўладу. Запланіраваны на 24 лістапада тэрмін рэферэндум, быў тэрмінам канца галасавання, якое пачалося 9 лістапада. Грамадзяне маглі галасаваць пры дапамозе пошты. Ва многіх акругах было больш галасаваўшых, чым тых, якія мелі там права галасаваць. У сельскіх акругах камісіі вазілі урны па дамах і памагалі сялянам галасаваць і даваць адказы на пытання такія, якія былі выгадныя прэзідэнту. Пратэстуючы супраць выбарчаму фарсу старшыня Цэнтральнай Выбарчай Камісіі Віктар Ганчар быў прэзідэнтам адазваны з пасады. 17 лістапада Вярхоўны Савет пачаў працэдуру адклікання прэзідэнта ад улады, а прэм’ер-міністр Чыгір сумесна з трыма членамі кабінета падаліся ў адстаўку. Выглядала, што кар’ера А. Лукашэнкі кончыцца. Нават журналісты з прэзідэнцкай тэлевізіі перасталі выступаць з паклёпніцкай кампаніяй супраць апазыцыйных дэпутатаў. Прэзідэнт зацягваў час. Яго паплечнікі з фракцыі ,,Згода” 20 лістапада не з’явіліся ў Вярхоўным Савеце. У гэты дзень мела прайсці дыскусія і галасаванне над адкліканнем з пасады прэзідэнта. З-за непрысутнасць фракцыі ,,Згода” ў Вярхоўным Савеце не магло адбыцца галасаванне, бо не было патрэбнага канстытуцыйнага кворуму – 2/3 колькасці дэпутатаў Вярхоўнага Савета. Вярхоўны Савет меў у гэты дзень падтрымку непарламентарнай апазіцыі на вуліцах Мінска. Падтрымлівала Вярхоўны Савет таксама частка генералаў арміі і міліцыі. А. Лукашэнка пачаў крычац, што ўсе палітыкі Беларусі з’яўляюцца ворагамі Расіі і толькі ён з’яўляецца яе другам. А. Лукашэнку выратавалі ,,пасрэднікі” Масквы са старшынёй рускай Думы Генадзем Селезнёвым, прэм’ер-міністрам Віктарам Чарнамырдзіным і Е. Строевым. 21 лістапада змусілі яны Шарэцкага да ўступак. А сапраўды памаглі А. Лукашэнку збунтаваныя камуністычныя дэпутаты з Шарэцкім, Генадзем Карпенкам, Грыбом, Новікавым, Багданкевічам на чале. Не маглі яны выступаць супраць Масквы. Нават не змусілі А. Лукашэнку за пасаду адмовіцца ад сфальшаванага ім рэферэндуму. На наступны дзень пасля візыту расійскіх прадстаўнікоў А. Лукашэнка перадаў па тэлебачанні, што ў выніку пагаднення са старшынёй Вярхоўнага Савета прызнаецца важным прайшоўшы рэферэндум. Апазіцыі не дазволілі прадставіць свае погляды.

У сфальшаваным А. Лукашэнкам рэферэндуме, які быў праведзены з парушэннямі заканадаўства, быццам бы прыняло ўдзел 6 181 463 чалавекі, або 84,14 % электарата. На пытанне аб перанясенні Дня незалежнасці Беларусі на 3 ліпеня быццам бы прагаласавала ,,за” 88.18 % выбаршчыкаў, а ,,супраць” – 10.46%. Аб занясенні змен і дадаткаў да Канстытуцыі (прапанаваных прэзідэнтам), якія значна пашыралі паўнамоцтвы прэзідэнта, быццам бы прагаласавала ,,за” 70,45% выбаршчыкаў, а ,,супраць” – 9.39 %. Аб увядзенні вольных без абмежавання куплі-прадажы земляў сельскагаспадарчага прызначэння быццам бы ,,за” прагаласавала 15,35% выбаршчыкаў, а ,,супраць” – 82,88%. Аб скасаванні смяротнага пакарання быццам бы ,,за” прагаласавала 17,93 % выбаршчыкаў , а ,,супраць” – 80,44%. Аб занясенні змен і дадаткаў у Канстытуцыю (прапанаваных дэпутатамі парламенцкіх фракцый камуністаў і аграрыяў) быццам бы ,,за” прагаласавала 7,3% выбаршчыкаў, а ,,супраць” – 71,2%. Аб выбарнасці кіраўнікоў мясцовых органаў выканаўчай улады быццам бы ,,за” прагаласавала 28,14 % выбаршчыкаў, а ,,супраць” – 69,92 %. Аб фінансаванні ўсіх галін улады адкрыта і толькі з дзяржаўнага бюджэту быццам бы ,,за” прагаласавала 32,18% выбаршчыкаў, а ,,супраць” – 65,85%.

Авалоданне сітуацыі А. Лукашэнкам давяло да таго, што большасць дэпутатаў Вярхоўнага Савета, нават тых якія раней хацелі галасаваць за адстаўку прэзідэнта, тады перайшла на сторану прэзідэнта да яго Нацыянальнага Збору. Вярхоўны Савет , з 85 членаў парламента, які не прызнаў рэферэндума і прадаўжаў пасяджэнні, не меў аднак канстытуцыйнага кворуму. Прэзідэнт даў загад выключыць ім электраэнергію, ваду, тэлефоны. Нацыянальны Збор, так званая ніжэйшая палата, створаны прэзідэнтам, меў 110 дэпутатаў, якія перайшлі з Вярхоўнага Савета. Старшынёй выбралі камуніста Анатолія Малафеева. Вышэйшая палата Рэспублікі мела 64 дэпутатаў і восем з іх выбіраў прэзідэнт. Рэферэндум, які даў прэзідэнту абсалютную ўладу, паставіў у ізаляцыі ў свеце Беларусь. Дзяржавы Заходняй Еўропы не прызналі рэферэндуму А. Лукашэнкі і ім створанага парламента. Дыктатар, калі захапляе ўладу і фальшуе выбары, не баіцца таго, што яго пасля за гэта асудзіць гісторыя яго дзяржавы і іншых дзяржаў. Улада ім авалодвае, як наркотык.

 

Расія

3 ліпеня ў другім туры выбараў выбаралі прэзідэнтам Барыса Ельцына, які атрымаў 53,8% галасоў.  На Г. Зюганава галасавала 40,3 % выбаршчыкаў. У 1996 г яшчэ галасавалі ,,супраць усіх”, аднак гэтых галасоў было мала, толькі 4,8%. Стала ясна, што камунізму народ ужо не хоча і камуніста Г. Зюганава не выбралі прэзідэнтам. Не памагла атака камуністаў на п’янства Б. Ельцына. Я тады бачыў ў тэлебачанні, як камуністы хадзілі па вуліцах з транспарантам, на якім было напісана:

,,Голосуйте на Зюганова, а не на Ельцина пьяного”.

12 ліпеня ў выбухах тралейбуса у Маскве згіннула 5 асоб, а ад выбухаў на станцыі ,,Алексееўская” згінула 28 асоб.

17 ліпеня міністрам абароны Расіі быў назначаны генерал І. Радыонаў.

19 ліпеня наступіў узрыў самаробнага ўзрыўнога прыстасавання ў будынку чыгуначнага вакзала ў Варонежы, аднак не наступіў выбух 20 кг траціла, які падклалі чачэнцы.

6 жніўня чачэнскія атрады пад кіраўніцтвам А. Масхадава занялі сталіцу Чачні, горад Грозны. Спроба выгнаць баевікоў з горада не ўдалася, хаца расійскае войска атакавала пры дапамозе артылерыі. Ад 6 да 22 жніўня ў Грозным згінула амаль 500 асоб. Больш чым 200 тыс. жыхараў Грознага пакінула горад.

31 жніўня сакратар Савета Бяспекі А. Лебедзь і А. Масхадаў разам з прадстаўніком АБСЕ падпісалі хасаўюртаўскаю згоду, па якой Расійская Федэрацыя павінна вывесці сваё войска з Чачні, фінансава ёй памагчы адбудаваць разбраную Чачню і памагчы насельніцтву Чачні ў леках і харчах. Пытанне незалежнасці Чачні адклалі да снежня 2001 г. 21 верасня РФ пачала выводзіць з Чачні сваё войска. Вывад войск быў закончаны 31 снежня.

6 жніўня выйшаў ,,Указ Прэзідэнта ,,аб неадкладных мерах забеспячэння рэжыму эканоміі ў працэсе выканання бюджэта ў дргой палове 1996 года”, які затрымаў дзеянне ўсіх пастаноў аб павялічэнні выдаткаў у бюджэце за выключэннем выдачы пенсій і забеспячэння жыллём ваеннаслужачых. Улада хацела аслабіць бюджэтны крызіс.

16 жніўня пасля года палону ў талібаў у Афганістане рускі экіпаж В. Шарпатава ўцёк ад іх на сваім самалёце Іл-76.

17 жніўня наступіў старт касмічнага карабля Саюз ТМ-24 з касманаўтамі В. Карзуном, А. Калерым і французам Андрэ Дээм.

20 жніўня ў Дагестане ў Махачкале ад выбуху на вуліцы аўтамабіля са ўзрыўчаткай згінула 10 асоб, а 14 было параненых.

18 жніўня наступіла адстаўка А. Лебедзя з пасады сакратара Савета Бяспекі.

25 жніўня ад пажара падпаленага бара ў Маскве згінула 8 асоб, а 7 было цяжка параненых.

29 жніўня пры пасадцы на нарвежскім аэрадроме ў Лонгйіры на Шпіцбергене разбіўся расійскі самалёт Ту-154. Згінула 141 асоба.

2 верасня прызямліўся касмічны карабель СаюзТМ-23 з касманаўтамі Ю. Ануфрыенкам, Ю. Усячовым і французам Андрэ Дээм, які паляцеў у космас на Саюзе ТМ-24.

16 верасня тэрарысты з Чачні захапілі ў аэрапорце ў Махачкале аўтобус з 27 пасажырамі. Усе пасажыры былі вызвален, калі тэрарысты атрымалі 60 мільёнаў рублёў і далі ім мажлівасць схавацца на тэрыторыі Чачні.

26 верасня на чыгуначным пераездзе на 23-м кіламетры перагона Мокры Батай – Канармейская сутыкнуўся аўтобус з манеўрыруючым цеплавозам. Згінулі 22 асобы, ў тым 21 школьнік.

26 верасня ў Зернаградскім раёне Растоўсай вобласці сутыкнуўся аўтобус з цеплавозам. Згінула 20 дзяцей і адна асоба дарослая, а 18 асоб было параненых.

5 лістапада прэзідэнту Б. Ельцыну зрабілі аперацыю па аортнаму шунтаванню сэрца. Абавязкі прэзідэнта падчас аперацыі выконваў Віктар Чарнамырдзін.

7 лістапада Указам прэзідэнта Расіі замест свята Гадавіны Кастрычніцкай Рэвалюцыі, 7 лістапада пачалі лічыць Днём згоды і прымірэння.

10 кастрычніка наступіў выбух на на Катлякоўскім пагосце ў Маскве. Згінула 14 асоб. Амаль 30 асоб было параненых.

14 лістапада ў катастрофе самалёта Ан-2 ў рэспубліцы Комі згінула 13 асоб.

16 лістапада разбіўся пры запуску расійскі касмічны апарат ,,Марс-96”.

16 лістапада наступіў узрыў жылога дома ў Каспійску (Дагестан), у якім жылі сем’і пагранічнікаў. Згінула 68 асоб, між іх было 20 дзяцей.

15 снежня ў Дагестане ў Хасаўюртаўскім раёне ад выбуху на чыгунцы Масква- Баку зышлі з рэек тры вагоны. Ахвяр не было.

17 снежня ля Пскова разбіўся ваенны самалёт Ан-2. Згінула 17 асоб.

20 снежня ў Прыазерску (Ленінградская вобласць) ад выбуху жылога дому згінула 15 асоб.

31 снежня быў закончаны вывад расійскіх войск з Чачні.

 

Іншыя дзяржавы

3 красавіка ля Дуброўніка разбіўся амерыканскі самалёт Боінг-737, які ляцеў з дзяржаўнымі чыноўнікамі і кіраўнікамі кампаній з ЗША з гандлёвай місіяй ў Боснію і Харватыю. Разбіўся ён, ударыўшы аб гару 3 км ад Дуброўніка. Згінула 35 асоб і сярод іх міністр гандлю ЗША Рон Браун.

11 красавіка згінула 16 асоб, а 62 асобы былі паранены пры пажары ў аэрапорце Дзюсельдорфа.

18 красавіка пры абстрэле ізраільскай артылерыяй паста міратворчых сіл ААН каля вёскі Кана ў паўднёвым Ліване згінула амаль 100 бежанцаў (між імі 52 дзяцей) і было параненых 116 бежанцаў, якія былі пад аховай ААН.

28-29 красавіка ў Порт-Артуры (Аўстралія) нейкі 28-гадовы Мартын Браян застраліў 35 асоб і параніў 22 асобы. Пакаралі яго 96 гадамі турмы.

3 мая ў Жэневе на каферэнцыі падпісалі пратакол, які забараняў прымяняць супрацьпяхотныя міны.

3 мая ў Судане ля Хадж Юсіф разбіўся самалёт АН-24 кампаніі Федэраль Эалайн, які ўдарыў у дом і разбіўся. Згінула 53 асобы.

11 мая згінулі 8 альпіністаў, якія ўваходзілі на Эверэст.

11 мая ў катастрофе самалёта ДЦ-9 рэйса 592 ValuJet, які разбіўся ў ЗША на Фларыдзе, згінула 110 асоб.

17 мая рымскі папа Ян Павел ІІ паехаў з візітам у Славенію.

19 мая наступіў у ЗША 77 старт (STS-77) па праграме Спейс шатл і 11 палёт шатла ,,Індэвор” з касманаўтамі Джонам Кастэрам, Кёртысам Браўнам, Эндым Томасам, Дэніэлам Буршам, Марыам Ранк і Маркам Гарнам з Канады. ,,Індэвор” прызямліўся 29 мая.

21 мая ў Танзаніі на Возеры Вікторыя на затануўшым пароме згінула амаль 1000 пасажыраў.

20 чэрвеня наступіў у ЗША 78 старт (STS-78) па праграме Спейс шатл і 20 палёт шатла ,,Калумбія” з касманаўтамі Тэрэнсам Хенрыксам, Кевінам Крэгелям, Рычардам Лінеханам, касманаўткай Сюзан Хэлмс, Чарлзам Брэйдым, французам Жан-Жакам Фавье і Робертам Цёрсам з Канады. ,,Калумбія” прызямлілася 7 ліпеня.

25 чэрвеня ад тэракта ў Саўдаўскай Аравіі згінула 20 асоб і між імі 19 амерыканскіх вайскоўцаў.

2 ліпеня ў катастрофе трамвая ў Днепрадзяржынску (Украіна) згінулі 34 асобы.

15 ліпеня шахцёрская забастоўка на Украіне захапіла больш чым 30 % шахтаў дзяржавы з-за таго, што ўрад аб’явіў аб плане закрыць 50 вугальных шахтаў. Львоўскія шахцеры ў пратэсце пайшлі пяшком у Кіеў.

19 ліпеня пачаліся ў Атланце (штат Джорджыя, ЗША) Алімпійскія летнія ігры. Першае месца заняла ЗША, атрымаўшы 101 медалёў і ў тым 44 залатых. Другае месца заняля Расія, атрымаўшы 26 залатых медалёў, аднак па колькасці медалёў заняла трэцяе месца за Германіяй. Германія атрымала 65 медалёў, а Расія 63. Алімпійскія ігры закончыліся 4 жніўня.

19 ліпеня адышоў у адстаўку лідар баснійскіх сербаў Радаван Караджыч з пасады старшыні Сербскай дэмакратычнай партыі.

20 ліпеня ад выбуху ў аэрапорце Пакістана гіне 6 асоб, а 50 было параненых. Улады абвінавацілі ў выбуху індыйскіх агентаў.

27 ліпеня ад выбуху бомбы ў Алімпійскім парку Атланты (ЗША) згінула адна асоба, а 110 асоб было параненых.

30 ліпеня ў Парыжы наступіла спатканне прадстаўнікоў 7 дзяржаў і Расіі на тэму ўзмацнення міжнароднага супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам

6 жніўня НАСА аб’явіла, што на метэарыце ALH 8400, які адкалоўся ад Марса і ўпаў на Зямлю, знайшлі мікраарганізмы, жыўшыя 3 мільярды год раней.

23 жніўня дайшло да дыпламатычных адносін між Югаславіяй і Харватыяй.

2 верасня на Украіне ўводзіцца нацыянальная валюта – грыўна замест карбованца.

3 верасня ЗША наносяць ракетны ўдар па Іраку.

10 верасня на 50 сесіі Генеральнай Асамблеі ААН быў прыняты дагавор аб усеабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў і адкрыты 24 верасня пратакол да падпісання.

14 верасня ў Босніі і Герцагавіне пачаліся першыя выбары. Кіраўніком дзяржавы выбралі Алію Ізетбеговіча.

16 верасня наступіў 79-ы старт(STS-79) па праграме Спейс Шатл і 17 палёт шатла Атлантыс з касманаўтамі Уільямам Рыдым, Герэнсам Уількатам, Джэем Эптам, Томасам Эйкерсам, Карлам Уолзам і Джонам Блахам. Наступіла чацвёртая стыкоўка Атлантыса са станцыяй ,,Мір” 19 верасня. Касманаўт Джон Блаха затрымаўся на станцыі ,,Мір”, а на яго месца ўвайшла са станцыі ,,Мір” касманаўтка Люсід  Шанон. Атлантыс адстыкаваўся ад станцыі ,,Мір” 24 верасня і прызямліўся 26 верасня. На станцыі ,,Мір” астаўся амерыканскі касманаўт Джон Блаха.

18 верасня паўночнакарэйская падводная лодка тыпу ,,Сан-О” села на мель паблізу берага Паўднёвай Карэі і была захоплена паўднёва карэйскім войскам.

25 верасня ў Нідэрландах разбіўся самалёт Дуглас Дц-3Ц кампаніі Дач Дакота. Згінула32 асобы.

1 кастрычніка Савет Бяспекі ААН зняў з Югаславіі санкцыі накладзеныя ў 1992 годзе.

16 кастрычніка ў цісканіне на стадыёне Метэа Флорэс ў сталіцы Гватэмалы перад матчам чэмпіяната міра па футболе згінула не менш чым 90 асоб.

22 кастрычніка ў Манце ў Эквадары самалёт Боінг Б-707-323 Ц загарэўся і ўпаў на квартал горада Далорэс. Згінула 4 асобы.

31 кастрычнікка ў Сан Паўла ў Бразіліі самалёт Fokker F-28100 Friendship бразілійскай кампаніі ТАМ упаў на мясцовасць. Згінула 95 чалавек з самалёта і 3 мясцовых жыхароў.

5 лістапада ў прэзідэнцкіх выбарах у ЗША другі раз быў выбраны прэзідэнтам Біл Клінтан.

6 лістапада Харватыя стала 40-м членам Савета Еўропы.

7 лістапада ў Лагасе ў Нігерыі Боінг 727 авіакампаніі ,,Найджэірыан Эвіэйшн” упаў у заліў, згінула 144 асобы.

18 лістапада ад пажару ў тунэлі пад Ла-Маншам было паранена больш чым 30 асоб.

19 лістапада наступіў 80-й старт (STS-80) па праграме Спейс Шатл і 21-й палёт шатла Калумбія з касманаўтамі Кенетам Какрэлям, Кенетам Рэмінджэрам, Тамарай Джэрынган, Тамасам Джоунсам і Сторым Масгрэвам. Калумбія прызямлілася 7 снежня.

20 лістапада пры пажары 16-павярховага будынку ў Ганконгу згінула 29 асоб.

21 лістапада з Адыс-Абебы ў Найробі быў захоплены самалёт Боінг-767-260 ЭР эфіопскіх авіаліній, які меў ляцець па маршруту Бамбей  – Адыс-Абеба  – Найробі –Бразавіль  – Лагас  – Абіджан. Самалёт захоплены быў 3-ма эфіопцамі, якія шукалі палітычнага прыстанішча. Самалёт упаў у Індыйскі акіян, калі не хапіла бензіна. Згінула 125 асоб.

30 лістапада ў Медэльіне ў Калумбіі ў катастрофе самалёта de Havilland Canada DHC-6-300 Twin OTTER campanii ACES згінула 14 асоб.

2  – 3 снежня ў Лісабоне прайшло спатканне кіраўнікоў урадаў 54 дзяржаў членаў АБСЕ

3 снежня ад тэракта на цягнік у Парыжы згінула 4 асобы, а 91 асоба была паранена.

4 снежня ў ЗША на мысе Канаверал у штаце Фларыда наступіў запуск касмічнага карабля «Марс Пасвіндэр». 4 ліпеня 1997 г. карабель сеў на павернасць планеты Марс і выйшаў з яго марсаход ,,Саджурнер”.

13 снежня Савет Бяспекі ААН выбраў Кофі Анана новым Генеральным сакратаром ААН.

29 снежня закончылася грамадзянская вайна ў Гватэмале, якая цягнулася 36 гадоў.


Дзмітры Шатыловіч
Працяг будзе

Успаміны з 1999 г.

2. Польшчa. У другой палове 1999 г. прэм’ер-міністрам быў Ежы Бузэк з Акцыі Выбарчай ,,Салідарнасць”. Пры ім у 1999 г. павялічылася беспрацоўе ў Польшчы з 10,4% у снежні 1998 г. да 13,1% у снежні 1999 г. і паменшылася інфляцыя з 11,6% у 1998 г. да 7,3% у канцы 1999 г. Сярэдні заробак да снежня 1999 г. узрос з 1239 зл. да 1707 злотых, пры курсе амерыканскага долара пры канцы снежня 1999 г. роўным 3,95 зл. за долар. Аднак натуральны прырост насельніцтва паменшыўся з 0,5 праміля ў 1998 г. да 0,0 праміля ў 1999 г. толькі дзяцей нарадзілася, колькі людзей памерла.

У 1999 годзе было невялікае далейшае аслабленне гаспадарчай дынамікі ў Польшчы. Згодна са статыстыкай, айчынная прадукцыя вырасла толькі на 4,1% у параўнанні да 1998 года, калі яна вырасла на 4,7 %. Ды ўзрост быў большы, чым у дзяржавах на ўсходзе і на поўдні Польшчы. Аднак прадукцыя праданая ў 1999 годзе вырасла на 4,3 %, а ў 1998 годзе толькі на 3,5 %. Цэны тавараў выраслі на 9,8 %, дзяржава не атрымала планаванага даходу. Налічваў ён толькі 125,8 мільярдаў зл. – 97,3 % планаванага даходу. 34% прадпрыемстваў мелі страты. Сярэдняя пенсія пенсіянераў налічвала 873 зл.

1 ліпеня Саюз Левых Дэмакратаў стаў палітычнай партыяй і старшынёй яго выбралі Лешка Мілера.

З 1 верасня прайшла ў Польшчы рэформа асветы, якая змяніла праз тры гады двухступенную сістэму асветы з 1968 г. на трохступенную. У сувязі з рэформай навука ў пачатковай школе зменшылася з 8-мі год да 6-ці год. Пасля трэба было тры гады вучыцца ў гімназіі, якую хоча сённяшні ўрад ПіС зліквідаваць. Пасля гімназіі вучні маглі далей вучыцца:

  • Тры гады ў агульнаадукацыйным ліцэі,
  • У 3-4-гадовых прафесійных тэхнікумах,
  • У 2-3-гадовых асноўных прафесійных школах,
  • А ад 2002 г. тры гады ў прафіляваных ліцэях.

Выпуснікі ліцэяў і тэхнікумаў маглі прыступаць да экзаменаў на атэстат сталасці, а выпускнікам аснаўных прафесійных школ трэба было яшчэ закончыць двухгадовы агульнаадукацыйны ліцэй, каб прыступіць да экзаменаў на атэстат сталасці.

10 верасня прынялі Крымінальны фінансавы кодэкс, які ўступіў у сілу 17 кастрычніка.

18 верасня ў Шчэціне паўстаў Многанацыянальны паўночна-ўсходні корпус.

28 верасня паўстаў Стабраўскі ландшафтны ларк.

7 кастрычніка быў ухвалены Закон аб польскай мове.

28 лістапада прэзідэнт Аляксандр Кваснеўскі налажыў вета на дзяржаўны закон, які абніжаў стаўкі падаткаў.

19 снежня прайшоў І з’езд партыі Саюза Левых Дэмакратаў. Лешак Мілер астаўся старшынёй партыі, а Анджэй Цэлінскі стаў яго намеснікам.

 

Беларусь

Як я пісаў ва ўспамінах з першай паловы 1999 года, фінансавы крызіс у Расіі моцна адбіўся на гаспадарцы Беларусі. ВУП упаў да 3,4% у 1999 годзе, а курс беларускага рубля за амерыканскі долар па афіцыйнаму курсу павысіўся 1 студзеня 1999 г. да 320 тысяч рублёў. А 31 снежня 1999 года 1 амерыканскі долар каштаваў ужо 1 мільён беларускіх рублёў. А былі яшчэ неафіцыйныя курсы валют, дзе амерыканскі долар каштаваў многа больш. Пачаўся абмен капюр на новыя капюры. У красавіку Нацбанк выпусціў капюру ў 1 мільён рублёў. Мінімальная зарплата вырасла да мільёнаў рублёў, дык усе беларусы сталі мільянерамі. Старыя купюры ў 100, 200, 500 рублёў сталі няважнымі, нават банк іх не прымаў. Па беларускай статыстыцы сярэдні заробак у Беларусі быў 34 871 899 рублёў у снежні 1999 г. і 1 студзеня 2000 г. прайшла дэнамінацыя беларускага рубля. 1000 на 1, аднялі тры нулі. І 31 студзеня 2000 г. сярэдні заробак налічваў 36 659 рублёў.

Як я ўжо пісаў раней, што год 1999 быў нешчаслівым для Беларусі, бо А. Лукашэнка, як упэўнена падае апазіцыя ў Беларусі, зліквідаваў пры дапамозе насланых ім бандытаў яго грозных сапернікаў на пасаду прэзідэнта Беларусі:

  1. Віцэ-спікера Вярхоўнай рады 13 склікання, старшыню Цэнтральнай выбарчай камісіі Віктара Ганчара,
  2. Бізнесмена і грамадскага дзеяча Анатолія Красоўскага.
  3. Экс-кіраўніка МУС, які стаў апазіцыйным палі­тыкам, Юрыя Захаранку.
  4. Аператара ГРТ Змітра Завадскага.

Аб лёсе іх нічога невядома, бо міліцыя і пракуратура А. Лукашэнкі не старалася іх знайсці нават нежывых. Не старалася і не стараецца высветліць іх лёсу. Улады на пытанне, дзе яны, толькі паціскаюць плячыма.

13 ліпеня дайшло да арышту рэктара Гомельскага медыцынскага інстытута Юрыя Бандажэўскага. Прафесара абвінавачвалі ў тым, што ўзяў хабар, а арыштавалі яго за ягоныя даследаванні на тэму ўздзеяння радыяцыі на арганізм чалавека, якія не былі згоднымі са сцвярджэннямі беларускіх улад, што няма небяспекі для людзей, якія жывуць на тэрыторыях забруджаных чарнобыльскай аварыяй. Баранілі Бандажэўскага ўлады розных дзяржаў, міжнародныя праваабаронныя і навуковыя арганізацыі.

22 ліпеня некалькі тысяч апазіцыянераў дэманстравала ў Мінску супраць наступнага тэрміну паўнамоцтваў на пасадзе прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Бо яго пяцігадовы тэрмін на пасадзе прэзідэнта пасля выбараў кончыўся. Не прызнавалі яны прадаўжэння яго паўнамоцтваў па сфальшаваным ім рэферэндуме 1999 года.

Усіх пратэстаў рабочых і насельніцтва і рэпрэсій улады А. Лукашэнка супраць іх якія прайшлі ў 1999 годзе на Беларусі не магу апісаць, бо заняло бы гэта больш чым 10 старонак месячніка. Таму падаю толькі самыя важныя.

У дзяржаве раней прайшоў першы перапіс насельніцтва, паводле якога у Беларусі жыве 10 млн. 43 тыс. людзей,130 нацыянальнасцяў, беларусамі лічыць сябе 81,2% насельніцтва, а рускімі толькі 24,1 %. Не вельмі многа, бо згодна са сфальшаваным А. Лукашэнкам рэферэндумам у 1995 г. быццам бы за рускай мовай галасавала 4 017 273 выбаршчыкаў або 83,3 %.

Дайшло да пагаднення А. Лукашэнкі з Газпромам і ў лістападзе пачаў працаваць газаправод ,,Ямал-Еўропа” і ў час гадавіны кастрычніцкай рэвалюцыі прэзідэнт
А. Лукашэнка і кіраўнік Газпрома Рэм Вярхіеў адкрылі беларускі адрэзак газаправода.

8 снежня прэзідэнт А. Лукашэнка і прэзідэнт Расіі Б. Ельцын падпісалі дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі.

 

Расія

21 ліпеня ў Інгушэціі выйшаў закон, згодна з якім там мужчына мог мець 4 жонкі.

26 ліпеня грузавы самалёт Іл-76ТД не мог падняцца ўгару, урэзаўся ў будынкі і загарэўся. Лётчыкаў выцягнулі жывымі з самалёта.

7 жніўня чачэнскія баявікі Шаміля Басаева і Хатаба ўвайшлі ў Дагестан і ў Батліхскім раёне захапілі некалькі вёсак. Баі між імі і расійскім войскам цягнуліся да 23 жніўня. Баевікоў выгналі ў Чачню.

9 жніўня Прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын аб’явіў аб адстаўцы ўрада Сяргея Сцяпашына і назначыў выканаўцам абавязкаў прэм’ер-міністра ўрада Уладзіміра Пуціна. У сваёй прамове Б. Ельцын аб’явіў тады малавядомага У. Пуціна сваім пераемнікам.

9 жніўня Прэзідэнт Расіі падпісаў указ аб назначэнні выбараў дэпутатаў у Дзяржаўную Думу трэцяга склікання на 19 снежня.

10 жніўня пачалася выбарчая кампанія дэпутатаў у Дзяржаўную Думу.

16 жніўня Уладзімір Пуцін быў зацверджаны на пасаду прэм’ер-міністра Урада Расіі.

28 жніўня прызямліўся касмічны карабель Саюз ТМ-29 з касманаўтамі Віктарам Афанасьевым, Сяргеем Аўдзеевым і французскім касманаўтам Жан-Пьерам Аньерэ.

29 жніўня пачаўся з’езд выбарчага блока ,,Отечество – Вся Россия”.

29 жніўня пачалася аперацыя ліквідацыі вахабітскага фарпосту ў вёсках Карамахі і Чабанмахі ў Кадарскай зоне Дагестана.

31 жніўня ў Маскве ў гандлёвым цэнтры ,,Ахотнічы рад” пад Манежным пляцам наступіў выбух, ад якога згінуў адзін чалавек, а 40 асоб было параненых.

4 верасня выбух гузавік ГАЗ-52 у дагестанстанскім горадзе Буйнакс каля 6-павярховага будынку з жыхарамі. Згінулі 64 асобы, а 146 было параненых. У другім грузавіку ЗІЛ-130 міліцыя выкрыла бомбу і не дапусціла да выбуху.

5 верасня чачэнскія баевікі ўвайшлі з Чачні ў Дагестан і заатакавалі Навалакскі раён.

7 верасня Расійскае войска затрымала чачэнскіх баевікоў у Дагестане 5 км. перад Хасавюртам.

8 верасня наступіў выбух у падвале 9-павярховага будынку ў Маскве па вуліцы Гур’янава ў раёне Печатнікі. Згінула 100 асоб, а пацярпела 690 асоб.

13 верасня ранкам наступіў выбух у 8-павярховым доме з жыхарамі ў Маскве на Кашырскай шашы. Згінула 124 асобы, а 99 было параненых.

14 верасня расійскае войска выгнала чачэнскіх баевікоў з Дагестана.

16 верасня ў горадзе Волгадонску Растоўскай вобласці каля 9-павярховага дома з жыхарамі выбух грузавік ГАЗ-53 са снарадамі, які разбурыў частку дома і 37 іншых дамоў. Згінула 19 асоб, а 88 асоб пацярпела.

18 верасня расійскае войска заблакавала граніцу Чачні з боку Дагестана, Стаўропальскага краю, Паўночнай Асеціі і Інгушэціі.

22 верасня жыхары Разані заўважылі людзей, якія неслі цукравыя мяшкі ў падвал дома, выкрылі, што ў мяшках быў не цукар, а выбуховае рэчыва. Не дапусцілі да тэракту.

22 верасня расійская авіяцыя нанесла ўдар па аэрапорце ў Грозным.

23 верасня расійская авіяцыя пачала бамбіць сталіцу Чачні Грозны і наваколле.

30 верасня бронетанкавыя часткі расійскай арміі ўвайшлі з боку Стаўропальскага краю і Дагестана на тэрыторыю Наўрскага і Шалкоўскага раёна Чачні.

18 кастрычніка расійскае войска фарсіравала Церэк і заняла тэрыторыю Чачні.

21 кастрычніка ад расійскага ракетнага абстрэлу Грознага згінула 140 асоб, а некалькі соцень асоб было параненых.

11 лістапада палявыя камандзіры Чачні браты Ямадаевы і муфцій Чачні Ахмад Кадыраў аддалі без бою федэральнаму войску горад Гудэрмес, другі па велічыні ў Чачні.

7 снежня федэральнае войска заняло трэці па велічыні горад Чачні Аргун.

11 снежня ў Маскве адкрылі новую станцыю метро ,,Дуброўка”.

19 снежня прайшлі выбары ў Дзяржаўную Думу трэцяга склікання. У выбарах галасавала 66 840 603 выбаршчыкаў (61,85 %). У Думу выбралі кандыдатаў КПРФ (24.27 %) – 67 мандатаў, Міжрэгіянальнага руху, Адзінства (Мядзведзь) (23,32%) – 64 мандаты, Блок – Бацькаўшчына – Уся Расія (13,33 %) – 37 мандатаў, Саюз правых сіл (8,52%) – 24 мандаты, Блок Жырыноўскага (5,98 %) – 17 мандатаў, Яблыка (5,93%) – 16 мандатаў.

23 снежня наступіў выбух у будынку раённага суда ў Санкт-Пецербурзе, які параніў 3 асобы.

24 снежня федэральныя сілы пачалі штурм сталіцы Чачні – Грознага.

31 снежня першы прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын а 12 гадзіне аб’явіў па тэлебачанні народу аб сваёй адстаўцы з пасады прэзідэнта і падпісаў адпаведны ўказ. Раней ён падпісаў закон аб выбарах прэзідэнта і аб федэральным бюджэце на 2000 год. Далейшае выкананне абавязкаў прэзідэнта перадаў Уладзіміру Пуціну. Тады Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб гарантыях былому прэзідэнту Б. Ельцыну, які падаўся ў адстаўку.

 

Іншыя дзяржавы

5 ліпеня Куба падала на ЗША іск на суму 181 мільярдаў долараў за страты, якія яна панесла за час 40-гадовай эканамічнай блакады.

5 ліпеня ў паўднёвай Сербіі ў горадзе Лесковац 20 тысяч жыхароў пратэставала супраць прэзідэнта Слабодана Мілошавіча.

23 ліпеня наступіў у ЗША 93 старт (STS-93) па праграме Спейс Шатл і 26 палёт шатла Калумбія з касманаўтамі камандзірам Эйлен Колінз, Джэфрым Эшбім, французскім касманаўтам. Першы раз жанчына Эйлен Колінз была камадзірам шатла. Быў вынесены тады шатлам Калумбія на арбіту Зямлі касмічны тэлескоп Чэйндра.

23 ліпеня ва вёсцы Старо-Гранко ў Косаве косаўскія тэрарысты закатавалі 14 сербскіх фермераў.

23 ліпеня Мухамед VI стаў каралём Марока.

31 ліпеня разбіўся на паверхні Месяца штучны спадарожнік Месяца прадукцыі ЗША, Лунар Праспектар, падчас няўдалай спробы выкрыцця вады на Месяцы.

11 жніўня наступіла поўнае зацьменне сонца ў Францыі, Румыніі і Турцыі. У Польшчы было відаць частковае зацьменне сонца.

17 жніўня ад землятрусу ў паўночна-заходняй Турцыі згінула больш чым 17 тысяч асоб. 44 тысячы было параненых.

19 жніўня ў Бялградзе 150 тыс. дэманстрантаў патрабавала адстаўкі прэзідэнта Слабодана Мілошавіча.

22 жніўня на аэрадроме ў Ганконгу разбіўся падчас віхуры кітайскі самалёт МД-11. Згінулі 3 асобы, а 208 было параненых.

З0 жніўня ў реферэндуме ва Усходнім Тыморы большасць прагаласавала за незалежнасцю Тымора ад Інданезіі.

31 жніўня ў катастрофе Боінга 73 у Буэнас-Айрэсе згінула 65 асоб, а 37 было параненых.

7 верасня ад землятрусу ля Афінаў згінула 143 асобы, а больш чым 500 было параненых. 50 тысячам асоб землятрус разбурыў дамы.

9 верасня з ініцыятывы Муамара Кадафі, на спатканні кіраўнікоў афрыканскіх дзяржаў у Сірце (Лівія) была створана Арганізацыя афрыканскага адзінства (ААА), у якую ўключыліся 53 афрыканскія дзяржавы.

21 верасня ад землятрусу на Тайване пацярпела больш чым 2 тысячы ахвяр.

26 верасня ад выбуху склада піратэхнікі ў мексіканскім горадзе Селая згінула 56 асоб, а было параненых амаль 300 асоб.

30 верасня ад аварыі на ядзерным аб’екце Такаймура ў Японіі згінулі 2 асобы.

5 кастрычніка сутыкнуліся два цягнікі ў Лондане. У катастрофе згінула 31 асоба, а 523 асобы былі паранены.

12 кастрычніка згодна са статыстыкай ААН нарадзіўся шасцімільярдны грамадзянін Зямлі.

12 кастрычніка ў Пакістане генерал Первез Мушараф арыштаваў прэм’ер-міністра Наваза Шарыфа і распусціў парламент.

27 кастрычніка ад тэракта ў армянскім парламенце гіне 8 асоб і ў тым ліку прэм’ер-міністр Варган Саркісян.

30 кастрычніка пасля 24 гадавой акупацыі Інданезіяй Усходняга Тымора інданезійскае войска яго пакінула. Усходні Тымор стаў незалежнай дзяржавай.

31 кастрычніка самалёт Боінг-767 егіпецкай авіякампаніі ўпаў у Атлантычны акіян. Згінула 217 асоб.

2 лістапада недалёка Ялты ўпаў у пропасць пасажырскі аўтобус. Хоць упаў ён у 80-метровую пропасць, згінулі толькі 2 асобы, а 2 былі параненыя. 22 асобы мелі толькі лёгкія раны.

12 лістапада ў землятрусе ў Турцыі згінулі 894 асобы, а 4948 асоб было параненых.

14 лістапада ў другім туры выбараў ва Украіне прэзідэнтам другі раз быў выбраны Леанід Кучма.

19 лістапада Кітай выслаў у космас касмічны карабель Шэнзгоў 1 без людзей.

19 лістапада ў Швейцарыі пачаў працаваць найдаўжэйшы ў свеце вузкарэйкавы тунэль Верэіна ( 19 058 м.).

24 лістапада ў паўночна-ўсходнім Кітаі затануў паром, згінула больш чым 250 асоб.

26 лістапада ў Паўночным моры ў затануўшым нарвежскім пароме згінула 20 асоб.

3 снежня сеў на Марсе зонд Марс Поляр Ляндэр, які аднак страціў сувязь з Зямлёй.

17 снежня ААН прыняла дзень 12 жніўня Міжнародным днём моладзі.

18 снежня ў бомбавым тэракце ў Шры Ланцы, здзейсненым Тамільскімі тыграмі, у Каломбе прэзідэнт Шры Ланкі Чандрыка Кумаратунга быў лёгка паранены, аднак згінула там 26 іншых асоб.

20 снежня партугальская калонія Макау перайшла пад адміністрацыю Кітая.

22 снежня парламент Украіны выбраў Віктара Юшчэнку прэм’ер-міністрам урада.

22 снежня наступіла катастрофа Боінга-747 каля Лондана.

24 снежня 5 пакістанскіх тэрарыстаў захапілі індускі самалёт, які ляцеў з Катманду ў Дэлі з 193 асобамі.

25 снежня ў катастрофе самалёта Як-42 каля Валенсіі (Венесуэла) згінулі 22 асобы.

26 снежня віхар зваліў амаль 18 500 дрэў у парку ля Версальскага Палаца пад Парыжам у Францыі.

28 снежня Сапармурат Ніязаў быў аб’яўлены прэзідэнтам Туркменіі да канца свайго жыцця.

29 снежня прэзідэнт Туркменіі Сапармурат Ніязаў падпісаў закон аб ліквідацыі смяротнага пакарання ў Туркменіі.

31 снежня Панама прыняла ўправу над Панамскім Каналам.

31 снежня вызвалілі на афганскім аэрадроме ў Кандахары індыйскіх пасажыраў з захопленага ісламскімі пакістанскімі тэрарыстамі індыйскага самалёта 24 снежня, калі ў Індыі выпусцілі з турмы 3 семінарыстаў з Кашміра.

Дзмітры Шатыловіч
Працяг будзе

Успаміны з 1991 г. – Дзмітры Шатыловіч

us-03У ліпені папрасілі мяне ў ..Энергапраекце” ў Варшаве, каб я зрабіў ім дома праект аўтаматыкі для нейкай электрастанцыі. Я згадзіўся і тры тыдні меў працу дома і часта ездзіў ў бюро, куды аддаваў зробленыя мной рысункі чарцёжніцам і пасля здаў гатовы праект. У вольны час аглядаў я ў тэлебачанні хуткі распад СССР, калі савецкія рэспублікі СССР ставаліся незалежнымі дзяржавамі. Так паўстала пад канец года незалежная Беларусь. І сітуацыя ў Польшчы не была вясёлая. Інфляцыя была высокая – 60,4%, хоць меньшая чым у 1990 г. Замежны доўг Польшчы зменшыўся да 1990 г., аднак быў высокі – 48,4 млд. долараў ЗША і рос, а ў 1980 г. налічваў ён толькі 24, 1 млд. дол. ЗША. З чэрвеня да канца ліпеня беспрацоўе ў дзяржаве павялічылася з 8,4% да 9,4%. ,,Салідарнасць” траціла ў жыхароў аўтарырэт, які мела ў 1989 годзе.
1 ліпеня ліквідавалі Варшаўскі дагавор і савецкае войска выйшла з Венгрыі.
1 ліпеня ў СССР пачалася рэгістрацыя беспрацоўных.
4 ліпеня ад землятрусу ва Усходнім Тыморы згінула 23 асобы.
5 ліпеня польскі Сейм уводзіць закон аб усеагульным падаходным падатку ад грамадзян.
8 ліпеня ў катастрофе авіялайнера Дугласа ДЦ-8 у Саудаўскай Аравіі згінула 261 асоб.
10 ліпеня у Маскве прайшла інаўгурацыя першага прэзідэнта РСФСР Б. Ельцына на ўрачыстым пасяджэнні V з’езда народных дэпутатаў РСФСР.
15 ліпеня амерыканскае войска выйшла з паўночнага Іраку.
17-18 ліпеня на сустрэчу “вялікай сямёркі” капіталістычных дзяржаў у Лондане быў першы раз запрошаны прадстаўнік СССР, прэзідэнт М. Гарбачоў.
29 ліпеня РСФСР прызнала незалежнасць Літвы.
31 ліпеня ў Польшчы выпусцілі новую аўтамашыну Паланез-Каро
31 ліпеня ў Маскве прэзідэнт ЗША Джордж Буш і прэзідэнт СССР Міхал Гарбачоў падпіслі згоду на скарачэнне ў дзвюх дзяржавах стратэгічнай зброі. Згодна з дамовай кожная дзяржава мела ліквідаваць трэцюю частку дальнабойных ракет.

1 жніўня пачаліся ў Польшчы першыя арышты ў афёры ,,Art-B”. Расследаванне супраць уласнікаў суполкі ,,Art-В” Багуслава Багсіка і Анджэя Гансяроўскага вёў пачаткова сам нейкі службовы чыноўнік у банку і толькі ад 18 чэрвеня пачала яго весці пракуратура. Тады 31 ліпеня Б. Багсік і А. Гансяроўскі ўцяклі ў Ізраіль, які не хацеў іх выдаць Польшчы. Б. Багсіка ў 1994 г. затрымалі ў Швейцарыі і ў лютым 1996 г. швейцарцы яго перадалі Польшчы. І толькі ў лютым 1998 г. пачалі яго судзіць, Пракуратура абвінавачвае яго ў хабарніцтве, захопе з польскага банка бодьш чым 4,2 більёнаў старых польскіх злотых і захоп маёмасці суполкі вартасці 120 мільёнаў новых злотых, з якіх 35 мільёнаў. амерыканскіх долараў вывез ён у Ізраіль.
2 жніўня наступіў 42 старт у ЗША ( STS-43) у космас па праграме Спейс Шатл і 9 палёт у космас шатла Атлантыс з касманаўтамі Джонам Блахам, Майклам Бейкерам, Шэнонам Люсідам, Дэвідам Лоўм і Джэймсам Адамсонам.

8 жніўня ў Польўчы ў Ганбіне-Канстантынаве пры рамонце завалілася радыёвышка.
10 жніўня вярнуўся з Чыкыга ў Беласток муж маёй дачкі Ірэны Валянцін Пацэвіч і хутка пераехаў з усёй сям’ёй у новы дом на вул. Сатурна, і купіў пару грузавікоў і іншых машын, і стварыў фірму ,,Трансбуд”, якая з кожным годам стала павялічвацца.
13 жніўня з Кракава папа рымскі Ян Павел ІІ пачаў другую частку свайго 4-ага паломніцтва ў Польшчы, якое закончылася 16 жніўня.
19 жніўня ў СССР пачаўся ,,жнівеньскі путч” групы камуністаў на чале з віцэ-прэзідэнтам Ганадзіем Янаевым, якія хацелі адабраць уладу ад Міхала Гарбачова, калі ён адпачываў на Крыме і не дапусціць да распаду СССР. 19 жніўня па іх загадзе ў гадзіну 6.00 Севастопальскі полк заблакаваў дачу прэзідэнта Міхала Гарбачова ў Феросе і аб’явілі, што ў сувязі з хваробай М. Гарбачова яны стварылі Дзяржаўны Камітэт па Надзвычайным Становішчы і прэзідэнтам дзяржавы стаў Г. Янаеў. У Маскву ўвайшлі танкі. Супраць путчыстаў выступілі Б. Ельцын і жыхары Масквы і Ленінграда. Больш чым 100 тыс. жыхароў Масквы выйшла на вуліцу і салдаты адмовіліся ў іх страляць, і 22 жніўня путчыстаў арыштавалі і М. Гарбачоў прыляцеў у Маскву.
21 жніўня Латвія аб’явіла незалежнасць ад СССР.
22 жніўня Вярхоўны Савет РСФСР прызнаў Нацыянальны сцяг РСФСР бел-блакітна-чырвоны. З 1994 г. гэты дзень стаў дзяржаўным святам сцяга Расійскай Федэрацыі.
23 жніўня выйшаў Указ Прэзідэнта РСФСР аб спыненні дзейнасці Камуністычнай Партыі РСФСР.
24 жніўня у СССР М.Габачоў падаў сябе ў адстаўку з Генеральнага сакратара ЦК КПСС і аб’явіў аб самароспуску Камуністычнай Партыі Савецкага Саюза.
24 жніўня Україна аб’явіла незалежнасць ад СССР.
25 жніўня Баларусь аб’явіла незалежнасць ад СССР.
25 жніўня 12 незалежных дзяржаў света прызналі незалежнымі дзяржавамі Літву, Латвію і Эстонію.
25 жніўня Вярхоўны Савет Прыднястроўскай Малдаўскай ССР прыняў Дэкларацыю аб незалежнасці ПМССР.
27 жніўня Рэспубліка Малдова аб’явіла аб незалежнасці ад СССР.
29 жніўня Вярхоўны Савет СССР спыніў дзейнасць КПСС на ўсёй тэрыторыі дзяржавы.
31 жніўня Кіргізія і Узбекістан аб’явілі незалежнасцьі ад СССР.
2 верасня супольная сесія Нагорна-Карабахскага абласнога і Шаўмянскага раённага Саветаў пародных дэпутатаў аб’явіла стварэнне Народна-Карабахскай Рэспублікі (НКР) у межах Народна-Карабахскай аўтаномнай вобласці і населенага армянамі Шаўмянскага раёна Азербайджанскай ССР.
2 верасня ЗША прызналі незалежнасць Літвы, Латвіі і Эстоніі.
2-5 верасня ў Маскве прайшоў V і апошні З’езд народных дэпутатаў СССР.
4 верасня гораду Свярдлоўск у СССР вярнулі старую назву Екацерынбург.
5 верасня Польшча і Літва аднавілі дыпламатычныя адносіны.
6 верасня СССР прызнаў незалежнасць Літвы, Латвіі і Эстоніі.
6 верасня ўзброеныя чачэнскія сепаратысты ОКЧН у Чачні разагналі дэпутатаў Вярхоўнага Савета Чачэна-Інгушскай ССР.
6 верасня Ленінграду вярнулі старую назву Санкт – Пецярбург.
8 верасня Македонія аб’явіла незалежнасць ад Югаславіі.
9 верасня Таджыкістан аб’явіў незалежнасць ад СССР.
9 верасня Станіслаў Шушкевіч стаў старшынёю Вярхоўнага Савета Беларусі. Быў ён старшынёю да 26 студзеня 1994 г.
13 верасня наступіў 43 старт у космас у ЗША (STS_48) па праграме Спейс Шатл і 13 палёт у космас шатла Дыскаверы з касманаўтамі Джонам Крэйтанам, Кенетам Рэйтлерам,Чарлзам Гемарам, Джэймсам Бучлім і Маркам Браўнам. Палёт быў па заказу міністэрства абароны ЗША.
17 верасня Паўночная Карэя, Эстонія, Латвія, Літва, Маршалавы астравы і Мікранезія сталі членамі ААН.
19 верасня БССР паінфармавала Арганізацыю Аб’яднаных Нацый (ААН) , што змяніла назву на Беларусь.
23 верасня Арменія аб’явіла незалежнасць ад СССР.
26 верасня ў Румыніі пасля двухдзённай забастоўкі шахцёраў было выведзена на вуліцу войска. Урад з Петрэ Раманам пайшоў у адстаўку. Ад 1 кастрычніка новым прэм’ер-міністрам быў вызначаны Тэводар Сталожан.
27-27 верасня прайшоў у СССР апошні XXII Надзвычайны З’езд ВЛКСМ, які ліквідаваў арганізацыю камсамола.
1 кастрычніка Югаслаўская народная армія пачала штурм Дуброўніка і югаслаўскія самалёты бамбілі сталіцу Харватыі Загрэб.
2 кастрычніка СССР выпусціў у комас касмічны карабель ,,Саюз ТМ-13” з касманаўтамі Аляксандрам Волкавым (які вярнуўся на Зямлю 25 сакавіка 1992 г. з Сяргеям Каклёвым і Клаўсам Дытрыхам з Германіі) і Тохтарам Аўбакіравым з Казахстана і Францам Фібёкам з Аўстрыі, якія 4 кастрычніка прыстыкаваліся да касмічнай станцыі ,,Мір” і вярнуліся на Зямлю 10 кастрычніка 1991 г. на касмічным караблі ,,Саюз ТМ-12” разам з касманаўтам А. Арцыбарскім.
3 кастрычніка прыляцела з візітам у Польшчу прэм’ер- міністр Вялікабрытаніі Маргарэт Тэчэр.
5 кастрычніка ў катастрофе інданезійскага ваеннага самалёта Ц-130 Геркулес над Джакартай згінула 137 асоб.
15 кастрычніка парламент Босніі і Герцэгавіны прагаласаваў за незалежнасць ад Югаславіі.
16 кастрычніка у ЗША ў Тэксасе ў горадзе Кілін вар’ят застрэліў ў бары 23 асобы і сябе.
18 кастрычніка Азербайджан аб’явіў незалежнасць ад СССР.
18 кастрычніка прайшло апошняе пасяджэнне Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР.
20 кастрычніка на поўначы Індыі прайшоў землятрус. Згінула больш чым 2 тыс. людзей.
20 кастрычніка на пленуме Галоўнага праўлення БГКТ адышлі з Прэзідыума па сваёй волі сакратар Прэзідыума Ян Максімюк і члены Мікалай Бушко, Віталь Луба, Юры Каліна і Сакрат Яновія. А на месца намесніка старшыні ў Прзідыум быў уведзены Ян Сычэўскі, а на месца сакратара — Валянціна Ласкевіч, дайшоў яшчэ Хвёдар Галёнка. На XII з’ездзе БГКТ, 23 мая 1993 г. Янка Сычэўскі быў выбраны старшынёй Прэзідыума БГКТ, а Валянціна Ласкевіч сакратаром Прэзідыума БГКТ. Ад гэтага часу на кожным наступным з’ездзе БГКТ выбіралі Яна Сычэўскага старшынёй Прэзідыума БГКТ, а Валянціну Ласкевіч сакратаром Прэзідыума БГКТ.
На Беласточчыне яшчэ ў 1990 г. паўстала Беларускае Дэмакратычнае Аб’яднанне, як палітычная партыя. Перад выбарамі ў Польшчы ў Сейм і Сенат 27 кастрычніка, у другой палове 1991 г. сфармаваліся на Беласточчыне тры беларускія выбарчыя камітэты, якія разлічвалі на той самы электарат. Адзін выбарчы камітэт стварыла БДА, у які ўвайшлі ўсе беларускія арганізацыі апрача БГКТ. Другі выбарчы камітэт праваслаўных арганізаваў Яўген Чыквін і да трэцяга выбарчага камітэтэта левых дэмакратаў далучылася БГКТ. Яшчэ ў жніўні ў ,,Ніве” ўсе беларускія арганізацыі прывіталі пастанову Вярхоўнага Савета БССР аб незалежнасці Беларусі. На жаль, па прычыне разбіцця на тры групы, 27 кастрычніка ніхто з тых трох беларускіх выбарчых камітэтаў не быў выбраны ў Сейма і Сенат Польшчы.
27 кастрычніка прайшлі ў Польшчы выбары ў Сейм і Сенат. Было многа выбарчых камітэтаў, якія ў выбарах здабылі па некалькі дэпутатаў. Найбольш дэпутатаў – 21 атрымала Дэмакратычная Унія, а ,,Салідарнасць “ атрымала тады толькі 11 дэпутатаў. Цяжка было ў сувязі з тым стварыць новы ўрад. І толькі 21 снежня паўстаў урад з прэм’ер-міністрам Янам Альшэўскім.
27 кастрычніка Туркменістан аб’явіў незалежнасць ад СССР.
27 кастрычніка ў Чачні выбралі прэзідэнтам Джохара Дудаева.

Пад канец кастрычніка папрасіў мяне па тэлефоне мой сын з Чыкага, каб я сустрэў на аэрадроме ў Варшаве і прыняў да сябе на кватэру яго знаёмага з Чыкага беларуса Міхала Каленіка з жонкаю, якія прыляцяць самалётам у Варшаву, а пасля хочуць з Варшавы цягніком паехаць у Беларусь наведаць сваякоў М. Каленіка. Я з жонкай Нінаю сустрэлі на аэрадроме ў Варшаве Міхала Каленіка і яго жонку Марыю і забралі іх да сябе на кватэру. Яны пераначавалі ў нас дзве ці тры ночы. Памаглі мы ім купіць білет у спальным вагоне ў Беларусь (здаецца, кудысьці пад Нясвіж) і яны туды паехалі.

Як расказаў мне Міхал Каленік, ён нарадзіўся ў 1928 г. у Беларусі і ў часы нямецкай акупацыі быў членам Саюза беларускай моладзі. У 1944 г., калі падыходзіла Савецкая Армія да Беларусі, ён уцёк спачатку ў Нямеччыну, а пасля ва Францыю. Там папаў у польскую армію, а пасля з Англіі паехаў у Бразілію. Там пазнаў сваю жонку Марыю і з ёй пераехаў у ЗША ў Чыкыга, дзе мае свой дом па вул. Петэрсона і сына Аляксея.

Яны правялі на Беларусі амаль два тыдні, сустрэўся там Міхал са сваімі крэўнымі і знаёмымі і цягніком вярнуўся з жонкаю ў Варшаву да нас на кватэру, дзе чакаў больш чым тыдзень самалёта ў Чыкага. За гэты час мы паказалі ім у Варшаве цікавыя месцы, як Стары горад, парк і палац у Вілянаве і нейкія музеі. Міхал захацеў пабачыцца з праваслаўным мітрапалітам Васіліем і мітрапаліт прыняў у сваім кабінеце мяне і яго. Міхал таксама пажадаў сустрэцца з Юрыем Туронкам, спадарства Туронкі згадзіліся нас прыняць і мы наведалі іх у іх кватэры ў Варшаве. Перад адлётам у Чыкага 15 лістапада Міхал прасіў мяне выпісваць яму на адрас у Чыкага наш беларускі тыднёвік „Ніву”, а ён будзе нейкую суму долараў вяртаць майму сыну ў Чыкага. І я амаль год кожны квартал ездзіў у Цэнтраль ,,Руху” і выпісваў ,,Ніву” Каленікам і сабе. Аднак, калі сын мой паведаміў мяне, што Каленік перастаў плаціць яму за ,,Ніву”, то я перастаў яму аднаўляць падпіску. Нейкі час мы яшчэ перапісваліся.
2 лістапада Варфаламей І стаў праваслаўным патрыярхам Канстантынопаля.
6 лістапада ад паводкі на Філіпінах згінула больш чым 6 тысяч асоб.
12 лістапада інданезійская паліцыя застрэліла 270 асоб у Санта Круз у Дылі на Тыморы на могілках на пахаванні студэнта.
18 лістапада сербскае войска захапіла харвацкі горад Вукавар.
20 лістапада армяне збілі азербайджанскі самалёт МІ-8. Згінула 19 асоб.
24 лістапада наступіў у ЗША 44 старт у космас (STS-44) па праграме Спейс Шатл і 10 палёт у космас шатла Атлантыс з касманаўтамі Фрыдэрыкам Грэгорым, Тэрэнсам Хенрыксам, Джэймсам Восам, Сторым Масгрэйвам, Марыем Ранкам і Томасам Хененам.
25 лістапада прайшло ў Польшчы першае пасяджэнне выбранага Сейма і маршалкам Сейма выбралі Веслава Хшаноўскага з Хрысціянскага Аб’яднання, а маршалкам Сената Аўгуста Хелкоўскага з ,,Салідарнасці”.
26 лістапада Польшчу прынялі ў Савет Еўропы.
28 лістапада Паўднёвая Асетыя аб’явіла незалежнасць ад Грузіі.
1 снежня грамадзяне Украіны прагаласавалі за назалежнасць. Леаніда Краўчука выбралі прэзідэнтам дзяржавы.
1 снежня Нарсултан Назарбаеў быў выбраны прэзідэнтам Казахстана.
6 снежня сербы бамбілі Дуброўнік і Асіеку.
8 снежня ў Віскулях у Белавежскай пушчы сустрэліся Барыс Ельцын, Станіслаў Шушкевіч і Леанід Краўчук і падпісалі акт расфарміравання СССР і стварылі Супольнасць Незалежных дзяржаў. Калі Б. Ельцын па тэлефоне паведаміў аб гэтым прэзідэнта ЗША, то ён абяцаў ліквідаваць НАТА. Пасля НАТА яшчэ пашырылі.
10 снежня ў Горным Карабаху большасць насельніцтва прагаласавала за незалежнасць.
15 снежня на Чырвоным моры затануў егіпецкі паром. Згінула 476 асоб.
27 снежня Польшча прызнала незалежнасць Арменіі, Азербейджана, Беларусі, Расійскай Федэрацыі, Казахстана, Кіргізстана, Малдовы, Таджыкістана і Туркменістана.
У 1991 годзе у Польшчы была найбольшая смяротнасць, памерла 405700 людзей.
У Польшчы з кожным месяцам далей расло беспрацоўе, ад 9,4 % у ліпені да 12,2 % у снежні.
У другой палове 1991 г. дайшло да поўнага распаду і ліквідацыі СССР і Камуністычнай Партыі ў СССР. Дапамог яму путч Янаева. Супраць яго выступілі жыхары Масквы і Ленінграда, а пасля акт падпісаны ў Віскулях змусіў М. Гарбачова пайсці ў адстаўку з пасады прэзідэнта СССР. Б. Ельцын, каб не быць залежным ад М. Гарбачова, давёў да ліквідацыі пасады прэзідэнта СССР і Камуністычнай Партыі і распаду СССР, а пасля раздаў многа дзяржаўных прадпрыемстваў у прыватныя рукі, стварыў алігархаў.

Рускі паэт Уладзімір Гардлеўскі напісаў аб ім такі верш:

Кругом витали гарпии,
а лидер пил
и отдал олигархии
страну в распил.
Главарь семейству мзду давал,
божился вслух
и ложками выстукивал
по бошкам слуг.

У Польшчы эканамічная сітуацыя таксама была кепская: раслі беспрацоўе, карупцыя і бандытызм. Нейкія хітруны на эканамічных махінацыях багацелі, а рабочыя і сяляне бяднелі. З’явілася многа бяздомных людзей. Ля вакзала я бачыў кожны дзень вялікую чаргу людзей за дармовым супам. Пасля выбараў доўга не маглі стварыць урада. Даводзілі да банкруцтваў многія дзяржаўныя прадпрыемствы, каб іх танней прадаць замежным капіталістам, а тыя часта іх куплялі, каб іх ліквідаваць як канкурэнтаў. І таму беспрацоўе расло .