Успаміны з 2004 г.

2. Польшчa. У другой палове 2004 года прэм’ер- міністрам Польшчы быў Марак Бэлька з СДПЛ. Пры ім беспрацоўе ў чэрвені налічвала 19,4 % і да канца снежня павялічылася да 20,0%. Сярэдні заробак да снежня 2004 г. узрос ад 2201 злотых да 2290 злотых. Каэфіцыент нараджальнасці насельніцтва павялічыўся з (- 0,4) проміля ў 2003 г. да (- 0,2) проміля да канца 2004 года. Больш людзей памерла і ў 2003 і ў 2004 гадах, чым нарадзілася.

У чэрвені на сметніку каля дома знанага дзіцячага псіхолага Анджэя Самсона знайшлі здымкі з дзіцячай парнаграфіяй. Аказалася, што псіхолаг Анджэй Самсон выкарыстоўваў дзяцей у сексуальных мэтах, да чаго пасля сам прызнаўся. Пагражала яму 10 год турмы. 26 чэрвеня 2005 года пачалі яго судзіць. Атрымаў 8 год зняволення, аднак 21 студзеня 2009 года вызвалілі яго з турмы, бо быў вельмі хворы і 8 сакавіка 2009 года ён памёр. Нарaдзіўся ён у 1947 годзе.

16 ліпеня быў прыняты закон дыстанцыйнай сувязі.

28 ліпеня ў Польшчу прывезлі цела ген. Антона Хрусцеля, псеўданім Монтэр, камандзіра варшаўскага паўстання.

31 ліпеня адкрылі ў Варшаве Музей Варшаўскага Паўстання.

1 верасня Польшча стала членам еўрапейскай арганізацыі бяспекі паветраплавання Еўракантролю.

1 верасня ўвялі абавязак аднагадовай дашкольнай падрыхтоўкі для дзяцей, якія маюць толькі 6 год.

12 верасня ў Іраку згінулі 3 польскія салдаты, а 3 атрымалі раны ад атакі ірацкіх мяцежнікаў каля мясцовасці Машру.

21 верасня ў паўночна-ўсходняй Польшчы прайшоў землятрус з сілай 4,5 ступені па шкале Рыхтэра.

27 верасня прэм’ер-міністр Польшчы Марэк Белька і канцлер Нямеччыны Герхард Шрэдэр узгоднілі, што не будзе ніякіх дамаганняў ні з боку Польшчы ад Нямеччыны, ні з боку Нямеччыны ад Польшчы.

11 кастрычніка пачалася прыватызацыя польскага банка ПКО БП.

27 кастрычніка быў адкрыты адрэзак аўтастрады А2 паміж Новым Томыслем і Камарнікамі.

29 кастрычніка адкрылі Мост Тысячагоддзя ва Вроцлаве.

1 лістапада Польшча стала поўнапраўным членам Еўраполю.

10 лістапада Польшча стала паўгода кіраваць Радай Еўропы.

12 лістапада прайшоў першы Дзяржаўны Лекарскі Экзамен.

17 лістапада Генрык Янкоўскі быў адазваны з абавязкаў ксяндза базілікі св. Брыгіды ў Гданьску мітрапалітам Тадэвушам Гацлоўскім. Пракуратура вяла следства з абвінавачаннем Янкоўскага ў сексуальным дамаганні ад нейкага касцельнага працаўніка.

20 лістападa прэм’ер-міністр Марэк Бэлька аб’явіў на канферэнцыі, што захопленая 28 кастрычніка ў Іраку мусульманскімі захопнікамі полька Тэрэса Борч ужо вызвалена з рук захопнікаў.

24 лістапада Медычная  Акадэмія ў Быдгашчы была ўключана, як Collegium Medicum UMK да Універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні.

27 лістапада Сейм Польшчы прыняў закон аб прафесіі прысяжнага перакладчыка.

29 лістапада паўстаў Жорскі Прамысловы Парк.

10 снежня пасля перабудовы адкрылі ў Лодзі філармонію.

10 снежня Апеляцыйны суд у Варшаве прызнаў Льва Рывіна вінаватым толькі ў дапамозе платнай пратэкцыі для нейкай неўстаноўленай групы асоб, а не за ашуканства  Агоры, як засудзіў раней Акружны суд і паменшыў кару з 2,5 год да 2 гадоў. 27 снежня 2002 г. ,,Газета Выбарчая” напісала, што Рывін патрабаваў 17,5 мільёна долараў ад Агоры за нейкую карысную для іх здзелку. ,,Газета Выборча” належыць да Агоры.

15 снежня ў Іраку ў катастрофе верталёта Сокул каля Карбалі згінулі 3 польскія салдаты, а 3 былі ранены.

 

Беларусь

У чэрвені 2004 г. паводле беларускіх даных сярэдні месячны заробак налічваў 355 230 рублёў, а ў студзені 2004 г. павялічыўся да 434 900 рублёў. Але ж інфляцыя з’ела амаль усё павышэнне эаробкаў.

У сувязі з 60 гадавінай вызвалення Беларусі ад нямецкіх захопнікаў дзень 3 ліпеня святкавалі ў Беларусі парадамі, адзначылі многіх у дзяржаве і за мяжой новым медалём: «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў». Выйшла аднарублёвая манета: Мемарыял ахвярам фашызму.

У 2004 годзе за згодай прэзідэнта А. Лукашэнкі дзяржава пачала прадаваць у 2004 годзе стратныя калгасы і саўгасы за 19 тысяч рублёў кожны, гэта значыць за 9 амерыканскіх долараў. Куплялі іх прыватныя прадпрымальнікі. Многія з іх пасля збанкрутавалі.

21 жніўня на Алімпіядзе ў Афінах Юлія Несцярэнка заняла першае месца ў бегу на 100 метраў.

Першы тур недэмакратычных выбараў у парламент Беларусі (палату прадстаўнікоў) прайшоў 17 кастрычніка. Падрыхтоўку і правядзенне выбараў ажыццяўлялі выбарчыя камісіі: цэнтральная (ЦВК), 110 акруговых (АВК –  на кожную акругу) і 6 659 участковых камісій (УВК). Усе мандаты ў парламент атрымалі толькі прыхільнікі прэзідэнта А. Лукашэнкі. А ў выбарах прыняла ўдзел антылукашэнкаўская кааліцыя ,,5+”, у якую ўвайшлі між іншымі Аб’яднаная Грамадзянская Партыя, Беларускі Народны Фронт, Камуністычная Партыя Беларусі, Партыя Працы (якую Вышэйшы Суд зліквідаваў у жніўні), Беларуская Партыя ,,Зялёныя”, Беларуская Сацыял-дэмакратычная Партыя (Грамада). Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя – БНФ байкатавала выбары і рэферэндум.

ЦВК разглядзела 166 скаргаў на адмову АВК у рэгістрацыі і задаволіла больш як чвэрць з іх. Кандыдатаў з апазіцыі біла і арыштоўвала КГБ. Арыштавалі Міхала Марыніча, Валерыя Леванеўскага, Аляксандра Васільева, Мікалая Статкевіча, Паўла Севярынца, Галіну Жураўковую,  Ягора Рыбакова. Была забітая 20 кастрычніка ў сваім доме ў Мінску, атрымаўшы 20 ран нажом, журналістка Вераніка Чэркасава, і яе забойцу не выкрылі.

Непрыхільнікам А. Лукашэнкі не давалі мажлівасці агітаваць на сваю партыю. На прэс-нарадзе 20 ліпеня А. Лукашэнка заявіў, што аддаў ,,даручэнне”, каб 30% дэпутатаў пераабралі. 6 кастрычніка ён дадаў, што праўладныя кандыдаты мусяць заняць усе 110 месцаў у Палаце прадстаўнікоў ужо па выніках першага туру выбараў, бо ,,ў нас досыць улады і тэхналогій, каб павальна выйграць гэтыя выбары”. Ніхто з апазіцыі не кантраляваў, як лічылі галасы. Гэта была карыкатура выбараў. Усё агульнакраёвае вяшчанне наляжала ўраду. У друку таксама дамінавалі ўрадавыя выданні.

Перад выбарамі прыпынілі каля дзесятка няўрадавых выданняў. Тэлебачанне абвінавачвала апазіцыю ў злачынствах.

Праз 5 дзён датэрміновага галасавання скрыні з бюлетэнямі не апячатваліся на ноч і можна ў іх было ўсё ўкінуць. Датэрмінова змушалі галасаваць навучэнцаў і супрацоўнікаў урадавых прадпрыемстваў. На большасці ўчасткаў падлік галасоў праводзіўся прыхавана ад назіральнікаў. Амаль палова АВК не вывесіла копіі пратаколаў аб выбарах на сваіх участках. Замежныя назіральнікі ад АБСЕ здолелі засведчыць фальсіфікаванне атрыманых з АВК вынікаў выбараў.

18 кастрычніка ЦВК абвясціла папярэднія вынікі выбараў, а канчатковыя – 22 кастрычніка, пасля адхілення ўсіх скаргаў як неістотных. Паводле ЦВК прагаласавала 6 297 600 выбаршчыкаў (90,14 %). З іх 17,39% прагаласавала датэрмінова з 12 да 16 кастрычніка. У першым туры выбараў выбралі 108 з 110 дэпутатаў. У Новапалоцкай акрузе № 25 27 кастрычніка адбыўся другі тур, а ў Гродзенскай-Цэнтральнай № 52 прайшлі паўторныя выбары. Першае паседжанне новавыбранай Палаты прадстаўнікоў прайшло 16 лістапада. У яе склад увайшлі 12 прадстаўнікоў праўрадавых партый і ніхто з апазіцыі.

Разам з выбарамі ў парламент прайшоў канстытуцыйны рэферэндум. На рэферэндуме змянілі канстытуцыю, бо галасавалі, каб можна было таго самага прэзідэнта выбіраць без абмежавання многа раз. А канстытуцыя дазваляла выбіраць яго толькі два разы. Пытанне ў рэферэндуме было адно: ,,Разрешаете ли Вы первому Президенту Республики Беларусь Лукашенко А.Г. участвовать в качестве кандидата в Президенты Республики Беларусь в выборах президента и принимаете ли часть первую статьи 81 Конституции Республики Беларусь в следующей редакции : ,,Президент избирается на пять лет непосредственно народом Республики Беларусь на основе всеобщего, свободного, равного и прямого избирательного права при тайном голосовании?” А згодна з арт. 112 Выбарчага Кодэкса ,,на рэспубліканскі рэферэндум нельга было ўносіць пытанні звязаныя з выбарам і вызваленнем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Згодна з дзяржаўным камунікатам ЦВК 79,42% выбаршчыкаў прагаласавала за зменай канстытуцыі, а 9,90% было супраць змены канстытуцыі. Згодна з незалежнымі даследаваннямі Інстытута Галупа за змену канстытуцыі галасавала б толькі 48,3% выбаршчыкаў. Пададзеныя даныя рэферэндуму былі фальшывыя. Пасля рэферэндуму Аляксандр Лукашэнка атрымаў мажлівасць прымаць  удзел у прэзідэнцкіх выбарах неабмежаваную колькасць раз.

18 кастрычніка на Кастрычніцкім пляцы ў Мінску а гадзіне 18:00 з’явілася амаль 5 тысяч  асоб. Яны праглядзелі на вялікім тэлеэкране паданыя рэзультаты выбараў і рэферэндуму і пачалі крычаць: Ганьба! Сфарміраваліся калоны з флагамі Еўрасаюза і бел-чырвона-белымі. Крычалі:,,Жыве Беларусь!” і «Лукашэнка, ты прайграў!» Калоны скіраваліся ў кірунку пляцу Незалежнасці і Дзяржаўнага дома. Супраць іх выступілі АМОНаўцы. Амонаўцы білі людзей і ўвалакалі іх у аўтобусы. Пратэсты прадаўжаліся амаль усю ноч.

19 кастрычніка на Кастрычніцкім пляцы ў Мінску зноў паявіліся пратэстуючыя супраць сфальсіфікаваных выбараў і рэферэндума. Пратэсты моладзі праходзілі цэлы тыдзень, кожны вечар і ноч.

 

 

Расія

3 ліпеня Марыя Шарапава (17 гадоў) як першая расіянка выйграла турнір ва Уімблдоне.

9 ліпеня забілі выстрэламі з аўтамата з аўтамабіля ў Маскве амерыканскага журналіста Пола Хлебнікава. Забілі яго чачэнскія тэрарысты.

24 жніўня амаль ў адзін час а гадзіне 22:56 маскоўскага часу прайшлі катастрофы двух самалётаў, адзін Ту-154Б2 авіякампаніі ,,Сібір”, які вылецеў з Масквы з аэрадрома ,,Дамадзедава”  у Сочы разбіўся з 51 пасажырам у Растоўскай вобласці, і другі Ту-134а  авіякампаніі ,,Волга-Авіяэкспрэс”, які вылецеў з Масквы з аэрадрома ,,Дамадзедава” ў Валгаград разбіўся з 42 пасажырамі ў Тульскай вобласці. Як паказала следства, самалёты разарваліся ад тэракта чачэнскіх тэрарыстак-смяротніц. Яны сабралі бомбы ў туалетах самалётаў, якія ўжо ляцелі. А прапусцілі іх у самалёты прадавец білетаў, міліцыянер і працаўнік авіякампаніі за 1000 рублёў. Усе яны пасля трапілі ў турму.

31 жніўня наступіў тэрарыстычны акт на станцыі метро ,,Рыжская” ў Маскве. Тэракт зрабіла чачэнка-смяротніца ў тлуме людзей. Згінула не менш дзесяці асоб.

1 верасня чачэнскія баевікі захапілі ў Паўночнай Асеціі ў Беслане будынак школы і ўзялі ў заложнікі больш тысячы школьнікаў, настаўнікаў і бацькоў дзяцей, загналі іх у  спартыўную залу і там трымалі іх тры дні. Дзяцей, якія  гучна плакалі, баевікі расстрэльвалі. У спартыўнай зале яны развесілі міны, якія гразілі ўзарваць. 3 верасня ў спартыўнай зале загучаў выбух. Тэрарысты падумалі, што пачаўся штурм будынка спецназам, нейкія з заложнікаў захацелі ўцячы са школы. У школу пачалі ўбягаць сваякі школьнікаў і заатакаваў тады спецназ. Тэрарысты стралялі да дзяцей, іх бацькоў і да спецназа. Многія заложнікі згінулі ад выбуху заложаных мін і ад куль тэрарыстаў. Згінулі тэрарысты і 330 асоб,  у тым ліку 186 дзяцей. 17 верасня Шаміль Басаеў прызнаўся да выдачы сваім тэрарыстам загаду атакі на школу ў Беслане.

14 кастрычніка наступіў старт касмічнага карабля Саюз ТМА-5 з касманаўтамі Саліжанам Шарыпавым, Юрыем Шаргіным і касманаўтам ЗША Лероем Чыам. Прыстыкаваліся яны да МКС.

14 кастрычніка Прэзідэнт Уладзімір Пуцін і старшыня КНР Ху Ціньтао падпісалі дадатковыя пастановы да згоды аб расійска-кітайскай дзяржаўнай граніцы, згодна з якімі Кітай атрымаў спрэчныя тэрыторыі 337 квадратных кіламетраў. Расія аддала Кітаю востраў Тарабароў і частку Вялікага Усурыйскага вострава каля Хабараўска.

24 кастрычніка наступіла прызямленне касмічнага карабля Саюза ТМА-4 з касманаўтамі Генадзіем Падалкам, Юрыем Шаргіным і касманаўтам ЗША Эдуардам Фінкам.

4 лістапада прэзідэнт Уладзімір Пуцін падпісаў закон ,,Аб ратыфікацыі Кіотскага пратакола да рамачнай канвенцыі ААН аб змене клімата”. Кіотскі пратакол уступіў у сілу 16 лютага 2005 года.

6 лістапада жаночая зборная Расіі па брыджу першы раз у сваёй гісторыі перамагла на ХІІ Сусветнай Алімпіядзе брыджа і заняла першае месца. Зборная мужчын заняла трэцяе месца.

9 лістапада тлум усхваляваных грамадзян узяў штурмам Дом урада ў сталіцы Карачаева-Чэркесіі і разграміў кабінет прэзідэнта рэспублікі Мустафы Батдыева. Прэзідэнт схаваўся. Толькі прадстаўнік прэзідэнта РФ супакоіў тлум і пакінуў ён Дом урада.

11 снежня прэзідэнт У. Пуцін падпісаў закон, які змяняў сістэму выбараў кіраўнікоў суб’ектаў Федэрацыі. Раней закон прыняла Дума 3 снежня 2004 года.

14 снежня члены Нацыянал-Бальшавіцкай Партыі захапілі будынак прыёмнай адміністрацыі Прэзідэнта РФ. Затрымалі сорак асоб і абвінавацілі іх згодна з арт. 167 і 214 УК РФ за знішчэнне дзяржаўнай маёмасці і за захоп улады.

26 снежня транспартны касмічны карабель Прагрэс-М51 прыстыкаваўся да МКС,  яго вельмі там чакалі, бо кончыліся запасы ежы.

 

Іншыя дзяржавы

1 ліпеня касмічны апарат Касіні-Гюйгенс пасля 7 год палёту даляцеў да сістэмы планеты Сатурна і пачаў даследаваць кольцы спутнікаў і магнітасферу Сатурна.

1 ліпеня пачалі судзіць былога ірацкага лідэра Садама Хусейна.

1 ліпеня прэзідэнтам Нямеччыны стаў Хорст Кэлер.

5 ліпеня Аўстралія і Тайланд падпісалі згоду на свабодны гандаль.

8 ліпеня Хайнц Фішэр прыняў прысягу як прэзідэнт Аўстрыі.

11 ліпеня прэзідэнтам Сербіі стаў Барыс Тадзіч.

22 ліпеня ў горадзе Памукава ў Турцыі ў катастрофе цягніка згінула 128 асоб.

23 ліпеня ў Мастары адкрылі разбураны харватамі ў 1993 годзе каменны Стары Мост над Нерэтвай.

30 ліпеня ў бельгійскай вёсцы Гхісленгхен ад выбуху газавага трубаправода згінулі 24 асобы і 132 асобы былі паранены.

31 ліпеня папа рымскі Ян Павел ІІ прызваў усіх сваіх кардыналаў і епіскапаў актыўна выступаць супраць ідэалогіі радыкальнага фемінізму.

1 жніўня ў пажары супермаркета ў сталіцы Парагвая Асунсьён згінула не менш чым 464 асобы, а 409 было параненых.

3 жніўня з базы ЗША ,,Мыс Канаверал” вылецеў касмічны зонд Месендж.

7 жніўня ў Грэцыі адкрылі мост Рыа-Андыо даўжынёй 2883 метраў.

8 жніўня ізраільская армія правяла на поўдні ў сектары Газа спецаперацыю і пры дапамозе танкаў і баявых верталётаў увайшла ў горад.

13-29 жніўня прайшлі ў Афінах алімпійскія ігры. Першае месца занялі ЗША з 36 залатымі, 39 срэбнымі і 26 бронзавымі медалямі, другое месца заняў Кітай з 32 залатымі,17 срэбнымі і 14 бронзавымі медалямі, і трэцяе месца заняла Расія з 28 залатымі, 26 срэбнымі і 36 бронзавымі медалямі.

21 жніўня ў сталіцы Бангладэшу, Дацы, на мітынгу тэрарыст кінуў з даху ў тлум людзей 13 гранат. Згінулі 23 асобы, а больш як 200 асоб было параненых.

1 верасня Кіпр, Чэхія, Літва, Латвія, Славакія, Славенія, Венгрыя былі прынятыя ў Еўраполь.

2 верасня ад авіяўдараў ЗША ў Фалуджы ў Іраку было многа ахвяр сярод мірнага насельніцтва.

7 верасня ўраган Іван забіў на Грэнадзе 39 асоб.

9 верасня каля аўстралійскага пасольства ў Джакарце выбух аўтамабіль-пастка, ад якога згінула 9 асоб, а больш як 150 асоб было параненых.

11 верасня пры катастрофе верталёта ,,Чынук” ў паўночнай частцы Эгейскага мора ля паўвострава Халхідыкі згінула 17 асоб і між імі Патрыярх Аляксандрыі і ўсёй Афрыкі Пётр VII.

21 верасня ў Дубаі пачалі будаваць самы высокі будынак Бурдж Халіфа.

25 верасня ўраган Жаннет, які прайшоў над Гаіці, забіў 1286 асоб, а больш як 100 тысяч людзей страціла дах над галавой.

27 верасня з выстаўкі ў Луўры ў Парыжы згінулі два алмазы вартыя 11,5 мільёна еўра.

29 верасня прайшоў першы палёт прыватнага касмічнага карабля SpaceShipOne.

5 кастрычніка прынялі Манака ў Раду Еўропы.

7 кастрычніка ад выбуху аўтамабіля-пасткі падчас суніцкай працэсіі ў пакістанскім горадзе Мультан згінулі 42 асобы.

7 кастрычніка ў егіпецкім курорце Табу на поўдні паўвострава Сінай ад выбухаў бомб згінулі 34 асобы, а больш як 150 асоб было параненых.

9 кастрычніка ў выбарах прэзідэнта Афганістана перамог Хамід Карзай.

14 кастрычніка пасля абдыкацыі свайго бацькі ў Камбоджы князь Народом Сігамоні быў выбраны Радай трону каралём Камбоджы.

23 кастрычніка Бразілія выпусціла ў космас сваю першую ракету.

23 кастрычніка ад землятрусу ў Японіі ў горадзе Ніігата згінула 35 асоб, а амаль 2200 было раненых.

31 кастрычніка прайшоў першы тур выбараў прэзідэнта ва Украіне. Да другога тура выбараў перайшлі Віктар Юшчанка і Віктар Януковіч.

2 лістапада прайшлі выбары прэзідэнта ЗША між прэзідэнтам Джорджам Бушам і сенатарам Джонам Кэры. Перамог Джордж Буш.

8 лістапада ў вайне ў Іраку пачалася другая бітва за Ал-Фалуджу.

10 лістапада аб’явілі афіцыйныя рэзультаты выбараў першага тура прэзідэнта ва Украіне. Перамог лідар апазіцыі Віктар Юшчанка, які атрымаў 39,87% галасоў, а Віктар Януковіч набраў 39,32% галасоў.

11 лістапада памёр легендаоны лідар Палестыны Ясір Арафат.

13 лістапада ў Іраку кааліцыйнае войска захапіла Ал-Фалуджу – цэнтр збройнага суніцкага супраціву новай ірацкай улады.

15 лістапада еўрапейскі зонд Смарт-1 увайшоў на арбіту Месяца.

20 лістапада  з касмадрома Мыс Канаверал вылецела ў космас з дапамогай ракеты Дэльта 27320-10 арбітальная абсерваторыя Свіфт.

21 лістапада адбылася першая проба другога тура выбараў ва Украіне, дзе па сфальшаваных выніках Віктар Януковіч атрымаў 49% галасоў, а Віктар Юшчанка 46% галасоў, пачалася аранжавая рэвалюцыя.

21 лістапада ў катастрофе самалёта ChinaEasternAirlines 5210 у кітайскім Баотоу згінула 55 асоб.

21 лістапада Парыжскі Клуб пагасіў Іраку 80% даўгоў роўных 38,9 мільярдаў долараў.

22 лістапада ў аранжавай рэвалюцыі прыняло ўдзел больш як 100 тысяч дэманстрантаў прыхільнікаў Віктара Юшчанкі на галоўным пляцу ў Кіеве, калі аб’явілі, што яго не выбралі прэзідэнтам.

21-22 лістапада пайшоў саміт арганізацый Азіяцкага-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва ў Сант’яга (Чылі).

22-23 лістапада ў Шарм-эш-Шэйху ў Егіпце прайшла сусветная канферэнцыя па Іраку. Узялі ў ёй удзел міністры замежных спраў 20 дзяржаў

23 лістапада Віктар Юшчанка злажыў прэзідэнцкую прысягу перад украінскім парламентам. Прайшлі масавыя забастоўкі ва ўніверсітэтах і ў працы ў многіх гарадах ва Украіне.

27 лістапада ўкраінскі парламент прыняў пастанову, што 2-гі тур выбараў прэзідэнта прайшоў пры парушэннях палажэння ў выбарах.

28 лістапада ў катастрофе ў шахце ў Кітаі ля горада Тонгхуан згінула 166 шахцёраў.

29 лістапада ў Чылі апублікавалі Рапарт Валеха аб злачынствах рэжыму ген. Піначэта.

30 лістапада ў катастрофе інданезійскага самалёта Д-82 пры прызямленні ў горадзе Суракарта на востраве Яве згінула 25 асоб, а 142 былі паранены.

20 снежня Венгрыя ратыфікавала Еўрапейскую Канстытуцыю.

21 снежня ў бомбавай атацы смяротніка на вайсковую базу ў Іраку ў Масуле згінула 13 амерыканскіх салдат, 5 амерыканскіх і 4 ірацкіх цывільных працаўнікоў і больш як 60 асоб было раненых.

23 снежня ў горадзе Хамелеон ў Гандурасе ад абстрэлу аўтобуса вулічнай хеўрай гіне 28 пасажыраў.

26 снежня ад моцнага землятрусу ў Індыйскім акіяне ля берагоў Паўднёва-ўсходняй Азіі паўстала страшнае цунамі. Эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся ў паўночнай частцы вострава Суматра ў Інданезіі. Ад вялікіх марскіх хваль цунамі згінула амаль 230 тысяч асоб. Каля берага Шры-Ланкі хвалі цунамі затапілі перапоўнены пасажырскі цягнік.

26 снежня па выбарах у 3 туры выбараў на Украіне перамог лідэр апазіцыі Віктар Юшчанка.

26 снежня ва французскай Мілузе ад выбуху газу ў будынку згінула 17 асоб.

30 снежня ў пажары начнога клуба ў Буэнас-Айрэсе згінула 194 асобы, а больш як 700 асоб было раненых.

31 снежня выключылі атамны рэактар на атамнай электрастанцыі ў Ігналіне ў Літве.

 

Дзмітры Шатыловіч
Працяг будзе

Успаміны з 2004 г.

1. Польшчa. У 2004 годзе прэм’ер-міністрам Польшчы да 2 мая быў Лешак Мілер з СЛД, а пасля стаў Марак Бэлька з СДПЛ.

Пры іх беспрацоўе ў студзені налічвала 20,6 % і да канца чэрвеня паменшылася толькі да 19,7%. Сярэдні заробак да снежня 2004 г. узрос з 2201 злотых да 2290 злотых. Натуральны каафіцыент насельніцтва павялічыўся з (-0,4) проміля ў 2003 г. да (-0,2) проміля да канца 2004 года. Больш людзей памерла і ў 2003 і ў 2004 гадах, чым нарадзілася.

1 студзеня Дзіўнаў і Прушкаў атрымалі гарадскія правы.

1 студзеня стала важнай норма PN- IEC 60038:1999. У сувязі з тым змянілі электрычнае напружанне ў аднафазнай электрычнай сеці з 220 вольт на 230 вольт, а ў трохфазный сеці з 380 в на 400 в.

4 студзеня ў чыгуначнай катастрофе ля Вронак 25 асоб было раненых.

20 студзеня наступіў выбух маслянага рэзервуара і пажар у цеплаэлектрастанцыі Кракаў.

27 студзеня урад Л. Мілера прыняў план міністра Хаузнера.

1 сакавіка Польшча ўступіла ў Еўрапейскую Патэнтную Арганізацыю.

12 сакавіка прынялі закон аб грамадскай дапамозе.

12 сакавіка ў крымінальны Кодэкс ўвялі вызначэнне тэрарыстычнага злачынства.

12 сакавіка прэзідэнт А. Кваснеўскі аб’явіў жалобу ад поўначы пасля бомбавага замаху ў Мадрыдзе.

19 сакавіка ўстанавілі закон Мытнае Права.

26 сакавіка дайшло да раскола ў СЛД. 26 былых левых дзеячаў СЛД і Уніі Працы стварылі новую партыю СДПЛ (Польская Сацыял-дэмакратыя) і прэм’ер-міністр Лешак Мілер паведаміў, што 2 мая падасць свой урад у адстаўку.

5 красавіка следчая камісія ў Сейме закончыла працу над афёрай Рывіна.

16 красавіка Сейм прыняў закон аб ахове прыроды.

21 красавіка Юзаф Алексы стаў маршалам Сейма на месца Марка Бароўскага.

26 красавіка Акружны Суд у Варшаве засудзіў Льва Рывіна на 2,5 года турмы і 100 тыс. зл. штрафу за ашуканства.

1 мая Польшча і 10 іншых дзяржаў сталі членамі Еўрасаюза.

2 мая паўстаў першы ўрад Марка Бэлькі. Лешак Мілер падаў свой урад у адстаўку.

2 мая першы раз святкавалі ў Польшчы Дзень флага Польшчы.

8 мая падчас падаўлення хваляванняў псеўдабалельшчыкаў у Лодзі паліцыя застрэліла аднаго балельшчыка і адну студэнтку.

9 мая першы раз у Польшчы святкавалі Дзень Еўрасаюза.

27 мая адкрылі ў Варшаве Алімпійскі цэнтр.

8 чэрвеня прыехаў з візітам у Польшчу першы старшыня Кітая Ху Джынтао.

11 чэрвеня А. Кваснеўскі другі раз стварыў урад Марка Бэлькі.

13 чэрвеня першы раз прайшлі ў Польшчы выбары ў Еўрапейскі Парламент. Перамагла ў выбарах Грамадзянская Платформа.

24 чэрвеня ў ,,трэцім падыходзе» Сейм прагаласаваў вотум даверу ўраду Марка Бэлькі.

У чэрвені Беларускае літаратурнае аб’яднанне ,,Белавежа” выдала мой чацвёрты зборнік беларускіх вершаў «Вясёлка над імглою», як сорак восьмую кніжку на датацыю Міністэрства Культуры.

Беларусь

У студзені 2004 г. паводле беларускіх даных сярэдні месячны заробак налічваў 285 970 рублёў, а ў чэрвені 2004 г. павялічыўся да 355 230 рублёў, ды інфляцыя з’ела амаль усё павышэнне заробкаў.

27 студзеня у Краснаполлі ў Магілёўскай вобласці падчас урока фізкультуры ў сярэдняй школе № 1 а гадзіне 10.28 завалілася сцяна, а пасля столь фізкультурнай залы. Адразу згінуў адзін вучань, а настаўнік фізкультуры памёр у бальніцы. Раны атрымала 20 вучняў 9-10 класаў. Аб трагедыі даведаўся А. Лукашэнка і стварыў камісію, якая мела выясніць прычыну трагедыі.

У лютым пачаўся газавы канфлікт Беларусі і Расіі. Расійскі ,,Газпром” на суткі перастаў падаваць газ Беларусі і беларускім суседам. Да 2002 года ,,Газпром” прадаваў Беларусі газ па расійскіх цэнах, а ў 2002 годзе прапанаваў ёй плаціць 19 долараў за кубаметр газу і заключыў з ёй дагавор, каб стварыць адну кампанію, у якую Беларусь перадасць свой газаправод ,,Белтрансгаз”. Беларусь не выканала дагавору. Паляцелі вострыя рэплікі прэзідэнтаў У. Пуціна і А. Лукашэнкі. Прэзідэнт У. Пуцін прапанаваў аддзяліць ,,мух” ад ,,катлетаў”, а А. Лукашэнка абвінаваціў Расію ў ,,газавым тэрарызме”. Прычынай канфлікту па версіі Расіі былі нетэрміновыя разлікі беларусаў за танна праданы расійскі газ, а Беларусія заявіла, што Расія хоча бясплатна атрымаць трубаправод ,,Белтрансгаз”. Стварэнне сумеснага прадпрыемства на базе ,,Белтрансгаза” было прадбачанае беларуска-расійскім пагадненнем аб пашырэнні супрацоўніцтва ў газавай сферы, падпісаным у красавіку 2002 года. Гэты праект павінен быў завяршыцца да 1 ліпеня 2004 года. Аднак яго не завяршылі. А. Лукашэнка пабаяўся прадаць Расіі трубаправод ,,Белтрансгаз”. Летам 2004 года ,,Газпром” і ,,Белтрансгаз” заключылі дагавор аб пастаўках газу ў Беларусь 10,2 мільярдаў кубаметраў па 46 долараў за кубаметр газу, а за транзіт газу Расія заплаціць 0,75 долараў за кубаметр газу высланага трубаправодам ,,Белтрансгаз” у Беларусь і суседам Беларусі.

18 мая пачэснае званне ,,Заслужаны дзеяч мастацтва Рэспублікі Беларусь – дэяржаўная ўзнагарода Беларусі, якая была заснаваная Пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 13 красавіка 1995года № 3726-ХІІ было заменены Законам Беларусі ад 18 мая 2004 года №288-3.

У чэрвені была аб’яўлена галадоўка пратэста дэпутатаў парламенцкай групы ,,Рэспубліка” У. Парфяновіча, С. Скрэбца, В. Фралова. Да дэпутатаў далучыліся лідэры і актывісты недзяржаўных арганізацый Мінска і іншых гарадоў Беларусі. Галадаўшыя патрабавалі дэмакратызацыі Выбарчага Кодэкса і пратэставалі супраць планаў прэзідэнта балатавацца на трэці прэзідэнцкі тэрмін.

23 чэрвеня ў Баранавічах паўстаў Баранавіцкі Дзяржаўны Універсітэт.

Да ліпеня нічога цікавага на Беларусі не здарылася апрача арыштаў апазіцыянераў.

Расія

14 студзеня ў якуцкай вёсцы Таматор зафіксавалі самую нізкую тэмпературу – 72,2 градусаў С.

3 лютага прайшоў VIII Сусветны Расійскі Народны Сабор прысвячаны тэме ,,Расія і праваслаўны свет”.

6 лютага ў Маскве ў метро а гадзіне 8,23 тэрарыст смяротнік стварыў выбух, ад якога паўстаў пажар. Згінула 42 асобы разам з тэрарыстам, а 250 пасажыраў было параненых. У 2007 годзе суд пакараў пажыццёвым зняволеннем 3-х чачэнскіх тэрарыстаў, якія прыгатоўвалі гэты тэракт.

9 лютага паўстаў у Пецярбурзе вялікі шум з-за забойства таджыцкай дзяўчынкі Хуршэды Султонавай.

13 лютага ў Дохе ў Катары ў бомбавым замаху выкананым двума агентамі расійскай Федэральнай Службы Бяспекі згінуў былы прэзідэнт Чачні Зелімхан Яндарбіеў.

14 лютага заваліўся дах у маскоўскім аквапарку ,,Трансвааль-парк”. Згінула 28 асоб, а больш чым 100 прысутных было параненых. Абвінавачаны ў катастрофе быў аўтар праекта даха-купала і яго канструктар
Н. Канчэлі.

24 лютага прэзідэнт У. Пуцін паслаў у адстаўку ўрад Міхала Касьянава, а 5 сакавіка старшынёй урада быў назначаны Міхал Фрадкоў. Прычынай адстаўкі ўрада Касьянава была затрымка пры адміністрацыйных рэформах і не тымі спосабамі, якія жадаў прэзідэнт. Цяпер М. Фрадкоў меў рэалізаваць гэтыя рэформы. Прэзідэнт патрабаваў ад М. Фрадкова, каб у 2010 годзе ВВП было два разоў большае.

11 сакавіка ў шахце ,,Тайжынская” на Сібіры ад выбуху метана згінула 47 шахцёраў.

14 сакавіка прайшлі выбары прэзідэнта. У Пуцін атрымаў 71,3 % галасоў і стаў другі раз прэзідэнтам Расіі.

16 сакавіка наступіў выбух газу ў жылым будынку ў Архангельску. Згінула 58 асоб.

25 сакавіка У. Пуцін падпісаў федэральны канстытуцыйны закон аб стварэнні новага суб’екта Расійскай Федэрацыі ў сувязі са злучэннем Пермскай вобласці і Комі-Пермяцкай АА.

19 красавіка наступіў старт касмічнага карабля Саюз ТМА-4 з касманаўтамі Генадзіем Падалкай, касманаўтам ЗША Майклам Фінкам і касманаўтам з Нідэрландаў Андрэ Кейперсам. Карабель прыстыкаваўся да МКС.

30 красавіка наступіла прызямленне касмічнага карабля Саюза ТМА-3 з касманаўтамі Аляксандрам Келеры, касманаўтам ЗША Майклам Фоулам і касманаўтам з Нідэрландаў Андрэ Кейперсам.

5 мая Аслан Абанідзе падаў у адстаўку з паста кіраўніка Аджарыі і на наступны дзень яго вывезлі ў Маскву. Аджарыя падпарадкавалася Грузіі.

9 мая падчас святкавання 59–й гадавіны Дня Перамогі ў Грозным на трыбуне стадыёна, на якім праходзіў парад, наступіў выбух бомбы, падкладзенай чачэнскімі тэрарыстамі. Згінула 7 асоб, а больш чым 50 асоб было раненых. Тады згінуў прэзідэнт Чачні Ахмад Кадыраў, яго прыяцель старшыня Гарсавета Х. Ісаеў і яшчэ 5 асоб.

31 мая першы раз прайшла цырымонія ўручэння Прытцкероўскай прэміі ў Расіі ў будынку Эрмітажнага тэатра ў Пецярбурзе. Заха Хадыд стала першай жанчынай- архітэктарам узнагароджанай гэтай прэміяй.

4 чэрвеня наступіў выбух бомбы ў Самары. Згінула 10 асоб, а 59 было раненых. Як выказала следства, арганізатарам тэракта быў курсант Растоўскай ваеннай школы Павел Касалапаў, а выканаў тэракт жыхар Казахстана Еркінгалі Тайжанаў, які быў арыштаваны ў Казахстане і які павесіўся там у турме.

5 чэрвеня Анастасія Мыскіна перамагла ў Адкрытым чэмпіянаце Францыі па тэнісе і стала першай расійскай тэнісісткай, якая выйграла турнір Вялікага шлема.

Іншыя дзяржавы

2 студзеня Зонд НАСА Stardust узяў узоры пылу з касы каметы Вайлд 2.

3 студзеня наступіла катастрофа в Егіпце пад Шарм-эш-Шэйхам Боінга-737, які ўпаў у мора. Згінулі ўсе 148 французскіх турыстаў, пасажыраў самалёта.

4 студзеня ў выбарах прэзідэнта ў Грузіі лідэр Нацыянальнага руху Міхал Саакашвілі перамог, атрымаўшы 96,3 % галасоў.

4 студзеня на планету Марс прыляцеў і сеў Марсаход МЕР-А(Спірыт).

6 студзеня ў двайным бомбавым замаху ў афганскім Кандагары згінула 16 асоб і між імі 8 дзяцей.

6 студзеня ураган Хета, які веяў са скорасцю большай чым 300 км на гадзіну спустошыў востраў Ніуэ ў Палінезіі.

9 студзеня прайшоў судовы працэс у Санта Барбара над спеваком Майклам Джэксанам, якога абвінавачвалі ў сексуальных дамагацельствах ад непаўналетніх.

13 студзеня наступіла катастрофа Як-40 Узбецкіх авіяліній у Ташкенце. Згінула 37 асоб.

14 студзеня тэрарыстка смяротніца з Хамаса стварыла тэракт на гранічным пераходзе Эрэз з зоны Газы. Згінула трох ізраільскіх салдатаў і адзін ізраільскі грамадзянін, а 12 асоб атрымала раны.

18 студзеня ў замаху смяротніка ля брамы амерыканскай галоўнай кватэры ў Багдадзе ў Іраку згінула 31 асоба.

25 студзеня марсаход NASA Opportunity прысеў на планеце Марс.

25 студзеня Міхал Саакашвілі стаў прэзідэнтам Грузіі.

26 студзеня прэзідэнт Афганістана Хамід Карзай падпісаў новую канстытуцыю Афганістана.

29 студзеня ў бомбавым замаху смяротніка на аўтобус у Іерусаліме згінула 10 асоб, а 50 атрымала раны.

1 лютага ў час хаджа ў Мекцы згінулі 251 паломнік.

1 лютага ў двайным бомбавым замаху смяротнікаў на бюро Дэмакратычнай Парты Курдыстана і Патрыятычнай Уніі Курдыстана згінула ў горадзе Ірбіль у паўночным Іраку 109 асоб, а 100 асоб атрымала раны.

4 лютага пачаў працаваць Facebook.

5 лютага 19 кітайскіх лаўцоў слізнякоў утапіліся ад высокай хвалі ў Заліве Моркам ля Вялікабрытаніі.

9 лютага ў Азербайджане быў створаны Народны Парк Гіркан.

10 лютага французскі парламент забараніў насіць бачныя рэлігійныя ўборы і сімвалы.

10 лютага ў катастрофе іранскага самалёта ФОКЕР Ф-50 у Шарджы згінулі 43 асобы.

18 лютага ў Іране ў вёсцы Хайям ля Нішапуры наступіў выбух у цягніку, ад якога згінула 328 пасажыраў і між імі некалькі важных іранскіх палітыкаў.

21 лютага ў атацы мяцежнікаў з Арміі Божага Супраціўлення на лагер бежанцаў у паўночнай Угандзе згінула 337 асоб.

22 лютага ў бомбавым замаху смяротніка ў Іерусаліме згінула 8 асоб, а 50 асоб атрымала раны.

24 лютага ля свайго дома забілі швейцарскага дыспетчара Петэра Нільсена, які кіраваў сутыкнуўшыміся самалётамі. Забойцам быў Віталій Калоеў, асетынец, які памагаў уладам шукаць ахвяр з разбітых самалётаў.

26 лютага ў авіякатастрофе ў Босніі і Герцагавіне згінуў прэзідэнт Македоніі Барыс Грайкоўскі.

27 лютага ў Філіпінах ад выбуху бомбы на пасажырскім пароме згінула 116 асоб. Улады абвінавацілі ў замаху ісламскую тэрарыстычную арганізацыю Група Абу Саяфа.

27 лютага ў Японіі пакаралі смерцю Сёко Асагару, кіраўніка секты Аум Сінрыкё (Найвышэйшая Праўда) за газавую атаку ў такійскім метро ў 1995 годзе.

2 сакавіка вылецеў у космас еўрапейскі касмічны зонд Расета, які меў у лістападзе 2014 года сустрэцца з каметай 67P/Czuriumow–Gierasimienko.

2 сакавіка ў серыі бомбавых замахаў смяротнікаў у Багдадзе і Карбалі ў Іраку згінула 170 асоб, а больш чым 500 асоб было раненых.

3 сакавіка прэм’ер-міністрам Сербіі стаў Ваіслаў Каштуніца.

7 сакавіка ў Грэцыі перамагла ў выбарах кансерватыўная Новая Дэмакратыя.

10 сакавіка Костас Каараманліс стаў прэм’ер-міністрам Грэцыі.

11 сакавіка ў некалькі тэрактах на чыгунцы ў Мадрыдзе згінула 191 асоба.

12 сакавіка ў Каліфорніі ва Фрэсно Маркус Вессон застрэліў у вока ўсю сваю сям’ю.

17-19 сакавіка ў хваляваннях у Косаве між сербамі і албанцамі згінула 19 асоб, а 900 асоб атрымала раны.

19 сакавіка ля фінскага горада Аанекоскі ад сутыкнення аўтобуса з людзьмі з грузавіком з паперай згінулі 24 асобы, а 13 атрымала раны.

19 сакавіка ў горадзе Тайнань на Тайване ў апошні дзень выбарчай кампаніі быў падстрэлены прэзідэнт Дзян Суі-біан. 20 сакавіка перамог ён у выбарах і стаў прэзідэнтам Тайваня.

22 сакавіка ў атацы ізраільскіх ракет з верталётаў у Газе згінуў шэйк Ахмад Ясін, кіраўнік Хамаса.

28 сакавіка ў Грузіі ў парламенцкіх выбарах перамогу атрымаў Нацыянальны рух.

29 сакавіка прынялі ў НАТА Балгарыю, Эстонію, Латвію, Літву, Румынію, Славакію і Славенію.

29 сакавіка ў Ірландыі, у першай дзяржаве на свеце, увялі поўную забарону курыць цыгарэты і вырабы з тытуню, махоркі ў рэстаранах, піўных.

31 сакавіка ў Эль-Фалуджы ў Іраку мяцежнікі замардавалі 4-х працаўнікоў з амерыканскага прадпрыемства аховы Блевотэр, іх целы падпалілі і павесілі на мосце над Еўфратам.

3 красавіка падчас пробы арышту на вуліцы ў Мадрыдзе 5-ці ісламскіх тэрарыстаў з 11 сакавіка, яны ўзарваліся. Згінуў паліцыянт, які іх арыштаваў і 11 асоб на вуліцы атрымала раны.

4 красавіка балгарскі аўтобус, які вёз 34-х вучняў і 16 пасажыраў ссунуўся з дарогі ў раку і ўтапіўся ў рацэ Лім у сербскай вёсцы Гостун. Згінула 12 дзяцей.

4 красавіка пачатак збройнага паўстання шыітаў у Іраку пад кіраўніцтвам ісламскай арганізацыі ,,Армія Магдзі” супраць акупацыйных сіл ЗША і Еўропы. Пачатак бітвы за Фалуджу.

21 красавіка ад выбуху аўтамашыны-пасткі ў Іраку ў Басры згінулі 74 асобы, а больш чым 100 асоб было параненых.

22 красавіка ад сутыкнення двух цягнікоў і выбуху ў цягніку ў горадзе Йончхоне ў Кітаі згінула амаль 150 асоб.

25 красавіка ў выбарах прэзідэнта ў Аўстрыі перамог кандыдат Сацыял-дэмакратычнай Партыі Аўстрыі Хайнц Фішэр.

30 красавіка італьянскі парламент прыняў спрэчны закон аб сродках масавай інфармацыі, які дазваляў прэм’ер-міністру Сільвіё Берлусконі, медыя-магнату дзяржавы, кантраляваць 90% італьянскіх тэлеканалаў і браць на ўласнасць новыя друкаваныя выданні і радыёстанцыі. Крытыкі закона назвалі сітуацыю ,,канцом свабоды інфармацыі”.

30 красавіка амерыканская газета The New Yorker выкрыла і апублікавала, што ў амерыканскай турме Абу Грэйб амерыканцы катавалі палоннікаў з Афганістана і Ірака.

1мая былі прыняты ў Еўрасаюз Венгрыя, Кіпр, Латвія, Літва, Мальта, Польшча, Славакія, Славенія, Чэхія і Эстонія.

1 мая ЗША вывелі свае войска і закончылі першую бітву за Фалуджу з бастыёнам суніцкіх мяцежнікаў і тэрарыстаў з Аль-Каіды.

2 мая ў сутыкненнях хрысціян з мусульманамі ў нігерыйскім горадзе Ельва згінула амаль 700 асоб.

6 мая ад выбуху ў вёсцы Новабагданаўка на Украіне згінула 5 асоб і былі пашкоджаны многія будынкі ў Новабагданаўцы і блізкіх вёсках.

7 мая ў бомбавым замаху на шыіцкую мячэць у пакістанскім Карачы згінулі 22 асобы, а 100 асоб было раненых.

7 мая згінуў у Іраку польскі ваенны карэспандэнт тэлебачання Вальдэмар Мілевіч.

17 мая ў амерыканскім штаце Масачусетс легальнымі сталі шлюбы мужчыны з мужчынам і жанчыны з жанчынай.

19 мая ў амерыканскім налёце на ірацкую вёску Макр Аль-Дыб ля граніцы з Сірыяй згінула больш чым 40 вясельных гасцей на вяселлі.

23 мая новым прэзідэнтам Нямеччыны стаў Хорст Кэдер.

31 мая ў замаху смяротніка на шыіцкую мячэць у пакістанскім Карачы згінула 21 асоба і амаль 50 асоб было раненых.

5 чэрвеня ў замаху ў Багдадзе ў Іраку згінула двух польскіх салдат з падраздзялення ГРОМ і 2-х грамадзян ЗША.

11 чэрвеня зонд Cassini-Huigens праляцеў блізка месяца Сатурна Фебе.

13 чэрвеня на выбарах ў Еўрасаюз найбольш галасоў атрымаў блок кансерватыўных партый – 250, другое месца атрымаў блок сацыялістычных партый – амаль 200.

14 чэрвеня на астравах Каралавага мора абвясцілі Каралеўства геяў і лесбіянак

15 чэрвеня Іван Гаспаравіч стаў прэзідэнтам Славакіі.

21 чэрвеня вылецеў у космас першы прыватны субарбітальны касмічны карабель Space Ship One.

26 чэрвеня ў Славакіі знайшлі ў Татрах самую доўгую пячору, якую назвалі Цень Месяца.

28 чэрвеня пачалася перадача ўлады ў Іраку ад Часовай адміністрацыі міжнародных акупацыйных сіл часоваму ірацкаму ўраду.

29 чэрвеня наступіла катастрофа расійскага верталёта Мі-8 у Сьера-Леоне. Згінула 22 асобы, у іх ліку 14 пакістанскіх міратворцаў.

Дзмітры Шатыловіч
Працяг будзе

Успаміны з 2003 г.

2. Польшчa. У 2003 годзе прэм’ер-міністрам Польшчы быў Лешак Мілер з СЛД. Беспрацоўе ў студзені налічвала 20,6 % і да ліпеня паменшылася толькі да 19,5%, а да снежня вырасла да 20,0 %. Сярэдні заробак да снежня 2002 г. узрос з 2062 злотых да 2133 злотых. Кафіцыент нараджальнасці насельніцтва паменшыўся з (- 0,1) проміля ў 2002 г. да (- 0,4) проміля да 2003 года. Больш людзей памерла і ў 2002, і ў 2003 гадах, чым нарадзілася.

Важнай у 2003 годзе была спроба намесніка прэм’ер-міністра Е. Гаўзнера, міністра працы, паправіць фінансы дзяржавы, якія былі кепскія. Стараўся ён павялічыць экспарт прамысловай прадукцыі і паменшыць абавязковыя рэзервы Народнага Польскага Банка і давёў да абніжэння інфляцыі, якая налічвала нават 0,3%, ды пад канец года павялічылася.

18 ліпеня зусім выключылі камп’ютар Одэр 1305, які быў ужо стары, бо працаваў у прадпрыемстве Эльвра ва Вроцлаве ад 1971 г.

І прэм’ер-міністр Л. Мілер, і прэзідэнт А. Кваснеўскі згадзіліся памагаць прэзідэнту ЗША Д. Бушу ў яго інвазіі на Ірак супраць Гусейна і выслалі ваяваць у Ірак польскі вайсковы кантынгент. 31 ліпеня А. Кваснеўскі ўрачыста развітаўся ў Шчэціне з польскім кантынгентам салдат, які выехаў у Ірак.

4 жніўня паўстаў Краёвы Рэестр Даўгоў.

30 жніўня ў Варшаве адкрылі Тунель Вісластрада.

11 верасня на пратэсце ўзброеныя шахцёры на пляцу Трох Крыжоў у Варшаве пабіліся з паліцыяй. Шахцёры паранілі 8 паліцыянтаў, у тым ліку трох цяжка.

4 снежня наступіла ля Варшавы катастрофа верталёта Мі-8, у якім было 16 асоб і прэм’ер- міністр Л. Мілер. Ніхто не быў паранены.

20 снежня ў Варшаве адкрылі станцыю метро Гданьскі Вакзал.

Беларусь

У чэрвені 2003 г. паводле беларускіх даных сярэдні месячны заробак налічваў 256 593 рублёў, а ў студзені 2003 г. павялічыўся да 299 859 рублёў. Ды інфляцыя з’ела амаль усё павышэнне заробкаў.

Дзень 10 ліпеня стаў на Беларусі днём ,,вялікай чысткі” ва ўрадзе. Пастановай беларускага прэзідэнта былі скінуты з пасад прэм’ер-міністр Генадзій Навіцкі, намеснік прэм’ер-міністра Аляксандр Папкоў, міністр сельскай гаспадаркі Міхал Русы, старшыня ,,Белдзяржежпрома” Анатоль Кузьма. Апрача таго былі аб’яўлены вымовы кіраўніку Адміністрацыі прэзідэнта Уралу Латыпаву, старшыні Камітэту дзяржаўнага кантролю Анатолю Тозіку, кіраўнікам абласных адміністрацый мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і іншым працаўнікам. Афіцыйнымі прычынамі былі названы несвоечасовыя выплаты заробкаў, затрымкі ў разлічэннях з вытворцамі сельскагаспадарчай прадукцыі. І прэзідэнту не падабаліся іх прыпіскі. І пасля ,,вялікай чысткі” прэм’ер-міністрам Беларусі стаў Сяргей Сідорскі.

У 2003 годзе згодна з дагаворам з Расіяй мелі будаваць Саюзную дзяржаву з адной валютай. Меў быць на Беларусі расійскі рубель. Аднак яшчэ саюзнікі не маглі дагаварыцца. А. Лукашэнка не хацеў згадзіцца, бо прадбачваў, што тады Беларусь стане залежнай ад Расіі. Аднак пад канец 2003 года дзяржаўны сакратар Саюза Беларусі і Расіі Павел Барадзін меў надзею, што гэта наступіць у 2004 годзе. Аднак пазіцыі саюзнікаў усё больш разыходзіліся і да сённяшняга дна гэта не наступіла. Таксама А. Лукашэнка заявіў, што акцыі ,,Белтрансгазу” не будуць праданы Расіі ніколі.

Прайшлі ў 2003 годзе ў Беларусі выбары ў мясцовыя Саветы. Аднак у сфальшаваных выбарах не дапусцілі, каб у іх была апазіцыя.

Многа шуму нарабіў тады судовы працэс супраць журналістак з ,,Народнай волі” Марыны Коктыш і тэлевядучай Элеаноры Езерскай. 26 верасня суд Ленінскага раёна Мінска судзіў іх за тое, што яны крытыкавалі кіраўніка Белтэлерадыёкампані, Ягора Рыбакова. Суд прысудзіў ім выплаціць Я. Рыбакову па 1 мільёне беларускіх рублёў, а газеце 10 мільёнаў беларускіх рублёў.

14 кастрычніка ў Беларусі запланавалі масавую дэмакратычную акцыю ,,Еўрапейскі марш”, каб ,,прадэманстраваць еўрапейскі выбар беларускага грамадства”. 9 кастрычніка Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт дазволіў правесці марш, аднак змяніў месца збору і акцыі а гадзіне 14:00 на Кастрычніцкай плошчы. Пасля марш меў ісці па праспекце Незалежнасці да будынка Нацыянальнай бібліятэкі. ,,Еўрапейскі марш” праходзіў пад лозунгамі: ,,Выкананне 12 прапаноў Еўрасаюза – гарантыя эканамічнай і энергетычнай бяспекі Беларусі”, ,,За свабоду! За Беларусь!”, ,,За Еўрапейскія вартасці!”, ,,Дыялог улады з апазіцыяй – умова дынамічнага развіцця дзяржавы” і іншыя. Ціск на актывістаў маршу з боку ўлады пачаўся яшчэ перад маршам. Быў выкарыстаны адміністрацыйны кодэкс для пакарання. Арыштавалі 25 апазіцыянераў за быццам бы нецэнзурную лаянку, што было хлуснёй. У сувязі з тым замежныя газеты яшчэ перад маршам абвінавацілі беларускія ўлады ў рэпрэсіях супраць апазіцыі і за мяжой былі пратэсты супраць беларускіх улад і патрабаванні закончыць праследаванне ўладамі Беларусі апазіцыі.

29 кастрычніка ў многіх рэгіёнах Беларусі прайшлі ,,Дні памяці сталінскіх ахвяр”. Аб усім гэтым можна прачытаць у інтэрнэце ў Артыкуле ,,Агляд-хроніка павялічэння парушэнняў праў чалавека ў Беларусі ў 2003 годзе”.

Расія

2 ліпеня арыштавалі старшыню рады дырэктараў Міжнароднага Фінансавага Аб’яднання ,,МЕНАТЭП” Платона Лебедзева ў сувязі з абвінавачваннем нафтавай кампаніі Міхала Хадаркоўскага ,,Юкос”, між іншымі за падаткі. МФА ,,Менатэп” быў створаны Міхалам Хадаркоўскім.

5 ліпеня наступіў тэракт у Маскве на рок-фестывалю ,,Крылья”. Ад выбуху бомбы згінула 20 асоб, а 40 асоб было параненых.

23 ліпеня прэзідэнт У. Пуцін падпісаў указ ,,Аб мерах правядзення адміністрацыйнай рэформы ў 2003-2004 гадах”. Рэформа была накіравана на ,,падняцце эфектыўнасці федэральных органаў улады і стварэнне спрыяльных умоў працы”.

27 ліпеня пачалі быць актуальнымі новыя стаўкі імпартных мытных пошлін на ўвоз замежных аўтамашын, якія маюць 3-7 год і на іншыя аўтамашыны.

1 жніўня ў Паўночнай Асеціі ўзарвалі чачэнцы будынак Маздокскага шпіталя. Згінула 50 асоб, а больш чым 60 асоб было параненых.

10 жніўня рускі касманаўт Юрый Маленчэнка, які быў на МКС, узяў шлюб з Екацерынай Дзмітрыевай, грамадзянкай ЗША рускай нацыянальнасці.

30 жніўня Расійская атамная падводная лодка К-159 ноччу затанула ля вострава Кальдын. Згінула 9 асоб.

3 верасня чачэнцы па заказу Доку Умарава бомбай падарвалі электрацягнік Кіславодск – Мінеральныя Воды. Згінула 7 асоб, а 80 асоб было параненых.

18 верасня 40 км. ад Энгельса разбіўся самалёт Ту-160. Згінуў пілот.

19 верасня на сустрэчы міністраў асветы еўрапейскіх дзяржаў у Берліне Расія афіцыяльна ўвайшла ў Балонскі працэс – адзіную еўрапейскую прастору асветы. Балонскі працэс быў створаны 25 мая 1998 г., калі ў Парыжы міністры асветы Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Італіі, Францыі прынялі Сарбонскую дэкларацыю. А 19 чэрвеня 1999 г. 29 еўрапейскіх дзяржаў стварылі ,,зону Еўрапейскай вышэйшай асветы”. Балонскі працэс аб’яднаў ужо 47 дзяржаў.

5 кастрычніка прэзідэнтам Чачэнскай Рэспублікі быў выбраны Ахмат Кадыраў.

18 кастрычніка наступіў старт касмічнага карабля Саюз ТМА-3 з касманаўтамі Аляксандрам Калеры, касманаўтам ЗША Майклам Фпул і іспанскім касманаўтам П. Дуке. Даляцелі яны да МКС.

25 кастрычніка быў арыштаваны кіраўнік нафтавай кампаніі ,,Юкос” ў новасібірскім аэрапорце ,,Толмачэва”. Міхал Хадаркоўскі быў абвінавачаны за кражу і за незаплачаныя падаткі.

28 кастрычніка наступіла прызямленне касмічнага карабля ТМА-2 з касманаўтамі Юрыем Маленчэнкам, касманаўтам ЗША Эдвардам Цзан Лу і касманаўтам з Іспаніі П. Дуке.

5 снежня наступіў выбух ад чэчэнскай смяротніцы з групы чэчэнскіх тэрарыстаў Басаева пад электрацягніком Кіславодск – Мінеральныя Воды на станцыі Есентукі. Згінула 44 асобы, а было параненых 156 асоб.

5 снежня адкрылі самы доўгі ў Расіі Паўночна-Муйскі тунель, які мае больш чым 15 км даўжыні на Байкала-Амурскай магістралі.

7 снежня прайшлі выбары ў Дзяржаўную Думу РФ 4-га склікання. Папалі ў Думу 4 партыі: ,,Адзіная Расія” – атрымала 37,6% галасоў і 120 месцаў па спіску і 103 у аднамандатных акругах, КПРФ – 12,6 %, 40 і 12 месцаў, ЛДПР – 11,5%, 36 і 10 месцаў, блок ,,Родзіна” – 9%, 29 і 8 месцаў.

8 снежня з крымінальнага пакарання выключылі канфіскацыю маёмасці.

9 снежня ў Маскве ля атэля ,,Националь” ад дзвюх чачэнскіх тэрарыстак смяротніц згінула 6 асоб, а 14 было параненых.

9 снежня Расія падпісала канвенцыю ААН супраць карупцыі, якую Генеральная Асамблея ААН прыняла 31 кастрычніка. Аднак арт. 20 ,,Незаконнае ўзбагачанне” яшчэ не ратыфікавалі да сённяшняй пары. І калі расійскі чыноўнік купляе дарагую яхту ці палац, ніхто не мае права ў яго запытацца, адкуль ён узяў на куплю грошы.

24 снежня на чыгуначным перагоне Тулу-Утай цягнік сутыкнуўся з грузавой аўтамашынай. Згінулі 3 асобы.

Расія па колькасці згінуўшых самазабойцаў заняла ў свеце ў 2003 г. першае месца – 39 самазабойцаў на 100 тыс. жыхароў. У Польшчы ў 2003 г. налічылі 4634 самазабойцы.

Іншыя дзяржавы

8 ліпеня ў катастрофе самалёта Боінг 737 ля Порт- Судана згінула 117 асоб. Гэта была цяжкая катастрофа ў Судане.

12 ліпеня за непраўдзівае абвінавачанне Ірака ў студзеньскім выступленні прэзідэнта Джорджа Буша перад кангрэсам ЗША, дзе Буш фальшыва абвінаваціў Гусейна ў Іраку, што той хацеў атрымаць уран для атамнай бомбы з Афрыкі, узяў на сябе віну дырэктар ЦРУ Джордж Тэнет.

12 ліпеня Канада легалізавала марыхуану.

21 ліпеня тарнада разбурыла ў ЗША віядук Кінзу.

22 ліпеня ў Іраку забілі сыноў Садама Хусейна, Кусея і Удзея, падчас атакаў войска ЗША.

5 жніўня ад выбуху бомбы ў гасцініцы Марыот у Джакарце згінула 12 асоб, а 150 было параненых.

11 жніўня НАТА прыняло камандаванне над міжнароднымі мірнымі сіламі ў Афганістане.

11 жніўня ад спякоты ў Парыжы, дзе тэмпература налічыла 44 градусаў С, памерла 144 асобы. Я ў Індыі перажыў без клопатаў у сакавіку адзін дзень спякоту 51 градусаў С. Наш польскі кіраўнік пасля хварэў быў тры суткі.

14 жніўня ў ЗША і ў Канадзе была вялікая энергетычная аварыя. Спаралізавала яна гарады Нью-Йорк, Дэтройт і Таронта.

14 жніўня ў Косаве албанскія баявікі расстралялі малых сербскіх дзяцей, якія забаўляліся на беразе ракі.

19 жніўня наступіў выбух у штабе ААН у Багдадзе, ад якога згінула 22 працаўнікі ААН і спецпрадстаўнік генеральнага сакратара ААН Сержыу Віейра ды Мелу. Пасля гэтага тэракта ААН забрала на год сваіх людзей з Ірака.

19 жніўня ў Іерусаліме ад замаху смяротнікаў Хамаса на ізраільскі аўтобус згінулі 23 асобы.

22 жніўня ад выбуху ракеты на бразільскім касмадроме Алькантара згінула 21 асоба.

25 жніўня ў бомбавым замаху ў Бамбеі згінула 52 асобы.

29 жніўня ў бомбавым замаху ля мячэці ў Іраку ў Наджафе згінула 95 асоб і кіраўнік шыітаў Махамед Бакр Хакім.

10 верасня ў супермаркеце ў цэнтры Стакгольма нейкі злачынец зрабіў замах на міністра замежных спраў Анну Лінд. Ён нанёс ёй некалькі ўдараў нажом і скрыўся. Міністр памерла ў шпіталі.

13 верасня ў Паўднёвай Карэі ад урагана ,,Маэмі” згінула больш чым 100 асоб.

14 верасня ў рэферэндуме ў Швецыі шведы адмовіліся прыняць валюту еўра.

16 верасня ў пажары турмы ў Рыядзе ў Саудаўскай Аравіі згінула 67 вязняў.

14 верасня ў рэферэндуме ў Эстоніі больш чым 96 % прагаласавала за уваходам Эстоніі ў Еўрасаюз.

20 верасня ў Латвіі ў рэферэндуме 97% насельніцтва прагаласавала за ўваходам Латвіі ў Еўрасаюз.

21 верасня касмічны зонд Галілеа згарэў у атмасферы Юпітэра.

23-24 верасня ў Астане ў Казахстане прайшоў з’езд лідэраў міравых і традыцыйных рэлігій.

28 верасня наступіла аварыйнае адключэнне ад электраэнергіі ўсей тэрыторыі Італіі і часткова Швейцарыі ў раёне Жэневы на 3 гадзіны.

4 кастрычніка ад бомбавага замаху смяротніка на рэстаран у Хайфе ў Ізраілі згінула 21 асоба, а 51 было раненых.

12 кастрычніка ў Кітаі адкрылі першую хуткую чыгуначную магістраль – Ціньшэнскую.

15 кастрычніка наступіў старт кітайскага касмічнага карабля Шэньчжоў-5 з касманаўтам Янам Лівеям. Карабель быў у космасе 21 гадзіну. Гэта быў першы кітайскі касмічны карабель з касманаўтам.

15 кастрычніка ў Азербайджане выбралі прэзідэнтам Ільхама Аліева, сына Гейдара Аліева.

2 лістапада ў Грузіі ў прэзідэнцкіх выбарах па афіцыяльных даных перамог Эдуард Шэварнадзе. Аднак міжнародныя наглядальнікі не прызналі выбараў. Не прызнала іх апазіцыя і большасць выбаршчыкаў.

12 лістапада у бомбавым замаху смяротніка у Насірыі ў Іраку згінулі 23 асобы, між імі 19 італьянскіх салдат.

15 лістапада на французскай верфі Сайнт Назарэ згінула 18 асоб, а 27 было параненых, калі пад экскурсантамі сарваўся трап.

15 лістапада ад бомбавых тэрактаў у Стамбуле згінула 25 асоб, а больш чым 300 было параненых.

18 лістапада ў штаце Масачусетс у ЗША сталі прызнаваць шлюбы геяў законнымі.

20 лістапада ў Стамбуле некалькі бомбавых тэрактаў знішчыла англійскія будынкі і забілі 27 асоб.

22 лістапада ў Грузіі апазіцыянеры з ружамі ў руках захапілі парламент і выгналі прэзідэнта Э. Шэварнадзе, які 23 лістапада аддаў уладу апазіцыі. Наступіла там ,,рэвалюцыя руж”. Часовым прэзідэнтам стала Ніна Бундранадзе да прэзідэнцкіх выбараў 4 студзеня 2004 года.

29 лістапада ў тэрактах у Багдадзе ў Іраку згінула 7 іспанскіх агентаў разведкі, а ў Тыкрыце эгінула двух японскіх дыпламатаў.

13 снежня быў арыштаваны ля горада Тыкрыт у Іраку Садам Гусейн.

23 снежня Іва Санадэр стаў прэм’ер-міністрам Харватыі.

26 снежня ад землятрусу згінула 26 271 людзей у раёне іранскага горада Бам.

Дзмітры Шатыловіч
Працяг будзе

Успаміны з 2003 г.

1. Польшчa. 1 студзеня Валбжых на жаданне мясцовай улады СЛД уключылі да земскага павета і перастаў быць павятовым горадам.

1 студзеня Тарчын атрымаў гарадскія правы.

10 студзеня Сейм стварыў следчую камісію ў справе аферы Рывіна.

14 студзеня ўрад Лешка Мілера прыняў Нацыянальны План Развіцця.

28 студзеня ад снежнай лавіны ў гарах Рысах згінула 8 асоб са школьнай экскурсіі.

5 лютага прэм’ер-міністр Лешак Мілер адправіўся на 3 сутак з візітам у ЗША

5-6 сакавіка ў Магдаленцы паліцыя старалася затрымаць двух злачынцаў за забойства. Злачынцы забарыкадаваліся ў адным доме, а вакол дома зямлю замініравалі. Ноччу, падчас спробы іх арышту згінулі два паліцыянты, а некалькі паліцыянтаў было раненых. Падчас атакі паліцыі загарэўся дом, дзе былі злачынцы, і злачынцы згінулі, атруціўшыся дымам ад пажару.

13 сакавіка Рада горада Варшавы прыняла дзень 1 жніўня Днём Памяці Варшавы.

14 сакавіка ўвялі закон аб вучоных ступенях і тытулах.

20 сакавіка паліцыя разагнала ў Варшаве мірную дэманстрацыю супраць амерыканскай агрэсіі на Ірак. Паліцыя затрымала амаль 30 асоб.

28 сакавіка Сейм прыняў чыгуначны спецзакон.

10 красавіка Сейм прыняў дарожны спецзакон.

16 красавіка быў падпісаны трактат у Афінах, па якім Польшча ў 2004 годзе будзе членам Еўрасаюза.

26 красавіка адкрылі Глыбокую Пячору на Сілезскім Бескідзе.

9 мая ва Вроцлаве прайшла сустрэча кіраўнікоў дзяржаў Веймарскага трохвугольніка.

31 мая быў з візітам у Кракаве прэзідэнт ЗША Дж. Буш.

1 чэрвеня Дональд Туск стаў кіраўніком Грамадзянскай Платформы.

2 чэрвеня ў катастрофе самалёта Лет ЛЬ-200 Марава ля Зялёнай Гары згінулі два пілоты.

7 і 8 чэрвеня прайшоў рэферэндум аб уваходзе Польшчы ў Еўрасаюз. 7 чэрвеня галасавала толькі амаль
17 % выбаршчыкаў, 8 чэрвеня 58,83 %, а жадаючых увайсці ў Еўрасаюз было 77,45% галасуючых.

 

Беларусь

У снежні 2002 г. паводле беларускіх даных сярэдні месячны заробак налічваў 220 926 рублёў, а ў чэрвені 2003 г. павялічыўся да 256 593 рублёў.

Паводле індэксу Foundation Heritage Беларусь з 1998 году знаходзілася ў кампаніі краінаў, дзе стан эканамічнай свабоды быў найгоршы. Беларусь была ў групе краін, дзе эканамічнай свабоды ў 2003 годзе не было. Нармальны рост даходаў насельніцтва Беларусі ў 2003 годзе быў магчымы толькі пры ўмове прыцягнення вялікіх замежных інвестыцый, а ўмоў для гэтага пакуль не было з-за недахопу эканамічнай свабоды. Рост сярэдняга месячнага заробку ў Беларусі забіралі інфляцыя, рост цэн на прадукты.

8 студзеня на нарадзе ў прэзідэнта на тэму забеспячэння насельніцтва рыбай і прадуктамі мора А. Лукашэнка выступіў супраць спекуляцыі ў дзяржаве тымі прадуктамі з-за якой цяжка па нармальнай цане было купіць рыбу і яе прадукты. Тры месяцы пазней ён падпісаў указ № 164, які даваў прэзідэнту манапольнае права ў сферы імпарту рыбы, якое яшчэ пагоршыла сітуацыю на рынку гандлю рыбай.

У 2003 годзе ў Беларусі было 12 480 пажараў і 13 транспартных аварый, 46 аварый на электраэнергетычных сістэмах. У пажарах згінула 1261 людзей і тым ліку 57 дзяцей. Матэрыяльныя страты ад пажараў і іншых выпадкаў налічылі 12,5 мільярда беларускіх рублёў.

22 чэрвеня памёр беларускі пісьменнік Васіль Быкаў. Пахаванне народнага пісьменніка Беларусі, якое першапачаткова запланаванае як дзяржаўнае, ператварылася ў сапраўды народнае пахаванне пасля таго, як ад ягонай арганізацыі адмовілася дзяржаўная камісія на чале з міністрам культуры Леанідам Гулякам, бо родныя пісьменніка, перш за ўсё яго жонка, адмовіліся ад прапанаванага дзяржаўнай камісіяй чырвона-зялёнага лукашэнкаўскага сцяга, а сын Быкава Сяргей накрыў цела бацькі вялікім нацыянальным сцягам. Перад гэтым салдаты паклалі на труну пісьменніка вянок ад А. Лукашэнкі, які тады быў у Светлагорску. Пасля адыходу міністра Леаніда Гулякі адказнасць за арганізацыю пахавання прыняў на сябе грамадскі камітэт на чале са старшынёй Саюзу пісьменнікаў Алесем Пашкевічам. Усе ў Доме літаратара з палёгкай уздыхнулі, калі скончыліся канфрантацыйныя перамовы з дзяржаўнымі прадстаўнікамі. Алесь Пашкевіч вёў грамадзянскую паніхіду на пахаванні. Васіля Быкава адпяваў уніяцкі святар Андрэй Абламенка, праводзілі яго ў апошні шлях таксама каталіцкія і праваслаўныя святары. З Васілём Быкавым развіталіся дзесяткі тысяч грамадзян Беларусі, пісьменніцкія дэлегацыі з Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы і іншыя. Гэта быў адзіны выпадак, калі міліцыя не хапала людзей, якія неслі бел-чырвона-белыя сцягі, яго неслі дзесяткі людзей. Аднак гэтыя сцягі не дазволілі дзяржаўнай камісіі прымаць удзел у дзяржаўным пахаванні Васіля Быкава.

Ад мая ўлады ўзмоцнілі ціскі на незалежныя арганізацыі, газеты і часопісы. Улады ліквідавалі невыгодныя ім незалежныя арганізацыі. Улады зліквідавалі грамадзянскае аб’яднанне,,Ратуша” ў Гродне і ,,ВАРУТА» ў Баранавічах і іншыя аб’яднанні планавалі ліквідаваць. Аб гэтым пішуць у інтэрнэце ў артыкуле ,,Агляд парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі – май 2003 года. Таму я не буду тут гэтага паўтараць.

 

Расія

11 cтудзеня быў забіты расійскі футбольны агент і тэлекаментатар Юры Цішкоў. Яго цела з ранамі ад нажа знайшлі ў яго доме. Забойца не вядомы.

1 лютага ўступіў у сілу Грамадзянскі працэсуальны кодэкс РФ.

У лютым пачалася пастаўка газу па ,,Блакітнаму патоку” ў Турцыю. Гэты газаправод даўжынёй 446 км каштаваў 3,2 мільярдаў долараў і быў збудаваны па расійска-турэцкаму дагавору з 1997 года. Гэты газаправод для Газпрома аказаўся маларэнтабельным, бо Турцыя захацела панізіць цану газу.

3 красавіка ў Грозным наступіў бомбавы выбух ад чачэнскай бомбы пад пасажырскім аўтобусам. Згінула 8 асоб, а 7 асоб было параненых.

11-12 красавіка падчас візіта ў Санкт-Пецярбургу канцлера Нямеччыны Герхарда Шрэдэра прысвоілі яму званне Ганаровага доктара.

17 красавіка быў старт касмічнага карабля Саюза ТМА-2 з касманаўтамі Юрыем Маленчанкам і касманаўтам ЗША Эдвардам Цзан Лу.

2 мая ў Санкт-Пецярбурзе паставілі помнік акадэміку А. Сахараву.

4 мая прызямліўся касмічны карабель Саюз ТМА-1
з касманаўтамі Мікалаем Будуарным і касманаўтамі ЗША Кенетам Бауэрсоксам і Дональдам Петытам.

12 мая напоўнены ўзрыўчаткай «КАМАЗ» з чачэнскай смяротніцай выбух ля будынку раённага аддзела ФСБ ў Знаменскім у Чачні. Эгінула больш чым 60 асоб, я больш чым 200 было параненых.

31 мая наступіла адкрыццё адбудаванага Янтарнага пакоя ў Пушкіне.

 

Іншыя дзяржавы

4 студзеня ад замаху ісламскіх тэрарыстаў ў Алжыры ў Тэнет Эл Абед згінула 43 салдаты, а 19 было раненых.

5 студзеня ў двух бомбавых замахах у Тэль Авіве гіне 22 асобы, а больш чым сто асоб было параненых.

8 студзеня ў Паўночнай Караліне ў ЗША ў Чарлот ў катастрофе самалёта Бічкрафта1900 Д згінула 21 асоба.

8 студзеня ў Турцыі ў катастрофе турэцкага самалёта Avro RJ100 ў Діярбаку згінула 75 асоб, а 5 асоб было параненых.

16 студзеня наступіў 107 старт (STS-107) па праграме Спейс Шатл і 28 палёт шатла Калумбія з касманаўтамі Рыкам Хасбандам,Уільямам МакКулам, Майклам Андэрсонам, Капланай Чаўлай, Дэвідам Браўнам, Лорэлай Кларк і Іланам Рамонам.

18 студзеня ў пажары бушу ў Аўстраліі згінула 4 асобы і 500 дамоў згарэла ці было пашкоджаных.

23 студзеня атрымалі апошні сігнал ад ,,Піянера -10” касмічнага апарата НАСА, які быў высланы на Юпітэр.

31 студзеня ў Бельгіі наступіла легалізацыя гомасексуальных сужонстваў.

1 лютага наступіла катастрофа амерыканскага касмічнага шатла Калумбіі. Карабель разбурыўся, калі пачалася пасадка: усе пяць касманаўтаў і 2 касманаўткі згінулі.

1 лютага ў сутыкненні пасажырскага цягніка з таварным у Зімбабве ля горада Камбазуман згінула 40 асоб.

2 лютага ў Кіргізіі ў рэферэндуме прынялі новую канстытуцыю.

4 лютага замест Саюзнай Рэспублікі Югаславіі паўстала Суполка Сербіі і Чарнагорыі.

5 лютага Арменія ўступіла ў СТО (Сусветная Гандлёвая Арганізацыя).

14 лютага згінула17 асоб, а 30 было параненых у тэракце ў Калумбіі ў горадзе Неіва.

15 лютага аб’яўлены быў каардынаваны сусветны дзень пратэсту супраць прыгатаванай агрэсіі на Ірак кааліцыі ЗША і некаторых дзяржаў Еўропы. Пратэставалі ў 600 гарадах на свеце, а ў Лондане 4 мільёны асоб.

18 лютага паўстаў пажар у метро горада Тагу ў Паўднёвай Карэі.

19 лютага ў прэзідэнцкіх выбарах у першым туры ў Арменіі перамог Роберт Качаран.

19 лютага ля Кермана ў катастрофе Іл-76МД, які належаў да Корпуса стражы Ісламскай Рэвалюцыі, згінула 275 асоб. Гэта была цяжкая катастрофа ў Іране.

4 сакавіка ў Македоніі ля Куманава ад выбуху міны пад аўтамашынай згінула 2 польскіх салдат, а 2 было параненых з кантынгента Македоніі.

4 сакавіка ў бомбавым замаху на міжнародным аэрадроме Даваа на Філіпінах згінула 21 асоба, а больш чым сто атрымалі раны.

5 сакавіка ў Ізраіле ў Хайфе ў бомбавым замаху на аўтобус згінула 17 ізраільскіх грамадзян, а 53 было параненых.

5 сакавіка ў Арменіі ў другім туры выбараў выбралі прэзідэнтам Роберта Качарана.

6 сакавіка ў катастрофе самалёта Боінга737-200 у Алжыры згінула 102 асобы, толькі адна асоба засталася жывой.

7 сакавіка Вацлаў Клаус стаў прэзідэнтам Чэхіі.

8 сакавіка ў катастрофе аўтобуса ў Чэхіі ў Ніжыдле згінула 20 асоб.

12 сакавіка ў цэнтры Бялграда быў забіты прэм’ер-міністр Сербіі Зоран Джынджыч. Ён выдаў Гаагскаму трыбуналу Слабодана Мілошавіча.

20 сакавіка войска ЗША і кааліцыі з Еўропы (Англія, Аўстрыя, Польшча) увайшлі ў Ірак, каб зліквідаваць рэжым Саддама Хусейна.

20-21 сакавіка дзве секцыі польскага ,,Грому” ноччу ў іракскім порце Ум-Каср не дазволілі знішчыць партовага абсталявання.

27 сакавіка ў танкавай сутычцы брытанскіх і іракскіх войск ля Басры ў Іраку Ірак страціў 14 танкаў.

3 красавіка Сербія і Чарнагорыя ўступілі ў Савет Еўропы.

6 красавіка брытанскае войска ўвайшло ў Басру ў Іраку.

9 красавіка войска ЗША і кааліцыі ўвайшлі ў Багдад, ЗША аб’явілі аб ліквідацыі рэжыму Саддама Хусейна.

9 красавіка ў цэнтры Багдада зліквідавалі пастумент з Саддамам Хусейнам.

10 красавіка Джордж Буш аб’явіў аб заканчэнні баёў у Іраку.

28 красавіка амерыканскі касмічны тэлескоп Галекс быў вынесены ў космас на касмічную арбіту.

1 мая ў Манголіі пачалася прыватызацыя зямлі. Парламент прыняў закон, па якім кожная мангольская сям’я ў горадзе можа атрымаць бясплатна 0,07 гектара зямлі.

1 мая ў Турцыі ў землятрусе ў горадзе Бінгал згінула 176 асоб, а 520 было параненых.

9 мая Японія выпусціла ў космас касмічны зонд Ітакава.

10-11 мая ў Літве прайшоў рэферэндум аб уваходзе ў Еўрасаюз. У рэферэндуме галасавала 60% выбаршчыкаў Літвы і за ўваходам ў Еўрасаюз галасавала больш чым 90 % галасуючых.

13 мая ў атацы смяротнікаў з Аль-Каіды ў саудаўскім Рыядзе згінула 26 асоб і ў тым ліку 9 грамадзян ЗША.

16-17 мая ў Славакіі прайшоў рэферэндум аб уваходзе ў Еўрасаюз. У рэферэндуме брала ўдзел 52,15 % выбаршчыкаў і за ўваходам ў Еўрасаюз прагаласавала больш чым 90 % галасуючых.

20 мая наступіў першы палёт прыватнага касмічнага карабля.

21 мая ў землятрусе ў паўночным Алжыры згінула больш чым 2 тысячы людзей.

26 мая ў катастрофе ўкраінскага самалёта Як-42 у Турцыі згінула 75 асоб.

7 чэрвеня ў Кабуле ў Афганістане ў атацы на аўтобус згінула 4 нямецкіх салдат, а 31 было параненых.

13-14 чэрвеня ў Чэхіі прайшоў рэферэндум аб уваходзе ў Еўрасаюз. 77% выбаршчыкаў прагаласавала за ўваходам у Еўрасаюз.

 

Дзмітры Шатыловіч
Працяг будзе

Успаміны з 2002 г.

1. Польшчa. У 2002 годзе прэм’ер-міністрам Польшчы быў Лешак Мілер з СЛД.

Пры прэм’ер-міністры Лешку Мілеру беспрацоўе ў студзені налічвала 20,1 % і да чэрвеня паменшылася толькі да 19,4%. Сярэдні заробак да снежня 2002 г. узрос з 2062 злотых да 2133 злотых. Каэфіцыент нараджальнасці насельніцтва паменшыўся з 0,1 проміля ў 2001 г. да – 0,1 проміля да 2003 года. Больш людзей памерла ў 2002 годзе, чым нарадзілася.

7 студзеня Нямеччына згадзілася выплаціць невялікую суму грошай для прымусовых працаўнікоў грамадзян Польшчы, вывезеных падчас акупацыі ў Нямеччыну. І мне выплацілі нейкую суму злотых, нават не памятаю колькі.

16 студзеня прыехаў з візітам пасля 8 год прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Сустрэўся з прэзідэнтам А. Кваснеўскім і прэм’ер-міністрам Л. Мілерам і быў на гаспадарчым форуме Польшча-Расія ў Познані.

25 студзеня Сейм адабраў імунітэт дэпутата кіраўніку Самаабароны Андрэю Леперу за паклёпы.

6 лютага ў катастрофе ў шахце КВК Яс-Мос згінула 10 шахцёраў.

10 лютага Адам Малыш атрымаў бронзавую медаль на зімовай алімпіядзе ў Сольт Лейк Сіты.

12 лютага на жаданне Еўрасаюза Польшча ўвяла ад 1.07.2003 г. візы для грамадзян Расіі, Украіны і Беларусі.

15 лютага Сейм устанавіў бюджэт на 2002 год з дэфіцытам 40 мільярдаў злотых.

17 лютага Адам Малыш атрымаў сярэбраную медаль на зімовай алімпіядзе ў Сольт Лейк Сіты.

У лютым ,,Жэчпосполіта” напісала, што познаньскі архіепіскап Юлій Пэтц праследаваў сексуальна семінарыстаў і ксяндзоў, што пасля аказалася праўдай і быў ён адсунуты ад сваёй пасады. Папа Ян Павел ІІ прыняў адстаўку Ю. Пэтца і назначыў на яго месца епіскапа Станіслава Гадэцкага.

5 сакавіка зарэгістравалі новую партыю Грамадзянскую Платформу.

13 сакавіка адкрылі ў Варшаве помнік Тарасу Шаўчэнку.

16 сакавіка польскі ваенны кантынгент вылецеў у Афганістан ваяваць супраць талібаў.

23 сакавіка прэзідэнт А. Кваснеўскі падпісаў бюджэт на 2002 г. з даходам 145,1 мільярдаў зл. і расходам 185,1 мільярдаў зл.

22 красавіка ў Варшаве закончылі прадукцыю аўтамашыны Паланез.

15 мая адкрылі ў Сасноўцы помнік Яну Кепуру.

21 мая пачаўся Усеагульны нацыянальны перапіс і Зямельны перапіс.

22 мая Сейм выдаў закон аб непасрэдным выбары войтаў, бургамістраў і прэзідэнтаў гарадоў.

24 мая Сейм прыняў закон аб роспуску Установы Абароны Дзяржавы. На яе месцы мелі стварыць Агенцтва Унутранай Бяспекі і Агенцтва Разведкі і 29 чэрвеня іх стварылі.

З  перапісу атрымалася, што ў Польшчы жыве больш чым 38,3 мільёнаў асоб, толькі 420 тысяч асоб больш, чым у 1988 г.

 

Беларусь

У снежні 2001 г. паводле беларускіх даных сярэдні месячны заробак налічваў166 246 рублёў, а ў чэрвені 2002 г. павялічыўся да 194 877 рублёў.

Па даных Міністэрства статыстыкі і аналіза аб’ём валавой унутранай прадукцыі за першую палову 2002 года саставіў у бягучых цэнах 10 597,7 мільярдаў рублёў. Рэальны аб’ём выканання ВВП быў на 4,7 % вышэйшы чым за першую палову 2001 года. А лік грамадзян у Беларусі скараціўся ў 2002 годзе на 58 000 чалавек.

Не зменшыліся ў 2002 годзе ў Беларусі праследаванні і рэпрэсіі ў адносінах да апазіцыі ўлад А. Лукашэнкі, караліся журналісты за крытыкаванне яго, закрылі многа журналаў і газет, а іх рэдактараў пакаралі турмой. Усё гэта напісана на 175 старонках ,,Агляду і хронікі парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2002 годзе”. Таму я не буду аб іх тут пісаць. Успомню толькі, што 22 чэрвеня суд Ленінградскага раёна Гродна пакараў галоўнага рэдактара газеты ,,Пагоня” Мікалая Маркевіча на 2,5 года зняволення, а журналіста гэтай газеты Паўла Мажэйку на два гады зняволення па арт. 367(2) Крымінальнага Кодэкса (Паклёп на Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь).Такіх пакаранняў было многа. Аб іх напісана ў ,,Аглядзе і хроніцы парушэнняў чалавека ў Беларусі ў 2002 годзе”.

21студзеня выпусцілі банкнот 20 000 беларускіх рублёў.

 

Расія

1 студзеня ў Расіі ўвялі падатак ад здабывання карысных выкапняў з зямлі: вугля, нафты і іншых выкапняў.

1 студзеня ўступіў у сілу закон ,,Аб дзяржаўным пенсіённым забеспячэнні”.

13 студзеня на выбарах у Адыгеі прэзідэнтам выбралі Хаэрэта Саўмена (68,89 % галасоў пры 62,83 % выбаршчыках).

13 студзеня на выбарах у Кабардзіна-Балкарыі прэзідэнтам выбралі другі раз Валерыя Кокава (87,18 % галасоў пры 85,87 % выбаршчыках).

14-20 студзеня ў Лазане прайшоў чэмпіянат Еўропы па фігурнаму катанні. Перамогу атрымала зборная каманда Расіі.

18 студзеня ў Махачкале чачэнцы падарвалі грузавік з салдатамі Унутраных Войск Расіі. Згінула 8 салдат, а 10 было параненых.

22 студзеня ліквідавалі тэлевізійны канал ТВ-6.

25 студзеня Руслан Панамароў стаў самым маладым чэмпіёнам свету ў шахматах.

26-27 студзеня ў Маскве адбылася сусветная канферэнцыя па глабальных праблемах сусветнай гісторыі.

27 студзеня ў Шэлкаўскім раёне Чачні збілі верталёт. Між забітымі быў намеснік міністра ўнутраных спраў РФ генерал-лейтэнант Міхал Рудчанка і камандуючы групай унутраных войск МУС у Чачні генерал-маёр Мікалай Гарыдаў.

7 лютага ў катастрофе верталёта Мі-8 у Ханкале згінула 7 асоб.

10 лютага выйшаў закон ,,аб ліцэнзаванні аддзельных відаў дзейнасці”.

11 лютага папа рымскі Ян Павел ІІ, не прымаючы па увагу пратэст Маскоўскага Патрыярхата і многіх антыкаталіцкіх мітынгаў у Расіі, перамяніў 4 апостальскія каталіцкія адміністратуры ў Расіі ў епархіі.

16-24 сакавіка ў Нагана прайшоў чэмпіянат свету па фігурнаму катанню. Перамагла зборная Расіі.

20 сакавіка быў забіты чачэнскі тэрарыст Хатаб.

21 сакавіка з касмадрома Байканур паляцеў з грузам да Міжнароднай касмічнай станцыі расійскі транспартны карабель Саюз-У.

9-10 красавіка ў Веймары прайшлі 5-тыя расійска-нямецкія міждзяржаўныя кансультацыі. Галоўнымі тэмамі было эканамічнае і культурнае супрацоўніцтва, развіццё адносін Расіі з Еўрасаюзам.

14 красавіка ў Велена чачэнцы падарвалі МТЛ-Б рускіх войск, згінула 6 салдат, а 4 было параненых.

16 красавіка Расія і Чэхія падпісалі згоду на пастаўкі ваеннай прадукцыі за даўгі былога СССР на суму 300-400 мільёнаў долараў. Расія перадала Чэхіі тры ваенна-транспартныя самалёты Ан-70, 7 транспартна-баявых верталётаў Мі-24В, боепрыпасы, аўтаматызаваныя кантрольна-вымяральныя падстанцыі для зенітнага ракетнага комплекса ,,Оса-АКМ”.

23-24 красавіка ў Ашхабадзе на саміце быў падпісаны ,,Дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве між Расіяй і Туркменістанам”.

25 красавіка наступіў старт касмічнага карабля Саюз-ТМ-34 (астатні палёт карабля Саюэ-ТМ) з касманаўтамі Юрыем Гадзенкам, італьянскім бізнесменам Робертам Віторым і касманаўтам Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Маркам Шатлуортам. Марк Шатлуорт быў першым касманаўтам з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.

28 красавіка ля ўвахода на цэнтральны рынак Уладзікаўказа (Паўночная Асетыя) наступіў выбух бомбы. Згінула 9 асоб, а 46 асоб было параненых.

28 красавіка ля сяла Ермакоўскае (Краснаярскі край) у катастрофе верталёта Мі-8 згінула 8 асоб разам з губернатарам Краснаярскага края Аляксандрам Лебедзем.

3 мая ў Камрані ва В’етнаме падпісаны акт аб перадачы расійскай ваеннай базы  В’етнаму. 4 мая базу пакінуў астатні расійскі салдат.

5 мая прызямліўся касмічны карабель Саюз ТМ-33 з касманаўтамі Юрыем Гадзенкам, італьянскім бізнесменам Робертам Віторы, касманаўтам з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Маркам Шатлуортам.

7 мая ў катастрофе верталёта Мі-8 на Алтаі згінула 11 асоб.

8-9 мая ва Ужгорадзе прайшоў IX Усеславянскі сабор.

9 мая ў Каспійску у час парада Перамогі адбыўся тэракт, ад якога згінула 45 асоб, а больш чым 100 асоб было параненых.

12 мая на касмадроме Байканур ад катастрофы даху мантажна-пробнага корпуса на пляцу №112 згінула 8 асоб. Быў разбураны тады адзіны лятаўшы ў космас карабель ,,Буран”.

14 мая створаная 15 мая 1992 года арганізацыя Дагавор аб калектыўнай бяспецы (ДКБ) змянілі ў АДКБ. У яе ўвайшлі Расія, Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан і Узбекістан. Узбекістан, Таджыкістан і Кыргызстан баяліся экспансіі ісламскага тэрарызму, баяліся, што могуць да іх увайсці баявікі ,,Талібана”. Расія не хацела страціць свае ваенныя базы ў Таджыкістане і Кыргызстане.

24 мая ў Маскве падпісаны быў дагавор між Расіяй і ЗША аб скарачэнні ядзерных боегаловак да 1700-2200 для кожнай дзяржавы. Стаў ён важны 1 чэрвеня 2003 года, пасля ратыфікацыі дагавора Расіяй і ЗША.

28 мая кіраўнікі дзяржаў-членаў НАТА і Расія падпісалі Рымскую дэкларацыю, якая стварала новую форму адносін Расіі і НАТА. Быў створаны Савет Расіі і НАТА, кіраўніком якога стаў Дж. Робертсон.

7 чэрвеня у Санкт-Пецярбургу прайшлі сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў членаў ШАС (Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва). Падпісалі ,,Дэкларацыю кіраўнікоў дзяржаў членаў ШАС” і ,,Хартыі ШАС”.

18 чэрвеня – 2ліпеня разбуральная паводка была на поўдні Расіі ў Стаўрапольскім і Краснаярскіх краях і ў Кабардзіна-Балкарскай і ў Карачаева-Чэркескай Рэспубліках. Згінула 14 асоб.

26 чэрвеня з касмадрома Байканур паляцеў да Міжнароднай Касмічнай Станцыі транспартны карабель Саюз-У з транспартным грузавым касмічным караблём Прагрэс М-16.

28 чэрвеня Дзяржаўная Дума прыняла закон «Аб альтэрнатыўнай грамадзянскай службе».

 

Іншыя дзяржавы

1 студзеня ў Еўрасаюзе ўвялі еўрапейскую валюту – еўра. Многія дзяржавы Еўрасаюза яе прынялі і ўвялі.

1 студзеня Іспанія стала кіраваць у Савеце Еўрапейскага Саюза да 30 чэрвеня 2002 г.

7 студзеня прынятая новая канстытуцыя Камор і дзяржава стала называцца ,,Рэспублікай Каморскіх Астравоў”.

9 студзеня самалёт марской пяхоты ЗША КС-130R ,,Геркулес” сутыкнуўся з гарой на авіябазе Шамсі ў Белуджыстане(Пакістан). Згінула 7 салдат.

11 студзеня першых затрыманых вязняў давезлі ў амерыканскую турму на базе ў Гуантанама на Кубе. Турма стала вядомай з-за катавання вязняў амерыканцамі.

15 студзеня ад выбуху на шахце ў правінцыі Хайнань на паўднёвым усходзе Кітая згінула 25 шахцёраў.

15 студзеня ў Тулузе ў Францыі зрабіў першы палёт пасажырскі самалёт Airbus A318.

16 студзеня Савет Бяспекі ААН наклаў санкцыі на арганізацыю Аль-Каіда і рух Талібан.

17 студзеня ў Конга лава з вулкана Ньірагонго заліла 15% горада Гома. Згінула 147 асоб, амаль 500 тыс. жыхароў страціла дахі над галовамі.

17 студзеня ў Калумбіі ўльтраправыя баевікі напалі на жыхарoў вёскі Чэнке і забілі 26 жыхарoў вёскі ды вёску спалілі.

17 студзеня палесцінскі тэрарыст уварваўся на ізраільскую рэлігійную цырымонію ў горадзе Гадэра і застрэліў 6 ізраільскіх грамадзян, а 33 параніў.

19 студзеня ў катастрофе верталёта СН-53Е ,,Супер Стэлліона” Корпуса марской пяхоты ЗША ў раёне Кабула ў Афганістане згінулі 2 асобы, а 5 было параненых.

22 студзеня Георгій Пырванаў стаў прэзідэнтам Балгарыі да 22 студзеня 2012 г.

27 студзеня ў рэферэндуме ў Узбекістане 91% выбаршчыкаў прагаласавала за прадаўжэнне прэзідэнцкіх паўнамоцтваў Іслама Карымава з 5 да 7 гадоў і за тое, каб быў двухпалатны парламент ва Узбекістане.

27 студзеня ў Іерусаліме ад тэракта смяротніцы згінулі 2 асобы, а 120 было параненых.

28 студзеня ад выбуху ваенных складоў у Лагосе ў Нігерыі згінула больш чым 1000 асоб.

28 студзеня ад двух выбухаў на шахтах у правінцыі Хэбэй на поўначы Кітая згінула 27 шахцёраў.

28 студзеня ў катастрофе Боінга 727-134 у раёне Ільяса згінулі 94 асобы.

28 студзеня ў катастрофе верталёта СН-47D ,,Чынук” ЗША ля горада Хост у Афганістане было раненых 6 салдат.

2 лютага ў хваляваннях у Лагосе згінула 100 асоб, а 430 было параненых.

11 лютага ў Нігерыі на поўдні Огун ад выбуху бензавоза згінула амаль 30 асоб.

12 лютага ля Хорэмабада ў катастрофе самалёта Ту-154 іранскай авіякампаніі згінула 119 асоб.

12 лютага ў Гаазе пачалі судзіць былога прэзідэнта Югаславіі Слабодана Мілошавіча.

13 лютага ў Афганістане разбіўся самалёт ЗША МС-130Р ,,Комбат Шедоу”. 8 салдат атрымалі раны.

14 лютага Эмірат Бахрэйн назваў сябе каралеўствам.

20 лютага ў пасажырскім цягніку Каір –  Луксор у Егіпце згарэла 7 вагонаў і згінула больш чым 383 пасажыраў, а некалькі соцень пасажыраў было параненых.

20 лютага Таджыкістан далучыўся да праграмы НАТА ,,Партнёрства для міра”.

27 лютага ў індыйскім штаце Гудзярат у хваляваннях між індуістамі і мусульманамі гіне ад 800 да 2 тысяч асоб.

1 сакавіка наступіў 108 старт (STS-109) па праграме Спейс Шатл і 27 палёт шатла Калумбія з касманаўтамі Скотам Олтманам, Дуэйнай Кэры, Джонам Грансфелдам, Нэнсі Кэры, Рычардам Лінеханам, Джэймсам Ньюманам, Майклам Масімінам. Была гэта чацвёртая экспедыцыя да абслугі касмічнага тэлескопа ,,Хабла”. Калумбія прызямлілася 12 сакавіка.

2 сакавіка ад тэракта палесцінскага смяротніка ў Іерусаліме гіне 10 ізраільцян і параненых было 50 асоб.

3 сакавіка ў рэферэндуме жыхары Швейцарыі прагаласавалі за уваходам у ААН.

3 сакавіка ад землятрусу ў гарах Гіндукушу ў Афганістане згінула 150 асоб.

4 сакавіка верталёт МН-17Е ,,Чынук” ЗША папаў пад абстрэл з зямлі і зрабіў пасадку ва ўсходнім Афганістане. Згінула 7 салдат на верталёце.

6 сакавіка ад выбуху на каменяломе ў індыйскім горадзе Вемуналада ў штаце Хандра-Прадэш згінула 10 асоб і 10 было параненых.

9 сакавіка ў палесцінскім тэракце ў кавярні ў Іерусаліме гіне 11 ізраільцян, а больш чым 50 было параненых.

14 сакавіка падпісалі згоду, каб стварыць федэрацыю Сербіі і Чарнагорыі.

18 сакавіка верталёт МН-53М ,,Пэйв Лоу IV’’ ЗША разбіўся падчас пасадкі ў правінцыі Урузган у Афганістане. 3 салдаты былі параненыя.
20 сакавіка ў аўтобусе Тэль-Авіў – Назарэт узарваўся тэрарыст-смяротнік. Ад выбуху 6 пасажыраў згінула, а больш чым 30 было параненых.

25 сакавіка выляцеў у космас кітайскі касмічны карабель Шэнзоў 3 з манекенам у скафандры.

25 сакавіка ад моцнага землятрусу ў Афганістане згінула амаль тысяча асоб.

26 сакавіка ў гасцініцы ,,Парк” у горадзе Натанія ў Ізраілі ад выбуху бомбы згінула 30 асоб, а 149 было параненых.

27 сакавіка ад палесцінскага бомбавага тэракту ў горадзе Нетанія на рэстаран у гасцініцы гіне 30 асоб, а 140 асоб было параненых.

28 сакавіка ізраільскае войска ўвайшло ў палесцінскі горад Рамалах і пачалася асада рэзідэнцыі Ясіра Арафата.

31 сакавіка ва Украіне ў парламентарных выбарах большасць месцаў у Вярхоўнай радзе атрымаў блок Віктара Юшчанкі ,,Наша Украіна”, другое месца заняла Камуністычная партыя Украіны і трэцяе – Блок партый ,,За адзіну Украіну”.

31 сакавіка ў адным рэстаране Хайфы наступіў выбух бомбы падложанай палесцінскім тэрарыстам. Ад яго згінула 15 асоб, а дзесяткі асоб былі параненых.

1 красавіка ад выбуху на шахце ў кітайскай правінцыі Хэнань згінула 22 шахцёраў.

2-12 красавіка армія Ізраіля заняла арабскі лагер бежанцаў Джэнрін, які не хацеў паддацца. Два бакі страцілі ў баях забітымі па 70 асоб.

8 красавіка наступіў 109 старт (STS-110) па праграме Спейс Шатл і 25 палёт шатла Атлантыс з касманаўтамі Майклам Блумфілдам, Стэфенам Фрыкам, Джэры Росам, Стэвенам Смітам, Еленай Очоа, Лім Морынам і Рэксам Вальхаймам. Джэры Рос – сёмы раз паляцеў у космас. Атлантыс прызямліўся 19 красавіка.

10 красавіка ад выбуху газу на шахце ў горадзе Цзісі ў паўночна-ўсходняй кітайскай правінцыі Хейлунцзян згінула 24 шахцёраў, а 38 было параненых.

10 красавіка верталёт АН-64А ,,Апач” арміі ЗША разбіўся на паўночны-ўсход ад Кандагара, 2 салдаты былі ранены.

11 сакавіка тэрарыст-смяротнік узарваў бомбу ў сінагозе Эль-Грыба ў Тунісе. Згінула 22 асобы (14 нямецкіх турыстаў, 5 тунісцаў, 2 французаў і тэрарыст-смяротнік).

12 красавіка ад выбуху бомбы ў Іерусаліме на аўтобусным прыпынку згінула 6 асоб, а 62 асобы былі параненыя.

12-13 красавіка Петро Кармона хацеў стварыць дзяржаўны пераварот і адабраць ўладу ад прэзідэнта Уго Чавеса ў Венесуэле. Не ўдалося яму і трапіў у турму.

15 красавіка ў Пусане пры пасадцы разбіўся самалёт Боінг-767 кітайскай авіякампаніі. Згінула129 асоб.

24 красавіка Боснія і Герцэгавіна ўступілі ў Савет Еўропы.

25 красавіка ў Тбілісі прайшоў землятрус, які разбурыў многа будынкаў. Згінула 5 асоб.

26 красавіка ў Эрфруце ў Нямеччыне былы вучань гімназіі Гутэнберга Роберт Штанхойзер прыйшоў у гімназію, застрэліў 16 асоб і сябе.

26 красавіка ад выбуху бомбы ў мячэці ў пакістанскім горадзе Бхакар згінула11 асоб.

26 красавіка – 11 мая ў Швецыі прайшоў 66 чэмпіянат свету па хакеі з шайбай. Перамагла зборная Славакіі, другое месца заняла зборная Расіі, а трэцяе – зборная Швецыі.

4 мая капля горада Кано наступіла катастрофа самалёта ВАС 1-11-525FT кампаніі EAS Airlines. Згінула 149 асоб.

5 мая ў другім туры выбараў прэзідэнта Францыі перамогу атрымаў Жак Шырак, на якога галасавала 82,21% выбаршчыкаў.

7 мая каля Даляня разбіўся лайнер McDonnell Douglas MD-82 кітайскай авіякампаніі. Згінула 112 асоб.

7 мая ад выбуху бомбы ў ізраільскім горадзе Рышон у більярднай згінула 16 асоб, а 60 асоб было параненых.

8 мая ад тэрарыстычнага тэракта ў Карачы ў Пакістане згінула 13 французскіх працаўнікоў, а 40 было параненых.

15 мая ў катастрофе цягніка ў Індыі 350 км ад Нью-Дэлі згінула 10 асоб, а амаль 100 асоб было параненых.

20 мая Усходні Тымор аб’явіў незалежнасць ад Інданезіі.

25 мая у катастрофе Боінга 747-209В над Тайваньскім пралівам згінула 229 асоб.

25 мая ў катастрофе цягніка ў Мазамбіку згінула 195 асоб, а 160 было параненых.

27 мая венгерскі парламент выбраў Петэра Медзьешы прэм’ерам-міністрам дзяржавы да 29 верасня 2004 года.

27 мая ад тэракта палесцінскага смяротніка ў ізраільскім горадзе Петаг Тыква пры уваходзе ў кавярню згінулі 2 асобы і было паранена 20 асоб.

29 мая ў Сан-Хуане ў Порта-Рыка прайшоў 51 конкурс прыгожых жанчын «Міс Свету’’. Перамогу атрымала жанчына з Расіі Аксана Фёдарава, якая 23 верасня адмовілася ад тытула.

31 мая – 30 чэрвеня прайшоў чэмпіянат свету па футболу-2002, які першы раз прайшоў у Азіі, у Японіі і ў Паўднёвай Карэі. Перамогу атрымала каманда Бразіліі, другое месца заняла Нямеччына, а трэцяе Турцыя.

3 чэрвеня прайшоў 110 старт (STS-111) па праграме Спей Шат і 18 палёт шатла Індэвор з касманаўтамі Кенэтам Какрэл, Полам Локартам, Франклінам Чанг-Дыазам, французскім касманаўтам Філіпам Перынам, расійскім касманаўтам Валерыем Карзуном, Пегі Уітсон і расійскім касманаўтам Сергеем Грэшовым. Франклін Чанг-Дыаз быў сёмы раз у космасе. Індэвор прызямліўся 19 чэрвеня.

4 чэрвеня ў паўночнай Сірыі ў Зейзон прарвалася плаціна. Згінула амаль 100 асоб.

5 чэрвеня ад тэракта смяротніка на аўтобус ў Мегідзе на поўначы Ізраіля гіне 17 асоб, а 38 было параненых.

12 чэрвеня у Лісабоне прайшла міжнародная канферэнцыя АБСЕ (Арганізацыя Бяспекі і Супрацоўніцтва Еўропы). Прыняты заключны дакумент «Прадухіленне тэрарызму і барацьба з ім».

13 чэрвеня ЗША самі выйшлі з Дагавора аб супрацьракетнай абароне з 1972 года.

13 чэрвеня самалёт МС-130Н ,,Комбат Тэлон ІІ” ВВС ЗША разбіўся ў правінцы Пактыя ў Афганістане. Згінула 3 салдаты, а 7 салдат было раненых.

14 чэрвеня ад выбуху самаходу-пасткі каля амерыканскага пасольства ў Карачы гіне 12 асоб, а больш чым 50 было параненых.

18 чэрвеня ад тэракта палесцінскага смяротніка на аўтобус у Іерусаліме гіне 19 асоб, а 74 асобы было параненых.

22 чэрвеня ў заходнім Іране ад землятрусу згінула больш чым 260 асоб.

24 чэрвеня ў Танзаніі сутыкнуліся пасажырскі і таварны цягнікі. Згінула 281асоба, а амаль 900 асоб было параненых.

 

Дзмітры Шатыловіч
Працяг будзе

Успаміны з 2001 г.

2. Польшчa. У другой палове 2001 г. прэм’ер-міністрам быў Ежы Бузэк з Акцыі Выбарчай ,,Салідарнасць” да 19 верасня. Пры ім у 2001 г. павялічылася беспрацоўе ў Польшчы з 15,9% у чэрвені 2001 г. да 16,3%  у верасні, а пасля пры прэм’ер-міністры Лешку Мілеру да 17,5%  у канцы 2001 г. Сярэдні заробак да снежня 2001 г.  узрос з 1924 зл. да 2062 злотых. Каэфіцыент нараджальнасці насельніцтва паменшыўся з 0,3 проміля ў 2000 г. да 0,1 проміля ў 2001 г.

1 ліпеня быў створаны Нацыянальны парк Вусце Варты.

9 ліпеня ў сувязі з моцным ліўнем прарваўся вал Канала Радуні ў Гданьску. Вада заліла частку Вжэшча – пасёлка Гданьска.

1 верасня ў Катавіцах паўстала Акадэмія Мастацтва.

1 верасня паўсталі два новыя ўніверсітэты – у Жэшаве і ў Зялёнай-Гуры.

18 верасня ўступілі ў сілу законы: Марскі кодэкс і Закон аб электронным подпісе.

23 верасня прайшлі выбары ў Сейм і Сенат Польшчы паводле новага выбарчага палажэння ў Сейм і Сенат, якое стварылі партыі Выбарчая акцыя Салідарнасць і ПСЛ. За мандаты стараліся 15 выбарчых камітэтаў. Выбары закончыліся перамогай кааліцыі СЛД і Уніі Працы. У Сейм увайшло 6 камітэтаў, якія мелі больш чым быў вызначаны парог галасоў і дэпутаты ад нацыянальных меншасцей. Пасля выбараў кааліцыя СЛД і УП наладзіла кааліцыю з ПСЛ. Прэм’ер-міністрам быў выбраны Лешак Мілер. Намеснікам прэм’ер-міністра і міністрам інфраструктуры стаў Марэк Поль з Уніі Працы,  намеснікам прэм’ер-міністра і міністрам сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі стаў кіраўнік ПСЛ Яраслаў Каліноўскі. У выбарах СЛД і УП атрымалі 41,04 % галасоў,  Грамадзянская платформа – 12,68% галасоў, Самаабарона Польскай Рэчы Паспалітай – 10,20 % галасоў, Права і Справядлівасць – 9,5% галасоў, ПСЛ – 8,98 % галасоў і Нямецкая меншасць – 0,365 % галасоў. У Сейм не ўвайшла Акцыя Выбарчая Салідарнасць (5,6% галасоў) і Унія Свабоды (3,1% галасоў).

У сенат СЛД і УП атрымалі 38,91% галасоў і 75 мандатаў, Блок Выбарчы Сенат 2001 – 24,42% галасоў і 15 мандатаў, ПСЛ – 13,21% галасоў і 4 мандаты, Самаабарона Польскай Рэчы Паспалітай – 4,38% галасоў і 2 мандаты, Ліга польскіх сем’яў  – 4,05 % галасоў і 2 мандаты, Выбарчы камітэт сімпатыкаў Леха Качынскага – 0,53% галасоў і 1 мандат ды Выбарчы камітэт Генрыка Тадэвуша Стаклосы – 0,42 % галасоў і 1 мандат.

29 верасня адкрылі помнік Юлію Славацкаму ў Варшаве.

1 кастрычніка адкрылі Тэхнічна-гуманістычную Акадэмію ў Бельску-Бялай.

19 кастрычніка пасля адстаўкі ўрада Ежы Бузка Лешак Мілер прыняў прысягу як новы прэм’ер-міністр урада.

20 кастрычніка ўрад Лешка Мілера атрымаў вотум давер’я.

26 лістапада ў Лодзі закончылі маляваць самы вялікі ў Еўропе мураль па вуліцы Пятркоўскай.

5 снежня Вышэйшую марскую школу ў Гдыні замянілі на Марскую акадэмію.

8 снежня адкрылі ў Кракаве Катлярскі мост.

 

Беларусь

Сярэдні заробак у Беларусі па дэнамінацыі рубля ў 2000 годзе таксама ўзрос. У чэрвені 2001 г. паводле беларускіх даных сярэдні месячны заробак налічваў 124 552 рублёў, а ў снежні 2001 г. павялічыўся да 166 246 рублёў.

Як я пісаў раней, у сувязі з планаванымі ў верасні выбарамі прэзідэнта Беларусі, павялічыліся рэпрэсіі супраць апазіцыі і міліцыя часцей стала біць дэманстрантаў і праціўнікаў улады А. Лукашэнкі. Былі затрыманы ў вялікай колькасці людзі на дэманстрацыях. Біццём змушалі затрыманых людзей да выгадных для паліцыі прызнанняў і патрэбных міліцыі інфармацый. Рэпрэсіі і парушэнні беларускіх і міжнародных законаў у час выбарчай кампаніі, як рэпрэсіі ў адносінах да актывістаў апазіцыйных кандыдатаў мелі масавы характар. Затрымалі больш чым 1000 грамадзян. Арыштоўвалі грамадзян за арганізацыю сустрэч кандыдатаў з выбаршчыкамі і за агітацыю на іншых кандыдатаў. Людзей затрымлівалі і для высвятлення асобы, праверкі пашпарта і ў іншых справах і трымалі іх 5-6 гадзін без пратакола. Рабілі вобыскі, шукаючы агітацыйных матэрыялаў, выбарчай сімволікі і літаратуры.

12 ліпеня а 18 гадзіне было арыштавана абсталяванне Асіповіцкага інфармацыйнага пункта ў офісе, які быў у раённым штабе Ініцыятыўнай групы С. Домаша.

14 ліпеня ў Слоніме затрымалі Алеся Масюка – кіраўніка ініцыятыўнай групы Сямёна Домаша. А. Масюка затрымалі на вуліцы, відаць, за ім сачыла міліцыя. У будынку міліцыі ў яго забралі падпісныя лісты і 4 пасведчанні членаў ініцыятыўнай групы. Пратаколу затрымання не зрабілі.

1 жніўня ўжо трэці раз працаўнікі светлагорскай міліцыі пад кіраўніцтвам інспектара капітана міліцыі Міхала Раманава прыходзілі ў штаб незалежнага нагляду горада з прэтэнзіяй быццам суседзям дома перашкаджае  стукат друкавальнай машынкі, якой там ніколі не было.

Такіх прыкладаў я мог бы пералічыць амаль сотню, ды няма на іх месца. Пра іх можна прачытаць у ,,Аглядзе-хроніцы парушэнняў правоў чалавека на Беларусі ў 2001 годзе».

Прэзідэнт А. Лукашэнка згадзіўся, каб у 2001годзе, 9 верасня былі праведзены выбары прэзідэнта Беларусі. Яшчэ ў чэрвені створаная Дзяржаўная выбарчая камісія вылучыла А. Лукашэнку кандыдатам да выбараў прэзідэнта. Іншыя кандыдаты мусілі назбіраць кожны 100 тысяч подпісаў грамадзян Беларусі.

Назбіралі кожны 100 тысяч подпісаў і сталі кандыдатамі толькі асобы:

  1. Сяргей Гайдукевіч – старшыня Ліберальна-дэма­кратычнай партыі.
  2. Уладзімір Ганчарык – старшыня Федэрацыі прафсаюзаў.
  3. Сямён Домаш – былы старшыня Гродзенскага аблвыканкама.

Пасля Сямён Домаш зняў сваю кандыдатуру на карысць Уладзіміра Ганчарыка.

Можна было прыступіць да галасавання 5 дзён перад 9 верасня і ўлады прымушалі грамадзян, каб галасавалі перад 9 верасня. Многія галасавалі вечарам, калі не было выбарчай камісіі. У выбарчыя камісіі не дапускалі членаў апазіцыі і міжнародных наглядальнікаў. Гэта была карыкатура выбараў і рэзультаты былі сфальсіфікаваныя. Іх не прызнала апазіцыя і Міжнародная наглядальная камісія. 14 верасня аб’явілі сфальсіфікаваныя рэзультаты выбараў. Паводле іх у галасаванні прыняло ўдзел 83,86 % выбаршчыкаў. На Аляксандра Лукашэнку галасавала 75,65% выбаршчыкаў, на Уладзіміра Ганчарыка быццам бы галасавала 15,65 % выбаршчыкаў, а на Сяргея Гайдукевіча быццам бы галасавала толькі 2,48% выбаршчыкаў.

Пасля былі масавыя пратэсты ў Мінску і ў іншых гарадах супраць сфальсіфікаваных рэзультатаў выбараў. Ды яны нічога не памаглі. Нічога не памаглі таксама пасля масавыя пратэсты супраць пабудовы Мінскай кальцавой аўтадарогі, якую пусцілі праз Курапаты, дзе ляжаць замардаваныя сталінскія ахвяры НКУС. На касцях сталінскіх ахвяр прайшла шаша.

1 кастрычніка Г. Навіцкі быў назначаны выканаўцам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, а 10 кастрычніка быў зацверджаны.

У 2001 г . у Беларусі выйшаў Крымінальны кодэкс, які караў зняволеннем грамадзян, а асабліва журналістаў за крытыку А. Лукашэнкі і іншых кіраўнікоў улады. Закрылі за гэта нейкія часопісы, а рэдактараў каралі турмой. Адзін рэдактар атрымаў 2 гады зняволення за друк частушкі, якую дзесь пачуў, як спявалі пра А. Лукашэнку.

 

Расія

4 ліпеня наступіла ў Іркуцку катастрофа самалёта Ту-154. Згінула 145 асоб.

11 ліпеня прынялі закон ,,Аб палітычных партыях”. Закон патрабаваў, каб партыя мела рэгіянальныя аддзяленні больш чым у палове суб’ектаў федэрацыі (па аднаму аддзяленню ў кожным з іх) , якія лічаць не менш чым 10 тысяч членаў і каб у больш чым у палове суб’ектаў федэрацыі партыя мела рэгіянальныя аддзяленні, налічваючыя не менш чым 100 членаў, а ў іншых не менш чым 50 членаў. І партыі не могуць дзейнічаць у органах выканаўчай улады, у мясцовым самакіраванні, у арміі і ў праваахоўных органах.

16 ліпеня прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і старшыня КНР Цзян Цземінем падпісалі расійска-кітайскі дагавор аб добрасуседстве, дружбе і супрацоўніцтве на 20 гадоў.

27 ліпеня прынята пастанова аб забароне на 5 гадоў кланіравання людскіх істот.

31 ліпеня ў раёне Невінамыска (Стаўропальскі край) чачэнец Султан Саід Ідыеў захапіў аўтобус, у якім было 40 асоб. Тэрарыст меў гранату і аўтамат і патрабаваў вызваліць з турмы зняволеных, якія ў 1994 годзе захапілі самалёт у Махачкале. Падчас штурму на аўтобус спецназа, тэрарыст быў забіты. Быў паранены адзін пасажыр аўтобуса выбухам шумавой гранаты спецназа.

7 жніўня быў прыняты закон ,,Аб процідзеянні легалізацыі (адмывання) даходаў, атрыманых злачынным спосабам” і была створана арганізацыя для фінансавага кантролю – Росфінманіторынг. У 2000 годзе Расія трапіла ў ,,чорны спіс FATF” – Financial Action Task Forse on Money Laundering – міждзяржаўнай арганізацыі, створанай ,,вялікай сямёркай”. Гэты ,,чорны спіс” моцна абмяжоўваў расійскі міжнародны бізнес і інвестыцыі за мяжой.

19 жніўня ў Астрахані на самым вялікім рынку ,,Кіраўскім” наступіў моцны выбух бомбы, ад якога згінула 8 асоб, а амаль 60 асоб было параненых.

5 верасня тры асобы засуджаныя на пажыццёвае зняволенне ўцяклі ў Маскве з Бутырскай турмы. Двух арыштавалі пасля трох тыдняў, а трэцяга злапалі толькі ў чэрвені 2003 г.

17 верасня ў Грозным збілі верталёт з ваеннай камісіяй Генеральнага штаба. Згінула 13 асоб.

17-18 верасня чачэнскія баявікі напалі на Гудэрмес.17 верасня чачэнскія баявікі занялі частку горада, а 18 верасня іх выгналі з горада. 15 баявікоў і 7 расійскіх салдат згінула, а 13 расійскіх салдат было параненых.

21 верасня самалёт Аэрафлота Іл-86, які прыляцеў з Масквы на аэрадром у Дубай, пры прызямленні з віны пілота меў аварыю. Аднак ахвяр і параненых не было. У самалёце былі 322 асобы.

29 верасня грамадзянам Расіі дазволілі мець валюту ў замежных банках.

3 кастрычніка У. Пуцін сустрэўся з генеральным сакратаром НАТА Джорджам Робертсонам і заявіў, што Расія гатова будаваць з НАТА партнёрскія адносіны.

4 кастрычніка ракета выпушчаная з крымскага палігона ў час вучэння ПВО Украіны збіла пасажырскі самалёт Ту-154 расійскай авіякампаніі,,Сібір”. Згінула 78 асоб, грамадзян Расіі і Ізраіля.

17 кастрычніка У. Пуцін аб’явіў аб закрыцці з 1 студзеня 2002 года расійскай ваенна-марской базы ў Кампрані ў В’етнаме і аб вывадзе радыёэлектроннага цэнтра з Луардэса на Кубе.

21 кастрычніка наступіў старт касмічнага карабля Саюз ТМ-33 з касманаўтамі Віктарам Афанас’евым, Канстанцінам Казеем і французскім касманаўтам Клодам Эн’ерэ, ТМ-33 даляцеў і прыстыкаваўся да Міжнароднай Касмічнай Станцыі, да якой раней быў прыстыкаваны ТМ-32.

25 кастрычніка Уладзімір Пуцін падпісаў Зямельны кодэкс, які ўступіў у сілу 30 кастрычніка. Новы Зямельны кодэкс уводзіў у гандлёвы абарот зямельныя ўчасткі ў гарадах, пасёлках, у садавых і дачных кааператывах.

31 кастрычніка прызямліўся савецкі касмічны карабель Саюз ТМ-32 з касманаўтамі Віктарам Афанас’евым, Канстанцінам Казеем і французскім касманаўтам Клодам Эн’ерэ, на які яны пераселі на Міжнароднай касмічнай станцыі з ТМ-33.

14 лістапада ў Благавешчанску наступіў выбух і пажар на спіртным заводзе. Ад яго загарэўся  4-павярховы будынак збудаваны яшчэ ў 1904 годзе, у якім згінулі людзі.

19 лістапада у катастрофе Іл-18 пад Калязіно згінула 27 асоб. Была тады забаронена эксплуатацыя ў Расіі Іл-18.

29 лістапада на цэнтральным пляцу ў Урус-Мартане ў Чачні падарвалася смяротніца, калі там быў генерал-маёр Гайдар Гаджыеў, які там згінуў разам з ёй.

9 снежня ў чыгуначнай катастрофе на Забайкаллі згінула 2 асобы.

13 снежня прэзідэнт ЗША Джордж Буш афіцыйна паведаміў Расію аб выхадзе ЗША з расійска-амерыканскага дагавору аб Супрацьракетнай абароне з 1972 года. У. Пуцін назваў гэтае рашэнне памылковым.

15 снежня быў прыняты закон ,,Аб дзяржаўным пенсійным забеспячэнні” і ,,Аб абавязковым пенсійным страхаванні”, а 17 снежня быў прыняты закон ,,Аб працоўных пенсіях”. Гэтыя законы стварылі новы каркас пенсійнай сістэмы.

25 снежня тэрарыст з Дагестана Салман Радуеў быў пакараны пажыццёвым зняволеннем.

25 снежня міністр абароны С. Іваноў паінфармаваў аб стратах войск Расіі ў чачэнскай кампаніі. Паводле гэтых даных згінула 2355 салдат, а раненых было 6000 салдат.

29 снежня ўрад зацвердзіў Канцэпцыю мадэрнізацыі расійскай адукацыі да 2010 года.

 

Іншыя дзяржавы

12 ліпеня наступіў у ЗША 105 старт (STS-104) па праграме Спейс Шатл і 24 палёт шатла Атлантыс з касманаўтамі Стывенам Ліндсеем, Чарлзам Хабам, Майклам Гернхардтам, Джанетай Кавандыяй і Джэймсам Рэлім. Атлантыс прызямліўся 25 ліпеня.

16 ліпеня ў катастрофе ў шахце ў паўднёвым Кітаі згінула 200 шахцёраў.

21-31 ліпеня ад ліўняў у Пакістане згінула амаль 200 асоб.

24 ліпеня цар Балгарыі Сімеон ІІ стаў прэзідэнтам Балгарыі.

24 ліпеня Тамільскія тыгры атакавалі аэрадром Каломба. Згінула 14 Тамільскіх тыграў і 7 салдат. Было знішчаных некалькі самалётаў.

26 ліпеня Малдова ўступіла ў Сусветную гандлёвую арганізацыю.

28 ліпеня новым прэзідэнтам Перу стаў Алехандра Таледа.

3 жніўня ў Лондане ад выбуху бомбы падложанай ІРА згінула 7 асоб.

9 жніўня вайсковыя пад кіраўніцтвам Мохамеда Бакара захапілі ўладу на востраве Анджуан (Каморскія астравы).

9 жніўня ад выбуху бомбы падложанай ХАМАСам у Іерусаліме згінула 15 ізраільскіх грамадзян, а 130 было параненых.

10 жніўня ў сталіцы Анголы Луандзе ад атакі мяцежнікаў з Юніты на цягнік згінулі 252 асобы.

10 жніўня наступіў у ЗША 106 старт (STS-105) па праграме Спейс Шатл і 30 палёт шатла Дыскаверы з касманаўтамі Скотам Хоровітцам, Фрэдэрыкам Стрэкоем, Патрыкам Форэстэрам, Даніэлам Бэры, Фрэнкам Калбертсонам, расійскімі касманаўтамі Уладзімірам Дзежуравым і Міхаілам Цюрыным. Дыскаверы прызямліўся 22 жніўня.

13 жніўня ў чыгуначнай катастрофе ад бомбы ў цягніку ў Анголе згінула 412 пасажыраў і прапала бясследна 259 асоб.

18 жніўня ў Маніле згінула у пажару гасцініцы 70 асоб.

19 жніўня ад выбуху ў данецкай шахце на Украіне згінула 50 шахцёраў, а больш чым 20 шахцёраў было параненых.

26 жніўня згінула 6 асоб у пажары шара ва французскай Сабаўдыі.

1 верасня на Украіне быў прыняты новы Крымінальны кодэкс, па якому смяротнае пакаранне было заменена на пажыццёвае зняволенне.

9-10 верасня ад масавага атручэння на захадзе Эстоніі згінула 68 асоб, а 40 асоб стала інвалідамі (страцілі зрок ці былі паралізаваны).

10 верасня Савет бяспекі ААН зусім зняў санкцыі з Югаславіі.

11 верасня ў ЗША прайшлі вельмі грозныя тэрарыстычныя тэракты. Быў знішчаны Сусветны гандлёвы цэнтр. Згінула 2973 грамадзян ЗША. У Пентагоне было разбурана левае крыло будынка, дзе згінула 125 асоб. Баевікі – смяротнікі ,,Аль-Каіды” на захопленых амерыканскіх пасажырскіх самалётах ўрэзаліся ў высокія будынкі Сусветнага гандлёвага цэнтра ў Нью-Йорку і ў будынак Пентагона ў Вашынгтоне. Чацвёрты захоплены самалёт, якога тэрарысты хацелі накіраваць на Белы Дом, разбіўся ў штаце Пенсільванія, 200 км ад Вашынгтона. Матэрыяльныя страты ЗША ацэнены на больш чым 500 мільярдаў долараў. Наша тэлебачанне тады паказвала, як гарэлі высокія будынкі Сусветнага гандлёвага цэнтра.

21 верасня прэзідэнтам Эстоніі быў выбраны Арнольд Рутэль. Стаў ён прэзідэнтам 8 кастрычніка.

21 верасня ад выбуху на хімічнай фабрыцы ў Тулузе ў Францыі згінула 29 асоб.

27 верасня ў будынку швейцарскага парламента кантона Цуг вар’ят Фрыдрых Лейбахер застрэліў 14 мясцовых палітыкаў, параніў 18 асоб і забіў сябе.

4-18 кастрычніка наступіла атака грузінскіх баевікоў Эмзара Квіцыані пры дапамозе чачэнскіх баевікоў палявога камандзіра Руслана Гелаева ў Кадорскай цясніне ў часе грузінска-абхазскага канфлікту.

7 кастрычніка ЗША пачалі ваенную атаку на Афганістан на талібаў за тэракты ў ЗША 11 верасня.

8 кастрычніка ў Мілане на аэрадроме пры старце самалёта МD-82 сутыкнуўся ён з авіянеткай і разбіўся. Згінула 118 асоб, а 4 асобы на аэрадроме былі паранены.

8 кастрычніка ў Абхазіі над цяснінай Кадоры быў збіты верталёт з Наглядальнай місіяй ААН. Згінула 9 прадстаўнікоў ААН.

14 кастрычніка ў Аргенціне апазіцыя пераністаў у выбарах атрымала перамогу.

17 кастрычніка палесцінскія тэрарысты забілі ў Іерусаліме ізраільскага генерала на пенсіі Рехавама Зевега, кіраўніка правай партыі Маледэт.

24 кастрычніка згінула 11 асоб у Швейцарыі ў дарожным тунелі св. Готарда ў пажары пасля сутычкі дзвюх машын.

11 лістапада на прэзідэнцкіх выбарах ў Балгарыі ў першым туры выбараў перамог Георгій Пырванаў і 18 лістапада перамог ён у другім туры выбараў і быў выбраны прэзідэнтам Балгарыі.

12 лістапада ў катастрофе самалёта Airbus A300 у ЗША над Нью-Йоркам ў раёне Куінс згінула 265 асоб.

13 лістапада войска ЗША ўвайшло ў сталіцу Афганістана Кабул і 17 лістапада вярнуўся ў Кабул былы прэзідэнт Афганістана Бурханудын Рабані, якога выгналі на 5 гадоў талібы.

18 лістапада Георгі Пырванаў перамог у другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Балгарыі.

24 лістапада ў Швейцарыі ў катастрофе пасажырскага самалёта Avro RJ100 згінула 24 асобы з 33 асоб якія былі ў самалёце.

27 лістапада Касмічны Тэлескоп ,,Хаббл” зрабіў першы памер сонечнага спектра пазасонечнай планеты і выкрыў, што знаходзіцца там у атмасферы планеты HD209458 b (Азірыс) натрый.

5 снежня наступіў 107 старт у ЗША (STS-108) па праграме Спейс Шатл і 17 палёт шатла Індэвор з касманаўтамі Дамінікам Горым, Маркам Келім, Даніэлам Танім, Ліндай Голдвін, расійскім касманаўтам Юрыем Ануфрыенкам, Даніэлам Бёршам і Карлам Уолзам. Індэвор прызямліўся 17 снежня.

5 снежня на Бонскай канферэнцыі афганістанскіх палітычных дзеячаў Хамід Карзай быў пастаўлены кіраўніком адміністрацыі Афганістана.

7 снежня астатняя апора талібаў Кандагар быў захоплены войскам Паўночнага Альянса.

11 снежня Кітай увайшоў у Сусветную арганізацыю гандлю.

12 снежня на Заходнім Беразе Іарданіі кінулі гранаты палесцінскія тэрарысты на ізраільскі аўтобус. Згінула 10 ізраільскіх пасажыраў, а 30 ізраільскіх пасажыраў было параненых.

13 снежня наступіў выбух бомбы у індыйскім парламенце, які праўдападобна падлажылі ваенныя з Пакістана.

 

1 снежня паўстаў моцны пажар ў саборы Святога Іаана Багаслова ў Нью-Йорку ў верхняй частцы Манхетэна.

20 снежня згодна з рэзалюцыяй № 1386 Рады бяспекі ААН былі створаны Міжнародныя сілы для падтрымкі бяспекі войск дзейнічаючых на тэрыторыі Афганістана.

22 снежня кіраўнік афганістанскага ўрада Хамід Карзай прыняў уладу ў дзяржаве з рук прэзідэнта Ісламскай дзяржавы Афганістана Бурханудына Рабані.

23 снежня аргентынская палата прадстаўнікоў назначыла пераніста Адольфа Родрыгеса выканаўцам абавязкаў прэзідэнта.

25 снежня ад сутычкі двух цягнікоў на востраве Ява згінула больш за 50 асоб.

25 снежня ў Барунды ў грамадзянскай вайне між тутсі і гуту згінула 500 асоб з народа гуту.

Дзмітры Шатыловіч
Працяг будзе

Успаміны з 2000-2001 г.г.

Польшчa.

6 чэрвеня разарвалася кааліцыя АВС-Унія Свабоды. Унія Свабоды пакінула ўрад Ежы Бузка.

8 чэрвеня Сенат выбраў праф. Леона Керэса на пасаду кіраўніка Істытута нацыянальнай памяці.

Дзякуючы намаганням кіраўніка Беларускага літаратурнага аб’яднання ,,Белавежа” Яна Чыквіна выйшла ў Мінску кніга «Беларускія пісьменнікі Польшчы», у якой знайшліся выбраныя творы «белавежцаў». Кніжка налічвае 576 старонак.

9 чэрвеня стварылі Еўрарэгіён Бескіды.

30 чэрвеня Андрэя Цоля выбралі Абаронцам грамадзянскіх правоў.

У другой палове 2000 г. прэм’ер-міністрам быў Ежы Бузэк з Акцыі Выбарчай ,,Салідарнасць”. Пры ім у 2000 г. павялічылася беспрацоўе ў Польшчы з 13,6% у чэрвені 2000 г. да 14,1% у снежні 2000 г. і павялічылася інфляцыя з 7,3% у 1999 г. да 10,1% у канцы 2000 г. Сярэдні заробак да снежня 2000 г. узрос з 1707 зл. да 1924 злотых, пры курсе амерыканскага долара пры канцы снежня 2000 г. роўным 3,80 зл. за долар. Каэфіцыент нараджальнасці насельніцтва павялічыўся з 0,0 проміля ў 1999 г. да 0.3 проміля ў 2000 г.

3 ліпеня прэм’ер-міністр Польшчы Ежы Бузэк і Нарвегіі Джэнс Стольтэнберг падпісалі дэкларацыю, што Польшча атрымае ад Нарвегіі 5 мільярдаў кубічных метраў газу кожны год. Газ мае Польшча атрымаць новым газатрубапровадам, які пройдзе цераз Балтыйскае мора.

14 ліпеня Сейм выдаў закон аўтарства АВС аб усеагульным вызваленні грамадзян ад уласнасці кватэр. Закон прэдугледжваў, што наймальнікі камунальных і кааператыўных кватэр атрымаюць іх бясплатна на ўласнасць. А тым кватарантам-наймальнікам, якія не захочуць узяць на ўласнасць кватэр якія наймаюць, выдадуць боны. На гэты закон 6 верасня наклаў вета прэзідэнт А. Кваснеўскі і ён быў адкінуты.

17 ліпеня інфармавалі, што павялічылася інфляцыя да 11,6 %.

18 ліпеня быў надрукаваны пры дапамозе Беларускага літаратурнага аб’яднання ,,Белавежа” мой трэці зборнік вершаў ,,Хвалі часу”.

25 ліпеня Дзяржаўны скарб прадаў 35 % акцый Польскай Тэлекамунікацыі Французскаму Тэлекому і Кульчыку за 18,6 мільярдаў польскіх злотых.

16 жніўня Міністэрства Дзяржаўнага скарбу прадало 35,37% акцый Орбіса за 578,6 мільёнаў польскіх злотых кансорцыі Аcor FIC Globе LLC, звязанай з Нямецкім Банкам і Globe Trade Cеntre.

4 верасня дзяржава ўвяла 3% VAT у сельскай гаспадарцы.

10 верасня затанула польская яхта ,,Бяшчады”, якая сутыкнулася з танкерам. Ацалела толькі адна асоба з яхты.

10 верасня сутыкнуліся два цягнікі на шляху Пярэмышль – Яраслаў. Згінулі 2 асобы, а 7 асоб было параненых.

11 верасня ўрад адмяніў мыта на паліва з дзяржавамі, з якімі падпісаў дагавор аб свабодным гандлю.

15 верасня ўступіў у сілу закон Кодэкс Гандлёвых Аб’яднанняў.

20 верасня ўрад бястэрмінова прыпыніў мыта на паліва з усходнімі дзяржавамі.

22 верасня закончылася прадукцыя аўтамашыны Фіат 126п.

23 верасня ўрад перасоўвае тэрмін гатовага бюджэту на 2001 год. Апазіцыя абвінавачвае міністра фінансаў, што ламае канстытуцыю, згодна з якой урад павінен прадставіць бюджэт на наступны год да канца верасня. Праект бюджэту паявіўся ў Сейме ў палове лістапада з планаваным эканамічным дэфіцытам фінансаў 1,6% ВУП.

4 кастрычніка пачаўся XIV Міжнародны конкурс піяністаў імя Фрыдэрыка Шапэна ў Варшаве. Конкурс закончыўся 22 кастрычніка. Першае месца атрымаў піяніст з Кітая Лі Юнды, другое месца заняла піяністка з Аргенціны Інгрыд                Фітэр, а трэцяе – піяніст з Расіі Аляксандр Кобрын. У конкурсе прынялі ўдзел 94 піяністы з 25 краін.

8 кастрычніка прайшлі выбары прэзідэнта Польшчы. У выбарах прыняло ўдзел 61,12 % грамадзян Польшчы. Было 13 кандыдатаў, ды перад выбарамі Альшэўскі адмовіўся кандыдаваць. Першае месца атрымаў Аляксандр Кваснеўскі. На яго галасавала 9 489 224 выбаршчыкаў (53,9 %) і ён быў выбраны другі раз прэзідэнтам Польшчы. Другога тура выбараў не было. На другім месцы ў выбарах апынуўся Аляхоўскі (17,3 %).

20 кастрычніка Багуслаў Багсік за фінансавую афёру атрымаў 9 гадоў турмы.

29 кастычніка са Следчага арышту ў Вадавіцах уцёк гангстэр Рышард Немчык. Пасля злавілі яго на тэрыторыі Германі і ў 2004 г. у Польшчы пакаралі яго 25 гадамі турмы.

13 лістапада ў горадзе Радаме закрылі Металапрад-прыемства ,,Лучнік”.

16 лістапада Сейм прыняў закон аб дзеянні супраць адмывання грошай.

15 снежня стварылі Гандлёвую інспекцыю.

17 снежня паўстала кааліцыя Саюз левых дэмакратаў – Унія працы.

21 снежня дэпутаты Сейма Галіна Навіна-Канопка і Вітальд Томчак увайшлі ў Галерыю Захэнта і адсунулі з устаноўкі італьянскага скульптара Маўрыцыя Катэлана фрагмент скульптуры, дзе метэарыт прыгнятаў фігуру папы рымскага Яна Паўла ІІ.

22 снежня Лешак Бальцаровіч стаў старшынёй Нацыянальнага Банка Польшчы.

23 снежня Аляксандр Кваснеўскі склаў другі раз прэзідэнцкую прысягу і стаў другі раз прэзідэнтам Польшчы.

24 снежня трэснула сэрца звана Зыгмунта на Вавелі ў Кракаве.

У першай палове 2001 г. прэм’ер- міністрам быў Ежы Бузэк з Акцыі Выбарчай ,,Салідарнасць”. Пры ім у 2001 г. павялічылася беспрацоўе ў Польшчы з 14,1% у снежні 2000 г. да 15,9% у чэрвені 2001 г. і паменшылася інфляцыя з 10,1% у 2000 г. да 5,47% у канцы 2001 г. Сярэдні заробак да чэрвеня 2001 г. узрос з 1924 зл. да 2062 злотых. Каэфіцыент нараджальнасці насельніцтва паменшыўся з 0,3 проміля ў 2000 г. да 0,1 проміля ў 2001 г.

1 студзеня гарадскія правы атрымалі Галінаў, Капшыўніцэ і Рыгліцэ.

24 студзеня паўстала новая партыя Грамадзянская Платформа. У гэты дзень у зале Алівіі ў Гданьску прайшла маніфестацыя ў падтрымку гэтай партыі.

3 лютага паўстаў у Варшаве Народны Інстытут Фрыдэрыка Шапэна.

11 лютага закончыўся ІІ Фестываль і Эратычны Базар Эротыкон 2001 у Варшаве на Макатове.

23 лютага ўстанавілі Агульнапольскі Дзень Барацьбы з Дэпрэсіяй.

3 красавіка тры бандыты ўвайшлі ў Крэдытны Банк па вуліцы Жэлязнай 67 у Варшаве, напалі на працаўніц Банка, білі іх, мучылі і пасля выстралам у голавы забілі трох касірак і вартаўніка. Цела вартаўніка бандыты схавалі ў падвале. Бандыты забралі больш чым 100 тысяч злотых. Бандытаў знайшлі, бо пачалі яны гуляць, купляць новае адзенне ў магазінах. Пакаралі іх пажыццёвым зняволеннем. Ужо трымаюць іх у турме больш чым 15 год.

22 сакавіка ў Беластоку паўстаў першы камітэт Права і справядлівасці.

12 красавіка ўхвалілі палажэнне аб выбарах у Сейм і Сенат.

12 красавіка застралілі ў Варшаве былога міністра Спорту з Акцыі ,,Салідарнасць” Яцка Дэмбскага. Вывела яго з рэстарана да забойцы дзяўчына Галіна Г. і нехта яго застраліў. Я. Дэмбскі і Галіна Г. былі звязаныя з крымінальнікамі. Тыя што выдалі загад забойства Я. Дэмбскага таксама згінулі ад бандытаў у турмах. Іх павесілі.

1 мая ў Варшаве прайшоў Парад Роўнасці. Быў гэта ў Польшчы першы такі парад лесбіянак і геяў і іх прыхільнікаў.

11 мая пачалі працаваць у варшаўскім метро дзве новыя станцыі: А14 Свентакшыская і А15 Ратуш.

12 мая адкрылі ў Кракаве помнік Пятру Скаргу.

19 мая пачала працаваць Вігерская вузкарэйкавая чыгунка.

24 мая прыехаў у Польшчу з візітам прэм’ер-міністр Расіі Міхаіл Кас’янаў. Быў тры дні.

30 мая паўстала палітычная партыя Ліга польскіх сем’яў.

15 чэрвеня прыехаў у Варшаву з візітам прэзідэнт ЗША Джордж Буш.

 

Беларусь

 

Як я пісаў раней, 1 студзеня 2000 г. прайшла дэнамінаця беларускагка рубля 1000 на 1, аднялі тры нулі. У чэрвені паводле беларускіх даных сярэдні заробак налічваў 57 596 рублёў, а ў снежні 2000 г. павялічыўся да 87 669 рублёў. Уведзены былі новыя банкноты 1, 5, 10, 20, 50, 100, 500, 1000 рублёў.

На пачатку верасня ў ААН у Нью-Йорку праходзіў саміт тысячагоддзя. На яго паляцеў у Нью-Йорк прэзідэнт Беларусі А. Лукашэнка, дзе ў пяціхвіліннай прамове заявіў, што ,,правы чалавека” і дэмакратыя ўсё часцей выкарыстоўваюць нейкія дзяржавы для пакарання нявыгадных ёй дзяржаў і народаў. Прызваў з увагай адносіцца да жыцця і гістарычнага лёсу кожнага народа. Прыватна сустрэўся ён толькі з прадстаўнікамі 4-х дзяржаў: Ірана, Бангладэша, Турцыі і Емена. Вярнуўся раней чым іншыя прадстаўнікі дзяржаў, бо быццам бы прэзідэнт ЗША Біл Клінтан не запрасіў яго на прыём.

10 кастрычніка ў Астане ў Казахстане прэзідэнты Беларусі, Казахстана, Кіргізстана, Расіі і Таджыкістана падпісалі Дагавор аб стварэнні Еўраазійскага эканамічнага саюза (ЕўрАзЭс).

Згодна з новай канстытуцыяй з 1996 года прайшлі выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэпублікі Беларусь другога склікання. Выбары байкатавалі 7 з 9 апазіцыйных партый. Першы тур выбараў вызначылі на 15 лістапада. Прынялі ў іх удзел 562 кандыдаты. У першым туры выбралі дэпутатаў у 41 акрузе. 29 лістапада прайшоў другі тур выбараў. Выбралі ў ім наступных 56 дэпутатаў. На 96 выбраных дэпутатаў толькі 17 прызнала сябе членамі нейкіх партый. У акругах, дзе кандыдавалі старшыні камуністаў, сацыял-дэмакратаў і лібералаў, выбары былі няважныя, бо мала асоб галасавала. Поспех меў першы прэм’ер-міністр Беларусі Вячаслаў Кебіч. На Беларусі прыстунічала рабочая місія па правах чалавека з Еўропы. Прызнала яна, што выбары не выконвалі мінімальных патрабаванняў, якія павінны быць для дэмакратычных выбараў. Як відна з выбараў у парламенце Беларусі партыі не маюць вялікага значэння. Нават сам прэзідэнт А. Лукашэнка не стварыў сваёй партыі. Трэцяя частка Артыкула 167 Адміністратыўнага кодэксу 1984 года выкарыстоўвалася для пераследу за заклікі да байкоту выбараў, што пацягнула за сабой да асуджэння і пакарання перад выбарамі больш як 100 асоб. Чыноўнікі заахвочвалі галасаваць датэрмінова, пяць дзён перад днём выбараў. Скрыні для бюлетэняў уначы не ахоўваліся. Было многа іншых няправільнасцяў, якія дыскваліфікавалі гэтыя выбары. Была гэта фарса парламенцкіх выбараў, таму большасць партый іх байкатавала.

,,Абраны парламент нелегітымны і непрызнаны міжнароднай супольнасьцю. Эканоміка краіны знаходзіцца ў глыбокім крызісе, Беларусь па ўзроўню жыцця займае адно з апошніх месцаў у Еўропе. Прыватная ініцыятыва грамадзянаў душыцца з дапамогаю антырынкавых законаў і непамерных падаткаў, і таму, апроч палі­тычнай, значны размах набыла і эканамічная эміграцыя грамадзян з краіны.У дзяржаве фактычна адсутнічаюць незалежная судовая ўлада і незалежная адвакатура. Яшчэ больш залежнымі ад органаў улады сталі сродкі масавай інфармацыі. На працягу году пастаянна парушалася права грамадзянаў на свабоду мірных сходаў і асацыяцый: спробы выказаць думку, адрозную ад афіцыйнай, жорстка падаўляліся з дапамогай непамерна павялічаных карных органаў. Мітынгі, шэсці, пікеты нязменна заканчваліся арыштамі іх удзельнікаў, судамі і пакараннямі. Актывізавалі сваю дзейнасць у барацьбе з іншадумцамі беларускія спецслужбы, мэтай дзейнасці якіх стала адно: захаванне аўтакратыі А. Лукашэнкі. Як вынік – палітычная ізаляцыя Беларусі ў 2000 годзе яшчэ больш узмацнілася. З рэжымам Лукашэнкі шырокія стасункі падтрымлівае толькі Расія, курс на аб’яднанне з якой узведзены ў ранг дзяржаўнай палітыкі, можа прывесці беларускі народ да страты незалежнасці, суверэнітэту, дзяржаўнасці” – фрагмент з артыкула «Агляд – хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2000 годзе” . Ніжэй падаю нейкія важнейшыя падзеі ўзятыя з вышэйпрыведзенага артыкула. Усіх не магу падаць, бо заняло б мне гэта старонак з дзесяць ,,Czasopisa”.

29 ліпеня ў Мінску адбыўся Усебеларускі з’езд за Незалежнасць. У ім прыняло ўдзел 1350 дэлегатаў ад усіх рэгіёнаў Беларусі. На з’ездзе прысутнічалі замежныя дыпламаты, з’езду даслалі свае прывітанні Івонка Сурвіла, Васіль Быкаў, Сямён Шарэцкі, Зянон Пазняк, а таксама прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Гавел.

16 жніўня распачалі стыхійны страйк рабочыя Стаўбцоўскага машынабудаўнічага заводу. Прычынай страйку стала двухмесячная нявыплата заробку. 17 жніўня на працу не выйшлі каля дзвюх тысячаў рабочых завода.

1 кастрычніка ў чарговым «Маршы Свабоды-3», паводле ацэнак назіральнікаў, прыняло ўдзел больш за 15 тысячаў грамадзянаў. Акцыя апазіцыі праходзіла пад лозунгам: „За свабодныя і дэмакратычныя выбары”. У арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы «Маршу…» увайшлі прадстаўнікі буйнейшых палітычных партыяў Беларусі, якія не прымаюць удзелу ў выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ, прызначаных на 15 кастрычніка. Удзельнікі акцыі сабраліся каля Акадэміі навук і прайшлі па праспекце Скарыны і вуліцы Сурганава да плошчы Бангалор, дзе адбыўся кароткі мітынг.

29 і 30 кастрычніка, а таксама 5 лістапада ў розных раёнах Мінска адбыліся акцыі па ўшанаваньні памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. У месцах захавання бязвінна палеглых – у Курапатах і Лошыцкім парку – былі ўстаноўленыя памятныя крыжы і прайшлі малебны святароў розных канфесіяў.

12лістапада ў Мінску прайшла акцыя беларускай моладзіь пад лозунгам «Пераменаў!»,якаябылажорсткаразагнанаяміліцыянтамі. Тады міліцыя арыштавала многа маладзі. Угэтыдзеньакцыіпадназовам«Пераменаў!»адбылісяяшчэў25гарадахБеларусі.НайбольшбуйныяакцыіпрайшліўМагілёве,Гародні,Баранавічах,Воршы.

Як я пісаў раней, 1 студзеня 2000 г. прайшла дэнамінаця беларускага рубля 1000 на 1, аднялі тры нулі. У снежні 2000 г. паводле беларускіх даных сярэдні месячны заробак налічваў 87 669 рублёў, а ў чэрвені 2001 г. павялічыўся да 124 552 рублёў. Уведзены былі ў Беларусі новыя банкноты: 1, 5, 10, 20, 50, 100, 500, 1000 рублёў.

У сувязі з планаванымі ў верасні выбарамі прэзідэнта Беларусі, павялічыліся рэпрэсіі супраць апазіцыі, і міліцыя часцей стала біць дэманстантаў і праціўнікаў улады А. Лукашэнкі. Білі пры затрыманні большай колькасці людзей на дэманстрацыях. Біццём змушалі затрыманых людзей да выгадных для ўлад прызнанняў і патрэбных міліцыі інфармацый. Любілі вельмі біць моладзь. Асновамі для затрымання, вобыску і біцця былі выбарчая сімволіка, друкаваныя лістоўкі, якія тыя мелі пры сабе, а нават калі хто размаўляў між сабой на беларускай мове. Канфіскаваліся асабістыя прадметы, агітлітаратура, фотаапараты і іншыя асабістыя рэчы. На некаторых нападалі асобы не ў мундзірах, а ў звычайным адзенні. Было больш чым 1000 затрыманняў. Грамадзян арыштоўвалі за тое, што мелі беларускую літаратуру. Затрыманне часта працягвалася да 6 гадзін. Іх часта нават не запісвалі і пасля некалькіх гадзін затрымання адпускалі дамоў, а часта іх каралі за хуліганства, нязгодна з праўдай.

Па прычыне моцных рэпрэсій улад, дэмакратычная апазіцыя цяпер змяніла тактыку. Масавыя акцыі дэмакратычнай апазіцыі, іх характар і маштаб розніўся ад тых з іншых гадоў. Ад пачатку года была відная дэканцэнтрацыя форм палітычных пратэстаў, больш было пікетавання і акцый моладзі. Толькі 25 сакавіка пачалася ў Мінску вялікая дэманстрацыя апазіцыі, якая сцягнула на сябе многа дзяржаўнай міліцыі, ОМОН і ўнутраных войск (ОМОН – отряд мобильный особого назначения). Улады арыштавалі тады 15 асоб і між імі вядомых палітыкаў. Наступнай акцыяй быў мітынг 1 мая, тады ў Гродне арыштавалі 20 асоб. А 18 мая ў Мінску падчас ,,Другога Усебеларускага народнага сходу” арыштавалі ўлады 45 асоб. Практычна ўлады тады не дазволілі ні на адну маніфестацыю і дэманстрацыю, і заўсёды міліцыя арыштоўвала і біла людзей. Арыштоўвала міліцыя пераважна вядомых палітыкаў з апазіцыі, накладвала на іх штрафы і арышты. Накладвалі на іх крымінальныя абвінавачванні. Па крымінальным арт. 388 абвінавацілі 8 асоб: 5 асоб у горадзе Бабруйск і 3 асобы ў горадзе Шклове. Ні адна з гэтых спраў не была даведзена да суда. У 2001 г. было абвінавачана па крымінальнаму артыкуле 367 ч.1 і ч. 2 пяць асоб. 4 асобы за публікацыі ў газетах. Было 6 крымінальных спраў за графіці. Я напісаў толькі аб нейкіх пакараннях, усе занялі б мне многа месца.

30 мая нехта кінуў у Мінску гранату РГД-5 на тэрыторыю Пасольства Расіі. Пасля гэтага КДБ Беларусі арыштавала больш чым 100 беларусаў, але вінаватага не знайшлі.

 

Расія

 

12 чэрвеня У. Пуцін назначыў кіраўніком часавой адміністрацыі Чачні муфція А. Кадырава.

16 чэрвеня прызямліўся касмічны карабель Саюз ТМ-30 з касманаўтамі Сяргеем Залеціным і Аляксандрам Калеры.

28 чэрвеня ў Гнездаве былі адкрытыя Польскія Ваенныя Могілкі ў Катыні.

2 ліпеня згінула 30 рускіх міліцыянераў і салдат ад выбухаў зробленых чачэнцамі бомбамі на грузавіках у розных гарадах Расіі.

3 ліпеня зліквідавалі Судовую палату па інфармацыйных спрэчках – незалежны ў сваіх меркаваннях квазісудовы орган, які выхоўваў прыстойнасць у СМІ. Прычынай да ліквідацыі была ,,аптымалізацыя прэзідэнцкай адміністрацыі”, хаця палата ў яе не ўваходзіла. Яна была створана ў снежні 1993 годзе пры прэзідэнце Б. Ельцыне. Яе працаўнікі стараліся абараняць свабоду слова ад цэнзуры.

9 ліпеня наступіў выбух на рынку ва Уладыкаўказе ў Паўночнай Асеціі. Згінула 6 асоб, а 18 было параненых.

13 ліпеня археолагі выкапалі ў Ноўгародзе-Вялікім Наўгародскі кодэкс, самы стары помнік рускай пісьменнасці на царкоўнаславянскай мове.

28 ліпеня ў Катыні адкрылі пагосты польскіх і рускіх ахвяр НКУС.

8 жніўня наступіў выбух у Маскве ў падземным пераходзе станцыі метро ,,Пушкінская”. Згінула 13 асоб, а больш чым сто асоб было параненых. Праўдападобна тэракт быў зроблены чачэнцам, які пакінуў бомбу ў сваёй сумцы.

12 жніўня ў час манеўраў на Барэнтсавым моры на глыбіні 108 метраў затанула лепшая расійкая падводная лодка К-141 ,,Курск” з 118 матросамі. Толькі 14 жніўня аб’явілі аб катастрофе. 15 жніўня ў раён катастрофы даплылі падводная лодка, атамны крэйсер,,Пётр Вялікі” і 20 суднаў. Шторм не дазволіў весці працы для ратавання патануўшай падводнай лодкі, а пачалі працу па ратаванні матросаў у падводнай лодцы толькі 16 жніўня і закончылі працу 18 жніўня без поспеху. Не ўдалося нікога выратаваць з падводнай лодкі. 20 жніўня даплылі да месца аварыі нарвежскія караблі. Іх вадалазам удалося разблакаваць клапан ратаўнічага люка, а 21 жніўня люк 9-га адсека, дзе знайшлі толькі частку цел нежывых матросаў. Іншыя матросы засталіся на дне. 8 верасня прэзідэнт У. Пуцін прызнаў, што лодка патанула. 26 ліпеня 2002 года паінфармавалі, што прычынай аварыі быў выбух вучэбнай тарпеды. Пажар ад яе разнёсся на ўсю лодку. Аднак да атамнага рэактара і да 22 крылатых ракет пажар не дайшоў.

13 жніўня ў Маскве ў храме Хрыста Збавіцеля пачаўся юбілейны архіерэйскі Сабор Расійскай Праваслаўнай Царквы.

27 жніўня выбух пажар на Астанкінскай тэлевежы ў Маскве, якая мае 537 м вышыні. Пажар пачаўся на вышыні 460 м. і ўзнік у правадах. Аўтаматычнай сістэмы пажарагашэння вежа не мела. Згінулі 3 асобы. Пажар гасілі суткі і дым падняўся такі, што жыхары Масквы думалі, што вежа згарыць зусім. Толькі ў верасні 2001 г. пачало працаваць тэлебачанне ў Маскве і ў Маскоўскай вобласці. І толькі летам 2005 г. вежа пачала прымаць экскурсіі.

28 жніўня між Расіяй і Югаславіяй быў падпісаны дагавор аб свабодным гандлі.

1 верасня прэзідэнт стварыў Дзяржаўны савет — як кампенсацыю губернатарам, страціўшым статус дэпутацкай недатыкальнасці.

2 верасня быў адкрыты польскі пагост у Медным.

6 кастрычніка наступіў першы выбух на аўтобусным прыпынку на вуліцы Гагарына ў Невінамыску, другі на Казачым рынку Невінамыска, а трэці і чацвёрты на платформе чыгуначнага вакзала ў Пяцігорску. 4 асобы згінулі, а 20 было параненых.

31 кастрычніка наступіў старт касмічнага карабля Саюза ТМ-31 з касманаўтамі Юрыем Гідзенкам, Сергеем Крыкалёвым і касманаўтам ЗША Уільямам Шэпердам. 2 лістапада даляцелі яны да Міжнароднай Касмічнай Станцыі і прыстыкаваліся да яе. Карабель прызямліўся 6 мая 2001 г.

11 лістапада чачэнскі тэрарыст захапіў самалёт ТУ-154, які ляцеў з з Махачкалы ў Маскву, і пад пагрозай, што наступіць выбух, змусіў ляцець у Ізраіль. Калі самалёт прызямліўся ў Ізраіле на ваеннай базе Ууда, тэрарыст здаўся ізраільскім уладам. Самалёт вярнуўся ў Маскву.

13 лістапада прэзідэнт У. Пуцін выступіў з прапановай, каб знізіць колькасць ядзерных бомб у Расіі і ЗША і пакінуць толькі па 1500 штук у кожнай дзяржаве, а пасля яшчэ зменшыць іх колькасць.

8 снежня ад выбуху двух аўтамашын на рынку ў Пяцігорску згінулі 4 асобы, а 45 асоб было параненых.

25 снежня Канстытуцыйным законам быў зацверджаны дзяржаўны трохколерны сцяг Расіі, яе герб (двухгаловы арол) і гімн Расіі (на музыку А. Аляксандрава).

28 снежня Расія і Індыя падпісалі кантракт на суму 3 міліярда долараў на перадачу Індыі ліцэнзіі на серыйную прадукцыю 140 самалётаў знішчальнікаў СУ-30 МКІ на працягу 17 год.

З 1 студзеня ў рамках падаходнага падатку ўвялі плоскую шкалу, 13% падатку незалежна ад даходу для ўсіх грамадзян. Зніжэнне стаўкі пабудзіла людзей не скрываць сваіх даходаў і ў 2001 г. у бюджэт дзяржавы трапіла 280 мільярдаў рублёў, а раней трапляла толькі 240-250 мільярдаў рублёў. А ў 2002 годзе бюджэт атрымаў 330 мільярдаў рублёў. Збор налогаў перастаў быць праблемай для дзяржавы.

5 лютага наступіў выбух бомбы ў маскоўскім метро на станцыі ,,Белорусская кольцевая”. Бомба была схаваная ў сумцы пад мармуровай лаўкай на платформе. Бомба аднак выбухла некалькі мінут перад прыездам цягніка, таму не было ахвяр, а толькі 10 асоб параненых.

13 лютага наступіла сутыкненне цягніка з аўтацягніком на пераездзе Белавостраў – Дыбуны. Згінуў адзін пасажыр, а 10 было параненых.

22 лютага ў горадзе Камсамольск на Амуры крыміналісты падпалілі кавярню ,,Чарадзейка”.

1 сакавіка быў уведзены візавы рэжым між Расіяй і Грузіяй.

11 сакавіка на Паўночнакаўказскай чыгунцы чачэнцы падарвалі таварны цягнік, які ехаў з Гудэрмеса ў Хасавюрт.

23 сакавіка русіяне затапілі сваю касмічную станцыю ,,Мір” у Ціхім Акіяне. Часткова згарэла яна ў атмасферы раніцай у 6:29.

24 сакавіка згінула 21 асоба і больш чым 100 асоб было параненых ад выбухаў трох аўтамашын з бомбамі ў Мінеральных Водах, Есентуках і ў Адыге-Хабле.

31 сакавіка на Пушкінскім пляцу ў Маскве прайшоў мітынг арганізаваны партыяй ,,Яблыка” СПС і Саюзам журналістаў Расіі ў абарону свабоды слова. У мітынгу прынялі ўдзел 20 тысяч грамадзян.

2 красавіка пачаўся ў Маскве VIII Усеславянскі з’езд, які закончыўся 4 красавіка.

28 красавіка наступіў старт касмічнага карабля Саюз ТМ-32 з касманаўтамі Талгатам Мусабаевым, Юрыем Батурыным і першым касмічным турыстам ЗША мільянерам Дэнісам Тытам. Касмічны карабель прыстыкаваўся да Міжнароднай Касмічнай Станцыі і прызямліўся з іншымі касманаўтамі 30 кастрычніка

6 мая прызямліўся касмічны карабель Саюз ТМ-31 з касманаўтамі Талгатам Мусабаевым, Юрыем Батурыным і першым касмічным турыстам ЗША Дэнісам Тытам.

15 мая закрылі ў Санкт-Пецярбурзе Варшаўскі вакзал.

22 чэрвеня ў Варонежскай вобласці наступіла катастрофа самалёта Авіатыка-МАІ-890. Згінуў пілот.

25-26 чэрвеня 35 чачэнскіх баевікоў напалі на Ханкалу. Усе яны згінулі ці трапілі ў палон параненыя. Мелі пры сабе пісьмы ад Масхадава, які гразіў, што пачне вайну ў Ічкерыі, калі не выйдуць з яе расійскія салдаты.

 

Іншыя дзяржавы

 

2 чэрвеня прэзідэнт Украіны Л.Кучма катэгарычна забараніў красці газ з транзітных трубаправодаў, якія ішлі ў Польшчу і далей на захад.

4 чэрвеня згарэў у атмасферы над Ціхім акіянам амерыканскі касмічны тэлескоп Камптона.

4 чэрвеня ад землятрусу на інданезійскім востраве Энгана блізка Суматры згінулі 103 асобы.

10 чэрвеня памёр кіраўнік Сірыі Хафед Асад. Пасля месяца яго месца заняў яго сын Башар Асад.

13 чэрвеня прэзідэнт Італіі Карла Азегліа амнісціраваў турэцкага тэрарыста, які страляў і параніў рымскага папу Яна Паўла ІІ, Махмеда Алі Агджу.

29 чэрвеня каля Сулавесі наступіла катастрофа парома ,,Кахая Бахары”, згінула 492 асобы.

17 ліпеня Башар ал-Асад склаў прэзідэнцкую прысягу ў Сірыі.

17 ліпеня ў катастрофе самалёта Air-7412 у Патне ў Індыі згінула 60 асоб, а 5 асоб было параненых.

25 ліпеня наступіла катастрофа звышгукавога авіялайнера ,,Канкорд” пры вылёце з прыжскага аэрадрома імя Шарл дэ Голя. Самалёт меў ляцець у Нью-Йорк. Пажар самалёта пачаўся, калі ён разагнаўся, а пасла наступіў выбух. Згінула 109 пасажыраў і 4 асобы ў рэстаране.

31 ліпеня Мошэ Кацаў, кандыдат партыі Лікуд, быў выбраны Кнесетам прэзідэнтам Ізраіля.

23 жніўня самалёт А 320 кампаніі Гулф Эа, які ляцеў з Каіра, меў катастрофу каля Мухарака. Згінула 143 асобы.

8 верасня наступіў 99 старт у ЗША (STS-106) па праграме Спейс Шатл і 22 палёт шатла Атлантыс з касманаўтамі Тэрэнсам Уілкатам, Скотам Алтманам, Даніэлам Бербекам, Эдвардам Лу, Рычардам Мастракі і двума рускімі касманаўтамі Юрыем Маленчанкам і Барысам Маруковым. Атлантыс прызямліўся 19 верасня.

14 верасня наступіў ад тэрарыстычнага акта выбух фондавай біржы ў Джакарце. Згінула 14 асоб. Два злачынцы былі пакараны: адзін на пажыццёвае зняволенне, а другі 20 гадамі турмы.

15 верасня пачаліся XXVII Летнія Алімпійскія гульн ў Сіднеі ў Аўстраліі, якія закончыліся 1 кастрычніка. Першае месца па колькасці медалёў занялі ЗША, атрымаўшы 37 залатых, 24 сярэбраных і 32 бронзавыя медалёў. Другое месца заняла Расія, атрымаўшы 32 залатыя, 28 сярэбраных і 29 бронзавых медалёў. Трэцяе месца заняў Кітай, атрымаўшы 28 залатых, 16 сярэбраных і 14 бронзавых медалёў.

16 верасня загінуў у Кіеве і быў забіты ўкраінскі апазіцыйны журналіст Георгій Гангадзе.

19 верасня ў Берліне немец (22 год) хацеў сваёй аўтамашынай падпаліць Рэйхстаг. Аблітай бензінам аўтамашынай уехаў у шкляную вітрыну Рэйхстага і затрымаўся.

24 верасня ў парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбарах у СРЮ атрымаў першае месца Ваіслаў Каштуніца (50,24 % галасоў), а Слабадан Мілошавіч – другое (толькі 37,15 % галасоў). Аднак выбарчая камісія не прызнала выбараў і прымусіла правесці другое галасаванне.

24 верасня ва Францыі ў канстытуцыйным рэферэндуме пры галасаваўшых 30,2 % грамадзян большасць выбаршчыкаў (73,2%) прагаласавала, каб зменшыць тэрмін паўнамоцтваў прэзідэнта з 7 да 5 год.

27 верасня ў Сектары Газа ад выбуху бомбы згінуў ізраільскі салдат. 28 верасня пачалася інтыфада Аль-Аксы.

28 верасня ізраільскі прэм’ер-міністр Эхуд Барак даў згоду на падзел Іерусаліма. Заходняя частка, каб была сталіцай Ізраіля, а Усходняя – сталіцай Палестынскай дзяржавы. Не згадзілася з гэтым апазіцыйная партыя ,,Лікуд”.

1 кастрычніка ў Нідэрландах легалізавалі прастытуцыю.

5-6 кастрычніка наступіла адстаўка ў Югаславіі з пасады прэзідэнта Слабодана Мілошавіча ў сувязі з масавымі пратэстамі грамадзян Югаславіі.

7 кастрычніка прэзідэнтам Югаславіі стаў Ваіслаў Каштуніца.

11 кастрычніка наступіў у ЗША 100 старт (STS-92) па праграме Спейс Шатл і 28 палёт шатла Дыскаверы з касманаўтамі Браянам Дэфім, Памелай Мелрой, Лероем Чыа, Уільямам МакАртурам, Петэрам Уайсофам, Майклам Лопес-Алегры і Коітай Вакатай. Дыскаверы прызямліўся 24 кастрычніка.

19 кастрычніка згінула ад бомбавага тэракта два працаўнікі з асабістай аховы Ясіра Арафата ў кватэры палестынскай службы бяспекі ў Віфліеме. 10 асоб было параненых.

19 кастрычніка ў пакістанскім Белюжыстане знайшлі мумію персідскай княжны, якая жыла 2600 год раней.

23 кастрычніка кітайскія археолагі знайшлі музей музыкальных інструментаў, які быў створаны 2 тысячы год раней у эпоху дынастыі Хань.

25 кастрычніка ў катастофе самалёта Іл-18 пад Батумі (Грузія) згінулі 84 асобы.

29 кастрычніка ў Рэспубліцы Кыргызстан трэці раз быў выбраны прэзідэнтам Аскар Акаеў.

31 кастрычніка на аэрадроме імя Чан Кай-шы на Тайване разбіўся Боінг747. Згінула 83 з 179 асоб у самалёце.

31 кастрычніка ў катастрофе самалёта Ан-26 у Анголе зінулі 44 асобы.

1 лістапада Югаславію прынялі ў ААН.

3 лістапада ў лесе ля Тарашчы (70 км ад Кіева) знайшлі цела без галавы забітага журналіста Георгія Гангадзе.

4 лістапада ў Югаславіі быў створаны новы ўрад з прэм’ер-міністрам Зоранам Жыжычам.

11 лістапада ад пажару ў цягніку-фунікулеры ў Аўстрыі ў Капрун згінула 155 асоб.

12 лістапада на саміце 56 мусульманскіх дзяржаў у Катары пастанавілі падтрымаць палестынцаў у барацьбе супраць Ізраіля і рашылі звярнуцца да ўсіх мусульманскіх дзяржаў, каб замарозілі ўсе адносіны з Ізраілем.

17 лістапада прэзідэнт Украіны Леанід Кучма заявіў на спатканні са студэнтамі Інстытута Міжнародных Адносін КНУ, што Украіна не будзе ніколі ядзернай дзяржавай.

26 лістапада на прэзідэнцкіх выбарах у Румыніі перамог у першым туры выбараў былы прэзідэнт Іон Іліеску і ўвайшоў у другі тур выбароў.

27 лістапада ў Нарвегіі адкрылі Лердальскі тунель пад гарой даўжынёй 24,5 км, які злучае Лердал і Эурлан.

28 лістапада лідэр Сацыялістычнай партыі Украіны Юрый Краўчанка апублікаваў найграны запіс размовы прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы, старшыні адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміра Літвіна і міністра ўнутраных спраў Украіны Юрыя Краўчанкі, дзе Л. Кучма прасіў міліцыю зліквілаваць журналіста Георгія Гангадзе. Паўстала акцыя ,,Украіна без Кучмы”, якую арганізавала апазіцыя. Пачаліся дэманстрацыі на вуліцах і палатачня гарадкі супраць Л. Кучмы.

1 снежня наступіў у ЗША 101 старт (STS-97) па праграме Спейс Шатл і 15 палёт шатла Індэвор з касманаўтамі Брэнтам Джэтам, Майклам Блумфілдам, Джозефам Танерам, канадскім касманаўтам Маркам Гарнам і Карласам Нар’ега. Індэвор прызямліўся 11 снежня.

5 снежня Ізраіль выслаў у космас ізраільскага спутніка Зямлі, Эраса А.

10 снежня быў выбрны прэзідэнтам у другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Румыніі Іон Іліеску.

12 снежня прэзідэнтам ЗША стаў Джордж В. Буш – малодшы.

15 снежня быў спынены трэці рэактар Чарнобыльскай АЭС і электрастанцыя зусім перастала працаваць.

15 снежня пачаўся ў Кіеве першы пратэст у акцыі ,,Украіна без Кучмы”. Патрабавалі адстаўкі прэзідэнта Л. Кучмы ў сувязі забойствам апазіцыйнага журналіста Георгія Гангадзе ў верасні. У акцыі бралі ўдзел 24 палітычныя партыі Украіны.

21 снежня ў Нідэрландах як у першай дзяржаве ў свеце дазволілі браць шлюбы мужчыны з мужчынам і жанчыны з жанчынай.

28 снежня ў Нарвегіі адкрылі падморскі Тунель Бомляфіорд.

30 снежня ў бамбавых тэрактах у сталіцы Філіпін Маніліі згінулі 22 асобы, а больш чым 100 было параненых.

5-20 студзеня 2001 г. на Філіпінах падчас рэвалюцыі скінулі ўдадара Джозефа Эстраду.

9 студзеня выляцеў у космас кітайскі касмічны карабель без людзей.

9 студзеня ў Пакістане ў правінцыі Сінд ля горада Котры зышоў з рэек пасажырскі цягнік, які ехаў з Пешавара. Згінула больш чым 15 пасажыраў, а было параненых больш чым 200 асоб.

13 студзеня ў землятрусе ў Сальвадары і Гватэмале згінулі 952 асобы і было параненых больш чым 5 тысяч асоб.

14 студзеня на Украіне пачаўся другі этап акцыі ,,Украіна без Кучмы”, які цягнуўся да 1 сакавіка. Увесь гэты час на Крэшчаціку і на Майдане Незалежнасці праходзілі масавыя акцыі пратэсту, мітынгі, маніфестацыі. 1 сакавіка палатачны гарадок зліквідавалі ўкраінскія дзяржаўныя сілавікі.

16 студзеня замардавалі прэзідэнта Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Лаўрэнта-Дэсірэ Кабіля.

20 студзена прайшла інагурацыя на прэзідэнта ЗША Джорджа Буша-малодшага. Біл Клінтан страціў уладу. Пратэставалі праціўнікі рэспубліканцаў, якога кандыдатат Джордж Буш атрымаў у выбарах менш галасоў, чым кандыдат дэмакратаў Альберт Гор, аднак Вышэйшы Суд прызнаў перамогу Д. Буша.

22 студзеня пачалася вайна ў Македоніі паміж македонцамі і албанскімі сепаратыстамі, якая закончылася 12 лістапада.

25 студзеня ў катастрофе самалёта Дуглас ДЦ-3 у Венесуэле згінула 25 асоб.

26 студзеня прэзідэнтам Дэмакратычнай Рэспублікі Конга стаў Ёзэф Кабула.

26 студзеня ў землятрусе ў індыйскім штаце Гуджарат і ва ўсходнім Пакістане згінула больш чым 20 тысяч людзей.

29 студзеня абвінавацілі чылійскага дыктатара Піначэта ў злачынстве, калі быў дыктатарам і атрымаў хатні арышт.

7 лютага наступіў 102 старт у ЗША (STS-98) па праграме Спейс Шатл і 24 палёт шатла Атлантыс з касманаўтамі Кенетам Какрэлам, Маркам Палянскім, Робертам Курбімым, Маршай Айвінса, Томасам Джоунсам. Атлантыс даставіў да міжнароднай касмічнай станцыі модуль «Дэстыні». Атлантыс прызямліўся 20 лютага.

9 лютага згінула 9 асоб, калі падводны карабель ЗША Грынвіль сутыкнуўся з японскім рыбацкім катэрам ля Гаваяў.

13 лютага ў землятрусе ў Сальвадары згінула амаль 400 асоб.

14 лютага амерыканскі апарат ,,NEAR Shoemaker” прызямліўся на астэроідзе 433 Эрос.

16 лютага ў Прыштыне (Косава) наступіў выбух у аўтобусе,,Ніш-экспрэс”.

25 лютага ў парламенцкіх выборах у Малдавіі перамогу атрымала Партыя Камуністаў, атрымаўшы 50,07% галасоў і 71 месцаў з 101 усіх месцаў у парламенце.

28 лютага ў Вялікабрытаніі ля горада Шэлбі наступіла сутычка пасажырскага і таварнага цагнікоў. Згінула 15 пасажыраў, а параненых было больш чым 50 асоб.

28 лютага ад землятрусу ў ЗША у Алімпіі каля Вашынгтона было параненых амаль 400 асоб.

4 сакавіка згінула 59 асоб у Партугаліі, калі заваліўся мост на рацэ Дуэра.

4 сакавіка талібы пачалі нішчыць старажытныя вялікія статуі Буды. Дзве статуі былі знішчаны дашчэнту.

4 сакавіка ў галасаванні ў Швейцарыі большасць прагаласавала супраць уступлення дзяржавы ў Еўрасаюз.

8 сакавіка наступіў у ЗША 103 старт (STS-102) па праграме Спейс Шатл і 29 палёт шатла Дыскаверы з касманаўтамі Джэймсам Уэзербі, Джэймсам Кэлі, Эндру Томасам, Полам Рычардсам, Джэймсам Восам, Сюзанай Хэлмс і расійскім касманаўтам Юрыем Усачовым. Дыскаверы прызямліўся 21 сакавіка.

9 сакавіка ля помніка Т. Шаўчэнкі ў дзень яго нараджэння ў Кіеве пачалася чарговая дэманстрацыя ,,Украіна без Кучмы”. Калі некалькіх дэманстрантаў затрымалі міліцыянеры, большасць дэманстрантаў пайшла пад будынак МУС з патрабаваннем вызваліць затрыманых. Закончылася дэманстрацыя каля сакратарыяту прэзідэнта на вул. Банкавай сутычкай з атрадамі ,,Беркута”. Дэманстрацыі праходзілі да красавіка.

13 сакавіка рэактыўны знішчальнік ЗША FA-18 ,,Hornet” падчас трэніроўкі над Кувейтам выпадкова ўпусціў бомбу, якая ўпала і выбухла на палігоне ЗША. Згінула 5 салдат ЗША і адзін салдат з Новай Зеландыі.

15-16 сакавіка тры чачэнскія тэрарысты захапілі ў Стамбуле ў Турцыі расійскі самалёт Ту-154 з 174 заложнікамі, які меў ляцець у Маскву. Тэрарысты прымусілі самалёт ляцець у Саўдаўскую Аравію. Самалёт прызямліўся ў Медыне. Там падчас штурма заложнікаў вызвалілі. Згінула падчас штурма сцюардэса самалёта і адзін тэрарыст, двух тэрарыстаў арыштавалі. Пакаралі іх 6 і 4 гадамі турмы.

16 сакавіка ад выбухаў у Кітаі на некалькіх фабрыках згінула 108 асоб.

1 красавіка ў Галандыі сталі легальнымі шлюбы аднаго полу: жанчыны з жанчынай і мужчыны з мужчынам.

1 красавіка арыштавалі былога прэзідэнта Югаславіі Слабодана Мілошавіча ў яго віле каля Бялграда.

1 красавіка амерыканскі шпіёнскі самалёт ЭП-3 кітайцы прымусілі прызямліцца на аэрадроме ў Кітаі. Пасля 12 дзён асвабадзілі 12 пілотаў самалёта.

4 красавіка парламент Малдовы выбраў прэзідэнтам дзяржавы Уладзіміра Вароніна, які 7 красавіка стаў прэзідэнтам Малдовы.

7 красавіка пачалася місія зонду Марс Адысей.

11 красавіка падчас футбольнага матча паміж камандамі ,,Арланда Пайрэтс” і ,,Кайзер Чыфс” на стадыёне ,,Эліс Парк” у горадзе Йоханесбургу пачаўся масавы ціск, у якім згінулі 43 асобы.

19 красавіка наступіў 104 старт у ЗША (STS-100) па праграме Спейс Шатл і 16 палёт шатла Індэвор з касманаўтамі Кентам Рамінджэрам, Джэфры Эшбі, канадскім касманаўтам Крысам Хедфілдам, Джонам Філіпсам, Скотам Паразінскім, італьянскім касманаўтам Умбертам Гуэдоні і расійскім касманаўтам Юрыем Ланчаковым. Індэвор прызямліўся 1 мая.

22 красавікка ў Страсбургу паміж хрысціянскімі цэрквамі была падпісана Экуменічная карта.

26 красавіка Вярхоўная рада Украіны выявіла недавер’е ўраду Віктара Юшчанкі і прэзідэнт прыняў яго адстаўку.

6 мая папа рымскі Ян Павел ІІ першы раз быў з афіцыйным візітам у мусульманскай мячэці Умаядаў, дзе знаходзяцца мошчы Іаана Хрысціцеля.

9 мая ў Гане ад панікі на стадыёне Акра Спорт Стадыюм згінула 126 асоб.

21 мая харвацкага генерала Антэ Гатовіна Міжнародны трыбунал для былой Югаславіі абвінаваціў у злачынстве генацыду і ў ваенным злачынстве.

24 мая на вяселлі ў Іерусаліме звалілася падлога дома. Згінула 25 асоб, а больш чым 300 асоб было параненых.

29 мая прэм’ер-міністрам урада Украіны стаў Анатолій Кінах.

1чэрвеня ў Тэль-Авіве тэрарыст-смяротнік узарваў сябе каля ўвахода ў кафэ ,,Дольфі” і забіў 21 асобу. Згінула многа дзяцей ад 14 да 17 гадоў, пераважна прыехаўшых з СССР.

1 чэрвеня закончыліся ваенныя дзеянні між арміяй і міліцыяй Югаславіі і незаконнымі ўзброеннымі фармацыямі, якія называліся ,,Арміяй вызвалення Прэшэва, Мядведжы і Буяноваца”.

1чэрвеня наступіла забойства каралеўскай сям’і ў Непале, якое выканаў наследнік трона князь Діпэрдр. 4 чэрвеня ён стаў апошнім каралём Непала.

7 чэрвеня ў парламенскіх выбарах у Вялікабрытаніі перамогу атрымалі другі раз лейбарысты.

7 чэрвеня ў рэферэндуме Ірландыя адкінула Нікейскі трактат.

8 чэрвеня ў пачатковай школе Ікеда каля Педагагічнага ўніверсітэта ў Асаце ў Японіі былы школьны ўборшчык Амору Тукума забіў многа дзяцей.

15 чэрвеня кіраўнікі ўрадаў Кітая, Расіі, Казахстана, Таджыкістана, Кіргізстана і Узбекістана стварылі Шанхайскуюю арганізацыю супрацоўніцтва.

15 чэрвеня адкрылі другі дарожны тунель у Нарвегіі даўжынёй 11 км і 150 м.

17 чэрвеня ,,Нацыянальны рух Сімяона ІІ” атрымаў перамогу ў парламенцкіх выбарах у Балгарыі і апошні цар Балгарыі Сімяон ІІ стаў кіраўніком урада.

21 чэрвеня закончылася прадукцыя аўтамашыны Шкода-Феліцыя.

28 чэрвеня арыштаванага былога прэзідэнта Югаславіі Слабодана Мілошавіча перавезлі з бялградскай ў гаагскую турму.

Дзмітры Шатыловіч
Працяг будзе

Успаміны з 2000 г.

1. Польшчa. У першай палове 2000 г. прэм’ер-міністрам быў Ежы Бузэк з Акцыі Выбарчай ,,Салідарнасць”. Пры ім у 2000 г. павялічылася беспрацоўе ў Польшчы з 13,1% у снежні 1999 г. да 13,6% у чэрвені 2000 г. і павялічылася інфляцыя з 7,3% у 1999 г. да 10,1 % у канцы 2000 г. Сярэдні заробак да снежня 2000 г. узрос з 1707 зл. да 1924 злотых, пры курсе амерыканскага долара пры канцы снежня 2000 г. роўным 3,80 зл. за долар. Натуральны прырост насельніцтва павялічыўся з 0,0 праміля ў 1999 г. да 0,3 праміля ў 2000 г.

Вялікай памылкай быў тады продаж замежным капіталістам добрых прадпрыемстваў, якія прыносілі краіне прыбытак. Яны замест даваць прыбытак дзяржаве, сталі даваць яго замежным капіталістам. Апрача таго замежны капітал забіраў у Польшчы інфраструктуру. Інфраструктура служыць гаспадарцы і мае ўплыў на наша жыццё, на нашы дарогі, тэлекамунікацыю, фінансы і гандаль. А нашы ўлады аддалі гэта замежным капіталістам, якія гэта зманапалізавалі і накінулі нам высокія пошліны, маржу і плацілі добра сваім замежным прадстаўнікам ды высылалі нашы прыбыткі за мяжу. Мы мусілі аплачваць іх фірмовыя знакі, кансультацыі і іншыя прывезеныя імі элементы, як гузікі ці металічныя накрыўкі да бутэлек. Асабліва вялікай памылкай бала перадача фінансавай інфраструктуры замежным капіталістам, напрыклад, аддавалі ім пенсійныя фонды. Бралі яны высокія маржы і плату за крэдыты. Напрыклад, адзін з канцэрнаў з паўднёвай Еўропы купіў у Польшчы адзін вялікі польскі банк, які меў вартасць 3,5 % для канцэрну, а даваў яму 30 % прыбытку.

1 студзеня Чэхуў, Косуў-Ляцкі, Нэкля, Прысіцэ і Тышоўцэ атрымалі гарадскія правы, а Плакавіцэ былі далучаныя да Львуўка-Слёнскага.

6 студзеня Сейм прыняў закон аб стварэнні ўстановы Абароны правоў дзіцяці.

21 студзеня Кампіноскі нацыянальны парк увялі ў міжнародны спіс запаведнікаў біясферы ЮНЕСКА.

23 лютага члены арганізацыі Нашосьць падчас дэманстрацыі супраць вайны ў Чачні апаганілі расійскі флаг на тэрыторыі Генеральнага консульства Расійскай Федэрацыі ў Познані.

1 сакавіка паўстаў Інстытут імя Адама Міцкевіча.

15 красавіка пачаў служыць падараваны ўрадам ЗША ракетны фрэгат КРП Ген. К. Пуласкі.

22 сакавіка польскі пасажырскі парава-турбінны карабель КПТ(ТСС) Стэфан Баторы ўлады прадалі на лом турэцкай суднаверфі.

25 сакавіка Андрэй Вайда атрымаў у ЗША прэмію Оскар за сваю творчасць.

15 красавіка было створана Цэнтральнае следчае бюро.

24 красавіка з непрацуючай шахты руды ўрана стварылі падзямельны турыстычны шлях даўжынёй 1200 м., Штольню Кавары.

 

Беларусь

26 студзеня ўступіў у сілу Дагавор аб стварэнні адзінай Саюзнай дзяржавы, падпісаны прэзідэнтамі Расіі і Беларусі 8 снежня 1999 г. 26 студзеня прайшло ў Маскве пасяджэнне Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай Дзяржавы.

Па беларускай статыстыцы сярэдні заробак у Беларусі налічваў 34 871 899 рублёў у снежні 1999 г. і 1 студзеня 2000 г. прайшла дэнамінацыя беларускага рубля 1000 на 1, аднялі тры нулі. І 31 студзеня 2000 г. сярэдні заробак налічваў 36 659 рублёў, а ў чэрвені павысіўся да 57 596 рублёў. З 1 студзеня 2000 г. былі ўведзены банкноты 1, 5, 10, 20, 50, 100, 500, 1000 рублёў. Банкноты з 1992-1999 гг. былі важнымі ў 2000 годзе, толькі адымаліся ў іх тры нулі.

,,2000 год быў годам далейшага ўмацаваньня аўтарытарнага кіравання Аляксандра Лукашэнкі і барацьбы беларускай апазіцыі за дэмакратычня змены ў краіне. Як і ў ранейшыя гады кіравання краінай Лукашэнкам, шэсці, мітынгі, пікеты праходзілі пад кантролем не толькі міліцыі, але і спецслужбаў і заканчваліся арыштамі ўдзельнікаў і арганізатараў. Буйнейшымі акцыямі апазіцыі ў 2000 годзе былі «Марш Свабоды-2» і «Марш Свабоды-3», «Чарнобыльскі шлях-2000», святкаванні Дня Канстытуцыі, Дня Волі, Дня Незалежнасьці, мерапрыемствы, прысвечаныя байкоту выбараў у лукашэнкаўскі парламент. Найбольш жорстка ўлады расправіліся з удзельнікамі святкавання Дня Волі 25 сакавіка ў Мінску. Было арыштавана больш за 500 чалавек, у тым ліку 36 журналістаў беларускіх і акрэдытаваных у Беларусі сродкаў масавай інфармацыі, лідэры партыяў, праваабаронцы і нават асобы, якія валодаюць дыпламатычнай недатыкальнасцю: прадстаўнік місіі АБСЕ ў Беларусі Крыстафер Паніко, дэпутат Польскага сейму Марыюш Каміньскі, а таксама восем грамадзянаў Польшчы і грамадзянін Чэхіі. Арышты суправаджаліся здзекамі над затрыманымі, знявагаю іх чалавечай годнасьці і з біццём”, – фрагмент з «Агляду – хронікі парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2000 годзе».

1 лютага 2000 г. пачаліся масавыя забастоўкі прадпрыемстваў, якія закончыліся 20 лютага. Прычынай забастовак быў уведзены ўрадам падатак на дабаўленую вартасць, які быў кепска апісаны ў законе. А. Лукашэка нейкі час пашумеў, аднак хутка падпісаў дэкрэт які зняў напружанне.

Калі прэзідэнтам Расіі стаў У. Пуцін, пачаўся новы этап палітыкі Расіі ў адносінах да Беларусі. А. Лукашэнка страіціў ілюзіі, што пасля Б. Ельцына ён стане кіраўніком супольнай дзяржавы Расіі і Беларусі. Улады ў Маскве пакінулі інтэграцыйную канцэпцыю Расіі і Беларусі як нерэальную. Пуцін стараўся ўзмоцніць гаспадарчае ўздзеянне на Беларусь, стараўся выкарыстаць эканамічную залежнасць Беларусі ад Расіі.

Залежнасць Беларусі ад Расіі ў справах абароны была найбольш бачная. Беларусь не мае толькі фінансавых сродкаў, каб весьці самастойную абаронную палітку, якія мае Расія. Дзве дзяржавы выказваюць адносна замежнай палітыкі таксама супольную згоду, хоць Расія тады была зацікаўленая весці згодную палітыку з ЗША і Еўрасаюзам, а адносіны Беларусі да заходніх дзяржаў былі замарожаныя. Аднак планы гаспадарчай інтэграцыі ў галіне грашовай, гандлёвай палітыкі, як і ў энергетычным сектары не былі выкананыя. Прычынай была розніца гаспадарчых сістэмаў у гэтых дзяржавах. Расія праводзіла рыначныя рэформы, а Беларусь трымалася савецкай сістэмы гаспадаркі планаванай цэнтральна. У сувязі з тым Расія пачала агранічваць дапамогу Беларусі, давала яе ў залежнасці ад уступкаў Беларусі Расіі. Расія старалася ўсё больш і больш паставіць Беларусь у залежнасць ад сябе.

У 2000 годзе спіс людзей, якія ў Беларусі знікнулі бясследна папоўніў тэлеаператар расійскай кампаніі ГРТ Дзмітры Завадзкі. 7 ліпеня ён прапаў без вестак па дарозе ў аэрапорт ,,Мінск2”. У сувязі з тым, што гэта быў расійскі грамадзянін, знайшлі вінаватых. Вінаватымі ў захопе Д. Завадзкага былі палічаны афіцэры МУС ,,Алмаз” Валерый Ігнатовіч і Максім Малік, якія атрымалі пажыццёвае зняволенне, і былы курсант Акадэміі МУС, які атрымаў 25 гадоў турмы і таксама Сяргей Савушкін, які атрымаў 12 год турмы. Усе прыгаворы вынеслі судом у закрытым парадку. Ніхто з іх віны сваёй не прызнаў. Цела згінуўшага журналіста ніколі не знайшлі.

У 2000 годзе рэпрэсіі ў Беларусі далей прадаўжаліся, суды беспадстаўна каралі многіх людзей якія выступалі супраць рэжыму А.Лукашэнкі, не дапускалі да свабоды слова. У 2000 годзе беларускія суды пакаралі Анатоля Букачова, жонку Міхала Чыгіра, Юлію Чыгір, самога Міхала Чыгіра, Надзею Грачуху і іншых. Не магу апісаць і пералічыць тут усіх арыштаваных і асуджаных, бо заняняло бы мне апісанне некалькі старонак тэксту. Многіх сваіх праціўнікаў А. Лукашэка няслушна абвінавачваў у карупцыі, а падпарадкаваныя яму суды няслушна каралі іх зняволеннем, так як прэзідэнт жадаў.

 

Расія

9 студзеня чачэнскія баевікі прарваліся ў Шалі і ў Аргун. Кантроль федэральнае войска над Шалі аднавіла 11 студзеня, а над Аргуном – 13 студзеня.

5 лютага многа чачэнскіх жыхароў згінула ад бамбёжак і голаду ў пасёлку Новыя Адды ля Грознага.

6 лютага федэральнае войска захапіла сталіцу Чачні – горад Грозны.

22-29 лютага федэральнае войска захапіла чачэнскі горад Шатой, аднак лідары чачэнскіх тэрарыстаў, Масхадаў, Хатаб і Басаеў уцяклі з акружэння. Першы намеснік камандуючага федэральнымі сіламі Генадзій Трошаў аб’явіў аб заканчэнні аперацыі ў Чачні.

29 лютага гіне 6-тая рота, 2-тага батальёна, 104 парашутна-дэсантнага палка,76 дывізіі ў баях за вяршыню 776 у Чачні.

5-20 сакавіка праходзілі баі за вёску Камсамольск у Чачні.

12 сакавіка ў Чачні быў захоплены і давезены ў Маскву тэрарыст Саман Радуеў, якога засудзілі на пажыццёвае зняволенне. Памёр ён у турме.

21 сакавіка злачынца Руслан Любецкі забіў праваслаўнага святара іераманаха Грыгорыя Якаўлева, адрэзаў яму галаву і павесіў яе на царкоўны алтар. Злачынца назваў сябе воінам Крышны, хоць ім не быў, і папаў у псіхбальніцу. У 2010 г. яго выпусцілі адтуль і забіў яго мядзведзь.

26 сакавіка прайшлі выбары прэзідэнта Расіі. У выбарах перамог Удадзімір Пуцін, атрымаўшы 53 % галасоў. Камуніст Г. Зюганаў атрымаў 29,2 %, Яўлінскі – 5 % галасоў. Яшчэ 8 кандыдатаў атрымала менш чым 3 % галасоў кожны. У выбарах прымала ўдзел 68,7 % выбаршчыкаў. У. Пуцін нічога не абяцаў у выбарах, аднак людзі хацелі змен, чакалі цвёрдага лідэра, які навядзе ў дзяржаве парадак. Пуцін атрымаў папулярнасць, бо за кароткі час расійскае войска перамагло чачэнцаў, бо расіяне хацелі пакараць чачэнцаў за гандаль захопленымі імі людзьмі, за тое, што хацелі стварыць на Каўказе ісламскую дзяржаву, і не хацелі больш бачыць перамогі малой дзяржавы над вялікай Расіяй. Хвалявалі большасць грамадзян Расіі паражэнні, якія атрымалі ад малога чачэнскага народа пры Б. Ельцыне і цяпер пры У. Пуціне пабачылі, што чачэнцы былі пабіты. Гэта павялічыла прэстыж У. Пуціна як прэзідэнта Расійскай Федэрацыі.

4 красавіка наступіў старт касмічнага карабля Саюз ТМ-30 з касманаўтамі Сяргеем Залёціным і Аляксандрам Калеры.

12 красавіка Расійская касмічная карпарацыя ,,Энергія” прадала амерыканскай кампаніі ,,Спейс Хаб” эксклюзіўныя правы на выкарыстанне архіва кінадакументаў, у якіх знаходзяцца інфармацыі аб усіх касмічных даследаваннях і праграмах выкананых пры СССР і ў Расіі.

13 красавіка Германія і Расія падпісалі дагавор аб абмене твораў мастацтва вывезеных дзвюма дзяржавамі падчас Другой сусветнай вайны.

14 красавіка Дзяржаўная Дума РФ ратыфікавала расійска-амерыканскі дагавор СНЗ-2 (СНВ-2) аб скарачэнні стратэгічнай наступацельнай зброі дзвюх дзяржаў.

18 красавіка У. Пуцін выступіў супраць стварэння ЗША нацыянальнай сістэмы Супрацьракетнай абароны.

21 красавіка Дзяржаўная Дума РФ ратыфікавала дагавор аб поўным заканчэнні ядзерных выпрабаванняў.

23 красавіка чачэнскія баевікі напалі на калону 51 парашутнага дэсантнага палка Тульскай дывізіі і забілі 16 салдат і 7 салдат паранілі.

24 сакавіка падчас вучэння Чарнаморскага флота расійская крылатая ракета ўдарыла ва ўкраінскае пасажырскае судна ,,Верашчагін”.

26 сакавіка ў Маскве выставілі да аглядання астанкі Гітлера, яго чэрап з дзіркай, праз якую прайшла куля з яго пісталета.

29 красавіка немцы перадалі Расіі фрагменты янтарнага пакоя з Пушкіна ля Санкт-Пяцярбурга, вывезенага гітлераўскім войскам падчас вайны.

Галоўны архітэктар прускага каралеўскага палаца Андрэас Шлютэр перабудоўваючы палац у Берліне першы раз выкарыстаў у апрацоўцы інтэр’ера янтар, стварыў тры багатаарнаментаваныя рамы з люстрамі з каралеўскай калекцыі. У 1716 годзе Фрыдрых Вільгельм І падарыў янтарны пакой цару Пятру І, гэты пакой пасля смерці цара ў Царскім Сяле ўставіла ў палацы яго дачка царыца Лізавета. Немцы падчас вайны вывезлі янтарны пакой ў Кёнігсберг і часткова быў ён устаўлены ў Кёнігсбергскім замку. Аднак калі савецкае войска падыходзіла да Кёнігсберга, пакой здэмантавалі і вывезлі яго ў невядомым напрамку. Толькі фрагменты мазаікі пакоя немцы знайшлі ў 1997 годзе ў нейкага натарыуса, іх канфіскавалі і перадалі Расіі.

6 мая Расія была прынятая ў міжнародную арганізацыю бізнеса, у Міжнародную гандлёвую палату, якая злучае больш чым 7 тысяч прадпрыемстваў, асацыяцый і кампаній з 130 дзяржаў.

7 мая У. Пуцін злажыў пысягу народу Расіі як прэзідэнт. У. Пуцін адразу пачаў узмацняць прэзідэнцкую ўладу.

11 мая працаўнікі Генпракуратуры, ФСБ ФСНП Расіі правялі вобыскі ў цэнтральных офісах холдынга Уладзіміра Гусінскага ,,Медыа-Мост” у сувязі з крымінальнай справай па арт. 137, 138 і 181 Крымінальнага Кодэкса РФ. Алігарх У. Гусінскі назваў гэты вобыскі помстай за тое, што ён на канале тэлебачання ОРТ крытыкаваў чачэнскую вайну і прэзідэнта У. Пуціна. 16 чэрвеня У. Гусінскі трапіў у Бутырскую турму, абвінавацілі яго ў махлярстве. 16 чэрвеня яго выпусцілі за падпіскай, што не мае права выехаць за мяжу. 20 ліпеня ён перадаў усю сваю маёмасць і тэлевізыйны канал НТВ ,,Газпрому” і ўцёк за мяжу. Уладу ў першую чаргу цікавіла кантроль над НТВ, калі ён аддаў яго ўладам, дазволілі яму ўцячы за мяжу. Улады закрылі яго газету ,,Сегодня”, а ў яго тыдневіку ,,Итоги” змянілі рэдакцыю і рэдакцыйную палітыку. З У. Гусінскага пачалася барацьба У. Пуціна з алігархамі, якія выступалі супраць яго. Б. Беразоўскі таксама быў змушаны ўцякаць за мяжу. Вобыск правялі ў Цюменскай нафтавай кампаніі М. Фрыдмана і іншых. Хоць яны не мелі палітычных амбіцый і не крытыкавалі У.Пуціна. Толькі згодны з У. Пуціным быў алігарх Р. Абрамовіч і ў яго не было вобыскаў і ён жыве бяспечна за мяжой. А ён змусіў Б. Беразоўскага аддаць дзяржаве за 175 млн. долараў 49% акцыі ОРТ.

13 мая прэзідэнт Расіі У. Пуцін падпісаў указ № 849 ,,Аб паўнамоцным прадстаўніку Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў федэральнай акрузе”, згодна з якім у Расіі былі створаны федэральныя акругі па тэрытарыяльнаму прынцыпу рэспублікі, краі і вобласці (Цэнтральны, Паўночна–Заходні, Паўднёвы і іншыя).

20 мая Указам прэзідэнта былі зацверджаныя кірункі падаткавай рэформы, якія стваралі справядлівую і нейтральную падаткавую сістэму і яе спрашчалі і рабілі лепшай.

24 мая Дзяржаўная Дума РФ прыняла папраўку, якая забараняла прапаганду наркотыкаў і спосабаў іх прыгатавання.

 

Іншыя дзяржавы

1 студзеня ў Англіі ўсе прадукты ў магазінах пры іх продажы пачалі азначаць у кілаграмах і грамах, а не, як да канца 1999 года, у фунтах і ў унцыях.

1 студзеня ў Чэхіі прайшла рэформа адміністрацыі. На месца 7 краёў + Прага стварылі 13 новых краёў + Прага. Старыя краі сталі ,,тэрытарыяльнымі акругамі” для дзяржаўных устаноў.

2 студзеня на Чорным моры ля Туапсе падчас шторму разламалася ўкраінскае судна з сухагрузам, якое плыло пад флагам Камбоджы. Матросы высадзіліся на платы і толькі адзін матрос згінуў.

3 студзеня ў Бейруце (Ліване) палестынскія тэрарысты абстралялі з гранатамётаў расійскае пасольства, пратэстэстуючы супраць вайны ў Чачні. Згінуў ліванскі паліцыянт і адзін тэрарыст.

4 студзеня ў чыгуначнай катастрофе пры сутычцы двух пасажырскіх цягнікоў у Нарвегіі згінула19 асоб.

9 студзеня ва Узбекістане другі раз быў выбраны прэзідэнтам Рэспублікі Іслам Карымаў, які атрымаў 91,9 % галасоў.

13 студзеня ў катастрофе лівійскага пасажырскага самалёта Шорт 360 згінула 22 асобы на Міжземным моры.

29 студзеня ў Харватыі быў выбраны прэзідэнтам Стэпан Месіч.

30 студзеня ў катастрофе самалёта А310 пад Абіджанам згінула 169 асоб.

31 студзеня Рейс 261 Alaska Airlines – планавы рейс самалёта McDonnell Douglas MD-83, кампаніі Alaska Airlines па маршруту Пуэрто-Вальярта – Сіэтл са спыненнем палёта ў Сан-Франціска. 31 студзеня 2000 года гэты самалёт разбіўся ля вострава Анакапа (Каліфорнія) з-за адмовы працы стабілізатараў. У катастрофе згінула 88 асоб (83 пасажыры).

7 лютага ля Кёльна ў Нямеччыне згінула 9 асоб і сотні асоб былі параненых. Цягнік ехаў з Амстэрдама ў Базель і перад Кёльнам выскачыў з рэек.

7 лютага ў Бялградзе ў Югаславіі ў рэстаране футбольнага клуба ,,Рад” быў забіты міністр абароны Паўле Буятовіч.

10 лютага ад амерыканскай бамбёжкі на поўдні Ірака згінула 3 асобы і было параненых 8 мірных жыхароў.

11 лютага наступіў у ЗША 97 старт (STS – 9) па праграме Спейс Шатл і 14 палёт шатла Індэвор з касманаўтамі Кевінам Крэгелем, Дамінікай Горы, нямецкім касманаўтам Герхардам Кілем, Джанетай Каванды, Джэнісам Восам і японскім касманаўтам Мамору Моры. Індэрор прызямліўся 22 лютага.

13 лютага ад тарнада на паўднёвым захадзе амерыканскага штата Джорджыя згінула не менш чым 22 асобы і больш чым 100 асоб было параненых.

22 лютага ва Украіне адмянілі смяротнае пакаранне.

24 лютага папа рымскі Ян Павел ІІ пачаў візіт у Егіпце і на Сінаі.

26 лютага папа рымскі Ян Павел ІІ быў з візітам у манастрыры св. Кацярыны ля гары Сінай у Егіпце.

1 сакавіка першы раз жанчына Тарыя Галёнена стала прэзідэнтам Фінляндыі.

8 сакавіка ў катастрофе ў Японіі ў такійскім метро на станцыі ,,Нака-Мэгура” згінула 5 асоб і 63 асобы былі паранены.

12 сакавіка папа рымскі Ян Павел ІІ падчас набажэнства ў ватыканскай базіліцы прасіў у Бога прабачэння вінаў рымскага каталіцкага касцёла, якія ён учыніў веруючым іншых веравызнанняў на свеце.

17 сакавіка ва Угандзе больш чым 500 членаў секты «Рух Звароту Дзесяці Запаведзей Бога» масава самаспаліліся.

21 сакавіка рымскі папа Ян Павел ІІ пачаў візіт у Ізраіле.

7 красавіка ЗША нанеслі ракетна-бомбавы ўдар па Іраку, ад якога згінула 14 жыхароў, а 19 жыхароў было параненых.

9 красавіка ў Грузіі прэзідэнтам другі раз быў выбраны Эдуард Шэварднадзэ, атрымаўшы 82 % галасоў.

10 студзеня ў сталіцы Гамбіі Банджулю cілы бяспекі пачалі страляць да дэманстрантаў-студэнтаў і застралілі 14 асоб.

19 красавіка наступіла катастрофа філіпінскага самалёта Боінга-737 над Давао. Згінула 131 асоба.

26 красавіка прэзідэнт Л. Кучма аб’явіў, што Чарнобыльская АЭС да канца 2000 года будзе закрыта.

10 мая ў Індыі стала жыць больш чым 1 мільярд жыхароў.

13 мая ў Галандыі ў Эншэндэ згінула 23 асобы, а 947 было параненых ад выбухаў у фабрыцы феерверкаў.

13 мая з амерыканскага вайсковага самалёта ў Паўднёвай Карэі памылкова скінулі на вёску 6 бомб.

18 мая ад бамбёжак Ірака амерыканскімі і англійскімі самалётамі гіне 1 асоба, а 4 было параненых.

19 мая наступіў у ЗША 98 старт (STS-101) па праграме Спейс Шатл і 21 палёт шатла Атлантыс з касманаўтамі Джэймсам Халселым, Скотам Харавітцам, Сьюзанай Хелмс, рускім касманаўтам Юрыем Усачовым, Джэймсам Восам, Мэрай Уэберай і Джэмсам Ульямсам. Атлантыс прызямліўся 29 мая.

25 мая пасля 22-гадавой акупацыі пакінула паўднёвы Ліван ізраільскае войска.

25 мая закончылася Эрытрэйска-эфіопская вайна.

26 мая парламент Кіргістана прагаласаваў, каб дзяржаву называць ,,Рэспублікай Кіргізіяй”.

27 мая ў Кітаі каталіцкі святар атрымаў 6 гадоў турмы за друк Бібліі і іншых рэлігійных кніг. Абвінавацілі яго ў незаконных публікацыях і ў тайнай агітацыі каталіцызму.

30 мая А. Акаеў у Кіргізіі падпісаў Закон аб прызнанні ў Кіргізіі рускай мове афіцыйнага статуса.

Дзмітры Шатыловіч

Працяг будзе

Успаміны з 1996 г.

2. Польшчa. 1 ліпеня стварылі Народны Парк ,,БОРЫ ТУХОЛЬСКІЯ”.

12 ліпеня Польшчу прынялі ў Арганізацыю Эканамічнага Супрацоўніцтва і Развіцця (АЭСР) – у міжнародную арганізацыю, якая аб’ядноўвала развітыя краіны, якія прызнавалі прынцыпы дэмакратыі і рыначну эканоміку. Яна была створана ў 1948 годзе, як рыначная Арганізацыя еўрапейскага эканамічнага супрацоўніцтва дзеля дапамогі Плану Маршаля і ў 1961 годзе была ператвораная ў Арганізацыю Эканамічнага Супрацоўніцтва і Развіцця.

Я ўжо заплаціў па 80 зл. і па 117 долараў ЗША Фундацыі ,,Астоя” ў Варшаве за экскурсію ў Палангу за сябе, за дачку з двума ўнукамі. Яны прыехалі ў Варшаву да мяне 15 ліпеня, пагулялі з дачкой па Варшаве, а 20 ліпеня рана па гадзіне 6-ай былі мы на Пляцу Банкавым ля Саскай Гасцініцы, дзе на вуліцы Пшэходняй чакаў нас аўтобус. Ім мы а гадз. 7-ай паехалі ў кірунку Беластока, а пасля павярнулі на поўнач у бок Літвы. На польска-літоўскай граніцы чакалі мы на праезд не даўжэй чым 40 мінут і паехалі аўтамагістраллю ля Каўнаса ў бок мора. А гадзіне 12 атрымалі мы ў Паланзе ў доме адпачынку два пакоі: адзін заняў я са старэйшым унукам Лукой і другі мая дачка Ірэна са сваім сынам Грыгорыем. Сталовую мы мелі ў доме адпачыну. З дома да пляжа над морам было далёка, кіламетра паўтара. Пляж быў пяшчаны. Кармілі нас вельмі добра. Надвор’е ўвесь час было сонечная, не помню, каб быў дождж.

Горад Паланга расцягваецца на 25 км. уздоўж берага Балтыйскакага мора, калі палічым далучаны ў 1973 г. да Палангі пасёлак Швянтойі. Аб Паланзе ў нямецкіх хроніках напісалі ў 1161 годзе. Легенда падае, што ў Паланзе жыла жонка сына князя літоўскага Гедыміна, князя Кейстута, вайдэлотка (жрыца) Бірута, якую быццам бы Кейстут выкраў у вайдэлотак і завёз у свой замак ў Трокі. Літоўцы пабудавалі ўжо ў Паланзе невялікі храм язычніцкіх вайдалотак, які стаіць у парку на вяршыні гары Бірутэс. Бірута стала маткай князя Вітаўта Вялікага. 31 снежня 1435 г. згодна з Брэсцкім дагаворам Паланга стала літоўскай. У 1701 г. партовыя будынкі ў Паланзе і ў Швентойі знішчыў шведскі флот. У 1795 г. пасля трэцяга падзелу Польшчы, Паланга з Літвой адышла да Расійскай імперыі. З 1824 г. Палангу купіла сям’я графа Тышкевіча, якая ўлажыла многа грошай у развіццё Палангі. У 1877-1880 гадах яна пабудавала першыя гасцініцы і рэстараны, а на пляжы першыя кабіны для купання, пабудавалі першы тэатр, прагімназію, прыстань, палац акружаны паркам, бальніцу і ў 1907 г. касцёл. 23 сакавіка 1915 г. акупавалі Палангу немцы, а з 1919 г. па 1921 г. была яна ў Латвіі і толькі 23 сакавіка 1921 г. перайшла да Літвы. У 1930 г. Літва выкупіла ў сям’і Тышкевіча зямлю і будаваліся на ёй багатыя вілы. 10 мая 1938 г. у пажары згарэла120 жылых дамоў. 4 жніўня 1940. г. Літва стала савецкай рэспублікай і 22 чэрвеня занялі яе немцы, а 10 кастрычніка 1944 г. Палангу заняла Чырвоная Армія. У савецкі час нацыяналізавалі вілы і расшырылі курорт. Пабудавалі тады ў 1963 г. у Паланзе некалькі новых дамоў адпачынку і ў 1963 г. адкрылі аэрадром. У 1992 г., калі выйшла з Літвы Савецкае войска, развіццё курорта працягвалася. Аднак у прыватных размовах у той час, калі мы былі, з прыватнымі грамадзянамі Палангі, нават літоўцамі, чулі мы скаргі на беспрацоўе і скаргі, што ў матэрыяльных адносінах стала ім горш, чым было раней. На базары ў Паланзе можна было пабачыць многа гандляроў з-за мяжы, нават з В’етнама.
Калі мы вярталіся з пляжа, з’елі вячэру , то хадзілі і аглядалі горад. У палацы Тышкевічаў аглядзелі мы музей янтару. Там паказалі нам вялікія экземпляры янтару знойдзеныя на беразе мора, а таксама ювелірныя вырабы, дэкаратыўнае пано і прадметы інтэр’еру. У англійскім парку Тышкевіча на гары Бірутэс аглядзелі мы васьмівугальны храм Бірутэ з вітражамі, аб якіх я вышэй пісаў, дзе мела жыць жонка Кейстута, Бірута. Ніжэй гары ёсць грот Біруты з яе скульптурай, якую тут прыхільнікі лічаць заступніцай закаханых. У доме-музеі доктора першага бургамістра Палангі мы пачулі аб гісторыі горада. Дамаўляліся мы ўсюды і ў магазінах і на вуліцы з жыхарамі Палангі на рускай мове. Арганізавалі нам жадаючым за дадатковыя грошы экскурсіі да розных месц. Першую экскурсію зрабілі нам у Клайпеду. Завезлі нас туды аўтобусам. Пабачылі мы порт з рознымі караблямі, музей гадзіннікаў, магазін-галерэю з цікавымі льнянымі вырабамі, акварый і дэльфінарый, дзе для нас гадзіны дзве выступалі трэніраваныя дэльфіны з Чорнага мора. На другую экскурсію паехалі мы ў Трокі і Вільнюс. У Троках і Вільнюсе я быў у 1979 годзе з польскай экскурсіяй як гід, а цяпер я паехаў другі раз з унукамі і дачкой. Трокі ўжо зусім адбудавалі. Адно мяне цяпер здзівіла, што згінулі ў Троках з экспазіцыі напісаныя кірыліцай на старабеларускай мове Статут Вялікага Княства Літоўскага і іншыя дакументы пісаныя ў часы панавання Вялікіх Князёў Літоўскіх, якія я бачыў у 1979 годзе.

Аглядзелі мы адбудаваны ўжо на востраве на возеры замак літоўскіх князёў. Калісь была там самая непрыступная крэпасць, у якой жыў з жонкай Бірутай у 1375-1382 годзе брат князя Альгерда князь Кейстут, а пасля яго сын Вітаўт. Крыжакі некалькі раз спрабавалі яго захапіць і не маглі. Пасля Грунвальдскай бітвы 15 ліпеня 1410 г. крыжакі перасталі пагражаць і замак пасля смерці князя Вітаўта страціў значэнне як вайсковы аб’ект і апусцеў. Цяпер замак у Троках з’яўляецца цікавым турыстычным аб’ектам і таму яго яшчэ ў савецкі перыяд амаль поўнасцю адбудавалі. Ля возера ў горадзе Трокі жыло тады амаль 70 караімаў Літвы. Стаяць там іх аднапавярховыя дамы і кожны іх дом мае тры вокны з аканіцамі, якія выходзяць на вуліцу.

Караімы – гэта цюрская група, якая прызнае толькі пяць першых кніг Бібліі. Ісуса яны лічаць як яўрэйскага прарока, а не сына Бога. Магамета таксама прызнаюць прарокам. У 1397 годзе прывёз князь Вітаўт з Крыма 387 караімскіх сем’яў і пасяліў іх на Літве. У троках знаходзіцца іх дом малітвы, так называемая кенаса, якую не закрылі нават у савецкі час. У Варшаве на Волі блізка праваслаўных могілак ля вуліцы Рэдутовай ляжыць невялікі агароджаны караімскі пагост. У 1964 годзе я сустрэў у Чанстахове бяздзетную караімскую сямью і даведаўся ў размове з ёй аб іх рэлігіі. Замак Трокі злучае з горадам шырокі мост праз возера. З Трокаў паехалі мы ў Вільнюс. Там аглядзелі стары горад, пачынаючы ад Вострай Брамы з іконай Маці Божай Вострабрамскай, якую згодна з легендай князь Альгерд прывёз з Корсуня і падарыў сваёй першай жонцы. Другая яго жонка перадала яе ў Траіцкую царкву і была яна ў Траіцкай капліцы. У час уніі захапілі Траіцкую царкву з капліцай і іконай ад праваслаўных базыльяне, а ад іх забралі ікону кармялітаўцы і папа рымскі прызнаў ікону кармялітаўцам, хоць базыльяне пратэставалі. І так яна папала з царквы ў каталіцкі касцёл. Побач Вострай Брамы пабачылі мы праваслаўную царкву Св. Духа, якую не захапілі ўніяты. Аб Вільнюсе я пісаў у сваіх успамінах з 1979 г., таму сёння не буду апісваць што нам паказалі, каб не паўтараць. Пасля экскурсіі ў Вільнюсе вярнуліся мы ў дом адпачынку ў Паланзе.

На экскурсію ў Калінінград паехаў толькі я сам, бо дачка і ўнукі не згадзіліся ехаць. Хацеў я пабачыць, як выглядае цяпер горад, блізка якога я быў санітарам у шпіталю ў горадзе Вейляў у красавіку 1944 г. Тады прывозілі ў шпіталь у Вейлаў многа параненых савецкіх салдат з баёў за Кёнігсберг. Мне пры іх прыйшлося некалькі раз дзяжурыць.

Паехалі мы аўтобусам. Багаж у турыстаў быў малы, таму мытнікі літоўскія і расійскія яго не праглядалі. Ужо не бачыў многа слядоў вайны, стаяла цэлая Брандэнбургская брама пабудаваная ў 1657 годзе і іншыя брамы і пусты Кафедральны сабор. Бачыў толькі руіны Кёнігсбергскага замка, якога не адбудоўвалі. Яго яшчэ больш разбурылі, калі ў ім шукалі янтарнага пакоя з палаца ў Пушкіне ля Ленінінграда, які немцы ўкралі і недзе схавалі. Стаяла кірха Святога Сямейства пабудаваная ў 1907 г. і якая ад 1980 г. служыла за філармонію. Лютэранскую Кройцкірху ўжо замянялі на праваслаўную царкву. Агледзелі мы яшчэ Музей форт №5, дзе хаваліся людзі ад савецкіх бомб і снарадаў у час вайны. Пасля мы паглядзелі іх магазіны і на вячэру вярнуліся ў Палангу.

3 жніўня пасля абеда селі мы ў аўтобус, які пад вечар завёз нас назад у Варшаву. Дачка з дзяцьмі пераначавала у нас на кватэры ноч і 4 жніўня вярнуліся ў Беласток.

8 жніўня паўстаў Камітэт Еўрапейскай Інтэграцыі.

9 верасня паўстала Рада Польскай Мовы.

16 верасня паўстала сець мабільнай тэлефаніі ,,Эра”.

20 верасня ў Варшаве прайшоў канцэрт музыкі Міхаэла Джэксона, на якім было 120 тыс. слухачоў.

27 жніўня была зарэзаная фотомадэлька Агнешка Катлярска (24 гады). Злачынцу не знайшлі.

1 кастрычніка паўстала сець мабільнай тэлефоніі Плюс.

3 кастрычніка Веслава Шымборская атрымала Літаратурную Нобелеўскую Прэмію.

23 кастрычніка Сейм пастановай ануліраваў адказназнасць канстытуцыйную і крымінальную і працэс у судзе супраць тых, што разам з В. Ярузельскім увялі ваеннае становішча ў 1981 годзе.

22 лістапада Польшча стала членам Арганізацыі Эканамічнага Супрацоўніцтва і Развіцця.

5 снежня Сейм прыняў закон аб прафесіі лекара.

31снежня ў Польшчы жыло найбольш, бо 38 мільёнаў і 294 тысячы жыхараў, хаця прырост натуральны насельніцва на канец года налічваў 1,1 праміля і быў ніжэйшы на 0,1 праміля ад 1995 года. Беспрацоўе за паўгода зменшылася да 13.2 %. Інфляцыя за год зменшылася з 27,7% да 19.9%. Пасля насельніцтва Польшы памяншалася з-за нізкага натуральнага прыросту і эміграцыі.

 

Беларусь

У першай палове 1996 г. мы бачылі, што ў Беларусі год пачаўся з пратэстаў і быў ён самы гарачы ў дзесяцігоддзі, ён перакраіў заканадаўчую і выканаўчую ўладу ў краіне. 50 тысяч людзей выходзяць на Чарнобыльскі шлях, паўстае канстытуцыйны крызіс. 20 чэрвеня прэзідэнт патрабаваў ад Вярхоўнага Савета правесці планіраваны рэферэндум, у якім грамадзяне мелі выказацца на тэму паправак да канстытуцыі і перанесці народнае свята, Дзень незалежнасці з 27 ліпеня (дзень аб’яўлення незалежнасці Беларусі ў 1990 годзе) на дзень 3 ліпеня (дзень вызвылення Мінска Чырвонай Арміяй у 1944 г. ад нямецкіх захопнікаў). Два наступныя пытанні мелі быць на тэму вольнай без абмежаванняў куплі-продажу зямлі і скасавання смяротнага пакарання. А Лукашэнка прапанаваў другую палату ў парламенце, у якой частку састава меў выбраць прэзідэнт і каб прадоўжыць тэрмін паўнамоцтва прэзідэнта з 5-ці да 7-ці годоў.

Дэпутаты хацелі давесці да стварэння канферэнцыі “круглага стала” з удзелам прэзідэнта і парламенцкай апазіцыі. ,,Круглы стол” пачаў пасяджэнне ды прэзідэнт на яго не з’явіўся. Пачалася моцная прапагандная кампанія за прэзідэнцкія пытанні ў рэферэндуме. Апазіцыя не мела мажлівасці весці такую прапаганду ў сродках масавай інфармацыі, як прэзідэнт. 19-20 кастрычніка прэзідэнт склікаў у Мінск так названы ім Народны Сход, у якім узяло ўдзел 5 тысяч яго паплечнікаў. Сход гэты спаслаўся на тое, што ён мае мандат ад народа і прыняў пастанову, каб правесці прапанаваны А. Лукашэнкам рэферэндум. У гэтым самым часе апазіцыя арганізавала не меншы Народны Кангрэс, які выбраў камісію, каб расследаваць парушэнне права і агранічэнне грамадзянскай свабоды прээзідэнтам А. Лукашэнкам. Канстытуцыйны суд прызнаў, што прэзідэнт, паставіўшы пытанні на тэму структурных змен, парушыў канстытуцыю. Вярхоўны Савет меў права адабраць прэзідэнту ўладу. Запланіраваны на 24 лістапада тэрмін рэферэндум, быў тэрмінам канца галасавання, якое пачалося 9 лістапада. Грамадзяне маглі галасаваць пры дапамозе пошты. Ва многіх акругах было больш галасаваўшых, чым тых, якія мелі там права галасаваць. У сельскіх акругах камісіі вазілі урны па дамах і памагалі сялянам галасаваць і даваць адказы на пытання такія, якія былі выгадныя прэзідэнту. Пратэстуючы супраць выбарчаму фарсу старшыня Цэнтральнай Выбарчай Камісіі Віктар Ганчар быў прэзідэнтам адазваны з пасады. 17 лістапада Вярхоўны Савет пачаў працэдуру адклікання прэзідэнта ад улады, а прэм’ер-міністр Чыгір сумесна з трыма членамі кабінета падаліся ў адстаўку. Выглядала, што кар’ера А. Лукашэнкі кончыцца. Нават журналісты з прэзідэнцкай тэлевізіі перасталі выступаць з паклёпніцкай кампаніяй супраць апазыцыйных дэпутатаў. Прэзідэнт зацягваў час. Яго паплечнікі з фракцыі ,,Згода” 20 лістапада не з’явіліся ў Вярхоўным Савеце. У гэты дзень мела прайсці дыскусія і галасаванне над адкліканнем з пасады прэзідэнта. З-за непрысутнасць фракцыі ,,Згода” ў Вярхоўным Савеце не магло адбыцца галасаванне, бо не было патрэбнага канстытуцыйнага кворуму – 2/3 колькасці дэпутатаў Вярхоўнага Савета. Вярхоўны Савет меў у гэты дзень падтрымку непарламентарнай апазіцыі на вуліцах Мінска. Падтрымлівала Вярхоўны Савет таксама частка генералаў арміі і міліцыі. А. Лукашэнка пачаў крычац, што ўсе палітыкі Беларусі з’яўляюцца ворагамі Расіі і толькі ён з’яўляецца яе другам. А. Лукашэнку выратавалі ,,пасрэднікі” Масквы са старшынёй рускай Думы Генадзем Селезнёвым, прэм’ер-міністрам Віктарам Чарнамырдзіным і Е. Строевым. 21 лістапада змусілі яны Шарэцкага да ўступак. А сапраўды памаглі А. Лукашэнку збунтаваныя камуністычныя дэпутаты з Шарэцкім, Генадзем Карпенкам, Грыбом, Новікавым, Багданкевічам на чале. Не маглі яны выступаць супраць Масквы. Нават не змусілі А. Лукашэнку за пасаду адмовіцца ад сфальшаванага ім рэферэндуму. На наступны дзень пасля візыту расійскіх прадстаўнікоў А. Лукашэнка перадаў па тэлебачанні, што ў выніку пагаднення са старшынёй Вярхоўнага Савета прызнаецца важным прайшоўшы рэферэндум. Апазіцыі не дазволілі прадставіць свае погляды.

У сфальшаваным А. Лукашэнкам рэферэндуме, які быў праведзены з парушэннямі заканадаўства, быццам бы прыняло ўдзел 6 181 463 чалавекі, або 84,14 % электарата. На пытанне аб перанясенні Дня незалежнасці Беларусі на 3 ліпеня быццам бы прагаласавала ,,за” 88.18 % выбаршчыкаў, а ,,супраць” – 10.46%. Аб занясенні змен і дадаткаў да Канстытуцыі (прапанаваных прэзідэнтам), якія значна пашыралі паўнамоцтвы прэзідэнта, быццам бы прагаласавала ,,за” 70,45% выбаршчыкаў, а ,,супраць” – 9.39 %. Аб увядзенні вольных без абмежавання куплі-прадажы земляў сельскагаспадарчага прызначэння быццам бы ,,за” прагаласавала 15,35% выбаршчыкаў, а ,,супраць” – 82,88%. Аб скасаванні смяротнага пакарання быццам бы ,,за” прагаласавала 17,93 % выбаршчыкаў , а ,,супраць” – 80,44%. Аб занясенні змен і дадаткаў у Канстытуцыю (прапанаваных дэпутатамі парламенцкіх фракцый камуністаў і аграрыяў) быццам бы ,,за” прагаласавала 7,3% выбаршчыкаў, а ,,супраць” – 71,2%. Аб выбарнасці кіраўнікоў мясцовых органаў выканаўчай улады быццам бы ,,за” прагаласавала 28,14 % выбаршчыкаў, а ,,супраць” – 69,92 %. Аб фінансаванні ўсіх галін улады адкрыта і толькі з дзяржаўнага бюджэту быццам бы ,,за” прагаласавала 32,18% выбаршчыкаў, а ,,супраць” – 65,85%.

Авалоданне сітуацыі А. Лукашэнкам давяло да таго, што большасць дэпутатаў Вярхоўнага Савета, нават тых якія раней хацелі галасаваць за адстаўку прэзідэнта, тады перайшла на сторану прэзідэнта да яго Нацыянальнага Збору. Вярхоўны Савет , з 85 членаў парламента, які не прызнаў рэферэндума і прадаўжаў пасяджэнні, не меў аднак канстытуцыйнага кворуму. Прэзідэнт даў загад выключыць ім электраэнергію, ваду, тэлефоны. Нацыянальны Збор, так званая ніжэйшая палата, створаны прэзідэнтам, меў 110 дэпутатаў, якія перайшлі з Вярхоўнага Савета. Старшынёй выбралі камуніста Анатолія Малафеева. Вышэйшая палата Рэспублікі мела 64 дэпутатаў і восем з іх выбіраў прэзідэнт. Рэферэндум, які даў прэзідэнту абсалютную ўладу, паставіў у ізаляцыі ў свеце Беларусь. Дзяржавы Заходняй Еўропы не прызналі рэферэндуму А. Лукашэнкі і ім створанага парламента. Дыктатар, калі захапляе ўладу і фальшуе выбары, не баіцца таго, што яго пасля за гэта асудзіць гісторыя яго дзяржавы і іншых дзяржаў. Улада ім авалодвае, як наркотык.

 

Расія

3 ліпеня ў другім туры выбараў выбаралі прэзідэнтам Барыса Ельцына, які атрымаў 53,8% галасоў.  На Г. Зюганава галасавала 40,3 % выбаршчыкаў. У 1996 г яшчэ галасавалі ,,супраць усіх”, аднак гэтых галасоў было мала, толькі 4,8%. Стала ясна, што камунізму народ ужо не хоча і камуніста Г. Зюганава не выбралі прэзідэнтам. Не памагла атака камуністаў на п’янства Б. Ельцына. Я тады бачыў ў тэлебачанні, як камуністы хадзілі па вуліцах з транспарантам, на якім было напісана:

,,Голосуйте на Зюганова, а не на Ельцина пьяного”.

12 ліпеня ў выбухах тралейбуса у Маскве згіннула 5 асоб, а ад выбухаў на станцыі ,,Алексееўская” згінула 28 асоб.

17 ліпеня міністрам абароны Расіі быў назначаны генерал І. Радыонаў.

19 ліпеня наступіў узрыў самаробнага ўзрыўнога прыстасавання ў будынку чыгуначнага вакзала ў Варонежы, аднак не наступіў выбух 20 кг траціла, які падклалі чачэнцы.

6 жніўня чачэнскія атрады пад кіраўніцтвам А. Масхадава занялі сталіцу Чачні, горад Грозны. Спроба выгнаць баевікоў з горада не ўдалася, хаца расійскае войска атакавала пры дапамозе артылерыі. Ад 6 да 22 жніўня ў Грозным згінула амаль 500 асоб. Больш чым 200 тыс. жыхараў Грознага пакінула горад.

31 жніўня сакратар Савета Бяспекі А. Лебедзь і А. Масхадаў разам з прадстаўніком АБСЕ падпісалі хасаўюртаўскаю згоду, па якой Расійская Федэрацыя павінна вывесці сваё войска з Чачні, фінансава ёй памагчы адбудаваць разбраную Чачню і памагчы насельніцтву Чачні ў леках і харчах. Пытанне незалежнасці Чачні адклалі да снежня 2001 г. 21 верасня РФ пачала выводзіць з Чачні сваё войска. Вывад войск быў закончаны 31 снежня.

6 жніўня выйшаў ,,Указ Прэзідэнта ,,аб неадкладных мерах забеспячэння рэжыму эканоміі ў працэсе выканання бюджэта ў дргой палове 1996 года”, які затрымаў дзеянне ўсіх пастаноў аб павялічэнні выдаткаў у бюджэце за выключэннем выдачы пенсій і забеспячэння жыллём ваеннаслужачых. Улада хацела аслабіць бюджэтны крызіс.

16 жніўня пасля года палону ў талібаў у Афганістане рускі экіпаж В. Шарпатава ўцёк ад іх на сваім самалёце Іл-76.

17 жніўня наступіў старт касмічнага карабля Саюз ТМ-24 з касманаўтамі В. Карзуном, А. Калерым і французам Андрэ Дээм.

20 жніўня ў Дагестане ў Махачкале ад выбуху на вуліцы аўтамабіля са ўзрыўчаткай згінула 10 асоб, а 14 было параненых.

18 жніўня наступіла адстаўка А. Лебедзя з пасады сакратара Савета Бяспекі.

25 жніўня ад пажара падпаленага бара ў Маскве згінула 8 асоб, а 7 было цяжка параненых.

29 жніўня пры пасадцы на нарвежскім аэрадроме ў Лонгйіры на Шпіцбергене разбіўся расійскі самалёт Ту-154. Згінула 141 асоба.

2 верасня прызямліўся касмічны карабель СаюзТМ-23 з касманаўтамі Ю. Ануфрыенкам, Ю. Усячовым і французам Андрэ Дээм, які паляцеў у космас на Саюзе ТМ-24.

16 верасня тэрарысты з Чачні захапілі ў аэрапорце ў Махачкале аўтобус з 27 пасажырамі. Усе пасажыры былі вызвален, калі тэрарысты атрымалі 60 мільёнаў рублёў і далі ім мажлівасць схавацца на тэрыторыі Чачні.

26 верасня на чыгуначным пераездзе на 23-м кіламетры перагона Мокры Батай – Канармейская сутыкнуўся аўтобус з манеўрыруючым цеплавозам. Згінулі 22 асобы, ў тым 21 школьнік.

26 верасня ў Зернаградскім раёне Растоўсай вобласці сутыкнуўся аўтобус з цеплавозам. Згінула 20 дзяцей і адна асоба дарослая, а 18 асоб было параненых.

5 лістапада прэзідэнту Б. Ельцыну зрабілі аперацыю па аортнаму шунтаванню сэрца. Абавязкі прэзідэнта падчас аперацыі выконваў Віктар Чарнамырдзін.

7 лістапада Указам прэзідэнта Расіі замест свята Гадавіны Кастрычніцкай Рэвалюцыі, 7 лістапада пачалі лічыць Днём згоды і прымірэння.

10 кастрычніка наступіў выбух на на Катлякоўскім пагосце ў Маскве. Згінула 14 асоб. Амаль 30 асоб было параненых.

14 лістапада ў катастрофе самалёта Ан-2 ў рэспубліцы Комі згінула 13 асоб.

16 лістапада разбіўся пры запуску расійскі касмічны апарат ,,Марс-96”.

16 лістапада наступіў узрыў жылога дома ў Каспійску (Дагестан), у якім жылі сем’і пагранічнікаў. Згінула 68 асоб, між іх было 20 дзяцей.

15 снежня ў Дагестане ў Хасаўюртаўскім раёне ад выбуху на чыгунцы Масква- Баку зышлі з рэек тры вагоны. Ахвяр не было.

17 снежня ля Пскова разбіўся ваенны самалёт Ан-2. Згінула 17 асоб.

20 снежня ў Прыазерску (Ленінградская вобласць) ад выбуху жылога дому згінула 15 асоб.

31 снежня быў закончаны вывад расійскіх войск з Чачні.

 

Іншыя дзяржавы

3 красавіка ля Дуброўніка разбіўся амерыканскі самалёт Боінг-737, які ляцеў з дзяржаўнымі чыноўнікамі і кіраўнікамі кампаній з ЗША з гандлёвай місіяй ў Боснію і Харватыю. Разбіўся ён, ударыўшы аб гару 3 км ад Дуброўніка. Згінула 35 асоб і сярод іх міністр гандлю ЗША Рон Браун.

11 красавіка згінула 16 асоб, а 62 асобы былі паранены пры пажары ў аэрапорце Дзюсельдорфа.

18 красавіка пры абстрэле ізраільскай артылерыяй паста міратворчых сіл ААН каля вёскі Кана ў паўднёвым Ліване згінула амаль 100 бежанцаў (між імі 52 дзяцей) і было параненых 116 бежанцаў, якія былі пад аховай ААН.

28-29 красавіка ў Порт-Артуры (Аўстралія) нейкі 28-гадовы Мартын Браян застраліў 35 асоб і параніў 22 асобы. Пакаралі яго 96 гадамі турмы.

3 мая ў Жэневе на каферэнцыі падпісалі пратакол, які забараняў прымяняць супрацьпяхотныя міны.

3 мая ў Судане ля Хадж Юсіф разбіўся самалёт АН-24 кампаніі Федэраль Эалайн, які ўдарыў у дом і разбіўся. Згінула 53 асобы.

11 мая згінулі 8 альпіністаў, якія ўваходзілі на Эверэст.

11 мая ў катастрофе самалёта ДЦ-9 рэйса 592 ValuJet, які разбіўся ў ЗША на Фларыдзе, згінула 110 асоб.

17 мая рымскі папа Ян Павел ІІ паехаў з візітам у Славенію.

19 мая наступіў у ЗША 77 старт (STS-77) па праграме Спейс шатл і 11 палёт шатла ,,Індэвор” з касманаўтамі Джонам Кастэрам, Кёртысам Браўнам, Эндым Томасам, Дэніэлам Буршам, Марыам Ранк і Маркам Гарнам з Канады. ,,Індэвор” прызямліўся 29 мая.

21 мая ў Танзаніі на Возеры Вікторыя на затануўшым пароме згінула амаль 1000 пасажыраў.

20 чэрвеня наступіў у ЗША 78 старт (STS-78) па праграме Спейс шатл і 20 палёт шатла ,,Калумбія” з касманаўтамі Тэрэнсам Хенрыксам, Кевінам Крэгелям, Рычардам Лінеханам, касманаўткай Сюзан Хэлмс, Чарлзам Брэйдым, французам Жан-Жакам Фавье і Робертам Цёрсам з Канады. ,,Калумбія” прызямлілася 7 ліпеня.

25 чэрвеня ад тэракта ў Саўдаўскай Аравіі згінула 20 асоб і між імі 19 амерыканскіх вайскоўцаў.

2 ліпеня ў катастрофе трамвая ў Днепрадзяржынску (Украіна) згінулі 34 асобы.

15 ліпеня шахцёрская забастоўка на Украіне захапіла больш чым 30 % шахтаў дзяржавы з-за таго, што ўрад аб’явіў аб плане закрыць 50 вугальных шахтаў. Львоўскія шахцеры ў пратэсце пайшлі пяшком у Кіеў.

19 ліпеня пачаліся ў Атланце (штат Джорджыя, ЗША) Алімпійскія летнія ігры. Першае месца заняла ЗША, атрымаўшы 101 медалёў і ў тым 44 залатых. Другае месца заняля Расія, атрымаўшы 26 залатых медалёў, аднак па колькасці медалёў заняла трэцяе месца за Германіяй. Германія атрымала 65 медалёў, а Расія 63. Алімпійскія ігры закончыліся 4 жніўня.

19 ліпеня адышоў у адстаўку лідар баснійскіх сербаў Радаван Караджыч з пасады старшыні Сербскай дэмакратычнай партыі.

20 ліпеня ад выбуху ў аэрапорце Пакістана гіне 6 асоб, а 50 было параненых. Улады абвінавацілі ў выбуху індыйскіх агентаў.

27 ліпеня ад выбуху бомбы ў Алімпійскім парку Атланты (ЗША) згінула адна асоба, а 110 асоб было параненых.

30 ліпеня ў Парыжы наступіла спатканне прадстаўнікоў 7 дзяржаў і Расіі на тэму ўзмацнення міжнароднага супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам

6 жніўня НАСА аб’явіла, што на метэарыце ALH 8400, які адкалоўся ад Марса і ўпаў на Зямлю, знайшлі мікраарганізмы, жыўшыя 3 мільярды год раней.

23 жніўня дайшло да дыпламатычных адносін між Югаславіяй і Харватыяй.

2 верасня на Украіне ўводзіцца нацыянальная валюта – грыўна замест карбованца.

3 верасня ЗША наносяць ракетны ўдар па Іраку.

10 верасня на 50 сесіі Генеральнай Асамблеі ААН быў прыняты дагавор аб усеабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў і адкрыты 24 верасня пратакол да падпісання.

14 верасня ў Босніі і Герцагавіне пачаліся першыя выбары. Кіраўніком дзяржавы выбралі Алію Ізетбеговіча.

16 верасня наступіў 79-ы старт(STS-79) па праграме Спейс Шатл і 17 палёт шатла Атлантыс з касманаўтамі Уільямам Рыдым, Герэнсам Уількатам, Джэем Эптам, Томасам Эйкерсам, Карлам Уолзам і Джонам Блахам. Наступіла чацвёртая стыкоўка Атлантыса са станцыяй ,,Мір” 19 верасня. Касманаўт Джон Блаха затрымаўся на станцыі ,,Мір”, а на яго месца ўвайшла са станцыі ,,Мір” касманаўтка Люсід  Шанон. Атлантыс адстыкаваўся ад станцыі ,,Мір” 24 верасня і прызямліўся 26 верасня. На станцыі ,,Мір” астаўся амерыканскі касманаўт Джон Блаха.

18 верасня паўночнакарэйская падводная лодка тыпу ,,Сан-О” села на мель паблізу берага Паўднёвай Карэі і была захоплена паўднёва карэйскім войскам.

25 верасня ў Нідэрландах разбіўся самалёт Дуглас Дц-3Ц кампаніі Дач Дакота. Згінула32 асобы.

1 кастрычніка Савет Бяспекі ААН зняў з Югаславіі санкцыі накладзеныя ў 1992 годзе.

16 кастрычніка ў цісканіне на стадыёне Метэа Флорэс ў сталіцы Гватэмалы перад матчам чэмпіяната міра па футболе згінула не менш чым 90 асоб.

22 кастрычніка ў Манце ў Эквадары самалёт Боінг Б-707-323 Ц загарэўся і ўпаў на квартал горада Далорэс. Згінула 4 асобы.

31 кастрычнікка ў Сан Паўла ў Бразіліі самалёт Fokker F-28100 Friendship бразілійскай кампаніі ТАМ упаў на мясцовасць. Згінула 95 чалавек з самалёта і 3 мясцовых жыхароў.

5 лістапада ў прэзідэнцкіх выбарах у ЗША другі раз быў выбраны прэзідэнтам Біл Клінтан.

6 лістапада Харватыя стала 40-м членам Савета Еўропы.

7 лістапада ў Лагасе ў Нігерыі Боінг 727 авіакампаніі ,,Найджэірыан Эвіэйшн” упаў у заліў, згінула 144 асобы.

18 лістапада ад пажару ў тунэлі пад Ла-Маншам было паранена больш чым 30 асоб.

19 лістапада наступіў 80-й старт (STS-80) па праграме Спейс Шатл і 21-й палёт шатла Калумбія з касманаўтамі Кенетам Какрэлям, Кенетам Рэмінджэрам, Тамарай Джэрынган, Тамасам Джоунсам і Сторым Масгрэвам. Калумбія прызямлілася 7 снежня.

20 лістапада пры пажары 16-павярховага будынку ў Ганконгу згінула 29 асоб.

21 лістапада з Адыс-Абебы ў Найробі быў захоплены самалёт Боінг-767-260 ЭР эфіопскіх авіаліній, які меў ляцець па маршруту Бамбей  – Адыс-Абеба  – Найробі –Бразавіль  – Лагас  – Абіджан. Самалёт захоплены быў 3-ма эфіопцамі, якія шукалі палітычнага прыстанішча. Самалёт упаў у Індыйскі акіян, калі не хапіла бензіна. Згінула 125 асоб.

30 лістапада ў Медэльіне ў Калумбіі ў катастрофе самалёта de Havilland Canada DHC-6-300 Twin OTTER campanii ACES згінула 14 асоб.

2  – 3 снежня ў Лісабоне прайшло спатканне кіраўнікоў урадаў 54 дзяржаў членаў АБСЕ

3 снежня ад тэракта на цягнік у Парыжы згінула 4 асобы, а 91 асоба была паранена.

4 снежня ў ЗША на мысе Канаверал у штаце Фларыда наступіў запуск касмічнага карабля «Марс Пасвіндэр». 4 ліпеня 1997 г. карабель сеў на павернасць планеты Марс і выйшаў з яго марсаход ,,Саджурнер”.

13 снежня Савет Бяспекі ААН выбраў Кофі Анана новым Генеральным сакратаром ААН.

29 снежня закончылася грамадзянская вайна ў Гватэмале, якая цягнулася 36 гадоў.


Дзмітры Шатыловіч
Працяг будзе

Успаміны з 1999 г.

2. Польшчa. У другой палове 1999 г. прэм’ер-міністрам быў Ежы Бузэк з Акцыі Выбарчай ,,Салідарнасць”. Пры ім у 1999 г. павялічылася беспрацоўе ў Польшчы з 10,4% у снежні 1998 г. да 13,1% у снежні 1999 г. і паменшылася інфляцыя з 11,6% у 1998 г. да 7,3% у канцы 1999 г. Сярэдні заробак да снежня 1999 г. узрос з 1239 зл. да 1707 злотых, пры курсе амерыканскага долара пры канцы снежня 1999 г. роўным 3,95 зл. за долар. Аднак натуральны прырост насельніцтва паменшыўся з 0,5 праміля ў 1998 г. да 0,0 праміля ў 1999 г. толькі дзяцей нарадзілася, колькі людзей памерла.

У 1999 годзе было невялікае далейшае аслабленне гаспадарчай дынамікі ў Польшчы. Згодна са статыстыкай, айчынная прадукцыя вырасла толькі на 4,1% у параўнанні да 1998 года, калі яна вырасла на 4,7 %. Ды ўзрост быў большы, чым у дзяржавах на ўсходзе і на поўдні Польшчы. Аднак прадукцыя праданая ў 1999 годзе вырасла на 4,3 %, а ў 1998 годзе толькі на 3,5 %. Цэны тавараў выраслі на 9,8 %, дзяржава не атрымала планаванага даходу. Налічваў ён толькі 125,8 мільярдаў зл. – 97,3 % планаванага даходу. 34% прадпрыемстваў мелі страты. Сярэдняя пенсія пенсіянераў налічвала 873 зл.

1 ліпеня Саюз Левых Дэмакратаў стаў палітычнай партыяй і старшынёй яго выбралі Лешка Мілера.

З 1 верасня прайшла ў Польшчы рэформа асветы, якая змяніла праз тры гады двухступенную сістэму асветы з 1968 г. на трохступенную. У сувязі з рэформай навука ў пачатковай школе зменшылася з 8-мі год да 6-ці год. Пасля трэба было тры гады вучыцца ў гімназіі, якую хоча сённяшні ўрад ПіС зліквідаваць. Пасля гімназіі вучні маглі далей вучыцца:

  • Тры гады ў агульнаадукацыйным ліцэі,
  • У 3-4-гадовых прафесійных тэхнікумах,
  • У 2-3-гадовых асноўных прафесійных школах,
  • А ад 2002 г. тры гады ў прафіляваных ліцэях.

Выпуснікі ліцэяў і тэхнікумаў маглі прыступаць да экзаменаў на атэстат сталасці, а выпускнікам аснаўных прафесійных школ трэба было яшчэ закончыць двухгадовы агульнаадукацыйны ліцэй, каб прыступіць да экзаменаў на атэстат сталасці.

10 верасня прынялі Крымінальны фінансавы кодэкс, які ўступіў у сілу 17 кастрычніка.

18 верасня ў Шчэціне паўстаў Многанацыянальны паўночна-ўсходні корпус.

28 верасня паўстаў Стабраўскі ландшафтны ларк.

7 кастрычніка быў ухвалены Закон аб польскай мове.

28 лістапада прэзідэнт Аляксандр Кваснеўскі налажыў вета на дзяржаўны закон, які абніжаў стаўкі падаткаў.

19 снежня прайшоў І з’езд партыі Саюза Левых Дэмакратаў. Лешак Мілер астаўся старшынёй партыі, а Анджэй Цэлінскі стаў яго намеснікам.

 

Беларусь

Як я пісаў ва ўспамінах з першай паловы 1999 года, фінансавы крызіс у Расіі моцна адбіўся на гаспадарцы Беларусі. ВУП упаў да 3,4% у 1999 годзе, а курс беларускага рубля за амерыканскі долар па афіцыйнаму курсу павысіўся 1 студзеня 1999 г. да 320 тысяч рублёў. А 31 снежня 1999 года 1 амерыканскі долар каштаваў ужо 1 мільён беларускіх рублёў. А былі яшчэ неафіцыйныя курсы валют, дзе амерыканскі долар каштаваў многа больш. Пачаўся абмен капюр на новыя капюры. У красавіку Нацбанк выпусціў капюру ў 1 мільён рублёў. Мінімальная зарплата вырасла да мільёнаў рублёў, дык усе беларусы сталі мільянерамі. Старыя купюры ў 100, 200, 500 рублёў сталі няважнымі, нават банк іх не прымаў. Па беларускай статыстыцы сярэдні заробак у Беларусі быў 34 871 899 рублёў у снежні 1999 г. і 1 студзеня 2000 г. прайшла дэнамінацыя беларускага рубля. 1000 на 1, аднялі тры нулі. І 31 студзеня 2000 г. сярэдні заробак налічваў 36 659 рублёў.

Як я ўжо пісаў раней, што год 1999 быў нешчаслівым для Беларусі, бо А. Лукашэнка, як упэўнена падае апазіцыя ў Беларусі, зліквідаваў пры дапамозе насланых ім бандытаў яго грозных сапернікаў на пасаду прэзідэнта Беларусі:

  1. Віцэ-спікера Вярхоўнай рады 13 склікання, старшыню Цэнтральнай выбарчай камісіі Віктара Ганчара,
  2. Бізнесмена і грамадскага дзеяча Анатолія Красоўскага.
  3. Экс-кіраўніка МУС, які стаў апазіцыйным палі­тыкам, Юрыя Захаранку.
  4. Аператара ГРТ Змітра Завадскага.

Аб лёсе іх нічога невядома, бо міліцыя і пракуратура А. Лукашэнкі не старалася іх знайсці нават нежывых. Не старалася і не стараецца высветліць іх лёсу. Улады на пытанне, дзе яны, толькі паціскаюць плячыма.

13 ліпеня дайшло да арышту рэктара Гомельскага медыцынскага інстытута Юрыя Бандажэўскага. Прафесара абвінавачвалі ў тым, што ўзяў хабар, а арыштавалі яго за ягоныя даследаванні на тэму ўздзеяння радыяцыі на арганізм чалавека, якія не былі згоднымі са сцвярджэннямі беларускіх улад, што няма небяспекі для людзей, якія жывуць на тэрыторыях забруджаных чарнобыльскай аварыяй. Баранілі Бандажэўскага ўлады розных дзяржаў, міжнародныя праваабаронныя і навуковыя арганізацыі.

22 ліпеня некалькі тысяч апазіцыянераў дэманстравала ў Мінску супраць наступнага тэрміну паўнамоцтваў на пасадзе прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Бо яго пяцігадовы тэрмін на пасадзе прэзідэнта пасля выбараў кончыўся. Не прызнавалі яны прадаўжэння яго паўнамоцтваў па сфальшаваным ім рэферэндуме 1999 года.

Усіх пратэстаў рабочых і насельніцтва і рэпрэсій улады А. Лукашэнка супраць іх якія прайшлі ў 1999 годзе на Беларусі не магу апісаць, бо заняло бы гэта больш чым 10 старонак месячніка. Таму падаю толькі самыя важныя.

У дзяржаве раней прайшоў першы перапіс насельніцтва, паводле якога у Беларусі жыве 10 млн. 43 тыс. людзей,130 нацыянальнасцяў, беларусамі лічыць сябе 81,2% насельніцтва, а рускімі толькі 24,1 %. Не вельмі многа, бо згодна са сфальшаваным А. Лукашэнкам рэферэндумам у 1995 г. быццам бы за рускай мовай галасавала 4 017 273 выбаршчыкаў або 83,3 %.

Дайшло да пагаднення А. Лукашэнкі з Газпромам і ў лістападзе пачаў працаваць газаправод ,,Ямал-Еўропа” і ў час гадавіны кастрычніцкай рэвалюцыі прэзідэнт
А. Лукашэнка і кіраўнік Газпрома Рэм Вярхіеў адкрылі беларускі адрэзак газаправода.

8 снежня прэзідэнт А. Лукашэнка і прэзідэнт Расіі Б. Ельцын падпісалі дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі.

 

Расія

21 ліпеня ў Інгушэціі выйшаў закон, згодна з якім там мужчына мог мець 4 жонкі.

26 ліпеня грузавы самалёт Іл-76ТД не мог падняцца ўгару, урэзаўся ў будынкі і загарэўся. Лётчыкаў выцягнулі жывымі з самалёта.

7 жніўня чачэнскія баявікі Шаміля Басаева і Хатаба ўвайшлі ў Дагестан і ў Батліхскім раёне захапілі некалькі вёсак. Баі між імі і расійскім войскам цягнуліся да 23 жніўня. Баевікоў выгналі ў Чачню.

9 жніўня Прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын аб’явіў аб адстаўцы ўрада Сяргея Сцяпашына і назначыў выканаўцам абавязкаў прэм’ер-міністра ўрада Уладзіміра Пуціна. У сваёй прамове Б. Ельцын аб’явіў тады малавядомага У. Пуціна сваім пераемнікам.

9 жніўня Прэзідэнт Расіі падпісаў указ аб назначэнні выбараў дэпутатаў у Дзяржаўную Думу трэцяга склікання на 19 снежня.

10 жніўня пачалася выбарчая кампанія дэпутатаў у Дзяржаўную Думу.

16 жніўня Уладзімір Пуцін быў зацверджаны на пасаду прэм’ер-міністра Урада Расіі.

28 жніўня прызямліўся касмічны карабель Саюз ТМ-29 з касманаўтамі Віктарам Афанасьевым, Сяргеем Аўдзеевым і французскім касманаўтам Жан-Пьерам Аньерэ.

29 жніўня пачаўся з’езд выбарчага блока ,,Отечество – Вся Россия”.

29 жніўня пачалася аперацыя ліквідацыі вахабітскага фарпосту ў вёсках Карамахі і Чабанмахі ў Кадарскай зоне Дагестана.

31 жніўня ў Маскве ў гандлёвым цэнтры ,,Ахотнічы рад” пад Манежным пляцам наступіў выбух, ад якога згінуў адзін чалавек, а 40 асоб было параненых.

4 верасня выбух гузавік ГАЗ-52 у дагестанстанскім горадзе Буйнакс каля 6-павярховага будынку з жыхарамі. Згінулі 64 асобы, а 146 было параненых. У другім грузавіку ЗІЛ-130 міліцыя выкрыла бомбу і не дапусціла да выбуху.

5 верасня чачэнскія баевікі ўвайшлі з Чачні ў Дагестан і заатакавалі Навалакскі раён.

7 верасня Расійскае войска затрымала чачэнскіх баевікоў у Дагестане 5 км. перад Хасавюртам.

8 верасня наступіў выбух у падвале 9-павярховага будынку ў Маскве па вуліцы Гур’янава ў раёне Печатнікі. Згінула 100 асоб, а пацярпела 690 асоб.

13 верасня ранкам наступіў выбух у 8-павярховым доме з жыхарамі ў Маскве на Кашырскай шашы. Згінула 124 асобы, а 99 было параненых.

14 верасня расійскае войска выгнала чачэнскіх баевікоў з Дагестана.

16 верасня ў горадзе Волгадонску Растоўскай вобласці каля 9-павярховага дома з жыхарамі выбух грузавік ГАЗ-53 са снарадамі, які разбурыў частку дома і 37 іншых дамоў. Згінула 19 асоб, а 88 асоб пацярпела.

18 верасня расійскае войска заблакавала граніцу Чачні з боку Дагестана, Стаўропальскага краю, Паўночнай Асеціі і Інгушэціі.

22 верасня жыхары Разані заўважылі людзей, якія неслі цукравыя мяшкі ў падвал дома, выкрылі, што ў мяшках быў не цукар, а выбуховае рэчыва. Не дапусцілі да тэракту.

22 верасня расійская авіяцыя нанесла ўдар па аэрапорце ў Грозным.

23 верасня расійская авіяцыя пачала бамбіць сталіцу Чачні Грозны і наваколле.

30 верасня бронетанкавыя часткі расійскай арміі ўвайшлі з боку Стаўропальскага краю і Дагестана на тэрыторыю Наўрскага і Шалкоўскага раёна Чачні.

18 кастрычніка расійскае войска фарсіравала Церэк і заняла тэрыторыю Чачні.

21 кастрычніка ад расійскага ракетнага абстрэлу Грознага згінула 140 асоб, а некалькі соцень асоб было параненых.

11 лістапада палявыя камандзіры Чачні браты Ямадаевы і муфцій Чачні Ахмад Кадыраў аддалі без бою федэральнаму войску горад Гудэрмес, другі па велічыні ў Чачні.

7 снежня федэральнае войска заняло трэці па велічыні горад Чачні Аргун.

11 снежня ў Маскве адкрылі новую станцыю метро ,,Дуброўка”.

19 снежня прайшлі выбары ў Дзяржаўную Думу трэцяга склікання. У выбарах галасавала 66 840 603 выбаршчыкаў (61,85 %). У Думу выбралі кандыдатаў КПРФ (24.27 %) – 67 мандатаў, Міжрэгіянальнага руху, Адзінства (Мядзведзь) (23,32%) – 64 мандаты, Блок – Бацькаўшчына – Уся Расія (13,33 %) – 37 мандатаў, Саюз правых сіл (8,52%) – 24 мандаты, Блок Жырыноўскага (5,98 %) – 17 мандатаў, Яблыка (5,93%) – 16 мандатаў.

23 снежня наступіў выбух у будынку раённага суда ў Санкт-Пецербурзе, які параніў 3 асобы.

24 снежня федэральныя сілы пачалі штурм сталіцы Чачні – Грознага.

31 снежня першы прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын а 12 гадзіне аб’явіў па тэлебачанні народу аб сваёй адстаўцы з пасады прэзідэнта і падпісаў адпаведны ўказ. Раней ён падпісаў закон аб выбарах прэзідэнта і аб федэральным бюджэце на 2000 год. Далейшае выкананне абавязкаў прэзідэнта перадаў Уладзіміру Пуціну. Тады Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб гарантыях былому прэзідэнту Б. Ельцыну, які падаўся ў адстаўку.

 

Іншыя дзяржавы

5 ліпеня Куба падала на ЗША іск на суму 181 мільярдаў долараў за страты, якія яна панесла за час 40-гадовай эканамічнай блакады.

5 ліпеня ў паўднёвай Сербіі ў горадзе Лесковац 20 тысяч жыхароў пратэставала супраць прэзідэнта Слабодана Мілошавіча.

23 ліпеня наступіў у ЗША 93 старт (STS-93) па праграме Спейс Шатл і 26 палёт шатла Калумбія з касманаўтамі камандзірам Эйлен Колінз, Джэфрым Эшбім, французскім касманаўтам. Першы раз жанчына Эйлен Колінз была камадзірам шатла. Быў вынесены тады шатлам Калумбія на арбіту Зямлі касмічны тэлескоп Чэйндра.

23 ліпеня ва вёсцы Старо-Гранко ў Косаве косаўскія тэрарысты закатавалі 14 сербскіх фермераў.

23 ліпеня Мухамед VI стаў каралём Марока.

31 ліпеня разбіўся на паверхні Месяца штучны спадарожнік Месяца прадукцыі ЗША, Лунар Праспектар, падчас няўдалай спробы выкрыцця вады на Месяцы.

11 жніўня наступіла поўнае зацьменне сонца ў Францыі, Румыніі і Турцыі. У Польшчы было відаць частковае зацьменне сонца.

17 жніўня ад землятрусу ў паўночна-заходняй Турцыі згінула больш чым 17 тысяч асоб. 44 тысячы было параненых.

19 жніўня ў Бялградзе 150 тыс. дэманстрантаў патрабавала адстаўкі прэзідэнта Слабодана Мілошавіча.

22 жніўня на аэрадроме ў Ганконгу разбіўся падчас віхуры кітайскі самалёт МД-11. Згінулі 3 асобы, а 208 было параненых.

З0 жніўня ў реферэндуме ва Усходнім Тыморы большасць прагаласавала за незалежнасцю Тымора ад Інданезіі.

31 жніўня ў катастрофе Боінга 73 у Буэнас-Айрэсе згінула 65 асоб, а 37 было параненых.

7 верасня ад землятрусу ля Афінаў згінула 143 асобы, а больш чым 500 было параненых. 50 тысячам асоб землятрус разбурыў дамы.

9 верасня з ініцыятывы Муамара Кадафі, на спатканні кіраўнікоў афрыканскіх дзяржаў у Сірце (Лівія) была створана Арганізацыя афрыканскага адзінства (ААА), у якую ўключыліся 53 афрыканскія дзяржавы.

21 верасня ад землятрусу на Тайване пацярпела больш чым 2 тысячы ахвяр.

26 верасня ад выбуху склада піратэхнікі ў мексіканскім горадзе Селая згінула 56 асоб, а было параненых амаль 300 асоб.

30 верасня ад аварыі на ядзерным аб’екце Такаймура ў Японіі згінулі 2 асобы.

5 кастрычніка сутыкнуліся два цягнікі ў Лондане. У катастрофе згінула 31 асоба, а 523 асобы былі паранены.

12 кастрычніка згодна са статыстыкай ААН нарадзіўся шасцімільярдны грамадзянін Зямлі.

12 кастрычніка ў Пакістане генерал Первез Мушараф арыштаваў прэм’ер-міністра Наваза Шарыфа і распусціў парламент.

27 кастрычніка ад тэракта ў армянскім парламенце гіне 8 асоб і ў тым ліку прэм’ер-міністр Варган Саркісян.

30 кастрычніка пасля 24 гадавой акупацыі Інданезіяй Усходняга Тымора інданезійскае войска яго пакінула. Усходні Тымор стаў незалежнай дзяржавай.

31 кастрычніка самалёт Боінг-767 егіпецкай авіякампаніі ўпаў у Атлантычны акіян. Згінула 217 асоб.

2 лістапада недалёка Ялты ўпаў у пропасць пасажырскі аўтобус. Хоць упаў ён у 80-метровую пропасць, згінулі толькі 2 асобы, а 2 былі параненыя. 22 асобы мелі толькі лёгкія раны.

12 лістапада ў землятрусе ў Турцыі згінулі 894 асобы, а 4948 асоб было параненых.

14 лістапада ў другім туры выбараў ва Украіне прэзідэнтам другі раз быў выбраны Леанід Кучма.

19 лістапада Кітай выслаў у космас касмічны карабель Шэнзгоў 1 без людзей.

19 лістапада ў Швейцарыі пачаў працаваць найдаўжэйшы ў свеце вузкарэйкавы тунэль Верэіна ( 19 058 м.).

24 лістапада ў паўночна-ўсходнім Кітаі затануў паром, згінула больш чым 250 асоб.

26 лістапада ў Паўночным моры ў затануўшым нарвежскім пароме згінула 20 асоб.

3 снежня сеў на Марсе зонд Марс Поляр Ляндэр, які аднак страціў сувязь з Зямлёй.

17 снежня ААН прыняла дзень 12 жніўня Міжнародным днём моладзі.

18 снежня ў бомбавым тэракце ў Шры Ланцы, здзейсненым Тамільскімі тыграмі, у Каломбе прэзідэнт Шры Ланкі Чандрыка Кумаратунга быў лёгка паранены, аднак згінула там 26 іншых асоб.

20 снежня партугальская калонія Макау перайшла пад адміністрацыю Кітая.

22 снежня парламент Украіны выбраў Віктара Юшчэнку прэм’ер-міністрам урада.

22 снежня наступіла катастрофа Боінга-747 каля Лондана.

24 снежня 5 пакістанскіх тэрарыстаў захапілі індускі самалёт, які ляцеў з Катманду ў Дэлі з 193 асобамі.

25 снежня ў катастрофе самалёта Як-42 каля Валенсіі (Венесуэла) згінулі 22 асобы.

26 снежня віхар зваліў амаль 18 500 дрэў у парку ля Версальскага Палаца пад Парыжам у Францыі.

28 снежня Сапармурат Ніязаў быў аб’яўлены прэзідэнтам Туркменіі да канца свайго жыцця.

29 снежня прэзідэнт Туркменіі Сапармурат Ніязаў падпісаў закон аб ліквідацыі смяротнага пакарання ў Туркменіі.

31 снежня Панама прыняла ўправу над Панамскім Каналам.

31 снежня вызвалілі на афганскім аэрадроме ў Кандахары індыйскіх пасажыраў з захопленага ісламскімі пакістанскімі тэрарыстамі індыйскага самалёта 24 снежня, калі ў Індыі выпусцілі з турмы 3 семінарыстаў з Кашміра.

Дзмітры Шатыловіч
Працяг будзе