Юрка Хмялеўскі. Ад Рэдактара.

Jerzy ChmielewskiУ мінулым годзе даволі гучна была адзначана намі, беларусамі і праваслаўнымі ў Польшчы, сотая гадавіна бежанства 1915 г. З гэтай нагоды зладжаны былі прэзентацыі адшуканых архіўных фатаграфій і дакументаў, навуковая канферэнцыя, тэатральныя інсцэнізацыі-рэканструкцыі і шматлікія сустрэчы з дакладамі і ўспамінамі пра эвакуацыю звыш мільёна беларусаў з Падляшша і Гарадзеншчыны ў глыб Расіі ў жніўні 1915 г. Такім чынам безумоўна прывернута стала памяць пра той прызабыты і незаўважальны дагэтуль гісторыкамі яркі перыяд нашай гісторыі. Усім, хто ўключыўся ў гэта, належны словы прызнання і падзякі. Асабліва Анэце Прымака, маёй зямлячцы з Сакольшчыны, якая, думаю, найбольш раскрунула тэму на адмысловым сайце ў інтэрнэце і пасля напісала кніжку. Паказаліся таксама іншыя выданні, м.інш. тоўсты том успамінаў выдала рэдакцыя «Нівы».

Бежанства 1915 г. з усімі яго паслядоўнасцямі безумоўна вельмі рашуча паўплывала на пазнейшы лёс беларусаў у Польшчы, давяло да аслаблення грамадскага патэнцыялу цяперашняй нашай нацыянальнай меншасці.

На жаль, амаль незаўважна прайшла іншая круглая гадавіна падзей падобнага характару на Беласточчыне ў палове саракавых гадоў. Тады таксама на ўсход выехала ад нас вельмі шмат беларусаў. І паколькі значная частка бежанцаў пасля І-й сусветнай вайны вярнулася ў родныя апусцелыя мясціны, то пазнейшыя рэпатрыянты засталіся за мяжой ужо назаўсёды.

У верасні 1944 г. быў падпісаны дагавор паміж Польскім Камітэтам Нацыянальнага Вызвалення (PKWN) і ўрадам БССР аб перасяленні беларусаў з Беласточчыны ў савецкую Беларусь і палякаў адтуль у Польшчу. Рэпатрыяцыя мела прайсці дабравольна, без прымусу. Пачаткова планавалася, што акцыя закончыцца да 15 лютага 1945 г. Такі кароткі тэрмін аказаўся немагчымы, таму прадоўжылі яго да канца лютага 1946 г., але рэпатрыяцыя адбывалася яшчэ і ў 1947 г. Тадышняе нашае насельніцтва – амаль у ста працэнтах сяляне – было дэзарыентаванае. З аднаго боку да выезду заахвочвалі савецкія агітатары, а з другога „ў рай” выганяла польскае падполле.

Атмасферу таго няпэўнага і жудаснага часу ведаю з сямейных аповедаў. Мой дзед з падсакольскай Слоі перад вайною актыўна дзейнічаў у радах Камуністычнай Партыі Заходняй Беларусі, асабіста ведаў Сяргея Прытыцка, правадыра з суседніх Гаркавіч, пазнейшага савецкага саноўніка. Браў удзел у нелегальных мітынгах – напрыклад першамайскіх у нейкіх лугах ці ў лесе. Раскідаў таксама лістоўкі, нават пры касцёле св. Роха ў Беластоку, калі польскія паліцыянты арыштавалі яго таварышку, якая трапіла за гэта ў жорсткую вязніцу ў Картуз-Бярозе. Дзеду неяк пашанцавала, уцёк. Калі восенню 1939 г. насталі саветы, сустрэў іх з радасцю і перакананнем, што скончыўся польскі даваенны прыгнёт і галечная доля вяскоўцаў. Адразу з вялікай ахвотай уключыўся ў арганізацыю ў Слоі калгаса імя Сталіна. Чым папраўдзе быў настаўшы камунізм, жорстка пераканаўся толькі ўзімку 1941 г., калі грузавікі вывезлі на ўсход амаль увесь сабраны калгасам плён. Навесну пад слаянскія стрэхі проста заглянуў голад. Гэта выклікала ў калгаснікаў неахвоту да калектыўнай працы. Калі б у чэрвені 1941 г. гітлераўская армія не напала на Савецкі Саюз, за „ціхі страйк” слаяне былі б пэўна вывезены на „белыя мядзведзі”.

Нямецкую акупацыю мой дзед неяк ператрываў, хаця ў вёсцы бывала небяспечна. Крынскае гестапа з часам даведалася пра гняздо камуністаў у Слоі і наваколлі. У сакавіку 1942 г. немцы расстралялі дзевяцёх жыхароў Гаркавіч, у тым ліку брата Сяргея Прытыцкага. На валаску завісла і жыццё сялян у Слоі, якіх загналі ў стадолу і мелі жывымі спаліць. У апошні момант прыказ быў адменены. Да сёння ёсць гэта загадкай.

Нічога тады дзіўнага, што восенню 1944 г. мой запалоханы дзед ахвотны быў запісаць сям’ю ў рэпатрыяцыю. Сваё зрабіў, вядома, таксама агітатар, які хадзіў па хатах і пераконваў слаян аб савецкім камуністычным дабрабыце. Казаў, што там дзе будуць пераселены, калгасаў няма. Мой дзед з удзячнасці пачаставаў яго нават самагонкай. Выпіўшы крыху папрасіў у яго лісток, каб скласці на ім свой подпіс. Агітатар, аднак, сказаў, каб дзед яшчэ падумаў і вырашыў пра гэта цвярозым. Выпіўшы больш расказаў яму пра іншую праўду, што з часам прыйдзецца, аднак, і там жыць у калгасе. Гэтага дзед пабойваўся найбольш, таму вырашыў застацца на ўласных гектарах у Слоі. Жыхароў – амаль усіх, бо апрача нешматлікіх католікаў – суседніх з маім Востравам Плянтаў прымусілі рэпатрыявацца на ўсход г.зв. „банды”. „Wynoście się do raju, albo do ziemi” – крычалі. Адзін мужык умаліў, каб астацца. Далі яму варунак, што пяройдзе ў каталікі.

Са страху перад тымі ж „бандамі” выехалі м.інш. дваюрадныя два браты майго бацькі з падкрынкаўскай Нетупы. Пасля валакіты па Савецкім Саюзе (спачатку трапілі на Украіну) аселі яны ў пасёлку Сцепужычы пад Клецкам. Мая бабуля Стэфка карэспандавала з імі і адзін раз – бадай у 60-х гадах – іх нават наведала. Вярнулася з надта сумнымі ўражаннямі.

На пачатку 90-х гадоў, калі адкрылася польска-беларуская мяжа, вырашыў і я наведаць сваіх далёкіх сваякоў. Ледзь трапіў у тыя Сцепужычы, бо такой вёскі не было ўжо на карце (у міжчасе далучылі яе да калгаснага цэнтра). Даехаў з Мінска з дапамогай даваеннай яшчэ нейкай вайсковай карты. Сваякі сустрэлі мяне надта ветліва і багата ўчаставалі. Былі яны выразна здзіўлены, што гавару па-беларуску. З моманту як выехалі пасля ні разу ўжо не наведалі родных мясцін, таму перакананы былі, што на польскай Беласточчыне размаўляюць ужо выключна па-польску. Землякі не надта ахвотна ўспаміналі свой выезд з Польшчы. Пра сумныя падрабязнасці ведаю, аднак, з іншых аповедаў.

Тая славутая рэпатрыяцыя моцна ўдарыла ў наш этнас. Яе вынікам ёсць і тое, што ўшчэнт заціхла беларушчына на захад ад Беластока. З вёсак каля Харошчы выехалі тады амаль усе праваслаўныя.

Надта важнае, каб у апошні момант запісаць успаміны перасяленцаў, або іх сем’яў. З такой просьбай звярнуўся я да нашага супрацоўніка са Слоніма, Сяргея Чыгрына. Адпісаў ён мне, што шмат гадоў шукае рэпатрыянтаў, якіх усё менш і менш засталося. А тыя, каго знайшоў, не хочуць нічога казаць, баяцца нечага. Але ў філіяле Дзяржаўнага архіва ў Наваградку наш супрацоўнік выявіў цэлы фонд спісаў перасяленцаў, якія прыехалі з Польшчы ў 1947 годзе. Цяпер працуе над ім і рыхтуе матэрыял у „Часопіс”. Добра хоць і тое.

Komentarze

  1. My programmer is trying to persuade me to move to .net from PHP. I have always disliked the idea because of the costs. But he’s tryiong none the less. I’ve been using WordPress on several websites for about a year and am nervous about switching to another platform. I have heard great things about blogengine.net. Is there a way I can transfer all my wordpress posts into it? Any help would be really appreciated!

  2. Hi, Neat post. There’s a problem with your site in web explorer, might check this?
    IE still is the marketplace leader and a big component to people will leave out your magnificent
    writing because of this problem.

  3. Very nice post. I just stumbled upon your weblog and wished to say that I have truly enjoyed surfing around your blog posts.
    In any case I will be subscribing to your feed and I hope you write again soon!

  4. Hmm it looks like your website ate my first comment (it was extremely long) so
    I guess I’ll just sum it up what I wrote and say, I’m
    thoroughly enjoying your blog. I too am an aspiring blog blogger but I’m still new
    to the whole thing. Do you have any helpful hints for newbie blog writers?
    I’d really appreciate it.

  5. I just couldn’t leave your site before suggesting
    that I really enjoyed the standard info a person supply to your visitors?
    Is gonna be back frequently to check out new posts

  6. Hey there! I realize this is somewhat off-topic but I needed to ask.

    Does managing a well-established blog like yours require
    a large amount of work? I’m brand new to blogging however I do write in my diary
    everyday. I’d like to start a blog so I can share my personal experience and feelings online.
    Please let me know if you have any suggestions or tips for brand new
    aspiring bloggers. Thankyou!

  7. Hi! Someone in my Myspace group shared this site with us so I came
    to check it out. I’m definitely enjoying the
    information. I’m book-marking and will be tweeting
    this to my followers! Exceptional blog and brilliant design.

  8. I’m very pleased to uncover this site. I want to to thank you for
    ones time just for this wonderful read!! I definitely loved every little bit of it and I have you saved to fav to see new information in your site.

  9. You actually make it seem so easy with your presentation however I in finding
    this topic to be actually something that I believe I might
    by no means understand. It sort of feels too complex and very wide
    for me. I’m taking a look ahead in your next
    submit, I will attempt to get the dangle of it!

  10. Thanks for some other wonderful post. The place
    else may anyone get that type of info in such an ideal method of writing?

    I have a presentation subsequent week, and I’m on the look for
    such information.

  11. whoah this blog is excellent i love reading your articles.
    Stay up the great work! You realize, many people are
    hunting round for this info, you can help them greatly.

  12. This paragraph is genuinely a fastidious one it
    helps new web visitors, who are wishing in favor of blogging.

  13. Hmm it appears like your blog ate my first comment (it was super long) so I guess I’ll just sum it up what I submitted and say, I’m thoroughly enjoying your blog.

    I as well am an aspiring blog writer but I’m still new to everything.

    Do you have any tips for rookie blog writers?
    I’d definitely appreciate it.

  14. Why visitors still use to read news papers
    when in this technological globe the whole thing is available on net?

  15. After looking into a few of the articles on your site, I truly like your technique of blogging.
    I saved it to my bookmark website list and will be checking back in the
    near future. Please check out my website too and
    tell me how you feel.

  16. Valuable info. Lucky me I found your site by accident, and I
    am shocked why this accident didn’t happened earlier!
    I bookmarked it.

  17. We are a gaggle of volunteers and starting a brand new scheme in our community.
    Your web site offered us with helpful information to work on. You have
    performed an impressive task and our entire group will probably be
    thankful to you.

  18. I was extremely pleased to find this web site. I wanted to thank you for ones time just for this wonderful read!!
    I definitely enjoyed every part of it and i also have you saved to fav to look at new stuff on your
    web site.

  19. Excellent post. I was checking continuously this blog and I’m impressed!
    Very useful information particularly the last part :
    ) I care for such information a lot. I was seeking this certain information for a long time.

    Thank you and good luck.

  20. Hi there, its nice piece of writing regarding media print, we all be aware of media
    is a enormous source of data.

  21. Does your site have a contact page? I’m having trouble locating it but, I’d like to
    send you an email. I’ve got some recommendations for your blog you
    might be interested in hearing. Either way, great blog and
    I look forward to seeing it expand over time.

  22. Hello, I think your website might be having browser compatibility issues.
    When I look at your blog in Ie, it looks fine but when opening in Internet Explorer, it has some overlapping.
    I just wanted to give you a quick heads up! Other then that, excellent blog!

  23. I’ve been browsing on-line greater than three hours nowadays, but I never discovered any interesting article like yours.
    It’s pretty worth sufficient for me. In my view, if all website owners and bloggers made
    good content as you did, the web will be a lot more helpful than ever before.

  24. I truly love your website.. Pleasant colors & theme. Did you develop this website yourself?
    Please reply back as I’m attempting to create my own personal site and would like
    to know where you got this from or what the theme is called.
    Thanks!

  25. I think this is among the most significant info for me.
    And i’m glad reading your article. But want to remark on few
    general things, The website style is wonderful, the articles is really great :
    D. Good job, cheers

  26. My brother recommended I might like this website.
    He was totally right. This post actually made my day.
    You cann’t imagine just how much time I had spent for this info!
    Thanks!

  27. I have been browsing on-line more than three hours today, yet I by no means discovered any fascinating article like yours.
    It is beautiful worth enough for me. Personally, if all web owners and
    bloggers made excellent content material as you did, the
    net shall be much more useful than ever before.

  28. Hello There. I discovered your weblog using msn. This is a really smartly written article.

    I’ll make sure to bookmark it and come back to learn more of your useful info.

    Thanks for the post. I’ll certainly return.